[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


20 Лютага 2006
Сяргей Калякін


Калякін Сяргей Іванавіч

Нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 года ў Менску. Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут (1977), радыёінжынэр, і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1992), палітоляг. Служыў у Савецкай Арміі (1970-1972).

Працаваў тэхнікам трэсту “Аргтэхбуд”, наладчыкам электроннага абсталяваньня ў вытворча-тэхнічным аб’яднаньні “Інтэграл”, загадчыкам сэктару, намесьнікам камандзіра ў Рэспубліканскім штабе будаўнічых атрадаў ЦК ЛКСМБ (1977-1983), інструктарам Партызанскага райкаму і Менскага гаркаму КПБ, сакратаром парткаму трэсту “Белсувязьбуд”, намесьнікам старшыні Савецкага райвыканкаму, другім і першым сакратаром Савецкага райкаму КПБ г. Менску (1983-1991), Пасьля спыненьня дзейнасьці КПБ-КПСС часова не працаваў.

Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-скліканьня (1996), член Прэзыдыюму ВС і кіраўнік фракцыі камуністаў.

Член КПСС з 1977, член Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) з 1991. Сакратар (з 1993), першы сакратар ЦК ПКБ (з 1994).

Жанаты, двое дзяцей.

(Біяграфія падаецца паводле зборніку “Хто ёсьць хто ў Беларусі”, Менск, 2004)

Задавайце пытаньні
04.01.2006
Аляксандар Вайтовіч
10.01.2006
Сяргей Гайдукевіч
18.01.2006
Аляксандар Казулін
23.01.2006
Аляксандар Мілінкевіч
26.01.2006
Зянон Пазьняк
03.02.2006
Андрэй Дынько
09.02.2006
Павел Шарамет
15.02.2006
Лявон Вольскі
28.02.2006
Алесь Пашкевіч
08.03.2006
Сьвятлана Алексіевіч
16.03.2006
Джордж Крол
23.03.2006
Аляксандар Мілінкевіч
30.03.2006
Ніна Шыдлоўская
05.04.2006
Крысьціна Шацікава
11.04.2006
Iвонка Сурвіла
19.04.2006
Марыюш Машкевіч
04.01.2006
Юры Бандажэўскі
10.05.2006
Іна Кулей
17.05.2006
Валер Леванеўскі
24.05.2006
Вячаслаў Сіўчык
31.05.2006
Валер Булгакаў
07.06.2006
Сяргей Тарпачоў
13.06.2006
Вінцук Вячорка
19.06.2006
Наш Васіль Быкаў

27.06.2006
100 дзён пасьля Плошчы

05.07.2006
Захар Шыбека

12.07.2006
Валер Дранчук
14.07.2006
Ірына Казуліна
19.07.2006
Ганна Кісьліцына

26.07.2006
Аляксандар Дабравольскі
02.08.2006
Вітаўт Мартыненка
08.08.2006
Янка Запруднік

14.08.2006
Сяргей Антончык
23.08.2006
Алесь Пушкін
28.08.2006
Іна Кулей
06.09.2006
Барыс Пятровіч

13.09.2006
Сьвятлана Завадзкая

20.09.2006
Аляксандар Старыкевіч

27.09.2006
Алесь Каліта

04.10.2006

Аляксандар Мілінкевіч
11.10.2006
Уладзімер Мацкевіч

18.10.2006
Сяргей Харэўскі

25.10.2006
Анатоль Лябедзька
30.10.2006
Павал Севярынец

08.11.2006
Тацяна Процька

15.11.2006
Валер Булгакаў
22.11.2006
Сяргей Скрабец
29.11.2006
Андрэй Дынько
06.12.2006
Станіслаў Шушкевіч

13.12.2006
Уладзімер Някляеў

19.12.2006
Ваша Свабода
2003  2004  2005  2006
[ 16/02/2006 19:26 ]
какие ваши действия при выйгреше Лукашенко на выборах, как запад может помочь после 19 марта Беларуси в случае вашего поражения? Есть информация , что при нарушении прав человека во время выборов США и Европа собираются исключить Беларусь из ПАСЕ, в итоге чего может произойти суд над АГЛ.Каким образом это может произойти?Спасибо.Удачи на выборах.
Если после 19 марта в Беларуси сохранится статус-кво, коалиция сторонников перемен продолжит борьбу за демократизацию страны. Коалиция в принципе создавалась не под президентские выборы, которые являются лишь одним из этапов (безусловно, очень важным) на пути к достижению поставленной цели.

Совершенно очевидно, что в этой работе мы можем рассчитывать на поддержку демократических государств и международных демократических организаций. Наши недавние посещения политических центров Старого Света убедили, что Европа поняла бесперспективность попыток перевоспитывать Лукашенко, объяснять ему преимущества демократии. Официальный Минск получил ясный сигнал, что в случае проведения выборов с нарушениями общепризнанных демократических процедур и норм белорусского законодательства, Запад займет очень жесткую консолидированную позицию в отношении режима. По-видимому, произойдет четкое разделение белорусского общества на правящий клан и гражданский, неправительственный сектор. Власть окажется в еще большем режиме изоляции от цивилизованного мира, а гражданское общество получит с его стороны более мощную поддержку – визовую, образовательную, информационную и т.д.

Что касается Вашего вопроса о возможном исключении Беларуси после 19 марта из ПАСЕ, то в нем заложена неточность. Беларусь в настоящее время является единственной европейской страной, не являющейся членом Совета Европы. Печально, но факт.
[ 16/02/2006 19:57 ]
Уважаемый Сергей Иванович! У меня к Вам два вопроса: 1. Кандидат, интересы которого вы представляете, неоднократно заявлял, в том числе и отвечая на мой вопрос, что он намерен вновь сделать коллаборационистскую символику государственной. Как вы относитесь к этой идее и какова по вашему мнению верояность возвращения бело-красно-белого флага? 2. На сайте http://ru.milinkevich.org//supports/people/ в разделе поддерживающих кампанию Милинкевича есть ссылка на украинскую организацию "Национальный Альянс". Ссылка эта приводит на страницу "ОУН-УПА (Орагнизация украинских националистов - Украинская постанческая армия) - Легенда Сопротивления". Скажите, пожалуйста, за что украинские националисты-бандеровцы, воевавшие против наших дедов, поддерживают Милинкевича?. А поддерживает ли их сам Милиневич и Вы? С уважением, Белый Росс.
Если соглашаться с Вашим утверждением, что бело-красно-белый флаг – это коллаборационистская символика, то необходимо соглашаться и с тем, что этот флаг появился на белорусской земле только с нашествием оккупантов. Но с этим согласиться невозможно, это противоречит исторической правде. Бело-красно-белый флаг имеет глубокие национальные корни и древние традиции. Вы акцентируете внимание на том, что бело-красно-белые цвета запятнаны пособниками оккупантов. Это серьезный аргумент. Однако позвольте задать встречный вопрос: много ли Вы назовете знамен, идей, религий, которые на различных исторических этапах не были бы запятнаны неприглядными действиями конкретных людей – носителей этих знамен, идей, религий? Что касается личной позиции Александра Милинкевича по проблеме государственной символики, то мне доводилось обсуждать с ним этот вопрос и позиция его (и моя тоже) заключается в следующем: столь важный для всей нации вопрос в одиночку не вправе решать никто, в том числе и президент. После восстановления демократии в Беларуси должна пройти широкая общественная дискуссия по проблеме государственной символики, в ходе которой могли бы быть изложены и обсуждены все точки зрения. И только с учетом результатов такой дискуссии, желательно при достижении национального консенсуса, уполномоченные на то институты (парламент или всенародный референдум) могут принять соответствующее решение.

Я не являюсь членом молодежной украинской организации «Национальный альянс» и не могу со стопроцентной уверенностью сказать, из каких мотивов исходила эта организация, заявляя о поддержке А.Милинкевича. Спросите лучше у них.
[ 16/02/2006 21:33 ]
Pawazany spadar Kaliakin. Wy mne wel'mi simpatyczny, impanuece jak asoba i jak palityk , hoc' ja i ne padzjaljau kamunistycznyju idealogiju, jakoj prytrymliwaecesja Wy. Pytanne takoe: jak Wy pryjszli da getaga palitycznaga kirunku i czmu jago abrali? Dziakuj za adkaz.
Дзякую за добрыя словы. Справа ў тым, што сённяшняе знаходжанне ПКБ у дэмакратычнай кааліцыі – абсалютна натуральная. Наша партыя прызнала памылку, якую зрабіла КПСС, паспрабаваўшы будаваць сацыялізм – грамадства сацыяльнай справядлівасці – па-за рамкамі дэмакратыі. Але калі звярнуцца да класічнага марксізму, то мы ўбачым, што сваімі каранямі ён бярэ менавіта з дэмакратыі. Маркс і Энгельс, да таго як стаць камуністамі, сталі дэмакратамі, і выступалі супраць абсалютызму, за свабоду і правы чалавека. І ПКБ сёння з’яўляецца дэмакратычнай партыяй не таму, што так патрабуе палітычная кан’юнктура, а ў сілу разумення таго, што сапраўдны сацыялізм немагчымы без сапраўднай дэмакратыі.
[ 16/02/2006 21:39 ]
Сяргей Іванавіч, пасьля таго, як ня толькі па-за межамі СССР, але і ў СССР стала вядомая жудасная праўда пра мільёны ахвяр камуністычнага рэжыму -- Вам ня сорамна называцца камуністам? Ці гэта -- real politic?
Я ўжо адказваў у пытанні № 2, што цяжка знайсці сцягі, ідэі, рэлігіі, якія на розных гістарычных этапах не былі б замараны дзеяннямі канкрэтных асоб. На жаль, гэтага не пазбеглі і камуністы. Але я падзяляю нашу ідэалогію, якая мае моцны гуманістычны зарад, і канкрэтных людзей, якія пад маскай гэтай ідэалогіі рабілі злачынства. І сябрам ПКБ сёння не сорамна называцца камуністамі, таму што наша партыя адкрыта прызнала памылкі мінулага і дэманструе прыхільнасць да дэмакратыі, да справядлівасці, да гуманізму.
[ 16/02/2006 21:40 ]
Ці будзеце Вы ўдзельнічаць ў акцыі Дзень беларускага Адраджэння? Сутнасць акцыі нескладаная: 3 сакавіка (а потым 3 красавіка, 3 траўня і г. д.) вы павінны ў размовах з сябрамі, у краме, на працы раптам пачаць размаўляць па-беларуску. А потым сказаць усім, што сёння — Дзень Беларускага Адраджэння. Можна патэлефанаваць сваім бацькам, калегам па працы і павіншаваць іх са святам Такім чынам у гэты дзень кожны, хто любіць нашу мову, здолее паведаміць аб гэтым іншым. Сайт www.treba06.narod.ru
Я вельмі шаную беларускую мову і шкадую, што ў свой час не навучыўся свабодна размаўляць на ёй. Зараз выпраўляю становішча, больш карыстаюся мовай, спрабую весці на ёй паседжання Штаба адзінага кандыдата. Таму я гатовы ўдзельнічаць і фактычна ўжо удзельнічаю ў беларускім Адраджэнні не толькі 3-га сакавіка (3-га красавіка і г.д.).
[ 17/02/2006 00:16 ]
Вельмі добра, што розныя лідэры партый (нажаль не ўсе) абядналіся ў адну сілу, супраць "калгаснай дыктатуры". Мы разумеем, што горш чым, сеньня быць не можа. Пытаньне рытарычнае, ды й вечнае? выбарчы працэс (назіраньне, падлік галасоў) вы не кантралюеце, сілай уладу вы не зьменіце (можа я памыляюся), дык што і як можа зьмяніцца??? Patriot
Мы перамагаем у галовах людзей. Калі за перамены ў Беларусі рэальна выступіць большасць народу, ніякія афіцыйныя дадзеныя Цэнтрвыбаркама і ніякія АМАПы не дапамогуць рэжыму застацца пры ўладзе.
[ 17/02/2006 02:58 ]
Гоните этого коммуниста. нечего ему делать в эфире "Свободы". Красные всегда будут красными. А объединение демократических сил произойдет только после очередного прихода Лу-лу к власти.
Вы совершенно правы, когда утверждаете, что Калякин все равно останется «красным». Мои убеждения на самом деле не подвержены капризам политической конъюнктуры, и у меня есть ощущение, что это не самая плохая характеристика не только для политика, но и для любого человека вообще. Ваш призыв «гнать коммуниста из эфира» лишь констатирует тот печальный факт, что среди людей, обвиняющих Лукашенко в подавлении политических прав и свобод и считающих себя демократами, есть и такие, кто при случае сам готов предстать в неолукашистском образе и безапелляционно повелевать, кому следует давать эфир, а кому нет.
[ 17/02/2006 08:39 ]
Шаноўны спадар Калякін, я паважаю вас за адданасьць камуністычнае йдэі, але на маю думку камунізм даказаў сваю нерэялістычнасьць, ды няпрагматычнасьць. Ці сапраўды вы верыце што камунізм магчымы ў жыцьці? Дзякуй. Тодар.
Паважаны Тодар! На мой погляд, сваю нерэалістычнасць і непрагматычнасць даказаў не камунізм як сістэма філасофскіх, палітычных, эканамічных поглядаў, а канкрэтная мадэль рэалізацыі гэтых поглядаў, якую мы бачылі ў СССР ды іншых сацыялістычных краінах. Вось гэтая мадэль, сапраўды, даказала сваю неэфектыўнасць. ПКБ сёння лічыць, што на змену бюракратычнай мадэлі сацыялізму, якую КПСС пабудавала ў СССР і якую яна навязала шэрагу іншых краін, павінна прыйсці дэмакратычная мадэль сацыялізму, якая забяспеча гарманічная суіснаванне эканамічная эфектыўнасці, сацыяльнай абароны, палітычных праў і свабодаў чалавека.
[ 17/02/2006 10:23 ]
Ці лічыце вы, што Нямеччына сапраўды рэальна нейкім чынам можа паўплываць на сітуацыю ў Беларусі?
Не толькі Германія, але і іншыя краіны Еўропы маюць магчымасць уплываць на сітуацыю ў Беларусі. Не трэба гэту магчымасць перабольшваць, але яна ёсць. Напрыклад: падтрымка незалежных СМІ, арганізацыя альтэрнатыўнага тэле– і радыё эфіру на Беларусь, стварэнне фондаў абароны палітычна рэпрэсаваных людзей і інш.
[ 17/02/2006 10:24 ]
Сяргей Іванавіч, як Вы глядзіце на прыняцце закону аб люстрацыі ў свабоднай "Новай Беларусі"?
Я супраць прыняцця закона аб люстрацыі. Чалавек не павінен быць пакараны толькі за тое, што некалі гадоў працаваў у той ці іншай структуры ўлады. Сумленным чыноўнікам, “сілавікам”, суддзям, якія не парушалі закон, няма чаго баяцца перамогі дэмакратычных сіл. Адказнасць за злачынства павінны панесці канкрэтныя асобы, якія рабілі гэтыя злачынствы.
[ 17/02/2006 10:27 ]
Спадар Калякін, якая Вашая думка як камуніста, ці варта расейскаму ўраду, як спадкаемцу савецкага, перапрасіць прабачэння перад Польшчай за трагедыю ў Катыні?
У Еўропе няма дзяржаў, у адносінах паміж якімі на розных гістарычных этапах не было б пэўных непаразуменняў. Калі пастарацца, то можна знайсці падставу для прабачэнняў кожнага перад кожным. Я прапаную глядзець у будучыню, будаваць будучыню і падчас гэтай пабудовы не паўтараць памылак мінулага.
[ 17/02/2006 10:30 ]
У выпадку перамогі на выбарах і Вашага ўваходу ва ўрад, як Вы глядзелі б на пытанне перайменавання цэнтральных вуліцаў беларускіх гарадоў у нацыянальным кантэксце?
Я лічу, што да ўсялякіх перайменаванняў трэба падыходзіць вельмі асцярожна. Змена назваў вуліц, як правіла, задавальняе адных, але крыўдзіць іншых. Таму рабіць такое разумна пры наяўнасці грамадскага кансэнсусу, у першую чаргу, калі самі жыхары гэтай вуліцы гатовы ўспрыняць перайменаванне.
[ 17/02/2006 10:35 ]
Вашае стаўленне да Ваўпшасава, Мяснікова, Ландэра і іх паплечнікаў як-небудзь зьмянілася сёння, калі зараз ўжо надрукавана досыць шмат раней закрытай інфармацыі і мы ведаем, як яны глядзелі на незалежнасць Беларусі і якое змаганне вялі з беларускім народам і нашай дзяржаўнасцю (нават бээсэсэраўскай)?
Ваўпшасаў, Мяснікоў, Ландэр і іх паплечнікі былі савецкімі беларусамі. Яна бачылі будучыню Беларусі ў складзе Савецкага Саюза і паводзілі сябе, сыходзячы з гэтага разумення. У прынцыпе, я лічу, што дзяржаўныя і партыйныя дзеячы Савецкай Беларусі заслугоўваюць паважаных да сябе адносін. Савецкі час не быў для Беларусі самым кепскім у сэнсе сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця, хаця я зусім не збіраюся апраўдваць трагічныя старонкі нашай савецкай гісторыі.
[ 17/02/2006 10:38 ]
Ці лічыце Вы сябе спадкаемцам кампартыі савецкіх часоў і ці бачыце Вы істотную розніцу паміж беларускім камуністам і расейскім сёння?
У КПСС былі заслугі, якімі можна ганарыцца, было і тое, што патрабуе асуджэння. ПКБ лічыць сябе пераемніцай лепшых традыцый КПСС, яе памылкам мы далі прынцыповую ацэнку ў сваёй Праграме. А розніцу паміж сённяшнімі камуністамі Беларусі і Расіі Вы, магчыма, бачыце і самі – напрыклад, у дачыненні да аўтарытарызму Лукашэнкі.
[ 17/02/2006 10:38 ]
Вашае стаўленне да перазахавання цела Леніна?
Я лічу, што сам У.І.Ленін быў бы хутчэй ўсяго за тое, каб яго цела пакоілася ў зямлі, а не было бы выстаўлена на ўсеагульны агляд. Але я разумею, што сёння спробы перазахаваць цела і ліквідаваць Маўзалей абярнуцца амаральным шабашам, бруднымі пляскамі праціўнікаў Леніна, пляўкамі ў наша мінулае. Я супраць гэтага. І таму шчыра кажу, што не маю адназначнага адказу на Ваша няпростае пытанне.
[ 17/02/2006 10:40 ]
Як Вы лічыце, колькі сёння трэба зарабляць паспалітаму беларусу, каб пракарміць хаця б такую як у Вас сям'ю з чатырох чалавек?
Калі Беларусь упэўнена даганяе еўрапейскія краіны па ўзроўню коштаў, то трэба імкнуцца і да адпаведнага ўзроўню даходаў насельніцтва.
[ 17/02/2006 10:44 ]
Атэізм і камунізм паняцці нераздзельныя, ці Вы на гэта глядзіце нейкімі новымі вачыма? І як у такім разе гэта ў канцэптуальных дакументах Вашай партыі адлюстравана?
У Праграме ПКБ ёсць палажэнне пра свабоду сумлення. У іншым кантэксце мы нават не разглядаем гэтую праблематыку. Напрыклад, адносіны да рэлігіі – абсалютна асабістая справа сябра партыі.
[ 17/02/2006 11:05 ]
А есть ли у Вас хорошие товарищи среди белорусских генералов. Т.е. те, кому врерите Вы и кто уважает Вас?
Не сомневайтесь, мы поддерживаем отношения с людьми, занимающими серьезное положение в структурах государственной власти, в том числе и в силовых. Среди них достаточно много людей, понимающих бесперспективность того пути, который навязал Беларуси Лукашенко. В силу понятных причин они публично не заявляют о поддержке демократических сил, но оказывают нам реальную помощь.
[ 17/02/2006 14:19 ]
Спадар Калякін, 1)які статус у Беларусі, на ваш погляд, павінна мець беларуская мова, а які руская? 2)як асабіста вы ставіцеся да ідэі аб'яднаньня Беларусі і Расеі (уваходжаньня Беларусі ў склад Расеі)? 3)якія сімвалы як дзяржаўныя асабіста вы падтрымліваеце: лукашэнкаўска-савецкія, альбо нацыянальныя - бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоню?
а) Калі мы сапраўдныя дэмакраты, то павінны паважаць права чалавека размаўляць на той мове, на якой ён хоча, на якой яму зручней. Таму асабіста мяне задавальняе статус і беларускай, і рускай мовы ў якасці дзяржаўных. Гэта становішча адпавядае рэальна ўтворанаму ў Беларусі ў сілу розных гістарычных, палітычных, эканамічных прычын двухмоўю. Але мяне непакоіць, што фармальная роўнасць двух моў не падмацавана на практыцы. Беларуская мова знаходзіцца сёння ў горшым становішчы, таму патрэбна сур’ёзная дзяржаўная праграма яе развіцця і падтрымкі. б) Права нацыі на самавызначэнне – базавае палажэнне марксісцкай тэорыі. Таму камуністы выступаюць за тое, каб кожная нацыя самастойна вызначала, жыць ёй незалежна альбо аб’ядноўвацца з кімсьці. Наколькі я разумею, беларускі народ не выступае сёння за ўваход Беларусі ў склад Расіі, не вельмі хоча іншых форм палітычнага аб’яднання. Беларусы хочуць жыць у незалежнай Беларусі, якая будзе мець з Расіяй добрыя, узаемавыгадныя, перш за ўсё эканамічныя, адносіны. І я асабіста жадаю таго ж самага. в) на пытанне пра сімволіку я ўжо адказваў вышэй.
[ 17/02/2006 14:28 ]
Як спадар Калякін ставіцца да "зямельнага пытаньня": сельскагаспадарчыя землі павінны быць пераважна ва ўласнасьці фермераў альбо калгасаў? Іншымі словамі, вы за дзяржаўную альбо за прыватную ўласнасьць на зямлю?
Вы не зусім дакладны, калі праводзіце паралель паміж паняццямі “фермеры і калгасы” і “прыватная і дзяржаўная ўласнасць на зямлю”. Фермер можа працаваць і на дзяржаўнай зямлі, галоўнае, каб ён меў свабоду эканамічнай дзейнасці. Гэта ж галоўнае і для калектыўнага, і для дзяржаўнага сельгаспрадпрыемства. Наша партыя выступае за тое, каб землі сельскагаспадарчага прызначэння знаходзіліся ў дзяржаўнай уласнасці, а ўсе, хто жадае на іх працаваць, незалежна ад формы ўласнасці, атрымалі бы адпаведныя ўчасткі ў бязвыплатнае карыстанне.
[ 17/02/2006 14:29 ]
Ці зьбіраецца Штаб праводзіць мэтанакіраваную агітацыю да выхаду на Плошчу? Ці Штаб разьлічвае на самасьвядомасьць і здагадлівасьць людзей? Чаму я ня бачу ў сваёй паштовай скрыні ўлётку-кліч кшталту "За Беларусь? На Майдан!"? Лічу, што бязь ярка выражанага мэсэджа да людзей, ніякі Майдан немагчымы. Людзі павінны бачыць, што іх ЦЭНТРАЛІЗАВАНА завуць абараняць выбар. booxter
Менавіта Штаб Аляксандра Мілінкевіча не плануе такую працу. Але ў мяне ёсць адчуванне, што калі ўлада сфальсіфікуе вынікі галасавання, абавязкова знойдуцца арганізацыі, якія цэнтралізавана падкажуць людзям, што трэба рабіць для абароны свайго выбару.
[ 17/02/2006 15:58 ]
Якія вашыя пляны на будучыню? Ян
Маі бліжэйшыя палітычныя планы – дабіцца таго, каб у Беларусі на змену феадальнай дыктатуры прыйшла дэмакратычная рэспубліка.
[ 17/02/2006 17:09 ]
Чытаў калісьці ў газэце "Наша Ніва" Ваша інтэрвію. У працяг яго пытаньне -- ці ня варта розным левым сілам Беларусі пасьля выбараў аб'яднацца у новую вялікую палітычную сілу? Карыстаючыся нагодаю, хачу падзякаваць Вам за Вашу дзейнасьць. Вы мне падаяцеся і вельмі сумленным, і дальнабачным палітыкам.
Дзякую за добрыя словы. У сённяшніх умовах я лічу важным захаваць шырокую дэмакратычную кааліцыю, у якой супраць дыктатуры будуць сумесна працаваць палітычныя сілы розных ідэалагічных накірункаў. Вырашым гэту задачу, магчыма, стане пытанне і аб стварэнні нейкага левага блока. Але сёння было бы памылкай падзяліць беларускіх дэмакратаў на левых, правых і цэнтр. Ёсць пагроза, што паасобку рэжым знішчыць і першых, і другіх, і трэціх.
[ 17/02/2006 17:12 ]
На колькі працэнтаў галасоў за Мілінкевіча вы разлічваеце? (У рэальнасці, не ў Ярмошынай)
На сярэдзіну студзеня рэйтынг Аляксандра Мілінкевіча склаў 24%. Гэта добры вынік, калі заўважыць, што наш кандыдат пасля Кангрэсу дэмакратычных сіл у месяц дадаваў прыкладна па 9 %. Такім чынам, мы можам рэальна (не, як Вы гаворыце, у Ярмошынай) разлічваць на 35-40 % і ўдзел у другім туры. А гэта ўжо было бы поўнай паразай Лукашэнкі.
[ 17/02/2006 18:20 ]
Некалькі гадоў таму газэта "Товарищ" палівала брудам Пазьняка і Быкава. Ну, Пазьняк - Ваш палітычны апанент, тут усё зразумела. А ці прынесла рэдакцыя прабачэньне блізкім Васіля Ўладзіміравіча?
Не памятаю, каб газета “Товарищ” каго б там ні было палівала брудам. Таму калі на яе старонках і былі нейкія негатыўныя адзнакі ў адрас Васіля Быкава альбо іншых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, то гэта было не паліванне брудам, а ідэалагічная дыскусія, на якую кожны мае права.
[ 19/02/2006 15:17 ]
Ці прыедзе Мілінкевіч яшчэ раз у Магілёў, каб загадзя было вядома, дзе адбудзецца сустрэча?
Гэта вельмі цяжка зрабіць, бо Мілінкевіч мае магчымасьць толькі адзін раз пабыць у буйных гарадох, дзе больш за 50 тысячаў жыхароў. Я ведаю, што на сустрэчу хацела прыйсьці больш людзей, і мы паспрабуем зрабіць усё, каб такая сустрэча адбылася.
[ 19/02/2006 15:25 ]
Как бы вы классифицировали существующий политический режим и по каким признакам? К какой форме государственной власти стремиться единая коалиция во главе с Милинкевичем? Какие мирные методы по-вашему способны изменить существующий режим на желаемый?
Ну гэта, безумоўна, асабістая дыктатура, якая паступова трансфармавалася ў таталітарны рэжымя, якому падпарадкаваныя ўсе бакі жыцьця грамадзтва. Дэмакратычныя сілы выступаюць сёньня за дэмакратызацыю беларускага грамадзтва, і для гэтага рэспубліка павінна стаць парлямэнцкай, а не прэзыдэнцкай, у якой прэзыдэнт будзе выконваць прадстаўнічыя функцыі. Безумоўна, гэта запатрабуе некаторага часу, але гэта будзе вельмі кароткі пераходны пэрыяд. Шлях пераходу - адзіны, іншага няма: гэта зьмена сьвядомасьці людзей. Калі бальшыня людзей будзе перакананая ў неабходнасьці пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі, і ў тым, што іх бальшыня, то яны гэтага даб'юцца. І ў гэтым сэнсе існую ўладу не ўратуюць ніякія гвалтоўныя мэтады, ніякія фальсыфікацыі. Я ўпэўнены, што гэты час ужо надышоў.
[ 20/02/2006 09:23 ]
Цi праўда, што вы на пасадзе намесьніка старшыні Савецкага райвыканкаму ярасна супраціўлялiся ўрадавай палітыцы незалежнай Беларусі ў адкрыцьці новых беларускамоўных школаў?
Я ніколі не займаўся пытаньнямі культуры і адукацыі. Я займаўся справай забесьпячэньня жыльлём грамадзянаў, працай ацяпленьня, каналізацыі, і таму гэта хлусьня, ня маючая ніякага дачыненьня ні да маёй пазыцыі, ні да маёй працы. Свае адносіны да мовы я ўжо выказваў. Паўтаруся: на жаль, я сам ахвяра тых неразумных адносінаў да культуры і мовы, якія прывялі да таго, што сёньня большая частка насельніцтва ані не валодае ў поўным аб'ёме мовай, ані ня ведае сваю культуру. Мы будзем гэта выпраўляць.
[ 20/02/2006 09:36 ]
Вы адобрылi будаўніцтва дарогі праз Курапаты. Вы супраць праўды, якую сказаў пра Курапаты Зянон?
Я ня ведаю, адкуль узята гэтая інфармацыя, бо я ня маю дачыненьня ні да дарог, ні да ўлады, якая прымала гэтае рашэньне. Таму пытаньне не да мяне.
[ 20/02/2006 09:55 ]
Вопрос о событиях ноября 1996 года, когда в результате сговора руководителей ВС 13 созыва, предстедателя Конституционного Суда Тихини, президента Лукашенко и делегаци с Москвы был провален импичмент. Известно, что Вы были на тех ночных переговорах. Правда ли что там все перепились? И был ли вообще банкет? Что Вы вообще там делали? Но главное: почему Вы поверили десанту из Москвы? И неужели у Вас, крепкого мужика, не было возможности вытащить Шарецкого иТихиню на "свежий воздух"?
Ну гэта абсалютна няслушная трактоўка падзеяў лістападу 1996 году і начных перамоваў, якія там былі падпісаны. Справа ў тым, што ў выніку гэтых дамоваў адмяняўся рэфэрэндум, ён насіў кансультацыйны характар, стваралася канстытуцыйная камісія, якая павінна была распрацаваць канчатковы тэкст Канстытуцыі з улікам рэфэрэндуму і тых прапаноў, якія бы ўносілі члены канстытуцыйнай камісіі, і ўсе пункты праходзілі бы юрыдычную экспэжртызу. Канчатковы тэкст Канстытуцыі бы быў іншы, чым той, які сёньня існуе ў Беларусі. На жаль, Вярхоўны савет не зацьвердзіў гэтае пагадненьне, што дазволіла Лукашэнку ад іх таксама адмовіцца. Гэта была вялікая памылка дэмакратычнай часткі Вярхоўнага савета 13 скліканьня. Для таго, каб ухваліць гэтае пагадненьне, не хапіла 3 галасоў. Калі б пагадненьне было ўхвалена, дык я ўпэўнены, што мы жылі б у абсалютна іншай краіне, і сёньня б не было дыктатуры. Усе чуткі пра тое, што там быўла нейкая змова - гэта проста хлусьня. Дамова ствараліся між беларускім бокам, з аднога боку - прэзыдэнтам, з другога - вярхоўным саветам. Безумоўна дрэнную ролю адыграў ва ўсім гэтым кіраўнік КС Ціхіня, які ні пры якіх умовах ня меў права прымаць удзел ні ў якіх перамовах. Зьяўленьне яго на гэтых перамовах было яўным сігналам, што імпічмэнту ня будзе, што КС ня прыме раўэньня аб імпічмэнту. Што пацьвердзілася, калі Ціхіня забараняў праводзіць паседжаньне КС. Таму я лічу, што ўсё-ткі перамогу ў 1996 годзе мы ўпусьцілі самі. Наконт "банкету" - былі вельмі цяжкія перамовы, якія цягнуліся амаль цэлыя суткі. Раніцай быў сьняданак, а не банкет - 12 гадзінаў не было ні вады, ні ежы - таму пасьля сьняданку ўсе разьехаліся і праз 2 гадзіны мы працавалі на паседжаньні Вярхоўнага савета.
[ 20/02/2006 10:14 ]
собирается ли ПКБ поддерживать Милинкевича и после 19 марта? Считаете ли вы, Сергей Иванович, что предвыборная платформа Милинкевича согласуется с целями ПКБ?
Мілінкевіч ёсьць інструмантам для дасягненьня мэтаў, якія ставіць дэм. частка грамадзтва. Мы падтрымліваем не МІлінкевіча, а тыя ідэі, якія знаходзяцца ў праграме адзінага кандыдата, і гэта ёсьць узгодненай праграмай дэмакратычных сілаў. Я ўпэўнены што пасьля 19 сакавіка кааліцыя не распадзецца. Тое, што ўтрымлівае перадвыбарчая праграма Мілінкевіча, на 90% адпавядае таму, што ёсьць у праграме ПКБ.
[ 20/02/2006 10:17 ]
Які гарантыі бясьпекі і працаўладкаваньня атрымалі вы ды вашыя паплечнікі ў разе паразы? У 2001-м Ганчарык па сканчэньня кампаніі атрымаў месца ў Міжнароднай арганізацыі працы. Куды ўладкуюць вас? Куды ўладкуюць Мілінкевіча? Калі ласка, адкажыце канкрэтна, а не агульнымі словамі, што вы дакладна пераможаце? Дзякуй
Ну, я ўжо з 1990 года знаходжуся ў сьпісах людзей, кяія ня могуць быць уладкаваныя на працу ў РБ. Я працую ў ПКБ, і мая праца залежыць ад таго, ці давяраюць мне сябры па партыі. Гэтаксама Мілінкевіч з 1996 года не працуе ў дзяржаўных структурах і не патрабуе нейкага "працаўладкаваньня". Ён звольніўся ў знак пратэста з пасады намесьніка старшыні гарадзенскага гарвыканкама і ў выпадку паразы мы будзем працягваць барацьбу за дэмакратычную будучыню Беларусі - у той ступені, у якой нам будуць давяраць нашыя сябры. Ніхто не ўладкоўваў нікуды сп. Ганчарыка: ён быў членам Міжнароднай арганізацыі працы паводле сваёй пасады, як кіраўнік ФПБ, і пасьля таго, як ён быў звольнены з пасады, ён сыйшоў на пэнсію.
[ 20/02/2006 10:18 ]
Какие ваши действия при «победе» на выборах действующего режима, как в этом случае поведет себя запад. Читал, что если официальный Минск пойдет путем фальсификаций и репрессий для достижения своих целей, то запад собирается исключить Беларусь из ПАСЕ, а также судить действующий режим. Правда ли это? Каким образом это будет осуществляться ? Как вы думаете сколько недовольных итогом выборов может собраться в Минске на площади? Как вы будете информировать людей о встречах с кандидатом в городах(кроме Интернета)? Где будет информация о действиях людей 19 марта? Будут для этого использовать листовки? Спасибо. Победы на выборах.
На гэтае пытаньне я ўжо адказаў раней.
[ 20/02/2006 10:18 ]
Некалі мастак Алесь Пушкін распрацаваў экскізы беларускіх тату. Якую гістрачную тэму альбо асобу вы гатовыя нанесьці на сваё цела?
Я ня ведаю такіх гістарычных асобаў, якімі ільга было б папсаваць уласнае цела. Я наагул вельмі дрэнна стаўлюся да тату на чалавечым целе, бо гэта нічога не дадае чалавеку, які гэта наносіць, і каля зьмяняюцца адносіны асобна да гістарычных фігураў, то гэта вельмі кепска адбіваецца на чалавеку, які гэты ўзор носіць.
[ 20/02/2006 10:20 ]
Што б вы сказалі ці параілі Лукашэнку пры пэрсанальнай сустрэчы?
Я яму ўжо раіў некалькі разоў: ня хлусіць беларускаму народу, сыйсьці з улады, бо ён вычарпаў усе свае магчымасьці. Я б яму зноў параіў не чапляцца за ўладу, як ён некалі казаў Кебічу. На жаль, ён ня можа гэтыя прапановы ўспрыняць. Таму чым даўжэй ён знаходзіцца ва ўладзе, тым горшы сьлед ён пакідае ў гісторыі Беларусі па сабе. Ягоны час, на мой погляд, скончыўся ў 1996 г.
[ 20/02/2006 10:23 ]
Вы заклікалі ўсіх 19-га ісці пад вокны выбарчых участкаў і стаяць там. Разам з тым Мілінкевіч заклікаў усіх ехаць у Менск у цэнтар. Адзін з набліжаных да штабу Адзінага назваў Ваш заклік правакацыяй. Вашыя камэнтары, калі ласка.
Адно другому не супярэчыць. Я выказаў думку, што калі нашы грамадзяне жадаюць, каб іх голас быў улічаны, то ім трэба прыйсьці на выбарчыя ўчасткі і запэўніцца, ці ўлічаны голас. І калі мы лічым, што за Мілінкевіча пры ўсіх рраскладах будуць паданыя галасы ня меней як 35% выбаршчыкаў, якія прыйдуць на ўчасткі, то гэта прыблізна 500 грамадзянаў, якія могуць падыйсьці на кожны выбарчы ўчастак. Калі ўлічыць, што ў будынках, дзе знаходзяцца ўчасткі, месьцяцца ня меней 2 а часам і да 8 ўчасткаў, то гэта колькасьць у некалькі тысячаў чалавек. І калі ўлады запішуць у выніковых пратаколах, што такіх усяго 30 чалавек - бо яны лічаць, што Мілінкевічу больш чым 1,5% даваць ня трэба - то абсалютна відавочнай стане фальсыфікацыя. Але яе можа і не адбыцца, бо калі сябры выбарчых камісій будуць бачыць такую колькасьць выбаршчыкаў, якія галасавалі за МІлінкевіча, яны мусяць не выконваць загад аб фальсыфікацыях. А калі ж фальсыфікацыі адбудуцца, то яны маюць усе шансы патрабаваць усе плошчы, каб выбары былі скасаваныя. Пры гэтым, гэта не пярэчыла таму, што гэтыя людзі маглі б сабрацца недзе ў цэнтры праз 1,5 гадзіны пасьля таго, як будуць абнародаваныя вынікі галасаваньня па іхных выбарчых участках, і потым яны могуць зьбірацца ў любым прыдатным для гэтага месцы. Трэба зразумець, што ўсе людзі, куды б яны ні ехалі,на плошчу, цэнтар ці куды, усё роўна будуць праходзіць міма сваіх выбарчых участкаў, бо яны там жывуць. Я падкрэсьліваю, што гэта была мая думка ў адказ на пытаньне, як дамагчыся недапушчэньня фальсыфікацый. А што да таго, што нехта заклікае людзей на плошчу - у пытаньні быў Мілінкевіч - то гэта ня так. Мы не заклікаем людзей на плошчу, а прагаласаваць за адзінага кандыдата, і заклікаем улады правесьці сумленны падлік галасоў. І калі такі падлік будзе зроблены, то павінен адбыцца другі тур, бо Лукашэнка ўжо не набірае 50% галасоў выбаршчыкаў. А калі ўлада пойдзе на фальсыфікацыі, то яна гэтым самым вывядзе людзей на плошчы. І ў гэтым разе, безумоўна, мы будзем разам з гэтымі людзьмі - і я, і МІлінкевіч, і іншыя палітыкі. Мы заклікаем нашых прыхільнікаў : каб падвесьці вынікі галасаваньня, даведацца пра іх, зьбірацца з 8 гадзінаў вечара 19 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, як гэта робіцца ва ўсім сьвеце, дзе прыхільнікі таго ці іншага кандыдата сыходзяцца разам, каб адсьвяткаваць перамогу альбо прызнаць паразу. Мы не заклікаем ні да якіх рэвалюцый, ні да якіх гвалтоўных дзеяньняў. Наш сход абсалютна мірны і законны з погляду правоў грамадзяніна.
[ 20/02/2006 10:27 ]
Уважаемый Сергей Иванович! Почему прекращены переговоры с г-ном Козулиным об объединении программ и снятии одной из кандидатур в пользу другого? Это распыление сил. С уважением, Дмитрий
Ну, справа ў тым, што мы прапаноўвалі да рэгістрацыі вызначыцца па адным кандыдаце. ПРы гэтым скарыстаць аб'ектыўныя крытэры, якія маглі б быць: колькаснасьць камандаў, колькасьць сабраных подпісаў, рэйтынг вядомасьці й падтрымкі насельніцтва паводле сацыялягічных дадзеных, узровень міжнароднага прызнаньня, і іншыя. Аднак прапанова каманды іншага кандыдата было ў тым, каб калі аднаго з 2 не рэгіструюць, дык тады другая каманда падтрымлівае гэтага кандыдата. Гэтым самым давалі права ўладам абраць найбольш слабога. Сёньня наагул іншўая сытуацыя: усе зарэгістраваныя, наколькі я ведаю, каманда Казуліна не разглядае варыянт зьняцьця кандыдатуры і перамоваў аб гэтым.
[ 20/02/2006 11:03 ]
Паважаны спадар Калякін!На мінулым тыдні вас выклікалі у Пракуратуру па пытанні вашай прэс-канферэнцыі 28 студзеня.Вы запэўнівалі, што ў вас есць канкрэтныя прыклады свавольства праваахоўных органаў і пракуратуры. Карыстаючыся зараз эфірам, ці можаце вы назваць хаця б адзін прыклад?Гэта будзе лепшым адказам на заявы БТ-шных аналітыкаў аб вашай "хлусні". Прабачце. Дзякуй. Кастусь
У Бялыніцкім раёне наша выбаршчыца, якая зьбірала волбласьці, прыйшла здаваць іх у пасялковы савет. Быў выкліканы ўчастковы, які забраў гэтыя подпісы, пайшоў па хатах і патрабаваў ад людзей, каб яны зьнялі свае подпісы. Па длругім прыкладзе, калі ў в. Азёршчына Рэчыцкага раёна 90-гадовы вэтэран, сябра нашай партыі, які мае 5 адэноў, запрасіў Мілінкевіча дадому, меў зь ім размову, гэта было выкладзена на сайце А.МІлінкевіча, да яго дадому прыяжджалі некалькі чыноўнікаў, улучна са старшынём мясцовага савета, якія спрабавалі ўдзьдзейнічаць на гэтага чалавека, на што ён адказаў, што калі пры немцах ён быў на фронце, то яму было значна прасьцей, чым сёньня ў рэжыме, які існуе на Беларусі. І такіх фактаў - іх дзясяткі, якія напраўленыя ў пракуратуру, у ЦВК, выкладзеныя прозьвішчы і канкрэтныя адрасы парушэньоня заканадаўства. Але калі БТ кажа аб тым, што я ня даў прозьвішчы людзей, якія далі мне інфармацыю аб парушэньнях пры зборы подпісаў з боку пракуратуры і органаў міліцыі, то я іх наўмысна ня даў, бо гэтыя людзі нам будуць яшчэ патрэбныя - а яны адразу былі б звольненыя. Мы называем проозьвішчы толькі тых, хто дае на гэта адкрыта згоду.
[ 20/02/2006 11:05 ]
Сергей Иванович, Вы, наверняка, видели, во что превратили вчера интервью с Милинкевичем на РТР. БТ может позавидовать такому мастерству в придании высказываниям противоположного смысла, созданию благостной и насквозь лживой картины происходящего в Беларуси. Какие основания были в заявлениях о "прорыве блокады", если, очевидно, что нынешняя Россия - это просто враг, называющий себя братом. И второе, время агитации пошло, почему до сих пор весь город не заклеен материалами, расказывающими правду? почему постовые ящики не завалены тоннами листовок? У вас проблемы с распространением? Так скажите, я думаю найдется достаточное количество людей, которые в своем районе распространят вашу литературу. Или принято решение слить выборы?
Вы ведаеце, што МІлінкевіч быў зарэгістраваны толькі 17 лютага. І да гэтага мы ня мелі магчымасьці вырабу якой заўгодна агітацынйай прадукцыі, бо паводле беларускага заканадаўства, мы можам карыстацца толькі тымі агітацыйнымі матэрыяламі, якія заплочаныя са сродкаў, вылучаных ЦВК. Нам спатрэбілася на гэта 2 дні, каб гэта ўсё рабіць, і сёньня прадукцыя вырабленая, і ў бліжэйшы час вы яе ўбачыце. А што да тых сюжэтаў, якія падае расейскае ТБ, гэта, безумоўна, пазыцыя сёньняшняй існай улады ў Маскве. Мы аддзяляем стаўленьне існай улады да дэмакратычных сілаў ад таго, як да іх ставяцца грамадзяне Расеі. Дарэчы, пазыцыя ўлады ў Расеі заснаваная на тых мітах, якія стварыў Лукашэнка у дачыненьні да дэмакратычных сілаў у Беларусі. Гэты міт у тым, што Лукашэнка - адзіны сябра Расеі, усе астатнія - ворагі, прыход якіх да ўлады прынясе Расеі страту ўсіх яе інтарэсаў у Беларусі. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці, і нашыя паездкі зь МІлінкевічам у Маскву якраз і былі скіраваныя на ліквідацыю гэтых стэрэатыпаў. Але, як вы самі бачылі, мы ня здолелі гэта зрабіць да канца за такі кароткі час - на жаль. Але разам з гэтым мы сёньня ня бачым махровай атакі на нас з боку расейскіх тэлеканалаў. Яны нас не паказваюць ворагамі Расеі, але і не расказваюць праўды аб тым, што мы зь сябе ўяўляем. Але і гэта ўжо дасягненьне, я лічу. Самае галоўнае: мы ніколі не лічылі і ня лічым, што замежжа, як на Захадзе, так і на Ўсходзе, вырашыць нашыя праблемы. Свае праблемы, праблемы дэмакратызацыі Беларусі, мы павінны вырашаць самі, сам беларускі народ. На гэта мы вельмі разьлічваем - іначай мы не пераможам.
[ 20/02/2006 11:09 ]
Спадар Калякін, а ці ператворыцца Ваша партыя ў нармальную сацыял-дэмакратыю?
Гэта вельмі складанае пытаньне, бо я ня ведаю, наколькі вы разумееце, чым адно адрозьніваецца ад другога. На маю думку, там няма адрозьненьняў. Усе яны спавядаюць адную і тую ж ідэялогію. У гэтым сэнсе я ня бачу вялікага сэнсу праводзіць перайменаваньне партыі толькі таму, каб некаму спадабацца. Праграма нашай партыі, яе практычныя дзеяньні - гэта самае галоўнае. Нашыя галоўныя каштоўнасьці - гэта свабода, сацыяльная справядлівасьць, роўнасьць, салідарнасьць і дэмакратыя. Гэтыя каштоўнасьці таксама галоўныя для сацыял-дэмакратаў. Таму не ў назьве справа.
[ 20/02/2006 11:11 ]
Чаму аддасбцё перавагу: зададзкой гарэлцы ці хлебнаму самагону?
На мой погляд, абое, калі якасна выраблена, заслугоўвае ўвагі: выберу якасны прадукт. У кожным зь іх ёсьць свой цымус.
[ 20/02/2006 11:17 ]
Вам бы объединиться с Козулиным, цены бы Вам не было... Он самостоятельный, сильный,независимый, харизматичный лидер! А Милинкевича Вы же сами в предыдущем ответе называете ИНСТРУМЕНТОМ в достижении цели...цели смены власти. А то, что Вы говорите, что демократические ценности (предвыборная платформа)на 90процентов совпадают с коммунистическими... Ну это Вы так...сказанули не подумав. Вопрос: кто истинный лидер в Вашей коалиции (чьми устами глаголет Милинкевич)?
Па-першае, я ня ведаю, адкуль вы ведаеце праграму МІлінкевіча, бо яна яшчэ не надрукавана, бо яна сёньня зьявіцца. Я яе чытаў, таму я і кажу, што яна адпавядае праграме нашай партыі. Па-другое, мы ўжо абралі аднаго харызматычнага лідэра і паставілі на чалавека, і маем тое, што маем. Таму для мяне найбольшую каштоўнасьць уяўляе сабой тое, што будзе рабіць гэты чалавек, наколькі ён здольны працаваць у камандзе. А МІлінкевіч здольны працаваць у камандзе, выконваць тое, аб чым дамовілася каманда. Таксама Мілінкевіч даказаў, што ён - пераможца, ён выйграў Кангрэс, выйграў дэмакратычным шляхам. Таму ён на сёньняшні дзень па праву зьяўляецца лідэрам аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Таму мы падтрымліваем яго. А ўсе асноўныя рашэньні па праграме, па напрамку таго, што робіць адзіны кандыдат, прымаюцца палітычнай радай аб'яднаных дэмсілаў.
[ 20/02/2006 11:50 ]
Мы заканчваем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар.
Дзякуй усім за ўдзел. Мяне ўразіла, што людзей цікавіць тое, што адбываецца ў Беларусі. Яны хочуць ведаць праўду аб палітычных сілах, іх кіраўніках, наагул, аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Але я бачу таксама і другое: што мы вельмі дрэнна працуем на інфармаваньне насельніцтва. Бо многія пытаньні, якія задаваліся, заснаваныя на стэрэатыпах і адсутнасьці добрай інфармацыі пра дэмакратычныя сілы Беларусі, таму мы прынялі вельмі правільнае рашэньне аб тым, што галоўнае – гэта інфармацыя. І калі людзі будуць ведаць праўду аб нас, яны нас абавязкова падтрымаюць. Жадаю ўсім нам перамогі і аднаўленьня дэмакратыі ў Беларусі!
 галоўная
 угару