RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 2 Кастрычніка 2000

Сёньня



Сёньня ля амбасады Рэспублікі Беларусь у Бэльгіі адбыўся пікет у падтрымку беларускай дэмакратыі і Маршу Свабоды-3, якія быў арганізаваны Беларуска-бэльгійскім цэнтрам. На сувязі ўдзельнік пікету Зьміцер Асташонак.

(Асташонак: ) “Наш цэнтар падтрымлівае дзеяньні аб’яднанай апазыцыі і сумесна ладзіць гарачую восень у Бэльгіі. Плянуееца правесьці шэраг інфармацыйных пікетаў і фотавыставаў аб становішчы ў Беларусі.

Зараз ля беларускай амбасады знаходзіцца 30 чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, якія трымаюць плякаты з патрабаваньнем вызваленьня палітычных вязьняў, усталяваньня сапраўдных свабоды выбараў і свабоды слова, прыпыненьня перасьледу за палітычныя погляды і іншыя.

Наш цэнтар падрыхтаваў афіцыйнае паведамленьне, але, як і заўсёды, з амбасады да нас ніхто ня выйшаў”.


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org