RFE/RL |
Нядзеля, 8 Кастрычніка 2000 |
Сёньня |
І ў Пінску сёньняшняя акцыя сталася самай шматлюдных. Больш за 300 чалавек удзельнікаў для Пінску – гэта шмат. (Дзікавіцкі: ) “Тут, нягледзячы на тое, што ня скончыліся палявыя работы і многія паехалі на свае надзелы, у гарадзкі парк, дзе была зарганізаваная акцыя, прыйшлі больш за 300 чалавек. Для нашага гораду гэта шмат. Калі параўноўваць зь іншымі акцыямі, можна адзначыць, што гэта самая шматлюдная акцыя апазыцыі за апошні час. Таксама такое адрозьненьне, што агульная атмасфэра мітынгу была сфармаваная пад уплывам апошніх падзеяў у Югаславіі. Амаль усе выступоўцы адзначылі, што цяпер, калі ўжо больш няма Мілошавіча пры ўладзе, увага ўсяго цывілізаванага сьвету будзе ськіраваная на падзеі ў Беларусі”. (Радкевіч: ) “Якое агульнае ўражаньне ад імпрэзы? Ці ўдалася яна? Яна выканала тыя мэты, якія перад сабой ставіла?” (Дзікавіцкі: )”Нават сярод выступоўцаў былі тыя, хто неадназначна ставіцца да пытаньня йсьці ці ня йсьці на выбары 15-га кастрычніка. Але галоўнае, што людзям патлумачылі, што гэтыя выбары ня маюць ніякага значэньня. Пасьля таго, як у Пінску галоўных незалежных дэпутатаў, якія балятаваліся ў Палату, паздымалі і нават не зарэгістравалі. Таму людзі выразна зразумелі, што йсьці бяз сэнсу. Гэта адзначыў у выступе і Віктар Ярашук, якога не зарэгістравалі:” (Ярашук, голас зь мітынгу: ) “Што атрымоўваецца! Пінскія ўлады за нас ужо даўно вырашылі, хто будзе дэпутатам. Я вам назаву гэтае прозьвішча – камандзір памежнай часткі Юры Андрэеў”. (Дзікавіцкі: ) “Сапраўды, увесь адміністрацыйны рэсурс ськіраваны на падтрымку аднаго кандыдата – ад улады. І гэта ўсе разумеюць”. Аляксей Дзікавіцкі, Пінск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |