|
Лявон Вольскі
На пытаньні слухачоў "Свабоды" адказвае лідэр рок-гурту "N.R.M." Лявон Вольскі |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 10/02/2006 18:03 ] |
Калі ж N.R.M. завітае ў Бярэсце?Ці можам мы ўвогуле спадзявацца на гэта? |
Спадзявацца трэба заўсёды. |
[ 10/02/2006 18:12 ] |
Вітаю Вас спадар Лявон. Хацелася б даведацца, калі Вы зноў наведаеце ЗША з візіта?.Ваш мінулы прыезд стаўся сапраўднай падзеяй, асабліва для беларускай моладзі ў ЗША. Ад чаго залежыць Ваш візіт, як можна Вам у гэтым дапамагчы.Прыязджайце усім гуртом.
Жыве Нашая Незалежная Бацькаўшчына! |
У гэтым годзе усім гуртом прыехаць, нажаль, не атрымаецца. Сам я зьбіраўся прыехаць у сакавіку, але зьявіліся розныя неадкладныя справы… Спадзяюся, недзе ў красавіку выбрацца. Вельмі хочацца, насамрэч. |
[ 10/02/2006 18:20 ] |
Dobry dzen, Liavon! Maju nekalki pytanniau.
Na jakim z hurtou, u jakix Vy udzelnichajece, zaraz skancentravana vashaja uvaha? Ci plianujecca zapis novyx albomau hurtou NRM i Zet?
Ci zbirajecesia Vy padtrymac Milinkevicha?
Dziakuj! |
Увага канцэнтруецца на творчасьці. Альбом Zet запісаны, але не зьміксаваны. І справа гэтая прыкра расьцягваецца. Альбом NRM ствараецца. Наконт Мілінкевіча – якім чынам мы яго можам падтрымаць? Хіба, на выбарах… Хай бы нас хто падтрымаў. Чамусьці ніхто з палітыкаў не гаворыць пра сытуацыю зь беларускай культурай і музыкай у прыватнасьці. |
[ 10/02/2006 18:24 ] |
Добры дзень Лявон. Ці будзе існаваць NRM i Zet, калі ў Беларусі гэта будзе вітацца? Дзякуй. Андрусь. |
Калі будзе вітацца, тады паглядзім. |
[ 10/02/2006 19:27 ] |
Лявон, калі выйдзе новы альвом? Да 19 сакавіка будзе? Ці не збіраецеся напісаць нейкія аптымістычныя песьні? Я разумею, што становішча НРМ гэтак жа як і Беларусі вельмі цяжкае і больш падставаў для песімізму, але, Лявон, гэта так важна для многіх людзей - займець Надзею. А калі б Вы напісалі нешта аптымістычнае, гэта натхніла б тысячы людзей! Так што чакаем! :) Міхал |
Пішуцца і аптымістычныя, і пэсымістычныя. Паводле настрою ў пэўны час. Да выбараў альбому ня будзе. Ягоны выхад не прымяркоўваецца да нейкае даты. |
[ 10/02/2006 20:31 ] |
За Лукашэнку ў нас ужо агітуе зграя расейскіх поп-ваўкоў тыпу Газманава, Ляоньціева і іншых, езьдзячы па ўсё Беларусі і даючы бясплатныя канцэрты, граючы такую папулярную ў нас расейскую папсу. А ці не хацелі б Вы паезьдзіць з канцэртамі за Мілінкевіча, калі будзе такая магчымасьць? Ці былі нейкія прапановы ад каманды Мілінкевіча? |
Баюся, што Вы не зусім адэкватна бачыце сытуацыю з рок-музыкай у нашай краіне. Ппадчас мінулых выбараў мы езьдзілі з канцэртамі, але з таго часу шмат што зьмянілася. Наўрад ці зараз дадуць гэткую мажлівасьць. |
[ 10/02/2006 20:39 ] |
Лявон, нa стaронцы з aбвесткaй прa aнляйн кaнфэрэнцыю знaходзіццa Вaшaе фотa з кaнцэрту ў Рэхобaт Біч у З.Ш.A. Гэтa быў выдaтны кaнцэрт! Aргaнізaтaры ўжо цягaм aмaл году aбяцaюць што будзе яшчэ aдзін кaнцэрт. Кaлі ён усё ж aдбудзеццa? |
[ 10/02/2006 21:18 ] |
Старая вядомая песьня "Ўліса" -- "Радыё Свабода" -- калісьці дорыла нам надзею на вольны сьвет свабодных СМІ. Мелася на ўвазе, я ўпэўнены, не канкрэтна Радыё Свабода, а ўяўнае "Радыё Свабода", прастора з вольнымі мэдыямі і вольным абменам інфармацыі. Ці думаеце, што Вы таксама маглі б Вы напісаць добрую палітычную песьню? Напрыклад, супэр-гіт як "Песьню пра каханьне", але з тэкстам, рытмікай і зьместам, які б падняў беларускі народ на барыкады? Слабо? ;) |
Музыка не павінна падымаць на барыкады. Яна павінна дапамагаць падчас змаганьня. |
[ 10/02/2006 21:36 ] |
Каго з кандыдатаў на пасаду прэзідэнта вы падтрымліваеце? Дзякуй |
[ 10/02/2006 22:01 ] |
Спадар Лявон, як ваш стан здароўя? Максім-гаспадар з-пад Вільні |
А што, я кепска выглядаю? |
[ 10/02/2006 22:51 ] |
Лявон, якой мусіць быць Беларусь, каб NRM спыніла існаванне?
Андрусь |
Мы не палітычная партыя. Калі зьменіцца Беларусь, мажліва, мы ня спынім існаваньне, а зьменімся разам з краінай. |
[ 10/02/2006 23:18 ] |
Dabrydzen shanouny spadar Liavon!
Amal god tamu Vy byli z kancertami u Zluchanyh Shtatah. Jakija urazhanni zastalisia ad tago padarozhzha. I ci zbirajecesia zaglianuc u USA jashche kali-niebudz.
Asabista ja prysutnichau na kancecrce u Delavare. Bylo velmi fajna!
Z pavagaj, Vital. |
Уражаньні цудоўныя. Амэрыка – іншы сьвет! Хочацца зноў наведаць. |
[ 10/02/2006 23:45 ] |
Vitaju,shanounaha pana!u pershuju charhu,hochacca padziakvac za vashuju hramadskuju pazicyju i za vashuju tvorchasc.Hacelasia b davedacca ,kali adbudzecca nastupny kancert NRM u Shtatah i dze?
I jashche(prabachce za baliuchae dlia vas pytanne):'ci prauda,shto pesnia"liohkija-liohkija" byla napisana pad uplyvam smerci vashaha backi.
Vialiki dziakuju
Zyvie Belarus!!
Puhatek |
Песьня напісаная пад уражаньнем шмат чаго. І кепскага стану здароўя майго бацькі на той час – таксама. |
[ 11/02/2006 01:11 ] |
Ці будзе існаваць N.R.M. пасьля таго, як Лукашэнка перастане займаць пост кіраўніка дзяржавы? Ці гэта толькі чуткі? Дзякуй. |
Да гэтага яшчэ дажыць трэба. |
[ 11/02/2006 09:46 ] |
Дзень дабры,Лявон!Банальнае пытаньне:калі ўжо новы альбом пачуем???Ці не запрашаюць НРМ на мэгатур у штаты?Ужо колькі гадоў мару пра сольнік Ваш на Дынама ці хаця б у палацы спорту...жадаю посьпехаў |
[ 11/02/2006 10:59 ] |
Ljavon, naskolko eto realno dlja vas vistupit s koncertami v shtatax , i esli da to planiruete li vi? |
[ 11/02/2006 11:17 ] |
У мяне ня столькі пытаньне, колькі жаданьне ўсяляк падтрымаць сп-ра Лявона:
вельмі высока цаню і Вашу працу і Вашу паставу! Посьпехаў у дасягеньне Вашых (і нашых) мэт!!!
Прафесар, Алесь Астроўскі. Гародня. |
[ 11/02/2006 11:36 ] |
Сп. Вольскі, Вы на пальцы часам носіце пярсьцёнак з чорным прастакутным камянём у жоўтай мэталічнай аправе. Ці не маглі бы патлумачыць, чаму дакладна з такім жа самым пярсьцёнкам на фатаграфіях у інтэрнэце фігуруюць такія асобы, як прадстаўнік прэзыдэнта ў Расеі Ўл. Даўгалёў, расейскі паліттэхноляг С. Бялкоўскі, расейскі пісьменьнік і палітык Э. Лімонаў і шэраг іншых? |
Але ж Вы правакатар! Няма ў мяне гэткага пярсьцёнку. А што мелася на ўвазе? Таемныя арганізацыі? |
[ 11/02/2006 11:42 ] |
Лявон, ці ёсьць у Вас ідэя перазапісаць "мроеўскія" песьні? |
Перапісаць – няма. Перавыдаць – ёсьць. |
[ 11/02/2006 12:03 ] |
Пытаньне да Канцлера: ці будзе Zet на Рок-Каранацыі выконваць песьню ''Белакрылы Анёл''?
Дзякуй, Касьцюшка |
Zet паводле свайго статуту ня можа граць на “Каранацыях”. |
[ 11/02/2006 12:30 ] |
Daragi Liawon!
Kali budzece z kancertami u Pol'szczy?
Dziakuj wialiki.
Belarusy Warszawy. |
18.02.2006 – граем у Лодзі на фэстывалю. Прыяжджайце. Хутчэй за ўсё, 12 сакавіка – у Варшаве. |
[ 11/02/2006 12:30 ] |
Якая ваша ўлюблёная кніга? пісьменьнік? |
Іх мноства. Усіх не пералічыш. |
[ 11/02/2006 12:33 ] |
Pryvitanne, Liavon. Jakim chynam maladomu belaruskamownamu hurtu mozhna zrabic' bolsh-mensh jakasny zapis u RB? Nu, usiaho dobraha! Symon R. |
Прыйсьці на якуюсьці студыю і больш-менш якасна запісацца :) |
[ 11/02/2006 12:44 ] |
Ці будзеце Вы ўдзельнічаць ў акцыі Дзень беларускага Адраджэння? Сутнасць акцыі нескладаная: 3 сакавіка (а потым 3 красавіка, 3 траўня і г. д.) вы павінны ў размовах з сябрамі, у краме, на працы раптам пачаць размаўляць па-беларуску. А потым сказаць усім, што сёння — Дзень Беларускага Адраджэння. Можна патэлефанаваць сваім бацькам, калегам па працы і павіншаваць іх са святам Такім чынам у гэты дзень кожны, хто любіць нашу мову, здолее паведаміць аб гэтым іншым. Сайт www.treba06.narod.ru |
Я ўжо на іншым узроўні Беларускага Адраджэньня. |
[ 11/02/2006 13:29 ] |
Паважаны Лявон, хачу падзякаваць вам за вашы цудоуныя песнi,за вашы смелыя,праудзiвыя выказваннi/ я даунi фэн NRM. У мяне да вас два пытааннi. За каго будзеце галасаваць на выбарах? Цi выйдзеш на плошчу 19 сакавiка? |
А чаго адразу – “плошча”? Можа, ППРБ і так не набярэ неабходнае колькасьці галасоў. |
[ 11/02/2006 14:58 ] |
Лявон, Вы вельмі тэленавіты і разумны чалавек, які верыць у нацыянальную ідэю. Скажыце, калі ласка, чаму сёлета Вы не занялі цьвёрдай палітычнай пазыцыі, якая была ў Вас у 2001 (маю на ўвазе канцэрты «Выбірай Ганчарыка!»)? Як вы ставіцеся да ідэі народнага галасаваньня ( http://www.vybar.org ) адзінага сродку барацьбы з фальсыфікацыямі, іх дакумантальнага засьведчаньня? Людзі чакаюць Вашай парады, аўтарытэтнага меркаваньня. Дзякуй. |
Я музыка, а не палітык. Усё, чым я магу дапамагчы – гэта канцэрты. У цяперашняй сытуацыі, баюся, гэтых канцэртаў граць нам не дазволяць. |
[ 11/02/2006 15:20 ] |
Спадар Вольскі, каго з беларускіх рок-музыкаў Вы лічыце больш таленавітым за сябе? |
Кожны таленавіты па-свойму. У нашай музыцы – процьма талентаў. |
[ 11/02/2006 15:24 ] |
Скажыце, калі ласка, у чым крыюцца глыбінныя прычыны таго, што на беларусі пройма выдатных рок-гуртоў і абсалютны мізэр добрых поп-гуртоў (калі не сказаць іх поўная адсутнасць)? |
Бо няма шоў-бізнэсу, і ўся папса – дзяржаўная (на акладах). А рокеры – яны ж - за йдэю… |
[ 11/02/2006 15:27 ] |
Што ў вашым раменьні ёсьць "рэальнае дзвюхмоўе" для Беларусі? І ці згодны вы хаця б на такую перспектыву для нашай краіны? |
Трэба ўводзіць адну дзяржмову – беларускую. Пэрспэктыва ёсьць. Мова ня зьнікла за 300 гадоў. |
[ 11/02/2006 15:28 ] |
Лявон, калі НРМ у поўным складзе прыедзе да ЗША? Ці ўвогуле плянуецца нешта такое? |
Плянуем, але ня ў гэтым годзе. На жаль. |
[ 11/02/2006 15:29 ] |
Я чуў, што Вы неяк ладзілі рок-канцэрт у Вайшкунах у мясцовым клубе, а ў якіх яшчэ маленькіх вёсках Вам даводзілася граць канцэрты? Ці мажліва такое зараз?
Алесь |
Толькі ў Вайшкунах. Гэта мажліва, калі мясцовая адміністрацыя пойдзе насустрач. |
[ 11/02/2006 15:31 ] |
Якое ў Вас стаўленне да хрысьціянства? |
[ 11/02/2006 16:30 ] |
Лявоне, ці згодныя вы з выказваннем Паўла Шарамета пра Лукашэнку, што "суда над ім ня будзе"? |
А ў якім кантэксьце было выказваньне? Я думаю, ніякіх судоў ня будзе. Ніхто ж не судзіў камуністаў. |
[ 11/02/2006 16:54 ] |
Якога колеру Шчасце ў Беларусі?
Маша, Менск |
Белага. Гэта сума ўсіх колераў. |
[ 11/02/2006 17:09 ] |
Лявон. Твой бацька Артур быў членам царквы "Дабравесьце", у якую хаджу і я. Якое тваё стаўленьне да Хрыста, улічваючы бацькаў досьвед? Як ты ўважаеш, мусяць паводзіць сябе хрысьціяне напярэдадні, падчас і пасьля выбараў? Дзе будзеш ты сам 20 сакавіка? Ці варта б было наладзіць канцэрт на плошчах, як то было на Майдане ў Кіеве? Яшчэ адно пытаньне як да радыёDJ, ці варта будзе ў ВОЛЬНАЙ Беларусі захаваць квоту на беларускую музыку, толькі перайначыўшы яе кштатлту 25% беларускамоўнае музыкі?
Глебінатар2000 |
Я вернік, хрысьціянін. Мне бліжэй вунія. Дзе я буду 20-га, не магу дакладна сказаць (вы ж хрысьціянін, мусіце разумець, чаму ;)). Які канцэрт на плошчах?! У нас зусім не такая сытуацыя, як ва Ўкраіне. Пра квоту – трэба спачатку дажыць да ВОЛЬНАЙ Беларусі. |
[ 12/02/2006 01:43 ] |
Спадар Вольскі!
Калі, нарэшце, выйдзе Ваш новы альбом N.R.M.
І яшчэ хацелася бы, пацікавіцца праходзіў ужо рэферэндум або не па выбары "Мудрага кіраўніка шчасце будаўніка".
Дзякуй.
Леанід з Мазыра. |
Не праходзіў. Трэба падымаць з руінаў сайт. І праводзіць там рэфэрэндум. |
[ 12/02/2006 08:00 ] |
Лявон, калі ўжо ў ЗША? Надакучыла чакаць! |
[ 12/02/2006 13:01 ] |
Ці плянуюцца перавыданьні старых НРМаўскіх альбомаў, што вышлі на касэтах? |
Якраз зараз ідзе праца ў гэтым накірунку! |
[ 12/02/2006 13:29 ] |
Паважаны спадар Лявон!
Я з'яўляюся гарачым прыхільнікам Вашай творчасці. Дзякуй Вам!
Як Вы ставіцеся да творчай інтэлігенцыі Беларусі, якая апантана абараняе існуючы рэжым? Ваша меркаванне: гэтыя людзі сапраўды вераць у тое, што палітычная дзейнасць Лукашэнкі спрыяе развіццю беларускай культуры і нацыі, ці проста ім на самой справе "всё равно", абы зарплату сваечасова плацілі?
Як Вы асабіста ставіцеся да грамадзянскай пазіцыі А. Ярмоленка, М.Фінберга, В.Раінчыка?
Калі нацыянальная эліта перастане "хавацца ў бульбе"?
Дзякуй за адказы.
Раман. |
Гэта доўгая размова. У кожнага зь іх ёсьць свая рацыя. Яны заўжды былі пры дзяржаве. І заўжды будуць. Будзе іншы прэзыдэнт, будуць яго праслаўляць. |
[ 12/02/2006 13:42 ] |
Лявон Артуравіч, прывітанне!
А у мяне да вас такое пытанне (хаця можаце на яго і не адказваць): якім чынам у свой час малады гурт КРОК патрапіу да вас на так званы "разагрэу"? Прычым 2 разы...
Дзякуй за адказ. |
[ 12/02/2006 14:32 ] |
sionnia pavinna zahučać pieršaja pieradača novaho radyja racyja. ci u budučym možam spadziavacca na lavona volskaha u efiry, jak heta było niekalki hod nazad?
najlepšyja pažadanni, biełastok.
(prabačcie za pamyłki, ja nie viedaju vielmi dobra biełaruskaj movy) |
Добра ведаеце. Калі прапануюць – разгледзім гэтыя прапазыцыі. |
[ 12/02/2006 15:48 ] |
Як вы мяркуеце, калі навакольны маразм зьнікне? |
[ 12/02/2006 16:47 ] |
Мне-б вельмі хацелася пачуць ваша мяркаваньне наконт таго, дзе канчаецца любоў да Радзімы і пачынаецца нацыяналізм. Дзякуй! |
Дзіўнаватае нейкае пытаньне. Вы хочаце, каб я дакладна прадэманстраваў Вам гэтую мяжу? Насамрэч, ня бачу нічога страшнага ў здаровым нацыяналізме для нацыі, абсалютная большасьць якой размаўляе не на сваёй мове і выракаецца сваіх каранёў. Вы лічыце, на гэтай тэрыторыі такі ўжо небясьпечны нацыяналізм? Хіба, расейскі… |
[ 12/02/2006 17:27 ] |
Прывітаньне, Лявон. Чаму 4 сьнежня 2005 у Полацку на фэстывалі "Рок-Кола" N.R.M. выканалі толькі шэсьць песень, і нечакана канцэрт скончыўся. Не былі нават выкананыя славутыя "Тры чарапахі". Вам загадалі сысьці с канцэрту? Сяргей |
Прыйшоў нарад міліцыі і сказаў, што час вычарпаны. Аніса папярэдне дамовіўся з адміністрацыяй ДК, што можна крыху перацягнуць (на паўгадзінкі), але пасьля зьяўленьня міліцыянтаў гэта ўжо не выпадала. Вельмі шкада! |
[ 12/02/2006 18:16 ] |
Лявон, прывітаньне!
Хачу задаць табе такое пытаньне: ці будзе ваш будучы альбом новым крокам у музычнай гісторыі гурту NRM. Якімі музычнымі асаблівасьцямі вы яго надзеліце, каб ён выгадна розmніўся ад мінулах працаў гурта? Ці будзе ён палітызаваным, ці ўсе ж, філzзофскім? Ці ёсьць у яго ўжо назва? Дзякую за адказ! |
Назвы няма. Калі зробім, пачуеш! |
[ 12/02/2006 19:16 ] |
Якое месца у жыцьці у вас займаюць аўто, мабільнікі і вопратка? Дзякуй. |
Нечаканае й цікавае пытаньне. Пачаў асэнсоўваць і зразумеў, што шмат мейсца ў маім жыцьці займае тое, пра што вы пытаецеся. Насамрэч, мне не ўсё роўна, што насіць, на чым езьдзіць і па чым размаўляць. Хаця гэта і нельга назваць самамэтаю. |
[ 12/02/2006 20:27 ] |
Лявон, мяркуючы па тваіх тэкстах (маньякі, сабакі, бамжы і г.д.), ты вялікі спец па выжыванні ў вялікім горадзе. Што рабіць, калі ўсё дастала, і ні бравада, ні цынізм ужо не дапамагаюць? У якую падваротню заруліць, каб ніхто не дастаў? Чалавек з двору алкаголікаў і злых бадзяжных сабак. |
Едзь у вёску і пажыві там тыдні з два. |
[ 12/02/2006 21:10 ] |
Ці збіраецеся адкрыта падтрымаць каго-небудзь з патэнцыйных кандыдатаў у Прэзідэнты і якім чынам?
Натхнення Вам! Любім і слухаем N.R.M. |
Калі будзе мажлівасьць, падтрымаем! |
[ 12/02/2006 23:18 ] |
Ці праўда тое, што Вы напісалі аповесьць?
Наколькі рэгулярна бавіцеся літ. творчасьцю?
tob |
Гады два ўжо не пішу. Бо ўсё займае музыка. Аповесьць ёсьць. Апавяданьняў ёсьць на кнігу. Паспрабуем выдаць. |
[ 12/02/2006 23:25 ] |
Ці збіраецца N.R.M. у бліжэйшы час выдаваць свой новы альбом?
Мы даўно чакаем. |
[ 12/02/2006 23:47 ] |
Напэўна Вашыя палітычныя песьні згубяць сэнс калі ўлада ў краіне зьменіцца? Аб чым будзеце спяваць тады?
З павагай, Зьміцер |
А якія ў нас палітычныя песьні? Пералічыце! |
[ 13/02/2006 03:00 ] |
Чаму няма вашай біяграфіі (звычайна ж даецца)? Мне было бы цікава даведацца, дзе вы вучыліся? Хто вашы настаўнікі ў музычным і духоўным пляне? З чаго пачалася ваша беларушчына? |
Не было часу напісаць. Вось і зараз няма. |
[ 13/02/2006 10:06 ] |
Лявон,як вы лічыце, як будзе развівацца рок музыка ў будучыні ў Беларусі?
Чаму ўрад спрабуе забараніць так шмат выдатных груп, некаторых з іх можна назваць легендамі рок сцэны, як напрыклад N.R.M.? Дзякуй за адказ.
Мікалай |
1. Усё будзе супэр з музыкай у Беларусі!
2. Запытайцеся ва ўраду! |
[ 13/02/2006 12:03 ] |
Якія вашыя пляны на будучыню? Ян |
Заўтра іду на курсы ангельскае мовы. |
[ 13/02/2006 13:03 ] |
спадар лявон! калі зьявіцца новая кніга кастуся гаманца й ко?! чытычы ў чаканьні!!!!!
яўгень лявонскі |
Калі Вы пра паэзію, дык яна накрылася медным бумбамлітаўскім тазам. Цяпер уся мая паэзія – у песьнях. |
[ 13/02/2006 15:16 ] |
Чаму Юрасю так мала сьпяваць даёце? |
[ 13/02/2006 15:19 ] |
1.Новага матэрыялу - 5 песень - прынамсі на самотнік ужо хапае. Калі ж чакаць?
2. Што там з Канстытуцыяй НРМ?
сакратар па юрыдычных пытаньнях СС НРСМ Ян Марозаў |
Не, будзем ісьці да альбому. Працуем. Вы мусіце штодня дасылаць СМС да мяне: “не забудзьцеся на Канстытуцыю!” І я не забудуся. |
[ 13/02/2006 15:56 ] |
На якiх сайтах у Iнтэрнеце можна пачытаць пра NRM?
Сяргей, Вiлейка |
nrm.by.com – гэта афіцыйная старонка. А ўжо адтуль можна зайсьці яшчэ шмат куды, дзе ёсьць іншая інфармацыя. Напрыклад, пра НРСМ – фан-клюб нашае каманды. |
[ 13/02/2006 17:23 ] |
Як вы ставіцеся да легалізацыі лёгкіх наркотыкаў, як гэта ўжо зроблена ў некаторых краінах Эўропы? |
Шчыра кажучы, я не разумею, чым так ужо моцна адрозьніваецца гарэлка, якая
вольна прадаецца на тэрыторыі нашае краіны, ад лёгкіх наркотыкаў. Хіба, у
горшы бок. Заўважу, што сам я гэтыя лёгкія наркотыкі ўжываю вельмі рэдка.
Амаль не ўжываю… |
[ 13/02/2006 17:27 ] |
Паважаны Лявон! Каго з іншых музыкаў (беларускіх) Вы можаце слухаць для душы? |
Беларуская музыка багатая і разнастайная. Ад “Песьняроў” да “Таварыша
Маўзэра” вялікая адлегласьць. Сярод гэтых сотняў тысячаў кілямэтраў можна
знайсьці шмат чаго для душы, сэрца, розуму і мазгоў… |
[ 13/02/2006 17:28 ] |
Лявон, што Вас натхніла на неверагодную песьню "Лёгкія"? |
Цяжка сказаць, што натхняе на тую ці іншую песьню… Мне прыемна думаць, што,
калі я пішу нейкія радкі і гукі, дык зьліваюся зь нейкім нетутэйшым сьветам.
Але як яно насамрэч, мне невядома. |
[ 13/02/2006 17:28 ] |
Калі ў Беларусі трэба пачынаць нешта мяняць, з чаго пачаць? |
З ідэялёгіі. Мусіць быць моцны нацыянальны падмурак у нашай дзяржавы. Не
савецкі, настальгічны, а нацыянальны. І трэба болей увагі надаваць культуры.
Ва ўсіх сэнсах. |
[ 13/02/2006 17:28 ] |
Вы добры літаратурны творца. Ці зьявілася нешта новае апошнім часам? |
Паціху пішу страшна-сьмешны празаічны твор. |
[ 13/02/2006 17:28 ] |
Казулін ці Мілінкевіч? |
Казулін мне не сымпатычны. |
[ 13/02/2006 17:30 ] |
Нядаўна на Свабодзе Аляксандар Кульлінковіч заявіў, што гатовы выступаць у падтрыку дэмакратыі. Ці гатовыя на гэта Вы? |
У якім сэнсе – “выступаць”? Натуральна, мы гатовыя граць канцэрты, але,
паўтаруся, зараз не 2001-ы год. І, баюся, канцэрты граць нам не дазволяць.
Але, калі будзе мажлівасьць, зграем з задавальненьнем. Дарэчы, мы гралі на
мітынгах усе апошнія дзесяць гадоў. |
[ 13/02/2006 17:35 ] |
Вы намінаваныя, як і астатнія, на Рок-Каранацыі. Але выступ НРМ, Палацу, Нэйра-Дзюбэлю забаронены на гэтай імпрэзе. Ці паедзеце Вы ты? |
Для мяне байкот каранацыі – гэта тое самае, што байкот выбараў. У гэтым няма
сэнсу. Лепей паказацца для тысячы асобаў, чымсьці ціха і злосна сядзець
дома. |
[ 13/02/2006 18:20 ] |
Якiм чынам атрымоуваецца заусёды падтрымлiваць сябе у такiм добрым фiзiчным стане.Цi гэта мая элюзiя. |
Ну, людзі сучаснай музыкі – яны заўсёды гэткія закансэрваваныя… Ня ведаю…
Можа, ілюзія. Але людзі майго веку, натуральна, выглядаюць крыху іначай,
чымсьці я, у нашай краіне :) |
[ 13/02/2006 18:55 ] |
Лявоне, каго б ты хацеў бачыць прэзыдэнтам Беларусі -- вось не зь сёлетняй абоймы, а ўвогуле -- у ідэале ці ў 2011 годзе? Пятрук |
Што да мяне, дык і сёлета ёсьць нармальны кандыдат. |
[ 13/02/2006 18:57 ] |
Ці лічыш ты сябе нацыяналістам? Ігар Шчэкарэвіч ,Украіна |
Доўга думаў, як адказаць. Стаміўся думаць. Лічу, напэўна. |
[ 13/02/2006 19:08 ] |
Ci ne zbirajecesia vy emigravac paslia 19 skavika?
Aleh |
А чыму Вы думаеце, што вынікі выбараў будуць такія ўжо сумныя? Нашая памылка
ў тым, што ніхто ня верыць у перамогу. |
[ 13/02/2006 19:08 ] |
Vitaju, Lavonie!
Aposznim czasam vielmi mala pra Vas czuvac. Niama novuch piesniau, ani kancertau.Ci moza heta zaciszsza pierad buraj? |
Новыя песьні ёсьць. З канцэртамі нас крышачку абламалі. Гэта было падставаю
для дэпрэсіі, але ўсё прыходзіць у норму. Працуем. |
[ 13/02/2006 19:13 ] |
Shanouny Liavon,
ci Vash hurt sprabavau zvizacca z eurapejskimi kalehami, kab pravesci neshta padobnaje ta taho, shto zrabili Bono i Geldof dlia Afrykli? Byu bt fajny adkaz hetym biasplatnym kancertam. Ci zviartalisia da Vas pradstauniki apazycyji z padobnymi idejami?
Ales |
Слухайце, Вы папросту, як той казаў, зь языку зьнялі! Перад выбарамі варта
наладзіць бясплатны канцэрт на стадыёне. І хай там выступаюць беларускія
гурты разам з U2!!! І, наогул, трэба прыцягнуць увагу міжнароднае
грамадзкасьці да культурнае катастрофы ў Беларусі. |
[ 13/02/2006 20:06 ] |
Дорогой Лявон! как вы относитесь к кандидатуре А. Милинкевича, собираетесь ли поддерживать его на выборах и как? будет ли NRM и Лявон Вольский "океаном эльзи" или Русланой белорусской революции? |
Зьбіраемся падтрымліваць. Калі будзе мажлівасьць. Мы не "Океан Ельзи” і не
Руслана. Калі будзе рэвалюцыя, пра якую вы гаворыце, мы будзем іншымі,
аўтэнтычнымі пэрсанажамі ў ёй. |
[ 13/02/2006 20:10 ] |
як вы ставiцеся да сучаснай сiтуацыi ва украiне? няужо усе так "запушчана", як прапагандуюць дзяржауныя смi?.. |
А Вы зьезьдзіце, паглядзіце. Паводле дзяржаўных СМІ страшна “запушчана” і ў
Польшчы, і ў Літве… Варта паехаць, паглядзець, што ў гэтых краінах робіцца
насамрэч. Ва Ўкраіне шмат праблемаў, але ёсьць дэмакратычныя інстытуцыі. Як
бы там ні было, я бачу аптымістычны сцэнар разьвіцьця падзеяў. |
[ 13/02/2006 20:11 ] |
Спадар Лявон!
У мяне да вас 2 пытанні:
1) якую музыку вы слухаеце?
2) што, на вашую думку, цікавае з'явілась у беларускай музыцы апошнім часам - новыя імены, гурты?
З павагай, Ўладзіслаў |
Я слухаю процьму рознае музыкі. А часам ня слухаю нічога, бо стамляюся ад гукаў. Наконт імёнаў і гуртоў – выходзьце на старонку “Музыкальной газеты” – і там знойдзеце неабходную інфармацыю. |
[ 13/02/2006 20:30 ] |
Будете ли вы вместе со всеми на площади 19 марта? |
Я не магу сказаць вам зараз дакладна, дзе буду 19-га. Да гэтае даты яшчэ даволі багата часу. Калі адчую, што неабходна йсьці – пайду. |
[ 13/02/2006 20:31 ] |
кокда вы приедете с концертом в Гродно? |
Гэта залежыць ад процьмы абставінаў. Хацелася б прыехаць неўзабаве, бо нам вельмі падабаецца Ваш горад і людзі. |
[ 13/02/2006 20:52 ] |
Лявон, вось у мяне ўжо некалькі гадоў няма жадання "балеці" на Еўраьбачынні за спевакоў э і ад Беларусі. А Вы да гэтай справы адноціся абыякава ?
I ящчэ спытаю - калі б існаваў беларускі аналаг прэміі Нобля - каму бы Вы яго параілі з галіне мастацтва, музыкі, літаратуры і кіно?
image,Гродна |
Чаму заўсёды гавораць: “беларускі аналяг”? Беларуская Швайцарыя, беларускі Пушкін, беларускае Грэмі…
Ці ня лепей ствараць нешта сваё, на якое сьвет зьвярнуў бы ўвагу. Нават, каб і не зьвяртаў… Мусяць быць штогадовыя ўзнагароды паводле вынікаў сёлетняе працы, у тым ліку і ў галінах выяўленчага мастацтва, музыкі, літаратуры і кіно. І вызначаць гэтыя перамогі мусіць высокае журы. Нажаль, я не гатовы адказаць на вашыя пытаньні. Бо не зусім пільна сачу за нашым мастацтвам. Вось калі прызначаць чальцом журы, давядзецца папрацаваць…
Наколькі я ведаю, Рыгор Барадулін вылучаны на Нобэлеўскую прэмію ад Беларусі. Паглядзім, як будуць разьвівацца падзеі.
|
[ 13/02/2006 21:28 ] |
Калi будзе выступленне у Мiнску? I дзе? Мабыць гэта будзе абвешчана на якiм-небудзь сайте цi форуме??? |
[ 13/02/2006 21:45 ] |
Як ты ацэньваеш сітуацыю на Беларусі. І як ты думаеш, ці есць шанец у апазіцыі перамагчы на выбарах. |
Сытуацыя эксклюзіўная. Асабліва для нашага месцазнаходжаньня й цяперашняга часу. Трэба верыць. І ўсё адбудзецца. |
[ 13/02/2006 22:30 ] |
Паважаны Лявон!
Па-першае, дзякуй Вам за вашу творчасць, вашу музыку и вашыя песнi! Па-другое, хацела б запытаць, калi чакаць новых дыскаў з вашыми песнямi?
З пажаданнямi ўсяго самага найлепшага, Настасся. |
[ 13/02/2006 22:32 ] |
Хто такий милинкеВИЧ? |
[ 13/02/2006 23:09 ] |
Лявон, ці ёсьць нейкі глыбокі сэнс у вашых песьнях? Напрыклад, у старога "Ўліса" ён прачытваецца ("Чужаніца", "Радыё Свабода", "Пляц Францыска", "Пакуль сьпяваю", "Акторка" -- гэта геніяльныя тэксты зь ясным мэсыджам). Нешта ў N.R.M. я такой глыбіні ня бачу. Ці яна ёсьць? Я дрэнна шукаў? Спадзяюся, што адкажыце сур'ёзна, а не нейкім жартам. ;) |
Калі Вы не вычытваеце нейкі глыбінны сэнс, я нічым ня здольны дапамагчы. Гурты – як кнігі – альбо заходзяць, альбо не. Падумайце, можа, мая творчасьць, папросту, не для Вас. У Беларусі досыць іншых музыкаў (той жа “Уліс”), да творчасьці якіх варта датыкнуцца. Дзякую. |
[ 14/02/2006 00:31 ] |
Почему так хреново жить в Беларуси? |
Пераадрасуйце пытаньне ў адміністрацыю прэзыдэнта. |
[ 14/02/2006 11:03 ] |
Liavon! Dziakuj tabe za tvaju cudounuju tvorchasc'! U miane takoe pytanne: jak ty lichysh, ci paspryjali ciazhkija palitychnuja varunki, shto sklalisja na Belarusi, razviccju (jak heta ne paradaksal'na guchyc') belaruskaj rok-muzyki? |
Няма часу разгорнута адказаць. З аднаго боку, добрая сытуацыя для року, бо шмат раздражняючых фактараў, і песьні нараджаюцца самі сабою. З другога боку, адсутнасьць незалежнага шоў-бізнэсу не дае магчымасьці тэхнічнага і іншага (апроч творчага) разьвіцьця для музыкаў. |
[ 14/02/2006 12:15 ] |
Прывітанне,Лявон!Ці існуе у вас нейкая незадаволенасць тым,што большасьці жыхароў нашай краіны глыбока абыякава да нацыянальнай культуры і роднай мовы?Ці хацелася б вам мець магчымасьць змяніць гэткую сітуацыю?Ці ўсё ж трэба кіравацца тэзай Ісуса Хрыста---"Няма чаго кідаць бісер перад свіннямі".Яны большасць --самі па сабе.А мы самі па сабе.Ці пагадзіцеся вы з тым,што народ заўжды годны свайго кіраўніка?Міхась. |
Сытуацыяю можна зьмяніць за пяць гадоў. Каб прышчапіць народу любоў да мовы, трэба працаваць у гэтым накірунку. Я маю на ўвазе работу ўраду. Цяпер, як Вы можаце заўважыць, мова і культура (сапраўдная) у занядбаньні. У росквіце – сельская гаспадарка. Але й гэта ня кепска. Усё зьменіцца. Бісер перад сьвіньнямі – ня згодны. Я працую для людзей, а не для эліты. |
[ 14/02/2006 17:18 ] |
Чаму, на ваш погляд, у Беларусі зараз няма рок-музыкі на афіцыйным узроўні, а “папсы” шмат? Уладзімер Міхайлавіч, Смаргонь |
Дык для іх рок – гэта, наогул тое, што “падрывае асновы цяперашняй беларускай дзяржаўнасьці”. |
[ 14/02/2006 17:18 ] |
Спадар Лявон, а ці чулі вы пра леташні канцэрт у Віцебску, які мусіў адбыцца 5 (9,10)-га траўня з удзелам NRM? Дзякуй! Мройны грамадзянін Кастусь |
Нешта чуў, але цьмяна. Кепская работа арганізатараў. |
[ 14/02/2006 18:50 ] |
Ня ведаю нават чаго спытаць... Хочацца проста падзякваць за ўсё! ДЗЯКУЙ, ЛЯВОН!!!
Slaver |
А-а! Канстытуцыя! Узгадаў! |
[ 14/02/2006 19:08 ] |
Рок - музыка свабоды. Цяжка ўявіць, што чалавек, што слухае рок, можа галасаваць за Лукашэнку. Як Вы лічаце, хто рок-кандыдат на выбарах 19 сакавіка? І ці ёсьць у нас шанцы перамагчы папсу?
Фан-клюб г. Лепеля |
А нам ня трэба змагацца з папсой. Нам трэба будаваць нашую новую (старую) Беларусь, наш дом. Рок-кандыдата на выбарах ня будзе, бо гэта выбары прэзыдэнта, а ня рок-прэзыдэнта. А рок-прэзыдэнта гэтага ня можа быць, бо, як Вы зазначылі, рок - музыка свабоды, а дзяржава і інстытут прэзыдэнцтва – гэта інстытуцыя, што запрыгоньваюць асобу. |
[ 14/02/2006 19:11 ] |
Здраствуйце, таварыш Зайдзель! Радзіо гляжу беларускамоўнае, патаму задаю пытане па-бяларускі. Я нядавна сматрэў па целявізэру: все нармальныя патрыяцічаскі настроеныя беларускіе музыканты - Алег Газманаў, напрымер, Валерый Ляонцьеў, Лёша Хлястоў, групы "Корні" і "Цяні-ТалкаЙ" участвуют в канцэртнай праграме "ЗА БЕЛАРУСЬ!" А пачаму вы са сваімі рабятамі праігнарыравалі гэта мерапрыяціе, ілі вы проціў Беларусіі? А?! Очэнь інцярэсна.
С уважэніем, Арчыбальд Панцяляймонавіч Даўбешка, член БРСМ с 1931 года |
Не сашліся мы с арганязатарамі ў цане. |
[ 14/02/2006 20:24 ] |
Скажыце, калі ласка, як Вы ставіцеся да Зянона Пазьняка? |
Прабачце, я ня буду адказваць на гэтае пытаньне. |
[ 14/02/2006 21:23 ] |
Ці будзеце вы ўдзельнічаць у сёлетняй Рок-Каранацыі? Дзякуй |
Напачатку мы граем “Гасьцей” з “Крамбамбуляй. І ўсё. |
[ 14/02/2006 21:24 ] |
Як вы ставіцеся да стварэньня фан-клюбу N.R.M.? |
А як мне ставіцца? Я бязьмерна шчасьлівы й радасны. |
[ 14/02/2006 21:27 ] |
Ці ёсьць у вашай творчасьці песьня, якую вы лічыце найбольш файнай? Калі ёсьць - якая? |
Ай, ведаеце, шмат някепскіх песень мы напісалі. Гэта Вам лічыць – найбольш файная ці не. |
[ 14/02/2006 21:31 ] |
Якое месца ў Беларусі ці за яе межамі вам падабаецца больш за ўсё? |
Чаму Вы гэтак любіце пытацца пра: улюбёную кнігу, музыку, мейсца? Іх жа процьма! Толькі ў Беларусі – Івянец і ваколіцы, Ракаўшчына (гэта блізка), Мядзел, Вайшкуны (таксама недалёка), усё Палесьсе, Гародня, Слонім, Любча, Шчорсы, Ружаны, Гальшаны, Крэва, Мір… Не пералічыць, карацей. Што ўжо казаць пра сьвет: Парыж, Познань, Гданьск, Бэрлін, Дрэздэн, Мюнхэн, Аламоўц, Мазуры, Нью-Ёрк… Карацей, дзьве старонкі друкаванага тэксту. Гэта толькі тое, дзе я быў. А каб напісаць пра тое, дзе б хацеў пабываць! |
[ 14/02/2006 22:02 ] |
Witam. Mam nadzieje, ze moge pisac po polsku. Chce zapytac o to: 1. czy myslisz, ze poza granicami Bialorusi jest mozliwosc, aby o problemach tego kraju mowic w sposob obiektywny? i 2.W jaki sposob obcokrajowcy, zwykli ludzie (np. studenci) moga realnie poprzec idee opozycji bialoruskiej (tzw.demokratyczne lub po prostu narodowe), czy potrzebuje ona tego poparcia? Dziekuje. J.Bernatowicz |
1. Dlaczego nie? Ale trzeba kazdemy pojechac na Bialorus zeby mowienie bylo naprawde obiektywnym.
2. Myslcie o Bialorusi, czytajcie, sluchajcie, przyjezdzajcie, poprostu zyczcie nam zwyciestwa!
|
[ 14/02/2006 22:06 ] |
Прывiтанне!
Лявон, калi чакаць NRM у Магiлеве? Можа, з Маузэрам зграеце?
Цiкава ведаць вашыя меркаваньнi адносна канцэртау "За Беларусь". |
Наконт Магілеву – нічога дакладна сказаць не магу. Наконт канецэртаў “За Беларусь” – дзяржава раскруціла некалькі дзесяткаў фанэрных выканаўцаў. Цяпер яны адпрацоўваюць сваю раскрутку. Сьмешна! Асабліва, калі яны не пяюць, а кідаюць завучаныя лёзуенгі. Як робаты. |
[ 14/02/2006 22:17 ] |
Яшчэ адно пытаньне. Як Вы лiчыце, калi беларуская Мроя ажыццявiцца?
З павагай, Miхась. |
Справа ў тым, што ў кожнага свая беларуская мроя. Можа, таму агульнабеларуская мроя ўсё не ажыцьцяўляецца? |
[ 14/02/2006 22:33 ] |
Якімі замежнымі мовамі Вы валодаеце? |
Расейскай, польскай. Магу запытацца дарогу і выбраць нешта ў краме па-француску, вучу ангельскую. |
[ 14/02/2006 22:34 ] |
Ці верыце Вы ў прымхі ды забабоны? |
Не да фанатызму. Але трошкі ёсьць. |
[ 14/02/2006 22:35 ] |
Якія адмоўныя рысы характару Вы хацелі б выправіць у сабе? (Калі яны ёсьць вядома) |
Іх процьма. Я рэгулярна зь імі змагаюся, але яны часам перамагаюць. Напрыклад, мне б хацелася болей пэдантызму ў рабоце, а атрымліваецца нейкае бязладзьдзе. |
[ 14/02/2006 22:38 ] |
Ці ня лічаце Вы што МРОЯ-NRM ужо сябе вычарпала і прыйшоў час дастварыць "трыптых" (КРАМБАМБУЛЯ і г. пад. тут ня ёсьць паратуткам)? |
Каб я гэтак лічыў, праект быў бы зачынены. |
[ 14/02/2006 22:39 ] |
Як Вы ацэньваеце аўтарскую працу стваральніка кнігі "Іх Мроя - іх NRM"? |
Чытаецца лёгка. Праўда, адчуваецца, што ўсё рабілася ў вольны ад асноўнае працы час. Але гэта першая біяграфія айчыннага гурта. Праца велізарная, дарэчы. Я думаю, можна зрабіць другое выданьне, “выпраўленае і дапоўненае”. |
[ 14/02/2006 22:40 ] |
Spadar Volski-jakoha kandydata vy padtrymlivajecie na hetych vybarach. I jak vy hljadzicie na idyju narodnaha halasavannja. Michal Miensk. |
Адзінага. Мне падаецца, што трэба прыдумляць новыя, геніяльныя і крэатыўныя мэтады змаганьня. |
[ 14/02/2006 22:41 ] |
Чый бок Вы займаеце ў палеміцы: Пазняк-герой - Пазняк-баязлівец? |
Нічый. Для пэўнага часу Пазьняк быў вельмі сур’ёзнай постацьцю. А палемізаваць наконт яго няма ані часу ані жаданьня. |
[ 14/02/2006 23:07 ] |
Ці будзе працягвацца праект "Крамбамбуля"?
Улаздімер, Наваполацак |
Якраз зараз у судыі пішацца новая “Крамбамбуля сьвяточная”. Яна вас, можа, зьдзівіць сваім гучаньнем і новым падыходам. |
[ 14/02/2006 23:15 ] |
Лявоне, як ты ставісься да графіці ў Менску? Я бачыў у інтэрнэце вялікія дыскусіі на гэты конт. Некаторыя лічаць, што шкоды ад такіх надпісаў больш, чым эфэкту: як у сэнсе шкоды маёмасьці, так і ў тым пляне, што такі спосаб прапаганды можа толькі адштурхнуць сярэдняга ціхенькага жыхара Менску, які жыве па прынцыпе "мая хата з краю". |
Паўтаруся: трэба палітычным правадырам сур’ёзна задумацца над новымі крэатыўнымі мэтадамі працы з народам. Графіты, мітынгі, канцэрты ў падтрымку, налепкі – мы гэта бачым цягам 12-ці гадоў. Дзе плён? Тут не праходзяць сцэнары Сэрбіі ці Ўкраіны. Трэба думаць. І абсалютна зразумела, што запэцканыя сьцены родных дамоў вельмі нэовуюць шараговых жыхароў нашых гарадоў. |
[ 14/02/2006 23:17 ] |
Шаноўны спадар Вольскі! Дзякуй Вам за беларускае слова і беларускую душу. Не з'яўляюся вялікай прыхільніцай стылю ў якім вы пішыце...аднак дзеля таго, каб Ваша музыка гучала ў этэры-гатова выйсці на плошчу 19 сакавіка...А Вы?
З павагаю. Даўняя знаёмая з Брэста |
[ 15/02/2006 02:53 ] |
Лявон, калі выйдуць новыя альбомы NRM і Крамбамбулі? |
Калі ласка, пачытайце мае ранейшыя адказы на пытаньні. |
[ 15/02/2006 07:45 ] |
Добры дзень, Лявон. Да Вас маю такія пытанні:
1) Як Вы ставіцеся да творчасці гурта КРАМА?
2)3-га сакавіка будзе праводзіцца акцыя "Дзень на беларускай мове",
скіраваная на тых, хто яшчэ не ўвесь час размаўляе па-беларуску.
Ці паведаміце аб ёй сваім рускамоўным сябрам? Дзякуй. |
КРАМА - выдатны звышпрафэсійны гурт. Паведамлю абавязкова. |
[ 15/02/2006 08:16 ] |
Лявон, скажэце, цi яшчэ можна атрымаць грамадзянства N.R.M.?
Зьмiцер, Менск |
Выходзьце на сайт nrm.by.com і шукайце інфармацыю пра грамадзянства. |
[ 15/02/2006 09:04 ] |
ДОБРЫ ДЗЕНЬ, ЛЯВОН.
ЗЫЧУ ТАБЕ ЗДАРОЎЯ І ТВОРЧЫХ ПОСЬПЕХАЎ!
ПЫТАННЬНЕ:КАЛІ ЛАСКА, ПАРУ СЛОЎ ПРА ТВОРЧЫЯ ПЛАНЫ І КАЛІ ЧАКАЦЬ ЧАРГОВЫ ДЫСК N.R.M.?
З павагай Алесь Кургановіч. |
На падобныя пытаньні я ўжо адказаў. Глядзі вышэй! |
[ 15/02/2006 09:24 ] |
Хачу задаць пытаньні Л. Вольскаму. 1. Калі нарэшце выйдзе наступны альбом NRM, у якой канцэпцыі ён будзе зроблены і як будзе называцца? 2. Ці будуць NRM і іншыя беларускія рок-гурты сваімі выступамі падтрымліваць тых Людзей, што выйдуць на Кастрычніцкую плошчу пасьля гэтых так бы мовіць “выбараў”, як гэта было на Майдане? Зьміцер, Бабруйск |
Пра альбом - гэта сакрэтныя зьвесткі. Ён яшчэ толькі робіцца. Рана казаць пра канцэпцыю. Калі будзе мажлівасьць падтрымаць - абавязкова падтрымаем. |
[ 15/02/2006 09:41 ] |
Dobry dzien, spadar Lavon.
Chutka vyjdzie u eter radyjo "Racyja". ci adnovicca vasa pieradaca "Kvadrakola"?
Pauilna, Vilnia |
Я дык з задавальненьнем. Але не было пакуль прапановаў. Затое тэмаў для Квадраколы - процьма! |
[ 15/02/2006 09:48 ] |
Прывитаньне, Лявон! Як Вы сябе адчуваеце? |
[ 15/02/2006 10:02 ] |
1) как вы отнеслись к тому, что ваша песня "Люблю" стала саундтреком к фильму-ремейку "Королева бензоколонки", снятому про жителей Украины, российским режиссером? |
Цяжка сказаць… Фільм ня лепшага гатунку. Там, дарэчы ня толькі “Люблю”, а яшчэ некалькі нашых тэмаў. Проста панахапалі з дыску, і ўсё. Хацелася б напісаць нармальны сур’ёзны саўндтрэк для нармальнага фільму. |
[ 15/02/2006 10:35 ] |
Слухаю гурт НРМ ужо гадоў 8-9. А вашыя слухачы усё маладзеюць. Прыходжу на канцэрты і адчуваю сябе вельмі дарослай сярод астатніх. А раней жа ж такого не было. Ды і творчасць у вас не такая дзіцячая, ды песні не такія простыя.
А як Вы ставіцеся да таго, што большая частка тых, хто прыходзіць на канцэрты апошнім часам - гэта 15-17-гадовыя падлеткі?
З павагай да Вашай асобы. |
Хай гадуюцца. Вырастуць, можа, нармальнымі людзьмі. Гэта, лічу, лепей, чым глядзець нашую тэлевізію й хадзіць на канцэрты пап-выканаўцаў. А Вам дзякую за адданасьць. Гэта даволі рэдкая рэч - столькі часу слухаць нашую музыку. Звычайна з часам людзі старэюць, побыт, сямья, усё такое, і ўжо не да музыкі наогул. |
[ 15/02/2006 10:39 ] |
Ці чакаеце Вы якіх-небудзь узнагарод ад рок-каранацыі, якая мае адбыцца у бліжэйшы час? І як думаеце - Вам на сцэну дазволяць выйсці ці не? Забароненыя ж музыкі былі выкрэслены са спісаў на гэтую імпрэзу. А можа Вы будзеце вядучым? |
Яшчэ мне не хапала весьці канцэрт, дзе мае гурты выкрэсьленыя! Насамрэч, “Крамбамбуля” грае першую песьню на “Каранацыі”. Як ні дзіўна. |
[ 15/02/2006 11:02 ] |
Лявон, Вы такі прывабны мужчына. Ці можна як-небудь дамовіцца з Вамі аб прыватная сустрэчы? Так бы мовіць запрасіць Вас на спатканне з адмысловымі мэтамі. |
Вы б напачатку прыслалі фота, дадзеныя свае… Дзе працуеце, вучыцеся, IQ… Тады будзем думаць :)) |
[ 15/02/2006 11:13 ] |
Апошнім часам прашла інфармацыя, што склад гурту "Крамбамбуля" змяніўся. Калектыў пакінуў бубнач Ганс. Што сталася прычынай? Нейкія творчыя непаразуменьні ці асабістае жаданьне?
Андрэй |
Гэта праўдзівыя зьвесткі. Мы засталіся ў добрых адносінах з Гансам. Творчых рознагалосьсяў не было аніякіх. Нават не зусім разумею, чаму так здарылася. Прысьпеў для Сашы час “асьцепяніцца”, напэўна… |
[ 15/02/2006 11:28 ] |
Ваша новая песня "Толькі для цябе" прысвечана каму-небудзь? Ці гэта так - адна з песень?
Дарэчы яна ужо ёсць у інэце. Слухаем. :)
З найлепшымі пажаданнямі. |
Напэўна ж, прысьвечаная. Не скажу, каму. Калі будзеце рабіць такія рэчы, болей ня будзем граць новых песень на канцэртах! |
[ 15/02/2006 11:32 ] |
На музыке Мроі/НРМ вырасла не адно пакаленьне беларусаў. Можна меркаваць, што шмат з іх ужо маюць свой бізнэс, ці зарабляюць добрыя грошы за мяжой. Але сення мы назіраем парадаксальную сітуацыю: гурту элементарна не стае грошай, рэсурсавай падтрымкі для існаваньня, выпуску новых альбомаў і г.д. У чым на ваш поглад прычына? Ці сапраўды "беларусы -- жлобская нацыя"? Куды зыходзяць былыя фанаты? Чаму забываюцца на свой улюбены гурт? |
Людзі, калі вырастаюць і робяцца сур’ёзнымі дарослымі людзьмі, настолькі зацягнутыя ў сваю завядзёнку - праца, сям’я, бізнэс, кантакты з калегамі, камандаваньні - што папросту не стае часу на музыку твайго юнацтва. Дарэчы, ёсьць адзінкавыя выключэньні. |
[ 15/02/2006 11:34 ] |
Крамбамбуля дапамагла Абасавай з нікому не вядомай сьпявачкі стацца зоркай рэспубліканскага масштабу. Цяпер яна удзельнічае ў "мэга" туры "За Беларусь". Што гэта? Кар'ерызм, ці нештаіншае? Ці не крыўдна Вам? Што вы можаце сказаць пра Гюнэш як пра чалавека? |
Балючае пытаньне… Гюнэш, безумоўна, хоча зрабіцца галоўнай беларускай сьпявачкай і не разумее, што гэта немажліва. Асабліва цяпер. Нам ужо ня крыўдна. Мы гэта перажылі ўлетку, калі яе змусілі не выступаць з КРАМБАМБУЛЯЙ і мы гралі ва Ўкраіне безь яе і сьпехам перараблялі рэпэртуар. А паколькі яна пры дзяржаве, дык чаго зьдзіўляцца гэтым “За Беларусь!”?
|
[ 15/02/2006 11:35 ] |
Ходзяць чуткі, што ZET спыніў свае існаваньне. Ці так гэта? |
[ 15/02/2006 11:36 ] |
Чаму спынілася супрацоўніцтва Крамбамбулі з кампаніяй "БелПІ"? |
А адкуль Вам вядома. Што спынілася? Можа, проста трэба было зрабіць паўзу? |
[ 15/02/2006 11:37 ] |
Дзякуй за адказы!
Посьпехаў Вам! З надзеяй чакаем на новыя альбомы НРМ, Крамбамбулі і ЗЭТу.
Андрэй |
[ 15/02/2006 12:26 ] |
Chachu padziakavac za toje, shto maja 13 hadovaja dachka sluchaje vashu muzyku. |
[ 15/02/2006 12:36 ] |
Нічога ня буду пытацца. Хачу проста сказаць, што мінулай восенню на канцэрце ў Варшаве ў "Культуральным" напачатку Вашага выступлення нехта крыкнуў "Жыве Беларусь!" Вы сказалі: "Лепш бы вы ў Менску так крычэлі!" Для мяне асабіста на гэтым канцэрт быў скончаны. Даніла |
Бывае, заносіць падчас вядзеньня канцэрту. Прашу прабачэнья. Крычэце і там, і тут! |
[ 15/02/2006 12:36 ] |
найперш, вялiкi дзякуй за творчасць i за грамадзянскую пазiцыю!1) дзе i калi вас можна будзе у блiжэйшы час пачуць i пабачыць?2)цi скончылi Вы курсы супрацьпажарнай бясьпекi? |
У Лодзі 18-га на фэстывалю. Другое вашае пытаньне паставіла мяне ў тупік. Якія курсы? |
[ 15/02/2006 13:04 ] |
Ваш бацька Артур Вольскі быў Разам з Пазьняком і Быкавым ля вытокаў абвяшчэньня сувэрэнітэту Беларусі. Радыя, што сын працягвае справу бацькі. |
[ 15/02/2006 13:04 ] |
Здравствуйте Левон! Есть вопрос. Дубасите ли вы? |
Левон - гэта па-армянску. Не дубашу. А Вы - растаман? |
[ 15/02/2006 13:04 ] |
А ЦИ ЁСЬЦЬ, НА ВАШУ ДУМКУ, ЦАЛКАМ ШЧАСЬЛИВЫЯ ЛЮДЗИ? |
[ 15/02/2006 13:07 ] |
Скажите, а не собираетесь ли вы уехать из страны при неблагоприятном исходе выборов? L |
Пакуль што гэтага ў плянах няма. |
[ 15/02/2006 13:14 ] |
Шаноўны Ляаоне, ці магчымы такі варыянт, што вы заграеце свае песьні на адной зь менскіх плошчаў, у пэрыяд з 19 па 25 сакавіка? |
Я думаю, што сярод усяго багацьця варыянтаў магчымы і гэткі. |
[ 15/02/2006 13:18 ] |
Прывітанне! Як адзначылі Дзень Валянціна? Якія святы для Вас улюбёныя? |
Каляды, Новы год, Вялікдзень, Сьвятога Валянціна, Сьвятога Патрыка, Купальле… На штосьці, безумоўна, забыўся, бо сьпяшаюся. |
[ 15/02/2006 13:19 ] |
Вы ў біяграфічнай кнізе Дзятліковіча кажаце, што ў музычным пляне "Н.Р.М." ня вельмі добра грае. Ці палепшылася тэхніка выкананьня і якасьці музыкі з тых часоў? |
[ 15/02/2006 13:22 ] |
Ці можа пашпарты грамадзян Н.Р.М. змяніць на партбілеты :o)? |
Не. Мы дзяржава, таму толькі пашпарты. А партбілеты можна ўвесьці ў СС НРСМ (Суполка Сяброў Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі) - наш фан-клюб. Звярніцеся да іх з гэтай прапановай. |
[ 15/02/2006 13:27 ] |
Як Вы лічаце, Кулінковіч-Міхалок заспявалі па-беларуску дзякуючы Вам, ці гэта ўнутраны беларускі патрыятызм для якога ім проста не хапала штуршка? |
Менавіта ўнутраны патрыятызм. |
[ 15/02/2006 13:39 ] |
Лявон, ці верыце Вы ў каханьне зь першага позірку? |
Веру. Вы, напэўна, у школе вучыцеся? |
[ 15/02/2006 13:42 ] |
Як сакратара ўнутраных справаў СС НРсМ мяне хвалюе тое, што дагэтуль няма Канстытуцыі Незалежнай Рэспублікі Мроі. Добра, што ўжо ўзгадалі пра яе! Таму запрашаем Вас зноўку у госьці, на гэты раз з Канстытуцыяй! :)
Slaver |
[ 15/02/2006 13:44 ] |
Лявон, калі выйдзе вашая першая кніжка апавяданьняў, напісаных за апошнія 15 гадоў? Пэўна, на дзьве кніжкі ёсьць? KRAMBAM |
Музычныя справы не даюць на гэтым засяродзіцца. Насамрэч, матар’ял аддадзены карэктару. |
[ 15/02/2006 13:46 ] |
Скажыце,Лявон,на вашую думку,ці з'яўляецца істотным у светапоглядзе чалавека генетычны фактар?Ці адчуваеце вы падсвядомую сувязь з Беларуссю,калі знаходзіцеся за мяжой.Ці варта ,напрыклад чакаць ад чалавека няхай і нарадзіўшагася на нашай зямлі,што ён будзе прыхільна ставіцца да беларускай мовы,калі сам ён напалову украінец і напалову габрэй.Ці істотны такі фактар,калі такі чалавек даходзіць да самых вяршынь улады? |
Ведаеце, нейкі фактар, безумоўна, мусіць быць. Але столькі беларусаў саромеюцца мовы, беларускасьці, лічаць што на нашай тэрыторыі нічога вартаснага зрабіць немажліва... Вось дзе таксама бяда. Ва ўрадзе процьма беларусаў. І дзе плён? Чаму ня дзейнічае генэтычны фактар? |
[ 15/02/2006 13:48 ] |
Якія беларускія газэты(часопісы) Вы чытаеце (калі чытаеце) |
“Нашу Ніву” чытаю рэгулярна. Усё астатняе - у Інтэрнэце. |
[ 15/02/2006 13:49 ] |
Лявон, а ци есць жаданьне сыграць 20 сакавика у Менску на Кастрычницкай плошчы? |
Ёсьць. І гэта будзе канцэрт, прымеркаваны да перамогі дэмакратыі. |
[ 15/02/2006 14:01 ] |
Скажите, а когда лично вам жилось лучше - лет 5-7 назад или сейчас????? Не только с т.зр. политической ситуации, а скорее в материальном-творческом-семейном и т.д. плане.
И как вы считаете, есть ли "светлое будущее" у этого поколения??? Ведь они не только не могут придумать сценарий изменения ситуации в стране, а даже вопросы вам задают через один одни и те же.
Алена |
Не магу я Вам адказаць канкрэтна, на жаль. Усе часы па-свойму, цікавыя. Творчасьць цяпер болей сталая, але тагачасная была таксама цікавая, непрадказальная. Матар’яльна зараз таксама лепей, але гэта не таму, што ў нас усё танна і стабільнасьць, а таму, што цяпер болей розных праектаў, і яны нешта матар’яльнае прыносяць. Але і ў аўтобусах езьдзіць было прыкольна, там добра тэксты пісаліся, калі абстрагуесься ад рэчаіснасьці. У сямейным пляне - давайце гэта не абмяркоўваць. Сям’я - гэта мікрадзяржава, свае радасьці, свае праблемы, крызысы і выхады зь іх. На будучыню трэба спадзявацца, іначай трэба ўсё кідаць і зьяжджаць. |
[ 15/02/2006 14:18 ] |
Як вы ставицеся да Зянона Пазняка? |
Я адказваў на гэтае пытаньне вышэй. |
[ 15/02/2006 14:18 ] |
Вы абсолютно счастливы в семейной жизни????
Или когда-нибудь бывали моменты (хоть и в мыслях), что что-то не так, чего-то не хватает? Обращали ли вы свое пристальное внимание на других женщин, что свойственно многим женатым мужчинам? |
Зразумела, зьвяртаў. Я ж нармальны чалавек. |
[ 15/02/2006 14:20 ] |
Вітаю, Лявон!
Сяджу ў развагах, куды зваліць на заробкі, бо надакучыла варыцца ў кагорце тых, хто ніяк ня можа зьмяніць аднаго. Можа што паріце? |
Я не ў кантэксьце. Можа, зваліце ў ПАР? |
[ 15/02/2006 14:21 ] |
Лявон ці прыедзе "N.R.M." у Полацак з сольным канцэртам,як нам абяцалі арганізатары Рок-колы,Ці зноўку нас абдурылі.А хацелася б схадзіць,а то ні разу на рок-канцэрце "N.R.M." ня быў. |
Зьвязвайцеся з Анісам па гэтых пытаньнях. |
[ 15/02/2006 14:25 ] |
Скажыце, а цi маеце вы дома "аутаномны пажарны извешчацель"? |
[ 15/02/2006 14:26 ] |
Якая Вашая пазыцыя наконт ідэі Народнага Галасаваньня? |
[ 15/02/2006 14:27 ] |
Вы адказалі, што Вы хрысьціянін. А як вы ставіцеся да будызму? А да ваяўнічых ісламістаў? |
Да будызму стаўлюся станоўча. І да Карану. А калі пакрыўдзіць ваяўнічых ісламістаў, дык можна і на непрыемнасьці нарвацца. |
[ 15/02/2006 14:27 ] |
некалькi вашых канцэртау былi забаронены менавiта па прычыне супрацьпажарнай бясьпекi, я i пытаюся:цi скончылi Вы курсы супрацьпажарнай бясьпекi? |
Заўтра ж пайду запісвацца. |
[ 15/02/2006 16:37 ] |
Усім дзякуй за пытаньні. Мы заканчваем вэб-канфэрэнцыю. Апошняе пытаньне да Лявона Вольскага -- якія ўражаньні ад форуму? Вэб-рэдактар |
Уражаньні пазытыўныя... Адно, што я ня думаў, што беларускі народ настолькі зпалітазаваны. Мне здавалася, што ўжо ніхто не зьвяртае ўвагі на ўсе гэтыя палітычныя працэсы, якія адбываюцца ў нашай краіне. Але на гэтым онлайн-форуме я атрымаў зусім іншыя ўражаньні. Усе пытаюцца пра выбары, за каго галасаваць, ці зьбіраюся я на плошчу пасьля выбараў... Так што ўражаньні станоўчыя. Народ у нас не дурны, нармальны народ. |
|
|