[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


15 Лістапада 2006
Валер Булгакаў
Валер Булгакаў – галоўны рэдактар часопісу "ARCHE" (http://arche.bymedia.net). Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Менску, скончыў філялягічны факультэт і асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Інстытуту філязофіі ў Кіеве пры Нацыянальнай акадэміі навук. Зь 1996 па 1998 год зьяўляўся намесьнікам галоўнага рэдактару часопісу "Фрагмэнты". З 1998 году – галоўны рэдактар "ARCHE". Стала публікуецца ў газэце "Наша Ніва". Валодае беларускай, польскай, расейскай, нямецкай, ангельскай, украінскай і чэскай мовамі. Пераклаў на беларускую мову каля 100 публікацыяў па філязофіі. Дасьледчыцкія інтарэсы: гісторыя нацыяналізму ў Эўропе 19-га стагодзьдзя.

18 верасьня загадам міністра інфармацыі выхад часопісу "ARCHE" быў прыпынены на тры месяцы на той падставе, што рэдакцыя нібыта зьмяніла тэматыку часопісу на грамадзка-палітычную і не паведаміла своечасова ў міністэрства. Рэдакцыя зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем адмяніць загад, аднак судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду спадар Мікалай Мадудзін не задаволіў патрабаваньне рэдакцыі.

У апошнія дні Валер Булгакаў браў удзел у арганізацыі міжнароднай канфэрэнцыі ў Варшаве, прысьвечанай узаемаадносінам Беларусі і Расеі.

Задавайце пытаньні
04.01.2006
Аляксандар Вайтовіч
10.01.2006
Сяргей Гайдукевіч
18.01.2006
Аляксандар Казулін
23.01.2006
Аляксандар Мілінкевіч
26.01.2006
Зянон Пазьняк
03.02.2006
Андрэй Дынько
09.02.2006
Павел Шарамет
15.02.2006
Лявон Вольскі
20.02.2006
Сяргей Калякін
28.02.2006
Алесь Пашкевіч
08.03.2006
Сьвятлана Алексіевіч
16.03.2006
Джордж Крол
23.03.2006
Аляксандар Мілінкевіч
30.03.2006
Ніна Шыдлоўская
05.04.2006
Крысьціна Шацікава
11.04.2006
Iвонка Сурвіла
19.04.2006
Марыюш Машкевіч
04.01.2006
Юры Бандажэўскі
10.05.2006
Іна Кулей
17.05.2006
Валер Леванеўскі
24.05.2006
Вячаслаў Сіўчык
31.05.2006
Валер Булгакаў
07.06.2006
Сяргей Тарпачоў
13.06.2006
Вінцук Вячорка
19.06.2006
Наш Васіль Быкаў

27.06.2006
100 дзён пасьля Плошчы

05.07.2006
Захар Шыбека

12.07.2006
Валер Дранчук
14.07.2006
Ірына Казуліна
19.07.2006
Ганна Кісьліцына

26.07.2006
Аляксандар Дабравольскі
02.08.2006
Вітаўт Мартыненка
08.08.2006
Янка Запруднік

14.08.2006
Сяргей Антончык
23.08.2006
Алесь Пушкін
28.08.2006
Іна Кулей
06.09.2006
Барыс Пятровіч

13.09.2006
Сьвятлана Завадзкая

20.09.2006
Аляксандар Старыкевіч

27.09.2006
Алесь Каліта

04.10.2006

Аляксандар Мілінкевіч
11.10.2006
Уладзімер Мацкевіч

18.10.2006
Сяргей Харэўскі

25.10.2006
Анатоль Лябедзька
30.10.2006
Павал Севярынец

08.11.2006
Тацяна Процька

22.11.2006
Сяргей Скрабец
29.11.2006
Андрэй Дынько
06.12.2006
Станіслаў Шушкевіч

13.12.2006
Уладзімер Някляеў

19.12.2006
Ваша Свабода
2003  2004  2005  2006
[ 13/11/2006 15:53 ]
Якая этымалёгiя слова "Arche"? Дзякуй, Сяргей, Мeнск
Пачытайце ў грэцкім этымалягічным слоўніку.
[ 13/11/2006 15:55 ]
Якiм будзе кошт на газ? Мiкола
Для лукашэнкаўскай Беларусі цэны на энэрганосьбіты -- гэта ключавое пытаньне. Прагназую доўгую фізычна і псыхалягічна затратную кампанію перамоваў, прычым беларускі рэжым будзе выкарыстоўваць аргумэнты самага рознага кшталту, каб толькі зьмяніць гэтыя кошты як найменьш. Зь іншага падыходу, відавочна, што такіх цэнаў, як сёньня, беларускаму рэжыму дасягнуць ужо ніколі ня ўдасца. Мой прагноз, што ў наступным годзе цэны на газ для Беларусі будуць у калідоры паміж 80 і 130 даляраў ЗША за тысячу кубамэтраў.
[ 13/11/2006 15:59 ]
Лукашэнка ўжо пабiў рэкорд Мiлошавiча (той кiраваў 11 год). Цi здолее ён хаця б прыблiзiцца да паказчыка Ф.Кастра? Антон, Вялейка
Я ня вельмі люблю такія пытаньні, бо яны не даюць беларускай супольнасьці аптымізму. Перад усім, ад Вас, Антон, і ад Вашых прыяцеляў залежыць, як доўга будзе кіраваць Лукашэнка. Ніякага дэтэрмінізму, што ён будзе кіраваць чтолькі ж, як Кастра, няма. Дзеля гэтага яму трэба стварыць такую перадумову, як цалкам адгарадзіць Беларусь ад вонкавага сьвету, ператварыць Беларусь не ў анклаў аўтарытарызму на эўрапейскім кантынэнце, а ў нейкую іншую геаграфічную адзінку, напрыклад, у востраў, якім ёсьць Куба.
[ 13/11/2006 16:31 ]
Шаноўны Валеры, ці можаце назваць лепшага кандыдата на выйгрыш абвешчанага Караткевічам і падхопленага адраджэнцамі 1980-90-х гг. "тэндэра на Караля Стаха", чым Аляксандр Рыгоравіч ? ці парушыў ён хоць раз негалосную Хартыю Шчырабеларускіх Каштоўнасцяў? хіба не ён найлепшым чынам працягвае справу Гаруна-Бядулі-Журбы ?
Дарагі Алесь, пытаньне ваша мне не да канца яснае. Энэргічны і расейскамоўны Лукашэнка не працягвае справы Гаруна-Бядулі-Журбы. Вы яго зь некім блытаеце.
[ 13/11/2006 16:31 ]
Valer, vy - fajny intelektual. Kali uzo vyviadziecie bielaruskija intelektualnyja pradukty z marhinezu u mainstream? Biez hetaha u nas cas "paustannia mas" jany nie majuc sancau na vyzyvannie. A kali pacakac jasce, to nisu chutka zapouniac...
Інтэлектуальныя прадукты – гэта прадукты, прызначаныя для эліты. Я калісьці думаў, што ў такіх высакаразьвітых краінах накшалт ЗША ці Нямеччыны жывуць толькі вельмі інтэлігентныя людзі, якія чытаюць вельмі разумныя кнігі. Я памыляўся. Свабоднае грамадзтва – гэта ня тое грамадзтва, дзе інтэлектуальныя прадукты сталі ўсеагульным здабыткам. У такім грамадзтве кожны мае сваё. Большасьць выбірае кока-колу, порнафільмы і патрыманыя аўтамабілі, а ня Нішцэ з Чэхавым. У такім грамадзтве няма прымусу чытаць інтэлектуалістыку. Свабоднае грамадзтва – гэта грамадзтва, дзе інтэлектуальныя прадукты існуюць як сацыяльная зьява, і ніхто не пярэчыць паляпшэньню іх якасьці.

Беларусь – несвабодная краіна малаадукаваных і малакультурных у масе сваёй людзей (хоць, натуральна, у грамадзтве функцыянуе адваротнае ўяўленьне). Так што інтэлектуалістыка тут будзе на маргінэсе. Вастрыня моманту палягае ня ў тым, ці стане яна масавай, а ў тым, ці стане яна якаснай. Выяўляецца, у нашай краіне гэта палітычнае пытаньне.
[ 13/11/2006 17:29 ]
1. Ці вы жанатыя? 2. Ці вы яшчэ слухаеце расейскую групу "Звукі Му"
Я жанаты і, натуральна, слухаю. Люблю.
[ 13/11/2006 17:46 ]
Сп-р Булгакаў, Ці думаеце арганізаваць падпіску на часопіс па аналёгіі з падпіскай на "Нашу Ніву"? Ігар
Нас пакуль ня выкінулі з падпіснога каталёгу, дык што такой патрэбы няма. Як выкінуць, будзем думаць.
[ 13/11/2006 18:08 ]
Разгортваньне справы з АРХЭ выдае на тое, што рэдакцыя наўмысна вырашыла "зьліць праект", каб звонку склалася ўражаньне, што сыход з дыстнанцыі вымушаны, а не заканамерны.
...і падкупіла міністра Русакевіча, каб ён прыпыніў наш часопіс. А пасьля суд, каб ён пакінуў Русакевічаў загад у сіле. Ваша сьцьвярджэньне паказвае, што параноікаў ня так мала ў беларускім адраджэнскім руху.
[ 14/11/2006 09:07 ]
Дзень добры, спадар Валер. Часопіс "ARCHE" я пачаў чытаць не так даўно, але мяне адразу захапіла грунтоўнасць і прафесійнасць аўтараў, цікаваць і эксклюзыўнасць матэр'ялу. Нажаль нельга аформіць падпіску, і я купляю часопіс праз сваіх сяброў у Мінску ў сядзібе БНФ, і потым яны ўжо перасылаюцдаюць да мяне з папутчыкам. Набыцце часопіса амаль што цэлая прыгода. Такое становішча рэчаў канешне уплывае на колькасць чытачоў, некаторыя проста не ведаюць пра існаванне, а і тыя, хто ведаюць не заўжды могуць набыць. Часопіс вельмі патрэбны, і мяне з гэтага пытанне. Спадар Валер, а колькі пастаянных чытачоў у "ARCHE" у Беларусі і за мяжой? Існуюць якія-небудзь планы па расшырэнні аўдыторыі? Дзякуй! Алесь, Масква.
Мне цяжка сказаць, колькі ў нас чытачоў. Ад моманту пуску праекту сукупны наклад выданьня склаў больш за 40 тыс. асобнікаў. Але меркаваць, што нас прачытала 40 тыс. чалавек, бадай, няма падставаў. Сёлета наклад часопісу вагаўся ад 700 да 900 асобнікаў. Наклад нумару 5 прададзены зусім. Я ацэньваю, што кожны нумар трымала ў руках 3-5 чалавек. Калі далучыць яшчэ інтэрнэт, выйдзе, што наша аўдыторыя складае ад 5 да 10 тыс. чалавек. За мяжой нас чытаюць перадусім вузкія спэцыялісты і беларуская эміграцыя. Больш за 90 % накладу распаўсюджваецца ўсярэдзіне краіны. Аформіць падпіску на ARCHE да апошняга часу было можна. Вы няпраўду напісалі.
[ 14/11/2006 11:59 ]
Трымайцеся! Што варта рабіць падпісчыкам, якія па віне міністра інфармацыі не могуць чытаць друкаваную версію часопіса? Якія планы ў рэдакцыі "Архэ" на бліжэйшы год? З павагай
Якой бы моцнай ні здавалася цяперашняя беларуская дзяржава, я думаю, што яна ня ў сілах зьнішчыць “ARCHE”. Адзіны эфэктыўны мэтад зачыніць часопіс – гэта фізычна зьнішчыць яго рэдакцыйны пэрсанал. Пакуль гэтага не адбудзецца, “ARCHE” будзе выходзіць. У Беларусі ці Літве, Польшчы ці Ўкраіне – хутка гэта ня будзе мець значэньня. Таму ў плянах нашых змагацца не за выжываньне, а за працьвітваньне “ARCHE”.
[ 14/11/2006 13:42 ]
Чым Вы патлумачыце, што міністар абароны Беларусі фактычна дэзавуяваў пазыцыю Лукашэнкі адносна перагляду дамовы з Масквой аб утрыманьні на тэрыторыі Беларусі расейскіх ваенных базаў у выпадку росту цэнтаў на энэрганосьбіты?
У палітыцы гэта называецца мэтадам бізуна і перніка, у крыміналістыцы – мэтадам добрага і злога сьледчага. Да таго ж, ад ідэі кроўнага братэрства з Расеяй беларускі рэжым проста так ня можа адмовіцца, хоць ідэі гэтай менш за 200 гадоў веку. Я не выключаю, што нават пасьля пераходу з Расеяй на радыкальна іншыя прыпцыпы гаспадараньня гэтая ідэя проста так не памрэ. Як афіцыйная пазыцыя яна аджыве сваё толькі пасьля краху цяперашняга рэжыму.
[ 14/11/2006 15:37 ]
Ці адновіць "ARCHE" выхад у папяровым выглядзе? Калі можна чакаць наступнага нумару?
3 папяровыя нумары выйдуць у апошнюю дэкаду сьнежня.
[ 14/11/2006 16:18 ]
Спадар Валер, маю пытаньне да Вас. Задаваў яго спадару Вячорку, але не атрымаў адказу. Вось глядзіце. Адбываецца рэферэндум пра трэці тэрмін Лукашэнкі. І раптам з Масквы ў Менск прыязжае Павел Шарамет, яму мнуць бакі, ён трапляе ў бальніцу, і па маскоўскім тэлебачаньні толькі і гавораць, што пра Шарамета, а пра незаконны рэферэндум -- ні-ні.
.
[ 14/11/2006 16:18 ]
Сакавік 2006 года, прэзыдэнцкія выбары. Масавыя фальсіфікацыі, і тут зноў "раптам" прыязжае Шарамет, яго хапаюць, і зноў па тэлебачаньні -- толькі пра Шарамета і ні слова пра фальсіфікацыі і пра тое, як ішлі выбары. На Ваш погляд, гэта выпадковае супадзеньне, прыватныя амбіцыі Шарамета, каб пакрасавацца на беларускім фоне, ці хітрая рапрацоўка крамлёўскіх паліттэхнолагаў? І як Вы лічыце, які інтарэс перасьледуюць крамлёўцы ў такой гульні?
Ваша карціна сьвету перакуленая дагары нагамі. У тым, што Шарамета арыштоўваюць у Беларусі, вы бачыце віну самога Шарамета, а не дробязную помсьлівасьць беларускай улады.
[ 14/11/2006 16:26 ]
ЯК вы ацэньваеце пэрспэктывы беларускай мовы цяпер, калі ёсьць стандарт Нашай Нівы, Дзеяслова,інш -- і школы?.. Ці не была галоўнай памылкай вашага пакаленьня бабілёнская гардыня -- спроба паправіць мову? Вольга Нікіфірава
“Наша Ніва”, “Дзеяслоў” ці “ARCHE” не папраўляюць мову, а спрабуюць яе аджывіць. Розныя правапісныя мэтоды толькі падкрэсьліваюць той цяжкі стан, у якім яна апынулася. Наагул, што да беларускай мовы - я аптыміст. Адмаўленьне лукашэнкаўскім рэжымам за нашай мовай правоў, якія маюць у Эўропе нават мовы этнічных меншасьцяў, штурхае да супраціву тых, для каго нацыянальныя каштоўнасьці нешта значаць.
[ 14/11/2006 19:57 ]
Pavazhany Sp. Bulhakaw, Chamu Arche niel'ha zamovic' za mezhaj, karystayuchysia kredytnaj kartkaj? Heta dalo b mahchymasc' belarusam za mezhaj atrymac' vash cudowny czasopis. A navat i prosta ahviaravac' hroshy na padtrymku Arche. Usie inshyja partyzanskija metady - adshtuhvayuc' patencyjal'nyh chytachow. Alies' Artsyukhovich
Наш часопіс можна замовіць з-за мяжы праз крэдытную карту. Наконт дэталяў скантактуйцеся з Arche Dystrybucyja arche.dystrybucyja@gmail.com. Чакаем таксама вашых ахвяраваньняў на выхад часопісу.
[ 14/11/2006 20:46 ]
Хто вашы бацькі па нацыянальнасьці? А то прозьвішча ў вас нейкае нетутэйшае. Зьміцер Бараноўскі
На глупыя пытаньні не адказваю.
[ 14/11/2006 21:47 ]
Які з сучасных беларускіх палітыкаў вам падабаюцца. Кастусь
Вольга Карач і Алёна Валынец. Вельмі падабаецца таксама Натальля Пяткевіч.
[ 14/11/2006 22:18 ]
Дарагi Валер, Что нас чакае у блiжэйшы чаc? Что нам рабiць, каб нас не праглынула Расея? Калi у нас будзе свой Стэпан Бандэра? Сталы чытач "Arche" - Алесь
У бліжэйшы час нас чакае незалежнасьць. Але ад народу нашага залежыць, якой яна будзе – змрочнай ці сьветлай. Пара ўжо ўсьвядоміць, што паміж Лукашэнкам і незалежнасьцю няма супярэчнасьці. Незалежная Беларусь – дасканалае палітычнае цела для нашага дзейнага прэзыдэнта. Бязвольнае, апатычнае насельніцтва, якое ў нашай краіне пражывае, дае магчымасьць рабіць з сабой што заўгодна. Я думаю, бадай толькі калі ўлада, як той цар Ірад, пастанавіла б забіваць немаўлятаў адразу пасьля іх нараджэньня, нашы людзі схамянуліся б.
[ 15/11/2006 03:07 ]
Паважаны Валер, На Вашую думку, на колькі апраўданы ўдзел апазыцыі ў мясцовых выбарах? Ці ня ёсьць гэта гульнёй па сцэнары ўлады, які ўжо адпрацаваны фактычна да дасканаласьці і не прынясе ніякіх станоўчых вынікаў, калі не перахапіць ініцыятыву? І ці магчыма ў цяперашніх умовах тую ініцыятыву перахапіць? З павагай, Андрусь, ЗША
Удзел апазыцыі ў афіцыйных выбарчых мерапрыемствах апраўданы. Як паказалі сёлетнія прэзыдэнцкія выбары, нават пры поўным кантролі ўлады над вынікамі галасаваньня магчымыя неспадзяванкі. Выбары, адным словам, у Беларусі – гэта падзея, вынікі якой немагчыма прадугледзець на сто працэнтаў.

Цешыць таксама, што рэжыму патрэбныя выбары для таго, каб пацьвярджаць сваю палітычную легітымнасьць. Значыць, заўтра іх проста скасуюць, а апазыцыя будзе мець магчымасьць паказацца людзям.
[ 15/11/2006 04:00 ]
Можа кирауництва было прадажнае а не Беларусь? Што гэтакае за ARCHE: ни слова, ни буквы беларуския? Дзякуй.
Я схільны меркаваць, што Лукашэнка сапраўды праводзіць палітыку, якая адлюстроўвае жаданьні бальшыні беларускага народу.
[ 15/11/2006 09:17 ]
"Але насамрэч падзеі II усясьветнай вайны проста паказалі, што беларусы значна больш, чым украінцы або прыбалты, захоўваюць ляяльнасьць расейскай мэтраполіі" - сказаўшы такое, Вам не страшна кары Боскай?
Ня страшна.
[ 15/11/2006 10:14 ]
Недавно на официальном сайте БНФ Позняка появилась статья некоего Юрия Морозова, в которой он разжигает межнациональную рознь по отношению к русским (http://pbpf.org/art.php?art=807&cat=7&lang=be). Он заявил, что "всеобщая паталогическая ненависть русских к другим языкам, культурам, народам, людям ... - неотъемлимая природная черта национального характера" русских. Скажите, почему оппозиция не осудила фашистские высказывания одного из своих представителей? Считаете ли вы, что отсутсвие какой либы реакции на фашистские оскорбления почти 13% населения Белоруссии является свителельством того, что белорусская интеллигенция, белорусская оппозиция, вы лично солидаризируется с такими высказываниями? Белый Росс
Ваша пытаньне гістэрычнае і рытарычнае. На такія пытаньні нецікава адказваць. Вы жывяце ў сьвеце, населеным ворагамі – і беларуская інтэлігенцыя для вас зьяўляецца адным зь іх. За такія выказваньні нясе адказнасьць не беларуская інтэлігенцыя, а тая задушлівая атмасфэра ў кріане, пры якой яны сталі магчымыя. Я маю на ўвазе сыстэму адукацыі, масавую палітычную культуру і яшчэ безьліч рэчаў.
[ 15/11/2006 11:39 ]
Очень интересная ситуация. У Вас есть сведения о том, должны ли издания в Польше или Литве сообщать в свои министерства о смене тематики издания ? И могут ли их министерства взять и запретить смену тематики ? Про "приостановление" я уже не говорю, так как мне кажется это чисто белорусская выдумка. Ещё бы придумали в брачно-семейном кодексе брак приостанавливать ! С уважением, Евгений.
Сытуацыя зь зьменай тэматычнага профілю і з рэпрэсіямі з гэтай нагоды магчымая толькі пры жорсткім аўтарытарным рэжыме – я нядаўна быў у Лёндане на сустрэчы рэдактараў культурных часопісаў з усёй Эўропы, і мне амаль гадзіну давялося тлумачыць, за што ж нас пакаралі. У Эўропе такага няма – але ёсьць у Бірме (М’янме) і Зымбабвэ. Гэта, між іншым, паказвае нам месца, куды завяла нас вялікая расейская культура.
[ 15/11/2006 11:45 ]
Ещё один вопрос, если у Вас есть подобный опыт. Насколько реально ввезти тираж Вашего издания из Литвы сперва в Россию через Латвию, а потом в Беларусь. То-есть, какова вероятность проблем на латвийско-российской границе ? Спасибо. С уважением, Евгений.
Калі выданьне выдаецца афіцыйна і ёсьць усе патрэбныя паперы, няма фармальнай прычыны затрымаць наклад.
[ 15/11/2006 12:08 ]
Добры дзень, паважаны спадар Булгакаў ! Як вы лічыце , ці ёсць перспэктыва развітця Беларусі як беларускамоўнай дзяржавы? Я ,нажаль ,жыву за мяжой і калі прыязджаю на Беларусь купляю ўсё беларускамоўнае ў тым ліку і музычныя дыскі.Не таму што падабаетца а таму што больш нічога няма1 Нажаль на нейкўю частку з гэтых беларускамоўных выканаўцаў цяжка сказаць што яны спяваюць па-беларуску! Недаўна папрасіў сябра каб ён мне набыў і даслаў новыя дыскі Віктара Шалкевіча. Ён паехаў у Менск і нічога не знайшоў ! Недаўна мой знаёмы (замежнік, ні як не звязаны з Беларусю) ездзіў у Беларусь і вось што ён сказаў: 'Пра беларусаў чуў шмат але ніводнага беларуса не бачыў !'. Вельмі крыўдна! Але Вы павінны лепш мяне ведаць цяперашні стан беларускай мовы! Некалькі год назад я трапіў на сустрэчу з вамі ! І быў прыемна ўраджаны вашай беларускай мовай! Нажаль такіх як ВЫ ў нашай краіне адзінкі ! Сцеражы Вас Бог ! Шчыра жадаю Вам поспехаў у вашай дзейнасці ! З павагай Аляксей Кузьмінскі!
Пэрспэктывы ў беларускай мовы ў Беларусі зьявяцца, калі за іх нацыя будзе змагацца. Трэба біцца за кожную беларускую клясу, кніжку і школу. Я ўжо гаварыў, што нічога ў нашай моўнай сытуацыі фатальнага няма. На жаль, да апошняга часу наша інтэлігенцыя думала, што беларусізацыю і, напрыклад, стварэньне беларускамоўнага ўнівэрсытэту мусіць зьдзейсьніць беларуская дзяржава. Гэта ня так – статус беларускай мовы ў нашай краіне зьменіцца ад пасьлядоўнай і мэтаскіраванай дзейнасьці твар у твар, плячо ў плячо. Не дзяржава, а людзі могуць паламаць існуючы каляніяльны статус-кво.
[ 15/11/2006 12:12 ]
Shanouny spadar Valery! Na Vashu dumku, chago varty nashi apazitsiynye lidery, yak palitiki? Chago god ad godu my bachim adzin i toi zhe stsenaryi baratsby: use na vybary (tsi na marsh, tsi drugi happening), vybarchye kamissii u rukah ulady, miting u dzen vyborou, AMON, aryshty aktivistay i vypadkovyh udzelnikau i potym use paishli da haty da nastupnaga momanta? I tak u kozhnym vypadky. Shto geta atsutnast palitychnaga maisterstava tsi nizkye arganizatsyinye yakastsi apazitsinyh palitikau? Ya lichu, ne treba u kozhnym vypadku vinavatsits narod: mol yon taki pasluhmyany, assimiliravany i zabity. I dze pravadyry, dze elita, dze 'buinye vozhaki', yak u Vysotskaga? S pavagai, Zmitser
Я бачу праблему палітычнага лідэрства інакш. У адрозьненьне ад суседніх дэмакратыяў, дзе рэгулярна адбываецца зьмена ўладнай эліты і ратацыя апазыцыйнага кіраўцнітва, у Беларусі палітычная прастора замарожаная. У нас касьцянее ня толькі апарат улады, але і т.зв. сыстэма апазыцыі. Ёсьць апазыцыйныя палітычныя партыі, кіраўнікі якой не мяняліся дзесяцігодзьдзямі.

У такой сытуацыі кіраўніцтва апазыцыйных сілаў сапраўды сутыкаецца зь небясьпекай ператварыцца ў палітычных кліентаў Захаду. Часам здаецца, што набілая аскоміну нерашучасьць лідэраў дэмсілаў тлумачыцца тым, што яны даўно ўжо граюць у спэктаклі, пастаўленым закуліснымі рэжысэрамі. У такой сытуацыі ініцыятыўнасьць непатрэбная – яна нават шкодная, таму што можа пабурыць арыгінальную задуму.
[ 15/11/2006 13:17 ]
Прывітаньне, Валеры! Апошнім часам у калялітаратурных колах Беларусі абмяркоўваецца канфлікт паміж "АRCHE" і "Дзеясловам", ініцыяваны некаторымі Вашымі аўтарамі. Пракамэнтуйце, калі ласка, гэтую сытуацыю. Дзякуй. Галіна, Менск.
Я камэнтаваў гэта падчас мінулай онлайн-канфэрэнцыі на "Свабодзе". Мяне дзівіць, што Вы ківаеце адно на кепскую пазыцыю нашых аўтараў. Нешта ў такім падыходзе ёсьць бізантыйскае. Выходзьце шпарчэй з гэтых калялітаратурных колаў.
[ 15/11/2006 13:26 ]
Ці адбудзецца карэктыроўка рэдакцыйнай палітыкі пасля аднаўлення выхаду часопіса?
Не, мы будзем патрабаваць ад Міністэрства інфармацыі, каб яно перарэгістравала нас таксама як грамадзка-палітычнае выданьне.
[ 15/11/2006 13:42 ]
Ці няма ў вас магчымасьці дасылаць часопіс беларускім палітычным вязьням? Яны пакутуюць у тым ліку ад нястачы інфармацыі, з лістоў уся "палітыка" вымарваецца - а ваш часопіс легальны, і няма падставаў яго не дапускаць да вязьняў. З павагай, Юрый
Натуральна, ёсьць. Калі ласка зьвярніцеся на адрас arche.dystrybucyja@gmail.com
[ 15/11/2006 13:58 ]
Добры дзень! У мяне некалькі пытаньняў. Першае: ці праўда, што Ваш часопіс стварыў выдавецтва? Калі гэта так, то якія кнігі будуць у ім друкавацца? Другое: якую мастацкую прозу можна будзе пабачыць на старонках “ARCHE” бліжэйшым часам? Трэцяе: чаму так мала піша для Вас Ул. Мацкевіч? Чацьвёртае: што, на ваш погляд, можна чакаць ад мясцовых выбараў? З павагай, Павал Абрамовіч
Даражэнькі Павал, наш часопіс не ствараў выдавецтва. Вы, відаць, маеце на ўвазе дзейнасьць Віленскага інстытуту беларусістыкі, які распачаў сваю дзейнасьць сёлета ў траўні. Але гэтая структура ніяк не зьвязаная з часопісам "ARCHE".

У бліжэйшых нумарох з мастацкай літаратуры будзе: і Яраслаў Гаўлічак, і Філіп Топал, і Сяргій Жадан, і Юры Андруховіч і другія.

Ня згодны, што У.Мацкевіч пачаў пісаць для нас менш. Проста кожны аўтар мае свой жыцьцёвы цыкль і ня мае абавязку пісаць у кожны нумар "ARCHE".

Мясцовыя выбары створаць магчымасьці для палітычнага гэпэнінгу і тым яны важныя.
[ 15/11/2006 14:01 ]
Якія наступныя выданьні рыхтуе Віленскі Інстытут беларусістыкі? Што ў бліжэйшых плянах, што ў аддаленай перспектыве?
Кніжкі будуць выходзіць, якія – скажу вам пры асабістай стрэчы.
[ 15/11/2006 14:02 ]
Якія вашыя стасункі з колам, што гуртуецца вакол часопіса "Дзяслоў"? Складаецца адчуваньне, што вы нейкім чынам успрымаеце іх як ідэялягічных праціўнікаў.
Вам на Дзеяслове сьвет клінам сышоўся. Палеміцы з гэтым часопісам адведзены мікраскапічны працэнт плошчы "ARCHE". Мы пра гомасэксуалістаў больш пісалі.
[ 15/11/2006 14:06 ]
Ці няма ў плянах вельмішаноўнай рэдакцыі ARCHE нейкім чынам палепшыць працу сайта часопіса? Заяўлены форум фактычна не працуе, сайт не развіваецца, відавочна бракуе інтэрактыву.
Форум не працуе, бо нашым чытачам, здаецца, няма чаго сказаць.

Магчыма, з наступнага году зьменіцца і наш сайт – але, відаць, у бок набліжэньня да звычайнага інтэрнэт-парталу.
[ 15/11/2006 14:08 ]
Spadar Valery, Tsi spadabausya vam London? S pavagai, Galina
Не разумею вашага пытаньня – я ня меў і ня маю ніякіх падставаў ненавідзець Лёндан.
[ 15/11/2006 14:09 ]
Shanouny spadar Valer! Vy adkazali, shto Vam spadabayutsa raseiski gurt 'Guki Mu'. Adruzu bachna, shto suchastnuyu muzyky Vy vedaete kepska, inaksh, yak belarus, da getagu gurta stavilisya by bolsh SVYADOMA. Vy, napryklad, vedaete, shto muzyka getaga gurta davoli znevazhalna gavoriy pra nash gurt 'Pesnyary' u zapadnai stuzhke pra savetsky rock (stuzhku vela slavutaya Deborah Harry z gurta 'Blondie'). Yon mey na uvaze yasche toi, vysokaprafessiny sastav z Bartkevicham, Kasheparavam i inshimi. Bylo adrazu bachna zaidrasts i glupstva u yagonyh slovah. Sam gety gurt 'Guki Mu' igrae velmi slaba, amal shtj chto ne valodae instrumentami, yak i amal shto 100% raseiskyh myzykau. Vam, yak i shmatlikim belaruskim intelektualam, treba vyhovyvat muzychny gust. Ales
Вінаваты, буду папраўляцца.
[ 15/11/2006 14:28 ]
Спадар Валер, ці маеце вы інфармацыю, падабаецца ваш шасопіс супрацоўнікам спецслужбаў, ці не? :) Дзякуй за Вашую працу. Алесь, Масква.
Віталь Сіліцкі неяк пажартаваў, што дзякуючы рэгулярнаму чытаньню нашага часопісу яны маюць шанец стаць нацыянальна сьвядомымі.
[ 15/11/2006 14:30 ]
скажыце, калі ласка, як вы ставіцеся да КХП БНФ, уласна Зянона Пазьняка і той візіі сучасных падзеяў, якія яны прапаноўваюць? Дзякуй.
Збольшага наша рэдакцыйная пазыцыя акрэсьленая ў артыкулах на гэты конт Пятра Рудкоўскага.
[ 15/11/2006 15:18 ]
Мы заканчваем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар.
Заўважыў, што наведнікі сайту Свабоды працягваюць цікавіцца лёсам часопісу "ARCHE", а таксама цікавяцца бягучай беларускай палітыкай. Ня варта паддавацца ўпадніцкім настроям. Наш часопіс будзе выходзіць і надалей, і ніякія абмежаваньні афіцыйных структураў не паўплываюць на часопіс. І пакуль будзе існаваць сувязь чытачоў, рэдакцыі і аўтараў -- будучыня "ARCHE" будзе пэўная.
 галоўная
 угару