RFE/RL |
Серада, 27 Верасьня 2000 |
Сёньня |
Выступаючы сёньня ў камітэце міжнародных справаў Кангрэсу ЗША на слуханьнях у справе амэрыканска-расейскіх адносінаў, дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт пацьвердзіла заклапочанасьць ЗША тым, што яна назвала парушэньнем канстытуцыі з боку Лукашэнкі, праведзенага ім роспуску парлямэнту, а таксама падазрэньнем, што ён мае адносіны да зьнікненьня некалькіх вядомых апазыцыйных дзеячоў. Дзяржаўны сакратар ЗША зноў выказала занепакоенасьць Злучаных Штатаў падзеямі ў Беларусі, у прыватнасьці тым, што Аляксандар Лукашэнка разбурае дэмакратыю. (Олбрайт: ) “Мы вельмі напружана працавалі ў Маскве і з нашымі саюзьнікамі, каб запэўніць, што мы не падтрымліваем тое, што робіць рэжым Лукашэнкі. Мы не плянуем пасылаць і папрасілі іх не пасылаць назіральнікаў на парлямэнцкія выбары ў Беларусі, якія, як выглядае, ня будуць ані свабоднымі, ані справядлівымі”. Олбрайт дадала, што шматлікія расейцы скептычна ставяцца да матываў
дзеяньняў Лукашэнкі, пры тым, што некаторыя зь іх падтрымліваюць расейска-беларускае
зьбліжэньне ў рамках саюзнага дагавору.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |