RFE/RL |
Пятніца, 3 Лістапада 2000 |
Сёньня |
З адмысловай заявай адносна Беларусі выступіў амабасадар ЗША ў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Дэйвід Джонсан. Выступаючы перад Сталай Радай АБСЭ ў Вене ён заявіў: “Мы вельмі дэталёва азнаёміліся са справаздачай амбасадара Віка. Мы выказваем шкадаваньне, што не зважаючы на высілкі Кансультацыйна – назіральнай групы АБСЭ, парляманцкай тройкі, і міжнародных, праваабарончых арганізацыяў, нядаўнія выбары ў Беларусі былі крокам назад ад дэмакратыі. Кансультацыйна-назіральная група працавала сумесна з неўрадавымі (беларускімі) арганізацыямі над стварэньнем сеткі зь 5, 500 мяйсцовых назіральнікаў, якія сачылі за выбарамі на 3,500 выбарчых участках і заслугоўваюць асаблівага адзначэньня й прызнаньня. Паводле амбасадара Віка, гэтыя назіральнікі рашуча сцьвердзілі, што неабходных 50-ці адсоткаў галасоў не набралася ў больш як траціне выбарчых участкаў. Яны сабралі доказы таго, што выбарчая актыўнасьць па ўсёй краіне дасягала 40 адсоткаў, а не 60-ці, як заяўляюць улады. Назіральнікі зафіксавалі 80 розных выпадкаў маніпуляцыі ў часе падліку галасоў. На жаль, апошнія выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ, не былі ані свабоднымі, ані справядлівымі, ані дэмакратычнымі. У кантэксьце гэтага мы лічым, што Вярхоўны Савет Беларусі 13-га скліканьня, які узначальвае Сымон Шарэцкі, павінен надалей лічыцца міжнароднай грамадзкасьцю легітымным парлямантам Беларусі. Хаця мы ня мусім забывацца на выбары, якія ўжо адбыліся, куды больш важна глядзець наперад, на прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў наступным годзе. Беларускія ўлады сьцьвяджаюць, што Аляксандар Лукашэнка мае ўсеагульную падтрымку з боку беларускіх грамадзянаў. Мы хацелі б, каб гэтая падтрымка была спраўджаная. Калі Лукашэнка дазволіць правесьці свабодныя, справядоівыя і дэмакратычныя
выбары, мы першыя ўхвалім іхныя вынікі.
Заявіў учора амбасадар ЗША перад Сталай Радай Арганізацыі
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |