RFE/RL |
Пятніца, 13 Кастрычніка 2000 |
Сёньня |
Старшыня БНФ Зянон Пазьняк зьвярнуўся да беларусаў і заявіў, што выбары 15-га кастрычніка нічога добрага не дадуць: “Нічога не пераменіцца. Стане горай. Сутнасьць выбараў у тым, каб узаконіць уладу Лукашэнкі. У гэтым зацікаўленыя Масква і немцы. Масква хоча, каб яе прэтэнзіі на Беарусьі дамовы, якія яна заключыла з Лукашэнкам, зацьвердзіла паслушная ёй новая легальная “палата” Немцы, у асобе кіраўніка Місіі АБСЭ ў Менску Ганса Гёрга Віка, дапамагаюць Маскве загнаць Беларусь у Расею ўзамен на гарантыі і павелічэньне паставак таннага газу і нафты з Расеі празь Беларусь. Можна па-рознаму адносіцца да дэмакратычных “гэрояў”, але беларусы павінныя памятаць, што людзі, схільныя прадавацца за грошы ў палітыцы, маніпуляваць грамадзтвам, імітаваць “маршы” і весьці іх у балота дзеля інтарэсаў сваіх спонсараў – гэтыя людзі ніколі не павінныя быць ва ўладзе. Я зьвяртаюся да ўсіх беларусаў, і асабліва да адміністрацыі, дзяржаўных палітыкаў, кіраўнікоў, сяброў выбарчых камісіяў: не спрыяйце Лукашэнку фальсыфікаваць галасаваньне і праводзіць незаконныя выбары. Не падтрымлівайце яго ўладу. Гэта ўжо скончаны суб’ект. Яго зьмена ва ўладзе – пытаньне нядоўгага часу. Каб стаць моцнымі, мы мусім аднавіць перш за ўсё нашу Беларускую Салідарнасьць. Гісторыя дае нам такі шанец. Мы ня можам яго змарнаваць. Зянон Пазьняк,
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |