RFE/RL |
Аўторак, 24 Кастрычніка 2000 |
Сёньня |
У адной з выбарчых акругаў Бабруйску застаўся толькі адзін кандыдат у “Палату прадстаўнікоў” Аляксандар Шпілеўскі. Ягоны канкурэнт зьняў сваю кандыдатуру ў абмен на месца ў “Савеце рэспублікі”. Дырэктар адкрытага акцыянэрнага таварыства “Баруйсктрыкатаж” Эдуард Нарышкін пасьля першага туру апярэджваў свайго суперніка, намесьнікі старшыні сталай камісіі ў міжнародных сувязях Аляксандра Шпілеўскага амаль удвая. Насуперак заклікам Лукашэнкі падчас ягонага візыту ў Бабруйск галасаваць за сваіх цяперашніх дэпутатаў, якім і ёсьць Шпілеўскі, жыхары гораду масава, 44 адсоткі, прагаласавалі за Нарышкіна. Але раптам Нарышкін адмовіўся ад барацьбы за мандат. На сумесным паседжаньні бабруйскага гарадзкога савету і гарвыканкаму Нарышкіну было адкрыта прапанавана балятавацца ў сябры “Савету рэспублікі”. Ён згадзіўся, і, відаць, Аляксандар Шпілеўскі зноў атрымае месца дэпутата. Хоць сябры “Савету рэспублікі” выбіраюцца патаемным галасваньнем, у Нарышкіна не павінны ўзьнікнуць зацьсярогі наконт даверу тых, хто будзе галасаваць. Чатыры гады таму, калі ў Магілеве абіралі сябраў “Савету рэспублікі”, газэта “Весьнік Магілеву” па недарэчнасьці яшчэ да пачатку сходу надрукавала імёны менавіта абраных. І, канешне, не памылілася. Марыя Ўсьціновіч, Магілеў
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |