[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


14 Ліпеня 2006
Ірына Казуліна
У пятніцу, 14 ліпеня, а 13 гадзіне на сайце “Свабоды” адбылася онлайн-канфэрэнцыя з жонкай Аляксандра Казуліна Ірынай. Ірына Казуліна – адна з арганізатараў праваабарончай ініцыятывы, накіраванай на вызваленьне беларускіх палітычных вязьняў. У чэрвені 2006 году Ірына Казуліна ўзяла ў Вашынгтоне ўдзел у канфэрэнцыі ў пытаньнях лячэньня хваробаў малочнай залозы.
04.01.2006
Аляксандар Вайтовіч
10.01.2006
Сяргей Гайдукевіч
18.01.2006
Аляксандар Казулін
23.01.2006
Аляксандар Мілінкевіч
26.01.2006
Зянон Пазьняк
03.02.2006
Андрэй Дынько
09.02.2006
Павел Шарамет
15.02.2006
Лявон Вольскі
20.02.2006
Сяргей Калякін
28.02.2006
Алесь Пашкевіч
08.03.2006
Сьвятлана Алексіевіч
16.03.2006
Джордж Крол
23.03.2006
Аляксандар Мілінкевіч
30.03.2006
Ніна Шыдлоўская
05.04.2006
Крысьціна Шацікава
11.04.2006
Iвонка Сурвіла
19.04.2006
Марыюш Машкевіч
04.01.2006
Юры Бандажэўскі
10.05.2006
Іна Кулей
17.05.2006
Валер Леванеўскі
24.05.2006
Вячаслаў Сіўчык
31.05.2006
Валер Булгакаў
07.06.2006
Сяргей Тарпачоў
13.06.2006
Вінцук Вячорка
19.06.2006
Наш Васіль Быкаў

27.06.2006
100 дзён пасьля Плошчы

05.07.2006
Захар Шыбека

12.07.2006
Валер Дранчук
19.07.2006
Ганна Кісьліцына

26.07.2006
Аляксандар Дабравольскі
02.08.2006
Вітаўт Мартыненка
08.08.2006
Янка Запруднік

14.08.2006
Сяргей Антончык
23.08.2006
Алесь Пушкін
28.08.2006
Іна Кулей
06.09.2006
Барыс Пятровіч

13.09.2006
Сьвятлана Завадзкая

20.09.2006
Аляксандар Старыкевіч

27.09.2006
Алесь Каліта

04.10.2006

Аляксандар Мілінкевіч
11.10.2006
Уладзімер Мацкевіч

18.10.2006
Сяргей Харэўскі

25.10.2006
Анатоль Лябедзька
30.10.2006
Павал Севярынец

08.11.2006
Тацяна Процька

15.11.2006
Валер Булгакаў
22.11.2006
Сяргей Скрабец
29.11.2006
Андрэй Дынько
06.12.2006
Станіслаў Шушкевіч

13.12.2006
Уладзімер Някляеў

19.12.2006
Ваша Свабода
2003  2004  2005  2006
[ 14/07/2006 01:00 ]
Паважаная Ірына! Дазвольце выказаць Вам і Вашай сям'і падтрымку і салідарнасьць. Ці была ўжо нейкая рэакцыя з замежных сяброў Аляксандра на прысуд?
Так, рэакцыя ўжо была. Першымі адрэагавалі ЗША, дзярждэпартамэнт. Калі ў нас быў прысуд, у нас быў вечар, а ў іх яшчэ дзень, і яны апэратыўна адгукнуліся. Па-другое, сёньня пасольства Германіі перадало нам сваю заяву, ня толькі ад сябе, але і ад краінаў Эўразьвязу. Хачу ўсім падзякаваць за падтрымку, я атрымала шмат смс-ак, шмат слоў падтрымкі прыйшло на сайт, дзякуй усім.
[ 14/07/2006 01:01 ]
Як адбываўся Ваш кантакт з мужам у часе сьледзтва? Пра што Вы гаварылі?
Мы зь ім не гаварылі наогул, не было такой магчымасьці, бо прыходзім на суд, сядаем на лаву, і празь некалькі хвілін у гэтую клетку ўводзяць мужа, нельга размаўляць, махаць рукамі, нічога нельга. Адзінае, што не змаглі ў нас забраць - гэта магчымасьці глядзець адзін на другога і размаўляць позіркамі. Я не магла яму сказаць ані слова, і калі заканчваецца паседжаньне, яго выводзілі з клеткі, а потым нас прасілі выйсьці з залы.
[ 14/07/2006 01:02 ]
Ці ёсьць сярод Вашых знаёмых тыя, якія пабаяліся выказаць падтрымку ў гэтай сытуацыі?
Ну канечне, ёсьць такія людзі. У нашай краіне вельмі шмат пабудавана на страху згубіць працу, яшчэ нейкія важныя рэчы, таму ёсьць такія людзі, але гэта не азначае, што яны здраднікі, я спакойна да гэтага стаўлюся. Я іх разумею.
[ 14/07/2006 01:02 ]
Што б Вы перадалі Аляксандру Лукашэнку?
Я яму перадала свой ліст, ён зьмешчаны ў інтэрнэце на нашым сайце. Я разумею, што гэтая справа мае толькі асабістыя карані. Што зробіш, Бог бачыць усё, што адбываецца.
[ 14/07/2006 01:02 ]
Вы верыце ў справядлівасьць?
Веру, канечне веру. Толькі дзякуючы гэтаму мы і жывем.
[ 14/07/2006 01:16 ]
Па-першае, панi Iрына, мае вам спачувньннi. Па-другое, пытаньнне да вас як, у першаю чаргу, да жонцы. Цi можа стацца такое, што гэтай уладзе будут патрэбны вашы "малiтвы" аб лiтасьцi, а потым яны зробяць усе, каб iншы раз прадэманстраваць сваю "мiласэрнасьць" да "свайго сына, якi на нейкi час згубiуся, але наша справядлiвае кiраунiцтва не толькi карае, але i можа злiтвацца". Можна тады спрагназаваць дзеяньнi А.Казулiна? Дзякую за адказ.
Гэтага ня здарыцца ніколі. Не люблю слова "ніколі", але ў гэтай сытуацыі ні я, ні мой муж нічога ў Лукашэнкі ніколі прасіць ня будзем. Дзякуй Вам за падтрымку.
[ 14/07/2006 04:14 ]
Iryna, ja po-chelovecheski i po-zhenski voshishajus vami! Gde vy berete sily, kogda ot otchaniaja prosto opuskajutsa ruki, kogda prosto hochetsa gromnko plakat ot bezyshodnosti?..
Сілы знаходзяцца ў нас саміх, унутры нас. Што ты хочаш у гэтым жыцьці - ці зрабіць зь сябе ахвяру і чакаць, каб цябе ўсе шкадавалі, і друі варыянт - калі ты прымаеш усе гэтыя дары з годнасьцю і змагаесься за любімага чалавека. Прычым гэта ня толькі мой любімы чалавек, але чалавек, які шмат зрабіў для беларускага народу. Таму я заўсёды іду з высока ўзьнятай галавой на яго абарону.
[ 14/07/2006 06:57 ]
Ирина, а вас саму не "прессуют"? Держитесь, Ирина! Мужества, стойкости и крепкого здоровья Вам и вашему супругу! Сам тот факт, что он жив говорит о том, что все сделанное им было не зря! Степан, г.Минск
Мяне не прэсуюць фізычна, пакуль што.
[ 14/07/2006 07:54 ]
Несомненно это показ власти что она единственный орган который может говорить и деллать что хочет . Готовы ли вы как ваш муж 25 марта вести народ на захват власти ?
Не, я не пляную гэтага рабіць. Па-першае, ён сам ня вёў нікога на захоп улады, а па-другое, і я не зьбіраюся гэтага рабіць. Бо зьмена ўлады - гэта права беларускага народа, яна робіцца законнымі мэтадамі, а ня нейкім захопам.
[ 14/07/2006 08:36 ]
Спадарыня Ірына, ці разьлічвалі Вы на такі жорсткі прысуд? Чым гэтую жорсткасьць можна патлумачыць?
Вы разумееце, што ні на які прысуд я не разьлічвала. Я ўпэўнена, што мой муж ні ў чым не вінаваты, і павінен быў быць апраўдальны прысуд. Жорсткасьць прысуду - тут толькі асабістая помста кіраўніка дзяржавы майму мужу, які насьмеліўся пайсьці супраць. Я лічу, што гэтыя амаль што 6 гадоў прысуду - вельмі добры паказьнік страха ўлады перад розумам і праўдай.
[ 14/07/2006 08:38 ]
Вы нядаўна былі ў Вашынгтоне. Ці адчулі цікавасьць амэрыканцаў да падзеяў ў Беларусі?
Так, адчула. Мяне слухалі вельмі ўважліва, задавалі пытаньні, якія паказвалі мне, што людзі ведаюць, што адбываецца ў Беларусі, і гэта мяне парадавала. Адразу пасьля майго вяртаньня са Злучаных Штатаў выйшла распараджэньне Буша, у якім было прозьвішча майго мужа і былі ўзгаданыя актывісты "Партнэрства". Гэта сьведчыць аб тым, што амэрыканцы слухаюць і прымаюць захады, каб дапамагчы нашым палітвязьням.
[ 14/07/2006 08:40 ]
Ці былі ў Васнейкіясустрэчы з мужам пад час ягонага арышту? Што ён піша Вам у лістах, ці ёсьцьнавогул нейкая перапіска? Як ён трымаецца?
Калі ён быў у Жодзіна, сьледчы даваў мне спатканьне з мужам. Але з 3 чэрвеня я ня мела зь ім сустрэч, бо справу перадалі судзьдзі, у суд, а судзьдзя адмовіў мне ў спатканьні, сказаў "толькі пасьля прысуду". Так што я зь ім не размаўляла даўно. Лісты мы пішам, але ў апошні час там неяк ня ўсё даходзіць. Такім чынам, мы зь ім сумаўляемся праз адваката. Я задаю нейкія пытаньні, а адвакат прыносіць мне адказы. Што да таго, як ён трымаецца, то ён трымаецца з годнасьцю - і на судзе ён сябе паводзіў як Чалавек зь вялікай літары, і ён імкнуўся як мог бараніць сваю годнасьць, але судзьдзя і пракурор не давалі яму такой магчымасьці, таму ў канцы ён ня стаў слухаць прысуд і запатрабаваў, каб яго выдалілі з залы суду, назваў судзьдзю катам, а суд судзілішчам. І зьвярніце ўвагу, гэта было ў момант, калі яшчэ ніхто ня ведаў, які будзе прысуд. Мой муж усё вельмі добра адчувае і разумее.
[ 14/07/2006 08:42 ]
Пытаньне да Вас як дачалавека, які займаецца праблемай лячэньня раку. Як Выможаце ацаніць цяперашні стан беларускай сыстэмы аховы здароўя (не ммедыцыны, не кваліфікацыі лекараў, а менавіта дзяржаўнай сыстэмы, бо іншай у нас няма) у справе барацьбы з ракам?
Мне балюча глядзець на тое, наколькі ў нашым грамадзтве ўсё знаходзіцца ў нейкім такім "прыбітым" стане. Гэтая хвароба, на жаль, расьце ад году ў год, кожны год захворвае тры тысячы і болей жанчын на рак малочнай залозы, але грамадзкія аб'яднаньні знаходзяцца ў вельмі складанай сытуацыі. Па-першае, у нас праблема з працай па прафіляктыцы гэтага захворваньня. Па-другое - дыягностыка. У нас мала абсталяваньня. Па-трэцяе, псыхалягічная падтрымка жанчын, якія пралячыліся і ня ведаюць, што рабіць далей, і адчуваюць сябе ў нейкай ступені самотнымі ў сваёй праблеме. І над гэтым стаіць самае галоўнае: што ў нас па-ранейшаму грамадзкая думка такая, што рак - гэта сьмерць. На самой справе, гэта зусім ня так. І задача грамадзкага аб'яднаньня і міністэрства аховы здароўя - пераадолець гэты страх перад захворваньнем.
[ 14/07/2006 10:07 ]
Паважаная Ірына Іванаўна! Трымайцеся! Вам зараз патрэбна сіла і мужнасць. Што, на Ваш погляд, могуць і павінны зрабіць журналісты дзеля таго, каб дапамагчы Аляксандру Ўладзіслававічу? І як паводзяць сябе ў адносінах да Вашай сям'і былыя калегі Вашага мужа па БДУ? З павагай Аляксандр Фядута
Прывітаньне Аляксандру Фядуце, удзячная яму за падтрымку. Усе журналісты выконваюць сваю работу, даносяць да людзей інфармацыю аб сытуацыі ў краіне, пра гэты прысуд, і нельга пераацаніць унёсак журналістаў у гэтую барацьбу палітвязьняў і ў фармаваньне прагрэсіўнай грамадзянскай пазыцыі. Мне здаецца, цяпер ня час абмяркоўваць, хто мяне падтрымлівае. У асноўным я адчуваю сябе спакойна і ганаруся - я сама працую ў БДУ, я ведаю, што людзі мяне падтрымліваюць.
[ 14/07/2006 10:18 ]
Ці не думалі вы над тым, што вырта было б гэтыя гады перачакаць дзе-небудзь за мяжой -- па прыкладу многіх іншых сем'яў рэпрэсаваных, якія апасаліся за дзяцей?
Мы выбралі гэты шлях і ідзем гэтым шляхам, мы не зьбіраемся зьяжджаць з краіны, ніколі не хацелі і ня хочам гэтага рабіць. Мы любім сваю Беларусь і будзем працаваць тут.
[ 14/07/2006 12:09 ]
Ирина Ивановна, добрый день! Вы человек, который лучше всего понимает Александра Владиславовича. Вы знаете, что у Вашего супруга нет тяги к сломанным крыльям. Говорят, причиной его участия в выборах являлась серьёзная поддержка определённых кругов России. Действительно ли существовали кремлёвские кураторы? Или это была поддержка других кругов? Тогда каких? Нет ли у Вас ощущения, что он стал разменной монетой в чужой игре? Спасибо. Ирина.
Чаму толькі ў Расеі? У майго мужа ёсьць сябры, паплечнікі, якія падтрымліваюць якго, ва ўсім сьвеце.
[ 14/07/2006 12:26 ]
Pytanniau niama.Ja daslau vam persanalny list padtrymki na adras web.kozylin.com.Tam padadzeny telefony,zviarnuushysa na jakija,vy mozhace atrymac maju knigu Turemny dzionnik i peradac jae nashamu geroju.Na zhal,i kniga,i moj versh "Ubej prezidenta" zastajucca aktualnymi.Vorag majgo voraga sionnia - moj siabra.Uzurpatar,jaki chasova kirue Belarussiu ,uvasablenne usiago samaga gniusnaga i antybelaruskaga.Zdarouja i vytrymki muzhu i vam! S.Adamovich,pershy palitychny viazen antybelaruskaga rezhymu u1996-97.
Дзякую Вам за шчырасьць, за тое, што мы разам. Посьпехаў Вам, сп. Славамір.
[ 14/07/2006 12:41 ]
Замест пытання-пажаданне стойкасці духа і веры. Мы з вамі!!!. І шмат маіх знаёмых і сяброў вам спачуваюць. М.Н.
Дзякуй за добрыя словы, я гэта адчуваю.
[ 14/07/2006 12:52 ]
Женщины... что такое сильные женщины... Вы должны быть сильными.. Вы,дочери,свекровь, родственники..Я бы уже, наверное, скисла совсем. Но нельзя! Вы пример всем остальным.Миллионы людей при Козулине закончили БГУ. Не важно теперь где кто живет, все следят за происходящим. теперь Вы - за него, за всех.. 5.5 лет....... Никто не вправе забирать столько лет жизни. Это время нельзя терять. Ни минуты. В Беларуси живут ЛЮДИ!, не звери. Они услышат Вас. Я в трансе от этого "показательного" процесса.
Дзякую, што людзі разумеюць і перажываюць са мною, пішуць мне, я магу гэта перадаць свайму мужу - гэта таксама яму вельмі патрэбна.
[ 14/07/2006 13:08 ]
Ирина! Пожалуйста, скажите, возможно ли для Беларуси стать свободным от Лукашенко государством в ближайшее время, учитывая сегодняшнюю ситуацию в стране. Прокоментируйте, пожалуйста, ваше мнение по данному вопросу. Заранее благодарна. С огромным уважением, Вика
Я ў гэта веру, таксама як і многа людзей, якія нас падтрымліваюць. Бо за апошні час многае зьмянілася ў краіне, і істотныя перамены непазьбежныя ў самы бліжэйшы час. Казулін здолеў зрабіць так, што ў многіх людзей зьмянілася ўспрыманьне рэчаіснасьці і іх адносіны да сытуацыі, таму перамены - непазьбежныя.
[ 14/07/2006 13:24 ]
Выставите ли вы свою кандидатуру на пост президента в 2011 году? Спасибо.
Сваю кандыдатуру - не. Але мой муж будзе прэзыдэнтам.
[ 14/07/2006 13:27 ]
Iрына, трымайцеся !!! Дай Вам Бог сiл ! Пытанне, якое у мяне адразу з'явілася пасля прысуду Вашаму мужу - на Вашу думку, ці не адбудзецца нешта падобнае і з сп. Мілінкевічам (не дай Бог канешне !!!), как зусім выдаліць усіх канкурэнтаў у гепатэтычных выбарах 2011 года? Мiкола.
Такой долі я не пажадаю нікому, ня думаю, што так будзе - досыць у нас палітвязьняў.
[ 14/07/2006 13:37 ]
Ирина! мы поддерживаем Ваши усилия по освобождению мужа и видим в Вас одного из новых белорусских лидеров. Хотелось бы подробнее узнать об Общественной комиссии "Свободу Коузулину!" и ее планах.
Мэта гэтай арганізацыі - гэта барацьба за вызваленьне палітвязьняў. Больш таго, вынікам працы камісіі павінен быць нейкі інструмэннт, правілы барацьбы а тых людзей, якія арыштаваныя па палітычных прычынах. Такіх у нас мноства, і яшчэ некаторы час будуць зьяўляцца новыя. Трэба, каб блізкія асуджаных ведалі, што рабіць, якія заявы падаваць, куды, у які час, каб быў дакладны альгарытм працы па абскарджаньню прысуду і г.д. І яшчэ гэты камітэт будзе каардынаваць грамадзкую дзейнасьць па пратэсту супраць палітычных рэпрэсіяў.
[ 14/07/2006 13:46 ]
Здравствуйте, Ирина! Позвольте выразить вам свое восхищение - Вы настоящия женщина, Ваша поддержка мужу дорогого стоит и Вы победите! Вопрос: как Вы оцениваете роль официальных лиц и организаций России и Запада в судьбе Вашего мужа. Кто и что реально помогает, а кто усугубляет его положение? Спасибо. Елена.
Я ня ведаю, хто можа рабіць горш, такога няма. Але ёсьць арганізацыі, якія пакуль што маўчаць, але я думаю, што ў іх ёсьць нейкія важныя прычыны, каб рабіць выгляд, што ім усё роўна, што адбываецца з рэпрэсаванымі ў Беларусі. Я вельмі ўдзячная да глыбіні душы ўсім тым, хто дасылае нам лісты, заявы, рэзалюцыі, бо гэта ўсё трапляе ў агульную скарбонку гэтай міжнароднай падтрымкі. Для нас вельмі важна, каб СМІ даводзілі гэта да простых людзей. Вось якая галоўная задача стаіць цяпер перада мною і перад усімі, хто зараз змагаецца за палітвязьняў.
[ 14/07/2006 13:47 ]
Уважаемая госпожа Козулина, Предпринимаются ли попытки воздействовать на режим Лукашенко с целью освобождения Вашего мужа посредством контактов с лидерами «Большой восьмерки»? Возможно ли поднять данную тему в ходе предстоящего саммита в Санкт-Петербурге? Хорошо бы этого добиться. С уважением, Дмитрий
Дзякую. Мы многа зрабілі для таго, каб гэта адбылося, атрымалі некалькі абяцаньняў ад некалькіх краінаў. Гэтую задачу мы паставілі адразу пасьля арышту Казуліна і нядаўна зьвяртаўліся да 8-кі яшчэ раз. Як я казала у адным зь інтэрвію, калі гэтыя лідэры ня ўздымуць пытаньне беларускіх палітвязьняў на саміце, то з гэтага моманту яны будуць несьці пэрсанальную адказнасьць за іх лёс.
[ 14/07/2006 13:49 ]
Спадарыня Ірына! Трымайцеся. Мужнасці вам. З павагай Дар'я
Дзякую.
[ 14/07/2006 13:51 ]
Чаму ваш муж, які мае і розум,і сумленьне, які разумеў і бачыў злачынствы Лукашэнкі яшчэ ў 95-м і 96-м годзе, прыйшоў у палітыку так позна, каб бараніць нашу Беларусь ? Дзякуй. Туравец Віктар.
Быў час, калі Лукашэнка, тым ня менш, слухаў і чуў людзей, у прыватнасьці - майго мужа, і тады яшчэ можна было нешта рабіць у рэжыме дыялёгу. І толькі ў той момант, калі мой муж зразумеў, што дыялёгу больш няма, а ёсьць маналёг "самага разумнага" чалавека краіны, тады ён пачаў дзейнічаць у іншым полі - палітычным.
[ 14/07/2006 13:51 ]
Здравствуйте, примите сочувствие. Думающие и мыслящие люди в шоке от происходящего, жаль что опухоль безразличия разрослась в нашем обществе до чудовищных размеров, позволяя власти такие циничные выходки... не чувствуете ли вы сейчас себя покинутыми, как будто история перевернула стрницу выборных страстей, круги на болоте разошлись, и власти своим решением демонстрируют безразличие и к демократическим принципам и как выглядит ее лицо перед мировой общественностью ? И второй вопрос- в предвыборных речах кандидатов были заверения о неизбежности краха режима , даже в случае проигрыша в выборах-фарсе, максимум до конца 2007 года. По какому сценарию развиваются события? Это предвыборная агитация или часть плана опозиционных сил и все происходит по продуманному сценарию? Понимаю, наверно не к вам вопросы и не сейчас, но ваша оценка интересна. Крепитесь, хотя все мы понимаем, что все протесты и ходатайства отнимут у Вас массу времени и сил и , врядли будут удовлетворены, если в стране не произойдут события , прогнозируемые кандидатами в предвыборных речах... Семен , Минск.
Не, я сябе не адчуваю пакінутай ні ў якім разе. Гэты прысуд, наадварот, узьняў цікавасьць людзей да Казуліна, бо ўсе жахнуліся ад гэтага прысуду, і ўлады зрабілі горай сабе, такім чынам, вынесьлі сабе прысуд. Менавіта гэты прысуд, пяць з паловай гадоў - гэта прыблізна тое ж самае, як усяго 2% галасоў за Казуліна на выбарах.

Мы ўсё робім па закону, мы да суду рыхтаваліся, прадастаўлялі матэрыялы сьведкаў, усё рабілі як трэба. Мы пройдзем усе судовыя інстанцыі, падамо ўсе патрэбныя апэляцыі, каб потым, праз год-другі, перагледзець гэтую справу ў справядлівым беларускім судзе ў дэмакратычнай Беларусі. Таксама другая мэта - гэта выйсьці ў міжнародныя суды, але гэта адбываецца толькі пасьля таго, як у сваёй краіне пройдзены ўсе інстанцыі.
[ 14/07/2006 14:03 ]
Спасибо Вам. Вы гонор Беларуси. У белорусов есть соотечественник которым мы можем гордится и на примере которого можем воспитовать детей. Не всем важна колбаса в холодильнике ( хотя на самом деле её там и нет ) важнее этого человеческое достоинство, ради которого во все времена люди жертвовали больше чем чаркой и шкваркой.. Ваш муж борется за наше право, достоинство и свободу. Он очень смелый человек. Мы это видим. Передайте ему нашу поддержку, он дает своими смелыми поступками достойного человека нам веру, надежды и силы, веру в Беларусь, веру в победу добра на нашей давно заслужившей это земле. И хотелось бы хоть чем-то придать ему силы, хотя бы словами своей поддержки. Держитесь. На нашей стороне правда. Еще раз Спасибо Вам.
Дзякую, мяне Вы падтрымалі вельмі моцна. Гэтыя словы вельмі кранулі мяне, дзякуй.
[ 14/07/2006 14:04 ]
Як паставіўся сп. Казулін да чутак, што БСДП(Г) шукае яму замену на пасадзе лідэра? Ці ведае ён? Ці паверыў?
Ня ведаю, ці ведае ён аб гэтым, шчыра кажучы. Што тут сказаць? Заўсёды ёсьць людзі, якія спрабуюць замуціць ваду і ў самы неспрыяльны момант штосьці яшчэ падкінуць. Гэтая сытуацыя з прысудам - вельмі зручная, і яны робяць сваю справу. Я ведаю дакладна, што калі партыя захоча зьмяніць свайго лідэра, яна правядзе зьезд і зробіць гэта дэмакратычным шляхам, а ня нейкімі "падмётнымі" мэтадамі.
[ 14/07/2006 14:25 ]
Мы заканчваем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар.
Дзякую ўсім за пытаньні, дзякую тым, хто чытае інтэрнэт, слухае Радыё Свабода – я хачу сказаць сёньня, што мы ўсе ганарымся Аляксандрам Казуліным і верым, што ён вельмі хутка будзе разам з намі, са сваёй сям'ёй, сваімі паплечнікамі, сваім народам.
 галоўная
 угару