[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


9 Студзеня 2003
Уладзімер Колас
Уладзімер Колас, заснавальнік і былы кіраўнік нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, які быў зачынены пастановай Савета Міністраў
12.03.2003
Ута Цапф
24.03.2003
Івонка Сурвілла
04.04.2003
Юры Хадыка
06.06.2003
Станіслаў Шушкевіч
2003  2004  2005  2006
[ 20/09/2003 09:43 ]
Цяпер у Беларусі вельмі цяжка атрымаць якасную беларускамоўную адукацыю. Калі, на Вашую думку, сытуацыя зьменіцца? Калі можна будзе атрымоўваць добрую адукацыю ў Беларусі на роднай мове? Што здарылася з Ліцэем, гэта зусім не спрыяльныя ўмовы для такога адраджэньня.
Пакуль будуць працягвацца спекулятыўныя палітычныя гульні дзеля задавальнення амбіцый адной канкрэтнай асобы, якой раптам стала цесна ў Беларусі, можна не разлічваць на нейкі прагрэс у галіне беларускай адукацыі. Яе, як і ўсё астатняе ў нашай краіне, цяпер спрабуюць здаць у абмен на палітычныя дывідэнты. З ліцэям гэтага не атрымалася. Як вам вядома, туды паспрабавалі прызначыць дырэктрысу, якая не валодае беларускай мовай, але калектыў накіраваў гэтую асобу, а таксама тых, хто яе прызначыў, па належным адрасе, і працягвае навучанне на тым самым узроўні, хаця і ў іншых умовах. Але змена гэтых умоваў залежыць цяпер ужо не толькі ад калектыва ліцэя, але і ад усіх астатніх, у тым ліку і таго, хто задаў гэтае пытанне.
[ 20/09/2003 10:13 ]
як вы мяркуеце, прычынай закрыцьця ліцэю стаў асабіста ваш удзел у розных палітычных акцыяў, наладжаньне пасяджэньняў у ліцэі, прысьвечаных выбарам. ці ўсё ж гэта проста было для ўладаў апошняй кропляй?
Ліцэй заўсёды дзейнічаў як адукацыйны і культурны цэнтр, як сацыяльна – актыўная школа. У нас няма тэмаў, забароненых для дыскусій. Абмяркоўвалася і сітуацыя з выбарамі, і тое, як яны праводзяцца ў Беларусі. Але, у адрозненне ад іншых школ, у ліцэі ніколі не ўсталёўваліся выбарчыя урны, і ніхто з выкладчыкаў ці кіраўніцтва не ўдзельнічаў у крымінальных падтасоўках пры падліку бюлюценяў. Можа, гэта і стала апошняй кропляй…
[ 20/09/2003 14:16 ]
Як так атрымалася, што вас назвалі "гняздом апазыцыі"? Як туды прымяшалася палітыка?
Палітыку сёння “шыюць” любому, хто асмеліцца не ўсхваляць таго, што кажа самы разумны, самы спартыўны і прыгожы і ў нашай краіне чалавек.
[ 22/09/2003 11:09 ]
Ci paklapacilicja vy, kab dzeci aformili navychanne eksternam u zvychajnyx shkolax? Im zha treba atrymac' aficyjnyja atestaty
Дзякуй за Ваш клопат. Так, мы пра гэта думаем і прымаем захады для таго, каб нашыя выпускнікі мелі пасля сканчэння ліцэя добрыя перспектывы.
[ 22/09/2003 14:52 ]
Сп. Колас, вы узнчльваеце кангрэс інтэлігенцыі, увайшлі ў блок Свабодная Беларусь -- іншымі, словамі, ня проста маеце перакананьні, але займаецеся палітычнай ддейнасьцю. Адукацыя ж павінна быць па-за палітыкай. Нездарма немцы ў ФРГ некалі мелі забарону на прафэсію для пра-камуністычных настаўнікаў. Вы ня лічыце, што неабачлівай палітычнай дзейнасьцю паспрыялі закрыцьцю ліцэя? В. П. Крылацкі, Мінск
Забарона на прафесіі і на законную палітычную дзейнасць існуе толькі ў краінах, дзе гэтая дзейнасць ператвараецца ў пародыю, а выбары – у фарс. І ад кожнага залежыць, ці скарацца, ці супрацьстаяць гэтаму. Я свой выбар зрабіў. Не дзеля таго мы засноўвалі наш ліцэй, каб вучыць дзяцей лухце і паказываць ім прыклад прыстасаванства. Такіх прыкладаў і без нас, на жаль, хапае.
[ 22/09/2003 14:56 ]
Вашае змаганне за працяг ліцэя зразумелае эмацыйна -- але практычнае яно? Ці змогуць выпускнікі працягнуць вучобу без атэстатаў? Ці не ператвараюцца дзеці ў закладнікаў? Ясна, чыя тут віна, але хіба не павінен у такой сытуацыі саступіць мудрэйшы? Аліна Васільеўна, Варшава
Мы былі гатовыя на перамовы і кампрамісы. Я звяртаўся з лістамі да ўсіх начальнікаў, ад намесніка міністра да Лукашэнкі аб тым, што мая асоба не ёсць катэгарычнай умовай, але трэба вырашаць гэтае пытанне перадусім у інтарэсах дзяцей і педкалектыва ліцэя. Адказам была пастанова аб ліквідацыі, рашэнне гарвыканкама аб раскідванні дзяцей па розных школах і акупацыя будынка амонам. У гэтай сітуацыі настаўнікі, дзеці і бацькі зрабілі свой выбар самастойна. Цяпер прыкладаем усе намаганні, каб у гэтых дзяцей была не горшая, а, можа, і лепшая перспектыва ў жыцці. Бо яны яе спараўды вартыя.
[ 22/09/2003 14:57 ]
Сп. Колас, чым вам і ліцэю можна дапамагчы? М. Стасюк, Кобрын
Дзякуй за вашае пытанне. Чым можаце: маральную падтрымку Вы ўжо выказалі. Можаце даслаць свой подпіс за ліцэй, можаце сабраць подпісы іншых, можаце сабраць сродкі: ліцэю цяпер патрэбна ўсё: ад паперы і падручнікаў да будынка.
[ 22/09/2003 16:08 ]
SP. Kolas, jak aplachvajecca praca vashyh vykladchykau? Jakija vykladchyki vam patrebnyja ciaper? Aleh Parton, Minsk
Кансультацыйныя заняткі вядуцца дабрачынна. У прынцыпе, “штат” укамплектаваны. Хацеў бы знайсці сабе замену ў выкладанні французскай мовы. Вельмі цікава заямацца з такімі вучнямі, але, нажаль, маю зашмат арганізацыйнай нагрузкі і часам могуць быць накладкі, зрывы заняткаў.
[ 22/09/2003 19:36 ]
Pavazhany spadar Kolas! Dazvol'cie vykazac' maju padtrymku u vazhym viel'mi skladanym, na zhal', namahanni na prava bielarusau navuczacca na rodnaj movie. Dareczy, majo pytannie datyczycca pracy vaszaha liceja z UWC, al'bo Kaliedzhami Z'jadnanaha S'vietu. Jak viadoma Bielaruski Nacyjanal'ny Kamitet UWC byu zasnavany pry vaszaj ulasnaj padtrymcy na bazi liceja. Pasutsci, licej boliej nie isnuje, i mianie viel'mi cikavic' lios Bielaruskaha Nacyjanal'naha Kamiteta UWC. Szto adbyvajecca ci adbudziecca z hetaj arganizacyjaj, jakaja daje mahczymasc' maladym bielarusam navuczacca pa usim s'vieci i pradstauliac' intaresy naszaje krainy siarod moladzi pa-za miezhami Bielarusi? Bylo b vielmi cikava paczuc' vaszyja mierkavanni na gety kont. Szczyry Dziakuj. Z Pavahaj, Yauhen Hladki
Прывітанне, Яўген! Камітэт працягвае сваю працу, ён проста памяняе адрас. Напрыканцы гэтага года ў прэсе з’явіцца абвестка аб новым наборы. Няхай вучні 10 – 11 класаў уважліва за гэтым сочаць.
[ 23/09/2003 07:01 ]
Кто из выпускников лицея пробился в люди ? Спасибо)
Амаль усе. Ёсць, бадай, толькі адзін чалавек, за якога сапраўды сорамна. Хаця ён і ўладкаваўся на “хлебным” месцы.
[ 23/09/2003 09:09 ]
як вы лічыце, што трэба зрабіць, каб не згубіць у змаганьні галоўнае, тое, для чаго ўсё пачыналася - тое, як данесьці веды і насеньне розуму ў дзіцячыя галовы, бо некаторыя ліцэйскія дзеткі, тыя, кагоя ведаю, зараз толькі змаганьнем свае галовы занялі... Адэлька.
Шаноўная Адэлька, у Вас састарэлая інфармацыя. Нашыя выкладчыкі заўсёды “грузяць па поўнай праграме”. Так што цяпер галоўкі ліцэістаў, як і звычайна падчас навучальнага года, занятыя вучобай.
[ 23/09/2003 09:48 ]
Shanouny spadar Kolas! Pa piershaie, vialikaie Vam I Vashym supracounikam dziakuj za pracu ad czasu utvarennia liceju. Pa druhoie, jak vy staviciesia da pieradacz lekcyjau liceju praz niezalezhny kanal Bielaruskaj televizyi kali taki budzie stvorany, jak mierkavalasia padczas kanferencyi pa srodkam infarmacyi? Z pavahaj, Uladzimir.
Было б файна. Дарэчы, у нас існавала свая студыя і нашыя ліцэісты самі маглі б рабіць некаторыя перадачы.
[ 23/09/2003 11:24 ]
Як вы ацэньваеце цяперашнюю русіфікацыю -- ці можна будзе яе адыграць назад? Ці гэта так усур"ёз і надоўга, што беларушчына цяпер будзе існаваць толькі штучна, у рэзэрвацыі, на эміграцыі? Толькі не адказвайце як паважаны Алег Трусаў з яго аптымізмам -- дайце абгрунтаванне. Белавусаў М.З. Мінск
Тое, што зроблена за амаль тысячагоддзе існаванне беларускай мовы, ніколі не знікне. Пакуль на гэтай зямлі будуць жыць людзі, мова будзе мець шанец на адраджэнне. Ці адбудзецца гэта пры жыцці нашага пакалення, залежыць толькі ад нас. У тых, хто звязаны з ліцэям, на гэты конт сумленне чыстае.
[ 23/09/2003 11:26 ]
Сп. Колас, чаму вы ўвесь час звяртаецеся да ўлады - лісты пісалі, звароты, да Лукашэнкі і яго адміністрацыі апэлявалі. Які сэнс? Толькі самому забрудзіцца. Янэк Кандрусевіч, ВІтэбск
І Лукашэнка і ягоная адміністрацыя самі ёсць ахвярамі савецкай школы, якая і ператварыла іх у тое, кім яны ёсць. Так што ім варта спачуваць і тлумачыць пэўныя рэчы.
[ 23/09/2003 11:26 ]
Як вы ацэньваеце цяперашнюю русіфікацыю -- ці можна будзе яе адыграць назад? Ці гэта так усур"ёз і надоўга, што беларушчына цяпер будзе існаваць толькі штучна, у рэзэрвацыі, на эміграцыі? Толькі не адказвайце як паважаны Алег Трусаў з яго аптымізмам -- дайце абгрунтаванне. Белавусаў М.З. Мінск
Я ўпэўнены, што ў ліцэя, як і ва ўсіх арганізацыяў, суполак і рухаў, якія сапраўды дзейнічаюць на карысць “паспалітага добрага” перспектывы самыя найлепшыя. І чым хутчэй мы спынім узаемны сарказм, узаемнае зларадства, зайздрасць і недавер, тым хутчэй гэтыя перспектывы ператворацца ў рэальнасць.
[ 23/09/2003 13:32 ]
SP.Kolas, jakija perspektyvy u bloka "Svabodnaja Belarus" -- takija jak u liceja? Sergej Pauliukou, Minsk
Я ўпэўнены, што ў ліцэя, як і ва ўсіх арганізацыяў, суполак і рухаў, якія сапраўды дзейнічаюць на карысць “паспалітага добрага” перспектывы самыя найлепшыя. І чым хутчэй мы спынім узаемны сарказм, узаемнае зларадства, зайздрасць і недавер, тым хутчэй гэтыя перспектывы ператворацца ў рэальнасць.
[ 23/09/2003 13:33 ]
Jak vy acen'vajece belaruskuju salidarnas'c'?
Пакуль – на 4 па 10-бальнай сыстэме.
[ 23/09/2003 15:28 ]
Hto z viadomyh asobau belaruskaj intelihencyji? aproch kampazitara Luchanka, admoviusia dapamahac' liceju? Volha Zaharauna, Brest
Кампазітар Лучанок, наколькі мне вядома, адмовіўся не дапамагаць, а падпісваць ліст. Пра прычыны я з ім не размаўляў. Такая самая адмова была, здаецца, ад Івана Шамякіна.
[ 23/09/2003 15:39 ]
Як вы ацэньваеце ролю былога міністра Брыгадзіна ў закрыцці ліцэя? Ці мелі вы саюзьнікаў у Міністэрстве? В.П. К, Мінск
У такой справе цяжка мець саюзніка ў міністэрстве, таму што любы чыноўнік, які абвясціць аб гэтым, маментальна перастане працаваць у міністэрстве. А ў прыватным парадку спачувалі, абураліся і выказвалі падтрымку фактычна ўсе. Ад спадара Брыгадзіна тут фактычна нічога не залежыла. І загад аб ліквідацыі ліцэя падпісаў не ён, а ягоны намеснік Аляксандр Жук.
[ 23/09/2003 15:42 ]
Як вывучыць дзіця беларусам, калі ён ходзіць у звычайную школу, глядзіць тэлебачаньне, а ў двары па -беларуску ні слова? Ірына Міхальчанка, Бабруйск
Аддавайце яго да нас, ці самі стварайце беларускую школу. Размаўляйце з ім дома па-беларуску. Набывайце беларускія кнігі, касеты. Усё далёка не так безнадзейна. Трэба проста не сядзець у роспачы, а варушыцца.
[ 23/09/2003 15:49 ]
Ці адкрыеце вы платны ліцэй? Колькі ўвогуле каштуе навучаньне аднаго вучня ў ліцэі на год? Пітух Галіна Пётр Васілевіч, Мінск
Пры цяперашніх уладах і іхнім стаўленні да людзей гэта вельмі праблематычна. Да таго ж, узровень сярэдняга заробку зробіць такі ліцэй недаступным для многіх навучэнцаў. Кошт прыватнага навучання ў цяперашніх прыватных школах – прыкладна 180 даляраў у месяц. І ён можа мяняцца ў залежнасці ад памераў арэнднай платы за памяшканне.
[ 23/09/2003 15:59 ]
Колькі вашых супрацоўнікаў прайшлі на працу ў іншыя школы? Ці будуць яны выкладаць там па беларуску ці па руску? Ілья Зубрын, Баранвічы
Некалькі чалавек узялі гадзіны ў іншых навучальных установах. На якой мове выкладаюць – не цікавіўся. Можа, і па-расейску.
[ 23/09/2003 17:00 ]
Шаноўны спадар Колас! У чым, на Вашую думку, палягае прычына бяссільля нашай інтэлігенцыі - эліты грамацтва? Чаму ўсё, што задумаў рэжым, у яго атрымліваецца, ня гледзячы на аніякія пратэсты, супраціў і барацьбу яго апанентаў? С павагай, Даніла Ўладамірскі
Далёка не ўсё ў гэтага рэжыму атрымліваецца. І далёка не бяссільная нашая інтэлігенцыя. А прычына таго, што цяпер яны – ва ўладзе, а мы – там, дзе мы ёсць, у ступені згуртаванасці. Інтэлігенцыя індывідуалізаваная. Там надта цэняць уласныя думкі, асабістую пазіцыю. А ў тых, хто цяпер ва ўладзе, уласную пазіцыю замяняе ўласны інтарэс, дзеля якога большасць з іх гатовая “здаць” і сваю пазіцыю, і свае прынцыпы, і ўсё астатняе. Але гэткі стан спраў – не назаўсёды.
[ 23/09/2003 17:05 ]
Сп. Колас, ці прапаноўвалі вам новую працу ў сістэме адукацыі? Алена Махнач, ВІцебск
Не
[ 23/09/2003 17:12 ]
Ці будзеце вы балатавацца на выбарах у парламэнт? Канстанцін Белы
Пры такім выбарчым заканадаўстве і такім складзе выбарчых камісій гэта – марная справа. Хаця сам разумею, што ў выніку усіх гэтых падзей, маіх артыкулаў, нечакана атрымаў “раскрутку” і не выкарыстаць яе будзе “не па гаспадарчы”. Можа, і ў парламенце ад мяне была б карысць. Так што вось сяджу і думаю. А вы што параіце?
[ 23/09/2003 17:57 ]
Якія магчымыя сцэнары разьвіцьця падзеяў? Якая верагоднасьць, што дзяржава верне будынак? А калі ня верне? Ці ёсьць у вас нейкія "запасныя" варыянты? Ці рэальным ёсьць стварэньне прыватнага беларускага ліцэю за прыватныя грошы? Наколькі вялікая верагоднасьць, што Ліцэй папросту бясьследна зьнікне? Эсмі.
Пакуль мы ёсць, ліцэй не знікне. А як толькі ў краіне аднавіцца ўлада закона, будынак будзе вернуты ліцэю. Так што няхай пакуль рамантуюць.
[ 23/09/2003 17:59 ]
Ці не адчуваеце вы сябе часам міні-дыктатарам? Можа ўсё-ткі трэба было пагадзіцца на прызначэньне новай дырэктаркі і сысьці ціха. Тады Ліцэй можа і не зачынілі бы? Як вы думаеце? Ці вы валодаеце нейкай унутранай інфармацыяй на гэты конт. Напрыклад, ад Брыгадзіна ці ад іншых асобаў VIP? Эсмі.
Мая пазіцыя – усё на карысць справе. Калі міністр у першы раз запрасіў на гутарку, і прапанаваў сыйсці “прыгожа”, з кампліментамі і падзякамі за ўсё, што зрабіў, я адказаў, што калі калектыў палічыць, што я магу сыйсці – сыйду без ніякіх праблем. Тое ж сказаў і выкладчыкам, папярэдзіўшы пра наступствы, якія чакаюць у выпадку непадпарадкавання волі начальства. А потым пакінуў сход, каб не “ціснуць” сваёй прысутнасцю і даць магчымасць прыняць узважанае рашэнне. Так што справа не ўва мне, а ў ліцэі. Тое, што было прапанавана ў якасці новага кіраўніцтва, у любым выпадку гэтую справу нішчыла. Дык навошта было прагінацца і ганьбіцца? І далейшыя падзеі паказалі, што прызначэнне новага “кіраўніка” было толькі першым крокам. Як мы пазней даведаліся, дакладна ў той жа час, калі міністэрства прадстаўляла нам новую дырэктрысу, у кабінетах саўміна візаваўся праект пастановы аб ліквідацыі ліцэя, падрыхтаваны тым жа міністэрствам адукацыі.
[ 23/09/2003 19:43 ]
Shanouny pane Uladzimer! Jak Vy adnosiciesia da gazety NAVINKI i staviciesia da jae zakryc`cia? Z pavahaj Dz`mitry Vincheuski
Газэта "Навінкі" не зусім адпавядае маім густам, і не зусім я ўхваляю узровень гумару. Тым ня менш закрыцьцё любога друкаванага - гэта справа адмоўная.
[ 24/09/2003 11:03 ]
Дзякуй Вам за мужнасьць! Трымайцеся. Прапаную абвесьціць усенародны збор сродкаў на ліцей, ці гэта магчыма ? Ці лічыце Вы, што Вы не падтрыхтаваліся загадзя да гэтай сітуацыі яшчэ 2 гады таму ? Што зроблена у вашым ліцэі у рамках дзяржаўнай праграмы па адукацыі па правам чалавека? Грамадзкі дзеяч Валеры Грыцук
Я ня думаю, што варта абвяшчаць агульнанацыянальны збор сродкаў. Усе добра ведаюць пра нашыя праблемы. Хто хоча і ведае, той падтрымлівае нас. Што датычыць дзяржаўнай праграмы, то дзяржаве самой трэба спачатку павучыцца, як паважаць правы асобы.
[ 24/09/2003 11:44 ]
Sp. Kolas, ci nia lichyce vy, shto jakraz vashaja dy Barsceuskha palitychnaja dzejnasc' paskoryla likvidacyju liceja -- vy jaho paradzili, vy zh jaho i zahubili, bo ne zdoleli prahmatychna acanic' situacyju. Ci ne padajecca vam varty uvahi pryklad redaktara hazety Zviazda Narkevicha?
Ані Баршчэўскі, ані я ніколі не займаліся палітычнай агітацыяй вучняў. Мы ніколі не парушалі існуючае заканадаўства ў галіне адукацыі. Мы прытрымліваліся аб'ектынаўсьці. Але ніколі не было забароненых тэмаў, забароненых пытаньняў. Што тычыцца Наркевіча, то кожны мае права рабіць свой выбар. Мая пазыцыя -- заўсёды сумленна казаць тое, што я думаю і не ўхваляць тое, з чым ня згодзен.
[ 24/09/2003 11:46 ]
Jakija jakas'ci vam padabajucca u prezidenta Lukashenki? Paval Lihach
Хіба цьвярозасьць, энэргічнасьць, мэтанакіраванасьць. Але вельмі шкада, што ўсё гэта скіравана на абсалютна марныя мэты.
[ 24/09/2003 15:10 ]
Што вас, педагога, рыжэсэра, аўтара публікацыяў пацягнула ў палітыку --і дзе, у Беларусі, дзе няма прасторы для палітыкі, але ж ёсьць для нармальнай працы... Ліцэй важней за блокі і фронты, хіба ж не? З пажаданьнем поспехаў, Мікола Пятрэнка з Гомеля
Тое і пацягнула, бо зразумеў: калі будзе ісьці як ідзе, то Ліцэю прыйдзе канец, і вельмі хутка.
[ 24/09/2003 16:34 ]
Спадар Уладзімір, ці выказвалі Вам асабістую сымпатыю як мужчыну ліцэісткі ці выпускніцы?
Выказвалі. Але ня так часта, як таго хацелася бы.
[ 25/09/2003 06:35 ]
Ці будзе выкладацца ў Ліцэі курс дзяржаўнай ідэалёгіі? :) Эміль Заляшэвіч
Спадар Заляшэвіч, курс грамадазнаўчых навук выкладаецца ў Ліцэі у значна шырэйшым аб'ёме, чым у іншых школах. Але мы ніколі ня будзем вучыць дзяцей хлусьні дзеля палітычнай кан'юнктуры.
[ 25/09/2003 11:42 ]
У артыкуле пра Арлова ў Нашай Ніве Навумчык напісаў што ліцэісты шмат чаму могуць павучыць дарослых што да сэксу, нешта ў такім духу. Дык як Вы ставіцеся да такога раньняга прабуджэння Вашых пітомцау, ці былі ў ліцэі "залёты?" Чаго ўвогуле цяпер не хапае ў сексуальным выхаваньні?
Як я ўжо казаў, у нас няма забароненых тэмаў, у тым ліку і ў пытаньні адносінаў паміж мужчынам і жанычнай. Але, зразумела, трэба пазьбягаць пошласьці, весьці дыскусію з захаваньне такту і адпаведнай дыстанцыі паміж вучнямі і настаўнікамі.
[ 25/09/2003 11:58 ]
В самом первом заявлении комитета защиты Владимира Коласа, о котором писалось на сайте Хартии, говорилось, что только лицей готовит настоящих белорусов, в отличие от остальных учебных заведений, готовящих советских россиян. Как объяснить такое презрение к остальным педагогам, ко всем школам, гимназиям по всей Беларуси?
Мушу папрасіць прабачэньня за катэгарчынасьць гэтай заявы. Яна была зробленая ў пэўнай экстрэмальнай сытуацыі ў якой мы знаходзіліся і знаходзімся. У нашых школах ёсьць шмат выдатных пэдагогаў і патрыётаў. Але тэндэнцыя ў адукацыйным працэсе сьведчыць пра тое, што, на вялікі жаль, ідзе вяртаньне да савецкай школы.
[ 25/09/2003 12:03 ]
Сп. Колас, добры дзень. Вы працавалі пры розных міністраха дукацыі -- як бы вы іх ахартарызавалі? Ці можа ўсё ж чыноўнік нешта рабіць разумнае на сваім узроўні, ці гэта ня мае значэньня? Марыя Паўлаўна Каляшук
Спадарыня Каляшук, пры Дземчуку быў створаны Ліцэй, і ён спрычыніўся да стварэньня нашай установы. Гайсёнак і Стражаў у якасьці міністраў зрабілі свой першы візыт менавіта ў наш Ліцэй. А Брыгадзін спрычыніўся да яго зьнішчэньня. Усе яны вельмі значныя асобы і выдатныя прафэсіяналы. І тым ня менш, шмат што залежыць ад пэўных чалавечых якасьцяў, якія праяўляюцца якраз у надзвычайных сытуацыях. Наконт чыноўнікаў. Я думаю, што чыноўнік можа рабіць далёка ня ўсё. Але ў яго заўсёды ёсьць магчымасьць сысьці, калі тое, што яго прымушаюць рабіць, пярэчыць ягоным маральным прынцыпам.
[ 25/09/2003 12:09 ]
Няўжо Брыгадзін горшы за Заметаліна -- з палкоўнікам вы ж неяк дамовіліся.
Брыгадзін ня быў намесьнікам старшынём Савету міністраў, пагэтаму магчымасьцяў і правоў у яго было значна менш. Ён толькі выконваў чужую волю, і нават загад аб ліквідацыі падпісаў ня ён, а яго намесьнік Аляксандар Жук. І ў адстаўку ён сышоў раней, чым я быў звольнены з пасады кіраўніка Ліцэю.
[ 25/09/2003 12:16 ]
Ці не шкадуеце, што пакінулі мастацтва, ці не зьбіраецесе вярнуцца ў кіно? Мне здаецца, тое,што ведаў Ваш бацька, што напісаў ці пакінуў у архівах вартае пераносу на дакумэнтальны экран. І -- дзякуй за гады сумеснай працы ў ліцэі! Будзем верыць у лепшае. Вячаслаў Ракіцкі.
Вялікі дзякуй, Слава, за добрае пытаньне. Безумоўна, шкадую. Але Ліцэй - гэта мой лёс. Гэта тая справа, што ўдалася найлепш. Працу ў кіно не кідаў. Хаця займаюся ёй далёка ня ў тым аб'ёме, як хацеў бы. Што тычыцца твораў бацькі, то ўпэўнены, што прыйдзе час і да іхнай экранізацыі.
[ 25/09/2003 12:17 ]
Ці не дапускаеце Вы для сябе магчымасьці балятавацца на пасаду прэзыдэнта Беларусі? Дзякуй.
Дапускаю.
[ 25/09/2003 12:18 ]
Сп. Колас, што на Ваш погляд трэба рабіць у іншых школах, каб вучні і настаўнікі змаглі таксама супрацьстаяць нахабству і самадурству ўлады? Можа трэба стварыць нейкую арганізацыю для падтрымкі такіх учынкаў?
Дзякуй за пытаньне. Я абсалютна згодны. Мы далі магчымасьць для згуртаваньня аднадумцаў, стварыўшы Ліцэй, арганізаваўшы Сход беларускай інтэлігенцыі. Цяпер плянуем склікаць Сход настаўнікаў.
[ 25/09/2003 12:32 ]
Посьпехаў Вам у Вашай працы! Спадзяюся, што мая дачка, якая пайшла зараз у беларускамоўную першую клясу, у свой час здолее паступіць у Гуманітарны ліцэй. Альгерд
Шаноўны Альгерд, вялікі дзякуй. Будзем рабіць дзеля таго, каб прыняць вашую дачку ў Ліцэй. Але спадзяемся і на Вашую дапамогу.
[ 25/09/2003 12:33 ]
Hto z' belaruskih apazycyjnyh palitykau vam impanuje najbol'sh? Iryna
Шмат хто. Ува ўсіх лідараў дэмакратычных апазыцыйных партыяў ёсьць выбітныя рысы. Безумоўна, гэта і Вінцук Вячорка, і Анатоль Лябедзька, і Станіслаў Шушкевіч, і Андрэй Саньнікаў, і Аляксей Кароль, і іншыя.
[ 25/09/2003 12:35 ]
Як вы ставіцеся да Зянона Пазьняка? Што думаеце пра ўласную эміграцыю? Сяргей Іванавіч
Да Пазьняка да эміграцыі я стаўлюся з захапленьнем. А да Пазьняка пасьля эміграцыі - са шкадаваньнем. Пра ўласную эміграцыю пакуль нічога ня думаю.
[ 25/09/2003 12:40 ]
Spadar Kolas, my vielmi imkniemsia apraudac vas davier. Razam my niepieramoznyja. Licejisty
Абсалютна згодзен!
[ 25/09/2003 12:42 ]
Ці маеце вы самі дзяцей, сп. Колас? Калі так, ці гавораць яны па-беларуску? Алена
Маю двух дзяцей - сына і дачку. Па-беларуску яны, безумоўна, гавораць.
[ 25/09/2003 12:43 ]
Куды можна пералічыць сродкі ў падтрымку ліцэя, ці якім чынам і зь кім зьвязацца, каб вырашыць гэтае пытаньне? Зьміцер.
Шаноўны Зьміцер, дзякуй вялікі за пытаньне. Нажаль, нумару рахунка ў мяне з сабой няма. Але вы можаце зьвязацца з Таварыствам Беларускай Мовы ці таксама зайсьці на наш ліцэйскі вэбсайт http://www.licej.org/ - дзе знойдзеце кантактную інфармацыю.
[ 25/09/2003 12:45 ]
Što vy dumajce ab stratehii palityčnaj apazycyi na budučyja vybary u parliamient dy vybary prezydenta? Jakaja z stratehij, na vašuju dumku, budze praravilnaja i efiektyŭnaja dzela dasiahneńnia asnoŭnaj mety - zmieny ciaperašniaha palityčnaha ražymu ŭ Bełarusi?
Самае галоўнае - сканцэнтравацца на найбольшых істотных накірунках, а гэта стварэньне адзінага блёку і забесьпячэньне сумленных выбараў.
[ 25/09/2003 12:46 ]
Уважаемый Владимир Колас, Какой Вы видите Беларусь через 5 лет? Спасибо. Дмитрий. Москва.
Я бачу Беларусь празь 5 гадоў у працэсе дэмакратычных рэформаў, на эканамічным уздыме, на шляху да ўступленьня ў Эўрапейскі Зьвяз.
[ 25/09/2003 13:06 ]
Ці верыце Вы ў нашу перамогу? Калі так, скажыце, дзе Вы тую веру берыцё і падмацоўваеце чым?
Я веру. Бо праўда, здаровы сэнс і дабрыня заўсёды перамагаюць. А бяру веру ў тых, хто побач са мной, і падмацоўваю сваю веру, калі бачу як нас шмат. Вялікі дзякуй усім, хто задаваў пытаньні. Дзякуй, што яны былі цікавыя, і іх было нечакана шмат.
 галоўная
 угару