RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Нядзеля, 8 Кастрычніка 2000

Сёньня



Сёньняшнія палітычныя настроі ў рэгіёнах ацэньвае лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Анатоль Лябедзька.

(Лябедзька: ) “Так, сапраўды, за апошні час я праехаў па 20-25 рэгіёнах Беларусі. Я адчуваю, што істотна зьмяніліся настроі людзей. Людзі баяцца вялікай залежнасьці фінансава-эканамічнай залежнасьці ад рэжыму. Натуральна, што супрацоўнік міліцыі на такія сустрэчы прыйсьці ня можа адкрыта, але гэта сёньня. Заўтра і тыя людзі прыйдуць. Таму прыходзяць тыя людзі, якія пераступілі праз свой страх, якія заклапочаныя якраз праблемай Беларусі як краіны. Можна ганарыцца, што такія людзі ў Беларусі ёсьць. Будуць яны, будзе й Беларусь краінай. Пакуль яны ёсьць, будзе ў нас надзея, што паўторыцца сцэнар Югаславіі. Людзі, якія ходзяць на такія сустрэчы – гэта наш патэнцыял. Я думаю, што іх колькасьць будзе павялічвацца цягам наступнага году, перад прэзыдэнцкімі выбарамі”.


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org