(эфір25 верасьня)
Сёньня ў Слуцкім судзе адбылося паседжаньне дзеля разгляду адміністрацыйнай
справы старшыні мясцовай арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Аляксандра
Катлярова. Ён, паводле міліцэйскага пратаколу, раніцай 15 верасьня правёў
несанкцыянаваны пікет у цэнтры гораду пад лёзунгамі байкоту выбараў у “палату
прадстаўнікоў”.
Спадар Катляроў, яго адвакат і грамадзкі абаронца даводзілі судзьдзі
Сьвятлане Пастуховай, што гэтая акцыя была не пікетам, а сустрэчай з выбаршчыкамі,
што, дарэчы, не парушае артыкул 45 Выбарчага кодэксу. Таму падсудны, казалі
яны, падлягае апраўданьню. Аднак судзьдзя вынесла Аляксандру Катлярову
папярэджаньне.
Апазыцыянэр з такім прысудам ня згодны і зьбіраецца абскарджваць яго
ў больш высокіх судовых інстанцыях.
Алесь Мікалайчанка, Слуцак
|