Нядзеля, 15 Кастрычніка 2000
00:40 Паводле дадзеных аб’яднанай апазыцыі, рэальная яўка выбаршчыкаў па краіне
ў цэлым склала 45%…
Працяг…
23:20 Паводле папярэдніх зьвесткаў ЦВК, удзел у галасаваньні ўзяло каля 60%
выбаршчыкаў…
Працяг…
21:50 Старшыня БНФ Вінцук Вячорка паведаміў нашаму карэспандэнту, што, паводле
інфармацыі апазыцыі, выбары праваліліся ў краіне наогул, а ў Менску – у
прыватнасьці…
Працяг…
18:50 Апошнія лічбы на 18 гадзінаў менскага часу, паводле дадзеных ЦВК,
паведамляе наш карэспандэнт. У ніводнай менскай акрузе выбары яшчэ
не адбыліся…
Працяг…
18:40 Надзвычайная сытуацыя ў Пінску. Пасьля таго, як стала вядома, што
на 15 гадзінаў у горадзе прагаласавала каля 35 % выбаршчыкаў, выканкамаўскія
чыноўнікі пачалі ціснуць на старшыняў участковых камісіяў, каб тыя
забясьпечылі неабходную лічбу ўдзелу грамадзянаў у галасаваньні. Людзей на ўчасткі
павялі калёнамі…
Працяг…
18:30 У вельмі нешматлікіх акругах выбары ў “Палату прадстаўнікоў” ўяўлялі
сабою нейкую грамадзка цікавую канкурэнцыю. На галасаваньні ў адной зь
іх — Заходняй выбарчай акрузе №102, што ў Менску, пабываў наш карэспандэнт.
У гэтай акрузе балятуюцца экс-прэм’ер Міхал Чыгір, журналіст Аляксандар
Фядута й супрацоўнік сакратарыяту Парлямэнцкага сходу “Саюзу Беларусі й
Расеі” Натальля Машэрава…
Працяг…
18:05 Сёньня ў Жабінцы перад пачаткам галасаваньня на выбарчым участку №43
кардынатар групы назіральнікаў па гэтым раёне Берасьцейскай вобласьці Генадзь
Самойленка абвесьціў галадоўку. Ён пайшоў на гэты крок, каб выклікаць пратэст
супраць дзеяньняў мясцовых уладаў пад час выбараў…
Працяг…
17:45 Назіральнікі ад Каардынацыйнай Рады Дэмакратычных партыяў і грамадзкіх
арганізацыяў Магілеўскай вобласьці паведамляюць пра шматлікія парушэньні,
якіх выяўлена ў першай палове дня больш за 300…
Працяг…
17:25 Прадстаўнікі Каардынацыйнае рады ў справе назіраньня за выбарамі адзначаюць
сур’ёзныя парушэньні заканадаўства з боку ўладаў у ходзе датэрміновага
й сёньняшняга галасаваньня. Сябры ўчастковых камісіяў адмаўляюцца называць
ім лічбу тых, хто прагаласаваў, а некаторых назіральнікаў нават не пускаюць
на выбарчыя ўчасткі…
Працяг…
17:10 У Лёндане ля беларускай амбасады мясцовыя беларусы наладзілі пікет.
На тэлефоннай сувязі ў Лёндане намесьнік старшыні Згуртаваньня беларусаў
Вялікай Брытаніі Ігар Лабацэвіч…
Працяг…
16:45 Кожныя дзьве гадзіны ЦВК Беларусі праводзіць брыфінгі,
на якіх паведамляецца сьвежая інфармацыя ў хадзе галасаваньня. Апошнія
лічбы на гэты момант паведамляе наш карэспандэнт…
Працяг…
16:20 Аляксандар Лукашэнка пад час галасаваньня адказаў на пытаньні нашага
карэспандэнта, датычныя лёсу Дзьмітрыя Завадзкага і Маршу Свабоды…
Працяг…
16:00 1 мільён 200 тысяч выбаршчыкаў налічваецца ў 17 выбарчых акругах Гомельскай
вобласьці, але ня ўсім ім трэба было наведваць выбарчыя ўчасткі менавіта
сёньня, у дзень афіцыйных выбараў…
Працяг…
15:45 Паводле папярэдніх дадзеных, у Пінску ў датэрміновым галасаваньні ўзялі
ўдзел каля 6 адсоткаў выбаршчыкаў. Пад час яго незалежныя грамадзкія назіральнікі
зафіксавалі шэраг парушэньняў, сярод якіх найбольш распаўсюджанае – прымус
галасаваць датэрмінова…
Працяг…
15:30 Пасьля галасаваньня на ўчастку ля Драздоў Аляксандар Лукашэнка заявіў,
што гатовы да непрызнаньня Захадам вынікаў выбараў 15 кастрычніка і ўжо
абвесьціў, што будзе пераабраны прэзыдэнтам і ў 2001 годзе. Наш карэспандэнт
запісаў пасажы Лукашэнкі і нават задаў яму некалькі пытаньняў…
Працяг…
15:10 У Горадні вэртыкаль арганізавала выбары належным чынам. На 12 гадзінаў
прагаласавала 34,6 адсоткі выбаршчыкаў. На некаторых участках выбары адбыліся
датэрмінова…
Працяг…
14:45 У нас на сувязі ў Вільні Сяргей Харэўскі, які расказвае, як ідзе галасаваньне
ў беларускай амбасадзе і як да выбараў ставяцца ў Літве…
Працяг…
Сёньня швэдзкая прэса шмат увагі надае падзеям у Беларусі. Учора ў Стакгольме
адбылася акцыя ў падтрымку беларускай дэмакратыі, арганізаваная кіруючай
сацыял-дэмакратычнай партыяй Швэцыі. Інтэрвію са швэдзкім журналістам Ларсам Хольмам…
Працяг…
(эфір 14 кастрычніка)
Чарговы марш апазыцыі ў Менску спакойна прайшоў сёньня ад Нацыянальнай
Акадэміі навук да Опэрнага тэатру паводле маршруту, што быў узгоднены напярэдадні:
праспэкт Францішка Скарыны — вуліцы Варвашэні й Багдановіча……
Працяг…
(эфір 14 кастрычніка)
Дэлегацыя эўрапейскае парлямэнцкае “тройкі” сустрэлася сёньня са
старшынёй Цэнтральнае выбарчае камісіі Беларусі Лідзіяй Ярмошынай і міністрам
замежных справаў Уралам Латыпавым. У часе сустрэчаў “эўрапейцы” выказвалі
ўладам сур’ёзныя прэтэнзіі да арганізацыі й правядзеньня заўтрашніх выбараў…
Працяг…
(эфір 14 кастрычніка)
На думку лідэраў беларускай апазыцыі, калі Эўропа прызнае выбары
ў “Палату прадстаўнікоў” дэмакратычнымі й свабоднымі, дык усе ўжо зафіксаваныя
парушэньні выбарчага заканадаўства з боку беларускіх уладаў будуць паўтораныя
ў наступным годзе на прэзыдэнцкіх выбарах. Гэтая думка стала лейтматывам
усіх сустрэчаў прадстаўнікоў апазыцыі з парлямэнцкай “тройкаю”, якая цяпер
знаходзіцца ў Беларусі…
Працяг…
(эфір 14 кастрычніка)
Два кандыдаты ў дэпутаты так званай “Палаты прадстаўнікоў” Гомельска-Сельмашаўскай
выбарчай акругі №34 зьвярнуліся ў пракуратуру, акруговую камісію і Цэнтарвыбаркам
із заявамі пра грубыя парушэньні іх сапернікам, дырэктарам канцэрну “Белрэсурсы”
Юрыем Астапчанкам Выбарчага кодэксу…
Працяг…
|