Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі выступіў сёньня з
заявай ў справе выбараў у так званую “палату прадстаўнікоў” 15 кастрычніка.
15 кастрычніка, – гаворыцца, ў прыватнасьці, ў заяве, – ў Беларусі скончыўся
першы акт сацыяльнай трагікамэдыі пад назвай выбары ў так званы Нацыянальны
Сход, які зьяўляецца кішэнным органам дыктатара. Я ўжо неаднаразова заяўляў,
што так званыя выбары ня могуць лічыцца легітымнымі з самага пачатку…
…Галасаваньне паказала, што дыктатарскі рэжым ужо ня мае падтрымкі народа,
які, будучы маральна прыніжаным і даведзеным да галечы, па-сутнасьці праігнараваў
так званыя выбары, нягледзячы на падман, подкуп і пагрозы з боку дыктатарскага
рэжыму…
…Са становішча, якое склалося, ёсьць толькі адно законнае выйсьце: Вярхоўны
Савет Рэспублікі Беларусь, як адзіны легітымны заканадаўчы і вышэйшы прадстаўнічы
ў краіне орган, што зноў пацьвердзілі прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў,
павінен неадкладна прыступіць да фармаваньня Часовага ўраду нацыянальнага
даверу, які б замяніў збанкрутаваную групу асобаў, якая ўтрымліваецца незаконна
і працуе на ліквідацыю незалежнасьці Беларусі…Старшыня Вярхоўнага Савету
Рэспублікі Беларусь гатовы, згодна з канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь,
узяць на сябе ўсю адказнасьць і прыступіць на гэты конт да перамоваў з
усімі зацікаўленымі сіламі ў захаваньні незалежнасьці Беларусі і вяртаньні
яе на дэмакратычны шлях разьвіцьця…
17 кастрычніка 2000 года.
Сямён Шарэцкі,
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублікі Беларусь
|