[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


5 Красавіка 2006
Крысьціна Шацікава
Крысьціна Шацікава – адна з удзельніц акцыі пратэсту ў намётавым лягеры на Кастрычніцкай плошчы. Крысьціна, была ў лягеры ад першага да апошняга дня і арганізавала яго ахову.

У ноч на 24 сакавіка ў ліку іншых ўдзельнікаў акцыі была затрыманая АМОНам, чатыры дні правяла за кратамі. Асуджаная судом Кастрычніцкага раёну Менску на 20 базавых велічыняў (620 тысяч рублёў).

Жыве ў Магілёве, маці дваіх дзяцей. Крысьціна Шацікава -- дваюрадная сястра апэратара тэлекампаніі ОРТ Зьмітра Завадзкага, які зьнік у 2000 годзе. Цяпер Крысьціна займаецца арганізацыяй дапамогі тым удзельнікам акцыі пратэсту, хто яшчэ знаходзіцца ў турмах.

Задавайце пытаньні
04.01.2006
Аляксандар Вайтовіч
10.01.2006
Сяргей Гайдукевіч
18.01.2006
Аляксандар Казулін
23.01.2006
Аляксандар Мілінкевіч
26.01.2006
Зянон Пазьняк
03.02.2006
Андрэй Дынько
09.02.2006
Павел Шарамет
15.02.2006
Лявон Вольскі
20.02.2006
Сяргей Калякін
28.02.2006
Алесь Пашкевіч
08.03.2006
Сьвятлана Алексіевіч
16.03.2006
Джордж Крол
23.03.2006
Аляксандар Мілінкевіч
30.03.2006
Ніна Шыдлоўская
11.04.2006
Iвонка Сурвіла
19.04.2006
Марыюш Машкевіч
04.01.2006
Юры Бандажэўскі
10.05.2006
Іна Кулей
17.05.2006
Валер Леванеўскі
24.05.2006
Вячаслаў Сіўчык
31.05.2006
Валер Булгакаў
07.06.2006
Сяргей Тарпачоў
13.06.2006
Вінцук Вячорка
19.06.2006
Наш Васіль Быкаў

27.06.2006
100 дзён пасьля Плошчы

05.07.2006
Захар Шыбека

12.07.2006
Валер Дранчук
14.07.2006
Ірына Казуліна
19.07.2006
Ганна Кісьліцына

26.07.2006
Аляксандар Дабравольскі
02.08.2006
Вітаўт Мартыненка
08.08.2006
Янка Запруднік

14.08.2006
Сяргей Антончык
23.08.2006
Алесь Пушкін
28.08.2006
Іна Кулей
06.09.2006
Барыс Пятровіч

13.09.2006
Сьвятлана Завадзкая

20.09.2006
Аляксандар Старыкевіч

27.09.2006
Алесь Каліта

04.10.2006

Аляксандар Мілінкевіч
11.10.2006
Уладзімер Мацкевіч

18.10.2006
Сяргей Харэўскі

25.10.2006
Анатоль Лябедзька
30.10.2006
Павал Севярынец

08.11.2006
Тацяна Процька

15.11.2006
Валер Булгакаў
22.11.2006
Сяргей Скрабец
29.11.2006
Андрэй Дынько
06.12.2006
Станіслаў Шушкевіч

13.12.2006
Уладзімер Някляеў

19.12.2006
Ваша Свабода
2003  2004  2005  2006
[ 04/04/2006 16:32 ]
Зь якімі правакацыямі давялося сутыкнуцца жыхарам намётавага мястэчка?
П'яныя людзі, якія не былі п'янымі. Яны толькі рабілі выгляд, што п'яныя. Зьяўляліся людзі, якія спрабавалі справакаваць на бойку, ударыць. Я была за межамі кола. І калі нехта зь іх спрабаваў ударыць кагосьці, я станавілася паміж імі. Але ніякіх удараў не было. Перад журналістамі яны не асьмельваліся ўдарыць дзяўчыну. А значыць не былі і п'яныя.
[ 04/04/2006 16:45 ]
Прывітанне Крысціна! Дзякуй вам, за ваш грамадзянскі учынак - гэта ўжо гісторыя. Безумоўна, тое што адмыбося павінна было з'яднаць уздзельнікаў. Скажыце, ці ёсць якія-небудзь думкі наконт гэтага - ці трэба неяк аформіцца, у якой форме, і галоўнае - як працягваць барацьбу далей?
Дзякуй вялікі. Тыя людзі, якія былі на беларускім майдане, там былі і сябры нейкіх арганізацыяў і партый. Але на дадзены момант тыя, хто былі на Кастрычніцкай плошчы, ня хочуць уступаць у ніякія палітычныя арганізацыі. Яны не палітычныя. Яны проста адчуваюць свабоду ўнутры.

Ці мы зьбіраемся нешта рабіць далей? Мы гэта ўжо робім. Мы чакаем інаўгурацыі і, думаю, дастойна я сустрэнем. Кожны дзень нехта нешта робіць. Гэта ў пэўнай ступені арганізавана, але няма арганізацыі. Гэта проста робіцца людзьмі, якія там былі.
[ 04/04/2006 16:59 ]
Prywitanne, Kryscina. Dziakuj za twaju muznasc'. Alena z Warszawy.
Дзякуй вялікі.
[ 04/04/2006 17:00 ]
Кристина,я каждый день приходил после работы к Вам на площадь К.Калиновского и был там по 3 часа.Вы-мужественные люди,спасибо Вам,что Вы пошли против этой машины,которая давит все на своем пути.К сожалению,таких мужественных людей,как Вы,единицы,но и они способны на многое.Уверен, Вы можете рассчитывать и на таких обывателей,как я.Как обывателю перебороть страх и встать в Ваши ряды?С уважением,Сергей
Дзякуй, Сяргей. Не магу назваць Вас абывацелем. Вы ўжо перамаглі страх. Дзякуй Вам, што Вы прыходзілі. Калі б не прыходзілі такія, як Вы, то гэтай перамогі не было б.

Ёсьць кантакты імэйл для зацікаўленых людзей raduga-tatoo@mail.ru.
[ 04/04/2006 17:02 ]
Крысьціна, ганаруся вамi. Што было самым цяжкiм падчас iснавання лягеру? Сяргей, Вiлейка
Дзякуй. Самы цяжкі момант -- гэта момант, калі пад'ехалі аўтазакі і наступіла цішыня. Гэта апісаць словамі не магчыма. Быў момант, калі мы зразумелі, што мы альбо зламаемся (унутры), альбо застанемся. Было разуменьне, што тыя людзі, якія цяпер на плошчы, сталі паміж сабой самымі блізкімі. Самае страшнае, што калі ты разумееш, што іх будуць зьбіваць, бо шанцаў на тактоўныя паводзіны АМОНу не было. Быў страх, што гэтых людзей ты ўжо не пабачыш.

Пры затрыманьні разьбівалі наш ланцуг. Людзі сядзелі на зямлі, трымаючы рукі. Ланцуг разьбівалі нагамі. Адной дзяўчыне пляснулі кіпятком у твар. Яшчэ адну дзяўчыну штурхнулі на мангал, дзе быў адкрыты агонь. Прычым, яе нават патрымалі над мангалам.
[ 04/04/2006 17:03 ]
Што для Вас было самым цяжкім пад час знаходжаньня на плошчы?
Яшчэ адна цяжкасьць -- адсутнасьць туалету. Было вельмі халодна і ты разумееш, што ня можаш пастаянна грэцца гарбатай, каб не было патрэбы хадзіць у прыбіральню.

Я сама ані ў люк, ані ў біятуалет ніводнага разу не хадзіла. А толькі раз на суткі з дапамогай журналістаў выходзіла ў якую-небудзь кавярню побач з Кастрычніцкай плошчай.
[ 04/04/2006 17:52 ]
Паважаная Крысьціна! Што азначае Вашае тату на шыі? На здымку кепска відаць.
Гэта проста для ўпрыгожваньня. Я люблю татуіроўкі. У мяне іх многа.
[ 04/04/2006 17:53 ]
Крысьціна! На Вашую думку, ці варта было ўдзельнікам акцыі 25-га сакавіка йсьці на Акрэсьціна?
На маю думку, ня трэба было. Я не магу адказваць за іншых, але на маю думку -- не. Мы лічылі, што трэба ісьці да будынку тэлекампаніяў БТ і ОНТ.

Самая галоўная думка ў турме -- ці нешта там на волі адбываецца? Было ня страшна сядзець. Было страшна, што ідзе інфармацыйная блякада па ўсёй краіне.
[ 04/04/2006 17:53 ]
Які Ваш прэзыдэнт?
Калі вялася перадвыбарчая кампанія, былі Казулін і Мілінкевіч, якія стаялі наперадзе. Асабіста я хацела б бачыць прэзыдэнтам Мілінкевіча, як адзінага кандыдата. Але зноў жа людзі выйшлі на плошчу ні за Казуліна і Мілінкевіча, а за сваю свабоду, за свабодную краіну, у якой ня будзе страху. Хто канкрэтна будзе прэзыдэнтам, гэта пытаньне другое. Там былі людзі і за Мілінкевіча, і за Казуліна, і гэта не было праблемай.
[ 04/04/2006 17:53 ]
Раскажыце пра сваіх дзетак - чым яны цікавяцца...
У мяне два сыны -- Мікіта (10 гадоў) і Ягор (8 гадоў). Таксама маю малодшую сястру, якой хутка споўніцца 13 гадоў. Дзеткі цікавяцца музыкай, маляваньнем, танцамі.
[ 04/04/2006 17:55 ]
Выказваю павагу. Якая з палітычных апазыцыйных партыяў Вам найбольш імпануе?
Мне цяжка адказаць, таму што ў працэсе таго, што цяпер адбываецца, гэта стане лепш бачна. Першапачаткова я была блізкая ні да партыяў, а да руху "Зубр", які вельмі шмат зрабіў для таго, каб тое, што адбылося -- адбылося. Цяпер цяжка меркаваць аб партыях. Цяпер усе робяць адну справу. Калі будуць больш відавочныя вынікі, можна будзе вырашаць.
[ 04/04/2006 17:56 ]
Якія падарункі ці знакі ўвагі Вас радуюць?
У мяне цяпер пашкоджанае вока пасьля затрыманьня. Мне ўсе хлопцы кажуць, што гэта мне не перашкаджае, і што я ўсё адно прыгожая. Гэта самы лепшы падарунак. А наагул, любы падарунак прыемны. Часам на вуліцы паказваюць знак перамогі (вікторыі V), ты ня ведаеш гэтага чалавека, але разумееш, што ён табе родны і блізкі.
[ 04/04/2006 17:56 ]
Ваш любімы беларускі рок-гурт?
Таварыш Маўзер. І, канечне, зборнік "Песьні Свабоды". Гэта любімы зборнік тых, хто быў на Кастрычніцкай плошчы. Яго на плошчы слухалі ўсе.
[ 04/04/2006 18:24 ]
Здравствуйте, Кристина! Знаете, что меня больше всего поразило, когда я в первый раз пришла к палаточному городку? Меня поразило то, что у нас в Беларуси столько умных, смелых, свободных людей, и это не только молодежь (это вранье по БТ и ему подобным уже достало всех нормальных людей), но и люди старшего поколения. Меня поразил тот дух свободы и неиссякаемого оптимизма, который буквально витал над палаточным городком. И это здорово! Спасибо, ребята, вам всем за то, что вернули надежду на свободу и независимость нашей страны и нашего народа. А вопрос такой: меня искренне волнует судьба одного человека - того парня, который был своеобразным "рупором" палаточного городка, он говорил практически без перерыва, и, знаете, возможно, это прозвучит слишком пафосно, но его слова, ответ ветерану ВОВ (который призывал нас всех «разойтись и не позорить страну»), до сих пор звучат в моих ушах. Я не знаю, как его зовут, но если можете, передайте ему мои слова искренней поддержки, уважения и восхищения его гражданской позицией и смелостью. Лара М.
Дзякуй. Абавязкова перадам. У ноч з 7 на 8 ён вызваліцца. Я яму абавязкова гэта перадам.
[ 04/04/2006 18:34 ]
Крысьціна, прывітаньне! Гэта - Віталь Рыжкоў. Што першае прыйшло ў галаву, калі выйшла на (не)свабоду? Дзякуй.
Ноччу мы паехлі на Акрэсьціна, а з раніцы паехалі рабіць перадачы. А думкі былі пра тое, што трэба чакаць і сустракаць. Цяпер я хутка змагу пабачыць тых, хто яшчэ пакуль сядзіць у турме.
[ 04/04/2006 20:27 ]
Шаноўная спадарыня Хрысьціна! Захапляюся Вашай мужнасьцю (калі такое слова можна прыкласьці да жанчыны). І зусім абураюць паводзіны ОМОНаўцаў і гэбэшнікаў, якія мала таго што выконвалі злачынныя загады, дык яшчэ і зьдзекваліся з людзей. Чым Вы можаце патлумачць такія іх паводзіны: гэта ім дадзены такі загад, ці ў ОМОН і КДБ ідуць людзі з адхіленьнямі, магчыма, на глебе нейкіх псыхічных ці сэксуальных комплексаў?
У абарону АМОНу хачу сказаць зараз, што яны выконвалі сваю працу, і гэта не было жорстка. Яны проста выконвалі загад. У іх прафэсія такая -- выконваць загады. Тая частка злыдняў, якія зьбівалі, якія зьдзекваліся, вельмі шкада, што такія сапраўды псыхічна хворыя людзі з садысцкімі схільнасьцямі працуюць там. АМОН і "адмарозкі" - гэта зусім не адно і тое ж. Былі сярод іх і людзі, якія нават дапамагалі.

Напрыклад, калі мяне цягнулі ў аўтазак, то адзін з амонаўцаў пачаў з усёй сілы штурхаць, а другі пры гэтым выхапіў мяне зь ягоных рук і хаця ён і мацюгаўся, але, фактычна, тым самым мяне ўратаваў ад брутальнага абыходжаньня.

Калі ўжо нас прывезьлі ў Акрэсьціна, то ў аднаго міліцыянта была папка з налепкай "достал!". Ён выводзіў нас у прыбіральню, дазваляў пакурыць. У прынцыпе, АМОН мала чым адрозьніваецца ад народу. Многія ўсё разумеюць, але баяцца.
[ 04/04/2006 20:48 ]
Я лічу, што падлеткі 15-16 гадоў павінны ўтрымацца ад удзельніцтва ў акцыях пратысту, бо яны найчасцей кіруюцца пачуццямі, а не розумам.Таму падлеткаў можа выкарыстаць любы палітык ў сваіх інтарэсах, а будучая кар'ера маладых людзей будзе зломана, бо няведама колькі яшчэ пратрымаеццы наша подлая ўлада.Як вы да гэтага ставіцеся?
Вы вельмі нізкай думкі пра нашых падлеткаў. Гэта памылковае меркаваньне. Гэтыя падлеткі часам з-за гэтых пачуцьцяў больш разумнейшыя, чым усе палітыкі разам узятыя.
[ 04/04/2006 21:55 ]
Кристина, было бы полезно открыть специальные счета для поддержки пострадавших от действий режима Лукашенко. В случае их открытия - укажите их пожалуйста на официальных сайтах радио Свобода и других авторитетных Европейских организаций. Удачи!
Дзякуй. Я не хачу абмяркоўваць тэму грошай увогуле. Я думаю, для гэтага і існуюць нейкія арганізацыі. Ёсьць, напрыклад, арганізацыя "Вясна", якая вельмі дапамагала. А мы дапамагаем адзін адному. Некаторыя прадпрымальнікі нам дапамагалі. "Вясна" нам вельмі дапамагала. Але мы менш за ўсё цяпер думаем пра грошы. У любым выпадку, дзякуй за падтрымку.
[ 04/04/2006 22:57 ]
Дорогая Кристина, сейчас, по-моему, важна материализованная поддержка тем, кто подвергся репрессиям. Поддержка не как помощь, а как выражение солидарности. Это не менее важно и для тех, кто собирается такую поддержку оказать. Как вы представляете себе организацию этой акции? Vladimir
Я на гэтае пытаньне ўжо адказала вышэй. Дзякуй за падтрымку.
[ 05/04/2006 09:06 ]
Добры дзень, Крысьцина! Дзякуй табе за тваю працу там, на пляцу! Ты малайчына! Наконт пытанняу - як ты личыш, яким чынам мы можам эфектыуна супрацьстаяць работникам милицыи, ОМОНУ, СОБРУ, унутраным вайскам и гэтак далей (маю на увазе зъбицце людзей и администратыуныя арэсты). Таксама цикава даведацца увогуле пра тваю кропку позирку наконт перспектыу барацьбы с рэжымам. Зьмицер, удзельник палатачнага гарадка.
Прывітаньне, Зьміцер! Чакаю твайго званка. Адносна пытаньня, усе гэтыя адказы мы лепш абмяркуем па тэлефоне. Але перамога ўжо наша. Мы перамаглі ў той момант, калі мы прыйшлі на плошчу. Засталася толькі праца, праца і праца. Жыве Беларусь!
[ 05/04/2006 09:13 ]
Простите, а Вам не кажется, что первейшая Ваша обязанность -- это воспитывать своих детей. а не тусоваться с подростками на площади? Кстати, с кем они оставалисьвсё то время, что Вы были в Минске?
Мае дзеці заставаліся з маімі бацькамі ў Магілёве, з бабуляй і дзядулям. Што датычыць, як вы выказаліся "тусаваньня з падлеткамі", то там былі "падлеткі" і па 60 гадоў. Тое, што я там "тусавалася", то гэта быў самы важны крок у выхаваньні дзяцей. Калі б я засталася дома, невядома, хто б зь іх вырас. Забітыя, напужаныя людзі? Канечне, маім бацькам хацелася б, каб я была зь дзецьмі і зь імі. Дома ўсе хвалююцца і ўсе перажываюць. Але першыя словы, якія мне сказалі бацькі (і ўсім тым, хто быў на плошчы): "Мы вамі ганарымся!" Гэта і ёсьць выхаваньне сваім прыкладам.
[ 05/04/2006 10:24 ]
Шаноуная Крысьця! Вельми рады , хаця и завочна, пагутарыць зь яшчэ адным мужным Чалавекам. Пытаньне, якое апошним часам усё часьцей фармулюецца у асяродку неабыякавых людзей: Чаму на плошчы у ноч захопу з моладдзю не было дэкляраваных лидэрау? Яны ж прывяли народ на пляц, а затым мякка аддали адказнасць за гэта самому народу. Чаму? Ци мо ёсьць нейкае тлумачэньне, апроч ужо агучаных, кшталту "были не гатовыя..." Дык што ж вы за лидары, кали не гатовыя дзеля самага видавочнага разьвицця ситуацыи?...И гэтак далей. Прэсавая сакатарка сп.Казулина ничога зразумелага не патлумачыла, так - литаратура... Таму пытаюся у Вас, як вы сставицеся да вышэйсказанага ды ци можа вы трохи больш за иншых ведаеце? И яшчэ, на вшу думку, як магчыма замацаваць першы нясталы сакавицки посьпех дэмакратычнай супольнасьци, ци ёсьць распрацаваныя даугатэрминовыя пляны у варыянтах разьвицця, каб зноу не апынуцца у становишчы негатовых. З павагай, дзякуй...
Добрае пытаньне. Чаму нехта вырашыў, што нас нехта "вывеў" на плошчу? Мы самі выйшлі на плошчу. Нас ня могуць "вывесьці" ні Казулін, ні Мілінкевіч, ні нейкая арганізацыя. Кожны выйшаў дзеля сябе, дзеля сваіх дзяцей, дзеля сваёй будучыні, а не нейкіх палітыкаў. І калі цяпер ёсьць такія меркаваньні пра Казуліна і Мілінкевіча, то я нават не хачу гэта абмяркоўваць. Але будзем глядзець далей, як яны сябе будуць паводзіць і што рабіць. Але мы выйшлі не дзеля палітычнай гульні, а дзеля сваёй краіны.

Тыя, хто быў на плошчы, тыя, хто далучыўся да нас пасьля выхаду з турмы, яны па-ранейшаму разам. Ніхто спыняцца не зьбіраецца. Што датычыць арганізацыі, то скажу наступнае. Чым больш робіш папяровых плянаў, тым менш шанцаў, што ажыцьцявіш іх. Мы прыклад таго, што можна зрабіць без усялякай арганізацыі. Гэта датычыць і стратэгічнай пабудовы лягеру на адкрытым месцы. Усе былі ўпэўнены, што ў нас нічога не атрымаецца, бо ў нас не было ніякай арганізацыі, і гэта быў сапраўды мінус. Зноў жа гэта прыклад, што наш народ здольны арганізоўваць сябе. І нават адсутнасьць арганізацыі не перашкодзіла нам дамагліся таго, чаго мы дамагліся.
[ 05/04/2006 10:56 ]
Кристина, согласно информации на сайте, вы мать, у Вас двое детей, которых с 19 марта Вы, судя по всему, до сих пор не видели. Дело борьбы за свободу - личное дело каждого, но неужели Вы полагаете, что лешать детей детства, скидывая их на бабушку и дедушку - великая честь для матери? Зачем было давать жизнь детям, если Вы заняты политикой? Чтоб они гордились Вами по фотографиям в газетах? Боюсь, потом они врядли скажут Вам спасибо.
Я ўжо на падобнае пытаньне адказвала. Дадам: тое, што яны цяпер не са мной -- гарантыя таго, што ў будучыні мы зь імі будзем разам на сваёй зямлі. На зямлі, зь якой ня трэба будзе зьяжджаць і быць шчасьлівымі бамжамі дзе-небудзь у іншым месцы.
[ 05/04/2006 12:52 ]
Добры дзень, Крысьціна:) Вы вельмі-вельмі прыгожая і сьмелая жанчына!:) Я таксама быў зь сябрамі ў намётавым мястэчку, жыў там першыя дзьве ночы. Памятаю, колькі там было прыгожых разумных і вельмі сьмелых людзей! А потым заехалі да аднае сяброўкі дадому памыцца й пераапрануцца. Разгарнулі "Советскую Белоруссию" - а там ярмошына, гэткая страшная-страшная!:))))) Беееееееееееее:))) Ай, нават ня ведаю, чаго й пішу. Сяджу і ўсім нам усьміхаюся:) Усё ў нас будзе добра! Жыве Беларусь і жывем мы, прыгожыя і сьмелыя беларусы!:))) Валера з Горадні
Жыве Беларусь, Валер! Затэлефануй. Я думаю, мы ўсе павінны сустрэцца. Шмат з кім мы ўжо сустрэліся. Чакаю званка.
[ 05/04/2006 13:50 ]
spadarynia Chryscina, dziakuj vam i usim tym, chto nie zbajaysia pryniac udziel 19-25.03. vy dapamahli usim nam "liudzmi zvacca". ci nie zbirajecisia vy z paplieиnikami utvaryc svaju arhanizacyju ci kliub? Eva, Vilnia
Плянаў вельмі шмат. Усё гэта будзе бачна для іншых людзей. Вы будзеце бачыць нас на вуліцах. Падыходзьце да людзей, якія носяць значкі "За - Свабоду" і джынсавыя стужкі. Падыходзьце і пытайцеся.
[ 05/04/2006 13:53 ]
Прабачце, што не змаглi у патрэбны час быць побач з вамi. вiленчукi.
Дзякуй, што Вы нас падтрымліваеце. Нават калі Вас не было ў той момант на плошчы, Вы ўсё адно з намі.
[ 05/04/2006 14:00 ]
Паважаная спадарыня Шацікава! Калі б адбыуся нейкі цуд і беларускае тэлебачэнне дала бы вам адну хвіліну свабоду! Што бы вы сказалі беларускаму народу? Вялікі дзякуй! Зміцер!
Сказала б, баяцца больш няма чаго. Прачытайце казку Чукоўскага пра таракана-тараканішча і казку Волкава пра чараўніка з ізумруднага гораду. Сутнасьць -- ня так страшны "народны" прэзыдэнт, як яго малююць.
[ 05/04/2006 14:02 ]
Якія пляны надалей? Ці можа з лякальных маленькіх пратэстаў атрымацца нешта вялікае?
Калі ў возера кідаюць камень, ад аднаго каменьчыка ідзе шмат колаў, а на бераг выплёсківаецца хваля. Гэта закон прыроды, які нельга зьмяніць.
[ 05/04/2006 14:07 ]
Не напрасными ли были эти лишения, испытания на Октябрьской площади? Нет ли у Вас разочарования от результатов этого протеста?
Няма расчараваньня. Ёсьць задавальненьне. Гэта тое, чаго мы намагаліся. Ідзе інфармацыйная блякада. Пра нас, пра тых людзей, якія ня хочуць хадзіць схіліўшыся да зямлі, людзі альбо ня чулі, альбо чулі брыдоту. Тым, што мы прастаялі гэтыя дні, мы паказалі, што мы ёсьць. Што там людзі адукаваныя, цікавыя, таленавітыя. Людзі ўбачылі, што можна выйсьці, падняцца, стаць у поўны рост. Пасьля таго, як нас раскідалі па турмах, замест таго страху, які яны хацелі нагнаць на людзей, мясцовая ўлада памылілася. Гэта якраз падняла людзей на пратэст 25 сакавіка. І людзей будзе ўсё больш. Гэта 82% наадварот.
[ 05/04/2006 14:09 ]
Крысьціна, adzin uzho niemalady chalaviek z tyh shto paslia pracy pryhodzili padtrymac' nas, zhyharou namiotavaha miastechka, u pryvatnaj hutarcy uzho pas'lia zakanchennia bujnyh akcyjau skazau shto, badaj, halounym jaho urazhan'niem byli tyja zhanchyny/dziuchyny, shto brali aktyuny udziel u padziejakh 19-25ha ... "Ja pachau hliadzec' na suprac'lehly pol in'shymi vachyma" ... Vedajce, vashyja uchynki nies'li liudziam kudy bol'sh univiersal'nae, chym mierkavalasia spachatku, agul'nahumanistychnae paviedamlien'ne ... Sustremiemsia na barykadakh! Ales' Ab-vich, Kieu-Miensk
Я ўдзячная за гэтыя словы. Са свайго боку магу сказаць тое самае. Там, на плошчы, сабраліся сапраўдныя мужчыны, у незалежнасьці ад таго, колькі ім гадоў і як яны выглядаюць. А жанчыны сабраліся дзеля сваіх мужчын. Наша мэта -- захаваць справядлівасьць, праўду, дабрыню, мір, чыстату. У нас у краіне ўсё цяпер асноўваецца на брудзе. А на плошчы былі сапраўдныя людзі і сапраўдная чысьціня. Вялікі дзякуй.
[ 05/04/2006 14:10 ]
Привет Кристина! Ты наверно и в первую ночь была на площади, что-то лицо знакомое. :) Ходила по кругу, кормила, начинала кричать лозунги, а мы подхватывали. Спасибо тебе. Удачи. Если вдруг нужна помощь в выплате "штрафа", пиши, думаю помогу.
Дзякуй вялікі. Я рады чуць усіх людзей, якія былі з намі разам, якія і цяпер разам. Мы нікуды не дзенемся. Раз мы ўсе такія сьмелыя, разумныя, то нам наканавана ўсім ісьці разам.
[ 05/04/2006 14:12 ]
Многие нормальные люди не могут поверить вто, что милиция не давала возможности принести в палаточный городок еду, питье, теплые вещи, что рискованно было протестующим сходить в магазин, кафе, домой, в туалет! Правда ли это и как протестующим удавалось решить эти бытовые проблемы? Людям стараются внушить, что среди протестующих, в палаточном городке были одни несовершеннолетние! Мол, их использовали "взрослые дяди"! Так ли это?
Я нават разгубілася. Дзіўнае пытаньне ад чалавека, які мае доступ да інтэрнэту, дзе ў адрозьненьні ад беларускіх тэлеканалаў даволі шмат інфармацыі, і падзеі асьвятляюць так, як яны адбываюцца.
[ 05/04/2006 14:21 ]
Вы честные, отважные люди с чистыми помыслами и сердцами - Спасибо Вам.
Вам таксама вялікі дзякуй. Мы там знаходзіліся толькі таму, што ведалі, што за намі стаяць такія людзі, як Вы.
[ 05/04/2006 14:22 ]
Кристина, как настроение? Все-таки возвращаясь к событиям городка, какие "плюсы" и "минусы" ты бы отметила в организации со стороны самих участников, учитывая, конечно, что, по сути, никакой предварительной организации не было? Несомненно, огромнейших показатель, что начался процесс само-организации, но есть ли также какие-то внутренние уроки? удачи и, надеюсь, еще до скорой встречи, Верым! Можам! Пераможам! Дмитрий
Прывітаньне, Дзьмітры. Так, з арганізацыяй было скаладана. Мы самарганізоўваліся. Тыя, хто там быў, тыя, каго там не было, бо іх забралі на падыходах, усе тыя, хто проста падтрымліваў нас, усе тыя, хто проста пазбавіўся страху. Хто ведае мой тэлефон, няхай тэлефануе. Калі ня ведае, дык ёсьць імэйл, буду чакаць лістоў. Давайце сустракацца. Разам мы пераможам.
[ 05/04/2006 14:44 ]
Дзень добры ! На сёньняшні дзень Вы Беларуская Жанна д'Арк, вялікае Вам дзякуй. Ад імя беларусаў замежжа схіляю галову перад мужнасцю моладзі якая была разам з Вамі на плошчы. Якое месца у Вашым жыцці займаюць палітычныя погляды З.С.Пазьняка? Ці лічыце, што яго навяртаньне на Радзіму на карысць Беларускай справе? Бог Вам на дапамогу! Жыве Беларусь! З павагай Зміцер.
Наконт вяртаньня Пазьняка, ня трэба ўцягваць нас у палітыку. Мы не палітыкі. На плошчы стаялі не палітыкі, а людзі: бацькі, маці, браты, сёстры. Гэта людзі, якія зрабілі мужны крок, каб дапамагчы нашым палітыкам прыняць нейкія рашэньні, каб наша краіна выбралася з таго месца, дзе яна цяпер знаходзіцца.
[ 05/04/2006 15:04 ]
Добрый день. Спасибо Вам! Сергей
Таксама дзякуй.
[ 05/04/2006 15:07 ]
Dzen' dobry.Na Vashu dumku,pryjshoy 4as pryehats' da domy Zianony Paznialu? Dziakyj za udzel y manifestatsii na plosh4y Kalinoyskaga.Jive Belarus!
Жыве Беларусь. Цяпер настаў час усім вяртацца дамоў. Гэта наш дом і толькі ад нас залежыць, якім ён будзе.
[ 05/04/2006 15:18 ]
шмат пісаць ня варта. Я журналіст і тры з паловай ночы правяла з вамі (ноч з 22 на 23 цалкам не выстаяла), і вельмі ганаруся тым, што нашыя палітыкі былі абсалютна не пры чым да намётавага мястэчка, і абсалютна перакананая, што менавіта ў тыя дні зарадзілася новае жыцьцё Беларусі. Адзінае пра што хачу папрасіць і вас таксама, як і іншых жыхароў лагеру - не крыўдуйце на нас журналістаў, якія сышлі за ачапленьне ў тую ноч (шмат даводзілася ўжо чуць, што мы, журналісты, вам здрадзілі). У кожнага свая праца, і тут мы рабілі ўсё, дзеля таго, каб зароджанае на пляцы Каліноўскага жыцьцё не было растаптанае, забытае і зьнішчанае. Будзем рабіць гэта і далей. Ад ўсяго сэрца - шчыры вам дзякуй
Прывітаньне! Вялікае-вялікае асабістае Вам і іншым журналістам дзякуй! Я калі хадзіла вакол ланцуга лягеру, заўсёды паўтарала, не вядзіцеся на правакацыі. Хачу сказаць і журналістам: "нікога не слухайце". Мы вельмі ўдзячныя журналістам. Тым больш, мы ведаем, якімі мэтадамі адагналі журналістаў за ачапленьне. Я не магу выказаць усёй удзячнасьці да журналістаў, якія там былі. Менавіта з намі найлепшыя прадстаўнікі гэтай прафэсіі.
[ 05/04/2006 15:21 ]
Я быу на усix акцыях апошняга часу, дзякуй Вам за шчырасць к сваей краiне, за тое што прыйшлi i вы!! Як вы мяркуеце, адбудзецца сiлавы сцэнар на чарнобыльскам шляхе, албо улады зноуку зробяць правакацыi??? Максiм.Мiнск. P.S. я таксама люблю тат'у:))))
Усё гэта лепш абмеркаваць па тэлефоне ці праз імэйл. А правакацый мы не баімся.
[ 05/04/2006 15:33 ]
Прывітанне Крысціна! Хто Вам бліжэй - Жанна д'Арк ці Роза Люксэмбург? Найлепшага, Віка Жук.
Не хацелася б паўтарыць лёс Жанны д'Арк. А я -- проста Крысьціна.
[ 05/04/2006 15:33 ]
Прывітанне, Крысьціна! апошні раз бачыла цябе калі сідзела ў аутобусе ў накірунку да ИВC..як справы увогуле?
Усё добра. Звані, пішы.
[ 05/04/2006 15:34 ]
Ці сапраўды ў палатачным гарадку былі людзі з КДБ якія елі разам з усімі, стаялі ўнутры кола...? Ці нельга было правесці нейкі фэйс-кантроль, каб такіх адсеіваць? Ці нешта ў гэтым напрамку рабілася? А ўвогуле, дзякуй усім, хто быў у палатачным гарадку. Мне яго не хапае да гэітага часу. Гэта была тэрыторыя нашай свабоды. Жыве Беларусь Вольга
Так. Так, былі. Натуральна, быў той жа фэйс-кантроль. І многія людзі былі выведзеныя з палатачнага гарадка. Што я магу сказаць. Мне шкада такіх людзей. "Народжаныя поўзаць, лятаць ня могуць". У нашым гарадку паветра было не для іх. Але я ня буду іх судзіць.
[ 05/04/2006 15:38 ]
Привет Королеве Майдана! Пора пробоваться на главные роли в большой политике. Есть талант. Побольше бы нашим единым таких как Вы, людей,которые знают, что делать. Удачи во всем.Д.К.
Я не хачу спрабаваць сябе ў вялікай палітыцы. Як толькі чалавек адгароджваецца ад людзей мікрафонам і экранам тэлевізара, ён можа і застаецца на нашым баку, але за агароджай. Нават на нашым майдане мне прапанавалі мікрафон, калі я сарвала голас, але я адмовілася. Не магу ўявіць сабе, як можна гаварыць зь людзьмі празь мікрафон ці праз тэлеэкран.

Дзякуй за камплімэнт у любым разе. Як жанчыне, мне гэта прыемна.

Хачу дадаць, каралеў там было вельмі шмат. Частка зь іх ужо на волі. Частка каралеў яшчэ ў вязьніцах. Але хутка ўсе каралевы выйдуць на свабоду. І будуць свабоднымі на сваёй зямлі.
[ 05/04/2006 15:39 ]
КРИСТИНА,МЫ ГОРДИМСЯ ТАКОЙ МОЛОДЕЖЬЮ ! СПАСИБО ВАМ ЗА ВАШЕ МУЖЕСТВО,ЗА ВАШИ УБЕЖДЕНИЯ,ЗА ТО,ЧТО МОЖНО,НЕ СТЕСНЯЯСЬ БОЛЬШЕ, ГОВОРИТЬ,ЧТО ПО-НАЦИОНАЛЬНОСТИ Я-БЕЛОРУСКА ! МЫ С ВАМИ ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! НАТАЛЬЯ.
Дзякуй вялікі. Гэта час, каб ганарыцца ня моладзью, а ўсімі людзьмі на плошчы. Гэты палатачны гарадок нельга называць толькі маладзёвым майданам.
[ 05/04/2006 15:41 ]
Кристина, можно ли у Вас узнать, за счет чего вы живете? Вы работаете или свободно участвуете во всех акциях по причине того, что не имеете постоянной работы. Если так, то что стало причиной, по которой Вы решили не работать, имя 2 несовершеннолетних детей.
Мне дапамагалі мае бацькі. На гэты час яны засталіся зь дзецьмі. Я адмовілася ад працы, бо "ўсіх грошай не заробіш", асабліва пры нашым рэжыме. Але праблемаў з працай не павінна быць. Калі чалавек хоча працаваць, ён знойдзе працу. А тыя людзі, якія прыйшлі на плошчу, прыйшлі туды, бо яны хочуць працаваць і вучыцца, але на дастойным узроўні.
[ 05/04/2006 15:45 ]
Кристина, здравствуйте! Кто такие движение "Разам!"? Правда ли что там Сивчик и дочери Козулина. Правда ли что за организацией палаточного городка стоит В.Сивчик? Принимал ли он участие в нем? Спасибо. Сергей
Добры дзень, Сяргей. Спадар Сіўчык пастаянна быў з намі, у намётавым гарадку. Дочак Казуліна там не было, але там былі ягоныя пляменьнікі. Дзякуй ім вялікі. Што да арганізацыі, я зноў паўтаруся, што такія пытаньні не клапоцілі тых людзей, хто стаяў на плошчы. Можа нехта і лічыць сябе арганізатарам. Але рашэньне стаяць на плошчы -- гэта было рашэньне і воля тых людзей, якія засталіся на плошчы.
[ 05/04/2006 15:54 ]
Няўжо Вам не сорамна за ўсе зробленнае ? Вы калечыце душы нашых дзяцей, робячы на іх свой палітыны капітал, т нават , як я разумею, не толькі палітычны. Мне, беларусу, бацьку дваіх дзяцей студэнтаў, сормана за такіхя як Вы. Шкада, што Вы слаба ведаеце гісторыю, але наш народ вытрымаў і не такіх як Вы і Казулін.
Дзякуй за пытаньне. У адрозьненьні ад некаторых іншых, мы лічым, што кожны мае права на сваё меркаваньне. Калі вы маеце такое меркаваньне, то калі ласка. А пра веданьне гісторыі, паглядзіце на пратаколы людзей, якіх затрымалі. Паглядзіце, якая ў іх адукацыя. Пагаварыце зь імі. Вам будзе сорамна такое сьцвярджаць, бо вы пераканаецеся, што гэта ня так.
[ 05/04/2006 15:55 ]
Крысьціна, ja nia vedaju ni vashaha numara, ni e-mail-a ... paviedamce kalilaska ... Varta budzie sustrecca i da barykadau! ... Ales' Ab-vich, Kieu-Miensk
Мой імэйл -- raduga-tatoo@mail.ru
[ 05/04/2006 16:06 ]
Не кажется ли Вам, что Милинкевич, от части, предал участников палаточного городка и всех нас, кто приходил на акции в ту неделю? То, что он рассуждает в Евросоюзе о демократии и не требует экономической блокады режима, характеризует его не лучшим образом. Диктатора и его банду можно задушить только экономическими методами.
"Не судзіце, і не асудзяць вас". Меркаваць мы будзем потым пра нашых палітыкаў, на падставе вынікаў. Мы ня слабы народ. Нам не патрэбны зьнешнія падпоркі. Мы самі можам даць рады. Калі Эўропа можа нам даць падтрымку, то добра. Тыя людзі, якія прыехалі зь іншых краінаў, на Кастрычніцкую плошчу, аказалі нам вялікую падтрымку. Але ня трэба спадзявацца на чужых цёценек і дзядзенек. Мы пераканаліся, чаго мы можам дасягнуць самі.
[ 05/04/2006 16:08 ]
Прывітаньне ад Ларысы Бухаленкі, якая яшчэ на сутках.
Прывітаньне, Ларыса. Я так разумею, што калі ты на сутках, то ты будзеш у апошнім "выхадзе". Мы ўсіх будзем сустракаць. Я яшчэ ня ведаю, каля якой турмы буду сустракаць сяброў я. Але будзем трымаць кантакт. Жыве Беларусь!
[ 05/04/2006 16:18 ]
Дзякуй усім. Мы заканчваем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар
Вялікі дзякуй усім, хто даслаў пытаньні. Вялікі дзякуй Радыё Свабода, бо ў нас сапраўды няма інфармацыі. У нас ёсьць настрой, сіла духу, але не хапае інфармацыі. Хачу дадаць, я такая не адна. Кожны можа расказаць свае гісторыі, падзяліцца сваёй сілай, якую ён знайшоў на Кастрычніцкай плошчы. Жыве Беларусь!
 галоўная
 угару