[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


30 Сакавіка 2006
Ніна Шыдлоўская
Ніна Шыдлоўская - прэсавая сакратарка былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна

Задавайце пытаньні
04.01.2006
Аляксандар Вайтовіч
10.01.2006
Сяргей Гайдукевіч
18.01.2006
Аляксандар Казулін
23.01.2006
Аляксандар Мілінкевіч
26.01.2006
Зянон Пазьняк
03.02.2006
Андрэй Дынько
09.02.2006
Павел Шарамет
15.02.2006
Лявон Вольскі
20.02.2006
Сяргей Калякін
28.02.2006
Алесь Пашкевіч
08.03.2006
Сьвятлана Алексіевіч
16.03.2006
Джордж Крол
23.03.2006
Аляксандар Мілінкевіч
05.04.2006
Крысьціна Шацікава
11.04.2006
Iвонка Сурвіла
19.04.2006
Марыюш Машкевіч
04.01.2006
Юры Бандажэўскі
10.05.2006
Іна Кулей
17.05.2006
Валер Леванеўскі
24.05.2006
Вячаслаў Сіўчык
31.05.2006
Валер Булгакаў
07.06.2006
Сяргей Тарпачоў
13.06.2006
Вінцук Вячорка
19.06.2006
Наш Васіль Быкаў

27.06.2006
100 дзён пасьля Плошчы

05.07.2006
Захар Шыбека

12.07.2006
Валер Дранчук
14.07.2006
Ірына Казуліна
19.07.2006
Ганна Кісьліцына

26.07.2006
Аляксандар Дабравольскі
02.08.2006
Вітаўт Мартыненка
08.08.2006
Янка Запруднік

14.08.2006
Сяргей Антончык
23.08.2006
Алесь Пушкін
28.08.2006
Іна Кулей
06.09.2006
Барыс Пятровіч

13.09.2006
Сьвятлана Завадзкая

20.09.2006
Аляксандар Старыкевіч

27.09.2006
Алесь Каліта

04.10.2006

Аляксандар Мілінкевіч
11.10.2006
Уладзімер Мацкевіч

18.10.2006
Сяргей Харэўскі

25.10.2006
Анатоль Лябедзька
30.10.2006
Павал Севярынец

08.11.2006
Тацяна Процька

15.11.2006
Валер Булгакаў
22.11.2006
Сяргей Скрабец
29.11.2006
Андрэй Дынько
06.12.2006
Станіслаў Шушкевіч

13.12.2006
Уладзімер Някляеў

19.12.2006
Ваша Свабода
2003  2004  2005  2006
[ 29/03/2006 00:30 ]
Выказваецца меркаваньне, што павёўшы народ на Акрэсьціна Казулін адыграў ролю беларускага папа Гапона. Ваш адказ на гэта?
Павёўшы народ на Акрэсьціна, Казулін зрабіў, што мусіў зрабіць. Гэта была думка людзей, якія сабраліся ў парку Янку Купалы. Казулін як сапраўдны лідэр ня мог дапусьціць, што супраць людзей, якія пойдуць выказаць салідарнасьць затрыманым, будуць ужытыя гвалтоўныя сродкі. Менавіта таму ён і пайшоў разам зь людзьмі. У гэты сьвяточны дзень 25 сакавіка Казулін ня мог ня быць разам з тымі, хто знаходзіцца ў зьняволеньні.

І калі вы самі прысутнічалі ў час шэсьця на вуліцах Менску, гэта было мірнае шэсьце. Людзі нават выконвалі правілы дарожнага руху -- пераходзілі дарогі на зялёнае сьвятло. Мэта шэсьця была відавочная -- маральна падтрымаць тых, хто быў затрыманы раней, як на Кастрычніцкай плошчы, так і падчас выбарчай кампаніі.

На працягу ўсяго шэсьця Казулін кантраляваў парадак. Заклікаў не паддавацца на правакацыі, якія маглі быць зьдзейсьнены ў натоўпе. Калі людзі ўбачылі перакрытую шчытамі спэцназу, ніхто іншы, як Казулін са сьвятарамі і паплечнікамі пайшоў на перамовы, каб не чапалі мірнае шэсьце. І калі ўлады дазволілі сабе біць людзей у сьпіну, жорстка зьбіваць, і нават страляць у людзей, то значыць улада дасягнула апагею страху. Самае галоўнае, што баіцца кіраўнік сёньняшняй дзяржавы. Калі ён рэальна мае больш за 82% сваіх грамадзян, то навошта прымяняць такія сродкі супраць той "купкі людзей" (як яны называюць), якія ня згодныя з палітыкай прэзыдэнта.

Тое, што адбылося 25 сакавіка, яскрава пацьвярджае, што праўда на нашым баку. Выбары фальсыфікаваныя. Сёньняшні прэзыдэнт узурпаваў уладу.
[ 29/03/2006 00:46 ]
Какие конкретные действия по опротестованию итогов выборов вы намерены предпринять? Почему все акции у вас сводяться к элементарному освобождению Козулина? Неужели вы считаете, что такип образом вы чтото добьетесь? Жалобы имеют в этом очень скромное значение, вы не согласны?
Абавязкова вытрымліваць закон, калі мы самі зьяўляемся прыхільнікамі законнасьці. Дзеля таго, каб зьвярнуцца да міжнароднай супольнасьці з непрызнаньнем вынікаў выбараў 19 сакавіка, абавязкова трэба прайсьці ўсе судовыя інстанцыя ўнутры краіны. Гэта адзін бок справы. Другое, плянуецца і цяпер праводзяцца рэальныя мерапрыемствы ўнутры краіны. Загадзя гэтыя пляны я агучваць ня буду.
[ 29/03/2006 01:38 ]
Добры дзень, спадарыня Шыдлоўская! Калі я правільная разумею сітуацыю, то змагацца трэба за нешта (нешта адстойваць), трэба каб была нейкая канкрэтная аргументацыя, чаму трэба змагацца супраць таго ці іншага(напрыклад супраць рэжыму), і трэба каб быў нейкі план змагання (стратэгія, тактыка). Пагэтаму хачу задаць пытанні: ці тое што было да выбараў і пасля адпавядае маім характырыстыкам (ці было нешта, ці была аргументацыя, і ці быў план)? Калі ўсе гэта было, то апішыце, а то я нічога не бачыў. І ці будзе будзе усе гэта (нешта, аргументацыя, план), калі гэтага не было? Я лічу, што нельга гуляць, з рэжымам па правілах рэжыму. калі пытанне не па адрасу, можыце не адказваць. Дзякуй. Патрыёт
Па плянах рэжыму нельга гуляць у ніякім выпадку. І якраз дзеяньні Казуліна даказалі, што рэальна зламаць плян улады. І пляны, і стратэгія, і тактыка, усё было распрацавана. На жаль, далёка ня ўсё можна вынесьці на шырокую публіку. Якраз ужо зараз скарарктаваныя далейшыя дзеяньні, далейшая стратэгія і тактыка ў адпеведнасьці з тымі ўмовамі, у якіх мы зараз знаходзімся.
[ 29/03/2006 04:12 ]
нина скажите есть ли вероятность применения специальных психотропных средств в тюрьмее для нажима на Александра Казулина и других активистов. Или этот метод КГБ остался в прошлом
Гэта пытаньне хутчэй да супрацоўнікаў КДБ. Я не магу ані абвергнуць, ані пацьвердзіць. Тое, што супраць людзей 25 сакавіка, прымянялі дымавыя шашкі, сілу, гэта праўда. Наколькі ўлады гатовы прымяняць супраць апанэнтаў псыхатропныя сродкі, я спадзяюся, што яны гэтую мяжу не пяройдуць, і псыхатропныя сродкі прымяняць ня будуць.
[ 29/03/2006 05:02 ]
Хто такая Ніна Шыдлоўская? Чым яна вызначылася да гэтых "выбараў"?
Я -- філёляг. Я ня новы чалавек у дэмакратычным руху. У дэмакратычны рух прыйшла яшчэ студэнткай, калі лёс, дзякуючы такім асобам як Міхась Чарняўскі, зьвязаў з сацыял-дэмакратычнай партыяй. Такім чынам з 1993 году я ў дэмакратычным руху. На дадзены момант я зьяўляюся намесьнікам старшыні рады Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына". Таму людзям, якія даўно ў дэмакратычным руху, маё імя ня ёсьць новае.
[ 29/03/2006 08:49 ]
Что там за черная кошка пробежала между пресс-группой Козулина и пресс-группой социал-демократической партии Громада? От Левковича нечто слышал, хотелось бы поконкретнее. Неужто партия Козулина имеет расхождения с самим Козулиным по политическим вопросам? В момент его ареста только раскола нам и не хватало. Что вы думаете об этом? Геннадий
Калі Вы чулі гэта ад Ляўковіча, то гэта пытаньне да яго, але ніякіх чорных кошак у нас па офісе ня бегала. Партыйная прэс-служба, як і сама партыя, трошкі адмежаваная, у сілу свайго палітычнага статусу і палітычных прыхільнасьцяў. Таму далёка не заўсёды яны маюць магчымасьць называць рэчы дакладна сваімі імёнамі. Прэс-служба палітыка Казуліна намнога больш вольная ў сваіх дзеяньнях, але ніякіх прынцыповых разыходжаньняў не было і ня будзе.
[ 29/03/2006 08:56 ]
Скажите Нина, знает ли А.В. Козулин о бывших обвинениях Милинкевича и как он их комментирует. Планирует ли дальше Козулин бороться с нынешней властью вместе с Милинкевичем, или это станет ясно только когда он будет освобожден.
Незважаючы на фізычную ізаляванасьць, Казулін інфармаваны пра тое, што адбываецца. Ён меў сустрэчы за сваім адвакатам. Незважаючы ні на што, ён лічыць, што змагацца з рэжымам можна толькі разам. Толькі разам мы пераможам.
[ 29/03/2006 09:47 ]
Уважаемая госпожа Шидловская,что-то я не доверяю Александру Козулину.То он зовет людей покинуть площадь,то зовет людей идти на Окрестина,прекрасно понимая,чем это закончится.Не состоит ли Александр Козулин в преступном сговоре с нынешней властью? С уважением, Сергей
Шаноўны спадар Сяргей, не паверыце, я Казуліну давяраю. Гэта чалавек, які пастаянна дзейнічае сыходзячы з мэтазгоднасьці і законнасьці. Яшчэ раз паўтаруюся, яго дзеяньні 25 сакавіка -- увасабленьне чаканьняў людзей.
[ 29/03/2006 09:50 ]
Адкуль у прыгожым чалавеку (духоўна, маральна, зьнешне) знаходзяцца физичныя силы, каб супрацьстаяць цемры? Вы -- беларуская Цимашэнка!
Шчыры дзякуй за такую ацэнку. Сілы якраз бяруцца ад сьвятла. Сьвятло -- гэта Бог. Бог з намі, а таму мы перажомам.
[ 29/03/2006 11:13 ]
Pryvitan`nje shanounaja Nina,u mjanje da vas jos`c` adno pytan`nje: Jakimi vy bachycje dalejshyja stasunki pamizh lidarami apazucyi i jak,na vash pogljad,budzje dzjejnicyc` ulada pas`la getyh "vybarau",ci zdolije jana pajs`ci hoc` na jakij-njebudz` pjeramovy,ci usjo zh ulady puduc` pracjagvac` reprysiuny harakar palityki suprac` apazucyi? Zagadzja dzjakuju za adkaz. Antos` Varonka,Vicjebk.
Дзякуй вялікі. Супрацоўнічаць мы павінны ўсе разам, усе лідэры дэмакратычных структураў. Толькі разам мы зможам нешта зьмяніць. А наколькі ўлады дазволяць сабе ісьці далей на рэпрэсіўныя меры, залежыць толькі ад нас. Калі мы, грамадзяне Беларусі, падымем галовы, перастанем баяцца гаварыць праўду адзін аднаму, будзем абараняць праўду і свае правы перад чыноўнікамі, вось тады і ўлада зразумее, што супраць усяго народу яна ня выстаіць нават шляхам рэпрэсій.
[ 29/03/2006 11:38 ]
ЧЕМ МОЖНО ПОМОЧЬ? КАКИЕ ДАЛЕЕ БУДУТ ПРЕДПРИНИМАТЬСЯ ШАГИ ПО ОСВОБОЖДЕНИЮ ЗАКЛЮЧЕННЫХ?
Самае важнае і галоўнае -- гэта вашае жаданьне дапамагчы. Дзякуй Вам. Дапамагчы можна рэальна. Зараз важна пашыраць інфармацыю сярод тых, хто побач з вамі. А таксама насіць перадачы, тым хто на Акрэсьціна. Тым, каго звольняць, уладкавацца на працу будзе вельмі складана. Дапамажыце ім. І будзьма разам.
[ 29/03/2006 11:55 ]
Ці падтрымліваюць Вашыя калегі па "Бацькаўшчыны" Вашыя палітычныя прыхільнасьці?
Я хачу сказаць дзякуй "Бацькаўшчыне" як арганізацыі, так і Бацькаўшчыне, маёй радзіме. Палітычная прыхільнасьць зараз у нас усіх адна -- свабодная, сувэрэнная, прававая дзяржава. Сярод маіх калег няма такіх, хто б быў супраць гэтага.
[ 29/03/2006 12:03 ]
Цi плануеце Вы спробу атрымаць дазвол на выданне сур' ёзнай аналiтычнай газеты wш, яшчэ лепш, часопiса? Цi, калi гэта будзе немагчыма, Iнтэрнэт-часопiса? Ужо зразумела, што блiжэйшыя пяць гадоу нам прыйдзецца жыць пры iснуючым рэжыме. Але ж, каб грамадства саспела да пераменау, ёсць патрэба у задавальненнi инфармацыйнага голаду. Неабходна мець магчымасць чытаць не толькi каментарыi адносна палiтыкi сёняшнега дню, але абзоры i прагнозы вучоных-эканамiстау па канкрэтных вынiках эканамичнага развiцця сёння, перспектывах гэтага развицця ва умовах сучаснай палiтыки i аналiз альтэрнатыуных варыянтау. Таксама i па iншых сферах жыцця: адукацыi, навуцы, культуры. Вельмi хочацца мець фактычную инфармацыю пра тое, як на справе развиваюцца нашыя прадпрыемсятвы i шншыя сферы. Афицыяльную iнфармацыю з газет i БТ ставим пад сумненне, бо "единожды солгав" спынiцца ужо немагчыма. У той жа час для шматлiкiх вашых прыхiльнiкау ужо мала вельмi правiльных лёзунгау. Усе мы за эканамiчны росквiт нашай Радзiмы не на год-два, а назаусёды. Усе за свабоды слова, друку, сходау. Але хочацца больш аналiтычнай iнфармацыi. Як Вы плануеце прарваць iнфармацыйную блакаду? Вялiкае Дзякуй А.В.Казулiну, якi разам з Мiлiнкевiчам за тры месяцы ва умовах амаль поунай iзаляцыi ад СМI i БТ змог разбудзiць свядомасць нашай краiны! М.В.Шматава
Дзякуй вялікі! Першае, не кажыце "гоп". Я ня думаю, што гэты рэжым пратрымаецца 5 гадоў.

Па-другое, пэўныя інтэрнэт-рэсурсы з аналіткай ужо ёсьць. Магчыма, у іх пакуль невысокая вядомасьць, але гэта справа часу. Да таго ж, вэб-сайт палітыка Казуліна (kozylin.com) якраз і мяркуецца, як аналітычны рэсурс. Над гэтым мы і працуем. Што ўдасца зрабіць у папяровым варыянце, паглядзім.
[ 29/03/2006 12:06 ]
усё часцей гучаць пытаньни кшталту :"А чаму у час ликвидацыи лягера на кастрычницкай з моладдзю не было лидэрау?" У большай ступени гэтае пытаньнне адрасаванае сп.Милинкевичу, але й спадар Казулин таксама назвауся груздам, дык чаму ж ён, як лидар, ня быу у першых кагортах з моладдзю? Вельми патрэбнае нейкае грунтоунае тлумачэньне, бо давер да лидэрау апазицыи вельми моцна пахиснууся... Жыве Беларусь!
Беларусь жыла і жыць будзе, таксама як і вера ў нашу перамогу. Палатачная акцыя пратэсту, на жаль, не была падрыхтаваная вельмі добра. Пабачыўшы гэта, Казулін намагаўся ўратаваць ад магчымага (як на той момант думалася) перасьледу. Некалькі разоў і ён сам, і ягоныя паплечнікі прыяжджалі на плошчу і прывозілі неабходныя рэчы. І калі ўноч пачалі хапаць людзей, Казулін даведаўся пра гэта адразу ад свайго пляменьніка, які знаходзіўся ў адным з намётаў. Ён тут жа прыехаў на плошчу, спазьніўшыся на пару хвілінаў -- людзей ужо зьвезьлі. І ў тую ноч, і ўва ўсе астатнія дні да ўласнага затрыманьня, Казулін дапамагаў шукаць людзей, дамагаўся перадачы лекаў, дамагаўся атрыманьня інфармацыі для бацькоў, дамагаўся прыёму перадачаў.

А еднасьць -- яна была, ёсьць і будзе.
[ 29/03/2006 14:33 ]
Калі ласка, раскажыце: колькі разоў сп. Казулін езьдзіў у Маскву ў апошнія чатыры-пяць месяцаў і дзеля чаго ён туды езьдзіў? Аляксандр
Не паверыце, спадар Казулін езьдзіў і будзе езьдзіць ня толькі ў Маскву, але і ў іншыя краіны сьвету. Не забывайцеся, што акрамя дзелавых кантактаў, заўсёды ёсьць і сяброўскія. І калі вы ўжо сочыце за вандроўкамі Казуліна, то лічыце таксама, колькі ён езьдзіў і ў заходнія краіны.
[ 29/03/2006 14:41 ]
Шаноўная, да вас пытаньне як да сакратара Казуліна. Адкуль узяўся на беларускім палітычным полі гэты чалавек з замашкамі Лукашэнкі, з лексікай Лукашэнкі, з выразам твару, як у Лукашэнкі? Сьвятлана
Шаноўная Сьвятлана, калі б у Лукашэнкі была такая лексыка, як у прафэсара Казуліна, такія думкі, як у палітыка Казуліна, і такі адкрыты прывабны чалавечы твар як у чалавека Казуліна, дык сёньня б у нас не было ў краіне дыктатуры.
[ 29/03/2006 14:46 ]
Дорогая Нина! Вы такая хрупкая, красивая девушка! Как вам удается управлять такой неуправляемой, несгибаемой фигурой как Козулин? Трудно ли работать с таким количеством разных мужчин в штабе? Хочется от всей души пожелать вам удачи! ведь не зря вас называют белорусской Тимошенко! Держитесь! Олег. Минск.
Дзякуй, Алег. Хачу Вас трошкі расчараваць. Такім чалавекам як Казулін кіраваць немагчыма. Зь ім можна добра працаваць, абмяркоўваючы ўсемагчымыя пытаньні. Ён чалавек, які ўмее чуць адрозныя ад сваёй думкі і ня проста чуць, а прыслухоўвацца. Гэта крайне важна.
[ 29/03/2006 14:47 ]
Сп-ня Шыдлоўская, чаму Казулін з Мілінкевічам прыклалі ўсі намаганьні, каб адвясьці дзесяткі тысячаў змагарных людзей ад Цэнтральнай плошчы 25 сакавіка? Замест таго, каб наладжваць магутны народны пратэст у самым цэнтры сталіцы. Можа яны пашкадавалі людзей? Аднак, пасьля арганізаванага імі адступленьня ў сумёты Купалаўскага сквэрыка Казулін арганізаваў крывавую правакацыю. Павеў сотні людзей на бессэнсоўны марш -- абы падалей ад цэнтру гораду. Як жа так? Людка
Шаноўная Людка! І ў гэты, ў папярэднія дні я ўвесь час была побач з Казуліным, і побач з тымі людзьмі, якія зьбіраліся на Кастрычніцкай плошчы Менску. На вялікі жаль, нават 20,000 людзей на плошчы Менску занадта мала, каб сілавікі маглі перайсьці на бок дэмакратыі. Калі нас будзе за 100,000, тады нас, усіх нас, пачнуць успрымаць як рэальную дзеючую сілу.

Пра 25 сакавіка я гаварыла вышэй, адзначу толькі, што мітынг дзеля мітынгу ня быў патрэбны людзям. Яны самі хацелі ісьці да сваіх братоў, што сядзяць за кратамі.
[ 29/03/2006 15:30 ]
Планируете ли вы объединение с командой Милинкевича для создания единого движения сопротивления.
Што ёсьць рух супраціву? Такі рух адбыўся ў сьвядомасьці людзей. І гэтыя зярняткі сілы духу, павагі да саміх сябе, трэба расьсейваць і як мага шырэй.

Наконт плянаў адносна супрацоўніцтва з камандай Мілінкевіча, падрабязна можна будзе гаварыць пасьля таго, як Казулін будзе на волі. Зараз галоўнае, што мы ўсе разам будзем абараняць усіх нашых затрыманых людзей, расказваць людзям праўду, дамагацца непрызнаньня вынікаў выбараў 19 сакавіка.
[ 29/03/2006 15:48 ]
Калi 25-га марта мы стаялi насупраць собрауцау, я упершыню за апошншя 10 год адчувала сябе Чалавекам (дауно забытае пачуцце). У нейкi момант я зразумела, што больш не баюся, што страху просто няма, i, ведаеце, гэтыя змены, што адбылiся у нашых галовах, - гэта самае галоунае, што адбылося 25 марта, i назад ужо няма дарогi. Вялікі дзякуй за гэта тым, хто абараняу намётавы гарадок, вялікі дзякуй А.Казуліну і А.Мілінкевічу і усім тым, хто стаяу побач са мной. Нас на самой справе многа - і гэта пацвердзілі падзеі 19-25.03.06. Трымайцеся, сябры, прауда за намі. Пытанняу шмат (што рабiць далей? як адчувае сябе А.Казулін? ці прауда, што Мілінкевіч усю адказнасць на тое, што адбылося, пераклау на Казуліна? - я ужо не веру мясцовым СМІ, і г.д.), але самае галоунае: чым можна лапамагчы А.Казулiну, акрамя збору подпiсау?. Л.М.
Можна дапагчы рэальна. Расказвайце сваім знаёмым, сваім калегам, чыноўнікам, зь якімі сутыкаецеся, праўду аб злачынствах улады.

Дапамажыце знайсьці сьведкаў таго, што Казулін разам зь людзьмі праводзілі мірнае шэсьце. Гэта можа дапамагчы на судзе.

Будзьце разам з намі. Удзельнічайце ў нашых мерапрыемствах.
[ 29/03/2006 23:33 ]
Скажите, пожалуйста, Нина: 1). Как понимать Вашу статью «ТРУСЫ ОПРАВДЫВАЮТСЯ, ГЕРОИ МОЛЧАТ» (написанную 25 марта после ареста Козулина): «Но вдвойне мерзко поведение так называемого демократа Милинкевича с группой своих приспешников…» 2). Как понимать Ваш комментарий к статье «МИЛИНКЕВИЧ ПРИЗЫВАЕТ ПРЕКРАТИТЬ УЛИЧНЫЕ АКЦИИ»: «С самим Милинкевичем, у меня большие сомнения, что можно продолжать работать». Разве ВЫ определяете политику Александра Козулина? Разве пресс-секретарь имеет право делать подобные заявления в отсутствие лидера движения? 3). На кого ВЫ работаете? 4). Зачем ВЫ хотите поссорить оппозицию?
Па-першае, на жаль, не было часу самой пісаць ніякіх артыкулаў. Быў прэс-рэліз. Якраз у прэс-рэлізе была рэакцыя на канкрэтныя словы спадара Мілінкевіча. Яшчэ раз паўтаруся, кожны чалавек, у тым ліку і палітык, мае права на памылку. Цалкам верагодна, што спадар Мілінкевіч выказаўся занадта эмацыйна і непрадумана ў тыя хвіліны. Але вы ня думаеце, што якраз той прэс-рэліз дапамог зразумець памылковасьць і непрадуманасьць выказаных эмоцый.

Якраз я як прэс-сакратар і маю права гаварыць ад імя палітыка Казуліна. І зараз я агучу ягоныя словы, што незважаючы на ніякія памылкі і далей змагацца за людзей, за дэмакратычныя перамены можна толькі супольнымі намаганьнямі.
[ 30/03/2006 12:13 ]
Как продвигаются дела с созданием Рады Народного Доверия?
Дзякуй Богу, справы рухаюцца наперад. Вядуцца кансультацыі са знакавымі асобамі і дэмакратычнымі сіламі краіны, а таксама распрацоўваюцца неабходныя дакумэнты. Зразумела, што гэта працэс не аднаго дня. На маю думку, якраз урад народнага даверу можа стаць тым цэнтрам, інтэлектуальным ядром для далейшага руху наперад.
[ 30/03/2006 15:17 ]
Шаноўная Ніна! Нам невядомы лёс нашага магілёўскага актывіста Аляксандра Паплыкі з "Маладой Грамады", які прымаў удзел у выбарчай кампаніі. У спісах яго няма! Дапамажыце яго знайсці. Ён 21 сакавіка застаўся ў намётавым лагеру і хутчэй за ўсё быў схоплены ноччу 24.
Калі будзеце яшчэ падобныя факты, тэлефануйце адразу. Мой тэлефон ёсьць на сайце Казуліна (kozylin.com). Можна зьвязвацца праз партыйны офіс з нашымі юрыстамі. Мы будзем, і гэта ўжо зараз робім, расшукваць людзей, незалежна ад таго, калі яны былі затрыманыя. Прозьвішча чалавека, што вы назвалі, я абавязкова перадам нашым юрыстам, і мы пастараемся яго знайсьці
[ 30/03/2006 15:28 ]
Ці праўда, што пасля 25 сакавіка знікла некалькі чалавек з аховы Казуліна?
Пасьля нанясеньня ўдараў сілавікамі ў сьпіну людзям, насамрэч невядомы лёс некалькіх людзей. Ёсьць інфармацыя, і зараз мы яе правяраем, што адзін з тых, хто застаўся ляжаць на асфальце, Сяргей Атрошчанка, сёньня памёр у 9-й клінічнай бальніцы. Невядомы лёс і юнака Аляксандра Цішука. У ніякіх сьпісах ён ня знойдзены. Хачу верыць у тое, што ён жывы.

Мы ня можам знайсьці яшчэ двух людзей, якія пайшлі разам з Казуліным за міліцэйскі кардон, для перамоваў са спэцназам.

Мне трошкі дзіўна, што ніхто не ўздымае пытаньня пра стан двух сьвятароў беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, якія сваімі сьпінамі стрымлівалі напор спэцназаўцаў.

Нідзе ў інфармацыйнай прасторы адкрыта не гаворыцца або гаворцца крайне мала, што супраць мірных людзей была выкарыстаная зброя. Сьведкі і доказы гэтаму ёсьць. Колькі людзей у цяжкім стане, высьветліць немагчыма. Пры захопе спэцназаўцы зьбівалі людзей крайне жорстка, незважаючы ні на ўзрост, ні на пол.

Людзі, пра гэта трэба ня проста гаварыць. Пра гэта трэба галасіць. Сёньня ў краіне адзіны злачынца -- гэта ўлада.
[ 30/03/2006 15:32 ]
Дзе зараз знаходзіцца Ваш сын, і якая сфэра яго дзейнасці?
Хутчэй за ўсё вы мяне блытаеце з кімсьці, нават здагадваюся з кім. Я ня маю дзяцей. Ёсьць шмат людзей з такім прозьвішчам.
[ 30/03/2006 15:37 ]
Нiна, якi колер павiнен быць у нашай рэвалюцыi? ДЖЫНС цi БЕЛЫ? Адкажыце калi ласка дакладка.
Дакладней, чым я зараз скажу, наўрад ці можна сказаць. Колер нашага жыцьця, колер нашых зьменаў, колер нашай веры -- бел-чырвона-белы.
[ 30/03/2006 15:45 ]
Што будзе з Казуліным? Ці застанецца ён у палітыцы? Каб перамагчы трэба яднацца, а спадар Казулін толькі піярыць партыю, якая зьнікне, калі застанецца дзейны рэжым. Годзе асабітсых мэтаў, трэба краіну ратаваць. Віктар
Шаноўны Віктар, цалкам з Вамі згодная. Трэба аб'яднацца і ратаваць краіну. Палітык Казулін зьявіўся не дзеля таго, каб 19 сакавіка імкнуцца ўскочыць у прэзыдэнцкае крэсла. Ён прыйшоў у палітыку, цудоўна разумеючы, што гэта складаны шлях супольнай барацьбы ўсіх нас. Што б улады ні рабілі, зорка палітыка Казуліна не закоціцца за небасхіл.
[ 30/03/2006 15:52 ]
Jak vy liczace, kolki szcze Lukeszenka budze prezidentam? Czamu? Z pavahaju spadar Maksim z-pad Vilni
Шаноўны Максім, прывітаньне нашай гістарычнай сталіцы. Мы верым у тое, што дыктатура не працягне тых пяць гадоў, на якія яна сёньня разьлічвае. У грамадзтве адбыліся незваротныя зьмены. І гэтую актыўнасьць, гэтае рэальнае імкненьне да лепшага ў сэрцах і розумах людзей вынішчыць ня зможа ніхто. Я проста паўтаруся, сказаўшы, што пашыраючы кола такіх людзей, мы максымальна прыблізім сканчэньне эры Лукашэнкі.
[ 30/03/2006 15:55 ]
Если можете ответить. Кто-же сейчас по Вашему мнению руководит страной? Ведь так называемого президента мы не видим.
Гэта хутчэй пытаньне да адміністрацыі прэзыдэнта. Адно хачу адзначыць, у нашай краіне справа ня толькі ў справе спадара Лукашэнкі. Ягоная наяўнасьць і адсутнасьць моцна ня зьменяць сытуацыю. Ён выбудаваў жахлівую сыстэму, у якой дзейнічае не сіла закону, а закон сілы.
[ 30/03/2006 15:55 ]
Дзень добры! Скажыце, калі ласка, дзеяньні якія зараз робяць партыі, аб'яднаньні і іншыя групоўкі вядомы ня шматлікаму колу людзей, мне здаецца. Пэўна многія, як я, прагнуць нешта рабіць, але пазываў не чуваць. Што трэба рабіць кожны дзень? Пакуль я раблю распячаткі з інтэрнэту і раскідваю па паштовых скрынях, а жадалася б большых дзеяньняў - якіх?
Шчыры дзякуй Вам за тое, што Вы робіце. У той абмежаванай інфармацыйнай прасторы, якую стварыла дзяржава, гэта ўжо вельмі важна. Выходзьце на непасрэдны кантакт з намі. Ні праз тэлефон, ні праз інтэрнэт, на жаль, немагчыма расказаць пра ўсё, што мы плянуем рабіць. Самае галоўнае -- расказвайце людзям праўду. Гэта вялікая зброя.
[ 30/03/2006 16:04 ]
Козулин молодец- именно он всколыхнул общество- отважный благородный человек- рубанул то о чем многие говорили шепотом, многие только думали, боясь говорить, а многие и думать боялись. Не знаю как оценить свое состояние теперь- пустота- еще нет горечи- постоянно какие-то чувства противоречивые- то думаю , что Милинкевич с Козулиным не ожидали такого масштаба выступлений и были не готовы, не имели плана действий, профукали момент. Потом Милинкевич испугался , молчит теперь, тюрьмы боится, то думаю- не могли же столько организаций выдвинуть единого кандидата безвольного, не имея каких-либо надежд и переспектив, может просто- зима, холодно долгое противостояние невозможно- силы бережет, чдет пока 1000 арестванных повыходит из тюрем- одну фразу оптимистичную бросил евроньюс- ждать 5 лет до новых выборов не собирается- что это - ответственное заявление? или так- щебет проигравшего- если он ничего не предпримет весной- через пять лет вообще никто на выборы не пойдет- предательство? или есть козырь в рукаве? Кто он- трус или хитрый лис? Хочется надеяться , что неосведомленность общества о его намерениях и действиях вызвана теми секретами, разглашение которых может повредить их реализации... вопросы , вопросы, вопросы- знаю одно люди реально поверили, что режим не вечен... Публично Миленкевич собрался в Варшаву устраивать уволенных студентов, с выступлениями на разные трибуны Евросоюза- правильно ли это... Козулин выбрал благородный , эффектный сильный и мужественный ход- пойти в тюрьму, но партия обезглавлена и работа с протестом парализована… Партия Козулина беззубо собирает подписи за вызволение лидера и всех задержанных, занимается "партийной работой", даже завку не подала на проведение хотя бы санкционированного протеста по поводу ареста лидера... Правильно ли все это? у меня нет ответа на эти вопросы... У меня лишь четкая уверенность, что Беларусь не Куба- в центере Европы такой режим при любых поддержках и при такой изоляции долго не сможет держаться, есть смутное предчувствие слегка щекочущее нутро, несмотря на то что происходит вокруг, что что-то будет весной ( может это не предчувствие, а искреннее желание, поверившего и не желающего разочаровываться человека?) Эта слабая надежда иногда сменяется пока еще тоже далеким и смутным ощущением предательства... Есть ли какие ответы у соратников Козулина на эти вопросы?
Не паддавайцеся на эмоцыі і сумненьні. Не забывайцеся, што такі стан падтрымваецца знарок, з дапамогай сучасных тэхналёгій. Толькі аптымізм і вера дапамогуць нам. Усяго не агучыш, але разам мы пераможам. Жадаю Вам аптымізму і ўпэўненасьці.
[ 30/03/2006 16:22 ]
будут ли собираться подписи за импичмент Лукашенко?
Цікавая ідэя. Яна ўжо прагаворвалася. Таму нельга сьпісваць з рахунку і такую магчымасьць.
[ 30/03/2006 16:23 ]
Добрый день! 1. Большое спасибо за Вашу работу! 2. Планируется ли подготовка информационных листков (локаничных, содержательных, убедительных), которые каждый мог бы скачивать с сайта и сам распечатывать дома, в офисе и распространять среди своего окружения?
Дзякуй. Я рада, што нашыя думкі супадаюць. Якраз над гэтым зараз і працуем.
[ 30/03/2006 16:32 ]
Вы реально верите, что Вам удасться выйграть суд по делу А. Козулина? И есть ли какие-то реальные идеи по освобождению А.В.?
Рэальныя ідэі, канечне, ёсьць. А выйграць мы спадзяемся, але толькі дзякуючы ўсім вам. Калі ня будзе людзкой падтрымкі, калі ня будзе прысутных сьведкаў падзеяў 25 сакавіка, гэта будзе зрабіць значна складаней. Але я веру ў тое, што людзкая еднасьць і салідарнасьць у гэтай сытуацыі праявіцца напоўніцу. І разам мы зможам ня толькі абараніць Казуліна і іншых затрыманых, але і прадухіліць і наступныя магчымыя рэпрэсіі.
[ 30/03/2006 16:45 ]
Шаноўнвя спадарыня Шыдлоўская! Пытаньне да Вас наступнае: ці ўсё-такі адбудзецца Чарнобыльскі Шлях 2006? Мілінкевіч гэтымі днямі сказаў, што акцыі пратэсту прыпыняюцца... ??
Асабіста я веру ў тое, што гэтая акцыя адбудзецца. Дзяржава за апошнія гады паводзіць сябе так, як быццам Чарнобыльскай праблемы ўжо не існуе. Але мы ўсе вучылі хіміі й фізыку, і ведаем, што за 20 гадоў, на жаль, нашы землі не ачысьціліся. І здароўе нацыі з-за гэтага працягвае пагаршацца.

Як усё будзе выглядаць арганізацыйна 26 красавіка, я зараз сказаць не магу, але тут якраз вельмі важна прадумаць кожны крок і кожнае дзеяньне. У той жа час мы не павінны даць магчымасьць уладзе забыцца на гэтую праблему. Трошкі бліжэй да гэтай даты, інфармацыя пра тое, што і якім чынам будзе праводзіцца, будзе пададзена шырока.
[ 30/03/2006 16:58 ]
Усім дзякуй. Мы заканчваем онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар
Шаноўныя слухачы, шаноўныя ўдзельнікі онлайн-канфэрэнцыі, дзякуй вялікі ўсім, хто даслаў свае пытаньні. Іх колькасьць і глыбіня паказвае, што з кожным днём усё больш неабыякавых людзей у Беларусі. Я жадаю ўсім моцы, аптымізму, веры. З намі Бог. Разам мы пераможам.
 галоўная
 угару