|
Іна Кулей
У сераду, 30 жніўня, а 12-ай гадзіне адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя зь Інай Кулей, каардынатаркай праекту дапамогі ахвярам рэпрэсіяў, жонкай апазыцыйнага лідэра Аляксандра Мілінкевіча.
Вось што сказала яна Радыё Свабода з нагоды новага навучальнага году:
“Сёньня важна арганізаваць працяг навучаньня для тых маладых людзей, якія былі выключаныя за сваю палітычную пазыцыю.
Наконт меркаваньняў, што нібыта ад'езд моладзі на навучаньне за мяжу -- адмоўная тэндэнцыя, скажу наступнае. Нам шкада, што на час навучаньня (праўда, зь перапынкам для ўдзелу ў актыўных мерапрыемствах у Беларусі) гэтыя хлопцы і дзяўчаты ня будуць разам з намі. Але гэта – маладая генэрацыя, будучая Беларусь, гэта тыя хлопцы і дзяўчаты, якія будуць на адказных пасадах, якія будуць рабіць дзяржаву адкрытай, разумнай, адважнай. Гэта самыя лепшыя хлопцы і дзяўчаты, якія потым вернуцца на Бацькаўшчыну, каб быць новымі беларусамі." |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 28/08/2006 20:27 ] |
Спадарыня Іна, я адседзеў з Вашым сынам 10 сутак арышту ў Жодзінскім СІЗА і магу запэўніць, што ад нашага знаёмства засталіся толькі самыя добрыя ўспаміны. Вельмі шкадую, што супраць яго завялі крымінальную справу. Перадавайце, калі ласка, Ігару прывітаньне. Хай ведае, што разам нас багата.
Зьміцер Панкавец |
Вялікі дзякуй Вам, Зьміцер, за добрыя словы. Абавязкова перадам прывітаньне ня толькі Ігару, але і ўсім Каліноўцам. Сапраўды, разам нас багата, і Свята Свабоды наперадзе! |
[ 28/08/2006 21:05 ] |
Skladaem svaju vialikuju padziaku spadaryne Iryne za jae pracu i pryncypovas'c'!
Velmi radyja, shto u Belarusi esc' takija addanyja liudzi jak Vy i vash muzh!
Aposhnim chasam na sajtah kshtaltu t.zv. Belaruskaj Salidarnasci z'jauliajucca kamprametujuchyja belaruskih studentau zvestki pravakacyjnaga haraktaru.
My upeunenyja, shto u liudzej, jakija sprabujuc' acharniac' kalinoucau, acharniajuc' u pershuju chargu Belarus' na mizhnarodnym uzrouni. Vedajuchy patryjatychnas'c' i addanas'c' nekatoryh kalinoucau, takih jak, napryklad, Barys Garecki, lichym takija vykazvanni nekatoryh dzejachou zdradaju Radzime.
Haceli by zapytac', a hto na vashu dumku asabista zacikauleny u zniavaze studentau pragramy imia Kastusia Kalinouskaga? |
Дзякуй Вам вялікі за Вашыя словы. Праграма імя Кастуся Каліноўскага разбурае страх у грамадзтве. Відавочна, што кожны малады чалавек, які ўчора вагаўся ці выходзіць яму на плошчу бараніць праўду і свабоду, сёньня разумее, што нягледзячы на рэпрэсіі рэжыму ён не застанецца безабаронным невукам. Таму гэтая праграма небясьпечная, у першую чаргу, для беларускага рэжыму. |
[ 28/08/2006 23:10 ] |
Скажите, пожалуйста, чем объясняется то, что Данила Пожаров, отчисленный в третий (!!!) раз из университета (на сей раз из Гомельского) за более, чем 120 часов прогулов без уважительных причин, объявлен "пострадавшим от политических репрессий" и отправлен на обучение в Польшу? Когда у нас на геолого-географическом факультет об этом узнали - то долго смеялись. |
Для Камітэта абароны рэпрэсаваных існуюць іншыя крытэрыі дапамогі рэпрэсаванаму чалавеку, чым. Нам вядома, што Даніла Пажараў адбываў пакараньне і актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. У дэмакратычным асяродзьдзі Гомеля яго добра ведаюць. Таму Даніла атрымаў шанс працягваць адукацыю, а ці ён яго выкарыстае, залежыць ад яго самога. |
[ 28/08/2006 23:29 ] |
Спадарыня Інна ці шмат заяваў пададзена рэпрэсаванамі на завочнае навучанне ва Ўкраіне? Цікава як шмат моладзі хоча навучацца заваочна і пры гэтым дабівацца свабоды і дэмакратыі непасрэдна знаходзячыся на Бацькаўшчыне? |
Нас цешыць, што большасць рэспрэсаваных маладых людзей абірала праграмы ў краінах-суседках: Польшчы, Літве, Украіне. І шмат, хто менавіта завочнае. На Ўкраіне будуць працягваць адукацыю больш за 70 чалавек. І тыя хто знаходзяцца за мяжой на дзённым навучаньні таксама могуць актыўны ўдзел у вызначэньні лёса Бацькаўшчыны. |
[ 29/08/2006 00:39 ] |
Дзень добры, у мяне вось якое пытаньне: а якім чынам вы выбіраеце каму ехаць на навучаньне, а каму не. Ці можа вы абсалютова усім даеце такую магчымасьць. Але у такім выпадку, ці не думаейце вы, што шмат хто проста карыстаецца такой магчымасьцю, і гэта далёка не самыя лепшыя хлопцы і дзяучаты...? |
Скарыстацца дапамогай могуць людзі, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў рэжыму: сядзелі ў турме, пакараныя штрафамі, пастаўленыя на ўліку ў дзіцячых пакоях міліцыі, выкінутыя з працы. Самі альбо іх бацькі. Акрамя гэтага, чалавек пацьвярджае дакумантамі і рэкамэндацыямі, што ён актыўны грамадзянін. |
[ 29/08/2006 01:03 ] |
Прабачце спадарыня Кулей. Мне цікава. Вось я сядзеў 15 сутак на Акрэсьціна пасля 23 сакавіка. Я ня быў выключаны з унівэрсытэту, але ж зараз у мяне 3 запазычанасьці. Пры гэтым мяне вельмі зацікавіла чаму мне не паставілі адзнаку па аднаму прадмету, нават людзі якія чулі мой адказ былі зьдзіўлены. а пытаньне ў мяне такое, магу лі я разьлічваць на ўдзел у праграмме, калі мяне выкінуць з ВУЗА. З павагай Палаўкоў Сяржук |
Паважаны, Сяржук, мы ведаем шмат такіх прыкладаў як Ваш. Калі ласка, патэлефануйце мне па тэлефоне 8-0296203487. Мы абавязкова Вам дапаможам. |
[ 29/08/2006 02:23 ] |
Уважаемая Инна Феликсовна!Назовите, пожалуйста, контактный телефон комитета "Солидарность", так как прежний (233-40-05), как я понимаю, устарел.Спасибо.
И.Ф.Ботян |
На жаль, нас вымушаюць зьмяняць і адрасы і нумары тэлефонаў. Таму тэлефануйце, калі ласка, мне асабіста па нумары 8-0296203487 |
[ 29/08/2006 08:37 ] |
Шаноўная Іна!
З Беларусі за апошнія 5-10 гадоў выехалі дзесяткі маладых людзей. Хто працуе, хто вучыцца. Аднак ніхто не вярнуўся дадому ў якасці грамадскага лідэра.Няўжо Вы верыце, што гэтым разам, навучаныя і падрыхтаваныя, яны прыедуць мацаваць апазіцыйны рух? На Захадзе куды спакойней. Хіба мо прыедуць, калі прыйдзе час дзяліць партфелі... Антон, Гродна |
Паважаны Антон, я падзяляю Вашае хваляваньне за тое, што сёньня малады чалавек не можа знайсьці дастойную працу і ня зьвязвае сваю будучыню з роднай краінай. Тыя, хто выехаў зараз, даказалі сваю адданасьць радзіме і веру ў перамены. Яны вернуцца. А тыя, што зьехалі раней, упэўненая, будуць мець магчымасьць выбіраць. У свабоднай Беларусі кожны зь іх зможа рэалізаваць сябе. |
[ 29/08/2006 08:42 ] |
Паважаная Іна!
Цяпер можна пачуць выказванні, што маладыя людзі, якія з Вашай дапамогай паехалі на вучобу ў Польшчу і іншыя краіны, - гэта ў асноўным не прыдатныя да вучобы людзі. Яны кепска вучыліся ў ВНУ Беларусі, умеюць толькі біцца ці спецыяльна "падставіцца" пад міліцэйскую дубінку. На Захадзе толькі прынізяць годнасць дэмакратаў Беларусі. Можа, было б лепш пасылаць не 300, а 25-30 чалавек, але дастойных ва ўсіх адносінах? Антон, Гродна |
Я прытрымліваюся іншай думкі. Камітэт абароны рэспрэсаваных “Салідарнасьць”, у Раду якога ўваходзяць знаныя грамадзкія дзеячы, вызначыў крытэры, згодна якіх чалавек можа атрымаць дапамогу. На жаль пацярпелых ад рэжыму лік ідзе на тысячы. Тое, што яны змагаюцца, гэта ўжо дастойна. |
[ 29/08/2006 08:43 ] |
Іна, трымайцеся на сваім, беражыце сына й мужа. |
[ 29/08/2006 08:47 ] |
Іна!
На маю думку, самыя лепшыя хлопцы і дзяўчаты тыя, хто не едзе за мяжу нібыта вучыцца(ёсць і выключэнні), а тыя, хто парцягвае змагарную справу дома. Махаць сцягамі ў знак пратэста каля амбасады Беларусі ці Расіі ў замежнай краіне - адно, а дома- зусім іншае. Чаму ніхто з тых, хто выехаў раней, не быў на Кастрычніцкай плошчы ў час вядомых падзей? Яны ж там сталі разумнымі і дзелавымі, новымі беларусамі, гатовымі дзяліць партфелі... Антон, Гродна |
Камітэт дапамагае атрымаць адукацыю, а не палітычны прытулак. Формаў змаганьня шмат. Галоўнае - ня быць абыякававым. |
[ 29/08/2006 09:15 ] |
Спадарыня Iна, Вы не маглi б усё ж такi расставiць кропкi над i што да абвiнавачванняў па праграме Калiноўскага? Дзякуй, Сяргей, Вялейка |
Мы выказваем вялікую падзяку польскаму ўраду за падтрымку праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Яна дае магчымасьць нашай моладзі атрымаць выдатную адукацыю і вярнуцца ў Беларусь спэцыялістамі высокага класу. Абвінавачваньні і паклёп – гэта чарговая спроба рэжыму абліць брудам дэмакратычную супольнасьць |
[ 29/08/2006 10:08 ] |
Инна добрый день!
Выражаю свои слова благодарности за то, что делаете Вы и Александр, который к сожалению так и не смог стать общенациональным лидером.
По программе, которую вы курируете едет много студентов за границу. Едет очень много тех, кто тут в белоруссих вузах никогда не блистал знаньями, а то и вообще в техникуме болтался. Не кажется ли Вам что такие студенты, приехав в Польшу, Голландию, другие страны, не будут там блистать знаньями, а создадут очень плохое впечатление об интеллектуальном имидже Беларуси?
О Беларуси начнут думать как об умственно отсталой стране. Ведь Вы же европейцам говорите что это лучшие дети страны, а на самом деле большинство из них умом далко не блещет.
Не считаете ли Вы что такие действия на многие годы опустят Беларусь и пусть в кулуарах но нам будет повешен ярлых "отсталой страны"? Как например Румыния имеет ярлык - цыгане, польша - сантехники и т.д. |
Дзякуй, але я з Вамі ня згодная. Кепскі імідж Беларусі фармуюць сёньняшнія ўлады, а не дэмакратычная супольнасьць. Што да студэнтаў – мы ў іх верым! |
[ 29/08/2006 11:03 ] |
Паважаная Іна,гэта не проста пытаньне,гэта крык аб дапамозе.Вы з вашым мужам
можаце дапамагчы беларусам у бядзе?Я палітычны эмігрант,7 гадоў аддаў барацьбе
з рэжымам,страціў бацькоў.І вось больш як 5 гадоў не маю магчымасьці ўбачыць і абняць маіх дзяцей і брата,а гэта - фундаментальнае права людзей,дажа ў турме маюць на гэта права,пасольства Францыі лішыла мяне гэтага права.Вы з мужам не толькі дэмакратычныя прадстаўнікі нашай краіны,вы самі бацькі і,думаю,маеце магчымасць выратаваць жыццё беларусу. Дзякуй за адказ. Віктар. |
Паважаны Віктар, з Вашага пытаньня не зусім зразумела канкрэтная сытуацыя. Напішыце нам на адрас plosca2006@yahoo.com |
[ 29/08/2006 11:45 ] |
Pavazhanaja spadarynja Kulej, dobry dzen'! Schyrae dzyakuj za uve toe, chto vy robize! A Pytan'ne budze nastupnae: u Nyamechchyne u Muenchene esz' nezalezhny ukrainski universitet. Vel’mi dobraja sprava. Zi planeze vy zasnavaz’ belaruski nezalezhny universitet u Pol’schchy abo inschyh zamezhnyh krainah? Dzyakuj i z nailepshymi pazhadannyami,
Juila. |
Дзякуй Юля, за добрыя словы. Вы прыгадалі добры прыклад. Сёньня ідуць перамовы пра стварэньне падобнай установы пры Варшаўскім унівэрсытэце. |
[ 29/08/2006 12:16 ] |
Вiтаю, спадарыня Iна !
Некалькi пытанняў:
1) Якiя гарантыi (акрамя уласнага сумлення), што пасля вывучэння за мяжой моладзь вернецца на Беларусь ?
2) Цi хлусня, што даведкi пра ўдел у намётавым лагеры прадвалiся кiмсьцi ?
3) Што на самой справе адбылося з Вашым сынам (удзельнiкам праграмы К.Калiноўскага) у Польшчы ?
Прабачце за "няпростыя" пытаннi. Жадаю поспехаў у Вашай цяжкай справе !
Мiкола. |
1. Я веру, што вернуцца.
2. Паведамленьні былі, студэнты праграмы імя Кастуся Каліноўскага вырашаюць гэтую справу самастойна
3. У нас два сыны – удзельнікі праграмы Каліноўскага. Вітаўт пазбаўлены ўдзелу ў інтэнсіўным курсе польскай мовы за парушэньне дысцыпліны: пропуск экскурсіі і спрэчку з апекунамі. Ён рыхтуецца самастойна і, калі здасць іспыты, будзе студэнтам. А супраць Ігара распачатая крымінальная справа ў Беларусі, сутнасьць якой нам не яшчэ не патлумачылі. |
[ 29/08/2006 17:14 ] |
Vitaiu!
Ci padpicali kandydaty u studenty va universytety za mezhami Belarusi "maralnuiu damovu" - naipersh abaviazak viartaninia na Radzimu i spryianinie zmaganiniu za Demakratyiu na Belarusi ?
Vitavt |
Гэта пытаньне да студэнцкай супольнасьці. Наколькі мне вядома, размовы пра такі дакумант вядуцца. |
[ 29/08/2006 21:54 ] |
добры дзень, спадарыня Іна! адкажыце, калі ласка, чаму б у адказ на абвінавачанні дзяржаўных смі не паказаць рэальныя доказы (я маю на ўвазе відэастужкі з праграмыы Каліноўскага і г.д.),ну хаця б выкласці іх дзе-небудзь у сеціве, бо , зразумела ж на бт такі матэрыял не пакажуць. гэта быў бы цудоўны адказ на ўсе сфаьрыкаваныя стужкі, якімі апошнім часам нас кормяць з экрана. з павагай, юля. |
Вы выказваеце слушную прапанову, Юля. І на самой справе, гэтая думка прыходзіць у галаву ня толькі нам, але і самім каліноўцам. І зараз яны рыхтуюць матэрыялы па агляду той экскурсіі, на якой яны вандравалі па Польшчы. Яны размаўляюць на форумах інтэрнэта са сваймі суайчыньнікамі пра тое, што на самой справе ўяўляе сабой гэтая праграма. Зьняты рэпартаж Ren-TV, і апэратары тэлебачаньня зьбіраюцца паехаць у Варшаву і паразмаўляць з нашымі каліноўцамі. Я думаю, што гэта вельмі слушныя рэчы, і людзі павінны ня толькі бачыць брудныя кадры БТ, але на самой справе ўявіць сабе, як гэта адбываецца насамрэч. |
[ 30/08/2006 10:51 ] |
1. Ina, camu vy sysli z BARC? Ciapier Zalapau pierasvarycca z usim svietam i daviadzie arhanizacyju da rucki, jak jon uzo zrabiu u Viciebsku.
2. Ci razumiejecie vy, sto navucannie za miazoj - samy raspausiudzany slach uciecki mazhou, bo pa statystycy viartajucca na Bielarus 10-15%? |
1.Ведаеце, беларуская асацыяцыя рэсурсавых цэнтраў існуе ўжо зь 1997 году, і я думаю, што будзе існаваць. Хрыстафор Жаляпаў - мой сябра, і я ня веру ў тое, што ён перасварыўся з усім сьветам. Я ведаю, што пляны ў яго вельмі выдатныя, і ўсе мы, дапаможнікі ў справах асацыяцыі, рэгіянальная кааліцыя БАРЦ, яшчэ дакажам, што гэты выбар кіраўніка быў слушны і правільны.
2. Я яшчэ раз хачу паўтарыць, што камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" не аказвае дапамогу ў атрманьні палітычнага прытулку, альбо тым, хто хоча эміграваць з нашай краіны. А вось павучыцца, атрымаць дыплём, адукацыю, і вярнуцца ў родную. Беларусь - у гэтым якраз рэпрэсаваным маладым людзям мы дапамагаем. Таму нельга сказаць ці папрасіць кагосьці расьпісацца крывёй, што ён не застаецца ў той ці іншай дзяржаве. Лёс складаецца ў кожнага па-свойму. Нам здаецца, што дзе б ні быў чалавек, які душою са сваёй Радзімай, ён заўсёды будзе прыдатны, ён заўсёды будзе народным дыпляматам, дапаможцам для свайго краю. |
[ 30/08/2006 11:41 ] |
Паважаная пані Кулей!
Па-першае, дазвольце выказаць Вам знак падтрымкі ад нашае сям'і і ўвогуле ад беларускага кам'юніці ў Аўстрыі.
Адкажыце калі-ласка, як Вы сабе адчуваеце калі выходзіце кудысьці ў горад і Вас пачынаюць пазнаваць? На прыклад у краме ці яшчэ недзе. Ці шушкаюцца людзі:"Вось, пайшла жонка Мілінкевіча" ці нешта іншае?
С павагай.
Марыя, Аўстрыя |
Дзякуй за такое пытаньне. Я б сказала, што такой вялікай вядомасьці, дзякуй Богу, няма, таму я абсалютна спакойна набываю ў краме прадукты, розныя рэчы... Але мне страшна прыемна, калі на вуліцы людзі, якім мы дапамаглі са сваім камітэтам, якія проста ведаюць у твар, падыходзяць, размаўляюць, выказваюць прапановы, мы вядзем нейкі дыялёг - гэта вельмі прыемна. Я б сказала, што цяжэй мне, калі мы з Аляксандрам знаходзімся побач, таму што вось яго якраз затрымлівае на вуліцы кожны другі-трэці чалавек, і вось там мне даводзіцца слухаць гэтую гутарку, калі-некалі прымаць у ёй удзел. |
[ 30/08/2006 12:14 ] |
Dobry Dzien!
Takoje pytannie!Czamu pa paragramie Kalainojskaga paexali "levyja" ludzi???
Jakija nie byli represavany,jak i ich backi!! |
Мне хацелася б, каб аўтар гэтага пытаньня выказаў нейкія факты, бо з тых 233 асобаў, якія атрымалі рэкамэндацыю ад камітэту абароны рэпрэсаваных, мы такіх фактаў ня ведаем. Мы зь вялікай адказнасьцю ставіліся да таго, каб атрымаць дакуманты з пацьверджаньнем наконт таго, што гэтыя людзі сапраўды рэпрэсаваныя. У склад Рады камітэту ўваходзяць сябры і лідэры грамадзкіх арганізацый, у кожнай зь якіх ёсьць свая база дадзеных, у якіх быў маніторынг і зафіксаваных парушэньняў, міліцыі, судоў, актывістаў студэнцкага руху, таму мы спраўджвалі практычна кожную кандыдатуру. Калі такія факты падаюцца аўтару вядомымі, калі ласка, давайце пагаворым пра іх. |
[ 30/08/2006 12:14 ] |
Czy mozhna liczyc na vashu dapamogu kali vyczyshsya u Polshchy,ale nyamaesh stypendyi?
No aktyjna udzilniczaesh u demakratycznym ruxu!! |
Польская праграма Каліноўскага - гэта спэцыялізаваная праграма для тых студэнтаў, якія цяпер пацярпелі, альбо іх бацькі, ад націску рэжыму. Але ў нас ёсьць прыемная навіна: некаторыя з польскіх фундацый адгукнуліся на гэты факт падтрымкі беларускіх студэнтаў, і мы ўжо на сёньня маем прапановы, што яны гатовыя прапанаваць некалькі стыпэндыяў для тых актыўных беларусаў, што вучыліся раней альбо будуць вучыцца ў Польшчы. Таму мы можам зьвязацца з вамі, кантакты будуць на Радыё Свабода - калі ласка, пішыце, мы пагаворым пра тое, наколькі вы актыўны чалавек, і мы з задавальненьнем зможам вас падтрымаць. |
[ 30/08/2006 12:23 ] |
Дзякуй вам, спадарыня Іна, што ператварылі ў фарс патрэбную й важную працу. |
Што можна сказаць - наконт фарсу ў кожнага свае меркаваньні. Больш людзей, якія выказваюць нам падзяку без сарказму. |
[ 30/08/2006 12:42 ] |
Як Вы ставіцеся да артыкула Аляксандра Фядуты ў Нашай Ніве пра скандал вакол Вашага сына і, у прыватнасьці. пра тое, што ён увогуле не павінен быў скарыстацца праграмай, якую вы ўзначальваеце? Працытую: "Іншымі словамі, дзеці лідэраў павінны быць больш абмежаваныя ў сваіх дзеяньнях, чым дзеці шараговых апазыцыянэраў. Я не заклікаю іх галадаць, калі камусьці не хапае хлеба. Аднак іх удзел у грантавых праграмах у любым выпадку выклікае адчуваньне, што нехта зь іхніх пагодкаў ня зможа скарыстацца магчымасьцямі, якія адкрываюцца. Таму што і тут існуе блат".
Дзякуй за сумленны адказ. |
На жаль, я не знаёмая з гэтым артыкулам, я абавязкова яго прачытаю. А што тычыцца сына, я б адказала так: гэта дзеці, маладыя людзі, якія паехалі вучыцца, таму што іх падтрымлівае польскі ўрад за тое, што яны рэпрэсаваныя рэжымам, альбо іх бацькі. І гэта адзіная ўмова. Мой сын Ігар пацярпеў ад рэжыму, ён адбыў 15 сутак у Жодзінскай турме пасьля таго, як усе ночы і ўсе дні быў на Плошчы, і я думаю, што ў гэтым сэнсе ён рэпрэсаваны чалавек і мае права далучыцца да нашай групы студэнтаў. Вучыцца разам, мець студэнцкую супольнасьць - заўсёды гонар для кожнага беларускага чалавека, таму я проста ўпэўненая, што ён скарыстае гэта ня толькі на карысьць гэтай студэнцкай супольнасьці, але і на карысьць Беларусі таксама. |
[ 30/08/2006 13:52 ] |
Брестчане солидарны с Вами, Инна !
Желаем Вам успехов в Вашем нелёгком деле демократизации Беларуси.
Молодёжь Бреста передаёт привет Игорю. Крепитесь!
Друзья и саратники. |
[ 30/08/2006 14:15 ] |
Мы заканчваем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Просім прабачэньня ў тых, чые пытаньні засталіся без адказу з-за недахопу часу. Вэб-рэдактар. |
Я вельмі ўдзячная ўсім, хто прыслаў свае пытаньні на Радыё Свабода, і мне падаецца, што атрымалася на іх адказаць. Я вельмі ўдзячная за гэтую магчымасьць дыялёгу, таму што ў нашай краіне, там дзе не стае праўдзівай інфармацыі, самае галоўнае - інфармаваць адзін аднаго, пытацца, даваць адказы, размаўляць. Таму заўсёды гатовая адказаць на ўсе пытаньні, якія могуць узьнікнуць па любых праграмах, якімі дапамагае камітэт - гэта і абарона студэнтаў, і абарона людзей звольненых з працы, дапамога, тым, хто пацярпеў у мэдычным стане, і тым, каму патрэбная матэрыяльная падтрымка. Мне хочацца пажадаць нашым студэнтам, якія будуць працягваць сваё навучаньне за мяжою, каб яны былі дастойнымі сынамі Беларусі, каб на іх гледзячы мы ганарыліся і іх вучобай, і іх паводзінамі. Яны наш твар, наш малады выгляд, вось гэтай новай, свабоднай Беларусі. Я спадзяюся, што кожны з гэтых маладых людзей таксама гатовы адказаць на пытаньні тых, хто задае гэтыя пытаньні ў Беларусі. А тым студэнтам, якія зараз пойдуць у беларускія ВНУ, хочацца сказаць: вучыцеся дастойна, атрымлівайце адукацыю, але змагайцеся за праўду. Ня бойцеся. |
|
|