RFE/RL |
Пятніца, 29 Верасьня 2000 |
Сёньня |
Заява Эўразьвязу ў справе Беларусі, прынятая 28 верасьня 2000 г. Эўразьвяз глыбока занепакоены нядаўнімі актамі запалохваньня і перасьледу апазыцыйных сілаў ў Беларусі. Эўразьвяз хоча нагадаць той факт, што намесьнік міністра замежных справаў Мартынаў у часе 3-й тэхнічнай канфэрэнцыі і тут, у Пастаяннай Радзе 31-га жніўня, пацьвердзіў жаданьне ўраду Беларусі захоўваць мір напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. Тым ня менш некалькі тыдняў пасьля гэтага мы назіраем: - што здарыўся напад на офісы прафсаюзнай газэты “Рабочы”, і тысячы
асобнікаў газэты былі канфіскаваныя; некалькі супрацоўнікаў рэдакцыі “Рабочага”
былі арыштаваныя за выступленьні на карысьць байкоту выбараў;
Затрыманьні былі зьдзейсьненыя на падставе Адміністрацыйнага кодэксу, незважаючы на абяцаньні, выказаныя дырэктару ODIHR (Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека) ў часе ягонага візыту ў Менск. Гэтыя падзеі ізноў выклікаюць сумнеў, датычны абяцанага беларускім урадам жаданьня правесьці свабодныя і справядлівыя выбары. Працяг перасьледу апазыцыйных сілаў ў Беларусі кідае цень на магчымасьць дэмакратычных зьменаў ў Беларусі. Мы спадзяемся, што Марш Свабоды, заплянаваны на 1 кастрычніка, пройдзе мірна. Эўразьвяз ізноў заклікае ўрад Беларусі прытрымлівацца чатырох вядомых крытэрыяў, якія менскія ўлады самі ўхвалілі. Краіны, якія маюць асацыяваны з Эўразьвязам статус, – Баўгарыя, Кіпр,
Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Румынія, Славацкая
Рэспубліка, Чэская Рэспубліка і Турцыя, падпісалі гэтуя заяву таксама.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |