У распаўсюджаным сёньня прэс-рэлізе Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША гаворыцца,
што Злучаныя Штаты ня будуць накіроўваць сваіх назіральнікаў на выбары
ў Беларусі і “не прызнаюць вынікі гэтых выбараў, якія не зьяўляюцца дэмакратычнымі”.
У прэсавым рэлізе паведамляецца аб сустрэчы ў панядзелак на гэтым тыдні
намесьніка дзяржаўнага сакратара ЗША Строўба Тэлбата з адным з лідэраў
беларускай апазыцыі Андрэем Саньнікавым. “Абодва бакі пагадзіліся з тым,
што існуе мала надзеі на тое, што гэтыя выбары будуць сапраўды свабоднымі,
сумленнымі і празрыстымі” – гаворыцца ў заяве дзярждэпа. Тэлбат і Саньнікаў
адзначылі, што “беларускія ўлады не дасягнулі прагрэсу ў выкананьні ўмоваў
міжнароднай супольнасьці, неабходных для арганізацыі назіраньня за хадой
выбараў”.
|