[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


27 Верасьня 2006
Алесь Каліта


"22 гады. Юрыст. Зараз працягваю адукацыю завочна. У 1999 годзе паступіў у Магілёўскі палітэхнічны тэхнікум, адкуль разам зь сябрам, асуджаным за абразу гонару Лукашэнкі, быў адлічаны пасьля выбараў 2001 году.

Відаць, пасьля гэтага адлічэньня простая апазыцыйная дзейнасьць перарасла для мяне ў прынцыповае змаганьне супраць лукашэнкаўскай улады на грунце беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў, палягаючых у прынцыпах дзейнасьці маёй партыі – Партыі БНФ", – сказаў у інтэрвію "Свабодзе" Алесь Каліта.

"Люблю слухаць розную музыку акрамя расейскай папсы, 1 красавіка 2005 года адсьвяткаваў год без нікатыну. Захапляюся рыбалкай і люблю хадзіць у лазьню. Найбольшыя ўражаньні пакінуў пляц Каліноўскага 2006 году.

Хачу бачыць Беларусь вольнай. Не хачу, каб у нашай краіне былі палітычныя вязьні. Імкнуся да таго, каб увесну 2007 году паўсталі Беларускія плошчы ў Берасьці, Гародні, Магілеве, Віцебску, Гомлі, Воршы, Бабруйску, Клецку і завяршылі перамогай плошчы ў Менску, рэальна разумеючы, што шлях да свабоды ляжыць толькі праз вуліцы і плошчы нашых славутых гарадоў ды мястэчак. Ведаю і рэальна ўяўляю, што ўлады ў каторы раз могуць пайсьці на свае антыразумныя ды подлыя крокі, але я ВЕРУ што беларуская моладзь, моладзь ФРОНТУ, каторая заўжды была на першай лініі супраціву, пераламае рэжым ды прымусіць яго сысьці”.
04.01.2006
Аляксандар Вайтовіч
10.01.2006
Сяргей Гайдукевіч
18.01.2006
Аляксандар Казулін
23.01.2006
Аляксандар Мілінкевіч
26.01.2006
Зянон Пазьняк
03.02.2006
Андрэй Дынько
09.02.2006
Павел Шарамет
15.02.2006
Лявон Вольскі
20.02.2006
Сяргей Калякін
28.02.2006
Алесь Пашкевіч
08.03.2006
Сьвятлана Алексіевіч
16.03.2006
Джордж Крол
23.03.2006
Аляксандар Мілінкевіч
30.03.2006
Ніна Шыдлоўская
05.04.2006
Крысьціна Шацікава
11.04.2006
Iвонка Сурвіла
19.04.2006
Марыюш Машкевіч
04.01.2006
Юры Бандажэўскі
10.05.2006
Іна Кулей
17.05.2006
Валер Леванеўскі
24.05.2006
Вячаслаў Сіўчык
31.05.2006
Валер Булгакаў
07.06.2006
Сяргей Тарпачоў
13.06.2006
Вінцук Вячорка
19.06.2006
Наш Васіль Быкаў

27.06.2006
100 дзён пасьля Плошчы

05.07.2006
Захар Шыбека

12.07.2006
Валер Дранчук
14.07.2006
Ірына Казуліна
19.07.2006
Ганна Кісьліцына

26.07.2006
Аляксандар Дабравольскі
02.08.2006
Вітаўт Мартыненка
08.08.2006
Янка Запруднік

14.08.2006
Сяргей Антончык
23.08.2006
Алесь Пушкін
28.08.2006
Іна Кулей
06.09.2006
Барыс Пятровіч

13.09.2006
Сьвятлана Завадзкая

20.09.2006
Аляксандар Старыкевіч

04.10.2006

Аляксандар Мілінкевіч
11.10.2006
Уладзімер Мацкевіч

18.10.2006
Сяргей Харэўскі

25.10.2006
Анатоль Лябедзька
30.10.2006
Павал Севярынец

08.11.2006
Тацяна Процька

15.11.2006
Валер Булгакаў
22.11.2006
Сяргей Скрабец
29.11.2006
Андрэй Дынько
06.12.2006
Станіслаў Шушкевіч

13.12.2006
Уладзімер Някляеў

19.12.2006
Ваша Свабода
2003  2004  2005  2006
[ 26/09/2006 17:18 ]
Ці азначае стварэньне вашай арганізацыі сьмерць Маладога Фронту?
Стварэньне "Моладзі БНФ" азначае структурызацыю дзейнасьці моладзі Фронту і прыхільнікаў нашых нацыянальных каштоўнасьцяў у межах і пад юрыдычнай апекай Партыі Беларускі Народны Фронт. Што тычыцца "Маладога Фронту", то шчыра жадаю сілы духу, вытрымкі, веры Зьмітру Дашкевічу, Паўлу Севярынцу ды й Артуру Фінькевічу, разам з каторым правеў 10 вясёлых ды й пазнавальных сутак на Акрэсьцінскіх нарах, пасьля Рэфэрэндуму 2004 году. Зьвяртаюся да ўсіх слухачоў ды й чытачоў “Свабоды” з просьбай дасылаць лісты падтрымкі Зьміцеру Дашкевічу (220050, г. Менск, вул Валадарскага, 2, камэра 9-2.) Павалу Севярынцу (211656, Віцебская вобласьць, Полацкі раён, в. Малое Сітна, вул. Лясная,11), Артуру Фінькевічу (212002, г. Магілёў, вул. Пушкіна 65, ПУОТ №43, пакой 211). Нашая падтрымка для іх зараз вельмі важная.
[ 26/09/2006 17:36 ]
Дзе у вас ёсьць структуры, у якіх рэгіёнах?
Берасьце, Гомель, Ворша, Магілеў, Гародня, Баранавічы, Жлобін, Віцебск, Наваполацак, Полацак, Глыбокае, Жодзіна, Рэчыца, Горкі, Асіповічы, Смаргонь, Хоцімск, Шклоў, Клічаў, Клецак, Бабруйск, Радашковічы, Менск, Варшава.
[ 26/09/2006 18:54 ]
1. Скажите, что означает Ваша выброшенная вперед-вверх правая рука на фотографии с сайта радио "Свобода"? 2. Почему вы не уважаете выбор белорусского народа, осуществленный на президентских выборах, ведь никто всерьез не говорит о том, что Лукашенко набрал меньше 50%, а спорят лишь о цифрах 80 или 60? Вы считаете свой народ стадом баранов, которому нельзя доверить выбор собственного лидера? Белый Росс
Мая паднятая ўверх рука са сьціснутай у кулак далоньню азначае маю рашучасьць у барацьбе з рэжымам Лукашэнкі. Дэмакратычныя, празрыстыя дый свабодныя выбары скончыліся ў той момант, калі лукашэнкаўскія прыслужнікі скарысталі фізычную сілу ў дачыненьні да дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 скліканьня, тым самым назваўшы Беларускі народ “стадом баранов”. Маючы вялікі досьвед удзелу ў выбарчых кампаніях ня толькі на тэрыторыі Беларусі але і за яе межамі, магу з упэўненасьцю яшчэ раз паўтарыць, што беларускае выбарчае заканадаўства не адпавядае стандартам АБСЭ (сябрам каторай зьяўляецца мая краіна), пачынаючы ад прынцыпаў фармаваньня выбарчых камісіяў і сканчаючы грамадзкім наглядам за працэдурай падліку галасоў.
[ 26/09/2006 19:18 ]
Шаноўны спадар Алесь. Вось у суботу, каб адзначыць паугоддзе Плошчы Каліноўскага, выйшла 20 чалавек. А праз год зусім забудуць. А як Вы самі ацэньваеце тую акцыю? І між іншым, ці Вы ўдзельнічалі ў ёй?
23 верасьня я займаўся падрыхтоўкай канфэрэнцыі моладзі БНФ, каторая адбылася 24 верасьня, што тычыцца майго ўдзелу ў гэтай акцыі, то ён зьвёўся да юрыдычнай падтрымкі затрыманых на ёй змагароў за свабоду. Думаю, што праз год будзе гарачы час, каторы распаляць намёты ў нашых гарадах, усталяваныя вясной 2007 года. Зараз мы да гэтага рыхтуемся.
[ 26/09/2006 19:23 ]
Вітаю! Пытаньні наступныя: 1) Які накірунак дзейнасьці "Моладзі БНФ" Вы лічыце галоўным, прыярытэтным? 2) Гучаць меркаваньні, што большасьць стыпендыятаў праграмы імя Каліноўскага не зьбіраюцца вяртацца на Радзіму. Ці не згубілі мы вялікі моладзевы актыў? 3) Як Вы ставіцеся да КХП-БНФ і З. Пазьняка? Ці магчыма, на Ваш погляд, аб'яднаньне Фронту?
1. Канфэрэнцыя моладзі БНФ зацьвердзіла шэраг накірункаў дзейнасьці : праваабарончы, навучальны, міжнародны, культурніцкі, PR, выдавецкі, палітычны, працы з рэгіёнамі, спартовы. Складана вылучыць з іх адзін прыярытэтны, ўсе яны патрабуюць сыстэмнай працы ды падыходу.

2. Мне не даводзілася чуць, што стыпэндыяты праграмы імя Каліноўскага не зьбіраюцца вяртацца на радзіму. Упэўнены, што Варшаўская суполка моладзі БНФ і нацыянальна сьведамая частка стыпэндыятаў з годнасьцю пранясуць праз увесь свой навучальны шлях імя змагара за нашу свабоду Кастуся Каліноўскага. Упэўнены, што большасьць студэнтаў вернецца з добрымі ведамі, неабходнымі новай Беларусі. Што да вялікага моладзевага актыву, то ён у бальшыні сваёй застаўся на радзіме альбо паступіў на завочнае навучаньне ў суседнія краіны. Сапраўдныя змагары не паводзяць сябе як страусы, а змагаюцца за свабоду пры любых умовах, як у турме, так і ў войску, так і за межамі краіны.

3. З КХП-БНФ мы ня маем супольных праграмаў і плянаў дзейнасьці. Што тычыцца Зянона Пазьняка, то лічу, што сапраўдны палітык-лідэр павінен змагацца за свой народ на тэрыторыі краіны, у каторай гэты народ жыве, нават пад пагрозай турэмнага зьняволеньня. На сучасным этапе палітычнага жыцьця, аб’яднаньне КХП-БНФ і Партыі БНФ немагчымае.
[ 26/09/2006 19:48 ]
Гадоў 10 таму быў праведзены конкурс "Місс БНФ" ці "Місс Малады Фронт", не памятаю. Зьбіраецеся аднавіць традыцыю?
Сапраўды, Беларускія дзяўчаты самыя прыгожыя ў сьвеце, таму дзякуй за цікавую ідэю. Трэба шанаваць традыцыі.
[ 26/09/2006 19:49 ]
Прывітаньне. Якія Вы чытаеце газэты і часопісы?
"Праўнік", "Дзеяслоў", з электронных – жывы журнал. Любімая газэта – “Наша Ніва”, праўда, у ранейшым фармаце А3 яна мне болей падабалася.
[ 26/09/2006 20:06 ]
Kolki czalavek u vashaj arhanizacyi? Jak mozhna da jaje daluczycca?
У Менску 167, разам з рэгіёнамі каля 400. Далучыцца да дзейнасьці моладзі БНФ можна, запоўніўшы адмысловую анкету на сядзібе БНФ па адрэсе: вул. Варвашэні 8 (раён пл. Перамогі), альбо праз інтэрнэт сайт http://www.moladz.pbnf.org/ . У анкеце абавязковым для запаўненьня зьяўляецца імя, кантактны тэлефон (пажадана мабільны) дый ідэнтыфікацыйныя пытаньні.
[ 26/09/2006 20:08 ]
Як Вы ставіцеся да скандалу вакол студэнтаў праграмы Каліноўскага ў Варшаве? Чаму там апынуліся некалькі чалавек, якія выконваюць ролю "лыжкі дзёгця", як такое стала магчыма?
Лічу, што сапраўдны, сьвядомы беларус павінен паўсюль быць узорам. Чаму адбыўся гэты скандал? Думаю, што пэўная частка навучэнцаў не да канца асэнсавала ролю прадстаўнікоў студэнцтва, каторая была ўскладзена на іхныя плечы.
[ 26/09/2006 21:18 ]
Сейчас ,к сожелению,очень мало информации про МБНФ и про другие молодёжые организации ,а чем твоя организация отличается от всех остальных.
Па-першае, асноўнае адрозьненьне заключаецца ў тым, што мы маем комплексны плян дзейнасьці, які закранае практычна ўсе сфэры інтарэсаў моладзі. Па-другое, зьяўляючыся неад’емнай часткай Партыі БНФ, мы маем шырокія магчымасьці дзеяньняў у прававым полі.
[ 26/09/2006 21:28 ]
Не кажется ли вам, что настала пора начать борьбу с распространением в молодёжной среде таких порочных яввлений, как алкоголизм, наркомания и проституция?
Калі глядзець глябальна, то мы зараз гэтым і займаемся. Любой дыктатарскай уладзе выгодна мець залежны народ. Залежны ад наркотыкаў, ад алькаголю, нікатыну, бо залежным лягчэй кіраваць, на яго можна націснуць, яго можна шантажаваць, яго можна прымусіць прамаўчаць, што мы бачылі на пляцы Каліноўскага, на каторым стаяла пераважная большасьць моладзі. Партыя БНФ заўжды стаяла на незалежніцкіх пазыцыях, і найвышэйшай каштоўнасьцю для нас зьяўляецца незалежнасьць. Лічу, што праблема алькагалізму, наркаманіі, прастытуцыі зьяўляецца ў тым грамадзтве, дзе чалавек не можа сябе рэалізаваць, раскрыць свой творчы патэнцыял, а раскрыцьцё творчага патэнцыялу немагчымае пры дыктатуры. Таму найважнейшай задачай моладзі БНФ ёсьць раскрыцьцё творчага патэнцыялу кожнага сябра моладзі БНФ.
[ 26/09/2006 21:29 ]
Зараз амаль ва ўсіх апазіцыйных структурах выбары адбываюцца на безальтэрнатыўнай аснове, варта прыгадаць нават зьезды АГП ці ПКБ, а ў Моладзі БНФ для цябе была альтэрнатыва?З павагай.Антось
Дзякуй, Антось. У выбарах Старшыні моладзі БНФ удзельнічала 3 кандыдаты. Спадзяюся, што ўсе наступныя выбары кіраўніцтва моладзі будуць праходзіць зноў жа на альтэрнатыўнай аснове.
[ 26/09/2006 21:32 ]
Ці можа БНФ дапамагчы моладзі Коханава Талачынскага раёну? Справа ў тым, што навучэнцы мясцовага ПТУ 3 173, як гэта ні дзіўна, ня могуць атрымаць сярэдняй адукацыі.. Амаль 30 дзяўчынак едуць з заняткаў у райцэнтр у вячэрнюю школу.. Хоць ёсьць у самім ПТУ усё для вучобы. Яно ж дае сярэднюю адукацыю. Дзякуй, Ю. Міхал.
Езьдзіць за 25 кілямэтраў каб атрымаць сярэднюю адукацыю ў цэнтры Эўропы… Паважаны Ю.Міхал, нам трэба зьвязацца і супольна вырашаць гэтую праблему. Калі ласка, напішы больш падрабязную інфармацыю на moladz.pbnf@gmail.com , будзем спрабаваць вырашаць пытаньне праз міністэрства адукацыі. Калі не атрымаецца, будзем пераходзіць да больш рашучых дзеяньняў.
[ 26/09/2006 21:37 ]
Жадаю поспеху. Вялiкiя надзеi толькi на моладзь.У якую лазню ты ходзiшь? Iгар
Дзякуй за пажаданьне. Калі бываю дома, то зь вялікім задавальненьнем хаджу ў лазьню, каторую зрабіў мой тата з залатымі рукамі. У Менску хаджу ў лазьню… ээээ…, бясплатнай рэклямы не даю :).
[ 26/09/2006 22:14 ]
Прывітаю вас! Як вы ставіцеся да Зянона Пазьняку і да яго палітычнай пазіцыі? Ці ёсць "Моладзь КХП-БНФ" або толькі "Моладзь БНФ" Вячоркi існуе? Што вы можаце распачаць для ўзмацнення працы ў рэгіёнах з моладдзю з наступным уступам яе ў "Моладзь БНФ"? Дзякуй.
На маё стаўленьне да Пазьняка я адказваў у папярэднім пытаньні. Я перакананы, што палітык, які пазыцыянуе сябе як лідэр нацыі, павінен быць у той краіне і быць з тым народам, інтарэсы якога ён адстойвае.

Ведаю, што ў КХП-БНФ арганізаванай моладзі няма.

Мы ўжо распачалі працу ў рэгіёнах, прыкладам можа быць, як у Воршы аршанскайя моладзь БНФ адстаяла гістарычны помнік, тое што мы робім у Гародні ў абарону гістарычнага цэнтру гораду. Гэта праца па накірунках, вызначаных канфэрэнцыя моладзі БНФ, бярэ на сябе ня толькі Менск, але і ўсе нашы рэгіянальныя структуры.
[ 26/09/2006 23:15 ]
Ня так даўно моалдзь БНФ арганізавала футбольны турнір. Лічу, што такія мерапрыемствы вельмі патрэбныя й менавіта яны прыцягваюць моладзь да грамадзкага жыцьця. Ці не плянуеце ў хуткім часе зладзіць нешта падобнае. ФАНАТ
Мы плянуем правядзеньне футбольных турніраў ва ўсіх гарадах, дзе ёсьць Моладзь БНФ, каб увесну правесьці агульнанацыянальны футбольны турнір "За свабоду і незалежнасьць".
[ 26/09/2006 23:15 ]
Як стаць сябрам мрладзі БНФ?
Трэба прыйсьці на сядзібу БНФ на Варвашэні 8, запоўніць адмысловую анкету, у каторай абавязкова трэба пазначыць імя і мабільны тэлефон, і пачынаць працу. Для тых, хто ня мае магчымасьці быць у Менску і жадае распачынаць працу ў рэгіёнах, варта зайсьці на сайт http://www.moladz.pbnf.org/, спампаваць анкету, запоўніць яе і пераслаць рэгіянальнаму кіраўніку Моладзі БНФ.
[ 26/09/2006 23:16 ]
Раскажыце пра сваё асабістае жыцьцё? Вы жанаты?
Не, не жанаты, але маё сэрца занятае, належыць вельмі прыгожай і таленавітай дзяўчыне.
[ 26/09/2006 23:17 ]
Ці можна далучыцца да моладзі БНФ?
Можна, адказ гл. вышэй.
[ 26/09/2006 23:17 ]
Зь якімі замежнымі краінамі вы супрацоўнічаеце?
Моладзь партыі БНФ супрацоўнічае з моладзевымі кансэрватыўнымі нацыянальнымі арганізацыямі ў Швэцыі, Латвіі, Літве, Польшчы, Чэхіі, Украіне. Але пэрспэктыў вельмі шмат, шмат замежных краінаў падтрымліваюць фронтаўскія каштоўнасьці, для нацыянальных партыяў замежных краін мы ёсьць партнэрская арганізацыя. Менавіта ўзмацненьне супрацоўніцтва за межамі краіны палягае ў аснове міжнароднага накірунку працы Моладзі БНФ.
[ 26/09/2006 23:18 ]
Ці маеце амбіцыі адносна Партыі БНФ? Ці моладзь БНФ - толькі пачатак вашай кар еры?
Старшынства ў Моладзі БНФ я лічу адным з першых крокаў у маёй палітычнай кар'еры. Што тычыцца палітычных амбіцыяў, то я безумоўна на сёньня маю палітычныя амбіцыі, як у межах партыі БНФ, так і на нацыянальным узроўні, але лічу, што перш за ўсё амбіцыі павінны быць абгрунтаваны, і пакуль яны не абгрунтаваны на ўсе 100 адсоткаў, рабіць гучныя палітычныя заявы пакуль не бяруся. Наколькі абгрунтаваны альбо не мае амбіцыі, пакажуць вынікі працы мае і маёй каманды прафэсіяналаў у бліжэйшы год.
[ 26/09/2006 23:40 ]
Алесь, вы кажыце "Імкнуся да таго, каб увесну 2007 году паўсталі Беларускія плошчы ў Берасьці, Гародні, Магілеве, Віцебску, Гомлі, Воршы, Бабруйску, Клецку і завяршылі перамогай плошчы ў Менску". Што трэба зрабіць, каб зрэалізаваць гэта на практыке?
Перш за ўсё, патрэбна праца з рэгіёнамі, пэрсанальная праца старшыні і яго намесьнікаў, сябраў рады з рэгіёнамі. Праводзіць рэальную падрыхтоўку для ўстанаўленьня намётаў тых гарадоў, якія былі названы вышэй, і рыхтавацца: праводзіць рэальную падрыхтоўку да тых дзеяньняў, для таго, каб паўсталі Плошчы, але ўстанаўленьне намётаў з патрабаваньнямі свабоды немагчымае без папярэдняй вельмі шырокай працы па данясеньню інфармацыі да грамадзтва, таму я заклікаю ўсіх сяброў дэмакратычнага руху ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы, але толькі з мэтай атрыманьня легальнай магчымасьці даносіць інфармацыю да насельніцтва, тым самым рыхтуючы наша беларускае грамадзтва да агульнанацыянальнага страйку ўвесну 2007 году.
[ 26/09/2006 23:58 ]
Моладзь БНФ зладзіла класную акцыю 1 верасня. Ці будзеце ладзіць нешта падобнае яшчэ?
Безумоўна, у дзейнасьці Моладзі БНФ вітаюцца крэатыўныя ідэі і нестандартныя падыходы. На верасень, кастрычнік, лістапад і сьнежань Моладзьдзю БНФ заплянавана каля двух дзясяткаў акцыяў, імпрэзаў, каторыя мы зарганізуем і правядзем.
[ 26/09/2006 23:59 ]
Як далучыцца да моладзі БНФ? ці абавязкова ўступаць у партыю?
Для таго каб далучыцца да дзейнасьці Моладзі БНФ ўступленьне ў партыю на першым этапе неабавязковае. Сябра Моладзі, каторы далучыўся да яе дзейнасьці, мае магчымасьць на працягу 3 месяцаў "прыгледзецца" да дзейнасьці Моладзі, а пасьля ўступіць у Партыю БНФ, а пры недасягненьні 18 год - у грамадзкае аб'яднаньне "БНФ Адраджэньне". Той, хто не займае кіруючыя пасады, мае права не ўступаць у партыю БНФ ці грамадзкае аб'яднаньне БНФ Адраджэньне. Кіруючая асоба абавязаная ўступіць у грамадзкае аб''яднаньне БНФ Адраджэньне, а па дасягненьні 18 год - у партыю БНФ. Абавязковае ўступленьне кіраўнікоў суполак грунтуецца на дзьвюх падставах: па-першае, што Моладзь БНФ зьяўляецца неад'емнай часткай партыі БНФ, зьяўляецца аўтаномным кірункам дзейнасьці партыі, а па-другое, уступленьне ў партыю дае магчымасьць кожнаму сябру Моладзі БНФ дзейнічаць у прававым полі і пазьбегнуць крымінальнай адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
[ 27/09/2006 00:00 ]
Алесь, скажыце, хто Ваш ідэал палітыка?
Складанае пытаньне... Магу назваць ідэал грамадзкага дзеяча - гэта праваабаронца Алесь Бяляцкі, ідэал палітыка - Юлія Цімашэнка, Міхаіл Саакашвілі, Уінстан Чэрчыль.
[ 27/09/2006 00:01 ]
Як і навошта моладзь БНФ будзе ўдзельнічаць у выбарах у мясцовыя саветы. Усе ведаюць, што выбары будуць сфальсіфікаваныя. Навошта? Сяргей
Паважаны Сяргей, ні для каго ня ёсьць сакрэтам, што бліжэйшыя мясцовыя выбары будуць фальсыфікаваныя. Мы ідзём удзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі з 2 мэтамі: па-першае, гэта атрыманьне легальнай магчымасьці данясеньня інфармацыі да беларускага народу, і па-другое, гэта падрыхтоўка грамадзтва да вясны 2007 году, якая, я абяцаю, будзе гарачай. Нас мала цікавіць, якія вынікі дасьць Цэнтравыбаркам, таму што мы разглядаем бліжэйшую выбарчую кампанію як легальную магчымасьць данясеньня інфармацыі да беларускага народу.
[ 27/09/2006 00:19 ]
Чаму вы сталі старшынём? Быў жа, дапустім, Франак Вячорка, здаецца, больш варты? чаму вы?
Франак Вячорка ўзяў саамадвод - гэтае пытаньне варта было б задаць яму. Я маю мэтай перамагаць, і разам з той камандай, якая была абраная канфэрэнцыяй Моладзі БНФ, мы будзем дасягаць перамогаў - вялікая перамога фармуецца з маленькіх.
[ 27/09/2006 08:57 ]
jak vi satrudnichaete z Belaruskimi apazicienmi arganizacijami u Amerizi? jakija meti satrudnictva?
На жаль, супрацоўнітва зь беларускай дыяспарай у Амэрыцы мы не вядзем на сёньняшні момант, але такое супрацоўніцтва, безумоўна, плянуецца ў бліжэйшай будучыні.
[ 27/09/2006 08:58 ]
1.Улетку я пакінуў у сядзібе партыі БНФ заяву на ўступленьне ў партыю, мне сказалі чакаць верасьня, бо ў верасьне мае адбыцца сход, на якім будуць прыймаць новых сябраў партыі. Верасень вось ўжо скончыцца, але ніякай інфармацыі няма. 2. Якія стасункі ў Моладзі БНФ з рухам За свабоду? 25 сакавіка адразу апасьля мітынгу я й мая сястра запісаліся ў рух. Адзін раз нас выклікалі, мы пакінулі адрасы, дзе можам распаўсюдзіць улёткі, але болей нам не тэлефанавалі. Ні ў адным з пазначаных намі месцаў улёткі не зьявіліся. Рух ўвесь час набірае новых сябраў, але ня ведае чым іх заняць.
Справа ў тым, што 26 верасьня ў 18.00 на сядзібе БНФ адбыўся першы арганізацыйны сход сяброў руху "За свабоду", 28 верасьня, 3-4 кастрычніка арганізацыйныя сходы будуць працягнутыя сябрамі руху "За свабоду". У Молрдзт БНФ з рухам "За свабоду" шчыльныя дачыненьні, бо Моладзь БНФ уваходзіць у кампанію за свабоду і зьяўляецца адным са зьвеньняў паміж палітычнай радай аб'яднаных дэмакратычных сілаў і сябрамі руху "За свабоду". Што тычыцца пэрсанальна вас, то зьвяртаемся да вас з просьбай асабіста прыйсьці на сядзібу партыі БНФ, запоўніць анкету на ўступленьне ў Моладзь БНФ з пазначэньнем рух "За свабоду" і пакінуць яе сакратарам управы. Упэўнены, што пасьля гэтага вашы дадзеныя ня згубіцца, і вы будзеце мець рэальную магчымасьць дапамгаць дэмакратычнаму руху ў нашай краіне.
[ 27/09/2006 09:54 ]
1)Алесь не кажется вам,что вы ещё молоды для политики? Всё таки 22года как мне кажется это ещё юный возраст для политики. 2)Есть ли у "Молодого фронта" действительно стратегический план действй на 2006-2007 год,и где гарантя,что политические акции которые вы планируете не закончаться очередным политическим пшиком оппозиции. С уважением.Юра.г.Москва
1) Паважаны Юры, Кастусь Каліноўскі падымаў паўстаньне ў 24 гады - гэта мой адказ на першае пытаньне. 2) Ня ведаю, наконт пляну дзейнасьці "Маладога фронту". Што да пляну працы Моладзі БНФ на 2006-07 гг., то ён рэальна існуе, ён зацьверджаны прадстаўнікамі "Моладзі БНФ" па ўсёй краіне, але дасягненьне вялікіх перамогаў магчымае пры выкананьні невялікіх задач. Што тычыцца "маленькіх" плянаў, то на бліжэйшыя 4 месяцы ў нас заплянаваны шэраг акцыяў - я магу назваць некалькі: напрыклад, напрыканцы верасьня - беларускі мультыплікацыйны фэст у знак нашага адказу нядаўняму фэстывалю "Анімаёўка" ў Магілеве, на якім больш чым са ста мультфільмаў толькі адзін быў па-беларуску. Мы маем цэлую калекцыю мультфільмаў па-беларуску, адзін з апошніх - гэта "Шрэк-2" па-беларуску. У сярэдзіне кастрычніка мы плянуем правесьці кампанію Дня салідарнасьці, а таксама ў абарону Кальварыі. У лістападзе мы плянуем правесьці акцыю дапамогі дзецям-сіротам, таксама правесьці рок-канцэрт на сядзібе БНФ, беларускі кінафэст - таксама на сядзібе... Многія нашыя акцыі яны не абмяжоўваюцца Менскам, вельмі шмат мы будзем праводзіць акцый у рэгіёнах.
[ 27/09/2006 11:04 ]
Пытаньне як юрыста да юрыста. М?нюст кажа, што стварэньне "Моладз? БНФ" магчыма тольк? кал? Статут БНФ гэта дазваляе. А ц? вывучал? Вы гэты Статут ? Ц? дазваляе ён ? Кал? не, дык ц? не падстав?ць "Моладзь БНФ" Фронт пад удар М?нюсту ? Дзякуй. Я?ген.
Як юрыст юрысту адказваю, што статут Партыі БНФ дазваляе стварэньне камісій, у тым ліку і моладзевай камісіі Партыі БНФ. Гэтай камісіяй і зьяўляецца Моладзь БНФ, якая дзейнічае па сваёй праграме, якая не супярэчыць ні статуту Партыі БНФ, ні плятформе Партыі БНФ.
[ 27/09/2006 11:09 ]
Якія адносіны будуць у "Моладзі БНФ" з Маладым Фронтам ці Зубрамі ? Зь іх лідэрамі ? Дзякуй. Яўген.
Наколькі я ведаю, "Зубр" самараспусьціўся, і адным з плюсаў іх дзейнасьці была адсутнасьць вызначанага лідэра.

Адносна "Маладога Фронту": іхныя каштоўнасьці - свабода, незалежнасьць, мова, гісторыя і культура - ёсьць і нашымі каштоўнасьцямі. Яшчэ раз хачу пажадаць сябрам "Маладога фронту" вытрымкі, веры і цьвёрдасьці духу ў той сытуацыі, у якой яны апынуліся.
[ 27/09/2006 11:21 ]
Алесь, а ці ёсьць у цябе дзяўчына? Дзед Гапон.
Ёсьць.
[ 27/09/2006 11:29 ]
Прывітаньне, Алесь! Шчыра віншую з новай, ганаровай, але дужа адказнай пасадай! Жадаю, каб у вас усё атрымалася! Пытаньне такое: якія бліжэйшыя планы, што збіраецеся рабіць найперш? Дзяніс Мельянцоў
Дзякуй за віншаваньне, пра нашы пляны я адказваў вышэй.
[ 27/09/2006 11:33 ]
Ці лічыце Вы Галяндыю дыктатарскай краінай? (Нагадаю вашыя словы: "Любой дыктатарскай уладзе выгодна мець залежны народ. Залежны ад наркотыкаў...", а ў гэтай краіне некаторыя наркотыкі якраз легалізаваныя).
Галяндыю дыктатарскай краінай не лічу, таму што там ёсьць свабода - свабода данясеньня праўдзівай інфармацыі, свабода без рэпрэсіяў публічна абмяркоўваць пытаньні як сацыяльнага, так і палітычнага характару.
[ 27/09/2006 11:33 ]
Гэта праўда, што у вас ёсць шчот у швэйцарскім банкуі банку Даніі?
Няпраўда - было б цікава, калі б ён у мяне быў...
[ 27/09/2006 11:41 ]
Як вы ставіцеся да абнаўнельня кіраўніцтва Партыі БНФ і ці не здаецца вам, што сп. Вячорка ўжо троху "засядзеўся"? Павал
Што тычыцца абнаўленьня Фронта - лічу гэта неабходным, а ў некаторых рэгіёнах і абавязковым. Што тычыцца спадара Вячоркі, па многіх пытаньнях ён зьяўляецца для мяне ўзорам у барацьбе за незалежнасьць нашай бацькаўшчыны. Што да абраньня кіраўніцтва партыі БНФ, то ў гэта кампэтэнцыі зьезду партыі.
[ 27/09/2006 11:43 ]
Спадар Алесь, у газэце моладзі БНФ была зьмешчаная анкета для таго, каб людзі далучаліся да арганізацыі. Адным з пытаньняў гэтае анкеты было “любімае піва”. Ці гаворыць гэта аб тым, што Моладзь БНФ дазваляе й нават спрыяе ўжываньню актывістамі арганізацыі алкагольных напояў ? І яшчэ хацеў спытаць наконт сымбалю арганізацыі. Ці зьяўляецца той сымбаль, які зьмешчаны ў газэце й на сайце ўжо афіцыйным сымбалем Моладзі БНФ ? Калі так, ці не здаецца Вам, як лідэру арганізацыі, што гэта зьдзек з нашае сьвятой Пагоні ? Якую частку ад агульнае дзейнасьці арганізацыі будзе займаць вулічнае змаганьне ? Дзякуй. З павагай. Аляксей (Малады Фронт).
1) У нармалёвых эўрапейскіх краінах існуе культура ўжываньня піва. Я не лічу піва алькагольным напоем, але ўсяму павінна быць мера. Усё залежыць ад культуры ўжываньня піва, якую павінен у сабе выхаваць сам чалавек. 2) Выява "Пагоні" ў сымболіцы Моладзі БНФ паказвае, што "Пагоня" сапраўды зьяўляецца для нас сьвятым сымбалем. 3) У момант Х вулічнае змаганьне будзе асноўнай мэтай нашай дзейнасьці. Зараз мы ня толькі праводзім працу па нашай кірункавай дзейнасьці, але і рыхтуемся да вулічнага змаганьня.
[ 27/09/2006 11:47 ]
Вы знаете ,что сейчас очень сложная ситуация в рядах оппозиции из-за споров между собой.Каа Вы думаете недопустить дальнейшего развалала демократических сил.Вы молодой политик-Вам доверяют Люди.Происходящее несет разочпарование в сердцах молодых,как вы собираетесь решить эту проблему. С УВАЖЕНИЕМ. ТАТЬЯНА
Партыя БНФ заўжды выступала за захаваньне кааліцыі. Што тычыцца спрэчак, якія ўзнікаюць унутры апазыцыйных структураў - лічу іх несвоечасовымі і непатрэбнымі на сёньняшні дзень. Трэба ісьці ў народ і працаваць з тымі актывістамі, каторыя прагнуць працы. А працы, паверце, хапае.
[ 27/09/2006 11:51 ]
Сп.Каліта! А каго вы бачыце прэзідэнтам вольнай БЕларусі! Што вы думаеце наконт таго, што усе прэзідэнты аднолькавыя як і палітыкі: ілжывыя і не выконваюць таго, што абяцаюць! І калі ёсць моладзь, а няма лідэра...Моладь тады нішто?!
Будучым прэзыдэнтам вольнай Беларусі на сёньняшнім этапе палітычнага жыцьця я бачу Аляксандра Мілінкевіча. Што тычыцца моладзі, то я перакананы, што калі яна ня бачыць лідэра, яна сама павінна браць ініцыятыву ў свае рукі і здабываць свабоду і незалежнасьць для нашай краіны.
[ 27/09/2006 11:52 ]
Сапляк, ты не маеш права ацэньваць дзеяньнi чалавека, дзякуючы якому iснуе незалежная краiна -- Зянона Пазьняка.
Без камэнтароў. Раю папіць аўтару пытаньня валяр'янкі.
[ 27/09/2006 11:57 ]
Jak vy stavicesja da prablemy seksual'nyh menschastjau na Belarusi? Z pavagaj Ales'
На мой погляд, усынаўленьне ці ўдачарэньне сем'ямі, якія прадстаўляюць сэксуальныя меншасьці, у Беларусі недапушчальнае - увогуле, у чалавецтве недапушчальнае. Калі дазволіць гэтым сем'ям усынаўляць дзяцей, то, на мой погляд, гэта будзе падрываць асновы нашай цывілізацыі. Я ня супраць аднаполых шлюбаў - гэта права кожнага чалавека, але варта разьмежаваць паняцьці: дзеці, будучыня нашай краіны, і аднаполыя шлюбы.
[ 27/09/2006 12:01 ]
І што далей збіраецеся рабіць? Слухаць каманды з верху, а самі як не спрабавалі заняцца не паказухай, а рэяльнымі справамі. Вось напрыклад камунальная праблематыка... Вы як?
Перш за ўсё, дзейнасьць партыі стаяла і будзе стаяць на незалежніцкіх каштоўнасьцях. Дзе ёсьць свабода і незалежнасьць - там дэмакратыя, рынкавыя адносіны ды эканамічны рост. Партыя БНФ заўжды выступала за рынкавую эканоміку, за малы і сярэдні бізнэс і за права ўласнасьці на зямлю. Камунальная праблематыка ляжыць таксама ў плашчыні мясцовага самакіраваньня. Пакуль у нас мясцовыя саветы ды мясцовае самакіраваньне не выконваюць свае функцыі ў агульнаэўрапейскім разуменьні, вырашэньне камунальных праблемаў наўрад ці магчымае.
[ 27/09/2006 12:09 ]
Добра! Плякатамі ўсё завешаем, а як быць далей? Калі пойдзем асабіста да саміх людзей? Чаго ад Вас, новы кіраўнік, можна чакаць і на што вы спадзяецеся? Андрэй
Вітаю, Андрэй - мы спадзяемся на Плошчу. Чакаць ад мяне можна шчыльнай працы з рэгіёнамі, а таксама таго, што я не адступлю ў сваёй барацьбе ні на крок назад.
[ 27/09/2006 12:50 ]
Прывітаньне Як вы ацэньваеце дзейнасьць арганізацый кшталту Зубр, зараз Вольная моладзь, Акцыі 16-і? Вы сапраўды думаеце, што калі Пазьняк вернецца зараз - усё скончыцца толькі турмой? Сяржук зь Менску
Я ня думаю, што ўсё скончыцца турмой, кажучы пра Зянона Пазьняка - я меў на ўвазе ягоную заяву, што Лукашэнка павінен яму гарантаваць бясьпеку на тэрыторыі Беларусі. Гэта сьмешна, калі сп.Зянон спадзяваўся, што Лукашэнка дасьць яму такую гарантыю.
[ 27/09/2006 13:04 ]
ПРЫВІТАНЬНЕ АЛЕСЬ! ЯК ТЫ СТАВІШСЯ ДА ТАГО ШТО ПА ПРАГРАМЕ КАЛІНОЎСКАГА ВЫЕХАЛА ПАД 90 ПРАЦЭНТАЎ ЛЕВЫХ ЛЮДЗЕЙ ЯКІМ ТУТ НІЧОГА НЕ ПАГРАЖАЛА? ЯКІЯ НЕ ГАВОРАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ, НЯ ВЕДАЮЦЬ ШТО ТАКОЕ АКРЭСЬЦІНА І ХТО ТАКІ КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ? ХТО ДАВАЎ ТАКІМ ЛЮДЗЯМ РЭКАМЕНДАЦЫІ? ЦІ НЕ ЗДАЕЦЦА ТАБЕ ШТО ТРЭБА ПАКЛАСЬЦІ КАНЕЦ ГЭТАЙ ГАНЬБЕ І ВЯРНУЦЬ ГЭТЫХ НЕВУКАЎ НА РАДЗІМУ? А ТОЙ ХТО ДАВАЎ РЭКАМЕНДЫІ ТРЭБА ВЫКЛЮЧЫЦЬ З ПАРТЫЙ? ТОЕ ШТО АДБЫВАЕЦЦА ПАДРЫВАЕ АЎТАРЫТЭТ УСЯГО МОЛАДЗЕВАГА СУПРАЦІВУ!!! ХОПІЦЬ УЖО ЗЬДЗЕКВАЦЦА З БЕЛАРУСІ!!!!
Я думаю, што на гэтае пытаньне я адказаў вышэй. Я не займаўся вызначэньнем тых кандыдатаў, якія выяжджалі, не ўваходзіў у камітэт дапамогі рэпрэсаваным, ня ўдзельнічаў у працэсе сумоўя, якое праводзілася, таму меркаваць, чаму ўзьніклі праблемы, мне складана. Адказваю толькі за сябраў Моладзі БНФ, якія выехалі - гэта Аляксей Трубкін, Сьцяпан Сьвідзерскі - паколькі я ім даваў пэрсанальную рэкамэндацыю, тым больш што гэтыя хлопцы сядзелі на сутках пасьля сакавіцкіх падзей.
[ 27/09/2006 13:06 ]
Большое спасибо Вам,за Вашу работу,за веру в нашу страну,за наших детей,у которых,благодаря таким как Вы,есть будущее,без бэрэсэмов фашистских. Вы молоды,умны и за Вами будущее НАШЕЙ СВОБОДНОЙ СТРАНЫ. Держитесь и не подведите возложенные на Вас надежды,за которые Вы взяли обязательство. Наши дети верят в Вас. Родители
Дзякуй вялікі за падтрымку. Абяцаю зрабіць усё магчымае, каб беларускі народ, беларуская моладзь, беларуская нацыя была вольнай, незалежнай, эўрапейскай, паважаючай сябе, сваіх бацькоў і сваіх славутых продкаў. 20 сакавіка над Пляцам Каліноўскага лёталі белыя птушкі. Мне падаецца, гэта нашыя продкі, іх душы так назіралі за нашай прагай свабоды.
[ 27/09/2006 13:13 ]
М-да, сапраўды, некарэктна камэнтаваць 22-гадоваму хлапцу дзейнасьць З. Пазьняка. Задумайцеся пра элемэнтарную карэктнасьць, калега. 24-гадовы хлопец.
Калі задаецца пытаньне, то на яго мусіць быць адказ. Калі мы будзем ухіляцца ад пытаньняў, то на чым тады будзе грунтавацца нашыя патрабаваньні да ўлады адказваць на нашыя пытаньні? Мая пазыцыя да Зянона Пазьняка нязьменная. Я лічу, што палітык, які лічыць сябе нацыянальным лідэрам, павінен змагацца за свой народ на тэрыторыі той краіны, у якой гэты народ жыве. Наколькі палітык добра змагаецца альбо дрэнна - гэта зусім іншая размова, наконт якой ня будзе адзінай думкі.
[ 27/09/2006 13:23 ]
Нешта ня памятаю такога каб Пазьняк нечага прасіў у Лушашенка. Калі вы пра "утку" у белапан і народнай волі дык Пазьняк усё даўно растлумачыў http://www.zianonpazniak.de/publications/articles/withouthonour.htm Хіба вы ня ведалі? Ня блытайце людзей!
Я свае адносіны да сп. Пазьняка ўжо выказаў.
[ 27/09/2006 13:26 ]
Мы заканчваем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар.
Дзякуй вялікі за такую колькасьць пытаньняў, за пажаданьні посьпехаў і плёну ў працы. Пытаньні былі розныя, важныя, вострыя – я вельмі рады, што беларускае грамадзтва задае такія пытаньні. Хачу пажадаць слухачам "Свабоды" веры, сілы духу і ўпэўненасьці ў перамозе. Беларусы могуць шмат часу трываць, але калі яны выбухнуць, гэта будзе выбух вельмі моцны. Ён адбыўся ўвесну 2006 году, зараз ён працягваецца, але ў больш спакойным стане. Наступны выбух чалавечай прагі свабоды адбудзецца ўвесну 2007 году. Хачу пажадаць шаноўным слухачам здароўя, веры, аптымізму, паважаным змагарам за свабоду нашай Бацькаўшчыны – трываласьці, веры і ўпартасьці ў барацьбе.
 галоўная
 угару