Cуд Першамайскага раёну Менску прызнаў сёньня галоўнага
рэдактара газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча і юрыдычнага кансультанта
рэдакцыі Зьмітра Касьцюкевіча вінаватымі ў парушэньні артыкулу Адміністрацыйнага
кодэксу, які забараняе заклікаць байкатаваць выбары.
За выпуск адмысловага нумару газэты з матэрыяламі пра байкот Івашкевіч
пакараны штрафам у пяць мінімальных заробкаў (13 тысячаў рублёў), а Касьцюкевіч
у два мінімальныя заробкі (5 тысячаў 200 рублёў). Больш 115 тысячаў асобнікаў
газэты канфіскаваныя ў даход дзяржавы. Спадары Івашкевіч і Касьцюкевіч
перакананыя, што судзьдзя Несінаў вынес рашэньне пад ціскам начальства.
Альгерд Невяроўскі, Менск
|