|
Іна Кулей
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Інай Кулей, каардынатаркай праекту дапамогі ахвярам рэпрэсіяў, жонкай апазыцыйнага лідэра Аляксандра Мілінкевіча.
Іна Кулей паходзіць з Брагінскага раёну Гомельшчыны, яе маці працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе, бацька быў пракурорам. Іна Кулей закончыла Менскі пэдагагічны інстытут, БДУ і ЭГУ. Мае спэцыяльнасьці пэдагога-дэфэктоляга, эканаміста-юрыста і палітоляга. Працавала выкладчыцай у школе і Берасьцейскім унівэрсытэце. З 1997 году актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю. Адна зь лідэраў трэцяга сэктару Беларусі. Да пачатку прэзыдэнцкай кампаніі была кіраўніком Беларускай асацыяцыі рэсурсных цэнтраў і старшынёй фонду “Наша вежа” ў Берасьці. Замуж за А.Мілінкевіча выйшла ў 2002 годзе. Мае сына ад першага шлюбу. |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 03/05/2006 12:07 ] |
Па-першае, вялікі дзякуй, што Вы ёсьць, што Вы не здаецеся. Змагайцеся далей. Па-другое, маю пытаньне: ці чакалі Вы большага розгаласу пасьля Вашага мужа арышту Аляксандра Мілінкевіча? Якая была рэакцыя ўнутры Беларусі і ў замежжы? Андрэй |
Я думаю, што ўсё магчымае, што можна сёньня зрабіць у беларускіх умовах – безумоўна, зроблена. Гэта салідарнасьць людзей, якія выказвалі сваю думку, прыносілі перадачы, пісалі пра гэта ў СМІ, у Інтэрнэце і гэтак далей. Парлямэнты і кіраўнікі розных краінаў выказалі сваё адмоўнае стаўленьне да націску беларускага рэжыму. Таму я думаю, што пратэст арышту ня толькі Аляксанда Мілінкевіча, але і ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі будзе павялічыцца. |
[ 03/05/2006 14:08 ] |
что планируете делать вы и Александр Милинкевич после того как господина Милинкевича выпустят? какие планы дальнейшей борьбы с режимом? что будет с теми студентами, которых отчислят в конце этого семестра(типо за неуспеваемость)? |
Как уже ізвестно чітателям і слушателям Радыё Свабода, 26 апреля было об’явлено о создании движения «За Свабоду». Это не есть какая-то жёсткая пирамида, а просто скоординированные действия тех людей, которые стремяться к переменам и стремятся к переменам, сделать Беларусь демократической страной. Поэтому ближайшие планы – это как раз координация всех силах (как структурированных, так и новых) чтобы они работали на общую победу. Что касается студентов, то мы готовы к тому, что не сегодняшние, а возможно, будущие исключения будут наиболее массовые. Поэтому, если у вас известны подобные примеры, напишите нам на адрес salidarnasc@svaboda.info |
[ 03/05/2006 14:20 ] |
Спадарыня Iна, Вы вельмi мужная i прыгожая жанчына, я вельмi ганаруся Вашай адданасцю i самаахвярнасцю. Цi няцяжка быць жонкай лiдэра апазiцыi? Цi не бывае часам адчування марнасцi усiх высiлкаў? Сяргей, Вiлейка |
Быць жонкай палітыка Аляксандра Мілінкевіча – гэта і радасьць і шчасьце. А палітыка – гэта шлях, які ён абраў. Таму на людзях, якія побач зь ім, ёсьць вялікая адказнасьць і гонар быць поплеч, дапамагаць. Ці бывае адчуваньне марнасьці высілкаў. На сёньня якраз гэта адчуваньне перамогі, бо Беларусь прачнулася. І гэта ўжо пачатак перамогі. |
[ 03/05/2006 14:25 ] |
Добры дзень спадарыня Кулей я студэнт аднаго з беларускіх ВНУ, быў затрыманы яшчэ да выбараў на перадвыбарнай агітацыі Аляксандр Мілінкевіча 12 сакавіка і асуджаны на трое сутак арышту. З універсітэту мяне не пакуль не выключылі, але рэктар сказаў, што летняй сесіі я не неражыву. Скажыце калі ласка, што Мне рабіть у выпадку выключэння з ВНУ, куды звярнуцца і ці змагу я працярвать навучанне.
Вялікі дзякуй вам. |
Дзякуй вам вялікі, што вы бралі актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, што вы не баіцеся рэпрэсіяў. Мы ведаем, што ніводзін студэнт не застанецца без працягу вучобы. Таму і той электронны адрас, што я называла. І тэлефон у Менску 2334005. Зьвяртайцеся, абавязкова дапаможам. |
[ 03/05/2006 15:07 ] |
Dobry dzen! Ja u prshiniu pabatshiu u Antwerpene pry sustrethe z kandidatam u prezydenty ad kaalicci.U mjne dobrae urazanne -geta byu dougi shljah azicii. Ja jak i sumlennyja belarusi hvaliusja za zitte sp. Milinkevitsha. A vam ne strashna zyt u kraine de kiruie ne zakon pahan. Ja sam uze gubljaiu veru u neikija zmeny na Belarusi.Z pavagai Ramanau Mikalai. Anwerpen.Belgie. |
Мне хочацца адказаць спадару Міхаілу,што ісьці альбо не ісьці ў палітыку – гэта маральны выбар кожнага чалавека. І мы яго ўжо зрабілі. Пачуцьцё страху бывае, калі ты толькі пераходзіш гэтую мяжу, калі ты толькі абіраеш свой шлях. А потым – вера мацнейшая за страх. |
[ 03/05/2006 15:57 ] |
Спадарыня Іна, мне даўно падаецца, што беларускія жанчыны больш сьмелыя ды актыўныя за мужыкоў-беларусаў. Ці пратрымаўся б так доўга намётавы лягер на плошчы без нашых дзяўчатак? Ня думаю. Нашыя жанчыны і ў вочы спэцназаўцам бяз страху глядзяць, і вёску на сваіх плячах трымаюць, пакуль моцны пол валяецца п'яны пад плотам.
Чаму ў нас мужыкі такія затурканыя і што з гэтым рабіць?
Глядзіш на Вас, і сэрца радуецца. Жадаю Вам зрабіцца нашай першай лэдзі!
Алесь |
Дзякуй за добрыя словы. Мне пашчасьціла, што побач са мной мужныя і адказныя мужчыны. І я думаю, што большасьць беларускіх мужчынаў такія. Мне здаецца, што ўдыхнуць у іх веру могуць і жанчыны таксама. А тое. што жанчыны беларускія моцныя – дык гэта вялікі падарунак для нашай краіны. Мне здаецца, што такі “гендэрны балянс” – мужчыны і жанчыны разам – хутчэй дасягне нашай перамогі. |
[ 03/05/2006 17:20 ] |
Ці ёсьць па-крокавы шлях-стратэгія да перамогі? Мне здаецца, наша апазыцыя часам змагаецца дзеля змаганьня, губляючы сэнс і мэту. Што думаеце на гэты конт? Дзякуй. |
Самае галоўнае, што мы маем на сёньня—гэта агульнае бачаньне, агульная стратэгія. Пакрокавы шлях – гэта будзе залежыць ад нас з вас, ад тых ініцыятыўных групаў, арганізацыяў і партыяў, якія напішуць гэта пакрокавы шлях. І ён пішацца ў гэты момант. Таму мне здаецца. што абвінавачаньне, нібыта апазыцыя змагаецца дзеля змаганьне – засталося пазаўчора. На сёньня нейкая палітычная сьпеласьць, якую я бачу ў дзеяньнях апазыцыі, якраз відавочная. Калі ласка, калі ў вас ёсьць прапановы, укладайце іх у агульны пакрокавы шлях. |
[ 03/05/2006 18:35 ] |
Дарагая Інусечка, вы такая прыгожая і разумная, што Вас немагчыма не любіць. Але ці не падаецца Вам, што на апазіцыйных масавых мерапрыемтвах бракуе дысцыпліны і парадку? Напрыклад, наперадзе калёны ідуць святары і нясуць абразы Маці Божай, а унутры калёны свецяцца анархісцкія сцягі і маоісцкія газэты. Міліцыя выразна кажа, што шэсце несанкцыянаванае, а людзі не хочуць дайсці да належнага месца і ўжо па ходзе ўздымаюць сцягі. Навошта такія правакацыі? Са шчырым клопатам -- Вашая прыхільніца |
Для мяне асабіста абраз Маці Божай азначае вельмі шмат, бо я веруючы чалавек. Наш рух – за свабоду, за перамены – аб’ядноўвае вельмі розных людзей, пад рознымі сьцягамі, з рознымі поглядамі. Дзякуй Богу, што кожны з гэтых людзей зрабіў гэты адважны крок і стаў у гэты шэраг. А вось унутранае выхаваньне – што варта і што ня варта рабіць – паступова прыйдзе да кожнага ўдзельніка. |
[ 04/05/2006 01:12 ] |
skazyce, kalilaska, wy shmat pracujece, i pausiul' jezdzice, a ci zastajecca chas na siamjiu? |
Канешне. калі шмат працуеш і шмат езьдзіш, гэта на карысьць роднай Бацькаўшчыне і на карысьць сям’і таксама. Напэўна, ня шмат застаецца часу, каб проста вольна пасядзець, паразмаўляць, паблукаць па парку. Але кожная хвіліна, якую застаесься з сям’ёй, з сваімі блізкімі, набывае вельмі вялікі кошт, яна вельмі дарагая. Таму я думаю, што ў гэтыя хвіліны, у гэтыя гадзіны трэба ўкладаць усю сябе, і рабіць тое. што любяць блізкія. Гэта і ласкавыя словы, і прыемныя ўчынкі, і нават стравы, якія любяць твае сямейныя. Для жанчыны гэта ня так цяжка і я імкнуся. Каб гэта было. |
[ 04/05/2006 01:39 ] |
Вітаю вас, Іна Феліксаўна! Ня шмат людзей велае, што ёсць такі вельмі патрэбны (тым болей у гэты час) праект дапамогі ахвярам рэпрсіяў. Вось мой сябр, якога адлічылі з універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (5-ты апошні курс), напрыклад, ня ведаў куды можна звярнуцца за дапамогай. Я лічу, што трэьа неяк распаўсюджваць як магчэй больш інфармацыі пра такі цудоўны праект.
З вялікай павагай, Дзмітрок Ч. |
Дзякуй за тое, што вы таксама зьяўляецеся гэтай крыніцай інфармацыі. Нам яшчэ ня так шмат часу, мы ня так даўно ўтварыліся з шэрагу розных грамадзкіх арганізацыяў, але стараемся. Каб інфармацыя ішла як мага шырэй. І дзякуем за гэта журналістам, і ў першую чаргу радыё Свабода, за тое, што яны ўздымаюць гэтае пытаньне. Яшчэ раз нагадаю наш тэлефон 2334005 і электронны адрас salidarnasc@svaboda.info |
[ 04/05/2006 10:31 ] |
Спадарыня, Iна, Вы так цудоўна i прыгожа размаўляеце на беларускай мове (я слухаў Начную Свабоду з Вашым удзелам) ды на публiцы прамаўляеце выдатна. А можна даведацца пра Вашую адукацыю?
I другое пытанне: як Ваш любiмы беларускi гурт (альбо гурты)? Дзякуй, Сяргей, Вiлейка |
Адукацыі ў мяне паступова пераходзіла адна ў адну. Паводле першай я – дэфэктоляг і 15 гадоў працавала лягапэдам. Другую адукацыю набыла, калі стала грамадзкім дзеячам, бо гэта насьпела – я скончыла БДУ па спэцыяльнасьці “эканаміст-юрыст”. І апошняя адукацыя таксама была патрабаваньнем часу – гэта Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, магістратура паліталёгіі.
Што да гуртоў, то я з задавальненьнем слухаю беларускую рок-музыку, і дама і ў дарозе. Люблю NRM, Краму, Палац, Без білета. Была на Рок-каранацыі, атрымала з гэтага вялікую асалода. І 1 траўня на мітынгу давялося выступаць побач з Лявонам Вольскі і Ігарам Варашкевічам – гэта вялікі гонар.
|
[ 04/05/2006 11:30 ] |
Дарагая Іна, яшчэ колькі слоў. Польская "Салідарнасць" у свой час аб'яднала вакол сябе так шмат людзей таму, што ейны лідэр Лех Валенса быў шчырым вернікам і заўсёды насіў на пінжаку выяву Маці Божай. На Чарнобыльскі шлях прыйшло так шмат людзей таму, што гэтае мерапрыемтсва было санкцыянаваным і адбывалася пад знакам Маці Божай. Людзі прыходзілі сюды з узнёслымі, прасветленымі тварамі. Аднак пры выглядзе плкатаў накшталт "Лукашэнка -- выпі яду"! выраз твару ў людзей мяняўся. Навошта Вы дазваляеце псаваць светлы воблік апазіцыі такімі рэчамі? |
Я ўжо гаварыла, што і Аляксандр Мілінкевіч і я – людзі веруючыя. Тая моладзь якая ішла ў Чарнобыльскім шляху, і якая гаварыла “У нас адна дарога – Беларусь да Бога”... Мне здаецца, што якраз гэтыя людзі дапамогуць абудзіць сьветлае ў сваё й душы, тым хто піша альбо гаворыць тое. што мае ня вельмі сьветлы сэнс. |
[ 04/05/2006 12:57 ] |
(Пытаньне, дасланае на аўтаадказьнік) (Спадар:) “У Беларусі зьявіўся чарговы рэвалюцыянэр і лідэр апазыцыі Іна Кулей. Тыдня не праходзіць, каб яна не знаходзілася за мяжой на розных зьездах, форумах і г.д. Скажыце, калі ласка, на якія сродкі жыве гэтая дама, калі яе муж Аляксандра Мілінкевіч таксама нідзе не працуе і таксама увесь час знаходзіцца за мяжой? Калі яны жывуць на падачкі Захаду, як яны могуць адлюстроўваць інтарэсы простых беларусаў?” |
Сёньня ў нашай краіне зьявіўся ня новы палітык Іна Кулей, а шмат новых палітыкаў, якія абараняюць самае годнае – ад самых маладых да сталых. Таму кожны,хто сваімі словамі альбо дзеяньнямі падтрымлівае дэмакратычную незалежную Беларусь – гэта добра. Што тычыцца таго, “на што жывуць”, то дэклярацыя мая была апублікаваная падчас выбарчай кампаніі ва ўсіх газэтах. Гэта адкрытая інфармацыя, якую мы не хаваем, хаця ёсьць у нас у краіне людзі, пра даходы якіх мы ня можам даведацца. |
[ 04/05/2006 15:27 ] |
На вашу думку, наколькі хопіць моладзі рэвалюцыйнага запалу? Усе ж рэпрэсіі з боку навучальных устаноў і арышты шмат каго пужаюць.
Іра |
Я думаю, у моладзі хопіць рэвалюцыйнага запалу. Калі некаторых час назад запытаць у маладых людзей, што я яны хацелі рабіць у будучыні, калі скончаць ВНУ ці школу, яны гаварылі – “хутчэй бы зьехаць з гэтай краіны, нам вельмі хочацца ўладкавацца дзе-небудзь за мяжой”. У нас камітэт зараз зьвяртаюцца тыя. хто адлічаныя з навучальных установаў, і для іх ёсьць шмат замежных прапановаў. Але гэтыя хлопцы і дзяўчаты кажуць – “мы хацелі б вучыцца завочна альбо дыстанцыйна, але ня хочам зьяжджаць з Беларусі. Бо мы верым, што вельмі хутка пераможам. |
[ 04/05/2006 16:54 ] |
Дзякуй Вам за мужнасьць, рашучасьць. Вы сапраўды жонка будучага прэзідэнта! Аляксандр абавязкова пераможа, калі побач такая падтрымка. Будзьма сустракаць разам! наталя. |
[ 04/05/2006 19:41 ] |
Скажите, пожалуйста, Вы вообще как, в курсе, что даже по подсчетам оппозиционного социологического центра в Литве Лукашенко набрал абсолютное большинство (63% по их подсчетам, как указало радио "Свобода") голосов граждан Белоруссии?
Белый Росс |
Я чула пра гэтыя лічбы. Але я ведаю іншыя лічбы. Адразу пасьля выбараў расейскі цэнтар Левада праводзіцў апытаньне, паводле якога Лукашэнка не набраў 50 працэнтаў, а Аляксандр Мілінкевіч набраў 30 працэнтаў. Я шмат езьдзіла па краіне. Я бачыла людзей, мне здаецца, гэтая лічбы больш станоўчыя. |
[ 05/05/2006 13:53 ] |
Hello
Mne okolo 30 let. Ja neposredstvenno uchstvoval pochti vo vseh meropriatiah opozicii nachinaia s 1996 goda. Po etoy prichine menia neodnokratno uvolniali s raboti i vizivali v organi. V odnoy iz poslednih besed s organami menia postavili pered viborom, libo ia sotrudnichau s nimi, libo nachnet stradat moia semia i vse takoe. Prishlos pokinut teritoriu RB ostaviv VSE - Svoey semiey ja riskovat ne gotov. Ekstrennuu pomosh okazali druzia i znakomie, poka derzgus na plavu.
Vopros:
Kak s vashey storoni vigliadit realnaia pomosh dlia takih kak ja i na chto ja mogu raschitivat? (za-svabodu@mail.ru)
Zaranee blagodaren.
Svoego imeni nazivat ne vizgu smisla potomuchto, kak okazalos ja takoy ne odin. Chtobi pismo ne vigliadelo slishkom anonimnim, mogu vas zaverit chto mi svami neodnokratno obshalis i v licovi menia znaete.
Give Belarus |
Думаю, что этот вопрос очень индивидуален, несмотря на тое, что автор утверждает, что таких людей много. Нам пока кокрентно не приходилось сталкиваться именно с тами, кто вынужден, как автор этого письма, искать помощи у друзей за границей. Я думаю, конкретно вашей семье у нас есть возможности помочь. |
[ 05/05/2006 17:34 ] |
Спадарыня Ірына. Сёньня, калі рэжым выпрацаваў езуіцкія формы дыскрымінацыі людзей і прымяняе іх на практыцы, давайце разам дапамагаць людзям. Прапаную Вам свае паслугі па кантактах з Польшчай і Летувой. Ведаю як у Польшчы знайсьці працу пераважна ў аграсэктары дзеля таго каб людзям зарабіць элементарныя сродкі (250-300 даляраў за месяц) з бясплатным харчаваньнем і пражываньнем у гаспадара. Толькі там трэба жадаць працаваць і вучыцца жыць у іншай супольнасьці. Галоўнае не заставіць ніводнага чалавека ў бядзе, асабліва сярод заарыштаваных. Можа ўзяць сьпіс і кардынаты людзей у Вясьне 96 ды затэлефанаваць да кожнага пытаючыся як з працаю ці з навучаньнем у чалавека. Людзі высока ацэняць нашу ўвагу. Я сам бесплатна гатоў ў Менску для тых, хто паедзе вучыцца й працаваць ў Польшчу й Летуву выкладаць польскую й летувіскую мовы й вучыць іх практычным навыкам пражываньня й канкурэнцыі ў іншых супольнасьцях, бо веданьняў мовы цяперака замала. З пашанай! |
Дзякуй за прапановы. Я думаю, кожная прапанова сёньня будзе патрэбная. Самае галоўнае, што сёньня адбываецца ў Беларусі – гэта ўнутраная салідарнасьць, жаданьне адных людзей дапамагчы іншым. Але я думаю, што ведаю, хто даслаў гэтае пытаньне, бо мы яго абмяркоўвалі па тэлефоне. Таму хачу сказаць спадару Віталю “дзякуй” і думаю, мы знойдзем, як разам дапамагчы рэпрэсаваным. |
[ 06/05/2006 02:38 ] |
Здравствуйте Инна! Виделись с Вами в поезде, когда Вы со своим мужем ехали в Осло. Все, что я хотел спросить у Вас и Александра я спросил тогда. Лично я в Вас увидел лидера. У Вас очень много энергии, Вы постоянно улыбались, шутили. Может на следующих выборах единым кандидатом будите Вы? Виктор, Минск |
Я думаю, сёньня ў нас ёсьць лідэр – гэта лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч. |
[ 07/05/2006 16:47 ] |
Вы выходили замуж за Александра, а оказались женой оппозиционера. Счастливы ли вы сейчас? Об этом ли мечтают женщины выходя замуж? Бегать по площадям, кричать одно и то же в микрофон, в этом ли чсастье женщины? Женщины должны призывать к созиданию, они матери. И если бы вы этим занимались, я бы была на вашей стороне. Мне жаль ребят, и вашего сына в том числе, что их женщина призывает рушить. |
Я счастливая женщина, потому что я выходила замуж за мужественного, отважного, интеллигентного человека, за Мужчину с большой буквы, который готов защитить не только меня, и Родину тоже. Поэтому я считаю, что самое главное счастье женщины – понимать тех, кто рядом в семье и быть понятой. И сыновья и муж – мы понимаем и поддерживаем друг друга. А что касается созидания или разрушения, то то количество людей, котрорые объединяются сегодня во имя будущей счастливой, открытой, свободной Беларуси – это показатель какрааз созидательных процессов. |
[ 08/05/2006 00:26 ] |
Добры дзень! Паважаная спадарыня Іна, чуў вашы прамовы на плошчы і 1 траўня. Вы цудоўны аратар. І зараз я нават у нейкім захапленні ад вашай асобы! Мне прыемна разумець, што ў хуткім часе ў нас з’явіцца такая мілая першая лэдзі. Жадаю Вам і Вашаму мужу ўсяго самага найлепшага!
Маю да Вас такое пытанне. Ці ёсць у Вас з мужам беларускія нацыянальныя строі?
(Калі маеце, апраніце іх як-небудзь, калі ласка. Гэта будзе добрым прыкладам для астатніх беларусаў.) Павал, Менск. |
Дзякуй, Павал, за прыемныя словы. Мы з Аляксандрам носім адзеньне з льну, але спэцыяльнага вышыванага беларускага строю менавіта для нас пакуль што няма. Мы думаем пра гэта, і зьвярнуліся да знаёмых людзей на вёсцы, каб дапамаглі проста з вышыўкай. Думаю, бліжэйшым часам апранем абавязкова. |
[ 08/05/2006 23:03 ] |
Прывітаннею Добра разумею, што пытанне не будзе дойдзена да адрэсату(таму, што "Свабода",як і ўсе правыя, маюць дачыненне да адной кармушкі), але задам.
1.Чаму Вам разам з мужам стаа сумна раздаваць гранты і Вы пайшлі ў палітыку іншага узроўня?
Прайграўшы выбары, Вы разам з мужам - "лузэры". І, калі б, не памяркоўныя беларусы і тыя, хто падпітваюцца ад Вас, ад Вас не засталося нават попелу ў іншай краіне. Трэба сыходзіць(хаця у Вас есць мішура накшалт "крока наперад", "пачатку рэвалюцыі" і г.д. |
Гэта меркаваньне аднаго чалавека, які задаў пытаньне. Ён лічыць, што трэба сыходзіць. Гэта ягонае права. Але побач з намі знаходзіцца людзі, якія добра разумеюць чым мы займаемся і што будзем рабіць далей. Я раю аўтару гэтага пытаньня менш глядзець БТ. |
[ 09/05/2006 00:59 ] |
Добры дзень. Сяргей З Мінску. Аляксандр Мілінкевіч яшчэ не кіраўнік дзяржавы, а вас ужо многія ставяць на адзін радок з Раісай Гарбачовай. Маўляў, менавіта вы дыктуеце, што Мілінкевічу рабіць, як гаварыць,з кім сустракацца. Наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці? Ці можа вы самі гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за лёч краіны?
Дзякуй. |
Гэтае пытаньне задавалася не адзін раз. Аляксандар Мілінкевіч ніколі не прымае чужыя рашэньні, заўсёды прымае свае. Але ўмее раіцца зь сябрамі. Я ўваходжу ў кола ягоных сяброў. І для мяне вялікі гонар, што заўсёды магу даць параду. Шкада, што Сяргея зь Менску палохаюць моцныя жанчыны.Мне здаецца, зь імі моцнаму мужчыну значна прасьцей. |
[ 09/05/2006 01:48 ] |
Добры дзень! Піша Вам Зьміцер з Менска. У мяне да Вас такое пытанне: ці цяжка жыць зараз з Аляксандрам Мілінкевічам? Калі было цяжэй зараз ці да выбараў? Ці накладае на Вас які небудзь адбітак яго дзейнасць, калі так, то які? Дзякуй за адказ. Усяго Вам найлепшага. |
З Аляксандрам Мілінкевічам ніколі не было цяжка жыць, бо ў яго трывалы, ураўнаважаны характар. Ён чалавек, які карыстаецца эмоцыямі, толькі калі, гэта сапраўды патрэбна і калі яго нешта эмацыйна кранае. У справе ён разьважлівы, спакойны, і таму калі робіцца справа не бывае цяжка ні мне, ні яго сябрам і калегам. Зараз стала безумоўна цяжэй, чым да выбараў, бо яго няма побач. Што да адбітку, на сёньня яго пазнаюць на вуліцах. Людзі спыняюцца. Людзі кажуць, што падтрымліваюць, што хочуць працаваць далей. Цяпер адчуваецца тая ўвага і тая слава, якая на яго падае. Яна кранае і мяне. |
[ 09/05/2006 13:17 ] |
Inna,dobryj denj! Preshde vsego mojo glubokoe uvashenie vam!Ushe 5 let kak ja uehal is Belarusi i vot vesnoj prishlosj navestitj moju rodinu,ja byl v shoke,chto proishodit v strane,totalnyj strah i apatija...Reshim svojo chernoe delo sdelal.Ja dumaju,Evrosojus dolshen kak moshno skoree nachatj dostupnoe televeshanie na Belarusj, mne kashetsa v strane shutkaja nehvatka pravdivoj informacii,vy soglasny so mnoj? I esho,mnogie belorusy ,shivushie sa granicej ohotno pomogli by materialno,no komu i kak napravitj denjgi ne isvetno.Moshet bytj radio Svoboda pomoshet s informaciej? Spasibo,Igor,Germanija |
Хочацца сказаць Ігару, што, канечне, вельмі слушна, што цяпер ва ўсім сьвеце тэма Беларусі гучыць так высока. На ўсіх паседжаньнях, што адбываюцца ў Эўрапарлямэнце, Эўрасаюзе, гавораць пра тое, як выказаць сваю салідарнасьць і дапамагчы Беларусі. Вельмі слушна заўважана, што адна з асноўных праблемаў -- недахоп інфармацыі. І ў праграме нашага руху гэтая тэма адна зь першых, якую трэба тэрмінова вырашаць. Тэлебачаньне вельмі важнае, але ня трэба забывацца і на іншыя сродкі распаўсюду інфармацыі: улёткі, газэты, інтэрнэт, смс, радыё, і г.д. Менавіта такімі сродкамі распаўсюду зараз мы і будзем займацца, і ведаем, што Эўрапейскі Зьвяз дапаможа нам.
Што датычыць дапамогі, у кожнай краіне сёньня ёсьць альбо арганізацыі, альбо сябры беларускай дыяспары, альбо спэцыяльныя камітэты, якія дапамагаюць нам зьбіраць сродкі для рэпрэсаваных. У хуткім часе гэтая інфармацыя стане даступнай -- куды і як можна зьвярнуцца.
|
[ 09/05/2006 13:57 ] |
Очем Вы разговаривали с вице -президентом США. |
О Беларуси. О том, что ее знают. О том, что ее хотели бы видеть в семье европейских народов. О том, что американский народ солидарен с народом Беларуси в борьбе за демократические ценности. |
[ 09/05/2006 15:16 ] |
Ці не здаецца вам што апазіцыйная барацьба не мае сэнсу ў Беларусі. Бо як казаў мой знаемы " Зачем стучаться в дом, где никого нет дома"? |
Ужо ёсьць. Беларусы вярнуліся дадому. Сёньня яны адчуваюць сябе народам, грамадзянамі. Яны гатовыя пад ціскам рэпрэсіяў бараніць незалежнасьць краіны, адстойваць ідэалы свабоды. Падзеі апошніх месяцаў яскрава пацьверджваюць мае словы. |
[ 09/05/2006 16:15 ] |
Pawazanaja spadarynia Ina!
Wy -- wel'mi prygozaja, razumnaja i muznaja zanczyna!
Wel'mi hacela b baczyc' was perszaj ledzi Belarusi.
Dziakuj, szto wy esc'.
Alena, Warszawa. |
[ 09/05/2006 21:11 ] |
Shanounaja spadarynia Ina, z zachaplennie pryhladajusia vashaj muzhnasci i addanasci hramadskim spravam. Zhadaju vytrymki. Malusia za Vas.
Aleh |
[ 10/05/2006 00:12 ] |
Пасля удзелу у "Чарнобыльскiм шляху" адбылася "размова" з дэканам. Ен паабяцау праблемы на сесii. Я гэтыя праблемы ужо адчуваю. Думаю, што не здолею здаць экзамены у гэтым годзе. Што мне рабiць? |
Калі ласка, абавязкова зьвяртайцеся ў наш камітэт. Ёсьць сьпіс, у які вы патрапіце як чалавек, які можа апынуцца пад выключэньнем. |
[ 10/05/2006 00:14 ] |
Спрашивает Елена из Минска (студентка):
Какие конкретные шаги будут предприняты объединёнными демократическими силами после выхода на свободу лидера и его помошников?
Когда планируется проведение ближайшей массовой акции протеста и чему она будет посвящена?
Что вы думаете о флэш-мобах и о том, что акции общественной солидарности, организуемые низами, могут быть объединены, систематизированы и отданы на усмотрение и проведение оппозиционным верхам? Какие могут быть последствия, как положительные, так и отрицательные. |
После выхода Алескандра Милинкевича есть конкретные планы региональных поездок. Нужно посетить нетолько областные города, но и раённые, сельские советы и так далее. Нужно донести людям информацию, рассказать им о нашем движении.
Что касается массовых акций, то они на сегодня не планируются. Лето -- это, как мы говорим, "работа в поле", среди людей, работа по защите репрессированных. А ближе к осени надо "собирать урожай" -- сколько друзей и соратников мы за это время нашли.
Что я думаю о флэш-мобах? Великолепно, что есть такая инициатива. Это отважные, креативные люди. Мне кажется, нельзя говорить, что это движение "заберут" верхи. Как раз в движении "За свабоду" мы все равны, и поэтому будет координацыия, а не руководство сверху. |
[ 10/05/2006 01:55 ] |
Pavazanaja spadarynja Ina!
Ci esc u Vas intuicyja u jakim godzie my zdabudziem peramogu?
Zyve Belarus!
Siarzuk Bakhun |
Прывітаньне Сяржуку. У наступным, чакаць доўга ня будзем! |
[ 10/05/2006 08:39 ] |
Был в инициативной группе. Произвели обыск. Подал заявление в прокуратуру. Из КГБ попросили забрать. Не забрал. Уволили. Заполнил анкеты. Ответа нет. На что я могу расчитывать. Закончил МРТИ. Владею польским, украинскии немного французским языками.
Спасибо. |
Переговоры о возможности стажировок для тех, кто уже имеет образование, уже ведутся с разными странами. Этот вопрос может быть решён в течении нескольких месяцев, так как это сложно найти конкретную работу для человека за рубежом. Что касается внутри страны, то у нас уже есть предложения от предпринимателей и представителей различных конфессий. Если человек хочет устроиться внутри Беларуси на работу, это можно сделать уже сейчас. Если автор этого обращения сдавал свою анкету, то эта анкета уже находится у предпринимателей, и работу ему ищут. |
[ 10/05/2006 10:15 ] |
Паважаная спадарыня,Іна!Чаму вы не дазваляеце сабе тыя ж метады агітацыі,што і улада.Да прыкладу ,джяржаўныя медыі ужо сто разоў абыгралі тэму прозвішча бацькі Вашага мужа.Маўляў, Баран непрыгожа,вось ён і саромеецца.У той жа час высвятліць сапраўднае прозвішча бацькі Лукашэнкі не так складана.І паверце,ніякага цыганскага следу вы там не знойдзеце.Затое антысеміты-агітатары уладныя адразу б папрыціхлі.З павагай,Вадзім. |
Паважаны Вадзім. Мы не з Лукашэнкам змагаемся, мы змагаемся за сьветлую будучыню Беларусі. Таму мэтады, якімі мы працуем, таксама павінны быць сьветлымі. Таму ня трэба зьвяртаць увагі на брудныя выпады на БТ альбо ў дзяржаўных газэтах. У нас ёсьць свая сьвядомасьць, і будзем ісьці добрымі крокамі. |
[ 10/05/2006 13:59 ] |
Спадарыня Іна, што для вас зьяўляецца сэнсам жыцьця? Алена, Менск |
Каханьне. Каханьне і любоў. Каханьне да канкрэтнага чалавека, а любоў да Радзімы, краіны, да блізкім, да родных. |
[ 10/05/2006 14:06 ] |
dobry dzen! Ci dumaece wy ugo ab tym, jak zaahwocic belaruskih studentau za miagoj wiartacca na Radzimu? Ci ne baicesia, shto zaraz najlepshyja zmagary prosta wyeduc, albo zjedze "zaadno" niamala tyh, hto tolki ab getym i maryu? U hutkim 4ase ja taksama skonchu nauku pa specyalnasi "palitalogia" i welmi hacelasia b wedac, shto u Belarusi nehta 4akaje na soecyalistau i moga zapeunic dobruu pracu. Dziakuj! |
Сёньняшняя моладзь – разумная моладзь, прагматычная моладзь – шукае сваю дарогу і сваю будучыню там, дзе ёсьць для гэтага ўмовы. Я думаю, што ў будучыні ў Беларусі будуць цікавыя месцы працы, цікавыя магчымасьці. І моладзь сама захоча вярнуцца дадому. А што тычыцца тых, хто вучыцца за мяжой, людзі, атрымаўшыя выдатную адукацыю, якія вучыліся ў дэмакратычных краінах, будуць вельмі прыдатныя ў свабоднай Беларусі, таму што ім ёсьць чаму навучыць сваіх калегаў па працы і ёсьць што даць сваёй краіне. |
[ 10/05/2006 14:13 ] |
Чаму нямашака такога вялікага розгаласу пасьля арышту Мілінкевіча? Ці чакалі Вы, што будзе больш падтрымкі ўнутры Беларусі? |
Я думаю, як я ўжо казала вышэй, усе магчымыя ў беларускіх умовах праявы салідарнасьці былі аказаныя. |
[ 10/05/2006 14:22 ] |
Kak vy dumaete, moget li A. G. Lukashenko uiti mirnym putem ?
Olga |
Думаю, што так. Калі на плошчы нас будзе сто, дзьвесьце, пяцьсот тысяч чалавек. Я думаю, што Лукашэнка будзе вымушаны ўступіць у перамовы. |
[ 10/05/2006 14:29 ] |
Многих людей за свою гражданскую позицию увольняют с работы, отчисляют из университетов. Я понимаю, что многое делается для того, чтобы эти люди не остались за "бортом" жизни. Но многие из невзрачных приспособленцев имеют шансы оказаться в более привилегированном положении после смены власти. Они будут на несколько ступенек выше тех, кто упускает свой шанс сделать карьеру, как и при нынешней власти, так и в оппозиционных кругах. Как Вы смотрите на эту проблему?
С уважением, Дмитрий |
Хороший вопрос, Дмитрий. Я думаю, что человек заслуживает своего места только своей работой. И поэтому даже если так называемые карьеристы или те, кто умеет быстро выслужиться, все-таки попадут на какие-то рабочие места, то через какое-то время их потуги будут заметны и соратникам, и коллегам в коллективе. Работой нужно доказывать, что ты стоишь этого места. Поэтому я бы не боялась, что такие проявления будут в новой Беларуси. |
[ 10/05/2006 15:08 ] |
Мы заканчваем вэб-канфэрэнцыю. Падчас размовы з прычыны кампутарнай памылкі зьніклі некалькі дзясяткаў пытаньняў, якія Вы даслалі Іне Кулей. Выбачаемся за тэхнічныя збоі й дзякуем вам за ўдзел. Вэб-рэдактар |
Самае галоўнае ў пытаньнях, якія я сёньня пачула, гэта жаданьне змагацца. Нават тыя пытаньні, што тычыліся рэпрэсіяў, у іх не было страху, у іх было жаданьне ведаць, што чалавек ня будзе пакінуты, што ёсьць салідарнасьць у краіне і па-за яе межамі. Таму ў мяне вельмі станоўчыя адчуваньні. Вельмі прыемна было адказваць пытаньні людзей. Вялікі дзякуй за падтрымку, за шчырасьць, за адданасьць радзіме. Будзем разам. Мы пераможам. |
|
|