RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 13 Кастрычніка 2000

Сёньня



Учора з заявай пра выбары ў Беларусі выступіў старшыня Камісіі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе Сэнату ЗША кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт…

“ У нядзелю 15-га кастрычніка, у Беларусі адбудуцца парляманцкія выбары. Мяркуючы па падрыхтоуцы да іх, няма магчымасьці, каб галасаваньне было свабодным і справядлівым…Лукашэнкаўскі рэжым ня выканаў чатырох умоваў, якія сёлета вясною паставіла АБСЭ.

На вельмі сумніўнай падставе рэжым не зарэгістраваў у якасьці кандыдатаў шэраг апазыцыйных кандыдатаў, затрымаў, аштрафаваў альбо зьбіў каля ста чалавек, якія выступалі за байкот выбараў. Быў канфіскаваны ўвесь наклад – 100 000 паасобнікаў - незалежнай газэты”.

“Мой сябра, апазыцыйны лідэр Анатоль Лябедзька, быў псыхалягічна перамьледаваны пад час акцыі, прысьвечанай гадавіне зьнікненьня апазыцыйнага лідэра Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага”.

“У рэгіёнах урадавым выканаўчым камітэтам загадана загарантаваць абраньне тых кандыдатаў, якіх падтрымоўваюць улады. Мяркуючы па дзеяньнях беларускіх уладаў, яны будуць аказваць ціск на міжнародную супольнасьць, якая не прызнавала папярэдняга, лукашэнкаўскага парлямэнту, каб цяпер прызнала новаабраны парлямэнт.

Аднак, мяркуючы па перадвыбарчай атмасфэры, малаверагодна, што й прэзыдэнцкія выбары ў наступным годзе будуць дэмакратычныя. Спадар Лукашэнка павінен пастаянна памятаць аб тым, што пасьля краху Слабадана Мілошавіча, ён застаўся ўсё больш ізаляваным, адзіным у Эўропе дыктатарам” - заявіў старшыня камісіі Бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Кангрэсу ЗША Крыстафэр Сьміт.


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org