[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


13 Чэрвеня 2006
Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка нарадзіўся 7 ліпеня 1961 г.

У 1983 годзе скончыў філялягічны факультэт БДУ, у 1986 асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. З 1986 выкладаў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (цяпер Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт). З 1990 працаваў выкладчыкам у Беларускім гуманітарным ліцэі, быў намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу “Спадчына”.

Быў адным з заснавальнікаў “Майстроўні” (1979-1984 ), ініцыятараў стварэньня “Талакі” (1986-1989), з кастрычніка 1988 быў сябрам Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту за перабудову “Адраджэньне”. Намесьнік Старшыні БНФ (1995-1999), з 1999 – старшыня БНФ “Адраджэньне” і партыі БНФ (pbnf.org).

Неаднаразова арыштоўваўся і быў асуджаны за ўдзел у масавых акцыях.

Адзін з аўтараў Збору правілаў “Беларускі клясычны правапіс” (2005). Аўтар кнігі “Пра герб і сьцяг” (1993), разам з Пятром Садоўскім укладальнік “Чытанкі для дзіцячага сада” (1990).

Жанаты, трое дзяцей, мае ўнука.

Вінцук Вячорка:

"Праехаўшы па абласных цэнтрах, я пабачыў, пачуў, а галоўнае – адчуў, наколькі нашыя актывісты ў рэгіёнах прагнуць дзеяньня. Прычым дзеяньня кааліцыйнага, угрунтаванага на досьведзе нядаўняе кампаніі, на рэйтынгу Аляксандра Мілінкевіча як пэрсанальнай альтэрнатывы цяперашняму ўладару.

Практычнае пытаньне для мяне сёньня – як падштурхнуць нашую кааліцыю ды ўсіх адказных лідэраў нацыянальнага роўню да супольнага дзеяньня на гэтым самым грунце. Дэмакратычныя сілы не павінны займацца самімі сабою й чарговы раз высьвятляць адносіны, а ісьці да людзей, да грамадзтва зь ясным пасланьнем.

Агульная сытуацыя непазьбежна будзе пагаршацца. Калі мы не ўтрымаем ініцыятыву, яе з задавальненьнем пяроймуць тыя, для каго незалежнасьць краіны ня ёсьць абсалютнаю каштоўнасьцю".

Калі ласка, задавайце пытаньні
04.01.2006
Аляксандар Вайтовіч
10.01.2006
Сяргей Гайдукевіч
18.01.2006
Аляксандар Казулін
23.01.2006
Аляксандар Мілінкевіч
26.01.2006
Зянон Пазьняк
03.02.2006
Андрэй Дынько
09.02.2006
Павел Шарамет
15.02.2006
Лявон Вольскі
20.02.2006
Сяргей Калякін
28.02.2006
Алесь Пашкевіч
08.03.2006
Сьвятлана Алексіевіч
16.03.2006
Джордж Крол
23.03.2006
Аляксандар Мілінкевіч
30.03.2006
Ніна Шыдлоўская
05.04.2006
Крысьціна Шацікава
11.04.2006
Iвонка Сурвіла
19.04.2006
Марыюш Машкевіч
04.01.2006
Юры Бандажэўскі
10.05.2006
Іна Кулей
17.05.2006
Валер Леванеўскі
24.05.2006
Вячаслаў Сіўчык
31.05.2006
Валер Булгакаў
07.06.2006
Сяргей Тарпачоў
19.06.2006
Наш Васіль Быкаў

27.06.2006
100 дзён пасьля Плошчы

05.07.2006
Захар Шыбека

12.07.2006
Валер Дранчук
14.07.2006
Ірына Казуліна
19.07.2006
Ганна Кісьліцына

26.07.2006
Аляксандар Дабравольскі
02.08.2006
Вітаўт Мартыненка
08.08.2006
Янка Запруднік

14.08.2006
Сяргей Антончык
23.08.2006
Алесь Пушкін
28.08.2006
Іна Кулей
06.09.2006
Барыс Пятровіч

13.09.2006
Сьвятлана Завадзкая

20.09.2006
Аляксандар Старыкевіч

27.09.2006
Алесь Каліта

04.10.2006

Аляксандар Мілінкевіч
11.10.2006
Уладзімер Мацкевіч

18.10.2006
Сяргей Харэўскі

25.10.2006
Анатоль Лябедзька
30.10.2006
Павал Севярынец

08.11.2006
Тацяна Процька

15.11.2006
Валер Булгакаў
22.11.2006
Сяргей Скрабец
29.11.2006
Андрэй Дынько
06.12.2006
Станіслаў Шушкевіч

13.12.2006
Уладзімер Някляеў

19.12.2006
Ваша Свабода
2003  2004  2005  2006
[ 12/06/2006 16:56 ]
Калі будзе перамога і якім чынам? Вунь сёньня Фядута на "Свабодзе" сказаў, што суду над Лукашэнкам ніколі ня будзе.
Я змагаюся не з Лукашэнкам асабіста. Перамога для мяне -- гэта свабодная незалежная Беларусь, прычым -- незваротна. Лёс Лукашэнкі -- другасная рэч.
[ 12/06/2006 17:09 ]
Сп. Вячорка, паводле досьведу веснавой кампаніі -- ці мае нейкі практычны патэнцыял у рэчышчы вашага пытаньня культурнікая праца -- іншымі словамі. ці варта нешматлікія сілы і рэсурсы ахвяраваць на нацыянальна-культурніцкі аспэкт, ці эфэктыўна гэта? Калзей Віктар
У нас няма падзелу на палітычную, грамадзкую, асьветную працу, бо такая спэцыфіка рэжыму. Умацаваньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці як прыналежнасьці да эўрапейскага народу з выбітнаю мінуўшчынай і багатаю культураю -- гэта сыстэмная праца, якая не дае ўладам замацаваць панаваньне Homo Sovieticus.
[ 12/06/2006 17:13 ]
Сьмешна і сумна чарговы раз назіраць спробы высьветліць, хто галоўны ў апазыцыі. І гэта не натуральныя праявы дэмакратыі -- быў жа кангрэс. Што могуць шэраговыя актывісты зрабіць у такіх умовах? Вольга Ліс
Мы зь Мілінкевічам былі ў абласьцях і пераканаліся, што людзі хочуць працы. Пачынайма працаваць, патрабуйма ад партыйна-кааліцыйных лідэраў (і ад мяне ў тым ліку) адказу, што рабіць ужо сёньня.
[ 12/06/2006 17:15 ]
Sp. Viachorka, vitaju vas na Svabodze! Vinshuju vas i vashu siamju z unukam! Jak nazvali? Ci budzece hryscic, i kali tak -- u jakoj carkve? Iryna, Kyiv
Dziakuj. Unuk Danila, Danik; jamu hod i pautara miesiacy. Vyrasac, dzie chryscic, buduc backi, ale ja spadziajusia -- tamsama j u taho samaha sviatara, u jakoha chryscilisia maje dzieci.
[ 12/06/2006 17:18 ]
Независимость как абсолютная ценность -- не слишком ли сильно сказано? Больше, чем добро, чем жизнь, честь человека? Можно быть приличным человеком в колонии и негодяем в суверенной стране. Странно чмтать такия опасные высказывания.
Ёсьць каштоўнасьці, дзеля якіх чалавек можа быць гатовы ахвяраваць біялягічнымі патрэбамі. Незалежнасьць і свабода нясуць дабро. Ёсьць людзі, гатовыя пасутпіцца сваім дзеля дабра іншых. Гэта пытаньне асабістага выбару, а не навязваньня яго.
[ 12/06/2006 18:23 ]
Szanouny spadar Vincuk,vielmi za vas radujemsia, szto nareszcie asensavali, szto "Demakratycznyja sily nie pavinny zajmacca sami saboju". Majem da vas pytannie, heta fakt, szto szmat siabrou partyi BNF, asabliva u regionach, dauno zvolnienyja z pracy i uvogule majuc zabaronu u pracyuladkavanni. Skazycie, kali laska, jakija z vaszaha boku pravodziacca dziejanni u dapamozie hetym ludziam (ci ich siamjam, kali siabry partyi zniavolennyja)? Praz hod adbuducca vybary u partyi, ci hatovyja da zmieny kiraunictva? Da sustreczy na Zjezdzie
Najbols surjoznaja prablema - zvalnienni. Sa strafami ci navat z vyklucanymi studentami prasciej. Sposaby dapamohi - razavaja dapamoha (najmiens efektyunaja); sezonnaja praca za miazoj; douhaterminovyja stazy dla specyjalistau (taksama za miazoj). Ciapier zajmajusia mienavita hetym u supracy z Kamitetam dapamohi represavanym. Vysylajcie infarmacyju, fakty, kankretnyja prosby. A da zjezdu daloka, treba rabic vialikuju pracu zaraz . Usim nam.
[ 12/06/2006 18:51 ]
Якое, шаноўны спадару, вы маеце стаўленьне да Расеі? Ці разглядаеце вы РФ як дзяржаву з імпэрскімі памкненьнямі? Якое ў вас стаўленьне да Польшчы? Якія тры сьвяты вы лічыце найгалоўнейшымі для беларусоў?
Расея ня можа пераадолець згаданы Вамі комплекс і пасьля чарговых спробаў эўрапеізаваць сваю палітыку раз за разам апынаецца там, дзе ўжо была. Вось і вядомую энэргетычную залежнасьць суседніх краінаў ад яе Расея выкарыстоўвае для забесьпячэньня геапалітычнага кантролю. Польшча -- наш сусед, дэмакратычная краіна, якая адыгрывае вялікую ролю ў рэгіёне й у Эўрапейскім Зьвязе. Ініцыятывы Польшчы наконт Беларусі пазытыўныя. Напр., Польшча прыняла рашэньне аднавіць сваімі сродкамі Радыё Рацыя. Сьвяты? Для мяне -- Дзень незалежнасьці 25 Сакавіка, Каляды, Купальле.
[ 12/06/2006 19:37 ]
Мне здаецца, што Мілінкевіч, гэта не ЛІДЭР аб'яднанае апазіцыі.Гэта чалавек бяз моцнае палітычнве волі, добра акрэсленых палітычных мэтаў. Да таго ж ён не размаўляе па-беларуску. Крычаў, праўда, падчас мітынгаў, "Жыве Беларусь", але ж гэтага мала. У Эўропе ён расеец, мову ўжывае расейскую. Гэта вельмі сумна. Ён занадта далёкі ад Беларускае ідэі. На сайце Казуліна ўжываецца практычна выключна расейшчына. Калі я напісала ў сваім камэнтары адрас сайта Зянона Пазьняка, яны яго выкрэсьлілі. Таксама не беларускі лідэр, гэты Казулін. Ці можаце Вы абвергнуць тое, што я кажу? Ці ё на Беларусі сапраўдны ЛІДЭР?
Мілінкевіч -- гэта лідэр, бо ён здолеў аб'яднаць бальшыню актыўных сілаў і бальшыню актыўных грамадзянаў, якія падтрымалі яго рэальным галасаваньнем. Незалежнасьць краіны для яго - недыскусійная каштоўнасьць. Яго родная й першая мова -- беларуская. У Эўрапарлямэнце (дзе мы былі разам) ён выступаў па-француску, калі быў забясьпечаны пераклад зь беларускае - па-беларуску. Зрэшты, чаго гэта я выступаю адвакатам; глядзіце адказы яго самога на падобныя закіды на ягоным сайце.
[ 12/06/2006 20:15 ]
Прывiтанне! Вы з Бацькаi з’яўляецеся ўзорам безсарэбнага пасьвячэння свайго жыцця нашай Бацькаўшчыне. Але ж, многiя несумленныя людзi за вочы абвiнавачваюць Вас у прадажнасцi заходнiм i амерыканьськiм спэцслужбам; гавораць, што Вы «грантасос i маргiнал». Адкажыце нам, працоўным Мiнскага трактарнага заводу, што гэта не так, што Вы незалежна, шчыра працуеце, зарабляеце, плацiця падаткi, як мы ўсе i не сядзiце на шыi ў амэрыканьскага нэгру. Ад iмя часткi самасьвядомых працоўных, Вiктар Клумаў
Паспрабаваў бы хто сядзець на шыi ў "амэрыканьскага нэгру"! Я сёе-тое ўмею й ведаю ў гуманітарных навуках. Працую ў "Спадчыне" (я намесьнік галоўнага рэдактара), публікуюся ў часопісах, чытаю лекцыі (на жаль, часьцей за мяжой).
[ 12/06/2006 21:28 ]
Вінцук Рыгоравіч, ці мае вашая партыя стасункі з КХП БНФ, і ў чым яны праяўляюцца?
У асабістых добрых кантактах са сьвядомымі незашоранымі сябрамі гэтай партыі, асабліва ў рэгіёнах.
[ 12/06/2006 21:29 ]
Якая магчымая праграма дзеяньняў вашай партыі на выпадак, калі АГП выйдзе з дэмакратычнай кааліцыі і створыць свой блок з іншымі палітычнымі сіламі, напрыклад з казулінцамі?
Мы мерымся не чакаць кааліцыйных перастановак, а працаваць на прынятую стратэгію. Хай іншыя даганяюць.
[ 12/06/2006 21:32 ]
Якія кнігі , размешчаныя на сядзібе БНФ Вы б параілі абавязкова прачытаць? Якія з іх Вашы любімыя? І, наогул, хто ў беларускай літаратуры ёсьць вашым любімым аўтарам
Быкаў. Разанаў. Натуральна, Сяржук Сокалаў-Воюш, і раю пачытаць "Крывавы памол".
[ 12/06/2006 21:34 ]
Як вы ставіцеся да этнічных яўрэяў, якія лічаць сябе беларусамі, размаўляюць на беларускай мове і г. д. Ці лічыце Вы іх беларусамі. Ці ёсьць такія ў БНФ. Дзякуй.
Як да беларусаў. Мы не вызнаем этнічнага падыходу да чалавека. Я лічу правільным, што ў нас няма пашпартнай графы "Нацыянальнасьць". Няма яе і ў партыйных анкетах.
[ 12/06/2006 22:06 ]
Скажыце, калі ласка, як Вы ставіцеся да спроб спадара Лябедзька дэстабілізаваць становішча ўнутры дэмакратычнай кааліцыіі? З яго заяваў я магу зрабіць толькі адну выснову – гэтага чалавека цікавяць выключна асабістыя амбіцыі, якія ён ставіць вышэй і свабоды і дэмакратыі ў нашай краіне. З павагай, дзякуй. Воля.
Спадзяюся, што АГП як партыя ў цэлым, у тым ліку яе лідэр, як частка дэмакратычнай кааліцыі, вытрымае цяжар адказнасьці й ня зробіць хібных крокаў.
[ 12/06/2006 22:13 ]
А калі будзе бліжэйшая акцыя праптэсту?Можа быць есць сэнс дэмакратычным силам правесци акцыю супраць пераследу Маадога Фронту и ў знак салідарнасці з галадоўникамі?
Масавымі акцыямі нельга злоўжываць, у сэнсе -- дэвальваваць іх. Малалікая акцыя можа прывесьці да адваротнага эфэкту, таму трэба старанна рыхтаваць паважныя вычыны. Выказваю (як і ўся кааліцыя)захапленьне мужнасьцю галадоўнікаў, нешта раблю для таго, каб сьвет моцна выказаўся ў іх падтрымку. І мяркую, што найлепшай справай для тых, хто цяпер у вязьніцы, пад крымінальным перасьледам, будзе набліжэньне канца рэжыму ў цэлым.
[ 12/06/2006 23:22 ]
Шаноўны спадар Вячорка! Зь вельмі цёплым пачуцьцём узгадваю Вашыя лекцыі ў ліцэі Коласа. Шчыры дзякуй за гэтыя унікальныя, захапляльныя і карысныя заняткі. Мой сябра Ян хоча задаць Вам некалькі пытаньняў. Па-першае, як дэмакратычныя сілы хочуць прыцягнуць на свой бок беларусаў, якія застаюцца "нэўтральнымі" да палітыкі, бо ня хочуць страціць працы, напрыклад. Другое пытаньне: ці маеце Вы пляны рэструктарызацыі беларускай гаспадаркі (калі будзеце ва ўладзе) пасьля яшчэ большага заняпаду, які непазбежны з прычыны энергетычнага крызісу? Вялікі дзякуй! Посьпехаў Вам і здароўя! Кацярына Ягела katarina.jagiello@hotmail.com Універсітэт г. Лейпцыга
Кацярына, вітаю. Дзякуй за добрыя словы й посьпехаў у вучобе - дзеля Беларусі. Мы прыцягнулі цягам зімы-вясны каля 30%. Бальшыня зь іх сягнула роўню актыўнасьці, дастатковага, каб прагаласаваць за альтэрнатыву, але недастатковага, каб дзейсна выступіць у абарону сваіх паглядаў. Трэба, каб за плячыма была хай маўклівая, але бальшыня. Трэба зьвяртацца да тых, хто вагаецца, і гаварыць пра іхныя праблемы, тлумачыць, што краіна (і іхнае прадпрыемства ці ўстанова) ужо ў крызысе, а праз паўгоду крызыс будзе татальным. Выйсьце - у раскрыцьці Беларусі на сьвет, на новыя тэхналёгіі, інвэстыцыі, рынкі. Але для гэтага трэ' свабодныя датэрміновыя выбары. Рэформы, схема якіх ёсьць і ў БНФ, і ў кааліцыі, магчымыя толькі ў свабоднай краіне.
[ 13/06/2006 00:16 ]
Вы вельмі добра адукаваны чалавек, вы робіце добрыя прамовы, вы здольныя да камунікацыі, вы валодаеце шмат якімі мовамі, але чаго Вам не хапае, каб стаць нацыянальным лідэрам ці прабіцца да ўлады ў складзе апазыцыйнай каманды? Дзякуй.
Я камандавы чалавек. Вельмі добра, што мы дамовіліся на Кангрэсе й маем лідэра.
[ 13/06/2006 00:49 ]
Считаете ли Вы свои действия (бездействия) как вред всему процессу перемен в стране. Что Вы реально сделали для того, чтобы изменить ситуацию в Беларуси? Неужели Вы рассчитываете, что Вас поддержит 50-60 % электората. Да никогда. Если Вы мужчина, то Вы должны просто сойти с дистанции «оппозицинного» политика, а если Вы трус, то Вы просто будете и дальше играть одну из ролей паразита в белорусской оппозиции и сидеть на грантах и подачках Запада.
Заклікаю Вас стаць на чале дзеяньняў, даць прапановы, балятавацца на старшыню аднае з партыяў, заадно пабачыць, што гэта значыць. Наконт сыходу з дыстанцыі вырашае партыя.
[ 13/06/2006 00:56 ]
Уважаемый господин Вечерко! Хватает ли у Вас совести прийти сегодня в студию радио «Свобода» и гнать очередную чепуху. Вы и вся Ваша команда (Лебедек и Ko) не имея никакого плана пришли 19 марта на площадь. Вы подставили не только тех людей, которые вышли в тот день на улицы. Ваша горе-коалиция просто предала детей, которые сидели в палаточном городке. Ваш лидер Милинкевич даже отказался брать ответственность за то, что дети поставили палатки. Это позор. Какие же Вы тогда лидеры. Десятки людей разочарованы Вашими действиями. Мы Вам больше не верим. Вы псевдооппозиция Беларуси, которая вошла в роль и отрабатывает гранты от дяди Сэма. Куда ушли 10 млн. долларов которые Конгресс США выделил на Беларусь? За эти деньги можно было провести такую компанию. А Вы все профукали. p.S. Пусть радио Свобода пригласит еще Лебедько в студию. Этот человек приносит больше всех вреда.
Я 19 сакавіка сядзеў у турме. Тым ня менш лічу, што дзеяньні Мілінкевіча былі абсалютна правільнымі. Мы павінны праводзіць выключна мірныя акцыі, каб людзі паверылі нам наступны раз. А калі вы паўтараеце БТшныя плёткі пра мільёны, я сумняваюся, што вы былі 19-га з народам.
[ 13/06/2006 01:43 ]
Сколько денег ушло не по назначению в эти выборы и где безработный Вечерко берет деньги на проживание, на оплату за квартиру, на содержание дорогой машины? Поделитесь секретом.
У мяне няма машыны й ніколі не было. Ежджу трамваямі №№ 1, 5, 6 і маршруткай № 76. Працую намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса "Спадчына". Перастаньце хлусіць.
[ 13/06/2006 01:55 ]
ПРЫВІТАНЬНЕ, СКАЖЫЦЕ КАЛІ ЛАСКА, ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО Ў БАЛЬШАСЬЦІ НАШАГА ГРАМАДЗТВА, ПАНУЕ АДМОЎНАЕ СТАЎЛЕНЬНЕ ДА БНФ, ПА-БОЛЬШАСЬЦІ З-ЗА ТАГО, ШТО ЧАСАМ ЯГО ВІНАВАЦЬ У ТЫМ, ШТО НІБЫ ЁН РАЗВАЛІЎ САЮЗ, ЧАСАМ У ТЫМ, ШТО ПРАДАЎСЯ ЗАХАДУ, ПЭЎНУЮ РОЛЮ Ў ГЭТЫМ ГРАЕ І ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРАПАГАНДА, ЦІ ЗМАГАЕЦЕСЯ ВЫ З ГЭТЫМ, ЦІ ЁСЬЦЬ У ВАС НАМЕР АДСТАЙВАЦЬ СВОЮ ГОНАР І РЭПУТАЦЫЮ, АДЭКВАТНЫМІ ЗАХАДАМІ, МОЖА ДА БНФ ЛЭЮДЗІ ПАЧНУЦЬ СТАВІЦЦА ЛЕПЕЙ, КАЛІ ЁН БУДЗЕ АКЦЭНТАВАЦЬ СВАЮ ДЗЕЙНАСЬЦЬ НЕ НА ПАЛІТЫЦЫ, А НА АСЬВЕТНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ, НА ПРАПАГАНДЗЕ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ. ХАЦЯ Б ПАЧАЦЬ З ТАГО, ЧАМУ МЫ КАРЫСТАЕМСЯ ТАКІМ ПРАВАПІСАМ, АДКУЛЬ ЁН УЗЯЎСЯ( БО ЗВЫЧАЙНЫЯ АБЫВАЦЕЛІ НЯ ВЕДАЮЦЬ ГЭТАГА).
БНФ ёсьць і будзе самім сабой. У гэтым нашая моц. Паступова грамадзтва прыходзіць да тых перакананьняў, якія мы мелі як меншыня. Прыклад -- стаўленьне да незалежнасьці як недыскусійнай каштоўнасьці: нават Лукашэнка (дэмагагічна) вымушаны пра яе гаварыць. Судзіцца за рэпутацыю з гэтай уладай бессэнсоўна, трэба рабіць сваю справу, і людзі ацэняць.
[ 13/06/2006 02:11 ]
Признаете ли Вы тот факт, что в 2006 году АГЛ набрал больше голосов (от 49 до 62 % ) чем в 2001 году, а Милинкевич получил в два раза меньше голосов (20 %) чем Гончарик (38 %) в 2001 году? С чем это связано? Не с тем ли, что такие как Вы, прошлое белорусской оппозиции. Вы не можете четко представить свою программу, у Вас ее нет.
Гл. тэкст прынятай стратэгіі на milinkievic.org. Плян дзеяньняў гатовы, будзе прымацца на наступным паседжаньні Палітычнай рады. Памераць, хто колькі атрымаў сёлета, немагчыма. Але я сьцьвярджаю, што беларускае грамадзтва пасьля зімы-вясны стала (становіцца) іншым. Дзякуючы нашай працы.
[ 13/06/2006 02:13 ]
Для чего было потрачено время на так называемый Конресс демсил? Для того, чтобы дали денег? Ваша коалиция крайне правых националистов-радикалов (БНФ – это просто пугало для электората средних лет и старшего поколения) и левых (коммунисты – пугало для молодежи) это утопия. Или Вы отбрасываете эту часть электората?
Кааліцыя ўсіх нармальных сілаў. Мы -- правацэнтрысцкая партыя, а не крайнія радыкалы, мы ўваходзім назіральнікамі ў Эўрапейскую народную партыю, якая мае найбуйнейшую фракцыю ў Эўрапарлямэнце. У кааліцыі -- лібэралы, сацыял-дэмакраты некалькіх кірункаў (у тым ліку лейбарысты, калі карыстацца эўрапейскімі аналёгіямі), рэфармісцкія камуністы ПКБ і іншыя. Разам, і маючы пэрсанальную альтэрнатыву цяперашняму ўладару -- Мілінкевіча, мы здольныя дайсьці дав вельмі многіх групаў і пластоў грамадзтва.
[ 13/06/2006 02:16 ]
Какова судьба движения «За Свободу» Милинкевича? Это очередной проект для Запада, чтобы дали денег или реальный проект по изменению ситуации в стране? Где Ваша стратегия?
Кампанія "За свабоду" -- гэта і ёсьць стратэгія дамаганьня датэрміновых выбараў праз акцыі грамадзянскага супраціву. Стратэгія на сайце.
[ 13/06/2006 02:17 ]
Господин Вечерко. Если Вам нечего предложить нового, лучше не мутите воду, а спокойно сойдите с дистанции, так как в свое время сделал М. Чигирь, которого не без Вашей помощи «скушали» и др. Белорусская политика с Вашим уходом ничего не потеряет, а только приобретет новых политиков. Занимайтесь литературой, у Вас это лучше получается.
Ніколі не займаўся літаратурай, але Вам відней.
[ 13/06/2006 04:06 ]
Па-першае, вялiкі дзякуй Вам за Вашую працу! Есць вельмі шмат пытаньняў да Вас, але паспрабую вылучыць асноўныя. 1) Ці есьць магчымасьць узяць удзел у партыйнай працы не афішыруючы гэта, працаваць не выходзячы зь ценю? Ды й наогул, што зараз патрэбна акрамя вулічнай палітыкі? 2) Чаму так мала інфармацыі пра бягучую дзейнасьць партыі БНФ ды ўсей дэмакратычнай кааліцыі? Складаецца ўражанне, што йдзе нейкая кулуарная праца, якая не павінна выходзіць да звычайных людзей? Ці не здаецца Вам, што гэта няправільна? 3) Ці працуе у Гомлі суполка партыі БНФ? Пра дзейнасьць АГП чуваць, а пра БНФ -- не. І ці можа наогул калісьці партыя БНФ замацавацца ў Гомлі, дзе вельмі вялікае панаванне расейскай мовы?
Дзякуй. Весьці партыйную працу, не афішуючыся, немагчыма. Інакш мы ператвараемся ў дысыдэнтаў, у заведамую закамплексаваную меншыню. Вулічная палітыка магчымая тады, калі мы адрасна дойдзем да ключавых групаў, тых групаў, якія могуць даць "эфэкт даміно" (прадпрымальнікі, рабочыя бюджэтаўтваральных і - асобна - іншых прадпрыемстваў, кантрактнікі розных катэгорыяў, натуральна -- моладзь, асабліва студэнцкая) з "антыкрызысным пасланьнем" і ўкаранімся ў новыя асяродкі. Менавіта сыстэмны плян гэтае працы мы выносім на кааліцыю з разьлікам на тое, што ў кожным рэгіёне ён будзе дэталізаваны. У Гомлі нашы людзі ё, толькі суполкі дробненькіё. Дайце эл. адрас, напішу кантакты. Глядзіце сайт pbnf.org.
[ 13/06/2006 11:02 ]
Вітаю вас. Па ўсім бачна, што аб'яднаная апазыцыі будзе заклікаць людзей ісьці галасаваць на мясцовых "выбарах". Скажыце, якія захады вы маеце ажыцьцявіць, калі на выбарах нам прапануюць прыняць удзел у антызаконным рэферэндуме па "Канстытуцыйным Акце"? Усё ж такі зноў будзеце заклікаць людзей прыйсьці і "сказать своё Нет диктатору", як гэта вы рабілі ў 2004? Я вас правільна разумею?
Пасьля сёлетніх зімы-вясны немагчыма разглядаць выбары як самадастатковы мэханізм зьмены. Свабодныя выбары магчымыя толькі ў выніку зьмены агульнае сытуацыі. Мясцовыя выбары нічога не вырашаюць. Іх трэба скарыстаць тэхнічна ў межах агульнае стратэгіі, для інфармаваньня й актывізацыі грамадзтва. Ніякіх спадзеваў перамагчы, гаворачы пра ямкі й лямпачкі, не павінна быць. Як у той показцы пра сантэхніка -- "тут усю сыстэму мяняць трэба". А любы рэфэрэндум, які закранае незалежнасьць, павінен стаць нагодай для масавага пратэсту.
[ 13/06/2006 11:02 ]
Дзень добры паважаны Винцук. Хачу запытать Вас каротка. Як Вы ставитеся да маладзёвых дробных акцый у Менску. Не сакрэт што таким чынам гэта памагае спецслужбам высвятлять асобы найбольш актыуных хлопцау и дзяучат. Будучы у бальницы я ляжау з адным сталым чалавекам, удзельникам сапрациулення у часы акупацыы Менска немцами. И ён шмат чаго расказавау и пра концлагеры и пра тое як немцы выяуляли падпольщыкау яны не шукали их по падвалах, проста их правактар старауся высвятлиць пабольактыуных падбухтороваючы на мелкия акцыы. А потым у сих разам арыштовывали. Так падполле зникала два разы. Можа трэба ийци па другому шляху?. Игар К
Гэта мужныя людзі, некаторыя ўпершыню далучыліся да актыўных дзеяньняў сёлета. Мы кантактуем. Яны самі прыходзяць да думкі, што трэба разнастаіць акцыі: скажам, пратэст бачны мноству людзей, але арганізатары няўлоўныя для ўладаў. І яшчэ: я ў іх пытаўся, колькі вашых студэнцкіх групаў альбо інтэрнатаў у поўным складзе не пайшлі на папярэдняе галасаваньне? Практычна не было такога. Вось жа трэба да "кропкавай" адвагі дадаць сыстэмную працу, у т.л. сярод сваіх.
[ 13/06/2006 11:03 ]
Ці не зьбіраецеся вы ў бліжэйшы час зысьці з пасады кінраўніка БНФ? І увогуле ці не лічыце вы што сучасная апазіцыя у тым выглядзе, ў якім яна існуе, мусіць быць рэфармавана? Дзякую. Ігар, студэнт 5-га курсу БДУІР
Не зьбіраюся. Рашае партыя на зьезьдзе. І мы ўжо рэфармаваліся, прычым у добры бок: мы аб'ядналіся вакол канкрэтных справаў і добрага лідэра.
[ 13/06/2006 15:40 ]
Мы заканчваем онлайн-канфэрэнцыю. У сувязі зь вялікай занятасьцю падчас свайго візыту Вінцук Вячорка ня змог адказаць на ўсе дасланыя пытаньні. Спадар Вячорка адкажа на ўсе Вашыя пытаньні цягам найбліжэйшых дзён, і яны будуць выстаўленыя на сайце "Свабоды". Вэб-рэдактар
Усім дзякуй за пытаньні.
 галоўная
 угару