RFE/RL |
Нядзеля, 8 Кастрычніка 2000 |
Сёньня |
Адразу пасьля перадачы першага матэрыялу з Віцебску, на сувязь ізноў выйшаў наш карэспандэнт Алег Жукоўскі і паведаміў, што пасьля заканчэньня шэсьця і мітынгу былі затрыманыя сем сябраў БНФ, якія пасьля акцыі накіраваліся на цэнтральныя вуліцы гораду зьбіраць подпісы за байкот выбараў. Літаральна калі я паклаў слухаўку, патэлефанавалі зь Віцебскай “Вясны” і сказалі, што затрыманьні ўсё ж адбыліся. Пасьля мітынгу група прадпрымальнікаў-сябраў Беларускага народнага фронту пайшлі на вуліцу Леніна зьбіраць подпісы за байкот з разгорнутым бел-чырвона-белам сьцягам. Іх затрымалі. Сем чалавек: Прахарэнка Аляксандр
Яны былі адвезеныя ў Кастрычніцкі РАУС, дзе іх асобы былі ўдакладненыя. На іх склалі рапарт. Канфіскавалі подпісы і сымболіку. Яны былі папярэджаныя і адпушчаныя праз гадзіну. Алег Жукоўскі, Віцебск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |