RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Чацьвер, 2 Лістапада 2000

Сёньня



Сёньня ў Вене на пленарным паседжаньні АБСЭ адбылося чарговае абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі.

Як паведаміў нам па тэлефоне зь Вены прэсавы сакратар АБСЭ Манс Нібэрг, абмеркаваньне прайшло за зачыненымі дзьвярыма і ніякай пастановы ў гэтай справе прынята не было. Нібэрг падкрэсьліў, што не ўпаўнаважаны інфармаваць сродкі масавай інфармацыі аб ходзе абмеркаваньня.

Сёньня ж афіцыйны прадстаўнік Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе заявіў, што вялікая колькасьць жыхароў Беларусі хоча зьменаў у палітычнай сытуацыі ў краіне, і АБСЭ мусіць працаваць у гэтым накірунку.

Кіраўнік Кансультатыўнай групы АБСЭ ў Беларусі Ганс Гэорг Вік заявіў Сталаму камітэту арганізацыі, што жаданьне зьменаў сярод беларускага жыхарства мусіць падахвочваць АБСЭ дамагацца росту дэмакратыі да прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на наступны год. У той самы час Ганс Гэорг Вік заявіў карэспандэнту нашага Радыё, што напярэдадні выбараў АБСЭ зьбіраецца працаваць у накірунку перагляду выбарчага заканадаўства ў Беларусі.

Мікола Іваноў, Прага


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org