RFE/RL |
Аўторак, 10 Кастрычніка 2000 |
Сёньня |
Парлямэнцкая “тройка” ПА АБСЭ, ПА Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту прыбудзе ў Менск 12 кастрычніка і будзе знаходзіцца ў краіне да 17 кастрычніка. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі Беларусі называюць эўарпейскіх пасланцоў афіцыйнымі назіральнікамі за выбарамі. Мы яшчэ раз удакладняем статус дэлегацыі “тройкі”. На сувязі ў Бэрліне Вольфганг Бэрэндт. (Бэрэндт: ) “Я ня буду афіцыйным назіральнікам. Нашае Бюро вырашыла кіравацца пастановамі Венскай тэхнічнай канфэрэнцыі. У Вене мы сказалі, што нашая прысутнасьць на парлямэнцкіх выбарах ніяк не зьвязаная з прызнаньнем дэмакратычнасьці гэтых выбараў. (Карэспандэнт: ) “Існуе неразуменьне наконт гэтага ўжыванага слова “назіральнікі”. Ці Вы маглі б удакладнць іхны статус ў часе выбараў у Беларусі? (Бэрэндт: ) “Мы паспрабуем назіраць за выбарамі, для таго каб мець аб’ектыўнае ўражаньне пра выбарчы працэс. Але мы ня будзем афіцыйнымі назіральікамі. Экспэрты не зьяўляюцца афіцыйнымі назіральнікамі, але будуць толькі аналізаваць”. (Караткевіч: ) “Ці спадар Бэрэндт патлумачыць усё ж розьніцу паміж афіцыйнымі назіральнікамі і неафіцыйнымі назіральнікамі?” (Бэрэндт: ) “Мы пра гэта даведаемся, калі прыедзем, у які спосаб будзем рэгістравацца. Я яшчэ раз падкрэсьліваю, што мы ня едзем у якасьці афіцыйных назіральнікаў. Пастаноўлена, што ня будзе афіцыйных назіральнікаў ад Рады Эўропы. Мы паедзем у Беларусь у якасьці прадстаўнікоў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, але – яшчэ раз – не як афіцыйныя назіральнікі. Гэтаксама як і нямецкі Бундэстаг, які пастанавіў не пасылаць афіцыйных назіральнікаў на выбары”. (Караткевіч: ) “Дзяржаўнае беларускае тэлебачаньне некалькі разоў пакавала інтэрвію зь Лідзіяй Ярмошынай, якая гаварыла (і паказвала ягоны ліст), што старшыня КНГ АБСЭ ў Беларусі Ганс Георг Вік просіць зарэгістраваць прадстаўнікоў парлямэнцкай тройкі ў якасьці міжнародных назіральнікаў. Была інфармацыя, што прадстаўнікі “тройкі” наведаюць выбарчыя ўчасткі. Камэнтаром было – Эўропа зьмяніла сваё меркаваньне”. (Бэрэндт: ) “Дакладна – не. Мы сказалі, што будзем у Беларусі, каб атрымаць агульнае ўражаньне, каб асэнсаваць цэлы выбарчы працэс. Мы пойдзем на некаторыя ўчасткі і пабачым, як яны працуюць. Гэта не зьяўляецца афіцыйнай місіяй, бо афіцыйная місія мусіць складацца з больш як аднаго прадстаўніка ад нашых установаў. І мы таксама пачалі б нашую працу нашмат раней. Такім чынам, гэта відавочна, што мы неафіцыйная місія. Мы толькі хочам бліжэй пазнаёміцца з выбарчым працэсам. У панядзелак будзе спэцыяльная канфэрэнцыя, у часе якой мы ўтрох зробім заяву пра нашыя ўражаньні. Гэта ня будзе афіцыйная выснова, а толькі нашыя асабістыя ўражаньні”. Гутарыла Вольга Караткевіч, Прага
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |