Заява місіі ЗША ў Пастаяннай Радзе АБСЭ ў Вене ў справе парлямэнцкіх
выбараў у Беларусі.
На мінулым тыдні, 16-га лістапада, місія Злучаных Штатаў пры Пастаяннай
Радзе АБСЭ ў Вене выступіла з адмысловай заявай ў справе парлямэнцкіх выбараў
ў Беларусі. Прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Оскар дэ Сота, у прыватнасьці, заявіў:
“Злучаныя Штаты пацьвярджаюць сваю пазыцыю і выказваюць поўную згоду
з Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, а таксама з Эўрапейскай
“тройкай” ды зь іхнымі высновамі аб тым, што выбары ў Беларусі не адпавядалі
міжнародным стандартам што да свабодных і справядлівых выбараў. Злучаныя
Штаты настойваюць на тым, каб Беларусь выканала свае абавязальніцтвы перад
АБСЭ і абрала шлях да дэмакратыі. Беларусь павінна неадкладна пачаць рух
у накірунку да міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і прыкласьці
шлях да міжнароднага прызнаньня будучых прэзыдэнцкіх выбараў”.
|