RFE/RL |
Нядзеля, 15 Кастрычніка 2000 |
Сёньня |
Паводле папярэдніх зьвесткаў ЦВК, удзел у галасаваньні ўзяло каля 62% выбаршчыкаў. Як заявіла на прэсавай канфэрэнцыі ў 23.00 старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, выбары адбыліся ў 82 акругах. Усяго ў Беларусі 110 акругаў. На першым месцы – Гарадзеншчына. Тут выбары адбыліся ва ўсіх акругах. Прагаласавала 67%. Але тут жа назіральнікі адзначаюць і найбольшую колькасьць парушэньняў. У Берасьцейскай вобласьці, паводле ЦВК, у выбарах удзельнічала 61% выбаршчыкаў. Выбары не адбыліся ў 5-ці акругах з 16-ці: ў Берасьці і Баранавічах. Не адбыліся выбары і ў 4-х Віцебскіх акругах, а ўсяго па вобласьці ўзялі ўдзел у галасаваньні таксама 61 % выбаршчыкаў. У Гомельскай вобласьці, паводле ЦВК, таксама выбары адбыліся ва ўсіх акругах. Яўка – 64,5%. У вабласным цэнтры - крыху больш за 50%. У Магілеўскай вобласьці прагаласавала 62%. У Менскай вобласьці – 62%. Выбары адбыліся ў 15-ці акругах з 16-ці. Не адбыліся -- у Барысаве. Дагэтуль няма афіцыйных зьвестак па Менску. Менавіта тут была найменшая яўка выбаршчыкаў – паводле назіральнікаў, каля 35-40 %. Другі тур выбараў адбудзецца праз 2 тыдні. Віталь Цыганкоў, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |