[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


23 Сакавіка 2006
Аляксандар Мілінкевіч
Он-лайн канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам скончаная. Аляксандар Мілінкевіч прыносіць свае прабачэньні тым, каму не пасьпеў адказаць. Усе пададзеныя пытаньні будуць перасланыя ў штаб Мілінкевіча, ён на іх адкажа пісьмова, і яны будуць зьмешчаныя на нашым сайце. За адну гадзіну канфэрэнцыі было пададзена 694 пытаньні. Усім дзякуем.
04.01.2006
Аляксандар Вайтовіч
10.01.2006
Сяргей Гайдукевіч
18.01.2006
Аляксандар Казулін
23.01.2006
Аляксандар Мілінкевіч
26.01.2006
Зянон Пазьняк
03.02.2006
Андрэй Дынько
09.02.2006
Павел Шарамет
15.02.2006
Лявон Вольскі
20.02.2006
Сяргей Калякін
28.02.2006
Алесь Пашкевіч
08.03.2006
Сьвятлана Алексіевіч
16.03.2006
Джордж Крол
30.03.2006
Ніна Шыдлоўская
05.04.2006
Крысьціна Шацікава
11.04.2006
Iвонка Сурвіла
19.04.2006
Марыюш Машкевіч
04.01.2006
Юры Бандажэўскі
10.05.2006
Іна Кулей
17.05.2006
Валер Леванеўскі
24.05.2006
Вячаслаў Сіўчык
31.05.2006
Валер Булгакаў
07.06.2006
Сяргей Тарпачоў
13.06.2006
Вінцук Вячорка
19.06.2006
Наш Васіль Быкаў

27.06.2006
100 дзён пасьля Плошчы

05.07.2006
Захар Шыбека

12.07.2006
Валер Дранчук
14.07.2006
Ірына Казуліна
19.07.2006
Ганна Кісьліцына

26.07.2006
Аляксандар Дабравольскі
02.08.2006
Вітаўт Мартыненка
08.08.2006
Янка Запруднік

14.08.2006
Сяргей Антончык
23.08.2006
Алесь Пушкін
28.08.2006
Іна Кулей
06.09.2006
Барыс Пятровіч

13.09.2006
Сьвятлана Завадзкая

20.09.2006
Аляксандар Старыкевіч

27.09.2006
Алесь Каліта

04.10.2006

Аляксандар Мілінкевіч
11.10.2006
Уладзімер Мацкевіч

18.10.2006
Сяргей Харэўскі

25.10.2006
Анатоль Лябедзька
30.10.2006
Павал Севярынец

08.11.2006
Тацяна Процька

15.11.2006
Валер Булгакаў
22.11.2006
Сяргей Скрабец
29.11.2006
Андрэй Дынько
06.12.2006
Станіслаў Шушкевіч

13.12.2006
Уладзімер Някляеў

19.12.2006
Ваша Свабода
2003  2004  2005  2006
[ 23/03/2006 13:57 ]
Як можна прывесьці болей людзей на Кастрычніцкую плошчу?
Інфармацыйна мы працуем. У нас ня так шмат магчымасьцяў. Інтэрнэт і некалькі газэт.
[ 23/03/2006 14:00 ]
Уважаемый Александр Владимирович, сегодня в школы пришел срочный приказ работать всем в выходные 25 и 26 марта.
Улады ў гістэрычным стане. Яны настолькі не чакалі, што пойдзе такая хваля актывізацыі, што столькі людзей прыйдзе на плошчу. І чым болей яны робяць такія захады, тым болей сьмешна выглядаюць. Яны палохаюць людзей, а людзям ня страшна.
[ 23/03/2006 14:01 ]
Паважаны Аляксандр Уладзіміравіч! Цы не лічыце вы, што цяперашняе двухмоўе ў Беларусі, замацаванае Канстытуцыяй, нясе ў сабе ўтоеную пагрозу развіццю і выжыванню беларускай мовы? Калі так, то якія меры вы збіраецеся распачаць для яе папулярызацыі і абароны? Ці магчыма ўводзіны адзінай дзяржаўнай мовы - беларускай? Загадзя дзякую за адказы і поспехі вам!
Я сабе нагадваю той закон, які быў прыняты яшчэ ў камуністычныя часы. Там беларуская мова прызнавалася адзіна дзяржаўнай. Я думаю, што тады той закон задаволіў вельмі многіх. У новай Беларусі беларуская мова будзе адзінадзяржпаўнай, але мы абаронім правы людзей, якія гавораць на іншых мовах.
[ 23/03/2006 14:03 ]
Што Вы прапанукце тым людзям, якія прыйдуць на плошчу у суботу, што яны павінны зрабіць?
За час кампаніі колькасьць людзей увесь час павялічваецца. Я не чакаў, што гэта адбудзецца так хутка. У розных рэгіёнах людзі прапанавалі мне стварыць шырокі дэмакратычны рух. Каб далцучыць людзей, якія не зьяўляюцца членамі партыяў і структураў, патрэбная такая форма, як Рух. І гэтую ініцыятыву падтрымліваюць тыя людзі, якія стаяць сёньня на плошчы.
[ 23/03/2006 14:04 ]
-- Пакiньце гэта пытанне без адказу, калi яно можа перешкодзiць мабiлiзацыы людзей на далейшую працу. -- Аляксандр Уладзiмиравiч! Вялiкi дзякуй Вам i Вашай камандзе за самаадданую працу! Вы зрабiлi самае галоўнае - абудзiлi ў людзей годнасць, паказалi дастойны адказ на пытанне \"Хто, калi не ён?\" Падчас выбарчай кампанii прадстаўнiкi дэмакратычнай каалiцыi казалi, што перамагчы можна толькi праз \"майдан\" i што ў каалiцыi ёсць дакладны план дзеянняў на 19 сакавiка i далей. Чаму тады мiтынг 19 увечары прайшоў без належнай арганiзацыi?
Мэтай мітынгу 19-га не было стварэньне майдану. Мэтай было падвядзеньне вынікаў аб тым, што ўлада скрала перамогу. Майдан ня быў мэтай штабу. Майдан - ініцыятыва моладзі. Я ня думаю, што з дапамогай майдану можна зьмяніць уладу. Усе ведаюць, у якім стане моладзь на плошчы - ім не даюць падвезьці ежу, не даюць схадзіць у прыбіральню. Таму параўноўваць з Украінай не выпадае, але гэта велізарная маральная перамога.
[ 23/03/2006 14:04 ]
Ці ведаеце Вы пра прапанову Пазьняка адкласьці ў бок палітычныя разнагалосьсі і стварыць нацыянальны часовы ўрад? Ваша стаўленьне да гэтай ідэі? Валеры Дранчук заявіў, што вяртаньне Пазьняка ў Беларусь было б “гістарычнай падзеяй”. А Вы? Ці баіцеся канкурэнцыі?
Абсалютна не баюся канкурэнцыі. Было б цудоўна, каб ён вярнуўся ў Беларусь, бо ён выбітны палітык. І яго прысутнасьць адыграла б у Беларусі вельмі станоўчую ролю.Што тычыць прапановы аб урадзе, то ў нас ужо створаны нацыянальны камітэт, які распрацоўвае праграму сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця новай Беларусі. Але ў кааліцыі сёньня ўсе супраць разьмеркаваньня партфэляў, бо гэта пасварыць людзей. Дзяліць партфэлі будзем пасьля перамогі. Але мы заўсёды адкрытыя для дыялёгу.
[ 23/03/2006 14:04 ]
Я падтымліваю дэмакратыю, але ж прагаласавау супраць усiх, таму что дрэнна ведаю хто Вы такi. На мой погляд асноўная памылка дэмакратычных сілаў у тым што кандыдатуру адзінага кандыдата мы ўзналі задужа позна. Зразумела, што Лукашэнка выіграў выбары і без фальсіфікацый - за яго прагаласавала большая колькасць насельніцтва. А калi было б больш часу, напрыклад 2 года, людзi бы больш прыгледзелicь да Вас, i думаю, што фактычныя вынiкi выбараў былі б іншымі. Можа у дэмакратычным сілам патрэбны больш прафессійныя паліттэхнолагі? Іван Максімаў Гомель
Чым раней вызначаецца адзіны кандыдат, тым лепш. У параўнаньні зь 2001 годам у нас быў крок наперад. Зразумела, што мы маем абмежаваныя інфармацыйныя магчымасьці. Галоўнай працай для нас была кампанія ад дзьвярэй да дзьвярэй. І нават у гэтых умовах за 4 месяцы аб адзіным кандыдаце даведалася 80 парцэнтаў насельніцтва. Я не згаджаюся з тэзай, што Лукашэнка перамог. У першым туры ён не перамог, а другі - забараніў. Што датычыць паліттэхнолягаў, то мы іх маем, а замежныя не заўсёды ведаюць, як працаваць у постсацыялістычных краінах.
[ 23/03/2006 14:04 ]
А можа, варта уключаць у сьпісы неуяздных не толькі судзьзяў што рэпрэсуюць, і чыноўнікаў, вінаватых у фальсыфікацыі, але і членаў іх сем’яў? Дзеці арыштаваных таксама ні ў чым не вінаватыя, але яны пакутваюць, калі бацькоў арыштоўваюць і судзяць. Міністры ўсё роўна ў Парыжы ня езьдзяць, а вось іх дзеткі што амаль усе ў бізнесе, дык вельмі актыўна карыстаюцца тымі перавагамі, якія ім дае рэжым.
Я адразу ўспомніў, як у сталінскія часы былі дзеці "ворагаў народа". Я супраць пакараньня невінаватых людзей, каб яны ўзьдзейнічалі на вінаватых. Сапраўды Эўразьвяз складае сьпіс тых, хто на Беларусі жорстка парушае заканадаўства і Кастытуцыю - гэта людзі зь сілавых структураў і судзьдзі, а таксама кіраўнікі ВНУ, што адлічваюць студэнтаў, а таксама дырэктары заводаў, што пазбаўляюць працы людзей за іншадумства. А яшчэ журналістаў, якія сьвядома хлусяць і паклёпнічаюць у дзяржаўных мэдыях.
[ 23/03/2006 14:05 ]
Спадар Аляксандар, на працягу месяца, а то і болей, Вы і Вашы паплечнікі заклікалі прыйьсці на плошчу 19-ага. І вось людзі прыйшлі, дваццаць тысяч чалавек. І пабачылі, што арганізатары былі абсалютна не падрыхтаваныя да гэтай акцыі. Фактычна, яна вылілася б ў нішто, каб не моладзь у намётах на плошчы. Чым Вы гэта патлумачыце?
Я думаю, што недахопы могуць быць у кожнай працы. Я думаю, што настрой на плошчы быў выдатны і энэргетыка таксама. Я ня думаю, што было расчараваньне, але арганізацыйныя недахопы сапраўды былі.
[ 23/03/2006 14:06 ]
Колькi будзе працягвацца акцыя на Кастрычницкiм пляцы?
Я думаю, яна скончыцца па рашэньню самой моладзі. І па-другое, яна будзе парцягвацца столькі, пакуль будзе мець эфэкт. А яна яго мае, бо людзей кожны вечар прыходзіць на пляц троху больш. Улада ўсё робіць, каб яны былі ў холадзе і ня мелі доступу да прыбіральняў. Акцыя мае вялізны маральны эфэкт, бо паказала. што і ў дыктатарскай краіне можна перамагчы страх.
[ 23/03/2006 14:07 ]
Паважаны Аляксандр Уладзіміравіч. Якое вашае меркаваньне наконт закліку Аляксандра Казуліна да аб'яднаньня дэмакратычных сіл і стварэньня Рады народнага даверу. Я лічу, што аб'яднаньне ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі дзеля асноўнай мэты зараз проста неабходна. А які ваш пункт погляду? Дзякую. Аляксандр.
Аб'ядноўвацца павінны ня толькі палітыкі, але перш за ўсё структуры. Кааліцыя, якую я прадстаўляю, запрашала Казуліна да сумеснай парцы, але ён вырашыў ісьці асобна, што я лічу памылкай. У нашых умовах трэба ісьці адной калёнай. Мы і сёньня па-ранейшаму запрашаем Аляксандра Казуліна і яго партыю ў нашу шырокую дэмакратычную каліцыю.
[ 23/03/2006 14:08 ]
Как Вы теперь собираетесь оберегать своих сторонников от убийств, исчезновений, провокаций, нападений громил в штатском, репрессий на работе и учебе?
Мы заўсёды думаем аб тым, як дапамагчы - дапамагаем адвакатамі, дапамагаем студэнтам, якіх выключаюць з унівэрсытэтаў. На маіх сустрэчах з кіраўнікамі дэмакратычных краінаў і кіраўнікамі Эўразьвязу мы заўсёды ўздымаем пытаньне ад дапамозе рэпрэсаваным першым і заўсёды знаходзім паразуменьне. 30 сакавіка ў Варшаве зьбяруцца рэктары польскіх ВНУ, каб падпісаць пагадненьне аб выдзяленьні спэцыяльных стыпэндыяў польскіх ВНУ для рэпрэсаваных студэнтаў Беларусі, каб яны маглі працягваць сваю навуку ў Польшчы.
[ 23/03/2006 14:08 ]
Есть ли у Вас планы на 25-е марта и какие? Я имею в виду планы в отношении предстоящего собрания. Если придут тысячи людей, их нужно не разочаровать. Неплохо было бы распространить предполагаемый план в интернете - единственном независимом и доступном средстве в Беларуси сейчас. Хотя это будет плохо, что план попадет в руки властей, но все же?! Игорь.
Мы ня хочам расчароўваць людзей. Наадварот, для нас важна, што мы ў кріане за гэтыя некалькі месяцаў зрабілі так шмат, што Беларусь сёньня больш сьмелая, больш дастойная. Сёньня нашы людзі, гэта ўжо не жыхары, а ўсё часьцей - грамадзяне. Важна, каб тыя, хто галасаваў за перамены, зразумеў, што яны не прайгралі, парайграла ўлада. Аб гэтым і пойдзе гаворка на сустрэчы ў суботу.
[ 23/03/2006 14:08 ]
Почему вы подставили Козулина в вопросе снятия лагеря? Это же была ваша инициатива снять лагерь, а потом договорившись с козулиным о снятии лагеря вы резко меняйте решение, и козулин выглядит мягко говоря предателем для многих людей. Вам не кажется что это подло?
Гэта памылковая думка, што быць або ня быць на плошчы вырашаюць Казулін або МІлінкевіч. Гэта вырашаюць тыя мужныя людзі, хто на плошчы выявіў гэтую ініцыятыву. А яны на той момант катэгарычна не хацелі сыходзіць.
[ 23/03/2006 14:14 ]
Может стоит начать процедуру импичмента? Думаю, собрать 1млн подписей реальней. И во время сбора можно онять ходить ЛЕГАЛЬНО по квартирам и рассказывать что на самом деле происходит. Опять же будет виден истинный процент поддержавших или сочувствующих оппозиции. С уважением, Кирыла
Падобныя акцыі трэба праводзіць, і гэта быў бы працяг нашай кампаніі ад дзьвярэй да дзьвярэй. І пачатак працэдуры імпічмэнта гэта быў бы добры працяг нашай кампаніі. Дзякуй за параду.
[ 23/03/2006 14:32 ]
Добры дзень, паважаны спадар Мiлiнкевiч! Сапрауды, бюлача наглядаць за тым, што адбываецца цяпер з народам i нашай краiнай. Шкада людзей, што так цяжка прыходзiць да iх свядомвсць аб неабходнасцi перамен. Скажыце, калi ласка, чы ёсць такая юрыдычная i палiтычная магчымасць гiстарычна вярнуцца у мiнулае, каб цяпер у межах Гарадзенскай, Берасцейскай i Менскай вабласцей асобна заснаваць свой маленькi i вольны край накшталт ВКЛ? Гэтае пытанне хiба што утапiчнае i нерэальнае, але ж хацелася даведацца Вашага погляду. Дзякуй, Юрась.
Я праехаў некалькі разоў усю Беларусь і шчыра скажу, што ў Беларусі няма вялікага канстрасту паміж захадам і ўсходам. Паўсюль ёсьць хомо савецікус і ёсьць нармальныя людзі. Я перакананы, што на ўсёй тэрыторыі Беларусі мы можам пабудаваць сучасную, шчасьлівую краіну.
[ 23/03/2006 14:36 ]
Господин Милинкевич! Понимаете ли Вы, что Лукашенко не оставит власть, пока он жив? Готовы ли вы к борьбе с ним до самого конца? Надеетесь ли Вы найти в Беларуси достаточное чило соратников, готовых идти до победы - не кабинетных теоретиков, а уличных бойцов? Готовы ли Вы сами идти дорогой Костюшко и Калиновского? Поймиете правильно - в моем вопросе нет ни малейшей иронии или провокации.
Трэба каб нас было многа-многа, і тады мы пераможам. Дзеля гэтага мы і ствараем грамадзка-палітычны рух. Будучыня за намі.
[ 23/03/2006 14:39 ]
Вчера я был на площади, где в частности Вы говорили о визовых санкциях.. Распространятся ли они на членов (не только руководителей) участковых (не только окружных) избирательных комиссий. И второе, думают ли в Европе, что покупая белорусские нефтепродукты, они оплачивают минский ОМОН. Держитесь! Искренне с вами, Алексей, Минск ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
У Эўропе разумеюць, што гандаль зь Беларусьсю ў пэўнай ступені ўзмацяняе і сілавыя структуры, і цяпер разглядаецца магчымасьць больш шырокіх санкцыяў. Але з санкцыямі трэба быць вельмі асьцярожна, бо яны б'юць і па простых людзях, і адразу пачынаецца істэрычная прапаганда. Што датычыць выбарчых камісіяў, то адказнасьць, безумоўна, нясуць тыя людзі, хто падпісвае пратакол - гэта старшыня,намесьнік і сакратар.
[ 23/03/2006 14:45 ]
Здравствуйте Алексантд Милинкевич!!Мы учимся в университете и вот что нам зделали-поставили занятия на субботу с той целью что бы только студенты не поехали в Минск. Оффициально у нас 5-дневкаНам пригрозили что будут исключения. Хотя нам учитель по истории беларуси говорил-"Нада змагацца за сваю свабоду"Как нам поступить в данный момент?? Хочу вам рассказать веселый момент.Вчера 22 марта нам дали маленькие шоколадки только для того что бы мы не ехали в Минск.Сказали декан выделил с фонда университета.Стыдно...
Дзякуй за інфармацыю. Сапраўды ўлада настолькі перапалоханая... Я бачу, як яна губляе апошніх прыхільнікаў, якія да выбараў ёй яшчэ верылі.
[ 23/03/2006 14:51 ]
На Вашую думку, як паўплываюць на ўлады пасьлявыбарчыя пратэсты? Ці будзе яна хаця б пакрысе дэмакратызавацца, ці наадварот? Якую адзнаку вы паставілі б сабе за перадвыбарчую кампанію і за арганізацыю вулічных акцыяў пасьля галасавньня? Ці пойдзеце на выбары-2011 канкураваць зь Віктарам Лукашэнкам? Доўгачаканец
Я ня веру ў рэфармуемасьць гэтай улады. Яна можа рабіцца толькі жорсткай, бо ў яе толькі адзін рэсурс уплыву - гвалт. Але чым больш яна яго выкарыстоўвае, тым больш аддаляецца ад людезй. Паміж імі і ўладай бездань. За кампанію я паставіў бы нам чацьвёрку, нават з плюсам, напэўна. А ў кампаніі ў мяне было 10 тысяч чалавек. Што датычыць масавых акцыяў, то мы іх не арганізоўваем, мы іх падтрымоўваем. Аляксандар і Віктар Лукашэнкі сыдуць з палітыкі значна раней.
[ 23/03/2006 15:01 ]
Почему Вы решили не подавать в суд и другие органы по фактам нарушения избирательного и иного законодательства РБ?
Адразу пасьля заканчэньня выбараў, на наступны дзень, мы падалі вялікую апэляцыю ў ЦВК аб тым, што мы не прызнаем вынікаў выбараў. Суды - гэта органы адміністрацыі прэзыдэнта.
[ 23/03/2006 15:56 ]
Добрый день. Хотелось бы узнать ваше мнение. Чем, по вашем, выгоден режим Лукашенко России (российской правящей верхушке)?
Лукашэнка ў Расеі стварыў міт, што калі ня ён, то да ўлады прыйдуць антырасейскія палітыкі. Гэта бязглузіца, і мы робім усё, каб гэты міт разбурыць. Расея для Белаурсі - стратэгічны партнэр у эканамічным супрацоўніцтве, але Беларусь застанецца незалежнай краінай.
 галоўная
 угару