RFE/RL |
Панядзелак, 23 Кастрычніка 2000 |
Сёньня: |
(эфір 23 кастрычніка) Учора ў Менску ля станцыі мэтро “Ўсход” супрацоўнікі Першамайскага РАУС затрымалі студэнта Політэхнічнай акадэміі Андрэя Чарца за распаўсюд спэцвыпуску газэты “Наша Свабода”. Хоць у тэксце міліцыянты не заўважылі заклікаў да байкоту выбараў, але тысячу асобнікаў газэты пакінулі ў РАУС, а юнаку ўручылі позву ў міліцыю і адпусьцілі дахаты. Сёньня больш за гадзіну начальнік РАУС раіўся са сваім кіраўніцтвам, як быць са студэнтам. На просьбу Андрэя Чарца даць нейкі апраўдальны дакумэнт на вучобу, міліцыянты напісалі даведку, што ён знаходзіўся ў РАУС зь 10:00 да 11:30 ў “якасьці відавочцы”. Міліцыянты паведамілі, што газэты перададуць у пракуратуру на экпэртызу. Любоў Лунёва, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |