Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе скрытыкавала некаторыя
краіны, ў якіх апошнія выбары былі несвабоднымі і недэмакратычнымі.
У адпаведнай заяве кіраўніка групы АБСЭ ў справе кантролю выбараў Граіра
Бальяна сказана, што толькі сем, з пракантраляваных цягам апошніх 12 месяцаў
краінаў, прадэманстравалі рух у бок міжднародных выбарчых стандартаў. У
той самы час, дзевяць краінаў ня здолелі паказаць такога руху. Сярод відавочна
згубленых выбараў, паводле АБСЭ, былі выбары ва Ўзбэкістане, Казахстане
і Беларусі.
Раней на гэтым тыдні АБСЭ крытыкавала прэзыдэнцкія выбары ў Кыргыстане,
якія адбыліся мінулае нядзелі. Сярод асноўных праблемаў стратных выбараў
АБСЭ назвала адсутнасьць празрыстасьці, недахоп адказнасьці і абмежаваньні
свабоды слова.
Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага
|