|
|
|
Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (Нямеччына, 2000). У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000). Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”. На дадзены момант - кіраўнік праграмаў “Фонду спрыяньня лякальнаму разьвіцьцю”. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі. Жанаты другім шлюбам, ад першага мае двух сыноў.
Зараз адбываецца форум. Калі ласка, задавайце пытаньні |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 19/01/2006 21:34 ] |
Шаноўны спадар Мілінкевіч,
ці алчулі Вы сябе інакш, калі Вас абралі Адзіным Кандыдатам і калі так, то ці разьвіваецца ГЭТА ў Вас далей?
2. Чым, па-Вашаму, адрозьніваецца кансалідацыя народа духоўная (культурная) ад палітычнай?
Дзякуй,
зычу ПЕРАМОГІ!!!
Шпакоўскі А. |
- Шчыра дзякую за веру ў перамогу.
1. Кангрэс, які абраў мяне адзіным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сіл, выдаў мне велізарны крэдыт даверу. Сёння я прадстаўляю не толькі ўласна Аляксандра Мілінкевіча, за мной стаяць сотні тысяч грамадзянаў Беларусі, якія адкрыта, не баючыся, а часам і насуперак рэпрэсіям уладаў, кінулі выклік рэжыму. Таму сёння, з’яўляючыся адзіным, я адчуваю вялікую адказнасць за кожнага з гэтых людзей. Я не маю права быць слабым, не маю права схібіць, не маю права зняпраўдзіць чаканні людзей, якія прагнуць пераменаў у Беларусі.
2. Я бы не дзяліў гэтыя два паняцці. Палітычная кансалідацыя дзеля дасягнення палітычнай мэты, якая сёння стаіць перад намі, не будзе трывалай без кансалідацыі духоўнай, якая, я перакананы, мусіць базавацца на нашым багацейшым гістарычным, культурным падмурку, на асэнсаванні грамадствам сябе не проста супольнасцю людзей, якая жыве на гэтай тэрыторыі – а НАЦЫЯЙ. Памяць і гонар продкаў, якія стагоддзямі па цаглінцы будавалі Беларусь, мы не маем права абражаць, пагаджаючыся на сённяшні прыніжаны і ганебны стан нашай Бацькаўшчыны, на страх, апатыю, якія сёння апанавалі грамадства, духоўны і нацыянальны заняпад дзяржавы.
І калі мы дасягнем сённяшніх палітычных мэтаў – гэта значыць вернем у Беларусь дэмакратыю, свабоду, праўду, справядлівасць, надзвычайную важнасць набудзе духоўная кансалідацыя грамадства. Пачатак дэмакратыі ніколі не бывае лёгкім. І дзеля таго, каб ізноў не страціць так цяжка здабытыя каштоўнасці, мы мусім скансалідаваць грамадства вакол тых спрадвечных паняццяў, як незалежнасць, свабода, годнасць.
|
[ 19/01/2006 22:11 ] |
Jak mozhna bolsh razvarushyc moladz???
Lichu vazna davesci zdarovadumajuchym maladzejshym ljudziam kab kozny maladzejshy chalavek apracavau, pauplyvau na svaih starejshyh backou i svajakou jakija zbirajucca halasavac za lukashenku. Zvychajna "elektarat" staryja kazuc maladym:"...my zhyccjo prazyli i vedaem shto lepsh i jak halasavac".
Nijahaj kozhny malady skazh pradstauniku "electarata" u svajoj siami:"...vy svajo zhyccjo prazhyli jak hacieli, dajce nam prazyc nashaje jak my hocham, prahalasujce za nashaha candydata ci padtrymajce narodnaje halasavanne".
Jak kazau Hrystos kali adzin z domu uverue - vyratuecca uves jaho dom dyk niahaj kozhny malady, zdarovy, razumny vyratue kozny tolki svoj dom...
Kozny adkazny za siabe i za svoj dom!
Peramohi vam!
Stas' |
- Цалкам згодны з Вамі. “Грукайце і вам адчыняць” – гэта, менавіта, той прынцып, якім кіруемся мы, імкнучыся дайсці да кожнага, каго непакоіць сённяшняя сытуацыя ў Беларусі. Ад дзверы да дзверы, ад сэрца да сэрца – гэта тое, што пакінула нам улада, забраўшы радыё і тэлебачанне, зліквідаваўшы прэсу, але гэта тое, чым мы пераможам. Большасць моладзі сёння, па ўсіх сацыялагічных выкладках, выбірае перамены і стаіць па нашым баку. Улада, якая выганяе студэнтаў з унівэрсытэтаў, якая змушае студэнтаў падпісвацца за Лукашэнку, якая збівае іх за тое, што адмаўляюцца ставіць за яго свой подпіс, яскрава паказвае маладым людзям, на чыім баку праўда. |
[ 19/01/2006 22:12 ] |
Sp. Milinkieviи! Ci vyraљylisia vy ŭreљcie z udzieіam u Narodnym Haіasavaсni? Bo ŭdzieі u vybarach pa scenaru Јukaљenki heta farmalnaja dapamoha dla jahonaj pieramohi? Adzinaj prablemaj hetaj idei, na maju dumku, џjaŭlajecca adsutnaњж vialikaj kamandy, ale kali b vaљaja hrupa daіuиyіasia, to razhhortavaсnie padziejaŭ ja baиu inakљ. Ci vy vierycie ŭ spraviadlivyja vybary? |
Мы, і штаб маёй кампаніі і Палітычная рада Аб’яднаных дэмакратычных сіл, вызначыліся з пазіцыяй у дачыненні да ідэі народнага галасавання. Сёння гэтая прапанова дзейнічае хутчэй не на актывізацыю, а на дэмабілізацыю дэмакратычных выбарцаў. Нашая прапанова сустрэчная – аб’яднацца ўсім, хто лічыць сябе адказным за ўласны лёс і за лёс нашай Беларусі, вакол кампаніі падтрымкі адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл, абранага прадстаўнічым Кангрэсам. |
[ 19/01/2006 22:38 ] |
Jakaja na vasu dumku bacycca bielaruskaj skola? Ukazecie jaje miesca (ja u sensie rejtenhu akladau vykladcykau)? |
- Беларуская школа павінна быць і будзе сучаснай і незаідэалагізаванай. Яна будзе выхоўваць асобу і грамадзяніна. Вучні павінны атрымліваць больш практычных ведаў і навыкаў, чым тэорыіі.
Што тычыцца заробкаў настаўнікаў. Заробак настаўніка павінен быць роўны сярэдняму заробку па прамысловасці.
|
[ 19/01/2006 22:43 ] |
Что будет с нынешекй властью после вашего прихода? В частности с действующим президентом и его ...? Спасибо! |
Мы, я і аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, выступаем за дэмакратычную Беларусь, з дакладным і канкрэтным падзелам улады. Вырашаць, ці з’яўляецца нехта злачынцам і якое яму несці пакаранне ў дэмакратычнай Беларусі, будзе незалежны і палітычна неангажаваны суд. |
[ 19/01/2006 22:53 ] |
Паважаны сп. Мілінкевіч, ці не падаецца Вам што большую частку сёнешніх беларусаў амаль што цалкам задавальняе цяперашні стан спраў, іх палохаюць магчымыя зьмены, яны не бачаць альтэрнатывы існуючаму строю які клапоціцца аб іх, дае ім гарантаваныя працу, хлеб і магчымасць адквітацца амаль з любым "начальнікам". Можа таксама яны інтуітыўна адчуваюць, што сёняшняя эканоміка трымаецца толькі на неверагодным адміністрацыйным уціску і на такой жа неверагоднай хлусьні, таму адразу ж рухне як толькі не будзе чалавека раскруціўшага гэту сістэму і стан жыцця несумненна пагоршыцца, а нахапаюцца тыя каму Лукашэнка недазваляў хапаць.
Што вы можаце сказаць гэтым людзям? |
- Дзякуй за цікавыя назіранні. Я заўважаю адваротнае, і ў часе маіх шматлікіх паездках у беларускія рэгіёны, пераконваюся ў гэтым усё больш і больш. Значнай частцы насельніцтва, і іх колькасць няспынна павялічваецца, абрыдла жыць у прыніжэнні і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Людзям абрыдла прымусовая кантрактная сыстэма, якая зрабіла іх рабамі, залежнымі ад свавольства бездумнага начальніка. Абрыдла бясконцая хлусня з экранаў тэлевізараў пра чарговыя поспехі беларускага “цуда”, хамства, штодзённае прыніжэнне сумленных і прыстойных людзей. Надакучыла тое, што ўлада хоча трымаць усіх на кароткім ланцужку. Яны хочуць жыць, а не выжываць, хочуць справядлівасці, законнасці. Іншая справа, што не кожны сёння можа заявіць пра гэта адкрыта, але пералом адбываецца. Ля нашых пунктаў збору подпісаў стаяць чэргі. Людзі кажуць, апускаючы вочы, – мяне на працы прымусілі падпісацца за Лукашэнку, я не мог адмовіць, бо баюся страціць працу, але я прыйшоў, каб падпісацца за вас, хоць так я буду змагацца з гэтым “беспределом”. |
[ 19/01/2006 23:06 ] |
Паважаны спадар Мілінкевіч, жадаю вам па-першае посьпехаў ва ўсіх вашых справах, а па-другое здароўя. таму шта вытрымаць усе так званыя папяраджэньні і ўсё таму падобнае можа не кожны.
Аднашуся да вас зь вялікаю павагай але й маю пытаньне. Я вельмі ўпэўнены ў тым што рэжым зробіць усё каб Лукашэнка атрымаў перамогу й мне здаецца будзе каля 77% як заўжды. а што пасьля? на вуліцу выйсьці? куды? ды колькі народу трэба дзеля гэтай справы?
З павагай, спадар Максім з-пад Вільні |
– Перадусім шчыра дзякую за цёплыя словы. Заўважце, улада вельмі любіць высокія лічбы, гэта пацьвярджаюць і афіцыйныя вынікі ўсіх папярэдніх выбараў і рэферэндумаў. Ніхто не сумняецца, што і гэтым разам будуць намаляваныя чарговыя “элеганцкія” працэнты. Наш штаб атрымаў звесткі пра нібы ўжо спушчаныя на месцы ў рэгіёны лічбы. Напрыклад, у адным з раёнаў – 87,8% за вядомага нам палітыка. Наколькі яны сапраўдныя, пакажуць вынікі. Кажу Вам, мы працуем не на тое, што абвесціць спадарыня Ярмошына, мы працуем на перамогу. |
[ 19/01/2006 23:11 ] |
Аляксандар Ўладзімеравіч, жадаю Вам перамогі, якую з нецярплівасьцю чакае Беларусь! Але ж пытаньне не з прыемных: калі аб'яднаная апазыцыя пацерпіць афіцыйную паразу (а ў гэтым ніхто не сумняецца), а магчымыя вулічныя акцыі не дадуць плёну, што далей? Ці застанецца апазыцыя адзінай, з Вамі на чале, і працягне барацьбу? Ці не паўторыцца сітуацыя 2001 года?
І яшчэ пытаньне: ці не скажаце Вы людзям разыходзіцца па дамах, як у свой час сказаў Ганчарык, а яшчэ раней - Шарэцкі? |
- Усвядомце, калі ласка, усю значнасць і сур’ёзнасць таго, што адбылося. Упершыню, за гады беларускай незалежнасці, фактычна ўсе, падкрэсліваю, усе здаровыя дэмакратычныя сілы, нягледзячы на свае палітычныя погляды, аб’ядналіся дзеля таго, каб змяніць сытуацыю ў Беларусі да лепшага, пабудаваць дзяржаву, якая будзе з пашанай ставіцца да ўласных грамадзянаў і якую будуць шанаваць у свеце. Гэта не ёсць змушанае аб’яднанне, дзе кожны толькі і шукае магчымасці, каб зняць з сябе адказнасць і адысці ў бок. Кожны разумее, што ўнутрыпартыйныя, унутрыарганізацыйныя разборкі сёння толькі на карысць існуючаму рэжыму. Кааліцыя – гэта значнае дасягненне дэмакратычных сіл Беларусі, ацэнку якому дасць нашая перамога і гісторыя. Мы выдатна разумеем, што 19-м сакавіка можа нічога і не закончыцца. Мы дамовіліся ісці разам, і, дзякуй Богу, кожны разумее гэтую неабходнасць. |
[ 20/01/2006 00:02 ] |
Добры дзень, Спадар Мілінкевіч.З часоу "выдатнай" палiтыкi беларуская мiлiцыя (яны ж беларусы як i мы) займаецца злачанствамi у выглядзе парушэньняу законаў. Цi будзе адказваць мiлiцыя (якая вiнавата) за гэтыя злачынствы, калi будзе, то як? |
- У Беларусі, якую мы пабудуем разам, за ўласныя правіннасці перад законам будзе адказваць кожны, незалежна ад статуса і маёмаснага стану: і міліцыянт, і палітык, і чыноўнік таксама. |
[ 20/01/2006 00:04 ] |
Спадар, Мілінкевіч! Напраклад, я (студэнт), i мяркую яшчэ вельмi шмат такiх як я, хацелi б удзельнiчаць у прадвыбарчай кампанiнii (збiраць подпiсы, праводзiць агiтацыю, сустракацца з патэнцыйнымi кандыдатамi i т.д. ), але на гэта няма магчымасьцi. Кошт за усе пералiчаная, магчыма высяленьне з iнтэрнату, вылiчэньне з ВНУ, цi трошкi лягчэйшыя рэпрэсii. Прыкладау шмат. Калi я правiльна успрымаю рэальнасць, то яна такая. Што вы можыце карыснага параiць у такой сiтуацышi? Патрыёт |
– Уласнай пазіцыяй Вы ўжо ўплываеце на сваё атачэнне і робіце плённую працу. Безумоўна, кожны сам вольны выбіраць, якім чынам удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Са свайго боку, скажу, што мы вядзем перамовы з кіраўніцтвам іншых краінаў на прадмет таго, каб у выпадку рэпрэсіяў, выключэнняў з унівэрсытэтаў, беларускія студэнты да нашай перамогі мелі магчымасць працягнуць навучанне ў еўрапейскіх ВНУ. Мы ставім перад сабой задачу абараніць кожнага, каго за ўдзел у выбарчай кампаніі будзе пераследваць улада. |
[ 20/01/2006 00:05 ] |
Спадар Мілінкевіч, як Вы лічыце, ці змаглі дэмакратычныя сілы перахапіць ініцыятыву ў уладаў? Андрэй, студэнт |
- Так, перакананы. Я бы параўнаў цяперашнюю сытуацыю з снежным камяком, які мы цяжка, насуперак усяму кацілі ў гору. А сёння, гэты ком ужо дасягнуў вяршыні і пачынае сам, усё больш абрастаючы, пакуль яшчэ паволі, каціцца ўніз. Прычын гэтаму, па меншай меры, дзве. З аднаго боку, мы здолелі данесці і даносім інфармацыю да ўсё большай часткі людзей. А з другога боку, улада, гвалтам збіраючы подпісы людзей за Лукашэнку, перагнула палку і дасягнула адваротнага. Абураныя людзі на знак пратэсту ўсё больш актыўна выказваюць падтрымку дэмакратычным сілам. |
[ 20/01/2006 00:19 ] |
Шаноўны пане Мілінкевічу,
1) Ці мае апазыцыя дакладны расьпісаны плян дзеяў на 19 сакавіка? Уявіце сабе, вечар 19.03. Абвяшчаюцца вынікі выбараў, паводле якіх Лукашэнка набірае 70% галасоў. Вашы дзеяньні?
2) Чаму Вы не жадаеце далучыцца да кампаніі, арганізаванай прыхільнікамі З. Пазьняка з "народным галасаваньнем"?
3) Ацанеце ў працэнтах шанцы на перамогу дэмакратыі 19 сакавіка?
шчыра дзякую,
Баўтрамей
супольнасьць "Трэці Шлях" |
- 1. Разумею Вашае жаданне ведаць расклад на 19 сакавіка. Пакуль што адкажу так, у гэты дзень я буду побач з сотнямі тысяч (я шчыра веру ў гэта) тых маіх суайчыннікаў, якія прагнуць пераменаў для нашай Беларусі.
2. Што тычыцца народнага галасавання. Нам сёння важна не страціць людзей, падтрымаць іх веру ў перамогу. Народнае галасаванне жа скіраванае хутчэй не на актывізацыю дэмакратычна настроенага электарату, а на дэмабілізацыю людзей. Таксама як і ідэя байкоту. Калі б можна было быць упэўненымі ў тым, што мы здолеем растлумачыць пераважнай большасці беларусаў сэнс ідэі народнага галасавання, распавесці, дзе ўзяць альтэрнатыўны бюлетэнь, куды занесці афіцыйны, на нешта можна было б разлічваць. Але такіх магчымасцяў сёння няма. Значна лягчэй, і да гэтага мы заклікаем усіх – аб’яднацца сёння вакол кампаніі адзінага прэтэндэнта, падтрыманага аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі.
3. Даваць раскладку шансаў у працэнтах справа, безумоўна, неўдзячная. Але наш працэнт расце несупынна.
|
[ 20/01/2006 01:31 ] |
Прапагандую за вас і дадаем колькасьць удзельнікаў магчымага пляцу!
На якія крокі гатова ўлада каб проста не даць сабрацца на Кастрычніцкай?
Ці распрацоўваюцца методыкі як прадухіліць перашкоды?
Шубін Юрась. Праграміст. |
– Дзякую за падтрымку! Любыя крокі ўлады будуць залежыць ад нашай колькасці. |
[ 20/01/2006 01:37 ] |
я прошу снимите свою кандидатуру в пользу гораздо более умного и деятельного человека-Александра Козулина!!!Я и мои родные всё равноза вас голосовать не будут.Вы хотите ситуаци как в КИЕВЕ?!!!А я этого не желаю!!!!! |
Рады за тое, што ў спадара Казуліна ёсць такія адданыя прыхільнікі. Не паддавайцеся толькі дзяржаўнай прапагандзе. |
[ 20/01/2006 03:15 ] |
Дорогой Александр Владимирович!
Есть ли у Вас какая-либо программа по возвращению из-за рубежа в Беларусь как мне представляется неплохих специалистов в различных научных направлениях, сотрудничеству с ними или привлечению их к работе в своей администрации.
Удачи Вам и всем Нам.
Антон Лиопо, Техасский Университет, США |
- Пытанне напраўду вельмі актуальнае. За амаль дванаццаць год цяперашнага рэжыму склалася ганебная практыка браць ва ўладу, на адказныя пасады людзей не столькі кіруючыся іх прафэсійнымі якасцямі, колькі лаяльнасцю да рэжыма ды ідэалагічнай адданасцю. Чалавек з уласнымі поглядамі, свабодай думак і незалежнасцю, ішоў на такую працу ў самым скрайнім выпадку. А калі ішоў, дык быў вымушаны заганяць сваю незалежнасць куды глыбей. Большасць, як правіла, аддавала перавагу вольнаму плаванню, альбо ад’езду за мяжу, дзе шануюцца найперш твае ўменні і здольнасці, а на ўсё іншае ўвага не звяртаецца. У Беларусі фактычна адсутнічае клас самастойнага, здольнага абараняць свае погляды і рашэнні кіраўніка. Безумоўна, у новай Беларусі, скіраванай на адкрытасць межаў, на актыўнае развіццё і перспектыву, на тое, каб “заняць свой пачэсны пасад між народамі”, людзі з сусветным узроўнем адукацыі, якія прайшлі салідную замежную практыку, будуць запатрабаваныя. |
[ 20/01/2006 06:15 ] |
Спадар Мілінкевіч! На сайце АГП з'явілася праграма дзеяньняў ценявога ўрада пад рэдакцыяй Раманчука. Некаторыя называюць яе праграмай кандыдата Мілінкевіча. Ці сапраўды Вы маеце да яе дачыненьне? Дзякуй! Панас |
– Гэта праект платформы аб’яднаных дэмакратычных сіл, вынесены на ўсеагульнае абмеркаванне Нацыянальным камітэтам аб’яднаных дэмакратычных сіл. З улікам заўваг, дапаўненняў і прапановаў да прапанаванага праекта, будзе завершана і мая праграма. Мы імкнемся, каб гэты дакумент не быў адарваны ад сапраўдных чаканняў людзей і стаўся сапраўды народнай праграмай. |
[ 20/01/2006 11:43 ] |
Ад усяго сэрца жычу Вам перамогі, але... Ці будзе патрэбна паўторнае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года? З павагай, Уладзімір |
– Дзякуй за пажаданні. Мы падрыхтаваныя да перамогі ў першым туры. |
[ 20/01/2006 11:47 ] |
Готовы сдаться, если г-н Милинкевич после выборов гарантирует нам безопасность. Александр, Виктор, Лида. |
– Здавацца не трэба, галоўнае, дзейнічайце па закону і не выконвайце злачынных загадаў. |
[ 20/01/2006 12:31 ] |
Что новая власть, в случае, если Вы станенте президентом, будет делать с чиновниками, ктороые сегодня вынуждены из страха за свои кресла нарушать закон? Если наказыватиь или сажать, не будет ли это новой гражданской войной на манер той, которую Лукашенко объявил сегодня сопротивляющейся ему части белорусского общества? |
– Частка сённяшняга чынавенства – прафэсіяналы, якія знаходзяцца на сваіх месцах. І нашая агульная бяда, што гэтыя людзі з-за страху і прыніжэння вымушаныя трымацца за свае пасады. Сёння яны на нашым баку, бо хамства і прыніжэнне надакучыла ўсім. У новай Беларусі не будзе “палявання на ведзьмакоў”. Прафэсіянал, калі ён чысты перад законам, не заплямлены знявагай да людзей, патрэбны дзяржаве і павінен быць належным чынам ацэнены. |
[ 20/01/2006 12:55 ] |
У мяне наступнае пытане:ці магчыма на сенняшні дзень весці перамовы з такой знакамітай асобай як Н.П.Машэрава,бо ў большасці людзей сталага ўзросту захаваліся добрыя ўспаміны пра былога кіраўніка БССР П.М.Машэрава,і тут я лічу варта было б узгадаць прэзідэнцкія памкненні сомой сп.Машэравай.
Другое пытанне:ці магчыма весці перамовы с дзеючым прэм*ер-міністрам С.Сідорскім,які ў будучы прыблізна пад час 3-га Сходу мог бы дэманстратыўна падаць у адстаўку,заявіўшы,што не жадае падтрмоўваць асобу і не дэмакратычны рэжым Лукашэнкі.Паважаны спадар Аляксандар,ведайце,што МЫ з ВАМІ,МЫ ВАМ верым!!! Я шчыра жадаю ВАМ перамогі,Сяргей з Віцебска. |
– Мы сёння гатовы да перамоваў з кожным, хто будзе працаваць на тое, каб змяніць сытуацыю ў Беларусі і, урэшце рэшт, даць нашай краіне магчымасць развіцця і перспектывы. Гэта тычыцца і названых Вамі асобаў. |
[ 20/01/2006 13:00 ] |
Dobryj denj! Shelaju vam udachi!Moj vopros...a chto budet s lukashenkovskimi chinovnikami i organisacijami tipa BPSM v sluchae prihoda vas k vlasti?Spasibo! |
- Мы не маем права адштурхоўваць прафэсіяналаў-кіраўнікоў толькі за тое, што па тым ці іншым прычынам працавалі за часамі Лукашэнкі. Калі чалавек сумленны, талковых, кампетэнтны, не здзейсніў злачынстваў, не прыніжаў людзей – яму месца і пры новай уладзе.
“Дзяржаўная моладзевая арганізацыя” гэта нонсенс, такі ж самы як і “праваслаўны атэізм” ці "рынкавы сацыялізм". Арганізацыі ствараюцца з ініцыятывы знізу, а не загадам зверху. У Беларусі пасля нашай перамогі не будзе дзяржаўных моладзевых арганізацый, яшчэ да таго ж набітых жахлівай ідэалогіяй. Яны самі сыдуць у гісторыю. Грамадзянская супольнасць, разнастайныя грамадзкія арганізацыі ды ініцыятывы будуць самымі надзейнымі партнёрамі ў пабудове адкрытага грамадзтва і нармальнага функцыянавання ўсіх узроўняў дзяржавы.
|
[ 20/01/2006 13:03 ] |
Спадар Алесь, як сябра Вашай ініцыятыўнае групы, пры зборы подпісаў часьцяком сутыкаўся з праблемай: няведаньнем Вашэці ды й агулам апазыцыйных кандыдатаў пераважна з-за палітычнай абыякавасьці выбарцаў - так мовіць, пафігізму. Як можна ўзняць узровень палітычнай сьвядомасьці ў насельніцтва? Якія плянуюцца спосабы інфармаваньня акром сустрэч з выбарцамі і артыкулаў у незалежных СМІ?
І яшчэ. Якое Вашае стаўленьне да варыянту зьняцьця сваёй кандыдатуры ў супольстве зь іншымі дэмакратычнымі кандыдатамі, каб пазьбегнуць удзелу ў фарсе, і да прапановы Зянона Пазьняка аб народным галасаваньні?
Ян Марозаў. |
– Вы слушна кажаце, менавіта ў зламанні інфармацыйнай блакады і ляжыць нашая агульная перамога. Мы ставім на пазасталыя незалежныя газеты, на радыё, якое будзе рабіцца беларусамі, на самадрукаваную прэсу, на ініцыятывы актыўных і неабыякавых людзей на месцах.
Ідэя народнага галасавання намі абмеркаваная, але адкінутая з прычыны таго, што, на наш погляд, яна дэмабілізуе людзей, адбірае ў іх веру ў перамогу. А нам на сёння патрэбна актывізацыя ўсіх, хто мае дэмакратычныя погляды і каму баліць за Беларусь.
Зняццё сваёй кандыдатуры не планую, мы сёння не маем права падмануць, зняверыць людзей, якія сталі на наш бок.
|
[ 20/01/2006 13:20 ] |
Быць смелым чалавекам у наш час--вялікі гонар.І мала каму дадзены.Скрыжаваў за Вас пальцы.Шкада,што нічога не атрымаецца.Але хай улада ведае,што мы ,беларусы ,нікуды адсюль не дзенемся,як бы ёй не хацелася.З павагай Міхась. |
– Дзякуй, маю надзею, што цягам нашай кампаніі нам удасца разагнаць вашае нявер’е і сум. Будзьце з намі! Разам пераможам! |
[ 20/01/2006 15:06 ] |
Zdravstvuyte Aleksandr Vladimirovich! Skazhite pozhaluysta kto vas ugovoril poekhat v Moskvu i kakimi argumentami? Udachi vam, derzhites! /Tobias Ljungvall, Stokgolm |
- Гэта было самастойнае рашэнне нашага штабу. Мы давялі Маскве, што Беларусь – гэта не толькі Лукашэнка і што ў новай Беларусі беларуска-расійскія стасункі будуць развівацца без шантажу, а адкрыта, паслядоўна, эфектыўна і ўзаемавыгадна. Мы дакладна акрэслілі, што не гандлюем беларускай незалежнасцю. Для нас яна найпершая каштоўнасць. |
[ 20/01/2006 15:45 ] |
Усе кажуць пра аксамітнуюь рэвалюцыю. Асноўныя дзеянні якой, будуць праходзіць у Менску. Ці будзеце Вы разам з людзьмі на плошчы? Ці зробіце як Ганчарык ў 2001? |
– Мая пазіцыя нязменная – я буду разам з людзьмі. |
[ 20/01/2006 16:48 ] |
Бачыў Вас на фатаграфіях, слухаў Вас на Радыё Свабода, а потым убачыў у інтэрвію на "Эўраньюс". Вы выглядаеце вельмі мужным і спакойным чалавекам. Гэта цудоўныя якасьці. Я зычу Вам посьпехаў. Зычу каб вы захвалі гэты ўнутраны спакой, гэтую мужнасьць і волю да перамогі. |
Шчыра дзякую за Вашыя словы і за тое, што перажываеце за нашую супольную справу. |
[ 20/01/2006 16:50 ] |
Pawashany Aljaksandar Uladymiravich!
Ci pljanuete Vy zwjarnucca da belaruskaga narodu z dapamogaj rasejskih srodkau masawaj infarmacyi? Kali tak, to ci wjaducca neobhodnyja peramovy? Dzjakuj
Iwan Iwanovich |
– Ёсць пэўныя напрацоўкі. |
[ 20/01/2006 16:59 ] |
Пасля аб'езду рэгіёнаў Беларусі, якія можна зрабіць высновы:ёсць сіла, каб перамагчы? На які адсотак галасоў можна спадзявацца? Наколькі рэальна супольна працуе блок, аб адзінстве якога была дасягнута дамоўленасць на Кангрэсе?
100 тысяч сабралі адразу неалькі дэмакратычных кандыдатаў (Казуліна, Фралова) да якіх не адношу. Ці не пад'біваюць Вас сесці за нейкі стол перамоў, і тады атрымаецца вынік, які атрымаў С.Домаш у 2001 годзе? |
– Дзякуй за пытанні. Сіла ёсць. Перакананы, што нам фактычна ўдалося перамагчы тую апатыю, псіхалагічную неўпэўненасць, нявер’е дэмакратычных актывістаў на месцах, выкліканыя масай няўдалых папярэдніх кампаній і акцый. На сустрэчах бачыш, як пачынаюць у людзей загарэцца надзеяй вочы. Хада збору подпісаў паказвае слушнасць абранай стратэгіі. Напачатку кампаніі я хваляваўся ў душЫ, думаў не ўдасца разварушыць, скаваныя нявер’ем сэрцы людзей. На шчасце, удалося. Дэмакратычныя сілы вяртаюць сабе былую моц, ізноў расквітаюць пераможнымі фарбамі.
Гэта відаць і па працы кааліцыі. Перыяд прыціркі скончыўся, хто схацеў працаваць і аддаваць сілы на агульную перамогу – сёння на першых ролях, працуюць, генерыруюць ідэі, выконваюць велізарны аб’ём працы.
Што тычыцца сабраных подпісаў. Зразумела, што магу адказваць і быць упэўненым толькі за сваю ініцыятыўную групу. Сёння ў нас блізу 200 тысяч подпісаў сабраных за вылучэнне мяне кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.
Ахвоту правесці перамовы з намі выказаў і Валер Фралоў і прадстаўнік каманды Аляксандра Казуліна. Я неаднаразова заяўляў пра нашу, маю і каманды, адкрытасць да любых перамоваў. Спадзяемся, што амбіцыі сцішацца і здаровы сэнс пераможа.
|
[ 20/01/2006 17:11 ] |
Ці дазволілі Вам бачыць сапраўдную зацікаўленасць справамі ў Беларусі сустрэчы з прэзідэнтам Літвы,кіраўнікамі Чэхіі, прэм'ерамі Францыі і Польшчы?
Ці той сёння А.Мілінкевіч у параўнанні з А.Мілінкевічам часоў Кангрэсу? Калі палажыць на вагі аптымізм і песімізм, то чаго больш? Але скажыце шчыра. |
- Пытаннем на пытанне. Калі яшчэ, пачынаючы з 1994 года, лідэр беларускай апазіцыі меў настолькі адзінадушную і сур’ёзную падтрымку ў Еўропе і ў цэлым свеце? Сёння сваё разуменне сытуацыю ў Беларусі і адназначную ацэнку выказалі нашыя суседзі Літва, Польшча, Украіна – суседзі, якім негалосныя правілы суіснавання наказваюць быць вельмі асцярожнымі ў ацэнцы сытуацыі ў Беларусі. Ад іх атрыманыя запэўніванні ў поўнай падтрымцы. Францыя, уплывовая дзяржава Еўрасаюза, якая заўсёды мела асобнае меркаванне ў Еўропе, сёння адкрыта, на высокім узроўні прымае беларускія дэмакратычныя сілы. Ці гэта не сведчыць пра сапраўдную зацікаўленасць беларускай праблемай у Еўропе?! Як найбольш. Еўрасаюз хоча мець на ўласных усходніх межах цывілізаваную прадказальную краіну, з якой можна ўсталяваць добрасуседскія, узаемавыгадныя стасункі, якая будзе надзейным мостам паміж Захадам і Усходам.
Я непапраўны аптыміст, і мой аптымізм мацнее з кожным днём кампаніі, з кожнай сустрэчай з людзьмі. Гэта шчыра.
|
[ 20/01/2006 17:14 ] |
Якой ацэнкі заслугоўвае кааліцыйная каманда? Ці ўдалося за невялікі час стварыць па-сапразднаму баявую апазіцыйную адзінку, якая нацэлена на перамогу?
З сустрэч з людзьмі падчас паездак, якое ў пытанняў найбольш запала ў сэрца?
А якое пытанне было самым непрыемным? |
- Сёння, калі браць сацыялагічныя даследванні, мая пазнавальнасць сярод грамадзянаў Беларусі сягае амаль 80%, 56% зь іх ставяцца да мяне пазітыўна. Ці гэта не паказчык працы кааліцыйнай каманды?! Усё дзякуючы працы як лідэраў партый, так і звычайных шэраговых людзей на месцах. Яны забыліся на ўласныя палітычныя амбіцыі і аддаюць сёння дзеля лепшай будучыні Беларусі многае, калі не ўсё. Яны і ёсць мая каманда, каманда соцень тысяч актыўных здольных людзей, якія хочуць змяніць Беларусь, вярнуць усім нам свабоду, праўду і справядлівасць.
Паездкі па Беларусі я бы параўнаў з самай карыснай, павучальнай, цікавай і горкай кнігай, якую я калі-кольвек прачытаў у сваім жыцці. У гэтых паездках я пастаянна пераконваюся – наколькі моцным ёсць чаканне зменаў. І на вёсцы, і ў мястэчках, і ў вялікіх гарадах. Большасці абрыдла “стабільнасць”, якую прапагандуе ўлада. Такая стабільнасць бывае толькі на могілках. Людзі прагнуць развіцця, перспектывы для сябе, сваіх дзяцей.
|
[ 20/01/2006 17:30 ] |
Вы падтрымаеце "Народнае галасаваньне"? Толькі без дэмагогіі: так ці не?!
http://vybar.org |
- Не. Народнае галасаванне спрацуе на дэмабілізацыю, а нам патрэбна актывізацыя ўсіх, хто выступае за перамены. |
[ 20/01/2006 17:36 ] |
1. Якія захады зробленыя вамі каб выключыць паўтарэньне варыянту 2001 году -- "элегантная перамога" рэжыму, млявы натоўп на плошчы, масавае расчараваньне, дэпрэсія дэмакратычных структураў?
2. Чым пранцыпова кампанія аб'яднанай апазыцыі цяпер адрозьніваецца ад тае кампаніі?
3. Як вы ўяўляеце падзеі пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня Цэнтарвыбаркамам: Лукашэнка -- 78%, Мілінкевіч -- ... ?
Толькі адказвайце па сутнасьці, не віхляйце як той Гайдукевіч!
Беларусачка |
- Адказваю па сутнасці:
1. Сёння сытуацыю цалкам адрозніваецца ад сытуацыі 2001 года. Сёння аб’яднаныя дэмакратычныя сілы маюць свайго адзінага прэтэндэнта, абранага прадстаўнічым Кангрэсам. Гэта сведчыць пра адсутнасць дэпрэсіі ў дэмакратычных сруктурах.
Сёння ніхто не разлічвае на тое, што спадарыня Ярмошына назаве сапраўдныя лічбы і сапраўднага пераможцу ў выбарах. Калі ў 2001 годзе, многія, апусціўшы рукі, сказалі: “Шкада, што прайгралі, але гэта ж усё адно апошні тэрмін Лукашэнкі”.
Сёння кожны разумее, што параза дэмакратычных сіл азначае ЧАРГОВЫ тэрмін для Лукашэнкі.
2. Адсюль і прынцыповае адрозненне стратэгіі і тактыкі цяперашняй кампаніі ад кампаніі 2001 года.
3. Мы адстаім нашую перамогу
|
[ 20/01/2006 17:40 ] |
Чаму спадар Мілінкевіч да гэтай пары не падтрымаў Народнае галасаваньне?
Няўжо няясна, што іншым шляхам няма ніякай магчымасьці перамагчы Лу?
Тым больш, што пры Народным галасаваньні НІВОДЗІН з апазыцыйных кандыдатаў абсалютна нічога не губляе, а церпіць паразу толькі Лу і ягоны рэжым!!! |
Ідэю народнага галасавання не падтрымаў таму што не лічу яе эфектыўнай, нам сёння неабходна актывізацыя людзей, а не іх дэмабілізацыя. Народнае галасаванне на маю думку вядзе якраз да расцярушвання сілаў дэмакратычна настроеных людзей. |
[ 20/01/2006 18:04 ] |
Pawazhany Aliaksandr Uladzimirawicz! Aposznim czasam rezka pawialiczylasja kol'kasc' belaruskih emigrantau, pryczym bol'szasc' z ih -- maladyja ludzi. Jak, na Wasz pogljad, mozhna spynic' getuju gliabal'nuj epidemiju -- wyezd belarusau za miazhu? |
- Даць людзям перспектыву. Моладзі даць магчымасць знайсці сябе ў жыцці ўжо адразу па заканчэнні ВНУ. Стварыць магчымасці для развіцця прыватнай ініцыятывы – даць зяленае святло дробнаму і сярэдняму бізнесу, які ва ўсім свеце і ёсць галоўным працадаўцам. Адмяніць прымусовую кантрактную сыстэму. Даць магчымасць прыстойна зарабляць і годна жыць у Беларусі. |
[ 20/01/2006 18:40 ] |
Спадар Мілінкевіч! Як вы ставіцеся да неабходнасьці "народнага галасаваньня" і да законнага(!) адхіленьня Лукашэнкі ад удзелу ў выбарах? Вашыя адносіны да сумесных дзеяньняў з КХП-БНФ, прапанаваных Зянонам Станіслававічам? Дзякуй. Юрый. |
- Прапанова народнага галасавання абмеркавана Палітычнай радай Аб’яднаных дэмакратычных сіл і прынята да ведама. У гэтай кампаніі мы лічым ідэю народнага галасавання не самай удалай, таму што, на наш погляд яна не спрыяе актывізацыі дэмакратычнага актыву, а наадварот дэмабілізуе яго. На што мы сабе дазволіць не можам. Нашая ідэя іншая – аб’яднацца ўсім вакол адзінага прэтэндэнта аб’яднаных дэмакратычных сіл, вылучанага Кангрэсам. |
[ 20/01/2006 19:52 ] |
Шаноўны Аляксандр! У сваім выступе на З'ездзе белерусаў сьвету сп. Казулін выказаў вельмі пільную звцікаўленасць у найхутчэйшым вяртаньні архіваў БНР, як толькі ён пераможв ў прэзідэнцкае гонцы.
Калі, на Вашую думку, гэтыя паперы могуць быць вернутыя і перададзеныя кіраўніцтву Беларусі?
Дзякуй. Посьпеху Вам! Язэп |
– Гэтыя архівы варта вяртаць таму кіраўніцтву Беларусі, якое здольнае ацаніць іх каштоўнасць. |
[ 20/01/2006 19:59 ] |
Добрый вечер! Чем объясняется Ваше неучастие в уличных акциях протеста? Почему верующий человек ставит свечи не в церкви, а на подоконнике своей квартиры? Кого из окружающих Вас сегодня политиков Вы могли бы назвать «человеком своей группы крови»? Спасибо. Ирина. |
- Вы слушна заўважылі – я веруючы. І калі, я Вас добра зразумеў, Вашае пытанне тычыцца акцыі Дзень Салідэрнасці, якая адбываецца штошаснаццатае чысло кожнага месяцу. Сэнс гэтай акцыі, каб кожны а 20.00 запаліў на падваконні свечку роўна на 15 хвілін. Таму ў гэты дзень, я заўсёды, калі знаходжуся ўдома запальваю свечку Салідэрнасці з тымі, хто пакутуе за Беларусь.
У свой час, у Гродна, мы арганізоўвалі акцыі, якія па сваёй значнасці, розгаласу, колькасці ўдзельнікаў, былі не горшыя за менскія акцыі.
Людзі “маёй групы крыві” – гэта тыя, хто сёння ахвяруе сваім часам, камфортам, свабодай, сабой дзеля будучыні краіны. Тыя, хто не падлічвае ўласныя высілкі ў гэтай працы, а кіруецца прынцыпам “калі не я – дык хто?” І гэтыя людзі, на шчасце – працуюць ў гэтай кампаніі побач са мной.
|
[ 20/01/2006 21:45 ] |
Па-першае, шчыра жадаю Вам посьпехаў! Па-другое, маю два пытаньні: (1) Ці пасьпееце Вы "раскруціцца" па поўнай праграме да 19 сакавіка? (2) Ці зможаце Вы вывесьці людзей на вуліцы 20 сакавіка (калі будуць фальсыфікацыі - а я на 99.99999% упэўнены, што будуць)? |
Адна з прычын, чаму ўлада прыняла рашэнне аб пераносе выбараў на 19 сакавіка, якраз у тым, каб не даць нам магчымасці максімальна раскруціцца. Але мы былі падрыхтаваныя да падобнага развіцця падзей. Прызначэнне выбараў на 19 сакавіка ў пэўным сэнсе мабілізавала нашых актывістаў і прыхільнікаў, так што ў сакавік глядзім з верай і надзеяй. Гэта – мой адказ і на другое вашае пытанне. |
[ 23/01/2006 14:45 ] |
Не сакрэт, што нават многiя Вашы аднадумцы не вераць у Вашу перамогу. Напрыклад, гэта яскрава праявiлася у апошнiм нумару газэты "Наша Нiва", там нейкiя "эксперты" казалi, што Лукашэнку будзе немагчыма перамагчы нават у 2011 годзе. Таксама людзi з Вашай каманды кажуць, што асноуная надзея дэмакратау -- моладзь стала цынiчная i апалiтычная. Што у такiх умовах Вы будзеце рабiць?
з павагай ctts. |
Перад тым як пачалася кампанія, мы думалі, што страх будзе галоўнай перашкодай, так яно і аказалася. Што тычыцца моладзі, якая расла ў час кіраваньня Лукашэнкі, ёсьць моладзь, якая не разумее, што адбываецца. Была больш актыўная моладзь у 1990-х. Але ўсё адно я з аптымізмам гляджу на моладзь. Я не лічу, што гэта вялікая праблема для нас. Як сьнежны камяк павялічваецца колькасьць людзей, якія пачынаюць верыць. Мой асабісты аптымізм расьце. |
[ 23/01/2006 14:49 ] |
Спадар Мілінкевіч, калі б усе дэмакратычныя кандыдаты зьняліся, пакінулі Лукашэнку аднаго і падтрымалі ідэю Народнага галасаваньня -- вось гэта быў бы рэальны шанец! |
Я ня бачу такой магчымасьці, каб усе дружна зьняліся. Ёсьць дэмакратычныя, ёсьць недэмакратычныя кандыдаты. Але ў тэорыі гэта ідэальная схема. Але на практыцы ўсе не здымуцца.
Я б падтрымаў гэтую ідэю, калі б ведаў, што хаця б палова электарату зробіць гэта.
Што датычыць ідэі КХП БНФ, тут менавіта тая ж сытуацыя. Калі мы можам у большасьці людзей выклікаць разуменьне сытуацыі, то гэта мела б сэнс.
Палітыка - вельмі прагматычныя штука. |
[ 23/01/2006 14:51 ] |
Обращались ли вы за поддержкой к Екатерина Даменковой, которая стала победительницей международного конкурса манекенщиц "Супермодель мира". Может быть вам бы удалось сделать ее лицом вашей компании? |
Яшчэ не зьвярталіся, але вельмі цікава, але добра, што ў сьвеце ўрэшце зразумелі, колькі прыгожых дзяўчын у нас ёсьць. |
[ 23/01/2006 15:00 ] |
Дзень добры!
Кандыдат у прэзыденты С.Домаш і кандыдат у прэзыденты А.Мілінкевіч - у чым розьніца і у чым падабенства? Сяргей, Бэльгія |
Мы падобныя людзі, бо маем падобныя погляды на многі рэчы, асабліва ў тым, як разьвівацца дэмакратыі на Беларусі. Але самае галоўная розьніца ў тым, што ўсе-ткі на гэты раз кааліцыя сфармавалася не за некалькі дзён да выбараў, а значна раней. Мы выбралі адзінага кандыдата за паўгады да выбараў. Мы маем шанец і час паінфармаваць пра гэтага кандыдата. У гэтым мая перавага перад Домашам і Ганчарыкам. |
[ 23/01/2006 15:03 ] |
Искренне желаем Вам победы на предстоящих выборах ! Чтобы не говорила наша государственная пропаганда очевидна огромная поддержка вас населением страны , об этом говорят постоянные очереди на пикетах сбора подписей , хотя к сожалению даже в Минске многие не знают о сборах подписей в поддержку кондидатов .
Победы Вам! |
Огромное спасибо за поддержку. За добрые слова. В том, что стоят очереди есть не только заслуга наших людей в регионах. В этом помогла власть. Как только они стали "заламывать руки" нашим активистам, число наших сторонников резко возросло. |
[ 23/01/2006 15:04 ] |
Как вы относитесь к атеистам? Виталий Гинзбур, вам это имя хорошо известно, является атеистом, и занимает весьма активную позицию в борьбе с религиозным мракобесием и лженаукой. Ведь вы тоже ученый, более того - физик. Я знаю что вы провославный. Для вас вообще это принципиально важно? Сейчас в Беларуси очень часто обсуждаются проблемы веры, отношение православных к католикам и наоборот. Некоторые политики видят спасение в создании христианско-демократической партии. Церкви запрещают - все это обсуждают. Не боитесь ли вы что Беларусь может скатиться в клерикальное болото? Как вы думаете, может ли в нынешней Беларуси президентом стать человек который заявляет что он атеист - по принципу свободы совести? |
Свобода совести - великое достижение цивилизованных стран. Верить или не верить - это личное дело человека. К атеизму я отношусь спокойно. К войнствующему атеизму -- отрицательно . В Беларуси прекрасная традиция толерантости. Не думаю, что нам угрожает клерикализм. Проблема в неразумной политике теперешней власти, когда отдается предпочтения определенной конфессии. Религия не может быть инструментом решения политических вопросов. Должна быть свобода вероисповедания. |
[ 23/01/2006 15:10 ] |
Уважаемый Александр! Очень хотелось бы знать, где же все-таки сейчас похоронен Станислав Август Понятовский? |
Его останки Варшаве, в костеле святого Яна. Перезахаранивались не кости, которых к сожалению не нашли, а части одежды, гроба. Для коронованых особ и святых этого достаточно. Брестские краеведы не теряют надежды. Ведут поиск и до сегодняшнего дня. |
[ 23/01/2006 15:22 ] |
Лзень добры,
ведаю, што аддам свой голас за Вас.
Але проста ўзрушаная такой няякасным візуальным афармленнем Вашай кампаніі. Увогуле, складаецца часам уражанне, што Вашыя лагатыпы і паліграфію рабіў Ваш вораг. І гэта не толькі мае думкі.
Ці гэта рабілі выпадковыя людзі з Вашага асяроддзя? Ці нібыта нейкі конкурс на гэтую прадукцыю?
З павагай,
Кацярына |
Дзякуй за падтрымку. Я хачу сказаць, што гэта рабілі выдатныя мастакі. Я ведаю, што было шмат крытыкі. У мастацтве часта мастакі крытыкуюць работы іншых. Гэта справа густу. Мне падаецца, што лягатым прыстойны. |
[ 23/01/2006 15:27 ] |
Добрый день Уважаемый Александр Владимирович.
У меня следующий вопрос.
Во время посещения Вами Сморгони и Ошмян ваши избиратели посоветовали Вам признать все плюсы текущей власти. Цитирую :
"Усе роўна вы лепшыя, але прызнайце ўголас плюсы ўлады, знайдзіце ў сабе мужнасць адзначыць тое, што ўлада зрабіла і захавала, і адразу ж прапануйце шляхі паляпшэння, прапануйце перспектыву. Мы - за Вас." (с) milinkevich.org
Я полностью согласен с этим высказыванием и поэтому прошу Вас назвать те плюсы(именно плюсы) текущей власти.
И второй вопрос. Какие газеты вы читаете и каким образом их получаете? (по подписке, покупаете в киоске, берете у друзей).
Заранее благодарен за ответы. Мой голос за Вас.
Святослав. |
1) Ня трэба мець мужнасьці, каб прызнаваць, што кожная ўлада робіць і карысныя, і шкодныя рэчы. Што да плюсаў, краіна не распрададзеная. Хаця магла б быць бандыцкая прыватызацыя. Мы прыватызацыю будзе рабіць асьцярожна. Другое, у краіне няма шырокага беспрацоўя, хаця прыхаванае беспрацоўе ёсьць. Сваечасовую выплату пэнсій я не лічу заслугай улады -- гэта абавязак уладаў. Чыстата ў гарадох -- гэта добра, хаця часта гэта "пацёмкінскія вёскі".
2) Жыву ў Менску, здымаю кватэру. А паколькі падпіска на незалежныя выданьні практычна ліквідаваны, але ў штабе, дзе я практычна цэлы дзень, ёсьць усе выданьні, інтэрнэт... Прэс-група ўвесь час рыхтуе матэрыялы, якія павінен ведаць кандыдат. |
[ 23/01/2006 15:34 ] |
Што асабліва вы збіраецеся рабіць калі грамадзяне выйдуць на вуліцы сталіцы у час абвяшчэньня рэзультатаў выбараў, і гэтае мірнае насамрэч дзеяньне будзе жостка падаўлена міліцыяй і ўнутранымі войскамі? (Такі варыят А.Г абавязкова заставіць пры сабе калі агучыць велізарныя вынікі сваёй "элегантнай" пабеды, бо сапраўдны народ яго падтрымаў а на плошчы проста кучка пьяных хуліганаў). |
Ён запалохвае, бо сам надзвычай моцна баіцца. Я буду разам з тымі, якія выйдуць. Я буду разам зь імі патрабаваць, каб мы жылі па дэмакратычных законах. Я нікуды не сыйду. |
[ 23/01/2006 16:11 ] |
Dobry Dzien! Aleksandar Uladzimirawich,belaruskija studenty jakija wychaca u Krakawie patrymliwajuc was!!!! Zywie Belarus!
Ci planujecca was wizyt u Krakaj??? |
На жаль, у свой любімы Кракаў я пападу толькі пасьля прэзыдэнцкай кампаніі. Зараз проста няма часу. Вялікі дзякуй студэнтам зь Беларусі, якія набіраюцца ў Польшчы навукі і дэмакратыі. |
[ 23/01/2006 16:11 ] |
Пытаньне на SMS "Свабоды":Хачу запытаць у спадара Мілінкевіча. Што вы будзеце рабіць, калі ўсё пойдзе па сцэнару 2001 г? Нагадаю: афіцыйна ня меньш за 75% за AGL, ня больш 15% за М-ча; на Кастрычніцкай плошчы зьбіраецца ў Лепшым выпадку тысяч 10. Ну пастаяць яны там некалькі дзён і разыдуцца па дамах. А вас цалкам могуць арыштаваць за арганізацыю “Массовых беспорядков”. Зьміцер з Бабруйску |
Людзей выйдзе значна больш, калі ўлада не правядзе законныя выбары. Я ўпэўнены, што сцэнару 2001 годзу ня будзе. Яго ўжо няма. Беларусь ужо сёньня зусім іншая. А пасьля 19 сакавіка гэта будзе зусім іншая краіна. |
[ 23/01/2006 16:11 ] |
Шаноўны спадар Мілінкевіч. Маю 2 пытанні:
1. Усім вядома як збіраецца падлічваць галасы Лукашэнка. Такім чынам, якімі будуць вашыя дзеянні адразу пасля падліку галасоў? Вельмі не хочацца ад вас чакаць так званага стандартнага сцэнарыя".
2.Я ўсё-ткі не зразумела наконт Народнага галасавання. Ведаю, што шмат людзей падтрымліваюць вас, але яны прадтрымліваюць і ідэю народнага галасавання. Такім чынам, ёсць час, каб папулярызаваць гэтую ідэю не толькі сярод вашых прыхольнікаў, але сярод людзей, якія проста супраць хлусні ў краіне. |
1. Яшчэ перад падлікам галасоў будуць дзеяньні з нашага боку. Я не хачу выдаваць стратэгічныя таямніцы. Але дзеяньні ня будуць стандартнымі.
2. Я паўтару мінулы адказ. Любая акцыя ў палітыцы мае сэнс, калі яны грунтуюцца на прагматызьме. Я ня думаю, што мы маем шанец пераканаць большасьць нашых людзей. Паколькі ў мяне няма веры, што большасьць так зробіць, то я лічу, што гэта малаэфэктыўны спосаб. |
[ 23/01/2006 16:15 ] |
А якая розьніца, за каго ты? Выбараў-та ня будзе! Іх ужо няма: няма роўных умоваў, няма прапарцыйнага доступу да СМІ, няма кантролю ў камісіях, подпісы за галоўнага прэтэндэнта зьбіраюць дворнікі ў спэцоўках, уласна галоўны прэтэндэнт ідзе на выбары ня маючы на гэта права…
Чаго ты даможасься, апусьціўшы паперку ў скрыню? Іх нават лічыць ня будуць. Чым твой непалічаны голас за Мілінкевіча будзе адрозьнівацца ад непалічаных галасоў у 2001-м ці леташніх? Чаго ты даможасься, падыграўшы махлярам? Што здарыцца пасьля абвяшчэньня вынікаў з экрану на Кастрычніцкай плошчы: Лукашэнка 82%, Мілікевіч 4, …? Натоўп узвые і ўзрые сквэр перад рэзыдэнцыяй? Ці ня вытрымаюць нэрвы ў Джорджа Буша і ён пусьціць ракету? |
Мы не працуем, каб вуснамі Ярмошынай нам сказалі, што мы прайгралі. Мы ўсе рэалісты. Мы цьвёрда стаім на зямлі. Наша мэта -- зьмяніць настрой грамадзтва. Даказаць, што цяперашняя ўлада дэмакратычныя выбары выйграць ня можа.
Людзі павінна выйсьці 19-га з зусім іншым настроем. Раней ня верылі -- цяпер вераць. Раней ня ведалі -- цяпер ведаюць. |
[ 23/01/2006 16:23 ] |
Добры дзень. 1)Вашы адносіны да чуткаў, што дзяржава закупіла спец.абсталяванне для цэнзуры Інтэрнэту? У Кітае такая сістэма працуе, блакуюцца усі апазіцыйныя сайты...2)Ці хапае вам часу, каб наведваць Інтэрнэт? Калі так, то якія сайты?
Усяго найлепшага |
1) Гэтыя чуткі ідуць даўно. Я думаю, што ўладзе нават цэнзура ў інтэрнэце ўжо не дапаможа. Улада сама сябе ліквідуе. І той жах, у якім яна знаходзіцца, гэта ўжо сьмерць.
2) Я гляджу многія сайты. Цяпер больш за ўсё чытаю сайты пра палітыку. Менш за ўсё хаджу на ўласны сайт. |
[ 23/01/2006 16:24 ] |
Г-н Милинкевич, после вашего прихода к власти, какая политика будет приоритетна для вас: на Запад - к Евросоюзу, или вновь будем подписывать братские договоры с Россией? Кстати, привет вашему сыну - Витавту. Спасибо.
Андрей. Гродно. |
Политика будет очень простой -- она будет пробелорусской. Мы будем дружить и с Западом, и с Россией, и с другими странами, но прежде всего думать о своей стране. |
[ 23/01/2006 16:27 ] |
Спадар Мілінкевіч! 1.якія змены чакаюсь простага беларуса, калі Вы прыйдзеце да ўлады? 2. што ў вашай праграме можа зацікавіць мяне, студэнтку? 3. чаму менавіта "свабода, праўда, справядлівасць"? студэнтка з валожына |
1) Просты чалавек больш ня будзе адчуваць страху. Зьявіцца магчымасьць зарабляць грошы. Ня будзе беспрацоўя. Ня будзе патрэбы ехаць у працоўную іміграцыю. Будзе ліквідавана кантрактная сыстэма.
2) Першае, што трэба ліквідаваць, гэта прымусовае разьмеркаваньне. Людзі маюць права выбару працы пасьля заканчэньне ВНУ. Дзяржава мае права запранаваць, але ня мае права патрабаваць, каб чалавек паехаў, напрыклад, у Чарнобыльскую зону.
3) Мне здаецца, гэты тры словы прабленыя ў Беларусі. Менавіта гэтага нашаму грамадзтву не хапае. |
[ 23/01/2006 16:28 ] |
Самае галоўнае - давесьці СВАЕ лічбы, а не афіцыйныя. Як вы будзеце даносіць інфармацыю 20 сакавіка і ў наступныя дні? |
Тымі сродкамі, якія ў нас ёсьць: інтэрнэт, улёткі, газэты, якія ў нас існуюць, бюлетэні па рэгіёнах. |
[ 23/01/2006 16:29 ] |
Паважаны спадар Аляксандр! Маю такое пытанне да Вас. Ваш першы афіцыйны візіт як кіраўніка дзяржавы! Куды і чаму менавіта туды? Павал, Мінск |
Першы візыт пасьля абраньня на КДС, быў ні на Ўсход, ні на Захад. Гэта быў візыт у Чэхію. Да народу, які вызначыўся са сваёй свабодай. А якім будзе візыт? Вызначымся. Але я думаю, гэта будзе візыт у краіны, якія нам самыя блізкія. |
[ 23/01/2006 16:29 ] |
Жадаю вам перамогі,падпісаўся за вас. А ці праводзяцца перамовы з Казуліным і Пазьняком.І ці праўда ,што Фралоў зріме сваю кандыдатуру на Вашу карысць.Шчыра зычу перамогі на выбарах.Жыве Беларусь! |
Жыве Беларусь!
Такія перамовы праводзіліся і будуць праводзіцца. Калі рэжыму выгадна, каб было шмат дэмакратаў з нашага боку, то для дэмакратыі выгадна, каб кандыдат быў адзін. |
[ 23/01/2006 16:31 ] |
Уважаемый господин Милинкевич!Желаю Вам успехов и победы.Я искренне верю в Вас.Все мои знакомые и друзья, которые живут в Великобритании, с надеждой смотрят в будущее...Я хочу жить и работать в своей стране, что практически невозможно при нынешнем режиме.У меня нет к Вам вопросов, тк внимательно слежу за информацией на Вашем сайте и знаю Вашу предвыборную программу.
С наилучшими пожеланиями.Ольга |
Вельмі прыемна, што ў туманным Альбіёне так цёпла гаворыць пра нас. Я думаю, калі ў Беларусі будзе дэмакратыя, яна зможа вярнуцца ў Беларусь і ўладкаваць сваё жыцьцё, рэалізаваць свае веды. |
[ 23/01/2006 16:35 ] |
Дзень добры сп.Мілінкевіч!
Якую карысць Вы бачыце ад расейскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі?
Навошта беларусам саюз з Расеяй? |
Калі Беларусь хоча быць сапраўды нэўтральнай, яна не павінна мець ніякіх базаў. Але ў палітыцы ня трэба рэзкіх крокаў. Мы ня будзе гаварыць"базы -- вон!", а сядзем за стол перамоваў і будзем весьці перамовы з улікам беларускіх інтарэсаў. |
[ 23/01/2006 16:37 ] |
Gospodin Milinkevich,
Gotovi li vi protivostoyat vozmozhnblm specoperaciam rossiskix specssluzhb:
Rossikii omon na ulitsax Minska v den' i posle viborov, perrekritie avto i zheleznodorozhnogo dvizhenia v storony Minska?
Vozmozhen li rasstrel "Belorusskogo Maidana" vlastiami?
Igor,
USA |
Российского ОМОНА не будет на улицах Минска. Власть давно подготовила свой ОМОН в достаточных количествах. Я уверен, что офицеры никогда не выполнят преступный приказ. Если прольется хоть капля крови, то власть понесет за это полную отвественность. |
[ 23/01/2006 16:39 ] |
Спадар Аляксандар адкажыце калі ласка шчыра і падрабязна на пытаньні.
Калі вы пераможаце на выбарах:
1 Ці будуць скасаваныя дамовы паміж Расеяй і Беларусьсю . Найперш інтэграцыйная?
2 Ці будзе неадкладна вернутая нацыянальная сымболіка і дзяржаўнасьць беларускай мовы, як адзіная?
3 Ці будзе вернцтая канстытуцыя 94-га году наогул?
4 Ці распачнецца працэс беларусізацыі школы і інш. сфэр грамацкага жыцьця?
5 Ці адбудзіцца судовае разьбіральніцтва над Лукашэнкам і падазраванымі ў зьнікненьні палітыкаў і журналістаў? |
1) Гэта пытаньне не вырашаецца адным указам. Гэтае пытаньне трэба вырашаць за сталом перамоваў.
2) Несумненна будзе вернута, але спачатку трэба зрабіць вельмі добрыя перадачы ў газэтах, на радыё, расказаць праўду пра яе. Тады большасьць насельніцтва з радасьцю прыйме яе.
3) Нажаль, зараз гэта не магчыма, таму што прынята многа законаў, якія абапіраюцца на новыя рэдакцыі Канстытуцыі. Мы павінны будзем напісаць новую Канстытутыцыю, абмеркаваць яе і прыняць яе на рэфэрэндуме
4) Абавязкова будзе вяртаньне беларускай мовы на належныя ёй пазыцыі. Але мы зробім гэта без гвалту.
5) Гэта справа незалежнага сьледзтва і незалежнага суду. |
[ 23/01/2006 16:47 ] |
Ох и хотел бы я чтобы вы победили, но слишком сильна нынешняя власть, чтобы выйграть у нее. Поэтому желаю вам просто удачи! |
[ 23/01/2006 16:49 ] |
як вядома, кожнаму кандыдату павінна быдзь прадстаўлены роўныя магчымасці да доступу да СМІ. гэта азначае, што вы проста зможаце агучыць у дзярж.СМІ сваю прадвыбарную праграму ў адведзены час, ці, акрамя таго, інформацыя пра вас, вашу дзейнасць павінна будзе прысутнічаць у вынусках "нашего времени", "панарамы", "СБ"...? |
Роўнасьці ўжо сёньня няма. І ў час агітацыі яе ня будзе. Але мы сёньня перахапілі ініцыятыу, дзякуючы велізарнай колькасьці паездак па краіне і актыўнай працы нашай ініцыятыўнай групы. Я адчуваю, што на Беларусі ёсьць стан чаканьня пераменаў. І таму нашая праца значна больш плённая, чым у 2001 годзе. |
[ 23/01/2006 16:50 ] |
ПРЕКЛОНЯЮСЬ ПЕРЕД МУЖЕСТВОМ ВАШИМ И ВАШИХ СОРАТНИКОВ,ВЫ ПОБЕДИТЕ УДАЧИ ВИКТОР |
[ 23/01/2006 17:36 ] |
Что Вы намерены делать, если получите "второе китайское предупреждение" центризбиркома? |
Решение о снятие или не снятии будет не правовым, а исходя из политической целесообразности. Поэтому меня не очень волнуют эти предупреждения. Поэтому мы работаем не для ЦИК, а для людей. |
[ 23/01/2006 17:40 ] |
Pawazhany Aljaksandar Uladzimirawich!
Ci planuete vy pravesti peramovy z Zjanonam Paznjakom? |
Я хацеў бы весьці размовы з сапраўды дэмакратычнымі кандыдатамі
, у тым ліку і зь Зянонам Станіслававічам. |
[ 23/01/2006 17:51 ] |
Сайт Свабоды атрымаў 268 пытаньняў. З прычынаў абмежаванага часу, мы заканчваем нашу вэб-канфэрэнцыю. Аляксандар Мілінкевіч адкажа на рэшту пытаньняў пазьней. Сачыце за навінамі на svaboda.org. Вэб-майстра |
Для мяне самое добрае ўражаньне, што амаль не было пытаньняў пра мяне як асобу. Пытаньні былі пра стратэгію, тэхналёгію перамогі. Відаць, мы добра папрацавалі. Зьяўляецца ўпэўненасьць у саміх пытаньнях. Дзякуй усім.
І апошнія словы: Можам! Пераможам!
|
|
|