|
Аляксандар Дабравольскі
Аляксандар Дабравольскі нарадзіўся 23 лістапада 1958 году. Паводле адукацыі юрыст. У 1989–1991 гг. дэпутат Вярхоўнага Савету СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, быў старшынём падкамісіі па сродках масавай інфармацыі і сувязях з грамадзкімі аб’яднаньнямі. Быў намесьнікам кіраўніка выбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Сябра Палітычнай рады Аб'яднанай грамадзянскай партыі. |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 24/07/2006 23:31 ] |
Аляксандр Альгердавіч ,а чым вы займаецеся зараз,калі вы ўжо не намесьнік старшыні АГП і не намесьнік кіраўніка штабу адзінага кандыдата?Як вы думаеце чаму зараз крызіс у апазтцыі,чаму мы зараз не РАЗАМ?Панятаеце як мы крычалі гэтае слова на плошчы і як Вы заклікалі нас быць менавіта РАЗАМ на акцыі 1 траўня ў Менску. |
Цяпер ёсьць некалькі кірункаў працы, у партыі працую над інфармацыйнымі матэрыяламі, акрамя гэтага працую над праектам арганізацыі дыскусіі пра будучыню краіны сярод экспэртаў, якія прадстаўляюць розныя палітычныя кірункі.
Крызіс у апазыцыі ёсьць, але гэта ня значыць, што мы ня разам. Галоўная прычына, мне здаецца, у тым, што пакуль няма агульнага разуменьня, што разам трэба рабіць. |
[ 25/07/2006 12:35 ] |
Шаноўны спадар Аляксандр! Ці лічыце Вы магчымым працянваць сваю палітычную кар'еру ў далейшым, пасля фактычнага сабатажу выбарчай кампаніі 2006? Чаму да сенняшняга часу вы не перапрасілі у грамадскасьці за зрыў друку праграмы кандыдата на Прэзідэнта? А ожа зараз перапросіце? Гэта быў бы добрасумленны крок. |
Лічу магчымым і патрэбным займацца палітыкай. Мне вядомыя людзі, якія распаўсюджваюць чуткі пра “сабатаж”. Калі я пагаджаўся на працу ў штабе адзінага кандыдата, то ведаў, што буду вінаваты. Але гэта быў мой выбар, я ня мог застацца ўбаку. Я добра разумеў, у якой сытуацыі прыдзецца працаваць, і імкнуўся рабіць усё, што мог. Фактычна ўсе агітацыйныя матэрыялы Мілінкевіча распрацаваныя пад маім кіраўніцтвам. За гэта я нясу адказнасць. Што да зрыву друку праграмы, то ёсць людзі, якія добра ведаюць, як усё было на самой справе. Адны маўчаць, а некаторыя распускаюць плёткі, што гэта я быў ініцыятарам гэтай “падзеі”. Не ў маіх правілах перакладаць віну на іншых, калі яны маўчаць. Перапрашаю за тое, што не пракантраляваў належным чынам выкананне працы супрацоўнікамі штаба. |
[ 25/07/2006 16:31 ] |
Неяк чытаў, што вы гралі ў рок-гурце на бас-гітары. Ці вы дагэтуль граеце час ад часу? |
Так, граю. На гітары ў коле сяброў, а часам і на бас-гітары. Сярод музыкантаў, з кім граў у адным гурце, толькі адзін цяпер выходзіць на сцэну – гэта Аляксандар Сапега, які грае на бубнах у гурце “Apple Tea”. |
[ 25/07/2006 18:01 ] |
Здравствуйте, Александр!
Скажите пожалуйста, в кого из белорусских политиков Вы верите? Кто он, сегодняшний настоящий лидер?
С уважением, Андропов |
Таких людей много, в том числе и в ОГП. Проблема в том, что общество о них знает мало. |
[ 25/07/2006 19:35 ] |
Добрый дзень спадар Аляксандр. Я хацеў бы запытацца, ці спатрэбіліся Вам тыя вынікі SWOT наліза, якія атрымаліся ў перыяд з 21.03.06 па 01.04.06? Ці можна казаць, што стратэгія Абьяднаных Дэмакратычных Сілаў яшчэ толькі будзе сфармулявана? І ці можна наогул спадзявацца, што гэта здарыцца ў бліжэйшы час? Дзякуй за адказ! #20 |
Дзякуй за пытанне! У камеры №20 у ізалятары на Акрэсціна мы мелі шмат часу, ніхто нікуды не спяшаўся, ніхто нікому не тэлефанаваў. І мы 5 дзён праводзілі «стратэгічную гульню». Яе вынікі вельмі цікавыя, і сталі добрай дапамогай у працы над новай стратэгіяй. Якая, на жаль, яшчэ не завершана. Дзякуй усім удзельнікам і прывітанне сукамернікам! Гэта быў добры час сярод цудоўных людзей!
|
[ 25/07/2006 20:34 ] |
Калі ўжо Дзяржынску вернуць спрадвечную назву? |
Даўно пара! А вернуць – калі людзі захочуць. Ці Койданава, ці Крутагор’е – хай выбіраюць. Але павінна быць гістарычная назва. |
[ 25/07/2006 20:35 ] |
Раскажыце, калі ласка, пра сваіх дзяцей -- ці размаўляюць яны па-беларуску, ці бяруць удзел у дэмакратычным руху? |
Сыну Аляксандру 17 гадоў, дачцэ Вользе – 13. Яны вучацца ў школе. Па беларуску размаўляюць, але сярод сяброў – переважна па-руску. Палітыкай не займаюцца, але дэмакратычным сілам спачуваюць, агітавалі за Мілінкевіча, носяць значкі "За свабоду". |
[ 25/07/2006 20:37 ] |
Ты столько лет проторчал в оппозиции на генеральской посаде замом, а где результаты твоей борьбы в ОГП, против режима вообще? Такое впечатление, что ты просто дешево все эти годы зарабатывал себе кусок хлеба. Федута прав в этом смысле.
Геннадий |
О Федуте предпочитаю не говорить. Результатами и своей, и нашей общей деятельности не могу быть довольным. Что касается заработка и куска хлеба, у меня было достаточно возможностей не иметь с этим проблем. Но имею их до сих пор, как и тысячи моих коллег, которым не устроиться на работу из-за того, что они в «черных списках». Но тот, кто имеет голову и руки, заработает на жизнь. «Генеральские», как Вы говорите, должности, доходов не приносят. |
[ 25/07/2006 21:00 ] |
Ці блізкая вам проза Янкі Брыля? Каго зь беларускіх і замежных місьменьнікаў вы ўвогуле любіце чытаць? |
Брыль – гэта клясык. Вельмі яго паважаю ня толькі як пісьменьніка, але як мужнага і прынцыповага чалавека. Ён назаўжды застанецца ў нашай гісторыі.
Чытаць люблю Быкава, Караткевіча. Цікавыя новыя работы Васіля Якавенкі. З маладых падабаецца Андрэй Федарэнка. У паэзіі – невялікі знаўца, але з задавальненьнем чытаю Генадзя Бураўкіна, Ніла Гілевіча, Алеся Пісарыка, Анатоля Сыса. |
[ 25/07/2006 22:08 ] |
Паважаны Аляксандр, незразумела, чаму Вы адмовіліся ад лідэрства ў АГП. За Анатолем Лябедзькам заусёды будзе заставацца "заслуга" прыводу да ўлады Лукашэнкі, а Вы чалавек сумленны, у Вас чыстая палітычная біяграфія. Вы не пажадалі канкураваць з Лябедзькам? Ці гэта якраз той выпадак, калі ў палітыцы перамагаюць цынікі? |
Гэта ня той выпадак. Проста я быў на адной пасадзе больш за 10 год. Трэба часам трохі мяняць сфэру дзейнасьці. Я пра сваё рашэньне папярэдзіў загадзя, мы разам абмеркавалі варыянты будучай працы. Я застаюся ў партыі і буду працаваць дзеля дасягненьня нашых агульных мэтаў. Лябедзьку я давяраю і працую зь ім у адной камандзе. |
[ 26/07/2006 00:41 ] |
Чаму Вы не балатаваліся ў якасьці кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі? Ці гатовы на гэта ў будучым? Мне здавалася, што Вы значна лепшая кандыдатура з АГП у параўнаньні з старшынём гэтай партыі сп. А.Лябедзькам, які занадта канфліктны праз незаўсёды здаровыя амбіцыі. Праўда, пасьля апошняй выбарчай кампаніі, дзе Вы працавалі на імідж Мілінкевіча, у мяне зьявіліся сумненьні ў Вашых здольнасьцях, як кіраўніка. Ці бачыце свае памылкі падчас гэтае кампаніі і ў чым?
Дзяккуй. Ігар Бараноўскі, Берасьце |
Дзякуй за такую ацэнку маёй асобы. Я першы раз атрымаў такія прапановы ў 2001 годзе, да таго часу пра гэта сур'ёзна ня думаў. Але ўжо тады вырашыў, што гэта не маё - я не хачу быць прэзыдэнтам. Па шэрагу паказчыкаў я не дацягваю да гэтага, бачу ў сябе шмат недахопаў. Таму я вырашыў, што калі пойдуць такія людзі як я, іх будзе 10-15 чалавек, зашмат, і гэта будзе нікому не патрэбна, таму павінен быць адзіны кандыдат.
Што да маёй дзейнасці ў штабе Мілінкевіча, то безумоўна нельга яе назваць пасьпяховай, бо вынік такі. Для мяне было зразумела, што калі я пагаджаюся на гэтую працу, то ў гэтых умовах на мяне будзе ўскладзеная ўся адказнасьць, але я на гэта пайшоў. Галоўны недахоп - што стратэгія была зацьверджана палітрадай, але за выкананьне стратэгіі ніхто не адказваў. Па тэхнічных прычынах Мілінкевіч, які ўзначальваў палітраду, ня мог эфэктыўна ёй кіраваць, бо выступаў у гэтай выбарчай кампаніі ў ролі кандыдаты. Штаб адказваў за свой кавалак працы, а астатнія кірункі стратэгіі проста не выконваліся. І ў сваёй працы я бачу шмат недахопаў, іх цяжка пералічваць, але адзін зь іх, які мы ня здолелі пераадолець - тое, што мы позна падрыхтаваліся да збору сродкаў сярод грамадзянаў РБ і гэтую кампанію не правялі. |
[ 26/07/2006 06:37 ] |
Знаю Вас с 1992 года, в котором принимал уважаемого мною проф. С.Богданкевича в Новополоцке, и Вас в числе его сопровождающих. С тех пор пришел к выводу, что Вы из тех, кто не сеет, не пашет, не подставляется под ментовские дубинки, а ... кушает всегда сладко!!! За чей счет, г-н Добровольский, Вы кормитесь?
Когда-то, в 1989–1991, Вы и такие как Вы, убеждали людей, что все беды от партноменклатуры... Сегодня Вы - типичный партноменклатурщик, который превратил "оппозиционную деятельность" в свой доходный бизнес. Не так ли, Александр?
Виталий Сосновский |
Ня так, Віталь. Таму што калі ўзгадаць тую партыйную намэнклятуру, то яна мела ня толькі ўладу, але і доступ да спэцразьмеркавальнікаў, жыла значна лепш як усё астатняе грамадзтва. Зараз жа ніякія партыйныя пасады не прыносяць ніякай матэрыяльнай карысьці людзям, якія на іх працуюць, і акрамя праблемаў наўрад ці штосьці можна ў матэрыяльным пляне мець. Але чалавек, у якога ёсьць галава і рукі, можа зарабіць сабе на жыцьцё. Шмат каму хацелася б, каб апазыцыянэры і іх сем'і ня толкьі ня мелі працы, але і магчымасьці нармальна жыць. Тыя прадстаўкнікі ўлады, якія ствараюць такія ўмовы, усё ж памыляюцца - мы выжывем і будзем сваю справу рабіць. |
[ 26/07/2006 06:39 ] |
25.07.06
Уважаемый Александр!
Планирует ли оппозиция и, в частности ОГП, проведение мероприятий, посвященных 65-й годовщине самосожжения Мозырских евреев?
Как Вы знаете, несколько десятков евреев сожгли сами себя в конце августа 1941г. после оккупации города нацистами.
Спасибо за ответ.
Яков Гутман |
Спасибо Вам, Яков, за вашу деятельность в Беларуси. Без нее люди могли и не узнать о страшном прошлом и о многих из тех, кто боролся с фашизмом, но не попадал в официальную «концепцию» истории КПСС. Наша организация в Мозыре примет участие в организации мероприятий, посвященных этому событию, а в целом мы считаем очень важным сотрудничество всех, кто хочет, чтобы люди знали правду. Чтобы не повторились снова темные времена. |
[ 26/07/2006 08:38 ] |
СЕРЕТАРЬ ПЕРВИНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ БРСМ МОЖЕТ ПОЛУИТЬ ПОДДЕРЖКУ ИЗБИРАТЬСЯ В МЕСТНЫЕ СОВЕТЫ ОТ ВЛАСТИ И ОТ ОППОЗИЦИИ??????
КАК ВЫ ДУМАЕТЕ?????????? |
Если выйдет из этой организации |
[ 26/07/2006 11:10 ] |
Дзень добры, Аляксандр! Як Вы лiчыце - чаго не хапила для перамогi А.Мiлiнкевiча на апошнiх выбарах? Якiя далейшыя планы апазыцыi, на што цяпер будзеце рабiць стауку? I апошняе - што нас чакае на наступных выбарах 2011? Вялiкi дзякуй! |
Шмат чаго не хапіла – і арганізаванасьці, і кваліфікацыі, і сродкаў. Але галоўнае – жаданьня людзей вярнуць сваю краіну на шлях цывілізаванага дэмакратычнага развіцьця. У гэтым і наша віна, бо людзі ня ведалі праўды, і ня ўсім мы яе здолелі данесці. Тым ня менш, Беларусь стала іншай краінай пасля выбараў. У гэтым заслуга тых, хто знайшоў у сабе мужнасьць сказаць сваё слова ў абарону свабоды, праўды і справядлівасьці. Такіх людзей упершыню за апошнія 10 гадоў было вельмі шмат. І гэта ўбачыў увесь свет, і усё наша грамадзтва. Я веру, што перамены прыйдуць, калі гэтага вельмі захочуць людзі. І яны могуць прыйсці хутчэй, чым “выбары” 2011 года. Нам трэба рабіць галоўную стаўку на мабілізацыю людзей дзеля абароны сваіх правоў і права Беларусі быць дэмакратычнай краінай. Гэта значыць, што патрэбны масавыя патрабаваньні пераменаў. Добра падрыхтаваныя. |
[ 26/07/2006 11:39 ] |
Калi беларускi народ будзе думаць па-iншаму? I што для гэтага трэба рабiць менавiта зараз?
Андрэй, студэнт. |
Я думаю, што беларускі народ гэта ня штосьці аднастайнае, і людзі думаюць па-рознаму ўжо зараз. Пытаньне ў тым, калі яны будуць прымаць рашэньні на падставе праўдзівай інфармацыі. Дзеля гэтага шмат чаго трэба зрабіць, у першую чаргу - рабіць інфармацыйныя праекты, якія зараз распрацаваны для Беларусі, эфэктыўнымі, каб людзі ведалі праўду, тады яны будуць думаць інакш. |
[ 26/07/2006 11:45 ] |
Здравствуйте, Александр Ольгертович! Вы ещё под знаменем с красной лошадью? Чем Вы занимались после 19 марта? Кроме того, что ходили за водой и сигаретами участникам «белорусского Майдана»? Тогда Вас вроде задержали? Заместителя руководителя штаба единого кандидата от оппозиции вместе с лидером самой большой белорусской партии? Как в сказке: в путь снарядились, деньгами запаслись, отъехали, да вдруг вспомнили, что кони не поены. Сегодня Анатолий Владимирович потрясает ятаганом в бессмысленной злобе, а Вы, чем Вы заняты, опытный политик? Спасибо. Ирина. |
Я якраз супраць бессэнсоўнай злосьці, адчуваю яе ў гэтым пытаньні. Справа ў тым, што сапраўды, акцыі пратэсту 19 сакавіка і пазьней былі дрэнна арганізаваныя, гэта трэба прызнаць, але кожны рабіў выбар сам - ці дапамагаць тым, хто стаіць, ці назіраць і казаць, якія яны дрэнныя. Людзі там былі вельмі добрыя, мне давялося быць зь імі ў пастарунку. Людзі на плошчы зьмянілі фактычна сытуацыю ў Беларусі, зараз у нас іншая тэндэнцыя. Чым я займаюся цяпер, я ўжо адказваў у папярэдніх пытаньнях. |
[ 26/07/2006 13:07 ] |
Як вы бачыце развіцце падзей на бліжэйшыя паўгада ў Беларусі, ролю ў іх аб'яднанай апазіцыі і АГП? |
Паколькі зараз плянуюцца мясцовыя выбары, то перад апазыцыяй стаіць пытаньне, удзельнічаць у іх ці не, ставіцца да іх як да выбараў, ці як да палітычнай кампаніі. І таму, я думаю, што трэба выкарыстаць гэтую кампанію дзеля таго, каб працаваць зь людзьмі, але будуць больш важныя падзеі, зьвязаныя з павышэньнем цэнаў на энэрганосьбіты, і магчымым новым пэрыядам так званай інтэграцыі. Апазыцыі трэба сканцэнтравацца больш на падрыхтоўцы да гэтых падзеяў. |
[ 26/07/2006 13:19 ] |
А вы вiньшавалi Мiлiнкевiча з Днем Нараджэньня? |
[ 26/07/2006 13:26 ] |
Парайце калi ласка, куды лепш з'ездзіць адпачаць гэтым летам? |
Не зьяўляюся экспэртам у гэтым пытаньні, на жаль, але думаю, што можна зьезьдзіць на возера Сьвіцязь, мне там вельмі падабаецца. |
[ 26/07/2006 13:28 ] |
Дэм. рух:
№1 - Мiлiнкевiч
№2 - ???
№3 - ??? |
Я б не займаўся зараз расстаўленьнем гэтай герархіі, галоўнае зараз ня тое, хто будзе мець якую пасаду, а тое, каб усе ўдзельнікі дэмруху добра ўяўлялі сабе, што трэба разам рабіць. І па-другое, каб былі створаныя ўмовы, у якіх кожны прыхільнік пераменаў ведаў бы асноўныя накірункі дзейнасьці і мог бы да яе далучыцца без усялякага дазволу з боку партыйных ці іншых структур. Гэта дазволіла б працаваць дзеля агульнай мэты нават тым людзям, якія адзін аднаму не падабаюцца. |
[ 26/07/2006 13:39 ] |
Як вы ставiцеся да лiдара беларускага вызвольнага руху Зянона Пазьняка? |
Я стаўлюся да яго зь вялікай павагай, таму што ён шмат зрабіў ля таго, каб Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Пры гэтым не магу пагадзіцца з тым, што ён гаворыць зараз пра ўсіх удзельнікаў дэмакратычнага руху. |
[ 26/07/2006 13:40 ] |
Калі ўжо АГП заменіць былога лукашэнкаўскага памагатага Лябедзьку на некага больш прывабнага? |
Калі ў вас ёсьць такая думка, зь якой я нязгодны, але прызнаю права на тое, каб яна ў вас была, то ёсьць нармальны шлях дасягненьня гэтай мэты - ўступіць у партыю і загітаваць яе сяброў абраць новага старшыню. Пакуль жа даверам карыстаецца Анатоль Лябедзька, ён таксама карыстаецца і маёй падтрымкай. |
[ 26/07/2006 13:45 ] |
С. Калякін, В. Лявонаў, Я. Раманчук, А. Лябедзька, А. Дабравольскі, А. Ярашук, С. Багданкевіч, С. Шушкевіч, А. Мілінкевіч, В. Арэшка перад дэмкангрэсам абмяркоўвалі з маскоўцамі сумесныя дзеяньні. Расейцы паабяцалі “магчымасьці і рэсурсы” для адзінага кандыдата. Усе ўжо цяпер вядомыя “адзіныя кандыдаты” ад дэмсілаў і ў Маскве ўзгодненыя, і паабяцана, што будуць падтрыманыя.
Як выглядае зараз вашае супрацоўнiцтва з маскоўцамi? |
Па-першае, хачу сказаць, што ніхто з нас не ўзгадняў кандыдатаў у прэзыдэнты ў Маскве. Нашай ідэяй было, каб як мага больш людзей у Беларусі прынялі ўдзел у вызначэньні адзінага кандыдата. І А.Мілінкевіч быў абраны кангрэсам дэмсілаў, вызначылі кандыдата беларусы, прадстаўнікі розных арганізацый, якія выступаюць за перамены. А тое, што дэмакратычныя партыі Расеі, такія як СПС, Рэспубліканская партыя, падтрымалі нас, гэта добра. Нікіта Бялых, Лысенка і Рыжкоў прыяжджалі ў якасьці назіральнікаў і пасьля расказалі праўду аб тым, як гэтыя выбары праходзілі. Мы за гэта ім удзячныя. Я лічу, што ў Расеі ёсьць шмат прыхільнікаў беларускай дэмакратыі, і трэба зь імі працаваць, нягледзячы на тое, што ў цэлым Расея праводзіць шавіністычную палітыку ў дачыненьні да Беларусі. |
[ 26/07/2006 13:47 ] |
Якiя інтарэсы нацыянальнай беларускай дзяржавы есьць прыярытэтнымi для вас? |
Па-першае - незалежнасьць, а па-другое - стварэньне такіх умоваў, каб кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь мог працаваць дзеля сваіх уласных інтарэсаў і інтарэсаў усёй нашай краіны. |
[ 26/07/2006 13:49 ] |
Як вы ставiцеся да поўнага пераходу Беларусi на Беларускую Мову? Цi падтрымаеце такi пераход? |
Я лічу, што беларуская мова павінна быць галоўнай у беларускай дзяржаве, але гэтае пытаньне трэба вырашаць вельмі і вельмі акуратна. У нас ужо быў такі прыклад, калі вялікае жаданьне вярнуць беларусам сваю мову сутыкнулася зь неразуменьнем шмат якіх людзей, і мы страцілі падтрымку гэтых людзей. Зараз гэта проста немагчыма зрабіць. Па-першае, трэба забясьпечыць права кожнаму чалавеку гаварыць на той мове, на якой ён хоча, а па-другое, трэба патрабаваць таго, каб дзяржаўныя служачыя, якія працуюць у органах дзяржаўнай улады, ведалі беларускую мову і адказвалі на звароты грамадзянаў на той мове, якая зьяўляецца дзяржаўнай. |
[ 26/07/2006 13:51 ] |
Якiя тэмы абмяркоўваюцца ў час вашых кансультацыяў з маскоўцамi? |
Тэмаў шмат, але галоўнае, што мы ім сказалі, што мы гатовы абмяркоўваць усе тэмы, акрамя пытаньня незалежнасьці Беларусі - гэтае пытаньне для нас не зьяўляецца тэмай для абмеркаваньня. Усё астатняе мы абмяркоўваем - і эканамічнае супрацоўніцтва, і абмен інфармацыяй, і магчымае супрацоўніцтва ў будучым паміж нашымі краінамі, і магчымае супрацоўніцтва ў тым, каб рухацца ў Эўропу, таму што нашыя партнэры ў Маскве і іншых рэгіёнах Расеі - гэта дэмакраты, якія прытрымліваюцца эўрапейскіх каштоўнасьцяў, але мы не абмяркоўваем пытаньня незалежнасьці, і яны нашую пазыцыю паважаюць. |
[ 26/07/2006 13:53 ] |
Кангрэс ЗША даў некалькi мiльенаў у тым лiку на падтрымку палiтычных партый. Колькi з таго атрымала АГП? |
Ніколькі партыя не атрымала, думаю, што атстанія партыі таксама. Калі гаворка ідзе пра падтрымку палітычных партый, дык магчыма гэта тыя сустрэчы, сэмінары, кія праводзіліся з удзелам сябрпоў нашых партый. За ўдзел у гэтых сэмінарах яны нічога не атрымлівалі, а наколькі я разумею, аплочваліся выдаткі, зьвязаныя з правядзеньнем самога мерапрыемства. Што да замежнай падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі ў цэлым, то яна на жаль неэфэктыўная, Зразумела, што палітычныя партыі не атрымлівалі і ня будуць атрымліваць гэтай падтрымкі, а вось незалежныя СМІ маглі б атрымаць. На жаль, на маёй сустрэчы з Кандалізай Райс у прысутнасьці яшчэ 8 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, наша супольная пазыцыя пра тое, што найперш трэба падтрымаць незалежныя сродкі масавай інфармацыі, не прывяла да таго, каб гэтыя СМІ адчулі гэтую падтрымку. На жаль, калі гэтая падтрымка і была, дык яна была абсалютна недастатковай. |
[ 26/07/2006 13:54 ] |
Якi лёс некалькiх соцень тысяч ад урада Нарвэгii, якiя былi выдзеленыя на падтрымку дэмакратыi? |
Пра гэта, на жаль, я нічога ня ведаю, таму на гэтае пытаньне адказаць не магу. Думаю, што, безумоўна, палітычныя партыі з гэтага таксама нічога не атрымлівалі. |
[ 26/07/2006 14:05 ] |
На Вашу думку, колькi засталося Лукашэнку? Цi ён застанецца, пакуль хопiць здароўя? Сяргей, Вiлейка |
Ён застанецца, пакуль хопіць цярпеньня ў беларусаў, у грамадзянаў нашай краіны. Я думаю, што калі людзі захочуць, то гэтае пытаньне будзе вырашанае вельмі хутка. Прагнозаў цяпер рабіць ня буду, але скажу, што цалкам магчыма, што ня трэба чакаць 2011 году. |
[ 26/07/2006 14:15 ] |
Vashaja ideja pravesci akcyi pratestu u dzen' sudu nap aktyvistami PARTNERSTVA padtrymanaja belaruskaj dyjasparaj u New Yorku -- u pyatnichy 28 lipenya z 4 da 5 gadzhin kalya belaryskaga kansylyaty, shto znahodzhicha pa adrasy: 708 3rd Ave, at 44th Street y
Manhettane proidzhe akchiya salidarnaschi syprach' syda i nezakonnaga
arishty y Belarysi nad arganizhachiyai "Partnerstva".
A ci budze neshta u Mensku? |
Так, у Менску таксама плянуецца акцыя пратэсту, і ня толькі ў Менску. Я вельмі ўдзячны нашым сябрам-беларусам у Нью-Ёрку, якія адгукнуліся на наш заклік, і думаю, што шмат яшчэ хто адгукнецца і выкажа сваю пазыцыю, што нельга судзіць людзей толькі за тое, што яны маюць іншую палітычную пазыцыю. |
[ 26/07/2006 14:39 ] |
Впечаталяют наезды на Вас в интернете со стороны Александра Федуты. Вы не говорили ему, что после всего того, что он и его друзья сделали в 1994 году, ему лучше было бы помолчать? |
Я думаю, што гэта і так відавочна. Але я лічу, што кожны мае права выказваць сваю пазыцыю. Я магу не паважаць гэтую пазыцыю, але я паважаю гэтае права. |
[ 26/07/2006 14:41 ] |
Александр!
Желаю Вам успехов в Вашей нелегкой борьбе, а всем нам скорой победы.
Будете в Праге, звоните. Вы наверное уже меня не помните. Мы встречались несколько раз. Приятно вспоминаю о нашиж дискуссиях. Я тогда был у соцдемов Бурбо и Кривицкого, занимался вопросами теории местного самоуправления с Боровиком В.А
Нас здесь чел.5 неорганизованных патриотов :-). Так что если какая помошь в ЧР надо, обращайтесь.
С уважением,
Гладкий Александр |
Дзякуй за цёплыя словы, я параіў бы вам арганізавацца і знайсьці тых людзей, якіх у Празе шмат, якія ёсьць патрыётамі, і дзейнічаць разам. |
[ 26/07/2006 15:08 ] |
А Вы слухаеце Радыё Свабода? :) |
Слухаю. У мяне лічбавы прыёмнік, і я, можа, маю лепшыя ўмовы каб слухаць Радыё Свабода. Адзінае, што ня вельмі добра, што 4 разы на дзень зьмяняецца частоты, і чалавеку, які не зьяўляецца адмыслоўцам, цяжка знайсьці, дый якасьць часам бывае ня вельмі добрай. Але тым ня менш, Радыё Свабода выконвае вельмі важную функцыю, каб людзі маглі даведацца пра тое, што на самой справе адбываецца ў Беларусі, і я за гэта вельмі ўдзячны супрацоўнікам "Свабоды". |
[ 26/07/2006 15:29 ] |
Uspechov, byvshij rabotnik 91 otdela |
Мне вельмі прыемна, я працаваў у канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудаваньня ў 91 аддзеле, і менавіта гэтае прадпрыемства вылучыла мяне кандыдатам у дэпутаты ў 1989 годзе, і я адчуў вельмі сур'ёзную падтрымку ад сваіх супрацоўнікаў. Вельмі ўдзячны ім ня толькі за падтрымку, але і за сумесную працу таксама, вельмі ўдзячны, што мне жадаюць посьпехаў тыя людзі, якіх я вельмі паважаю. |
[ 26/07/2006 16:34 ] |
Мы заканчваем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар. |
Мне здаецца, што хутка інтэрнэт стане адным з самых галоўных сродкаў інфармацыі для людзей, менавіта таму, што ён вельмі разнастайны і дазваляе кожнаму выказваць свае думкі. Тое, што я атрымаў розныя пытаньні ад людзей з рознымі палітычнымі пазыцыямі – гэта якраз нармальна, і гэта мяне цешыць, і я хацеў бы, каб нашы сродкі масавай інфармацыі прадаставілі такую магчымасьць грамадзянам Беларусі – і хваліць, і крытыкаваць таго, хто падабаецца ці не падабаецца, каб голас людзей быў пачуты, так як на сёньняшняй онлайн-канфэрэнцыі. |
|
|