[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


4 Кастрычніка 2006

Аляксандар Мілінкевіч


Аляксандар Мілінкевіч -- лідэр дэмакратычных сілаў, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі -- нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000). У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі. Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў.

2 кастрычніка Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ён бярэ на сябе адказнасьць за арганізацыю руху “За свабоду” па-за межамі Палітычнай Рады дэмакратычных сілаў. Мілінкевіч прызнае, што ў аб’яднаных дэмакратычных сілах зьявіліся сэпаратысцкія тэндэнцыі, а ў Палітрадзе няма ранейшага адзінства. Онлайн-канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам пачнецца ў сераду, 4 кастрычніка, а 13 гадзіне
04.01.2006
Аляксандар Вайтовіч
10.01.2006
Сяргей Гайдукевіч
18.01.2006
Аляксандар Казулін
23.01.2006
Аляксандар Мілінкевіч
26.01.2006
Зянон Пазьняк
03.02.2006
Андрэй Дынько
09.02.2006
Павел Шарамет
15.02.2006
Лявон Вольскі
20.02.2006
Сяргей Калякін
28.02.2006
Алесь Пашкевіч
08.03.2006
Сьвятлана Алексіевіч
16.03.2006
Джордж Крол
23.03.2006
Аляксандар Мілінкевіч
30.03.2006
Ніна Шыдлоўская
05.04.2006
Крысьціна Шацікава
11.04.2006
Iвонка Сурвіла
19.04.2006
Марыюш Машкевіч
04.01.2006
Юры Бандажэўскі
10.05.2006
Іна Кулей
17.05.2006
Валер Леванеўскі
24.05.2006
Вячаслаў Сіўчык
31.05.2006
Валер Булгакаў
07.06.2006
Сяргей Тарпачоў
13.06.2006
Вінцук Вячорка
19.06.2006
Наш Васіль Быкаў

27.06.2006
100 дзён пасьля Плошчы

05.07.2006
Захар Шыбека

12.07.2006
Валер Дранчук
14.07.2006
Ірына Казуліна
19.07.2006
Ганна Кісьліцына

26.07.2006
Аляксандар Дабравольскі
02.08.2006
Вітаўт Мартыненка
08.08.2006
Янка Запруднік

14.08.2006
Сяргей Антончык
23.08.2006
Алесь Пушкін
28.08.2006
Іна Кулей
06.09.2006
Барыс Пятровіч

13.09.2006
Сьвятлана Завадзкая

20.09.2006
Аляксандар Старыкевіч

27.09.2006
Алесь Каліта

11.10.2006
Уладзімер Мацкевіч

18.10.2006
Сяргей Харэўскі

25.10.2006
Анатоль Лябедзька
30.10.2006
Павал Севярынец

08.11.2006
Тацяна Процька

15.11.2006
Валер Булгакаў
22.11.2006
Сяргей Скрабец
29.11.2006
Андрэй Дынько
06.12.2006
Станіслаў Шушкевіч

13.12.2006
Уладзімер Някляеў

19.12.2006
Ваша Свабода
2003  2004  2005  2006
[ 02/10/2006 19:20 ]
Добры дзень,Аляксандр! Скажыце,калі ласка,ці будзе ў наступным годзе працяг стыпендыяльных праграм за мяжой для пацярпелых навучэнцаў? Дзякуй! Жыве Беларусь!
Праграма не перапыняецца, яна будзе – і ня толькі польская, але і ў іншых краінах. Канешне, польская праграма ня будзе на 300 чалавек, як сёлета – магчыма, на 100. Але паколькі адлічэньне з унівэрсытэтаў працягваецца – праграму неабходна захаваць.
[ 02/10/2006 19:29 ]
Здравствуйте, Александр! Какие удичные акции и когда собираетесь проводить? Собираетесь ли проводить акции протеста в других городах, кроме Минска?
Уличные акции очень важны, но желательно, чтобы на них приходило много людей. Если они будут происходить очень часто, может случиться деградация. Мы планируем акции, но не думаю, что они будут каждый месяц. Думаю, раз в квартал будет достаточно. Хотя может произойти и спонтанная акция, если в стране случится социально-экономический кризис.
[ 02/10/2006 20:10 ]
"Джынсавая" рэвалюцыя не адбылася. "Джынсавы фэст" правалiўся. Сродкі выкінутыя на вецер, людзi не задаволеныя. дыктатар нават узгадаў пра гэта на прэсканферэнцыi... Пытаньне: навошта далей развіваць гэтую маразматычную ("джынсавую") ідэю?... Лiчу, што колерам Свабоды і адпаведна руху "За Свабоду" павiнен быць БЕЛЫ. Белы - сымбаль чысьцiнi i мiра. Гэта частка iдэялёгii. Наш сымбаль не можа быць "галубым"........ Веру ў вас!
Што да джынсавага колеру, то не я яго прыдумаў. Гэта была моладзевая ініцыятыва, і я яе падтрымаў. Канешне, для нас бел-чырвона-белы – заўсёды быў і будзе наш колер.

Што да канцэртаў, я таксама ня быў ягоным арганізатарам, хаця з задавальненьнем узяў у ім удзел, і не лічу, што гэта правал. На ім было некалькі тысячаў чалавек, і тэма была сур’ёзная –зьніклыя, палітвязьні. Не падзяляю думку, што такія ня акцыі ня варта ня варта арганізоўваць.
[ 02/10/2006 20:15 ]
Мы сустрэнем Новы Год з новый уладай? ...спадзяюся, мы убачым вас 31 сьнежня па тэлевiзары побач з елкай.
Дзякуй за такі аптымістычны прагноз. Я таксама аптыміст, і даю гэтай уладзе пратрымацца пару гадоў, можа год. Але ўсё будзе залежыць толькі ад нас. Няма чаго чакаць, што раптам цэны падымуцца, абваліцца эканоміка, і мы ўедзем на белых канях. Мы мусім усе разам працаваць. Калі на плошчы нас будзе 100-200 тысяч, да гэтага трэба рыхтавацца. Без плошчы мы ніколі не абыграем дыктатуру.
[ 02/10/2006 20:25 ]
Чаму вы цураецеся свайго прозьвішча - Баран?
Я не цураюся прозьвішча свайго бацькі. Мілінкевіч – гэта прозьвішча па маці, і бацька ня быў супраць, калі мы з братам атрымлівалі пашпарты і ўзялі прозьвішча маці. Я ніколі не хаваў гэтага і ня хлусіў. Але лічу, што мілагучнасьць прозьвішча таксама адыграе вялікую ролю і ня бачу ў гэтым абразу бацькі.
[ 02/10/2006 21:57 ]
1.Як вядома, Лукашэнка ад улады не адмовіцца. Як на Ваш погляд будзе выглядаць фізычнае зьнішчэньне дыктатара? 2. Майдан ва Ўкраіне перамог, бо вайскоўцы, міліцыянты ды КГБ Украіны былі з народам.Чаму няма працы з гэтымі катэгорыямі? 3.Чаму Вы не аб'ядноўваецеся з Дэмакратамі (грамадой), зь Лябедзька - а шукаеце сэпаратыстаў у стане сяброў? 4. У палітыцы Вы - чалавек МАЛАДЫ-ЛЯБЕДЗЬКА,ЛЯЎКОВІЧ-УЖО ЗУБЫ ЗЬЕЛІ АД БАРАЦЬБЫ-ЦІ НЕ ПЕРАЙШЛІ ВЫ ДАРОГУ?
Ведаеце, я ўвогуле супраць сьмяротных пакараньняў. Пры тым ніхто, акрамя сумленнага суду, ня можа даказаць, што Лукашэнка – злачынца. Нам проста трэба перайсьці да дэмакратычных мэтадаў кіаваньня краінай. Хто злачынца – адкажа, хто мае чыстае сумленьне – будзе далей працаваць.

Мы працавалі і будзем працаваць з супрацоўнікамі міліцыі і КГБ, сярод іх ёсьць шмат людзей, якія нас шчыра падтрымліваюць. Іншая справа, што яны адкрыта пра гэта ня могуць заявіць, бо баяцца. Я вам скажу, што няма ў мяне спадзяваньняў, што можа адбыцца ўнутрыдзяржаўны пераварот намэнклятуры – яна вельмі атамізаваная, падзеленая, там адны аднаго баяцца. Калі мы будзем перамагаць, яны напэўна пяройдуць на наш бок.

Я б не казаў,што мы з Грамадой не шукалі паразуменьня. Напрыканцы прэзыдэнцкай кампаніі мы разам з Казуліным праводзілі агульныя акцыі, хаця ў нас былі розныя падыходы да тактыкі. Але ў свой час Грамада не далучылася да Кааліцыі, і гэта шкада. Я лічу, што толькі адной калёнай мы мусім ісьці – будзем далей працаваць над гэтым.
[ 02/10/2006 22:04 ]
Ну што Ганчарык-2? Цяжка было уступиць Казулину месца? Цяпер што - далей дурыць людзей будзеце?!
Я не лічу,што я павінен быў камусьці саступаць, бо мяне абраў Кангрэс. І па сёньняшні дзень у мяне маральны абавязак перад тымі людзьмі, што галасавалі за мяне. Таму я не зьбіраюся сыходзіць з палітыкі да той пары, пакуль я патрэбны. І калі кандыдаты 2001 году не засталіся пасьля выбараў у палітыцы – гэта выклікала ў грамадзтве вялікую дэпрэсію. Я чыньнікам дэпрэсіі ня маю права быць.
[ 02/10/2006 22:37 ]
Добрый день Александр Готовы ли будете поделиться или отдать всю полученную премию им Сахарова профессору Козулину?
Думаю, што калі мне дадуць гэтую прэмію – гэта будзе прэмія ня столькі Мілінкевічу, колькі ўсяму беларускаму дэмакратычнаму руху, тым людзям, што выйшлі на плошчу, што падтрымалі нас. Я не зьбіраюся яе забіраць сабе, я сабе ўвогуле нічога не вазьму, калі яе атрымаю. А як яе выкарыстоўваць, буду адмяркоўваць з шырокім колам людзей.
[ 02/10/2006 22:40 ]
Вы не смогли стать общенациональным лидером, а компания За свободу является утопией, в связи с тем, что направлена на традицонный оппозиционный сегмент 20 % электората. Осознаете ли вы, что Вы никогда не будете воприниматься 50-60 % электората. Готовы ли Вы подать в отставку как проигравший политик и дать место более сильным личностям?
Во-первых. Я хочу сказать, что не нужно уступать лидерам свои места, так как демократические силы у нас и так не слишком большие. Если вырастает рядом другой лидер, и будет иметь больший рейтинг – всё произойдёт само собой, и я умею сотрудничать с людьми.

Я не согласен, что у нас не получилась компания «За свабоду». Мы сейчас активно работаем с новыми людьми, ищем их, хотим их самоорганизовать. Я не считаю, что в условиях диктаторской стране можно иметь поддержку большинства населения. Это просто невозможно без телевидения и радио. Мы должно активизировать наших активистов. Если это произойдёт, то будет Площадь и будет победа.
[ 02/10/2006 22:42 ]
Кого Вы считаете более сильным политиком чем Вы сам и кто для Вас в белорусской политике является авторитетами? Почему Ваша коалиция использует методы Вашего оппонента Лукашенко и не дает место критике и давит политиков со своим мнением, которое отличается от Вашего?
Не знаю случаев, когда мы на кого-то давим. По-моему, в прессе нас критикуют очень сильно – это справедливая критика, и никто никому не затыкает рот. А если есть молодые политики, они имеют возможность реализоваться. Проблема как раз в том, что у нас не хватает активистов и лидеров.
[ 02/10/2006 22:54 ]
Паважаны Аляксандар Уладзіміравіч! Хацелася б пачуць адказ вось на якія пытаньні: 1.Чаму няма ўлетак з заклікам да рэвалюцыі? 2.Ці есьць ў апазіцыі людзі,якія пойдуць у першых радох і змогуць арганізаваць натоўп,каб ён не выглядаў як стада баранаў?.. 3.Як вы ставіцеся да таго,каб паспрабаваць аб'яднаць людзей на пляцы пад ідэяй Адраджэньня паралельна з эканамічным крызісам?І ці зьбіраецеся вы працаваць з працоўным клясам,бо,як кажуць:"Пакуль працаўнік не паўстане - рэвалюцыі ня будзе!" Дзякуй!
З працоўным клясам мы працуем, у нас ёсьць добрыя кантакты. Іншая справа, што зьнішчаныя свабодныя і незалежныя прафсаюзы, і часта няма структураў, якія прадстаўляюць іх інтарэсы.

Ці можна стаць на чале рэвалюцыі? Рэвалюцыйная сытуацыя не ствараецца паводле закліку апазыцыйнага лідэра, яна ствараецца ў выніку аб'ектыўных падзеяў. Наша задача зараз – усё больш людзей перацягваць на свой бок. Я не лічу, што мы можам прызначыць дзень рэвалюцыі, выйсьці і перамагчы. Калі гэта здарыцца – ніхто з нас ня ведае. Але, каб падрыхтаваць гэта, неабходна штодзённая праца.
[ 02/10/2006 23:02 ]
Паважаны Аляксандр Уладзіміравіч! Прабачце,але ж я забыўся запытаць у Вас вось што: Як вы ставецеся да Анатоля Лябедзька?Ці не здаецца Вам,что гэты чалавек намагаецца заняць вашае месца?Такія высновы я зрабіў пасля таго,як прачытаў шэраг артыкалаў на сайце АГП,якія вельмі асуджаюць дзеяньні АДС і асабіста Вас? Дзякуй.
Канкурэнцыя паміж палітыкамі заўсёды ёсьць, барацьба за лідэрства – гэта натуральная справа. Анатоль Лябедзька – сур'ёзны палітык з досьведам, мае шырокую падтрымку. Таму я не лічу, што наша барацьба за лідэрства – гэта штосьці несумленнае.

Што тычыцца крытыкі кааліцыі, то я сам першы крытык, хаця і зьяўляюся старшынём Палітычнай Рады. Лічу, што яна згубіла страшна шмат час, і ня здолела арганізаваць дзеяньні. Таму я бяру на сябе адказнасьць за арганізацыю Руху «За Свабоду».
[ 02/10/2006 23:56 ]
Вы прабачце за банальнасць,але ў мяне такое пытанне: А што будзе далей? Ладна сепаратыстскія тэндэнцыі, але ці выпрацавана хаця б нешта, па чым будзе жыць беларуская апазіцыя далей? А тое, мне падаецца, што апошняй буйная акцыя быў Чарнобыльскі шлях. (канцэрты - канцэртамі, але гэта нельга назваць цалкам палітычнымі акцыямі) Больш столькі людзей не прыходзіла... Што гэта? Вясна 2006 скончылася... а што за ёй? Вольга
Мне б таксама хацелася, каб кожная акцыя, якую мы арганізуем, была больш шматлікая. Але так не заўсёды – пасьля выбараў ёсьць непазьбежны спад энэргетыкі, і ня так лёгка людзей выводзіць на вуліцу. Але гэта залежыць ад кожнага з нас, ад усіх актывістаў.
[ 03/10/2006 00:22 ]
Паважаны спадар Мiлiнкевiч,усялякая палiтычная сiла ставiць за мэту прыход да улады.У выпадку вашай перамогi(вашага прыходу да улады,альбо атрыманьня магчымасьцi уплываць на маючых уладу),цi паставiце вы пытаньне(цi лiчыце гэта важным,iстотным) вяртаньня краiны да Канстытуцыi РБ рэдакцыi 94-га года,а значыць i да беларускай мовы,як адзiнай дзяржаунай мовы,i да гiстарычных беларускiх сымбаляу: бел-чырвона-белага сцяга i герба Пагоня,i да унiтарнасьцi,i да не удзела у саюзах i блёках(у тым лику ваенных)??? Цi лiчыце вы рэфэрэндумы 95-га i 96-га гадоу законнымi,а значыць i маючымi сiлу iхныя вынiкi??? Што для вас значыць клiч:"Жыве Беларусь!"??? Загадзя дзякую за разгорнуты ваш адказ. З павагай Александр.
Сёньня немагчыма проста ўзяць і вярнуцца да Канстытуцыі 1994 году, хаця зразумела, што яна значна больш дэмакратычная. Многа зьмянілася за гэты час, усё заканадаўства прынятае пад гэтую Канстытуцыю. Будзе створаная Канстытуцыйная Рада з лепшых спэцыялістаў, юрыстаў, і новая Канстытуцыя будзе больш дасканалая, чым 1994 году, з нармальным падзелам уладаў.

Я лічу, што ўсе праведзеныя рэфэрэндумы былі незаконнымі, я іх не прызнаваў і не прызнаю. Калі рыхтаваўся рэфэрэндум у 1996 годзе, я добраахвотна сышоў з улады у Горадні.
[ 03/10/2006 04:29 ]
Добры дзень, паважаны Аляксандр Мілінкевіч! Як мы зможам змагацца за Новую Беларусь,калі прымуць зьмены ў некаторыя законы па выбарах і рэферэндмах? Нас пазбавілі выбару.ьЁн толькі адзін - выхад на вуліцы(байкот).(Не заклікайце да байкоту, бо за гэта прадугледжана пакараньне, трэба знайці нейкі выхад).
Я ўжо перастаў баяцца пакараньняў, бо калі дзейнічаць у палітыцы выключна паводле закону, то варта схавацца ў падвале і не выходзіць на вуліцу. Але лічу, што байкот – гэта неэфэктыўны інструмэнт, і патлумачу, чаму. Калі мы заклікаем людзей да чагосьці, мы павінны разьлічваць, што большасьць нас падтрымае. У справе байкоту мы заўсёды будзем у меншасьці – -людзей прымусяць прыйсьці. Трэба заклікаць да рэальных рэчаў, якія можна рэалізаваць.

Нас сапраўды пазбавілі права выбіраць. Сёньня ў нашай краіне ўлада нелегітымная, і зьмяніць яе выбарамі немагчыма. Яшчэ раз кажу, што ў стратэгіі дэмакратычных сілаў галоўная мэта – гэта вуліца. Падкрэсьліваю – мірная вуліца, без радыкальных дзеяньняў, але вуліца – адзіная наша магчымасьць па ліквідацыі рэжыму.
[ 03/10/2006 08:04 ]
Скажите, а почему вас называют лидером белорусской оппозиции (и вы не опровергаете это определение)? Ведь вас на этот "пост" никто не выбирал. А выбирали вас кандидатом в президенты, альтернативой Лукашенко на выборах. Кто вам сказал, что вы "лидер белорусской оппозиции"? Белый Росс
Я ніколі не дазваляю называць сябе лідэрам. Лічу, што лідэраў увогуле не абіраюць. Мяне называюць лідэрам, відаць, таму, што ў мяне цяпер самы высокі рэйтынг сярод палітыкаў. Гэта адбылося ў тым ліку і дзякуючы працы тысячаў людзей, і гэта вялікі патэнцыял кааліцыі, а ня толькі мой уласны. Ня будзе падтрымкі сярод людзей – ніхто ня будзе мяне называць лідэрам беларускай апазыцыі.
[ 03/10/2006 11:15 ]
Spadar Аляксандар! 1/ Jakiia gistarycznyia pomniki Bieіarusi dla Vas najbolsz znacznyia i czamu? 2/ Jakiia gistarycznyia pomniki Bieіarusi moguc pryvabic turystau? Z pavagaj,
У сярэднявеччы нас называлі краінай замкаў, і гэта сапраўды было так. Ад большасьці засталіся руіны. Калі б я меў рэсурсы ўлады, я б пачаў з рэстаўрацыі замкаў і палацаў – Наваградак, Крэва, Ліда, Гальшаны. Улада мае такія грошы, і гэта злачынства, што многія помнікі сёньня нават не закансэрваваныя. Новая ўлада будзе адраджаць помнікі, і да нас прыедуць людзі.
[ 03/10/2006 11:58 ]
Спадар Аляксандар, а вось падчарыца Зянона Пазьняка вучылася ў Варшаўскім універсытэце на выдатна і без скандалаў. Гэта так, "для ведама". Бацькі не адказваюць за дзяцей, але ўсё ж ці Вам не падаецца, што VIP-бацькі павінны за дзяцей несьці адказнасьць? І пра праграму Каліноўскага. Ідэя неблагая. Але ціня варта пазбавіца ад балясту? А то туды трапілі і тыя, хто нават ня ведае хто такі Каліноўскі...
Бацькі безумоўна нясуць адказнасьць за сваіх дзяцей, нават за дарослых. Я вельмі незадаволены тым, што мой сын парушыў дысцыпліну, але тое, што казалі па БТ пра нейкія п'яныя дэбошы – гэта абсалютная хлусьня. Ён парушыў дысцыпліну і ня меў ніякай перавагі з той прычыны, што ягонае прозьвішчы Мілінкевіч. Яго пакаралі жорстка, я думаю,ён шмат зразумеў. Зараз ён здаў экзамэны экстэрнам і будзе вучыцца ў Польшчы.

Пры адборы ў праграму Каліноўскага былі 2 абсалютна ясных крытэры. Гэта былі альбо тыя, хто пацярпелі альбо дзеці рэпрэсаваных. І зразумела, што дзеці рэпрэсаваных, магчыма, і ня так добра ведаюць беларускую мову, альбо беларускую гісторыю. Але я ня думаю, што мы маем права не падтрымліваць сем'і толькі з той прычыны, што нехта горш ці лепш ведае беларускую мову. Гэта наш маральны абавязак. Калі не падтрымаем рэпрэсаваных, новыя ня прыйдуць ніколі, і мы не разбурым страх.
[ 03/10/2006 12:28 ]
Szanouny Alaksandr Uladzimiravicz!Adkaznasc za ruch-geta ne toe, czaho ad Was czakaem, a nawat uzo i ne czakaem...Na praciagu aposznich mesacau uznikla prablema u pryniaci Wami SAMASTOINYCH KROKAU I RASZENNIAU. TYJA CHTO WAM ZDAECCA NAJBOLSZ BLIZKIMI I NADZEJNYMI SRABILI ADNOSNA WAS NAJBOLSZ PRYKRAHA I ADMOUNAGA...CI WY GETA RAZUMEECE I CI ZMOZACIE ZMIANIC?
Якраз прыняцьцё на сябе адказнасьці за стварэньне руху – гэта і ёсьць рашучы крок. Я не разбураю кааліцыю. Я не выходжу з Палітычнай рады, я застануся яе Старшынём да той пары, пакуль новы Кангрэс не абярэ новага. Але мая мэта – далучаць новых людзей, уцягваць у дзейнасьць рэгіёны, дзе вялікая незадаволенасьць тым, што Палітрада не арганізавала такую дзейнасьць. Таму я лічу, што гэта якраз рашучы крок, але не на разбурэньне, а далучэньне новых людзей.
[ 03/10/2006 12:38 ]
Колькі не кажы ЛІДЭР АПАЗІЦЫІ, а халва ўсё роўна саладкавацей. Можа і памыляюсь, але адсюль, з Брукліну, NY, USA, я не адчуваю вас лідэрам, хаця поўгады таму галасаваў за вашу кандыдатуру ў прэзыдэнты. Як вы ставіцесь да думкі, што ў лукашысцкіх умовах на Беларусі трэба мець толькі АДНУ не лукашысцкую ПАРТЫЮ, а не тую мазаіку-блытаніну, што зараз завецца Коалиция дэмакратычных сілаў? З павагай, Dr. Aniki.
Я сапраўды лічу, што шматпартыйнасьць упала на Беларусь зарана. Шмат партыяў патрэбна, калі яны адлюстроўваюць настроі розных групаў грамадзтва і лабіруюць іхнія інтарэсы ў парлямэнце і мясцовай уладзе. Мы нікога не адстойваем, бо нікога з нас няма ва ўладзе. І ў гэтым сэнсе шматпартыйнасьць замыкаецца сама на сябе, і гэта шкода. Партыі змагаюцца за свае ўплывы паміж сабой. Я лічу, што самае лепшае было б – каб у нас быў такі рух як "Салідарнасьць", і зь перамогай дэмакратыі ён бы несумненна распаўся на розныя плыні – левыя, правыя, цэнтрысцкія. Але так ёсьць, што ў нас існуюць партыі, і вельмі нялёгка іх аб'яднаць у адзінстве дзеяньняў. На выбарах Прэзыдэнта гэта ўдалося, а зараз не атрымліваецца.
[ 03/10/2006 13:42 ]
Эх вы! А мы на вас так спадзявалiся. Вось, маўляў, папулярны лiдэр. А вы замест каб з намi масты ладзiць iзноў паехалi па Страсбургах-Брусэлях, як да вас розныя паразiты-грантасмокi ездзiлi. А мы тут застаемся, выжываць мусiм, з уладай кожны дзень лоб у лоб у ЖЭСах, выканкамах, падаткавых. Калi ўжо даходлiва нам сваю праграму давядзеце, калi ўсталюеце кантакт з намi, выбарцамi? Калi зарэкамендуеце сябе лiдэрам, за якiм iсцi можна? Не спазнiцеся толькi, нам амаль ужо ўсё па барабану. Стомлены выбаршчык
Гэтая фраза вельмі балючая, але справядлівая. Сапраўды, людзі вельмі расчараваныя ў тым, што пасьля выбараў зацішша, мы ня выкарысталі той уздым, што быў, мы ня выкарысталі магутнасьць тых людзей, што а намі пайшлі .Гэта яшчэ раз сьведчыць, што калі ў бліжэйшы час не пачнём рабіць, можам згубіць усё тое, што зрабілі.

Старое пытаньне – ці варта езьдзіць па замежжах? Я лічу, што калі езьдзіш па замежжах і ня езьдзіш па краіне – кепска. Але гэта павінна быць спалучана. У два апошнія дні Смалявічы, быў у Горадні, у Лідзе, і ежджу па краіне і буду яшчэ больш езьдзіць. Зараз мы плянавалі мітынгі, нам нідзе іх не дазволілі, таму гэта будуць сустрэчы з актывістамі. Мы ня хочам недазволеныя мітынгі на гэтым этапе праводзіць, каб не пасадзіць зноў людзей у турмы. Нам трэба людзі, якія будуць працаваць.

А што тычыцца Брусэлю і Эўропы – ведаеце, мы заявілі аб сабе, нас заўважылі ў Брусэлі ўжо дзякуючы таму, што былі магутныя пратэстныя акцыі, вядомыя на ўсю Эўропу. Сёньня ніхто ня лічыць, што нас трэба дэмакратызаваць праз суседнюю краіну, далучыўшы да яе. Нас паважаюць, разумеюць, што мы хочам дэмакратыі, і вельмі важна сустракацца зь лідэрамі краінаў для таго, каб патлумачыць сёньняшнюю сытуацыю на Беларусі, бо без каардынацыі дзеяньняў нам цяжка, і, па-другое, трэба зь імі сустракацца, каб мець асабістыя кантакты – калі пераможам, мы значна хутчэй пойдзем, людзі хочуць ведаць нашыя праграмы, а асабістыя кантакты вырашаюць многае. Таму я лічу, што трэба спалучаць замежныя паездкі зь мясцовымі – безумоўна, гэта так, павінен быць балянс.
[ 03/10/2006 13:46 ]
Добры дзень Аляксвндр! Я хацеў бы ў вас спытаць: Якую назву вы нададзіце наступнаму году? Гэты год-год Свабоды, а 2007 як будзе называцца? Ці будзе дан новы лозунг або будзе тойжа самы? Загадзя дзякуй! Уладзімір
Я лічу, што да перамогі дэмакратыі на Беларусі лёзунг "За свабоду" застаецца, ён удалы, ён быў выпрацаваны таму, што мы ўлічвалі думку насельніцтва, раіліся зь людзьмі, і ў час выбараў гэта спрацавала. Пакуль няма свабоды - гэта самы правільны лёзунг.
[ 03/10/2006 14:14 ]
Ваш прагноз развiцця газавага пытання з Расiяй.
Расея спрабуе выкарыстаць цэны на газ, каб паўплываць на палітыку Лукашэнкі, яна ім не задаволеная з многіх прычынаў, і безумоўна, для беларускай эканомікі можа настаць каляпс, калі цана падымецца, напрыклад, у 5 разоў. Я думаю, што так ня будзе, усё ж такі Расея не зацікаўлена ў поўным крызісе – яна будзе ўвесь час так "прыдушваць-адпускаць" і будзе спрабаваць уплываць на рашэньні сёньняшняга рэжыму. Ён сам загнаў сябе ў тупік. За газ і за нафту рана ці позна прыйдзецца плаціць па натуральных, сусьветных цэнах, яны такія ж будуць і ў Расеі. Спадзявацца на тое, што хтосьці будзе нас карміць – ня варта і небясьпечна.
[ 03/10/2006 16:33 ]
Добры дзень, спадар Аляксандр! Цi павiнна была Вiка Мароз вяртацца ў Беларусь? На Вашу думку, як павiнны былi паступiць iтальянскiя i беларускiя ўлады? Дзякуй, Сяргей, Вялейка
Для мяне гэты канфлікт больш носіць такі прапагандысцкі характар, улады вельмі зацікаўлены, каб паказаць, якая яна справядлівая і турбуецца аб сваіх людзях, а на Захадзе ды і ўнутры хапае ворагаў... Ведаеце, адопцыя дзяцей – гэта, канечне, складаны працэс, і калі дзяржава небагатая, то варта даваць дзецям такі шанс, калі тут мы ня можам забясьпечыць іх будучыню. Дзяржава павінна толькі вельмі сур'ёзна ставіцца да таго, каб кантраляваць лёс гэтага дзіцяці – розныя выпадкі ў сьвеце бываюць, але цалкам забараняць і казаць, што мы ўсё самі зробім – гэта несправядліва. Лепш, канечне, каб дзяржава была такой багатай, што ня трэба было б дзецям ехаць жыць у Італію, каб сама краіна магла забясьпечыць дабрабыт і пэрспэктыўны лёс нашых дзяцей. Але ў сёньняшніх умовах проста сказаць "табу", нікога не пускаць – гэта таксама няправільна. А сачыць за лёсам дзяцей мы абавязаны, калі мы аддаём іх за мяжу, мы павінны быць упэўнены, што ў іх сапраўды будзе лепшае жыцьцё і лепшыя пэрспэктывы.
[ 03/10/2006 18:05 ]
Сп.Мілінкевіч, мой знаёмы пацярпеў пад час вясновых падзей. Ён згубіў працу. Да гэтага часу ёе не можа нікуды ўладкавацца. Наконт дапамогі яму толькі абяцаюць, а на сам рэч нічога не робіцца. Як па-вашаму гэткім людзям быць далей? Андрэй.
Адна з галоўных нашых мэтаў - аказаць дапамогу рэпрэсаваным. Па студэнтах, што да нас зьвярнуліся, усе пытаньні зьнятыя, а што тычыцца людзей звольненых з працы, то першая група ад'яжджае каля 70 чалавек у Польшчу на будоўлю, мы шукаем у вялікіх гарадах Беларусі дапамогу ў прадпрымальнікаў, каб іх працаўладкаваць. Будуць у нас магчымасьці аказаць і разавую дапамогу. Але гэта няпростае пытаньне, таму што настаўніка ў Польшчу ці Літву на працу не пашлеш. Галоўнае, каб анкета гэтага чалавека была абавязкова ў камітхце абароны рэпрэсаваных. Мы абяцалі і мы зробім усё, каб выканаць гэтыя абяцаньні. Мабільны тэлефон 620 34 87.
[ 03/10/2006 19:31 ]
Калі б вы сталі прэзідэнтам, то які від спорту вы бы развівалі? Як вы глядзіце на сітуацыю з маладымі сем'ямі у нашай краіне і як бы вы з ею бароліся? Ці вазможна вывесці нашу краінў з заняпаду? :)
Я найперш даў бы волю бізнэсу і эканоміцы, бо добры спорт ёсьць толькі там, дзе ёсьць вольны бізнэс і добрая эканоміка. Я думаю, што не прэзыдэнт павінен разьвіцваць свае любімыя віды спорту, але ў нас ёсьць выдатныя традцыцыі, трэнеры, спартовыя школы, і гэтыя кірункі трэба разьвіваць. Усе ведаюць, мой любімы від спорту – баскетбол, але прымусу ў баскетболе ня будзе, хаця ў нас ёсьць і выдатныя традыцыі, мы маем нават алімпійскага чэмпіёна, Івана Едэшку. Калі мы праехалі больш за 100 гарадоў падчас кампаніі, то нават старэйшыя людзі казалі: мы ўладкаваныя, а што рабіць маладым? На сваю зарплату яны ня могуць нават кватэру купіць. Праблема сапраўды існуе. З гэтай прычыны, я думаю, так многа моладзі было на Кастрычніцкай плошчы. Вырашаецца гэта свабодай у эканоміцы. І заробкі будуць вышэйшыя, і працы будзе больш, і ня будзе моладзь выяжджаць за мяжу ў такой колькасьці. Вельмі важны абавязак дзяржавы - даваць крэдыты маладым, зь якімі яны стартуюць у жыцьці. Яны ў Беларусі зараз ёсьць, але сёньня яны вельмі абмежаваныя.
[ 03/10/2006 19:42 ]
Вы постоянно говорите, что нынешнему белорусскому режиму осталось год или два. Вы бравируете или основываетесь на конкретном плане? Если есть план, я хочу участвовать. Если это такой приблизительный план, как на март, зачем говорить о результате?
Самое главное - у государства нет плана. Онон не знает куда вести страну, ресурсов всё меньше. А у нас есть свой план, программа простая - выборами в стране ситуацию не изменишь, потому что никто не считает на них голоса, и наша цель - вывести людей на улицу, на мирные нерадикальные акции. Мы приглашаем вас участвовать в этом, нас должно быть много, такой час "Х" наступит. Организация движения "За свободу" - это одна из частей плана, в нём есть несколько серьёзных кампаний по активизации людей.
[ 03/10/2006 20:40 ]
Ці пачнеце вы цесныя адносіны з Расіяй?
Я за самыя цесныя адносіны з Расеяй, рабіў ужо візыты ў Маскву. На жаль, не ўдаецца сёньня сустрэцца зь людзьмі, якія прымаюць рашэньні ў сталіцы суседняй дзяржавы, але мы будзем спрабаваць гэта рабіць. У Расеі даволі асьцярожна адносяцца да маіх цьвёрдых выказваньняў аб неабходнасьці захаваньня незалежнасьці нашай дзяржавы. Важна, каб там зразумелі, што мы не антырасейскія палітыкі, мы дамоваздольныя і прадказальныя. Я лічу, што базай добрых стасункаў зьяўляюцца эканамічныя адносіны, якія сёньня не знаходзяцца ў нармальным стане.
[ 03/10/2006 20:56 ]
1. Пад час выбараў прэзiдэнта ў 2001 годзе вы ўзначальвалi штаб Домаша. Той жа, кiваючы у ваш бок з вашай маўклiвай згоды, баламуцiў выбаршчыкаў i Ганчарыка да апошняга. На чыю мельнiцу вы лiлi тады свае меркаваннi? 2. Напарэдаднi мiнулых i апошнiх выбарау прэзiдэнта двойчы ўсплывала ў паветры так называемая Рэгiянальная Беларусь. Чаму пра яе не нiчога не было чутна у прамежку памiж гэтымi «выбарамi», а таксама раней iх i пасля iх i сёння? 3. Цi ёсць у вас на руках афiцыйныя лiчбы колькасцi галасоў, пададзеных за вас i другiх кандыдатаў па кожнай выбарчай акрузе? Мяркую, што вы як удзельнiк павiнны праявiць пэўную цiкавасць нават да такiх лiчбаў. Цi не маглi б вы падзялiцца са мной такой iнфармацыяй для матэматычнага аналiза? Валер Голуб
1. Домаш абяцаў і выканаў сваё абяцаньне. Ён зьняўся на карысьць Ганчарыка ў час тэлевізійнага выступу. Многія людзі, што яго падтрымлівалі, былі дэпрэсаваныя непразрыстай схемай абраньня адзінага кандыдата і ня верылі ў магчымасьці Ганчарыка. Домаш шчыра заклікаў іх падтрымаць адзінага кандыдата, але ня ўсе яго паслухаліся. Не было веры ў Ганчарыка.

2. Рэгіянальная Беларусь - гэта было аб'яднаньне абласных дэмакратычных кааліцый у час выбараў. Гэтыя кааліцыі і сёньня існуюць і дзейнічаюць. Рэгіянальная Беларусь - вельмі важны этап у працэсе яднаньня дэмсілаў.

3. Мы маем інфармацыю ад сяброў многіх выбарчых камісій. Карціна наступная: мы перамаглі ў Менску, Горадні і Віцебску - з абласных гарадоў, па краіне нас падтрымала 25-30% выбаршчыкаў. Ува ўнівэрсытэтах сталіцы за нас галасавала 60-80% студэнтаў. Павінен быў адбыцца другі тур.
[ 03/10/2006 22:41 ]
Ці не баіцеся Вы страціць падтрымку Партыі БНФ, якая стварыла Вас як палітыка, пасьля таго, як Вы "узялі на сябе адказнасьць за арганізацыю руху "За свабоду"?
Я ня страчу падтрымку сяброў БНФ, таму што ў нас у кааліцыі ідэйнае адзінства ў большасьці пытаньняў - па пытаньні незалежнасьці, дэмакратыі, эўрапейскім шляху разьвіцьця. У руху няма пэрсанальнага сяброўства. Ніхто ня мусіць пісаць заяваў і выходзіць са сваіх партый. Рух - гэта адзінства ў дзеяньні, якое я прысьпешваю, паколькі палітрада пакуль ня здолела яго арганізаваць. На маім сайце http://by.milinkevich.org/ будзе пададзена інфармацыя для тых, хто зьбіраецца далучыцца.
[ 03/10/2006 22:43 ]
Вы зьяўляецеся кіраўніком палітычнай рады. Чаму Вы лічыце, што здолееце арганізаваць рух "За свабоду" па-за межамі палітрады?
Я застаюся старшынём Палітрады. Але яна на жаль, за 6 месяцаў не змагла арганізаваць канкрэтную дзейнасьць і далучыць тысячы новых людзей, што былі разам з намі ў час кампаніі. На жаль, палітрада займаецца гэты час у асноўным унутранымі разборкамі. Я не хачу далей чакаць, пакуль яна вырашыць гэтае пытаньне. Аднак буду рабіць усё, каб паміж палітычнымі партыямі было супрацоўніцтва.
[ 03/10/2006 23:20 ]
3. У апошнім нумары газэты "Белорусы и рынок" палітоляг Валер Карбалевіч выказаў думку, што рух можа ператварыцца яшчэ ў адну палітычную партыю прычым бяз легітымнасьці (таму што яе ня зарэгіструюць), што час для стварэньня руху ўжо страчаны і што ен ьудзе "толькі на паперы". Ці так гэта? Што Вы маеце сказаць у абарону сваей думкі?
Думаю, што тых новых людзей, пра якіх мы гаварылі, мы ня зможам далучыць праз існуючыя грамадзкія палітычныя структуры. Большасьць зь іх ня хоча ўступаць у існуючыя партыі. Рух дазваляе ім далучыцца да дзеяньня як індывідуальна, так і калектыўна. Дарэчы, Рэгіянальная Беларусь не разбурала таго што існуе, але злучыла ў каардынаванай дзейнасьці. Ствараецца аргкамітэт і хутчэй за ўсё мы зробім спробу рэгістрацыі, але ў нс няма ілюзіяў адносна сёньняшняй палітыкі ўлады. Яна рэгіструе толькі тое, што сама стварае. Але працаваць трэба, і мы будзем працаваць у любых умовах.
[ 04/10/2006 09:31 ]
По-моему нужно наладить распространение по городу еженедельных газет-листовок. Рассказывать что нового произошло, что интересного нам придумал наш солнцеподобный, на сколько выросли цены на жилье, на талончики за проезд и на молоко; как нам проще стало жить после его свежих указов и декретов. Неинформированность населения - самая большая проблема. Собирать самые интересные материалы с оппозиционных сайтов и разбрасывать по почтовым ящикам. Наладить сеть "распространителей-почтальонов". Собрали людей "За Свабоду", надо же чем-то занимать народ. Эдакий листик А4 мелким шрифтом еженедельный. Вестник "За Свабоду" или что-то в этом роде. Доступа к телевидению нету, но можно снимать сюжеты и в каждый десятый или двадцатый, в зависимости от наличия средств, почтовый ящик вместе с газетой-листовкой можно класть диск с этими видеосюжетами, или например с этим новым фильмом про площадь Калиновского. Написать на нём что-нибудь вроде: "Посмотрел сам, дай посмотреть другу или положи в следующий по номеру почтовый ящик". Нужно сделать его интересным, люди будут приносит их на работу, обсуждать, делиться мнениями дома, в транспорте, будут ждать нового выпуска. Господин Милинкевич, на вас болшая ответственность, люди вам доверились, вы не имеете права нас всех подвести. Только не надо ничего обсуждать на политраде, а то опять на месяцы всё растянется и закончится не начавшись. Начинайте прямо сейчас. Жыве Беларусь! ;)
Спасибо за предложение. Мы планируем выпускать общенациональную газету. Кроме того, в малых городах возродим издание местных газет. Листовки вегда были нашим средством распространения информации.

Я знаю о своей персональной ответственности, сделаю всё, что зависит от меня.
[ 04/10/2006 11:17 ]
Сп. Мілінкевіч, вы часта сустракаецеся з замежнымі палітыкамі, кіраўнікамі фондаў -- ці будзе кардынальная зьмена з інфармацыяй на Беларусі, ці можа нехта -- можа Вы! -- сабраць усіх спонсараў і нарэшце давовіцца пра нешта эфэктыўнае? Новыя маленькія радыёстанцыі, інтэрнэт-староначкі проста сьмеху вартыя, каб не стаялі за гэтым гады далейшага рабства. Калі радыё -- дык такое, каб можна было слухаць у кожнай машыне, калі тэлебачаньне -- дык каб можна было прымаць калі хочаш і як хочаш. І забудзьцеся пра інтэрнэт -- інтэрнэт-карыстальнікаў ні ў чым пераконваць ня трэба, трэба тых, хто ня хоча пакуль нічога ведаць. З павагай Вольга
Трэба пераконваць максымальную колькасьць людзей, а для плошчы важна актывізаваць актывістаў. Але важна, каб пасіўныя людзі нам хаця б спачувалі. Радыё сёньня, што вяшчае з Польшчы, пакуль ня вельмі эфэктыўнае, але плянуецца даваць яго ў фм-дыяпазоне з тэрыторыяў суседніх краінаў. Напачатку наступнага году пачнуцца тэлевізійныя перадачы праз сатэліт, і гэтыя праграмы будуць рабіцца журналістамі, што працуюць у Беларусі. Гэта будзе сур'ёзны крок у прарыве інфармацыйнай ізаляцыі.
[ 04/10/2006 14:25 ]
Што вы думаеце рабіць у адказ на тое, што ўлада забараняе мітынгі з Вашым удзелам?
Калі былі выбары прэзыдэнта, я лічыў што маю права праводзіць мітынгі паўсюдна, і рабіў гэта нягледзячы на папярэджаньні ўлады. Улада вельмі баіцца нас. Баіцца нашага дыялёгу зь людзьмі. Мы знойдзем магчымасьці, каб падчас выбараў разам з кандыдатамі ў мясцовыя саветы праводзіць разнастайныя сустрэчы. Я буду даверанай асобай у вялікай колькасьці кандыдатаў і праеду максымальную. колькасьць гарадоў краіны. Формы сустрэчы вызначым мы.
[ 04/10/2006 15:59 ]
Мы заканчваем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Дзякуй усім за дасланыя пытаньні. Паколькі іх колькасьць перасягнула сотню, натуральна, што Аляксандар Мілінкевіч на ўсе іх адказаць не пасьпеў. Аднак ён паабяцаў даслаць свае адказы на іх у бліжэйшыя дні, пасьля чаго яны зьявяцца на нашым сайце. Вэб-рэдактар.
.
 галоўная
 угару