Нядзеля, 8 Кастрычніка 2000
МАРШ СВАБОДЫ-3 У РЭГІЁНАХ
17:50 Сёньняшнія палітычныя настроі ў рэгіёнах ацэньвае лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай
партыі, намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Анатоль Лябедзька…
Працяг…
17:35 Нягледзячы на забарону ўладаў, у Воршы адбыліся шэсьце і мітынг апазыцыі
ў межах кампаніі “Байкот-2000”…
Працяг…
17:25 І ў Пінску сёньняшняя акцыя сталася самай шматлюдных. Больш за 300 чалавек
удзельнікаў для Пінску – гэта шмат…
Працяг…
17:10 Сёньня ў Польшчы адбываюцца прэзыдэнцкія выбары. З Варшавы перадае наш
карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч…
Працяг…
17:00 У Магілеве ў межах Маршу Свабоды-3 у Камсамольскім сквэры прайшла сустрэча
з выбаршчыкамі, у якой бралі ўдзел Васіль Шлындзікаў і Людміла Карпенка.
На сустрэчу прыйшло каля 300 магілеўцаў. Мітынг у сквэры напярэдадні быў
забаронены…
Працяг…
16:50 Сёньня на Меншчыне сустрэчы з выбаршчыкамі адбыліся ў Слуцку, Салігорску,
Жодзіне. Адбыліся i затрыманьні…
Працяг…
16:40 Наш карэспандэнт па Гомельшчыне Казімер Яноўскі паведамляе пра мітынг
у Гомелі, у якім удзел узялі ня менш за 1,5 тысячы чалавек, а таксама пра
акцыі ў Рагачове, Мазыры і Сьветлагорску…
Працяг…
16:20 Мітынг у Берасьці сёньня стаў адной з самых шматлюдных акцыяў, якія
апошнім часам ладзіла апазыцыя ў горадзе. Паводле зьвестак арганізатараў,
у мітынгу на стадыёне “Будаўнік” узялі ўдзел 1,5 тысячы чалавек…
Працяг…
16:00 У Горадні ў мітынгу і шэсьці ўзялі ўдзел каля 2 тысяч чалавек. Перд
імі выступіў старшыня БНФ Вінцук Вячорка. Акцыі апазыцыі адбыліся таксама
ў Слоніме і Лідзе…
Працяг…
15:40 Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла зьвярнулася
да беларускага народу з заклікам байкатаваць выбара 15 кастрычніка…
Працяг…
15:20 Сёньня ў Барысаве ў цэнтры Старога гораду адбылася сустрэча прадстаўнікоў
апазыцыі з выбаршчыкамі. У выніку адбыўся шматлюдны мітынг. Паводле назіральнікаў,
толькі прысутнасьць на акцыі тэхнічнай групы АБСЭ, а таксама карэспандэнтаў
швэдзкіх, гішпанскіх ды іншых міжнародных сродкаў масавай інфармацыі, папярэдзіла
разгон акцыі…
Працяг…
15:00 Адразу пасьля перадачы першага матэрыялу з Віцебску, на сувязь ізноў
выйшаў наш карэспандэнт Алег Жукоўскі і паведаміў, што пасьля заканчэньня
шэсьця і мітынгу былі затрыманыя сем сябраў БНФ, якія пасьля акцыі накіраваліся
на цэнтральныя вуліцы гораду зьбіраць подпісы за байкот выбараў…
Працяг…
14:45 “Віцебск — адзіны горад, дзе сёньня праводзіліся ня толькі мітынг, але
й шесьце. І гэтае ёсьць заслугай людзей, якія тут сабраліся”, — гэткімі
словамі пачаў свой выступ з прыступкаў філярмоніі на цэнтральным пляцы
Леніна намесьнік старшыні БСДП (НГ) Аляксей Кароль…
Працяг…
14:30 Баранавічы даўно ўжо ня бачылі такой удалай і масавай акцыі. На лініі
простай сувязі наш баранавіцкі карэспандэнт Алесь Горбач…
Працяг…
14:00 Як ніколі бурна прайшоў мітынг у Наваполацку. Усе, хто сабраліся на
пляцы перад гадазкім Палацам культуры, сказалі рашучае “не” выбарчаму фарсу…
Працяг…
|