|
100 дзён пасьля Плошчы
У аўторак 27 чэрвеня Радыё Свабода прэзэнтуе ў Інтэрнэце новую кнігу сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе” пра падзеі ў Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў “Плошча. 19.03-25.03.2006”.
Як вы ацэньваеце Плошчу?
Як зьмяніліся страх, надзея, свабода?
Якія галоўныя ўрокі і вынікі сакавіцкіх пратэстаў у Менску?
Дасылайце свае меркаваньні і пытаньні на онлайн-форум Свабоды. |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 24/06/2006 15:00 ] |
Dziakuj Svabodze za uspamin pra nashu Ploscu. Ja sam sabe zadju pytanne -- chamu plosca pratrymalasia tak douha, chamu lukashenka i jaho silaviki chakali azh 5 dzen? Hto nebudz mozha adkazac? |
Адказвае журналіст Свабоды Валер Каліноўскі: "Сумненьняў у тым, што Плошчу можна было б хутка разагнаць у першую ж ноч стаяньня, не было ні ў каго – ні ва ўдзельнікаў акцыі пратэсту, ні ў сілавікоў. Шараговыя супрацоўнікі АМОНу ды й іх камандзіры на Плошчы нават зьдзіўляліся, чаму гэта не адбываецца, чаму няма адпаведнага загаду. На той час ва ўдзельнікаў акцыі была інфармацыя, што А. Лукашэнка напярэдадні выбараў паабяцаў У. Пуціну не рабіць брутальнага разгону акцыяў апазыцыі. Уплывала на паводзіны ўладаў і тое, што цягам пасьлявыбарчага тыдня ў Менску заставаліся міжнародныя назіральнікі АБСЭ, а таксама шмат замежных журналістаў.
Улады па начах абмяжоўвалі доступ на плошчу, затрымлівалі на подступах да яе актывістаў і лідэраў і ў цэлым рабілі стаўку на тое, што людзі замерзнуць, зьняверацца і разыдуцца самі. Але людзі не разышліся, кожную ноч на плошчы заставалася каля паўтысячы чалавек. Таму ўрэшце загад на разгон паступіў. |
[ 24/06/2006 19:32 ] |
Maxim, student z Prahi.
Mnie jak 4alavieku, jaki zhyvie pa-za miezhmi ciazhka acen'vac' situacyju na Bielarusi, ale zh toje 6to adbyvalasia pasla 19 u Jeu'ropie, toj rezanans, toj vodhuk, kanie6nie dadaje tolki pazetyu'.
Mo j nie bylo zusim pamylkaj zrabic' z Plo64y Majdanu, jos'c' roznyja dumki, ale 6to u'lada pa4ynaje zachljobvacca sama ad siabie dyk uzho ba4na.
Spadziajusia 6to tolki praz adjadnan'nie usich, prau'da pryjdzie na Bielarus'. My tut taksama robim usjo mah4ymaje.
Ale ja razumieju, 6to takoje adsutnas'c' kaardynacyji, tamu maje pazhadan'ni vyhladajuc' mienavita tak: Kab stvaryu'sia adzin asnou'ny j niekalki malych centrau' pa ahulnym dziejan'niam. Bo navat ja ba4u prablemy u' dasylan'ni staciej da SMI na Bielarusi: 6mat adrasou' i mala publikujuc'.
Z pavahaj |
[ 24/06/2006 19:41 ] |
Плошча - прошча! Але й прашча. А. Разанаў. |
[ 24/06/2006 20:18 ] |
Плошча, на мой погляд, стала сапраўдным сымбалем нашага народа, змагароў за Свабоду ды Радзіму. Надзея была, ёсьць і будзе. А наконт жаху, дык сваю слабасьць паказалі ўлады, а не народ. Улада й зараз баіцца. І правільна робіць, бо калі-небудзь Беларусь будзе вольнай!!! Жыве Беларусь! |
[ 24/06/2006 23:11 ] |
Плошча - гэта правобраз будучай свабоднай Беларусі. Так, мы не дабіліся змены ўлады, на што я асабіста разлічвала, ідучы на плошчу. Але ж я канчаткова страціла веру ў "справядлівы" лукашэнкаўскі суд. Вынік адзін: калі ўлада асуджае нявінных людзей, значыць яна нечага баіцца. Ці ж гэта так можна? Гэта толькі падумаць: колькі сродкаў патрачана на розныя "даплаты" міліцыятам-амонаўцам-суддзям! Ці, можа, яны кампенсаваліся за тыя сродкі, што выплацілі асуджаныя за знаходжанне ў СІЗА? Ці можа, за кошт штрафаў, што выплацілі бацькі непаўнагадовых ды маці малалетніх дзяцей? Гэта проста ўлада абсурду. Пасля сакавіцкіх падзеяў яна "страціла" шмат людзей, якія хоць крышачку вагаліся. |
[ 25/06/2006 09:32 ] |
Падзеі 19.03-25.03.2006 карэнна змянілі мой светапогляд. Цяпер мне не страшна выказваць сваё меркаванне, не сорамна размаўляць на роднай мове. Плошча была асаблівым месцам, служыла аб'яднаннем шчырых, цікавых, мужных людзей, сапраўдных патрыётаў нашай Бацькаўшчыны. Я ніколі не забудуся на тую шчырасць, упэўненасць, якую пабачыла там. Цяпер я з гонарам сцвярджаю, што я - беларуска. Я веру, што мы сможам такі пераадолець таталітарны рэжым і зрабіць Беларусь вольнай краінай. |
[ 25/06/2006 14:07 ] |
Плошча, удзельнікі сакавіцкіх пратэстаў - гэта сапраўдныя выратавальнікі нашай
годнасці, гэта пачатак канца злачыннай банды, якая трымае краіну ў кандалах,
гэта надзея, якая надае нам сілу і ўпэўненасць у перамозе, а страх ужо не ўстане
спаборнічаць с тымі, хто адчуў пах свабоды, хто назаўсёды зразумеў сэнс і Вялікую каштоўнасть гэтага светлага пачуцьця, на якім трымаецца ўсё чалавества.
А страх пануе і расце ў тых, хто адчувае расплату за садзеяннае, хто ўжо па начам не можа спаць і безвынікова шукае выратаваньня, але дарма, іх не спасе ўжо ніхто і нішто. Тупая часовая сіла безмозглых малп у адзеньні АМАПа ніколі
не пераможа НАРОД , НАЦІЮ , бо ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!! Туравец Віктар. |
[ 25/06/2006 14:26 ] |
Скажыце калі-ласка, колькі студэнтаў было адлічана за гэты час? кулькі з іх будуць вучыцца за мяжой і дзе? |
Адказвае Іна Кулей: “На сёньняшні дзень да нас зьвярнуліся дзесьці 340 студэнтаў, зь якіх 70 адсоткаў ужо адлічаныя, а астатнія -- пад пагрозай выключэньня. Таму што цяпер ідзе сэсія, і ў гэты час якраз і ідзе выключэньне палітычна актыўных студэнтаў. Ёсьць некалькі праграмаў, на якіх могуць працягваць навучаньне нашы студэнты. Гэта праграма імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы, і амаль што ўсе прапанаваныя месцы (а іх было прапанавана 300) ўжо запоўненыя. Акрамя таго, ёсьць праграма эстонскага ўраду, у якой 10 месцаў, і ёсьць проста прапановы ад краінаў - ад Нямеччыны, Чэхіі, Славаччыны, Аўстрыі, Нарвэгіі, - там дзе восем чалавек, дзе адзінаццаць, у індывідуальным парадку ўжо падрыхтаваныя дакумэнты і ідуць перамовы з урадамі, каб яны ўзялі нашых студэнтаў пад апеку. Таму ніхто не застанецца без навучаньня, тым больш што ёсьць магчымасьць завочнага навучаньня на Украіне, там таксама гатовыя аддаць 100 месцаў. |
[ 25/06/2006 19:18 ] |
Halouny vynik -- usih ne zapalohali. Usia heta heura hadami aryshtovala, zbivala, pliazhyla u prese i pa TV, vykluchala z universitetau, vyhaniala z pracy -- ale usih ne zapalohali. I kolki heura budze panavac, jana budze zaudedy zasynac i prachynacca sa straham, shto josc tyja, hto oh ne baicaa... |
[ 25/06/2006 20:30 ] |
Успаніны пра плошчу самыя добрыя. Гэты баў моцны штуршок для беларускага народа (ну хаця б яго найбольш свядомай частцы), гарадок мабілізаваў і арганізоўваў людзей, ды і за межамі, падаецца, змянілася стаўленне да беларусаў... Але.. Чаму ў нас не выйшаў мільён як ва Ўкраіне ці чаму не было нават соцен тысячаў мне зразумела. Але... няўжо не магла Плошча Каліноўскага прывесці да больш значных пераменаў у нашым грамадствы? Ці нельга было неяк па іншаму паводзіць себе і кдуысьці накіраваць энергію і жаданне людзей да пераменаў? Атрымалась ж, што вось зараз яна ўжо разышлася ў павертры. Нажаль. І што ўвогуле будзе далей? :)
Вольга |
Адказвае Аляксандар Мілінкевіч: “Я лічу, што энэргія не разышлася, хаця, безумоўна, сёньня такога эмацыйнага ўздыму няма. Але чаму я не накіраваў людзей на ўзяцьцё, напрыклад, Адміністрацыі прэзыдэнта ці тэлебачаньня? Калі я заклікаў па тэлебачаньні і радыё людзей прыйсьці на плошчу 19-ага, я заўсёды казаў, што гэта будзе мірная акцыя; з боку ўлады -- ня ведаю, але з нашага боку -- так. Паход у любое масца да адміністрацыйных будынкаў скончыўся б зьбіцьцём, паламанымі касьцямі, і магло скончыцца стратай жыцьця для чалавека. Я павінен быў выканаць гэтае абяцаньне. І мы лічылі, што калі скончыцца першая акцыя мірная, дык на заўтра ізноў прыйдуць людзі. А калі не -- дык гэта будзе апошняя. Не было б намётавага гарадку і гэтак далей. Таму гэта было рашэньне агульнае, і я яго падтрымліваю. |
[ 26/06/2006 13:53 ] |
Плошчу ацэньваю пазiтыўна! Гэта быў такi востраў свабоды, якiм павiнна быць уся краiна. Тыя, хто быў на плошчы, зараз ведаюць, чаго мы прагнем i якая есць нашая мэта.
У меня страха зараз няма (я адбыў 10 дзен на Акрэсцiна, гэта ня страшна :))
Надзея есць, даволi моцная. Становiшча з грамадскай свабодай пакуль што не зьмянiлася, але час наблiжаеецца ўсе хутчэй.
"Крэг Хэк". |
[ 26/06/2006 14:40 ] |
Ya adzin z udzel'nikau namyotavaga myastechka i hatseu bi padzyalitstsa svaimi dumkami. Ploshcha bila adnoj z dramatichnih padzeyau minulaj vibarchaj kampanii. Ale ya kategarichna ne zgodni z merkavannem, shto tiya, hto bili tam, zrabili dlya Belarusi bolej, chim usya demakratichnaya kaalitsiya z yae aktivistami razam uzyatiya. Hiba ploshcha bila b magchimaj, kali b ne 3 mesyatsi samaaddanaj pratsi spachatku pa zbori podpisau,a potim pa agitatsii? Treba usyalyaki raz, gavorachi pra ploshchu, padkreslivats', shto geta tol'ki vyarshinya ajsbergu. I pautsrits' geraichniya padzei sakavika 2006 mozhna budze tol'ki u tim vipadku, kali getami budze papyarednichats' pratsyaglaya, charnavaya, ale ad getaga ne mensh geraichnaya pratsa. |
[ 26/06/2006 15:35 ] |
Трудно сказать о результатах, они скажутся на местных выборах.
То, что моложёжь не испугалась - самое главное. |
[ 26/06/2006 22:58 ] |
Прывітанне, "Свабода"!
Не хочацца тут выдаваць нейкія "мудрыя" сентэнцыі... Проста здорава, што гэта было у нас ва ўсіх - плошча, пратэст і крыху СВАБОДЫ, свежага паветра (праўда, адразу стала відавочна, што мы жывём ў фашысцкай краіне, дзе да волі жудасна далёка...). Хочацца сказаць вялікі дзякуй усім, хто там быў. Я кожны дзень чакала звестак з плошчы. Дзякуй, што былі там! Я не магла, але маё сэрца было з вамі.
Даша |
[ 27/06/2006 13:02 ] |
Такая з'ява, як Плошча, на маю думку, у найноўшай гісторыі мае каласальнае значэньне, але пакуль што гэта толькі шанец, які можна як упусьціць, так і скарыстаць.
Пытаньні такія:
1)Як удзельнікі намётавага лягеру ставяцца да тых людзей, што яго пакінулі з прычыны пасіўнасьці апазыцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта — А.Мілінкевіча і А.Казуліна?
2)Былі, зразумела, пралікі ў арганізацыі і інш. Але, калі б можна было выправіць усе памылкі, да якіх вынікаў мог бы прывесьці намётавы лягер, інакш кажучы, які Плошча мела патэнцыял? |
[ 27/06/2006 15:04 ] |
Ци магчыма паутарэнне плошчы, але з уликам памылак? Як думаеце? |
[ 27/06/2006 16:03 ] |
Успамiны – гэта канешне добра...
але ужо зараз трэба рыхтавацца да новай вялiкай акцыi пратэсту у восень!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! |
[ 27/06/2006 16:49 ] |
Падзеі на Пошчы далі ўладам зразумець,што мы не быдла,якому патрэбна толькі карыта і месца ў хляву,а людзі якім трэба СВАБОДА.Грамадскія меркаванні толькі ўзмацніліся:прыхільнікі пераменаў сталі яшчэ больш упэўненыя у справе,якую робяць,а тыя,хто лічать БТ эталонам праўды,зразумелі што апазіцыя-гэта 2-3 тысячы "адмарозкаў",якія імкнуцца атруціць вадаправод,забіць сваіх прыхільнікаў выбухоўкай і прывесці Беларусь да фашысцкага рэжыму.Да таго ж яны яшчэ і хуліганы(амаль што кожны адсядзеў 15 сутак).
Як упэўніць гэтую вялікую частку грамадства у тым,што апазіцыя-гэта не гурт крыважэрных "адмарозкаў",а людзі,разумнейшыя за ўладу? |
[ 27/06/2006 20:05 ] |
1.Плошча засьведчыла, што нарадзілася новая генерацыя маладой апазіцыі не здольная на паўмеры...
2.Плошча засьведчыла, што нельга перамагчы рэжым, водзячы людзей па ходніках, на зялёнае святло светлафору ці на балота (Бангалор), яна засьведчыла што перамогу можна здабыць толькі ў бескапраміснай барацьбе...
3.Плошча засьведчыла, што пры неабходнасьці можна ігнараваць і не пагаджацца з кіраўніцтвам т.з. "аб'яднанай апазіцыі", якое не здольнае адэкватна паводзіць сябе ў крытычных сітуацыях.
4. Плошча засьведчыла - бясплённасьць ігнараваньня палітыкаў, якія не ўваходзяць у т.з. "аб'яднаную апазіцыю"...
5. Падзеі зьвязаныя з Плошчай, яшчэ раз пераканалі ў рэальнасьці ацэнкі палітычнай сітуацыі на Беларусі З.С. Пазьняком.
Бенедзікт. |
[ 27/06/2006 20:30 ] |
Jak udzielnik namiotavaha miasteczka, chaczy adkazac na pytannie, zadadziennaje vyszej "jak my stavimsia da pasiunych kandydatau u prezydenty". My na ploszczy byli nie dziela Milinkievicza ci Kazulina.My na ploszczy byli suprac padmanu i niapraudy. My zadeklaravali, szto zjaulajemsia hramadzianami, jakija majuc hodnasc, i nie dazvolac siabie pryrounivac da mauczivaha bydla. My abaraniali svaje pravy, i hatovyja za ich zmahacca dalej. Zyvie Bielarus! |
[ 28/06/2006 00:13 ] |
Некалькi эпiзодау с Плошчы : маленькi 2-х гадовы хлопчык Кастусь,якi прыйшоу разам з мамай ,падыйшоу да мiкрафону i звонка крыкнуу "Жыве Беларусь!"
Сталы мужчына,якi прынес 5 маленькiх гарачых катлетак у торбачцы з-пад малака iстарэнькi тэрмас з гарбатай ,чакау, пакуль я пералью гарбату i бясконца паутарау "Дзякуй вам усiм,дзякуй " Я не магла стрымаць слезы.
Дзве жанчыны ,якiя набылi у " ГУМе" па два тэрмасы i прыносiлi гарбату кожныя два часы,а калi я спыталась , цi не баяцца яны мiлiцыi,яны адказалi:"За вас страшна,за сябе ужо не."
Што нам рабiць зараз , каб не згубiць гэтае пачуцце яднання? Марына. |
[ 28/06/2006 01:58 ] |
Плошча - гэта няспоўненыя надзеі і змарнаваныя высілкі. Калі што змянілася, то на горшае. Надзея памерла. |
[ 28/06/2006 02:40 ] |
Плошча стала для нас верай, што мы здольныя змагацца за сваю Бацькаўшчыну, што мы можам, што мы ніколі не пабаімся! Плошча - гэта ўспаміны аб надзеях, аб марах... Плошча стала сымбалем вольнага беларускага народа, які прагне пераменаў на сваёй Радзіме! На жаль, грамадская свабода не змянілася, але змянілася пачуцьцё й разуменьне таго, што такое для нас свабода і як яна можа быць блізка! А адсюль з'явілася ўпэўненасьць, што ў хуткім часе прыйдзе наш час, калі залунае над вольнай краінай родны, бел-чырвона-белы сьцяг, як дзяржаўны сымбаль!.. Н. Палажанка, МФ. |
[ 28/06/2006 12:25 ] |
У мяне Плошча адрадзiла амаль мёртвую надзею, што Беларусь не знiкне цягам блiжэйшых дзесяцiгоддзяу. Бо аказалася, што тут ёсць тыя, хто лiчыць сябе Беларускiм Народам, а не тутэйшым насельнiцтвам на ускрайку дзвюх цывiлiзацый - расiйскай i еурапейскай.
Уладзiмiр Лапцэвiч |
[ 28/06/2006 22:41 ] |
Плошча - гэта была мара. Мара аб мірнай і хуткай перамоге, аб тым, што страшэнную машыну здолее зламаць воля шчырых і ўпартых людзей. Нажаль, не атрымалася... Да гэтага часу не магу сабе дараваць, што не стаяў там ні аднае начы. Толькі удзень падыходзіў, прыносіў (калі атрымоўвалася) ежу й гарбату, падтрымліваў, як мог.
А страх зьнік. І не толькі ў мяне. Тыя мае сябры, хто раней ні за што б не пайшлі на канфлікт з уладай, у тыя дні былі ў першых радох.
Надзея... Ці засталася? Канешне, так! Але зараз яна ўжо не тая. У тыя дні я сапраўды верыў, што мы здолеем перамагчы. Зараз я разумею, што тых намаганняў было мала і што трэба шмат працаваць, каб на нешта спадзявацца. І таму ёсць надзея на тое, што праз некалькі год (не дзён!) мы здолеем змяніць Бацькаўшчыну.
Свабода. Ці можа яна змяніцца ўвогуле? Я сцяміў, што галоўнае - свабода "унутры". Гэта не значыць, што ты зможаш пісаць і гаварыць, што хочаш, калі ты свабодны ўнутры. Не, заўсёды знойдуцца тыя, хто не дазволіць табе гэта рабіць. Але калі не толькі ты, а і мільёны навокал адчуваюць гэтую унутраную свабоду - вось тады магчыма казаць аб сапраўднай свабодзе народу. Ці, у горшым выпадку, спадзявацца на яе хуткае з'яўленне.
Урокі і вынікі. Я ўжо казаў - трэба працавать. Шмат працавать. Праз боль, страх, магчыма, і згрызоты сумлення, але разам і дзеля аднаго выніку. І мы пераможам! |
|
|