RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Нядзеля, 15 Кастрычніка 2000

Сёньня



Паводле папярэдніх дадзеных, у Пінску ў датэрміновым галасаваньні ўзялі ўдзел каля 6 адсоткаў выбаршчыкаў. Пад час яго незалежныя грамадзкія назіральнікі зафіксавалі шэраг парушэньняў, сярод якіх найбольш распаўсюджанае – прымус галасаваць датэрмінова.

Напрыклад, у пінскай пэдагагічнай вучэльні дырэкта спадар Троцкі прымушаў навучэнцаў галасаваць, пагражаючы нязгодным высяленьнем з інтэрнату і выключэньнем з навучальнай установы.
Гэтаксама навучэнцаў прымушалі галасаваць у пінскай мэдычнай вучэльні і ПТВ №159.

На ўсіх выбарчых участках у горадзе зарганізаваныя буфэты, дзе, сярод іншага, прадстаўлены шырокі спэктар моцных напояў. Напрыклад, 50 грамаў моцнага пладовага віна можна набыць усяго за 52 рублі ды выпіць за сталом у буфэце без пагрозы быць затрыманым. З чаго некаторыя выбаршчыкі адразу і скарысталіся. А на участку ў гарадзкім Палацы культуры нават прадаваўся торт з надпісам “Выбары-2000”, але каштаваць яго выбаршчыкі не зьбіраліся.

Паводле папярэдніх дадзеных, сёньня паводле стану на 11:30 у Пінскай гарадзкой выбарчай акрузе №14 прагаласавалі 18 адсоткаў выбаршчыкаў, а паводле дадзеных зь некаторых участкаў на 14 гадзінаў, прагаласавалі 24 адсоткі выбаршчыкаў.

Аляксей Дзікавіцкі, Пінск


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org