Замежныя тэхнічныя экспэрты з Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў
чалавека ня будуць выконваць функцыі міжнародных назіральнікаў ў дзень
выбараў у “палату прадстаўнікоў” 15 кастрычніка. Згодна з іхным мандатам,
вызначаным рэкамэндацыямі трэцяй тэхнічнай канфэрэнцыі ў Вене, яны абмяжуюцца
толькі вывучэньнем сытуацыі ў Беларусі ў перадвыбарчы пэрыяд.
Аднак у дзень выбараў яны будуць, як і цяпер, знаходзіцца ў Беларусі.
Пакідаць краіну на адзін дзень яны ня маюць намеру. Вось як тлумачыць сытуацыю
кіраўніца групы тэхнічных экспэртаў спадарыня Элізабэт Расмусан:
(Расмусен: ) “Вельмі добра, што Вы запыталіся ў мяне пра гэта, бо акурат
цяпер я займаюся вытлумачэньнем. Дазвольце мне сказаць ясна, што наш намер
палягае ў тым, каб заставацца тут да часу пасьля выбараў. Нашая каманда
тэхнічных экспэртаў зьбіраецца быць тут у дзень выбараў, але мы ня будзем
разьмяшчаць назіральнікаў на выбарчых участках”.
Сябры місіі застануцца ў краіне і пасьля выбараў. Паводле Элізабэт Расмусен,
тэхнічныя экспэрты плянуюць паехаць з Беларусі 19 кастрычніка. Паводле
мандату, атрыманага ў Вене, іхная дзейнасьць не прадугледжвае назіраньня
ў Вене.
Ганна Соўсь, Менск
|