RFE/RL |
|
Парлямэнцкія выбары 2000
ЛІСТАПАД 2000
24 лістапада Парлямэнцкая асамблея NATO выказвае глыбокае шкадаваньне з нагоды таго, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі, якія прайшлі 15 і 29 кастрычніка, не адпавядалі міжнародным патрабаваньням да свабодных, справядлівых, падсправаздачных і празрыстых выбараў. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі NATO ў справе Беларусі, аднагалосна прынятай на плянарным паседжаньні чарговае сэсіі асамблеі, што прайшла ў Берліне… Працяг... Дэпутат Гарадзенскага гарадзкога савету Павал Касьцюкевіч апынуўся бяз працы. Фармальна зь ім па-просту не працягнуць пасьля 21 лістападу кантракт. Аднак, першапрычынай сам дэпутат называе тое, што на выбарах у палату прадстаўнікоў ён асабіста не галасаваў, паколькі лічыў выбары фарсам… Працяг...
23 лістапада У гэтак званай “Палаце прадстаўнікоў”, якую ўлады называюць заканадаўчым ворганам краіны, фактычна не выкарыстоўваецца дзяржаўная беларуская мова. Новы старшыня “палаты” лічыць такое становішча нармальным і заяўляе, што пытаньне мовы “ня вельмі сур’ёзнае”… Працяг... Былыя дэпутаты гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў” першага скліканьня, якіх не пераабралі на другі тэрмін, разьлічвалі на тое, што Аляксандар Лукашэнка забясьпечыць іх добрымі пасадамі. Але Лукашэнка свае абяцаньні ня выканаў… Працяг...
22 лістапада Выглядае, што бальшыня дэпутатаў “Палаты прадстаўнікоў” прыйшлі ў парлямэнт зусім не для таго, каб займацца падрыхтоўкаю законаў і разьвязаньнем эканамічных праблемаў. Прынамсі, менавіта ў камісіях эканамічнага й заканадаўчага кірунку жадае працаваць найменшая колькасьць дэпутатаў… Працяг... Старшыня “Палаты прадстаўнікоў” другога скліканьня Вадзім Папоў зьяўляецца яшчэ адным ураджэнцам Расеі, які заняў адну з найвышэйшых дзяржаўных пасадаў у Беларусі. Ён, як і прэм’ер Уладзімер Ярмошын, ня зможа прэтэндаваць у 2001 годзе на пасаду прэзыдэнта Беларусі, бо ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй, прэзыдэнтам можа стаць толькі грамадзянін Беларусі паводле нараджэньня… Працяг... Кіраўніцтва Беларускага Гэльсынскага Камітэту накіравала сёньня пазоў у Вярхоўны суд Беларусі з просьбай ануляваць рашэньні акруговае ды Цэнтральнае выбарчых камісіяў у справе прызнаньня вынікаў выбараў па маладэчанскай гарадзкой акрузе №86. Неўзабаве БГК накіруе падобныя пазовы і адносна іншых акругаў, дзе былі зафіксаваныя масавыя парушэньні выбарчага заканадаўства… Працяг...
21 лістапада Сьпікерам гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў” другога скліканьня стаў Вадзім Папоў. Уладзімер Канаплёў, якога бальшыня бачыла на месцы кіраўніка “Палаты прадстаўнікоў”, нечакана зьняў сваю кандыдатуру, заявіўшы, што ён гэта робіць як сябра каманды Лукашэнкі… Працяг... Аляксандар Лукашэнка сёньня ў сваёй прамове перад дэпутатамі распавёў пра тыя паўнамоцтвы, якія ён, нібыта, гатовы аддаць «Палаце прадстаўнікоў». Як высьвятлілася, аніякага рэальнага пашырэньня паўнамоцтваў «Нацыянальнага Сходу» не прадбачыцца. Да таго ж Лукашэнка зноў падкрэсьліў, што да прэзыдэнцкіх выбараў ніякія зьмены ў Канстытуцыю ня будуць уносіцца… Працяг... Досьвед назіраньня за выбарамі ў гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”, будзе ўлічаны пры распрацоўцы канцэпцыі падрыхтоўкі назіральнікаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Гэтую працу ўзяла на сябе Каардынацыйная рада назіраньня за выбарамі, якую ўзначальвае Мечыслаў Грыб… Працяг...
20 лістапада Заява місіі ЗША ў Пастаяннай Радзе АБСЭ ў Вене ў справе парлямэнцкіх выбараў у Беларусі… Працяг... Менскі гарадзкі савет абіраў сёньня сябраў гэтак званага “Савету Рэспублікі” ад сталіцы. Выбары былі безальтэрнатыўнымі й фармальнымі, сярод кандыдатаў былі эканамістка Тацяна Быкава, рэктарка Інстытуту культуры Ядвіга Грыгаровіч, артыст Расьціслаў Янкоўскі, кіраўнік беларускага балету Валянцін Елізар’еў ды іншыя… Працяг... Перш, чым сабрацца на першай сэсіі гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў”, адкрыцьцё якой заплянаванае на 21 лістапада, наваабраныя дэпутаты дзялілі габінэты, кампутары, вызначалі заробкі, спрабавалі стварыць фракцыі… Працяг...
17 лістапада Сёньня ў Радзе міністраў Эўрапейскага Зьвязу беларускія апазыцыйныя палітыкі – прадстаўнікі партыяў Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў, якія зьдзяйсьняюць эўрапейскую паездку, мелі паўгадзінную размову з Гаўерам Салянам, які зьяўляецца найвышэйшым прадстаўніком Эўразьвязу ў справе зьнешняй палітыкі. На тэлефоннай сувязі ў Брусэлі старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка… Працяг... Зьмена выбарчага законадаўства перад абраньнем прэзыдэнта Беларусі стала галоўнай тэмай сёньняшняга паседжаньня Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў… Працяг...
16 лістапада Чарговы раз пракуратура адмовіла Беларускаму Гэльсынскаму камітэту ва ўзбуджэньні крымінальнае справы паводле фактаў парушэньняў пад час мінулых парлямэнцкіх выбараў… Працяг... Анатоль Малафееў зрабіў палітычную заяву: ён ня будзе прэтэндаваць на кіраўніцтва новай “Палатаю прадстаўнікоў”. Дэпутаты хочуць абмеркаваць пытаньне свайго кіраўніцтва з Аляксандрам Лукашэнкам… Працяг...
15 лістапада Прадстаўнікі партыяў, што ўваходзяць у Каардынацыйную Раду Дэмакратычных Сілаў аб’яднанае апазыцыі знаходзяцца ў Заходняй Эўропе. Мэта паездкі – данесьці да асноўных эўрапэйскіх інстытуцыяў інфармацыю пра вынікі “Байкоту-2000” і пэрспэктывы прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2001 г.… Працяг... У газэце “Народная Воля” апублікаваны праэкт мэмарандуму прынцыпаў і мэтаў аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі. Паводле задумы аўтараў, гэты дакумэнт мусіць стаць плятформай дзейнасьці апазыцыйных сілаў на пэрыяд прэзыдэнцкіх выбараў… Працяг...
14 лістапада Cкончыла сваё існаваньне гэтак званая “Палата прадстаўнікоў” першага скліканьня. Апошняе паседжаньне доўжылася ўсяго паўгадзіны ды складалася толькі з прамовы сьпікера Анатоля Малафеева… Працяг...
10 лістапада Пасол Беларусі ў Літве Ўладзімер Гаркун спадзяецца на ўсталяваньне міжпарлямэнцкіх сувязяў Сойму Літвы і “нацыянальнага сходу” Беларусі і, нібыта, сустракае разуменьне з боку кіраўніцтва новага парлямэнту… Працяг... Рэакцыя міністра замежных справаў Літвы і дэпутатаў Сойму на сёньняшнюю заяву Ўладзімера Гаркунаі… Працяг... Сёньняшнія заявы беларускага пасла ў Вільні Гаркуна камэнтуе старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі… Працяг...
9 лістапада Удзельнікі Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў ня здолелі сёньня зацьвердзіць асноўныя кірункі стратэгіі й тактыкі аб’яднанай апазыцыі на пэрыяд прэзыдэнцкіх выбараў. Прычынаю стала непаразуменьне й разыходжаньне ў поглядах паміж лідэрамі БНФ, АГП, БСДГ, прадстаўнікамі рэгіянальных радаў ды грамадзкіх арганізацыяў, з кіраўніком БСДП “Народная Грамада” Міколам Статкевічам… Працяг... Міністар юстыцыі Беларусі Генадзь Варанцоў заклікаў усе грамадзка-палітычныя ініцыятывы, прымеркаваныя да прэзыдэнцкіх выбараў, вылучаць і рэалізоўваць толькі ў рамках зарэгістраваных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў… Працяг... Беларускі Гэльсынскі камітэт працягвае кампанію аспрэчваньня вынікаў выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”. Сярод тых пракурораў, якія адмаўляюцца ўзбуджаць крымінальныя справы пра парушэньні выбарчага заканадаўства, зьяўляюцца вядомыя празь іншыя справы гучныя прозьвішчы… Працяг... Адразу пасьля выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў” пачалося спаборніцтва паміж дэпутатамі за крэслы старшыняў камісіяў. Але неўзабаве высьветлілася, што большасьць партфэляў ужо разьмеркаваныя. У мінулую пятніцу на закрытай нарадзе кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Міхал Мясьніковіч агучыў імёны верагодных старшыняў парлямэнцкіх камісіяў… Працяг... Рэчыцкі гарадзкі суд пацьвердзіў абгрунтаванасьць высноваў назіральніка аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” Зураба Барбакадзе адносна парушэньня выбарчага заканадаўства ўчастковай камісіяй №22 акругі 46-й у выбарах дэпутатаў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”. Старшыня ўчастковае камісіі, дырэктарка школы Алена Сыч аштрафаваная на 4 мінімальныя заробкі — 14 тысячаў 400 рублёў…&nbs Працяг...
3 лістапада З адмысловай заявай адносна Беларусі выступіў амабасадар ЗША ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Дэйвід Джонсан… Працяг... Кіраўнікі бальшыні апазыцыйных палітычных партыяў, што ўваходзяць у Каардынацыйную раду дэмакратычных сілаў, падпісалі й накіравалі сёньня зварот да Беларускай Сацыял-Дэмакратычнае партыі «Народная Грамада». Яны просяць партыю перагледзець сваё афіцыйнае прадстаўніцтва ў Каардынацыйнай радзе, бо, на іхную думку, цяперашні прадстаўнік — кіраўнік партыі Мікола Статкевіч — будзе паралізаваць працу Рады… Працяг... Беларускі Гэльсынскі камітэт атрымлівае ад розных пракуратураў адмовы ўзбудзіць супраць 70 асобаў крымінальныя справы пра парушэньне заканадаўства ў часе выбараў. У той час як прызначаны Вярхоўным Саветам 13-га скліканьня генэральны пракурор Рыгор Пракаповіч бачыць у дзеяньнях старшыні Цэнтральнае выбарчае камісіі Лідзіі Ярмошынай прыкметы гармадзка небясьпечнае дзейнасьці… Працяг... 97-мі абраных дэпутатаў новае “Палаты прадстаўнікоў” ёсьць толькі два палітыкі, якія выказвалі апазыцыйныя погляды, — старшыня грамадзкага аб’яднаньня “Яблоко” Вольга Абрамава й лідэр “Маладзёвага Форуму” Ўладзімер Навясяд, які прыпыніў сваё сяброўства ў АГП. У інтэрвію нашаму радыё Вольга Абрамава і Ўладзімер Навасяд заявілі, што спадзяюцца знайсьці сярод новых дэпутатаў аднадумцаў… Працяг... Менскі гарадзкі суд адмяніў пакараньне студэнту БДУ Аляксандру Кадукову, які раней быў аштрафаваны за заклікі да байкоту выбараў. Праваабаронцы лічаць, што ў менскіх раённых судах хутка будуць адмененыя пакараньні дзясяткам іншых удзельнікаў акцыі байкоту… Працяг...
2 лістапада Сёньня ў Вене на пленарным паседжаньні АБСЭ адбылося чарговае абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі… Працяг... Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе скрытыкавала некаторыя краіны, ў якіх апошнія выбары былі несвабоднымі і недэмакратычнымі… Працяг... На чарговым паседжаньні Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў былі станоўча ацэненыя вынікі кампаніі «Байкот-2000». Сябры КРДС таксама прынялі заяву пра стратэгію перамогі ў 2001 годзе. Прысутныя абмеркавалі й рашэньне кіраўніцтва Беларускае Сацыял-Дэмкратычнае партыі «Народная Грамада» пра ўдзел у паўторных выбарах у «Палату прадстаўнікоў»… Працяг... Верхняя палата гэтак званага “Нацыянальнага сходу” зрабіла заяву ў адказ на рэзалюцыю Сэнату ЗША з нагоды апошніх беларускіх выбараў, а таксама ўхваліла дзяржаўны бюджэт Беларусі на 2001 год… Працяг...
1 лістапада Беларускі Гэльсынскі камітэт распаўсюдзіў адмысловую заяву пра вынікі назіраньня за выбарамі ў гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”. У ёй паведамляецца, што ў часе галасаваньня былі зафіксаваныя масавыя парушэньні ўладамі выбарчага заканадаўства, а таксама адзначаецца, што больш як 70 асобаў, якія адказвалі за правядзеньне выбараў, учынілі злачынствы, пакараньні за якія прадугледжаныя Крымінальным кодэксам Беларусі… Працяг... Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, якія былі назіральнікамі пад час выбараў, сутыкнуліся з пагрозамі з боку адміністрацыі студэнцкага гарадку і праваахоўных ворганаў… Працяг...
КАСТРЫЧНІК 2000
31 кастрычніка У сёньняшнім нумары New York Times зьмешчаны рэдакцыйны артыкул пад загалоўкам “Апошні тыран Эўропы”. Пасьля нядаўняга адхіленьня ад улады прэзыдэнта Югаславіі Мілошавіча, шэраг заходніх палітыкаў і выданьняў гавораць, што зараз чарга беларускага дыктатара… Працяг... Амаль пад такім жа назовам апублікаваны артыкул і ў нямецкай Berlingske Tidende. "За апошнія дзесяць гадоў дэмакратыя ў Эўропе сьвяткавала адну перамогу за другой. Аднак трыюмф ня будзе поўны, пакуль пры ўладзе ў Беларусі будзе заставацца прэзыдэнт Лукашэнка," – піша рэдактар Мікаэль Эрэнрайх… Працяг... Як стала вядома, абедзьве палаты Кангрэсу ЗША – Палаты прадстаўнікоў і Сэнату – прынялі сумесную рэзалюцыю ў справе парляманцкіх выбараў у Беларусі… Працяг... Аляксандар Лукашэнка накіраваў у адстаўку свайго памочніка Аляксандра Сазонава… Працяг...
30 кастрычніка Незалежныя назіральнікі з Каардынацыйнай рады ў справе назіраньня за выбарамі й Беларускага Гэльсынскага Камітэту лічаць, што вынікі другога туру выбараў, таксама як і першага, былі сфальшаваныя. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сьцьвярджае, што выбары ў гэтак званую “палату” прайшлі дэмакратычна… Працяг... Васьмёра назіральнікаў ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту ды іншых дэмакратычных арганізацыяў не былі ўчора дапушчаныя на выбарчыя ўчасткі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі №6, што аб’ядноўвае Баранавіцкі ды Ляхавіцкі раёны… Працяг... Новая “Палата прадстаўнікоў” ня будзе істотна адрозьнівацца ад папярэдняй ці адыгрываць самастойную ролю ў жыцьці дзяржавы. Усё вырашаць прэзыдэнцкія выбары наступнага году — так ацэньвае дэмакратычная апазыцыя вынікі фармаваньня “Палаты прадстаўнікоў”, у якую ўвайшлі амаль выключна прыхільнікі Лукашэнкі… Працяг... Аляксандар Лукашэнка заўважыў, што дзяржаўная тэлевізія паведамляе пра яго толькі на расейскай мове, і назваў гэта “перакосам”. У найбліжэйшай будучыні ён абяцае паказаць на экране новых дыктараў ды журналістаў, якія добра валодаюць беларускай мовай… Працяг...
29 кастрычніка ДРУГІ ТУР Працяг...
27 кастрычніка Кіраўнік КНГ АБСЭ ў Беларусі Ганс Георг Вік на пытаньне нашага Радыё аб тым, ці паўплывае другі тур выбараў на іх міжнароднае прызнаньне, адназначна адказаў – не. Вік таксама расказаў пра зьмест свайго выступу 2 лістапада ў Вене… Працяг... Сапраўдная чыноўніцкая карусель закруцілася вакол выпуску ўлётак да другога туру галасаваньня кандыдата ў дэпутаты ў гомельскай Сяльмашаўскай выбарчай акрузе №34, прафэсара катэдры фізыкі ўнівэрсытэту транспарту Валянціны Савасьценка… Працяг... Сёньня суд Першамайскага раёну Бабруйску пакараў беспрацоўнага Ўладзімера Шчадзько і ягонага сына Ўладзімера штрафамі ў памеры 10 тысячаў рублёў кожнага. Іх абвінавацілі ў закліках да байкоту выбараў… Працяг... Прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту “Выбар-2001” і Беларускай асацыяцыі журналістаў лічаць, што папярэджаньне Міністэрства юстыцыі пра недапушчальнасьць зьмяшчэньня ў мэдыях інфармацыі пра незарэгістраваныя арганізацыі ёсьць палітычна матываваным і скіраваным на запалохваньне недзяржаўных СМІ перад прэзыдэнцкімі выбарамі… Працяг...
26 кастрычніка Старшыня Цэнтральнае выбарчае камісіі Лідзія Ярмошына зазначыла сёньня, што скаргі й заявы Каардынацыйнае рады ў справе назіраньня за выбарамі, якую ўзначальвае Мечыслаў Грыб, і якая дакумэнтальна аспрэчыла вынікі яўкі выбаршчыкаў у 24 акругах, “ня маюць ніякае юрыдычнае сілы”… Працяг... Берасьцейскi абласны выканкам выдаў распараджэньне, згодна зь якiм мясцовыя ўлады й кiраўнiкi прадпрыемстваў забавязаныя забясьпечыць яўку выбаршчыкаў пад час другога туру галасаваньня, якое адбудзецца 29 кастрычнiка… Працяг... Дырэктар Магілеўскага праваабарончага цэнтру Сяргей Абадоўскі сёньня прызнаны судом вінаватым у тым, што перашкаджаў працы ўчастковай выбарчай камісіі і самому працэсу выбараў… Працяг... Міністэрства замежных справаў Беларусі рыхтуецца да другога туру выбараў… Працяг...
25 кастрычніка Стваральнікі беларускага Выбарчага кодэксу, паводле якога праводзяцца выбары ў гэтак званую «Палату прадстаўнікоў», як цяпер высьвятляецца, усталявалі шмат перашкодаў дзеля таго, каб нельга было аспрэчыць вынікі галасаваньня. Сёньня з гэтай праблемаю сутыкнуліся назіральнікі за выбарамі… Працяг... У Лунiнецкiм раёне напярэдаднi другога туру галасаваньня працягваецца цiск ня толькi на аднаго з кандыдатаў — незалежную журналiстку Марыю Юрко — але й на мясцовых выбаршчыкаў. Вяскоўцам пагражаюць пазбавiць сяльгастэхнiкi, калi яны ў нядзелю ня зробяць свой выбар на карысьць вылучэнца ад «вэртыкалi»… Працяг... У другім туры выбараў дэпутатаў у гэтак званую «Палату прадстаўнікоў» улады на Гомельшчыные плянуюць нэўтралізаваць назіральнікаў ад дэмакратычных арганізацыяў… Працяг... Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з выбранымі ў першым туры дэпутатамі гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў”, але заклікаў кіраўніцтва старое “палаты” працаваць да поўнага фармаваньня новае… Працяг...
(эфір 24 кастрычніка)
24 кастрычніка Украіна занепакоеная напружанымі дачыненьнямі Беларусі з Эўрапейскімі арганізацыямі, – заявіў сёньня начальнік прэсавай службы Міністэрства замежных справаў Украіны Ігар Грушко… Працяг... Міжнародная грамадзкасьць працягвае рэагаваць на канфлікт вакол незалежнай друкарні Мэджык. Да Аляксандра Лукашэнкі зьвярнулася Міжнародная асацыяцыя газэтаў, якая прадстаўляе 17 тысячаў выданьняў з 93 краін… Працяг... Міхал Чыгір абвесьціў пра сваё рашэньне ня ўдзельнічаць у другім туры выбараў у лукашэнкавы “парлямэнт”. Экс-прэм’ер перакананы, што ўлады сфальшавалі вынікі выбараў у акрузе, дзе ён балятаваўся, і таму ён ня бачыць для сябе магчымым удзельнічаць ў “выбарчым спэктаклі”… Працяг... У адной з выбарчых акругаў Бабруйску застаўся толькі адзін кандыдат у “Палату прадстаўнікоў” Аляксандар Шпілеўскі. Ягоны канкурэнт зьняў сваю кандыдатуру ў абмен на месца ў “Савеце рэспублікі”… Працяг... Намесьнікі старшыні Аб’яднанае Грамадзянскае партыі Павал Данэйка ды Аляксандар Дабравольскі на сёньняшнім паседжаньні палітычнае рады прэзэнтавалі грунтоўны плян-сцэнар будучае прэзыдэнцкае кампаніі… Працяг... На прэзыдэнцкія выбары ў дзяржаўным бюджэце 2001 году заплянавана выдаткаваць 12 мільярдаў рублёў, што ўтрая больш, чым на выбары ў “Нацыянальны сход”. А вось падаходны падатак зь фізычных асобаў зьмяншаць усьлед за Расеяй беларускія ўлады не зьбіраюцца. Пра гэта паведамілі сёньня кіраўнікі Міністэрства фінансаў Беларусі… Працяг...
(эфір 23 кастрычніка)
Расейскі друк надалей камэнтуе вынікі выбараў у Беларусі… Працяг...
(эфір 23 кастрычніка)
23 кастрычніка Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сёньня пракамэнтаваў сытуацыю ў Беларусі, а таксама адносіны паміж Менскам і НАТО… Працяг... 2 лістапада Сталы камітэт парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Вене абмяркуе сытуацыю ў Беларусі ў сувязі з выбарамі ў “Палату прадстаўнікоў”. Пра гэта стала вядома сёньня пад час паседжаньня Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў… Працяг... Старшыня АГП Анатоль Лябедзька падрыхтаваў пазоў у суд супраць Аляксандра Лукашэнкі. Прычынаю стала нядаўняя заява Лукашэнкі пра тое, што прадстаўнікі міжнародных структураў, нібыта, аказваюць фінансавую дапамогу лідэрам апазыцыі і асабіста Анатолю Лябедзьку… Працяг... У наступную нядзелю ў 56 акругах пройдзе паўторнае галасаваньне за кандыдытаў у дэпутаты гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў”… Працяг...
20 кастрычніка У Менск прыбыў новы амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак. У аэрапарту ён зрабіў заяву для прэсы, дзе адзначыў, што Злучаныя Штаты лічаць дэмакратычную й незалежную Беларусь ключом да стабільнасьці ў рэгіёне, а ён асабіста рады рэпрэзэнтаваць ЗША ў гістарычны момант для Беларусі, бо наступны год надае ёй магчымасьць вырвацца зь цяперашняй ізаляцыі… Працяг... Сёньня амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Гаркун даў прэсавую канфэрэнцыю ў Вільні, на якой выклаў афіцыйную пазыцыю Менску адносна вынікаў першага туру выбараў у Беларусі. Сёньня ж з афіцыйнай заявай выступіў прызначаны Вярхоўным Саветам 13-га скліканьня генэральны пракурор Беларусі Рыгор Пракаповіч… Працяг... Сёньня ў Аршанскім гарадзкім судзе быў абвешчаны прысуд арганізатарам Маршу Свабоды 8-га кастрычніка… Працяг... Кіраўніцтва Беларускага Гэльсынскага камітэту зьвярнулася сёньня ў акруговыя й Цэнтральную выбарчую камісіі, а таксама ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем ануляваць вынікі выбараў у дзевяці акругах. Назіральнікі БГК дакумэнтальна зафіксавалі ў гэтых акругах масавыя фальшаваньні… Працяг... Першыя спробы асэнсаваць вынікі парлямэнцкіх выбараў зробленыя на штомесячным брыфінгу грамадзкага аб'яднаньня «Беларускія фабрыкі думкі». Абмеркаваньне зноў паказала, што пакуль ў лягеры апазыцыі няма адзінства наконт далейшых дзеяньняў… Працяг... Вынікі выбараў у Беларусі даволі актыўна камэнтавалі ўкраінскія СМІ. На думку многіх аглядальнікаў, нягледзячы на яўную прафанацыю самой ідэі парлямэнцкіх выбараў, рэжым Лукашэнкі, які ўжо прызвычаіўся да міжнароднай ізаляцыі, пакуль атрымаў тактычную перамогу… Працяг... Брытанскі часопіc Economist зьмясьціў надзвычай змрочны артыкул пра Беларусь пад загалоўкам “Bathetic in Belarus”, што прыблізна можна перакласьці, як “безнадзейная, найгоршая з магчымых сытуацыя ў Беларусі”. Як аўтар аргумэнтуе пэсімізм?… Працяг...
19 кастрычніка Сёньня прадстаўніцтва ЗША ў АБСЭ выпусьціла адмысловую заяву ў справе выбараў у краінах АБСЭ. Мы таксама атрымалі тэкст прамовы прадстаўніка ЗША ў Арганізацыі бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе Джорджа Ўорда на канфэрэнцыі АБСЭ па чалавечым вымярэньні, якая адбываецца ў Варшаве, у якой ён закрануў сытуацыю ў Беларусі… Працяг... Напярэдадні прыезду ў Беларусь новага амбасадара ЗША Майкла Козака ды пасьля непрызнаньня Вашынгтонам вынікаў выбараў 15 кастрычніка афіцыйны Менск распачаў антыамэрыканскую кампанію, але сам Лукашэнка спрабуе яе прыглушыць… Працяг... Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Кансультацыйна-назіральную групу АБСЭ ў Беларусі ў тым, што празь яе нібыта перадаваліся грошы на фінансаваньне масавых акцыяў беларускай апазыцыі… Працяг... Як паразу Аляксандра Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў ацанілі вынікі выбараў у гэтак званую Палату прадстоўнікоў удзельнікі сёньняшняга паседжаньня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня… Працяг... “Паважаная рэдакцыя, мы б хацелі расказаць вам, як адбываліся выбары ў нашым унівэрсытэце”, – з адмысловым лістом зьвярнуліся да сродкаў масавай інфармацыі студэнты гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту. Факты, якія апісваюць навучэнцы, настолькі ўражваюць, што інфармацыя гарадзенскіх студэнтаў ужо гучыць за межамі Беларусі… Працяг... Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Магілеву пачалося судовае разьбіральніцтва канфлікту, які здарыўся на адным з выбрачых участкаў паміж незалежнымі назіральнікамі і прадстаўнікамі выбарчай камісіі і раённай вэртыкалі… Працяг... Выканаўчае бюро Сацыял-Дэмакратычнае “Народнае Грамады” падсумавала вынікі ўдзелу сяброў партыі ў выбарах. Кіраўніцтва БСДП лічыць, што ўдзел у выбарах быў слушным рашэньнем, а тактыка байкоту пацярпела паразу. Сябры фракцыі “Народнае Грамады” “За адзінства” ня згодныя з гэтай высноваю… Працяг... У Менску суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы затрыманых распаўсюджвальнікаў газэтаў з заклікам да байкоту выбараў… Працяг...
18 кастрычніка Місія тэхнічных экспэртаў Бюро дэмакратычных ініцыятываў і правоў чалавека, якая 18 кастрычніка завяршае працу ў Менску, распаўсюдзіла прэсавы рэліз, у якім сьцьвярджаецца, што Бюро ня мае ніякіх дачыненьняў да высноваў, што зрабілі некаторыя мжнародныя назіральнікі, акрэдытаваныя пры Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі. Бюро таксама лічыць, што меркаваньне гэтых назіральнікаў адмыслова накіроўвалі ў пэўнае рэчышча…… Працяг... Толькі цяпер у газэце “Звязда” апублікаваны закон пра зьмену тых артыкулаў Крымінальнага ды Адміністрацыйнага кодэксаў, што вызначаюць пакараньне за парушэньне выбарчага заканадаўства. Адметна тое, што закон быў ухвалены абедзьвюма палатамі “Нацыянальнага сходу” яшчэ ў чэрвені, але Аляксандар Лукашэнка падпісаў яго толькі 9 кастрычніка. Да таго ж, закон набудзе чыннасьць праз месяц, гэта значыць, ужо пасьля другога туру выбараў… Працяг... Выбары ў “Палату прадстаўнікоў” не адбыліся — да такое высновы прыйшла незалежная Каардынацыйная рада ў справе назіраньня за выбарамі. Назіральнікі абскарджваюць яўку выбаршчыкаў больш чым у 15 акругах ды працягваюць зьбіраць і сыстэматызаваць матэрыялы… Працяг... Лідэры аб’яднанай апазыцыі прынялі сёньня супольную заяву пра посьпех кампаніі “Байкот-2000”. На думку кіраўнікоў партыяў і арганізацыяў, што ўваходзяць у Каардынацыйную раду дэмакратычных сілаў, цяпер галоўнай задачаю апазыцыі становіцца перамога на прэзыдэнцкіх выбарах наступнага году… Працяг... Кандыдаты ў дэпутаты ў гомельскай Сельмашаўскай выбарчай акрузе №34 Валянціна Савасьценка і Ўладзімер Сякерка зьвярнуліся ў акруговую камісію і Цэнтральную выбарчую камісію з заявамі ў справе прызнаньня выбараў у акрузе несапраўднымі… Працяг... Паводле інфармацыі старшыні жодзінскіх арганізацыяў БНФ і ТБМ Аляксея Лапіцкага, гарадзкая міліцыя пасьля выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў” усчала ціск на мясцовых старшаклясьнікаў з мэтаю іхнага масавага выхаду з Таварыства Беларускае Мовы й Маладога Фронту… Працяг... Расейская прэса працягвае пісаць пра выбары ў так званую “Палату прадстаўнікоў”. Ацэнкі гэтых выбараў у расейскіх газэтах – супрацьлеглыя: ад канстатацыі фальсыфікацыі вынікаў і недэмакратычнага характару выбараў да перамогі Аляксандра Лукашэнкі над тактыкай апазыцыі… Працяг...
(эфір 17 кастрычніка)
17 кастрычніка У акруговыя выбарчыя камісіі, а таксама ў Цэнтральную выбарчую камісію і ў пракуратуру ідуць скаргі ад кандыдатаў у дэпутаты і назіральнікаў, якія зафіксавалі парушэньні выбарчага заканадаўства ў часе галасаваньня… Працяг... Учора з адмысловай заявай ў справе выбараў у Беларусі выступіў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША… Працяг... Злучаныя Штаты Амэрыкі не прызнаюць вынікі выбараў у “Палату прадстаўнікоў” і надалей лічаць легітымным парлямэнтам Беларусі Вярхоўны Савет пад кіраўніцтвам Сямёна Шарэцкага. Пра гэта гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Беларускі МЗС у адказ абвінавачвае ЗША ў ігнараваньні волевыяўленьня беларускіх выбаршчыкаў… Працяг... Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі выступіў сёньня з заявай ў справе выбараў у так званую “палату прадстаўнікоў” 15 кастрычніка… Працяг... Віцебскія ўлады ўпарта не жадаюць зьмірыцца з тым, што выбары 15 кастрычніка ў абласным цэнтры не адбыліся. Сёньня тут распачаўся актыўны пошук вінаватых. На выбары ж у Віцебску аб’явіўся Мірон… Працяг... Вядома, што ў акругах, дзе балятаваліся лідэры трох апазыцыйных партыяў — Мікола Статкевіч, Сяргей Гайдукевіч і Сяргей Калякін — выбары не адбыліся. Чаго дамагліся гэтыя кандыдаты ў дэпутаты, беручы удзел ў выбарах у Палату Прадстаўнікоў? Якім чынам яны выкарыстаюць свой “выбарчы” досьвед пад час будучых прэзыдэнцкіх выбараў?… Працяг... Тэма беларускіх выбараў працягвае шырока абмяркоўвацца на старонках міжнароднага друку… Працяг...
16 кастрычніка ПЕРШАЕ ПАДВЯДЗЕНЬНЕ ВЫНІКАЎ Працяг...
15 кастрычніка ДЗЕНЬ ГАЛАСАВАНЬНЯ Працяг...
13 кастрычніка Злучаныя Штаты Амэрыкі сёньня заклікалі Аляксандра Лукашэнку спыніць перасьлед незалежнай свабоднай прэсы. Заява Дзярждэпартамэнту… Працяг... Прадстаўнікі парлямэнцкае “тройкі”, бальшыня якіх прыехала ў Беларусь сёньня, сьцьвярджаюць, што ня маюць статуса міжнародных назіральнікаў за выбарамі. Разам з тым, сябры эўрапейскае дэлегацыі ня вырашылі не даваць сваіх камэнтароў адносна пабачанага ў Беларусі да выніковае прэсавае канфэрэнцыі, якая адбудзецца ў Менску 16 кастрычніка… Працяг... Адрыян Севярын — кіраўнік Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ пачаў сёньня рэалізацыю праграмы візыту тройкі сустрэчаю з групаю праваабаронцаў. Сёньня ж у Менск прыляцелі Вольфганг Бэрандт і Ян Віерсма… Працяг... Учора з заявай пра выбары ў Беларусі выступіў старшыня Камісіі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе Сэнату ЗША кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт… Працяг... Намесьнік генэральнага сакратара кіруючай Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі Урбан Алін ськіраваў асабісты зварот амбасадару Беларусі ў Швэцыі Алегу Ермаловічу… Працяг... Беларускі Гэльсынскі камітэт заяўляе пра йстотныя парушэньні выбарчага заканадаўства на ўсіх этапах выбарчае кампаніі ў Беларусі… Працяг... Учора ўвечары адбыўся напад на кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў журналіста Аляксандра Фядуту… Працяг... Менскі гарадзкі выканкам і арганізатары шэсьця “Супраць дыктатуры й выбарчага фарсу” прыйшлі да паразуменьня адносна маршруту заўтрашняе маніфэстацыі… Працяг... Старшыня Пухавіцкае філіі БСДП “Народная Грамада” Мікола Ўсьціменка накіраваў ліст у тэхнічную місію АБСЭ пра грубыя парушэньні заканадаўства мясцовай выбарчай камісіяй… Працяг... Дэпутат цяперашняй Палаты прадстаўнікоў і намесьнік Міністра ў надзвычайных сытуацыях Барыс Бікінін быў калісьці абраны ў Палату ад Баранавічаў, аднак сёньня ён не рызыкнуў ізноў прасіць даверу ў сваіх ранейшых выбаршчыкаў і пайшоў па баранавіцкай сельскай акрузе № 6, якая ўлучае баранавіцкі і ляхавіцкі раёны. Праваабарончыя арганізацыі фіксуюць з боку Бікініна мноства парушэньняў… Працяг... Сёньня ў Пінску адбыліся адразу дзьве акцыі, на якіх пінчукі дэманстравалі сваё стаўленьне да выбараў 15-га кастрычніка. Сябры мясцовай філіі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ ладзілі пікет супраць выбарчага фарсу. Уначы невядомыя на сьценах будынкаў гораду пакінулі надпісы антывыбарчага зьместу… Працяг... Усьлед за міліцыяй і судамі да перасьледу тых, хто заклікае да байкоту выбараў, далучыліся і адміністрацыйныя камісіі выканаўчых камітэтаў…… Працяг... У Наваполацку адміністрацыя некаторых прадпрыемстваў паставіла захаваньне працоўных месцаў людзей у залежнасьць ад іх удзелу ў выбарах… Працяг... Міжнародная Гэльсынская фэдэрацыя прыняла сёньня заяву адносна выбараў у Беларусі, у якой зазначаецца, што выбарчы працэс цалкам кантралюецца і маніпулюецца ўладамі, што грамадзянаў прымушаць галасаваць датэрмінова, і што гэтыя выбары ніяк ня могуць быць прызнаныя свабоднымі й справядлівымі. МГФ адмаўляецца назіраць за гэтымі выбарамі ў дзень галасаваньня… Працяг... Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ заклікала ўрады краінаў-сяброў АБСЭ не прызнаваць “выбарчы фарс” у Беларусі… Працяг... Старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк зьвярнуўся да беларусаў і заявіў, што выбары 15-га кастрычніка нічога добрага не дадуць: “Нічога не пераменіцца. Стане горай… Працяг... У апошнія дні перад выбарамі значна ўзьнялася колькасьць зваротаў у Каардынацыйную Раду дэмакратычных сілаў грамадзянаў, занепакоеных і абураных шматлікімі парушэньнямі з боку арганізатараў выбарчае кампаніі і ўстрывожаных тым, што можа адбыцца 15 кастрычніка. Як рэагуе на гэтыя звароты Рада? На пытаньні нашае карэспандэнткі адказвае сябра Каардынацыйнае Рады Віктар Івашкевіч… Працяг... За перадвыбарчымі падзеямі ў Беларусі сочыць фінская прэса… Працяг...
12 кастрычніка Прызнаньне або непрызнаньне легітымнасьці новага беларускага пралямэнту шмат у чым будзе вызначацца пазыцыяй парлямэнцкае “тройкі” — гэта значыць ПА АБСЭ, Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту. Афіцыйны візыт прадстаўнікоў “тройкі” ў Беларусь заплянаваны на пэрыяд з 12 па 17 кастрычніка. Але сёньня ў Менск прыбыў прадстаўнік толькі аднае з трох міжнародных арганізацыяў Адрыян Севярын… Працяг... 12 кастрычніка прайшло апошняе пасяджэньне гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў першага скліканьня”. Лукашэнка паабяцаў працаўладкаваньне тым з дэпутатаў, хто ня йдзе на другі тэрмін, ды наладзіў банкет… Працяг... Беларускія ўлады надаюць статус назіральнікаў за парлямэнцкімі выбарамі асобам, якія ня маюць на гэта аніякіх паўнамоцтваў, і нават тым, хто сам падкрэсьлівае, што не зьяўляецца назіральнікам. Так, МЗС Беларусі па-ранейшаму называе прадстаўнікоў эўрапейскае «тройкі» міжнароднымі назіральнікамі, негледзячы на іхныя заявы пра адваротнае… Працяг... На просьбу кіраўніка КНГ АБСЭ ў Менску Ганса-Георга Віка сёньня ў Менскім гарвыканкаме адбылася чарговая сустрэча ўладаў з арганізатарамі апазыцыйнай акцыі 14 кастрычніка. Ніякага кампрамісу ў справе правядзеньня маніфэстацыі дасягнуць не ўдалося… Працяг... Старшыня Гарадзенскага гарадзкога выканкаму Анатоль Пашкевіч схадзіў на выбарчы ўчастак адным зь першых. І заахвоціў гараджанаў таксама галасаваць датэрмінова. Ён паабяцаў зацяпліць у дамах, каб людзі “прыйшлі з выбарчых участкаў у абагрэтыя кватэры”… Працяг... Грубы міліцэйскі гвалт быў учынены сёння ў офісе Беларускага аб’яднання маладых палітыкаў… Працяг... У штаб-кватэры кандыдата ў дэпутаты “Палаты прадстаўнікоў” Міколы Статкевіча былі вельмі зьдзіўленыя, калі да іх прыйшлі агітаваць за кандыдата ад улады вучні суседняе школы… Працяг... Спынена крымінальная справа паводле фактаў фінансавых парушэньняў у часопісе “Крыніца”. Паводле зьвестак зь міліцыі, былы рэдактар часопісу паэт Уладзімер Някляеў дабрахвотна кампэнсаваў нанесеныя дзяржаве страты. Аднак пытаньне, у якой краіне будзе далей жыць паэт Някляеў, застаецца адкрытым… Працяг...
11 кастрычніка Амбасадар ЗША ў Пастаяннай Радзе Арганізацыі ў справе бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Дэвід Джонсан выказаў заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі і выказаў меркаваньне, што “у цяперашніх умовах цяжка зразумець, якім чынам у Беларусі могуць адбыцца вольныя, справядлівыя і празрыстыя выбары”… Працяг... У другой палове дня ў Менск прыляцеў кіраўнік Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Жэрар Штудман. Ягонае зьяўленьне зноў зрабіла актуальнай заблытаную тэму — наконт статусу замежных грамадзянаў, якія прыяжджаюць у Беларусь, каб назіраць за выбарамі… Працяг... Працягваюцца пікеты й раcпаўсюд улётак і газэтаў з заклікам да байкоту выбараў. Сёньня ў Менску насупраць будынку КГБ, калі агітатары раздавалі газэты, іх затрымала міліцыя… Працяг... Выканаўчая ўлада, прадчуваючы невялікую выбарчую актыўнасьць у нядзелю, праз сваю ідэалягічную вэртыкаль на прадпрыемствах фактычна прымушае рабочых і спэцыялістаў браць удзел у датэрміновым галасаваньні. Карэспандэнцыя з Гомелю… Працяг... У вёсках Камянецкага раёну агітатары за дэпутата цяперашняй Палаты Аляксандра Зінчанку раздалі выбаршчыкам грэчку, муку ды цукар… Працяг... З пачаткам датэрміновага галасаваньня ў Палату прадстаўнікоў найбольшая актыўнасьць назіраецца ў працаўнікоў выканкамаў, якія адказваюць за вынікі кампаніі. Паведамленьне зь Віцебску… Працяг... Каб пераканаць людзей ісьці галасаваць, у Горадню прыехаў памочнік Аляксандра Лукашэнкі Сяргей Посахаў… Працяг... Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт ня зьменіць свайго рашэньня адносна мейсца правядзеньня вулічнай акцыі «Супраць дыктатуры й выбарчага фарсу», што маецца ладзіць апазыцыя 14 кастрычніка. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Менскага гарадзкога выканкаму Міхал Паўлаў… Працяг... Кіраўніцтва Маладога Фронту падвяло сёньня першыя вынікі сваёй жартоўнай акцыі пад назваю “Вырабы-00”, якая праводзіцца ў рамках кампаніі байкоту восеньскіх выбараў. Паводле словаў лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца, арганізатары акцыі “Вырабы” хацелі празь сьмех паказаць грамадзянам Беларусі, што галасаваньне 15 кастрычніка насамрэч ня ёсьць сапраўднымі выбарамі… Працяг... Сёньня ў Віцебску завяршыўся судовы працэс у справе Барыса Хамайды, Уладзіміра Плешчанкі, Дзьмітрыя Піменава. Наступная справа будзе разглядаца заўтра ў Воршы… Працяг... Старшыня Жодзінскае рады БНФ Аляксей Лапіцкі зьвярнуўся з афіцыйнай заяваю ў мясцовую міліцыю, у якой запатрабаваў расьсьледваньня факту публічнага зьбіцьця тутэйшымі прыхільнікамі расейскага профашыстоўскага руху “РНЕ” ягонага 14-гадовага сына Алеся… Працяг...
10 кастрычніка Парлямэнцкая “тройка” ПА АБСЭ, ПА Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту прыбудзе ў Менск 12 кастрычніка і будзе знаходзіцца ў краіне да 17 кастрычніка. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі Беларусі называюць эўарпейскіх пасланцоў афіцыйнымі назіральнікамі за выбарамі. Мы яшчэ раз удакладняем статус дэлегацыі “тройкі”. На сувязі ў Бэрліне Вольфганг Бэрэндт… Працяг... Распачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”. Наш карэспандэнт наведаў участак для галасаваньня ў цэнтры Менску, у Купалаўскай выбарчай акрузе, і даведаўся, што іншагароднім студэнтам настойліва раяць галасаваць ужо цяпер… Працяг... Хоць датэрміновае галасаваньне ў гэтак званаю «Палату прадстаўнікоў» ўжо пачалосяых, аднак на этапе агітацыі ня ўсе кандыдаты ў дэпутаты мелі магчымасьць зьвярнуцца празь дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі да сваіх выбаршчыкаў… Працяг... Сэрыя затрыманьняў у Віцебску працягваецца. Прыкладна а 13 гадзіне сёньня каля дзьвярэй выбарчых участковых камісіяў, якія знаходзяцца у саракавой віцебскай школе, быў затрыманы 16-гадовы Яніс Чучман. Хлопец прыляпіў улётку з заклікам “Моладзь супраць выбараў!”… Працяг... 9 кастрычніка ў Ашмянах быў затрыманы міліцыяй прадстаўнік Беларускага Гэльсынскага камітэту Пётра Явідовіч. Затрыманьне адбылося на выбарчым участку. Складзены пратакол… Працяг... Кіраўніцтва сталічнага гарадзкога выканкаму не дало дазволу прадстаўнікам аб’яднанай апазыцыі правесьці 14 кастрычніка ў цэнтры Менску маніфэстацыю пад назвай “Супраць дыктатуры й выбарчага фарсу”. Чыноўнікі прапанавалі правесьці мітынг на пляцы Бангалёр. Лідэры апазыцыі з гэтым рашэньнем не пагадзіліся і маюць намер правесьці калёну дэманстрантаў ад Акадэміі навук да пляцу Незалежнасьці… Працяг... Сёньня французкая газэта La Tamp надрукавала артыкул, прысьвечаны палітычнай сытуацыі ў Беларусі і магчымасьцям яе разьвіцьця паводле югаслаўскага сцэнару… Працяг... Група палітычных і грамадзкіх дзяячоў Беларусі аб'явіла пра стварэньне грамадзянскага камітэту «Выбар-2001». Як паведаміў нашаму карэспандэнту адзін з заснавальнікаў новае структуры Генадзь Грушавы, галоўная мэта камітэту — пошук адзінага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах… Працяг...
9 кастрычніка Кіраўнік КНГ АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік апынуўся ў цэнтры ўвагі як дзяржаўных, гэтак і незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Дзяржаўныя падаюць як сэнсацыю ягоны ліст у Цэнтравыбаркам з просьбаю акрэдытаваць прадстаўнікоў эўрапейскае тройкі як міжнародных назіральнікаў за выбарамі ў “Палату прадстаўнікоў”, а незалежныя цытуюць спадара Віка, які нібыта прызнаўся ў сваіх намаганьнях далучыць Беларусь да Расеі. Наш карэспандэнт зьвярнуўся па камэнтар да самога кіраўніка КНГ АБСЭ… Працяг... Ва ўчорашніх рэгіянальных акцыях аб’яднанай апазыцыі ўдзельнічала каля 10 тысячаў чалавек. Пасьля заканчэньня шэсьцяў, мітынгаў і пікетаў было затрымана 11 апазыцыянэраў, многіх арганізатараў акцыяў цяпер шукае міліцыя. На думку лідэраў апазыцыі, нядзельныя акцыі ў рэгіёнах прайшлі даволі пасьпяхова… Працяг... “Наступная гарачая кропка: Беларусь?” – пад такімі словамі сёньняшняя газэта Internacional Herald Tribune зьмясьціла фотаздымак з учорашняга Маршу Свабоды ў Горадні… Працяг...
8 кастрычніка МАРШ СВАБОДЫ-3 У РЭГІЁНАХ Працяг...
6 кастрычніка У распаўсюджаным сёньня прэс-рэлізе Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША гаворыцца, што Злучаныя Штаты ня будуць накіроўваць сваіх назіральнікаў на выбары ў Беларусі і “не прызнаюць вынікі гэтых выбараў, якія не зьяўляюцца дэмакратычнымі”… Працяг... Восьмага кастрычніка ў 22-х гарадох Беларусі пройдуць акцыі апазыцыі ў падтрымку вольных і дэмакратычных выбараў, супраць выбарчага фарсу. У палове гэтых гарадоў акцыі адбудуцца несанкцыянавана, бо мясцовыя ўлады не далі дазволу на іх правядзеньне… Працяг... Намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі АГП Ўладзімер Раманоўскі асуджаны сёньня на 10 сутак арышту за агітацыю супраць удзелу ў выбарах… Працяг... Сёньня ў Жабiнцы — раённым цэнтры ў Берасьцейскай вобласьцi — прайшоў суд над Генадзем Самойленкам, якога абвiнавацiлi ў агiтацыi жыхароў гэтага гораду за няўдзел у выбарах у гэтак званую «Палату прадстаўнiкоў». А ў Берасьцi адбылiся чарговыя затрыманьнi тых, хто заклiкае байкатаваць гэтыя выбары… Працяг... Сёньня ў Віцебску пікетавалі сацыял-дэмакраты. Спачатку, як заўжды па будзёных днях, а 12-й гадзіне правёў сваю акцыю сябра БСДГ спадар Алесь Мудрычэнка. Потым а палове на шостую распачалі свой пікет чальцы Віцебскай суполкі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Партыі (Народная Грамада)… Працяг...
5 кастрычніка У Сьветлагорску і Рагачове ўлады адмовілі прадстаўнікам апазыцыі ў правядзеньні мітынгаў 8 кастрычніка… Працяг... У Горадні плянаваны на 8 кастрычніка мітынг “За справядлівыя дэмакратычныя выбары” хутчэй за ўсё не адбудзецца. Улады спачатку не дазволілі яго праводзіць, але потым зьмянілі сваё рашэньне… Працяг... Чарговы скандал у агiтацыйнай кампанii ў выбарах у гэтак званую «Палату прадстаўнiкоў»: у Берасьцi мясцовая газэта адмовiлася друкаваць перадвыбарчую праграму аднаго зь кандыдатаў у дэпутаты, кiраўнiка гарадзкой арганiзацыi Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае партыi «Народная Грамада» Георгiя Руцкага… Працяг... У Менску адбылося першае судовае паседжаньне, на якім разглядаліся справы тых, хто заклікаў да байкоту выбараў 15 кастрычніка ў часе нядзельнага “Маршу Свабоды”. Працэс супраць дэпутата Вярхоўнага Савету Людмілы Гразновай быў адкладзены… Працяг... Байкатаваць выбары 15 кастрычніка заклікаў сваіх сяброў Свабодны прафсаюз. Пра гэта ягонае кіраўніцтва абвесьціла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі… Працяг...
4 кастрычніка Менская міліцыя працягвае паляваньне на трох арганізатараў “Маршу Свабоды – 3”, якіх хочуць прыцягнуць да адказнасьці за заклікі да байкоту выбараў. Станіслаў Шушкевіч ды Вінцук Вячорка, ля кватэраў якіх учора дзяжурылі міліцэйскія машыны, пакуль міліцыіянтам ня трапіліcя, а вось Людміла Гразнова ўжо атрымала позву ў суд… Працяг... Міліцэйскае начальства Менску патрабуе, каб супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі ўсіх, хто займаецца агітацыяй супраць выбараў. Але, відаць, дакладных інструкцыяў на гэты конт не існуе, бо ў лік затрыманых трапляюць ня толькі тыя, хто агітуе за байкот выбараў… Працяг... Да апошняга часу ўлады Полацку і Наваполацку ня надта шчыравалі ў справе ўтаймаваньня апазыцыйных сілаў, якія пратэстуюць супраць выбарчага фарсу. Але вось палітычная ідылія скончылася, і ў міліцэйскіх пастарунках зьявіліся затрыманыя апазыцыянэры. З другога боку, мітынг 8 кастрычніка ў Наваполацку дазволены… Працяг... Улады Менскае вобласьці нэрвова адрэагавалі на рашэньне шэрагу апазыцыйных партыяў правесьці 8 кастрычніка ў буйных гарадох краіны акцыі пратэсту супраць выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”… Працяг... Адбылося чарговае паседжаньне Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў. Галоўнай тэмаю абмеркаваньня стала палітычная атмасфэра ў Беларусі напярэдадні выбараў 15 кастрычніка. Сёньня таксама стала вядома, што 12 кастрычніка ў Беларусь прыедзе гэтак званая “эўрапейская тройка” на чале зь дзейным старшынём АБСЭ Адрыянам Севярынам… Працяг... Учора стала вядома, што незалежны кандыдат Аляксандар Ігнацюк, які балятуецца ў Століне ў адной акрузе з былым намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Іванам Пашкевічам, пастановаю акруговае камісіі адхілены ад удзелу ў выбарах… Працяг...
3 кастрычніка Аб’яднаная апазыцыя плянуе правесьці 8 кастрычніка акцыі пратэсту ў 23 буйных гарадох Беларусі. Мяркуецца, што гэтыя акцыі стануць сваеасаблівым працягам менскага “Маршу Cвабоды”. Распавядае адзін з каардынатараў акцыяў апазыцыі ў рэгіёнах Юры Хадыка… Працяг... Прадстаўнікі палітычных партыяў і беспартыйныя грамадзяне сямі гарадоў Гомельскай вобласьці замовілі на 8-га кастрычніка акцыі пратэсту “Байкот-2000”… Працяг... Баранавіцкі гарвыканкам забараніў правядзеньне 8 кастрычніка шэсьця і мітынгу пад лёзунгам “За свабодныя і справядлівыя дэмакратычныя выбары”… Працяг... Вышэйшая Рада Лібэральна-Дэмакратычнае партыі прыняла рашэньне завяршыць удзел у выбарчай кампаніі 16 кастрычніка ды зьняць усіх сваіх кандыдатаў, што пройдуць у другі тур… Працяг... Працягваюцца суды над затрыманымі распаўсюднікамі ўлётак з заклікам да байкоту выбараў… Працяг...
2 кастрычніка Лідэры Аб’яднанай апазыцыі станоўча ацэньваюць вынікі “Маршу Cвабоды – 3”, які адбыўся ўчора ў Менску, ды заяўляюць пра новыя акцыі, якія адбудуцца 8 кастрычніка ў 23 буйнейшых гарадох Беларусі й 14 кастрычніка — у сталіцы. Гэтая кампанія распачынае актыўную падрыхтоўку апазыцыі да прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году… Працяг... Сёньня ля амбасады Рэспублікі Беларусь у Бэльгіі адбыўся пікет у падтрымку беларускай дэмакратыі і Маршу Свабоды-3, якія быў арганізаваны Беларуска-бэльгійскім цэнтрам. На сувязі ўдзельнік пікету Зьміцер Асташонак… Працяг... Марш Свабоды-3 падрабязна асьвятлялі эўрапейскія сродкі масавай інфармацыі. Наш карэспандэнт у Гэльсынкі сачыў, як рэагавала на акцыю беларускай апазыцыі фінская прэса… Працяг... Урад і парлямэнт Нямеччыны пакуль ня маюць намеру дасылаць на беларускія выбары 15 кастрычніка сваіх афіцыйных назіральнікаў. Пра гэта паведаміў сёньня амбасадар Нямеччыны ў Беларусі спадар Хорст Вінкэльман. Разам з тым дыплямат не выключае, што некаторыя нямецкія грамадзяне могуць прыехаць на выбары ў Беларусь прыватным чынам… Працяг...
1 кастрычніка МАРШ СВАБОДЫ-3 Працяг...
ВЕРАСЕНЬ 2000
29 верасьня Учора прадстаўнік ЗША пры Пастаяннай радзе АБСЭ ў Вене Дэвід Джонсан зрабіў афіцыйную заяву ў справе Беларусі. У ёй беларускія ўлады заклікаюцца прыпыніць тактыку рэпрэсіяў супраць тых, хто выступае за байкот выбараў і дыскрымінацыю незалежных кандыдатаў. У сувязі з гэтым мы пазванілі ў Вену і папрасілі амбасадара Дэвіда Джонсана пракаментаваць ягоную заяву… Працяг... Заява Эўразьвязу ў справе Беларусі, прынятая 28 верасьня 2000 г… Працяг... Міліцыянты наладзілі сапраўднае паляваньне на пікетоўцаў і распаўсюднікаў улётак з заклікам да байкоту выбараў і ўдзелу ў “Маршы Свабоды – 3”. Міліцыянты пераважна забіраюць непаўнагадовых падлеткаў… Працяг... Перамога дэмакратаў у першым туры выбараў ў Югаславіі натхніла й беларускіх апазыцыянэраў. Адзін з арганізатараў “Маршу Свабоды – 3” Юры Хадыка лічыць, што югаслаўскі прыклад можа вельмі паўплываць на сытуацыю ў Беларусі. Інтэрвію ў Юрыя Хадыкі ўзяў наш аўтар Алег Грузьдзіловіч… Працяг... У Берасьцi адбыўся несанкцыянаваны пiкет, удзельнiкi якога заклiкалi жыхароў гораду адмовiцца ад удзелу ў выбарах у гэтак званую «Палату прадстаўнiкоў». Адначасова берасьцейцам нагадалi пра маючы адбыцца «Марш свабоды-3» i прапанавалi далучыцца да згаданай акцыi… Працяг... Цяпер, калі да выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў” засталося ўсяго два тыдні, падкантрольныя ўладам акруговыя камісіі працягваюць пазбаўляцца ад непажаданых кандыдатаў у дэпутаты… Працяг...
28 верасьня Прадстаўнік Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Пастаяннай радзе Арганізацыі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе Дэвід Джонсан выступіў сёньня з новай заявай адносна выбараў у Беларусі… Працяг... Дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт учора заявіла, што ЗША не плянуюць дасылаць назіральнікаў на парлямэнцкія выбары ў Беларусі й просяць саюзьнікаў не дасылаць сваіх прадстаўнікоў на гэтыя выбары, якія, паводле Олбрайт, ня будуць ані свабоднымі, ані справядлівымі. Рэакцыя апазыцыі і МЗС… Працяг... Нягледзячы на просьбу ўраду ЗША, сфармуляваную Мадлен Олбрайт, не накіроўваць назіральнікаў на выбары ў Беларусь, расейская Дума вырашыла сфармаваць сваю дэлегацыю. У склад назіральнікаў увайшлі прадстаўнікі ўсіх думскіх фракцыяў. Для нашай праграмы гэты факт камэнтуе член фракцыі СПС, кіраўнік санкт-пецярбурскай арганізацыі “Дэмакратычная Расея” Юлі Рыбакоў… Працяг... Лідэр БСДП “Народная Грамада” Мікола Статкевіч сёньня заявіў, што ён будзе працягваць свой удзел у выбарах у гэтак званую “палату прадстаўнікоў”. Гэта адбылося нягледзячы на ранейшыя ягоныя заявы пра тое, што ён здыме сваю кандыдатуру на выбарах у “палату”, калі ня будуць зарэгістраваныя кандыдатамі іншыя сябры ягонае партыі. Частка сяброў “Народнае Грамады” лічыць гэтае рашэньне памылковым… Працяг... Рэпрэсіі супраць удзельнікаў кампаніі байкоту восеньскіх выбараў працягваюцца. Толькі ўчора міліцыяй у Менску было затрымана восем сябраў БНФ, якія раздавалі грамадзянам адмысловыя выпускі газэтаў “Народная Воля” і “Наша свабода”, а таксама кідалі ў паштовыя скрынкі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у дазволеным уладамі “Маршы Свабоды” 1 кастрычніка… Працяг... Міністэрства замежных справаў упершыню афіцыйна пракамэнтавала вынікі выбараў у Югаславіі ды праанансавала прыезд на беларускія выбары ў гэтак званую “палату прадстаўнікоў” аж 80 назіральнікаў з 17 краінаў сьвету, у тым ліку Бэльгіі ды Італіі. Але адпаведныя амбасады ў Менску гэтага не пацьвярджаюць… Працяг... Сябры Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў на паседжаньні абмеркавалі сваю дзейнасьць. Больш-менш выразна акрэсьліліся дзьве пазыцыі ў адносінах да выбараў у “Палату прадстаўнікоў”… Працяг... Для беларускіх міліцыянтаў падрыхтоўка да “Маршу Свабоды – 3” супала з прызначэньнем новага міністра ўнутраных справаў. Ці зьбіраецца спадар Навумаў браць прыклад са свайго папярэдніка Сівакова, які пад час акцыяў апазыцыі выводзіў на вуліцы беларускае сталіцы тысячы салдат унутраных войскаў і баявую тэхніку?… Працяг...
27 верасьня Выступаючы сёньня ў камітэце міжнародных справаў Кангрэсу ЗША на слуханьнях у справе амэрыканска-расейскіх адносінаў, дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт пацьвердзіла заклапочанасьць ЗША тым, што яна назвала парушэньнем канстытуцыі з боку Лукашэнкі, праведзенага ім роспуску парлямэнту, а таксама падазрэньнем, што ён мае адносіны да зьнікненьня некалькіх вядомых апазыцыйных дзеячоў… Працяг... Прадстаўнікі менскіх ўладаў і апазыцыі заяўляюць пра тое, што яны пагадзіліся на кампраміс адносна ўмоваў і фармату правядзеньня “Маршу Свабоды – 3”, які пройдзе 1 кастрычніка ў Менску. Хаця ў аргкамітэту “Маршу Свабоды” засталіся прэтэнзіі да ўлады… Працяг... Да абвешчанага аб’яднанай апазыцыяй “Маршу Свабоды” засталося чатыры дні. Арганізатары плянуюць вывесьці ў гэты дзень на вуліцы да 100 тысячаў чалавек. А як ставяцца да маючай адбыцца акцыі звычайныя грамадзяне? Думкаю мінакоў на менскіх вуліцах сёньня цікавіўся наш карэспандэнт… Працяг... Замежныя тэхнічныя экспэрты, што прыехалі ў Менск з нагоды правядзеньня выбараў у “палату прадстаўнікоў”, сёньня пачалі знаёміцца з рэгіёнамі. Першым на захад Беларусі накіраваўся экспэрт Браян Бонар… Працяг... Беларускім уладам не шанцуе зь міжнароднымі назіральнікамі на выбарах у “палату прадстаўнікоў”. Далёкі Кітай адмаўляецца ад адпаведнага запрашэньня, а парлямэнт суседняе Латвіі забараніў тром сваім дэпутатам службовую выправу ў Менск на 15 кастрычніка… Працяг... У судзе Чыгуначнага раёну Гомелю разглядалася адміністрацыйная справа рабочага заводу «Электраапаратура», старшыні гарадзкое суполкі БНФ Анатоля Паплаўнага пра яшчэ толькі намер байкатаваць выбары… Працяг... Папярэджаньні — пакуль такія прысуды выносіць судзьдзя ў адміністрацыйных справах Першамайскага суду Юры Гарбадоўскі затрыманым удзельнікам акцыі “Сустрэча з выбаршчыкамі”. Разам з тым з судовых працэсаў вынікае, што міліцыянты, якія затрымліваюць пікетоўцаў, нават ня ведаюць, на падставе якога заканадаўства яны гэта робяць… Працяг...
26 верасьня Прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі прынялі да ведама дадзены ўладамі дазвол на правядзеньне 1 кастрычніка ў Менску “Маршу Свабоды”. Аднак далёка ня ўсе арганізатары гэтай акцыі пагадзіліся зь месцам правядзеньня мітынгу — на пляцы Бангалёр. Ня выключана, што фармат “Маршу” можа быць зьменены… Працяг... Каардынацыйная рада ў назіраньні за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі, якая аб’ядноўвае ўсіх унутраных назіральнікаў, правяла сёньня ў Менску сваё паседжаньне. На яго былі запрошаныя кіраўнікі абласных філіяў і некаторых раённых… Працяг... Паралельна з кампаніяй байкоту выбараў у гэтак званы «парлямэнт» («палату прадстаўнікоў»), якую праводзіць аб’яднаная беларуская апазыцыя, «Малады Фронт» працягвае ладзіць шэраг акцыяў пад агульным назовам “Вырабы–2000”. Праз гумар маладафронтаўцы паказваюць, як яны кажуць, абсурднасьць восеньскага выбарчага фарсу. На пачатку яны калекцыянавалі ўлёткі прэтэндэнтаў на «парлямэнцкія» крэслы, а цяпер распачалі свае хаджэньні на сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі й ператвараюць гэтыя сходы ў апазыцыйныя акцыі… Працяг...
(эфір25 верасьня)
Ідзе другі дзень пасьля прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў ў Югаславіі, а яшчэ няма афіцыйных вынікаў галасаваньня. Мяркуецца, што прэзыдэнт Мілошавіч стаіць перад найбольш сур’ёзным выклікам за ўсе 13 гадоў ягонага кіраваньня… Працяг... Беларускія палітыкі камэнтуюць папярэднія вынікі і магчымыя наступствы выбараў у Югаславіі і для гэтай краіны, і для Беларусі… Працяг... Аналітык нашага Радыё Валер Карбалевіч параўноўвае перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі і Югаславіі… Працяг...
25 верасьня Сёньня ўвечары стала вядома, што Менскі гарадзскі выканаўчы камітэт дазволіў правядзеньне 1 кастрычніка Маршу Свабоды-3. Адразу ж пасьля паседжаньня ў Менгарвыканкаме на сувязь з намі выйшаў прэсавы сакратар грамадзкай ініцыятывы “Хартыя-97” Алег Бябенін… Працяг... Гарадзкiя ўлады Менску спрабуюць забаранiць прызначаны на 1 кастрычнiка “Марш Свабоды-3”, бо iм не падабаецца ягоная антывыбарчая скiраванасьць. Лукашэнкаў куратар сталiцы Аляксандар Сазонаў заявiў, што не дазволiць заклiкаў да байкоту выбараў у “палату прадстаўнiкоў”, але арганiзатары маршу кажуць, што акцыя абавязкова адзбудзецца… Працяг... Вядомы адвакат Гары Паганяйла заяўляе пра неправамоцнасьць Цэнтральнай выбарчай камісіі і патрабуе грамадзка-юрыдычнай экспэртызы дакумэнтаў, на падставе якіх была створаная гэтая камісія… Працяг... Замежныя тэхнічныя экспэрты з Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека ня будуць выконваць функцыі міжнародных назіральнікаў ў дзень выбараў у “палату прадстаўнікоў” 15 кастрычніка. Згодна з іхным мандатам, вызначаным рэкамэндацыямі трэцяй тэхнічнай канфэрэнцыі ў Вене, яны абмяжуюцца толькі вывучэньнем сытуацыі ў Беларусі ў перадвыбарчы пэрыяд… Працяг...
(эфір 23 верасьня)
24 верасьня Праскі Акцэнт: Незалежная прэса і выбары… Працяг...
22 верасьня Учора позна ўвечары на штаб-кватэру БСДП НГ адбыўся ўзброены напад невядомых бандытаў. Разрабаваныя партыйныя архівы, кампутары, скрадзеныя грошы — больш за 6 тысячаў даляраў. Лідэр партыі Мікола Статкевіч лічыць, што гэта факт палітычнага тэрору, што гэтая акцыя плянавалася загадзя, і падазрае, што дзейнічала адна зь беларускіх спэцслужбаў… Працяг... У Першамайскім раённым адзеле міліцыі дагэтуль утрымліваецца актывіст “Народнае Грамады” Раман Ляўкоўскі, які прысутнічаў у штаб-кватэры партыі пад час ўчорашняга нападу на яе невядомых рабаўнікоў. З гэтае нагоды Мікола Статкевіч заяўляе, што Ляўкоўскага ўтрымліваюць фактычна ў якасьці закладніка, каб здабыць ад яго зьвесткі, якія б скампрамэтавалі “Народную Грамаду”. Міліцыя са свайго боку заяўляе пра таямніцу сьледзтва і адмаўляецца паведаміць, дзе дакладна знаходзіцца затрыманы… Працяг... Як нам стала вядома, сёньня старшыня Гомельскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”, старшыня абласной арганізацыі АГП Віктар Карняенка падаў скаргу пракурору Гомельскай вобласці з нагоды спробы ўварвання ў ягоную прыватную сядзібу супрацоўнікаў міліцыі, якія патрабавалі ад яго выдаць газэту “Рабочий”. Мы зьвязаліся з Віктарам Карняенкам па тэлефоне… Працяг...
(эфір 21 верасьня)
Суд Партызанскага раёну Менску прызнаў вінаватымі ў парушэньні Адміністрацыйнага кодэксу за заклік да байкоту выбараў намесьніка старшыні БНФ Алеся Бяляцкага і актывіста Фронту Сяргея Шынкевіча. Абодва пакараныя штрафам на 5 тысячаў 200 рублёў. Разгляд справы іншага намесьніка старшыні БНФ Юрыя Хадыкі перанесены на панядзелак… Працяг...
(эфір 21 верасьня)
Злучаныя Штаты Амэрыкі крытыкуюць Беларусь за перасьлед людзей, якія заклікаюць да байкоту выбараў. Прадстаўнік Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Дэвід Джонсан выказаў сумнеў адносна заяваў беларускага афіцыйнага боку пра неперасьлед асобаў, якія агітуюць за байкот выбараў… Працяг... Замежныя тэхнічныя экспэрты, што знаходзяцца ў Беларусі дзеля назіраньня за выбарамі ў “Палату прадстаўнікоў”, вывучалі прычыны, паводле якіх акруговыя камісіі і Цэнтравыбаркам адмовілі ў рэгістрацыі шэрагу кандыдатаў у дэпутаты… Працяг... На пятніцу былі зарэгістраваныя 574 кандыдаты ў дэпутаты “Палаты прадстаўнікоў”. 23 асобы з гэтае колькасьці далучыліся да выбарчае кампаніі толькі пасьля разгляду іхных скаргаў Цэнтравыбаркамам. Але старшыня камісіі Лідзія Ярмошына чакае новага зьмяненьня лічбаў — колькасьць кандыдатаў можа як павялічыцца (пасьля працэсаў у Вярхоўным судзе), гэтак і паменшыца (праз адмову кандыдатаў ад удзелу ў выбарах)… Працяг...
21 верасьня Пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у “Палату прадстаўнікоў”, тых, хто лічыцца дэмакратамі, у гэтай выбарчай кампаніі засталіся адзінкі. І пры гэтым у некалькіх акругах яны сталі супернікамі адзін аднаму. Гэта адразу ўдвая памяншае шанцы іхнага абраньня ў парлямэнт. Аднак пакуль што канкурэнцыя паміж такімі кандыдатамі адбываецца карэктна… Працяг... Тэхнічныя экспэрты ў назіраньні за выбарамі ў “Палату прадстаўнікоў”, якія знаходзяцца ў Беларусі, шукалі адказу на два пытаньні. Іх цікавіла, ці адпавядае законадаўству пастанова Цэнтарвыбаркаму Беларусі, згодна зь якой недзяржаўныя мас-мэдыі ў некаторых выпадках забавязаныя асьвятляць выбарчую кампанію, і ці парушыла заканадаўства Беларуская тэлевізія ў адносінах да лідэра партыі БНФ Вінцука Вячоркі… Працяг... Ці можна караць заклікі да байкоту выбараў паводле Адміністрацыйнага кодэксу, калі Выбарчы кодэкс іх не забараняе, і ці зможа балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Ярмошын, які нарадзіўся ў Расеі? На гэтыя пытаньні адказваў сёньня старшыня “Канстытуцыйнага суду” Рыгор Васілевіч… Працяг... Супярэчлівымі аказаліся першыя вынікі судовых працэсаў над агітатарамі за няўдзел ў выбарах. Калі ў Маскоўскім судзе была адкладзеная на невядомы час справа супраць былога намесьніка старшыні БНФ Валянціна Голубева, дык суд Цэнтральнага раёну пакараў грашовым штрафам цяперашняга намесьніка старшыні БНФ Лявона Баршчэўскага… Працяг... Дзяржаўная дума Расеі прыняла ўчора ў першым чытаньні заканапраект пра выбары дэпутатаў у парлямэнт расейска-беларускае хаўруснае дзяржавы. Намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Анатоль Лябедзька лічыць, што калі беларускай апазыцыі ўдасца дабіцца непрызнаньня гэтак званае «Палаты прадстаўнікоў», дык тады будзе прасьцей зрабіць нелегітымнымі й выбары ў саюзны парлямэнт… Працяг... Наш карэспандэнт вярнуўся з вандроўкі па Валожынскім раёне, дзе сустракаўся зь вясковымі людзьмі. Сяляне адкрыта распавядалі пра сёлетні ўраджай на ўласных падворках, пра свае заробкі ў калгасах, пра стаўленьне да ўлады й адносіны да будучых выбараў… Працяг...
20 верасьня Тэхнічныя экспэрты зь Бюро дэмакратычных ініцыятываў і правоў чалавека, якія знаходзяцца ў Беларусі, пакінуць краіну ў дзень выбараў. Такую заяву зрабіў сёньня кіраўнік Бюро Жэрар Штудэман, які на адзін дзень прыляцеў у Менск… Працяг... У Берасьцi адна з акруговых камiсіяў, нават не зарэгiстраваўшы кiраўнiка абласной арганiзацыi Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае партыi “Народная Грамада” Анатоля Ляўковiча, працягвае зьбiраць зьвесткi пра ягоныя даходы. Калi раней абвiнавачваньне тычылася таго, што спадар Ляўковiч незадэкляраваў 882 рублi, атрыманых за прачытаную лекцыю, дык цяпер шукаюць ганарары, атрыманыя за публiкацыi ў мясцовым друку… Працяг... У Сацыял-Дэмакратычнай “Народнае Грамадзе” насьпяваюць сур’ёзныя зьмены. Група сябраў ЦК БСДП, ня згодных з пазыцыяй старшыні Мікалая Статкевіча ў пытаньні ўдзелу ў выбарах накіравала ў нізавыя партыйныя структуры адмысловую заяву. У ёй сябраў партыі заклікаюць далучыцца да фракцыі, якая будзе трымацца прынцыпаў аб’яднанай апазыцыі… Працяг...
(эфір 19 верасьня)
19 верасьня Падобна на тое, што колькасьць тэхнічных экспэртаў дзеля назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі можа быць павялічаная. Пра такую магчымасьць заявіла сёньня экспэрт Джавана Маёла… Працяг... Супрацоўнікі Фрунзэнскага раённага аддзелу міліцыі забаранілі сёньня прадстаўнікам АГП, БНФ і “Хартыі-97” правесьці на тэрыторыі свайго раёну сустрэчу з выбаршчыкамі. Пры гэтым, міліцыянты пагражалі затрымаць кожнага, хто паспрабуе агітаваць людзей байкатаваць восеньскія выбары. Апазыцыянэры зьбіраюцца паінфармаваць міжнародныя структуры пра парушэньні беларускімі ўладамі выбарчага закону… Працяг... Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі заклікаў АБСЭ перагледзець рэкамэндацыі Венскай канфэрэнцыі і адклікаць тэхнічную місію назіральнікаў з Беларусі… Працяг... Своеасаблiвым чынам трапiла ў гiсторыю акруговая камiciя №7 на выбарах у “Палату прадстаўнiкоў”. У выбарчай акрузе, якая аб’ядноўвае два раёны Берасьцейскае вобласьцi — Пружанскi й Камянецкi — зарэгiстраваны толькi адзiн кандыдат. Гэта дэпутат цяперашняе “палаты”, старшыня камiсii бюджэту й фiнансаў Аляксандар Зiнчанка… Працяг... Уключыліся ў выбарчую кампанію і сябры моладзевых арганізацыяў краіны. Сябры большасьці зь іх працуюць у выбарчых штабах кандыдатаў і вядуць агітацыю, маюцца прысутнічаць на выбарах 15 кастрычніка ў якасьці наглядальнікаў. І толькі адна моладзевая арганізацыя — Малады Фронт — дзейсна заклікае да байкоту выбараў… Працяг... Як мы інфармавалі, у Швэцыі пад час кірмашу кнігі, на якім працавала беларуская экспазыцыя, зь беларусамі сустрэўся прэм’ер-міністар Швэцыі Ёран Пэрсан, які заявіў, што Швэцыя шмат рабіла і будзе рабіць дзеля зьменаў у Беларусі. Празь некалькі месяцаў Швэцыя ачоліць Эўрапейскі Зьвяз. Вольга Караткевіч пагутарыла з адным зь лідэраў швэдзкіх сацыял-дэмакратаў, дэпутатам Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ўрбанам Алінам, які заявіў, што шанцаў на прызнаньне Эўропай выбараў у Беларусі няма… Працяг... Cуд Першамайскага раёну Менску прызнаў сёньня галоўнага рэдактара газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча і юрыдычнага кансультанта рэдакцыі Зьмітра Касьцюкевіча вінаватымі ў парушэньні артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу, які забараняе заклікаць байкатаваць выбары… Працяг...
18 верасьня 18-19 верасьня Цэнтарвыбаркам будзе разглядаць скаргі грамадзянаў, незарэгістраваных дэпутатамі ў «Палату прадстаўнікоў». Такіх скаргаў набралася ажно паўтары сотні. Аднак сярод іх ня будзе скаргі ад экс-прэм'ера Міхала Чыгіра. У гэты панядзелак ён быў нарэшце зарэгістраваны 102-й выбарчай камісіяй, што ў Менску… Працяг... Са 101 прэтэндэнта на дэпутацкі мандат, якія мелі намер весьці барацьбу на Гомельшчыне за месца ў гэтак званай “Палаце прадстаўнікоў”, перадвыбарчую агітацыю ў 17 акругах распачалі толькі 78 кандыдатаў. Асобныя адмовіліся дабрахвотна, а пятую частку прэндэнтаў акруговыя камісіі не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты… Працяг... Лідэры афіцыйных прафсаюзаў Ганчарык і Бухвостаў лічаць сваё выбыцьцё з выбарчай кампаніі працягам антыпрафсаюзнае палітыкі ўладаў. Пра гэта яны заявілі сёньня на прэсавай канфэрэнцыі… Працяг...
(эфір 15 верасьня)
15 верасьня У выніку рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты гэтак званае “Палаты прадстаўнікоў” выявілася, што з 60 дэмакратычных прэтэндэнтаў засталіся лічаныя адзінкі. Бальшыня не была зарэгістраваныя з-за фармальных прычынаў. Як прызнаюць многія зь іх, цяпер ім застаецца толькі далучыцца да агульнаапазыцыйнае кампаніі байкоту выбараў… Працяг... Экс-прэм’ер Міхал Чыгір не выключае, што, нават калі будзе зарэгістраваны ў якасьці кандыдата, адмовіцца ад удзелу ў выбарах на знак пратэсту супраць перасьледу, учыненага ўладамі адносна незалежных кандыдатаў… Працяг... Афіцыйныя ўлады анансуюць прыезд на выбары 15 кастрычніка міжнародных назіральнікаў аж з 15 краінаў Эўропы, у тым ліку Бэльгіі, Баўгарыі ды Чэхіі. Старшыня міжнароднае камісіі “Савету Рэспублікі” Мікола Чаргінец, які пра гэта сёньня паведаміў, асабліва падкрэсьліў, што гэта будуць менавіта парлямэнтары эўрапейскіх дзяржаваў… Працяг... Старшыня Слуцкае гарадзкое рады Аб’яднанае Грамадзянскае партыі Аляксандар Катляроў у цэнтры Слуцку правёў несанкцыянаваны пікет з заклікам байкатаваць маючыя адбыцца выбары або галасаваць на іх супраць усіх. Акцыя скончылася затрыманьнем пікетоўцы… Працяг...
(эфір 14 верасьня)
Амаль 70 адсоткаў з апытаных сацыялягічнай лябараторыяй “Новак” жыхароў Беларусі ўпэўненыя, што пры падліку галасоў на выбарах у “Палату прадстаўнікоў” будуць дапушчаныя факты махлярства. Гэтую лічбу прывёў сёньня на прэзэнтацыі маніторынгу грамадзкае думкі кіраўнік лябараторыі Андрэй Вардамацкі… Працяг...
14 верасьня Сакончылася рэгістрацыя кандытатаў у дэпутаты гэтак званае «Палаты прадстаўнікоў». Большасьць паседжаньняў акруговых камісіяў рэгістрацыі кандыдатаў у «Палату прадстаўнікоў» была прызначаная чамусьці на апошні дзень — 14 верасьня. Самі кандыдаты ў бальшыні будуць ведаць пра вынікі толькі позна ўвечары сёньня або заўтра. Тым часам ужо цяпер стала вядома, што немалой частцы кандыдатаў ужо адмоўлена ў рэгістрацыі. Затое зусім нечакана кандыдатам быў зарэгістраваны лідэр СДП НГ Мікола Статкевіч… Працяг... У трэцюю частку артыкулу 167 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якая прадугледжвае пакараньні за парушэньне законадаўства пра выбары, у тым ліку й за публічныя заклікі да байкоту выбараў, могуць быць у любы час унесеныя карэктывы. Такое паведамленьне зрабіў сёньня кіраўнік Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі амбасадар Вік у часе ягонае сустрэчы з экспэртамі ў мас-мэдыях ад палітычнай апазыцыі… Працяг... Кампанія бойкоту выбараў сутыкнулася з супярэчнасьцямі ў беларускім заканадаўстве. Новы Выбарчы кодэкс дазваляе байкот. У той жа час працягвае дзейнічаць артыкул 167.3 Адміністрацыйнага кодэксу, паводле якога накладаюцца пакараньні за заклікі да зрыву выбараў. На просьбу нашага радыё заканадаўчую калізію прааналізаваў экспэрт Беларускага цэнтру канстытуцыяналізму й параўнаўча-праўных дасьледаваньняў Сяргей Альфер… Працяг... Толькі ўчора акруговая камісія гомельскай Цэнтральнай выбарчай акругі №35 не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты першага зь сяброў сацыял-дэмакратычнае партыі «Народная грамада» — выкладчыка ўнівэрсытэту Віктара Адзіночанку, а сёньня ў шэрагі «адмаўленцаў» патрапілі яшчэ двое гомельскіх прадстаўнікоў гэтае ж партыі з акругаў №№ 36 і 37… Працяг...
(эфір 13 верасьня)
(эфір 13 верасьня)
13 верасьня 13 верасьня ў Менск прыбылі першыя два сябры дэлегацыі Бюро дэмакратычных ініцыятываў і правоў чалавека, якія пад час падрыхтоўкі выбараў у “Палату прадстаўнікоў” будуць працаваць у якасьці тэхнічных экспэртаў. Пра гэта паведаміў сёньня ў часе чарговага паседжаньня Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў кіраўнік групы АБСЭ ў Беларусі амбасадар Вік… Працяг... У Менску міліцыя зарыштавала вялікую частку накладу спэцвыпуску газэты “Рабочы”, у якім былі зьмешчаныя матэрыялы на тэму байкоту восеньскіх выбараў. Міліцыянты затрымалі таксама галоўнага рэдактара выданьня Віктара Івашкевіча, юрыдычнага кансультанта рэдакцыі Зьмітра Касьцюкевіча й генэральнага дырэктара прыватнае друкарні “Мэйджык” Юрыя Будзько… Працяг... Малады Фронт пачынае сваю кампанію байкоту выбараў у гэтак званую «Палату прадстаўнікоў». Сэрыя акцыяў пад агульным назовам “Вырабы-2000” мае на мэце паказаць ілжывасьць і абсурднасьць абяцаньняў кандыдатаў у дэпутаты, а таксама фіксаваць парушэньні пад час кампаніі. Перадвыбарчая агітацыя, паводле беларускага заканадаўства, дазваляецца ад 15 верасьня. Тым ня менш, ужо цяпер Малады Фронт мае больш за дзясятак прыкладаў незаконнай агітацыі… Працяг...
(эфір 12 верасьня)
12 верасьня Каля дзесяці чалавек было затрымана апошнімі днямі міліцыяй у Менску за распаўсюджваньне ўлётак з заклікам да байкоту восеньскіх выбараў. Cярод затрыманых апазыцыянэраў бальшыню складаюць непаўнагадовыя… Працяг... У дзяржаўнай прэсе апублікаваны дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі, якім кіраўнік дзяржавы ўключыў у склад Цэнтральнае выбарчае камісіі прадстаўнікоў партыяў, што вырашылі браць удзел у парлямэнцкіх выбарах. У сувязі з гэтым дэкрэтам лідэр ПКБ Сяргей Калякін абвінавачвае ўладу ў фальсыфікацыі… Працяг... Сёньня ўвечары адбылося паседжаньне камісіі Полацкай гарадзкой выбарчай акругі №28, на якім былі разгледжаныя дакумэнты пратэндэнтаў на дэпутацкі мандат у так званую “палату прадстаўнікоў”. Разгледзеўшы іх у ракурсе адпаведнасьці выбарчаму кодэксу, камісія зьняла з выбарчай гонкі двух прэтэндэнтаў, у тым ліку, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валерыя Шчукіна, які вылучаўся па гэтай акрузе шляхам збору подпісаў… Працяг... Усе 34 дэпутаты сталічнага гарадзкога савету стануць дэлегатамі гэтак званага “Ўсебеларускага зьезду дэпутатаў саветаў дэпутатаў”, што пройдзе ў Менску 25 верасьня. У часе пазачарговае сэсіі гарадзкога савету высьветліліся цікавыя падрабязнасьці падрыхтоўкі гэтае прапагандысцкае імпрэзы ўладаў… Працяг...
11 верасьня Лідэр Лібэральна-Дэмакратычнае партыі Сяргей Гайдукевіч заявіў радыё Свабода, што ў ягоным распараджэньні зьявіўся сакрэтны дакумэнт — той самы сьпіс 110 фаварытаў ад улады, абраньне якіх павінны забясьпечыць мясцовыя адміністрацыі. Гэты дакумэнт Гайдукевіч апублікуе напярэдадні выбараў, каб была магчымасьць параўнаць яго з вынікамі выбараў… Працяг... У Пінску парушаецца заканадаўства пад час перадвыбарчай кампаніі. Апошні факт – чыноўнікі тэлефанавалі пінчукам, якія падпісаліся за незалежнага кандыдата Віктара Ярашука і прапанавалі ім адкілкаць свае подпісы… Працяг... Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскае партыі БНФ лічыць, што прыняцьцё тэхнічнай канфэрэнцыяй у Вене выніковага дакумэнту пагоршыла палітычную сытуацыю ў Беларусі. На думку кіраўніцтва партыі, улады ўспрынялі яго як саступку з боку міжнароднае супольнасьці, а аб’яднаная апазыцыя ўводзіць у зман грамадзкасьць, сьцьвярджаючы, што прыезд тэхнічнае групы ў Беларусь не азначае прызнаньня цывілізаваным сьветам вынікаў выбараў. Прэсавую канфэрэнцыю партыі наведаў Альгерд Невяроўскі… Працяг...
10 верасьня Праскі Акцэнт: Статус і роля будучага парлямэнту… Працяг...
8 верасьня Учора ў Парыжы адбылося паседжаньне Бюро Рады Эўропы, а ў Страсбургу таксама Эўрапарлямэнт разглядаў беларускае пытаньне. Мы ўзялі эксклюзыўныя інтэрвію ў прадстаўнікоў гэтых структураў і папрасілі іх расказаць аб выніках паседжаньняў і пракамэнтаваць заяву старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай аб тым, што прадстаўнікі тэхнічнай ацэначнай місіі на выбарах у “палату прадстаўнікоў” будуць зарэгістраваныя як міжнародныя назіральнікі. Напачатку слова Фольфгангу Бэрэндту, дакладчыку ў справе Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы… Працяг... Выканаўчы адміністратар дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справе Беларусі, Малдовы і Ўкраіны Дэйвід Лоў расказвае пра вынікі ўчорашняга паседжаньня ў Страсбургу і камэнтуе заяву Лідзіі Ярмошынай… Працяг...
7 верасьня Міжнародныя структуры, якія вынясуць вэрдыкт адносна парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, будуць грунтавацца на дадзеных трох арганізацыяў: Бюро дэмакратычных ініцыятываў і правоў чалавека, Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску й Цэнтральнае Каардынацыйнае рады ў справе назіраньня за выбарамі. Такая інфармацыя прагучала сёньня з вуснаў кіраўніка КНГ АБСЭ амбасадара Віка пад час ягонае сустрэчы з экспэртамі мас-мэдыя ад палітычнай апазыцыі… Працяг... У Менску быў утвораны арганізацыйны камітэт у правядзеньні 1 кастрычніка акцыі пад назваю “Марш Свабоды 3”. У аргкамітэт ужо ўвайшло каля 40 чалавек. “Марш Свабоды” пройдзе ў рамках апазыцыйнае кампаніі байкоту восеньскіх выбараў… Працяг...
6 верасьня Лідэры Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў зьвярнуліся сёньня да кіраўніка Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі амбасадара Віка з просьбаю, каб міжнародная супольнасьць адпаведным чынам адрэагавала на кампанію хлусьні, якая вядзецца ў дзяржаўных мас-мэдыях з нагоды вынікаў тэхнічнае канфэрэнцыі ў Вене… Працяг... Закончылася вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты ў гэтак званую “Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу”. Цяпер праводзіцца працэдура праверкі пададзеных дакумэнтаў, і 15 верасьня стануць вядомыя прозьвішчы зарэгістраваных кандыдатаў… Працяг... Прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі, якія выступаюць за байкот восеньскіх выбараў, распачалі акцыю ў справе збору подпісаў пад назваю “Народны рэфэрэндум”. Мэтаю гэтай агітацыйнае кампаніі ёсьць дэманстрацыя народнае падтрымкі чатырох вядомых патрабаваньняў міжнародных арганізацыяў да беларускіх уладаў дзеля правядзеньня ў краіне вольных і дэмакратычных выбараў… Працяг... 22 сям’і, што пражываюць у доме №50 “А” па вуліцы Гагарына ў Барысаве, накіравалі калектыўны зварот на імя Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніцтва гарадзкога выканкаму. Яны паведамляюць высокаму начальству, што адмаўляюцца ўносіць у банк плату за карыстаньне камунальнымі паслугамі да таго часу , пакуль улады за свой кошт не адрамантуюць дом, які прыйшоў у нягодны стан. З гэтае прычыны яны вырашылі байкатаваць выбары ў гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”… Працяг...
5 верасьня Учора за раскідваньне ўлётак з заклікам да байкоту выбараў менская міліцыя затрымала студэнта БДУ Аляксандра Кадукова. На працягу дня яго ўтрымлівалі ў Партызанскім РАУСе Менску. Пасьля таго, як быў складзены пратакол, зроблена відэаздымка затрыманага і ўзятыя адбіткі пальцаў, начальнік міліцыі выклікаў здымачную групу Беларускае тэлевізіі. Журналісты БТ прасілі, каб студэнт даў інтэрвію, у якім бы заявіў, што “апазыцыя” заплаціла яму грошы за раскідваньне ўлётак… Працяг...
4 верасьня Нягледзячы на ўсе намаганьні ўладаў, перадвыбарчая кампанія ў “Палату прадстаўнікоў” праходзіць квола. Яна вызначаецца хіба што адкрытым выкарыстаньнем уладаю гэтак званага “адміністрацыйнага рэсурсу” на карысьць кандыдатаў-прыхільнікаў рэжыму… Працяг... Беларускія ўлады праз фармаваньне акруговых выбарчых камісіяў ўзялі пад свой кантроль правядзеньне выбарчае кампаніі. Да такое высновы прыйшла сёньня Цэнтральная Каардынацыйная рада ў справе назіраньня за выбарамі… Працяг...
(эфір 3 верасьня)
3 верасьня Праскі Акцэнт: Вынікі тэхнічнай канфэрэнцыі ў Вене і магчымы ўплыў прыезду тэхнічных экспэртаў на вынікі выбараў у Беларусі… Працяг...
1 верасьня Сябры Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў прынялі сёньня на сваёй інфармацыйнай нарадзе рашэньне інфармаваць удзельнікаў Венскае тэхнічнае канфэрэнцыі пра распачатую ўладамі кампанію дэзінфармацыі грамадзянаў Беларусі ў пытаньні накіраваньня міжнародных назіральнікаў на выбары 15 кастрычніка… Працяг...
(эфір 31 жніўня)
ЖНІВЕНЬ 2000
31 жніўня Сёньня ў Вене адбылося паседжаньне Пастаяннай рады Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, на якім быў разгледжаны тэкст рэкамэндацыяў у справе Беларусі, прыняты ўчора на тэхнічнай канфэрэнцыі прадстаўнікоў Рады Эўропы, Эўрапарлямэнту і АБСЭ. Сёньняшняе паседжаньне таксама было закрытае, інфармацыі для журналістаў не паступала, але ўсё ж стала вядома, што прыняты ўчора тэкст застаўся ў сіле, АБСЭ будзе дзейнічаць у адпаведнасьці з прынятым дакумэнтам, г.зн. дашле людзей, якія будуць займацца тэхнічным назіраньнем за выбарамі… Працяг... Інтэрвію Дэвіда Джонсанa, амбасадара ЗША ў АБСЭ, чыя дэлегацыя сёньня рэзка скрытыкавала ўчорашняе рашэньне тэхнічнай канфэрэнцыі ў Вене… Працяг... Дарадчык у справе Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Вольфганг Бэрэндт у эксклюзыўным інтэрвію нашай паграме заявіў сёньня, што рашэньне Пастаяннай рады АБСЭ ў Вене трэба разглядаць як адмову паслаць міжнародных назіральнікаў на парлямэнцкія выбары ў Беларусь… Працяг...
30 жніўня Сёньня ў Вене прайшоў трэці раўнд міжнароднай тэхнічнай канфэрэнцыі эўрапейскіх структураў па Беларусі. Нягледзячы на тое, што паседжаньне адбывалася за зачыненымі для прадстаўнікоў Беларусі дзьвярыма, мы маем магчымасьць пазнаёміць чытачоў са зьместам “Падсумаваньня і рэкамэндацыяў”, прынятым на сёньняшняй канфэрэнцыі. Са зьместу дакумэнту вынікае, што на выбары ў Беларусь усё ж можа быць пасланая тэхнічная ацэначная місія… Працяг... Больш падрабязна пра падзеі на тэхнічнай канферэнцыі ў Вене распавядае нашая спэцыяльная карэспандэнтка ў палацы Гоўбург Вольга Караткевіч… Працяг... Рашэньне паслаць у Беларусь тэхнічную ацэначную місію камэнтуе кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Ганс Георг Вік… Працяг... Камэнтар да сёньняшняй пастановы тэхнічнай канфэрэнцыі кіраўніка Палітычнага камітэту Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі, Украіны і Малдовы Яна Вірсмы… Працяг... Намесьнік Старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Анатольк Лябедзька наступным чынам ацэньвае сёньняшняе рашэньне тэхнічнай канфэрэнцыі… Працяг... Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Вінцук Вячорка з нагоды сёньняшняга рашэньня тэхнічнай канфэрэнцыі заявіў нашаму карэспандэнту ў Вене наступнае… Працяг... Рашэньне тэхнічнай канфэрэнцыі камэнтуе намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў… Працяг...
6 жніўня Праскі Акцэнт: Вакол мэтазгоднасьці ўдзелу апазыцыі ў выбарах… Працяг...
30 ліпеня
Праскі Акцэнт: Шырокі ідэалягічны наступ уладаў супраць апазыцыі напярэдадні выбараў…
Працяг...
|
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved. http://www.rferl.org |