|
|
|
Аляксандар Вайтовіч
ВАЙТОВІЧ Аляксандар Паўлавіч (Войтович Александр Павлович)
Нарадзіўся 5 студзеня 1938 года ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёну Мінскай вобласьці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1960). Доктар фізыка-матэматычных навук (1979), прафэсар (1985), член-карэспандэнт (1986), акадэмік НАН Беларусі (1996), сапраўдны ўдзельнік Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасьці (1995).
Пасьля фізычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэта 32 гады працаваў у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук, прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесьніка дырэктара па навуковай працы. Затым быў дырэктарам Інстытуту малекулярнай і атамнай фізыкі Акадэміі навук Беларусі, а з траўня 1997 года – прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000). 19 сьнежня 2000 году абраны Старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня.
28 ліпеня 2003 года з-за правядзеньне незалежнай палітыкі ў Савеце Рэспублікі Вайтовіч быў адкліканы ўказам прэзыдэнта, і з тых часоў на яго пачаліся ганеньні.
Мае жонку і сына.
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), ордэна «Знак Пашаны» (1981), Францыска Скарыны (1998), мэдалі.
Працы: 24 вынаходзтва, 200 навуковых прац, у тым ліку: Магнітаоптыка газавых лазэраў. Мн., 1984; Лазэры з анізатропнымі рэзанатарамі. Мн., 1990 (сумесна з В.Н.Северіковым).
Афіцыйны сайт:
• http://voitovich.com/
Задавайце пытаньні |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 29/12/2005 22:11 ] |
Да якой культуры Вы належыце, беларускай цi iншай? Цi згодны Вы, што адзiны шлях захавання Беларусi - праз яе нацыянальнае самавызначэнне, адрознае ад расейскага? |
Я, вядома, адношу сябе да беларускай культуры. Нарадзіўся ў беларускай сям'і, у якой размаўлялі па-беларуску. І вырас на гэтай глебе.
Я ня толькі згодны, але вельмі моцна перакананы, што праз нацыянальнай самавызначэньне, адрознае ня толькі ад расейскай, але і ад польскай, украінскай, і іншых, мы павінны быць адметнай нацыяй у сьвеце. |
[ 30/12/2005 01:27 ] |
Вітаю. Я паважаю вас як навукоўца але ж не разумею, навошта вы вырашылі балатавацца на пасаду прэзідэнта? Ці есць у вас нейкі вопыт як палітыка? Я ведаю, што вы сустракаецеся з палітыкамі і кансультантамі, але я лічу што гэтага не дастаткова. |
Лічу, што ў мяне ня толькі сустрэчы і кансультацыі, але і даволі багаты вопыт палітыка. Па-першае, будучы прэзыдэнтам Акадэміі Навук, ад пачатку гэта былі палітычныя пытаньні. Я двойчы ўдзельнічаў у генэральнай асамблеі ЮНЭСКА (гэта палітычны форум). Узначальваў двойчы афіцыйныя дэлегацыі Беларусі на канфэрэнцыях ААН -- па мірнаму выкарыстаньню космасу. Удзельнічаў на ўсясьветнай канфэрэнцыі па навуцы -- таксама ня толькі навуковая, але і палітычная канфэрэнцыя. Пасада прэзыдэнта не разьядноўвае палітычныя і навуковыя аспэкты: як унутры краіны, так і па-за межамі.
Стаўшы старшынём Савету Рэспублікі, я наогул займаўся толькі палітыкай. І шмат вопыту ў мяне прыбавілася ў палітычнай дзейнасьці ўнутры краіны. І цяпер пасьля таго, як мяне "сышлі" з Савету Рэспублікі, я заняўся апазыцыйнай палітычнай дзейнасьцю. Таму я лічу, што я вельмі дасьведчаны ў палітычнай працы. Разглядаючы сваіх калег, зь якімі я супрацоўнічаў, напрыклад, "пяцёрка плюс" і іншыя, я бачу, што палітычны вопыт у мяне ня меншы за вопыт калегаў. |
[ 30/12/2005 03:48 ] |
Уважаемый г-н Войтович!
Общеизвестно, что отношение к еврейскому вопросу является лакмусовой бумажкой теста на уровень демократичности мышления. То, что шеф Эдуарда Скобелева не пооздравил евреев Беларуси с Ханукой, логично и понятно. Как Вы можете объяснить, что ни одни из кандидитов в президенты и ни один белорусский сайт насколько мне известно за исключеникм З-го пути не поздравил евреев с Ханукой?
Спасибо.
Нисель Мозырский |
Я з разуменьнем адношуся к усім нацыям, якія жывуць у Беларусі, у тым ліку габрэяў. У мяне шмат сяброў габрэяў. Я мушу сказаць, мая маці выратавала габрэйскую дзяўчыну ў часе вайны. Недалёка ад вёскі быў масавы расстрэл габрэяў. Некаторыя пачалі разьбягацца. Адна дзяўчынка прыбегла ў вёску, маці яе схавала недзе ў гумне. Рызыкавала пры гэтым жыцьцём сваіх пецярых дзяцей. Ноччу дала ёй торбачку зь ежай і цяплейшую вопратку, і тая дзяўчына пайшла шукаць партызан.
Я ня ведаю, чаму ніхто не павіншаваў з Ханукай. У мяне шмат сяброў габрэяў, і мне здаецца, гэта ня самае важнае з габрэйскіх сьвятаў. Можа быць з гэтай прычыны... |
[ 30/12/2005 11:47 ] |
Якія вашыя пляны на будучыню? Ян |
Займацца грамадзка-палітычнай дзейнасьцю і навукай. |
[ 30/12/2005 12:55 ] |
Уважаемый Александр Павлович. Готовы ли Вы обратиться к Путину В.В. с открытым письмом о ситуации в стране и незаконности участия Лукашенко А.Г. в выборах? |
Я ўжо заплянаваў гэта зрабіць, але крыху зацягнулася выкананьне гэтага пляну з-за вялікай занятасьці. |
[ 30/12/2005 12:56 ] |
Будете ли Вы выдвигаться на Нобелевскую премию по физике за 2006 год? |
Той, хто задае такое пытаньне, ня ведае працэдуры вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію. Ніхто сам сябе не вылучае. Вылучаюць іншыя навукоўцы. На жаль, пры такой сыстэме перавагу маюць прадстаўнікі вялікіх краінаў, таму што там вельмі многа вучоных, якія дружна вылучаюць толькі сваіх. |
[ 30/12/2005 13:36 ] |
Спадар,Вайтовіч, чаму вашыя асабістыя амбіцыі аказаліся вышэй за галоўную мэту
беларусаў - вызваленьне нашае краіны ад злачыннага рэжыму Лукашэнкі ? Чаму вы
шкодзіце нашай Перамозе ? Дзякуй. Туравец Віктар з Францыі. |
Гл. адказ на наступнае пытаньне (тутэйшаму). |
[ 30/12/2005 14:21 ] |
Дзень добры, Аляксандар Паўлавіч. Цiкавiць пытанне: Чаму Вы усё ж такі вырашылі не працаваць дзеля агульнай каманды на карысць сваіх амбіцыяý? Ці ý сёняшней сітуацыі Вы насамрэч на штосьці (ці на кагосьці) разлічваеце? Сапраýды, якія ý Вас ідэйна прынцыповыя (ці прынцыпова ідэйныя) разыходжанні? Падзяліцеся. Дзякуй. ( Тутэйшы, Менск) |
Па-першае, я заўсёды быў за тое, каб уся апазыцыя, незалежна ад палітычных перакананьняў, была аб'яднаная. Час такі сёньня. Я прывяду прыклады сумесных дзеяньняў: у час рэфэрндуму Фралоў, Вайтовіч і Парфяновіч падпісалі сумесную заяву аб неканстытуцыйнасьці рэфэрэндуму, але да нас не далучыліся іншыя. Калі пачался працэдура адзінага кандыдата (па-першае, ён не адзіны, а толькі прадстаўнікі часткі палітычнай апазыцыі, аб'яднанай у палітычныя партыі), тады мы спрабавалі, каб да гэтага далучыліся іншыя палітычныя дзеячы. Але цікавы прыклад: калі была першая абласная канфэрэнцыя, калі ўжо галасавалі за выбар людзей на КДС, то мы прыехалі разам з Уладзімерам Коласам, але гэтая частка адмовілася ўключаць нас у бюлетэні для галасаваньня. Такім чынам, яны паказалі, што ня хочуць дапускаць іншых кандыдатаў, акрамя тых, хто прапанаваны іхнымі партыямі, уключанымі ў гэтую працэдуру. Я лічу, што менавіта гэты выпадак паказаў, што не ідзе гаворка пра аб'яднаньне ўсіх апазыцыйных сілаў. Якраз палітыка "5+" была асноўнай прычынай, якая не дапусьціла больш цеснага аб'яднаньня палітычных сілаў.
Калі вызначыліся прэтэндэнты і ініцыятыўныя групы, я прапанаваў Мілінкевічу, каб мы разам давялі справу да рэгістрацыі некалькіх кандыдатаў ад апазыцыі, бо ёсьць жа шанец, што могуць не зарэгістраваць таго ж Мілінкевіча. І які тады будзе адзіны кандыдат? Ніякага адзінага. Але ў штабе Мілінкевіча не прынялі маёй прапановы.
Думаю, гэтых прыкладаў дастаткова, каб паказаць, хто і як дзейнічаў, каб вызначыць адзінага кандыдата, і якія ў каго амбіцыі. |
[ 30/12/2005 16:25 ] |
Раскажыце трошкі больш падрабязна, што вы рабілі як навукоўца. Ці былі ў вас публікацыі за мяжой? Андрэй |
Павінен адказаць, што кожны год у мяне ёсьць публікацыі за мяжой, прычым у прэстыжных, рэйтынгавых навуковых часопісах. У мінулым 2005 годзе быў ка-дырэктарам міжнароднай школы па спэктраскапіі ў Італіі, разам з амэрыканскім навукоўцам. |
[ 30/12/2005 16:27 ] |
Чаму з навукі вы перакінуліся да палітыкі? Ці лічаце сябе гатовым да палітычнай барацьбы? Ці думаеце, што сабярэце 100,000 подпісаў? Калі вы іх сабярэце, ці не плянуеце зьняць сваю кандыдатуру на карысьць адзінага кандыдата (якія ўмовы вы б хацелі ўбачыць выкананымі, каб вы згадзіліся на такі крок)? Андрэй. |
Ідзе збор подпісаў, і гэты працэс пашыраецца. Пытаньне зьняцьця сваёй кандыдатуры я вывучаю і над ім думаю, але ня так, каб на чыюсьці карысьць, а для таго, каб не падкрэсьліваць легітымнасьці ўдзелу Лукашэнкі ў выбарах на трэці тэрмін. Я лічу, што ягоны ўдзел нелегітымны. Я лічу, што калі я зраблю гэты крок, гэтым я падкрэсьлю нелегітмнасьць ягонага ўдзелу ў выбарах. |
[ 30/12/2005 16:39 ] |
Ваш сайт: "Мне предлагали баллотироваться в депутаты. Я пришел к выводу, что мое участие нецелесообразно". Почему? "Вероятность моего прохождения в парламент минимальна, поскольку власти рассматривали бы мое участие как "особый случай". В такой ситуации для победы нужно иметь значительные ресурсы. У меня их не было". Выборы 2004 года показали, что Войтович правильно оценил ситуацию.
Калі Вы ня верылі ў сваю перамогу ў Палатцы, як Вы можаце прэтэндаваць на прэзыдэнцтва? Патлумачце парадокс. І скажыце, якая сапраўдная мэта Вашага ўдзелу ў кампаніі. |
Па-першае, я хачу сказаць, што ўсе акрамя Гайдукевіча, не прайшлі ў Палату прадстаўнікоў, таму што выбары былі несправядлівымі, непразрыстымі. Фактычна, выбараў не было. І, фактычна, у гэтай прэзыдэнцкай кампаніі, я ўпэўнены, выбараў ня будзе. Будзе зроблена, як у 2004 годзе з рэфэрэндумам і выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. І таму мая сапраўдная мэта -- праца з грамадзкасьцю і краінай, і гэтую працу, я ўпэўнены, трэба вельмі моцна і актыўна праводзіць. |
[ 31/12/2005 09:13 ] |
Zdravstvuite Aleksandr Pavlovich.Izvinite pogalaluista za latinicy, vopros prosto vam ot gragdanina Belarusi, studenta iz Ameriki.
Vot taki vopros, ja givy v New Yorke i zdes ge givet Poznjak, inogda ego mogno vstretit i voobche o nem mnogo yslishat.Takge izvestni ne ochen prijatnie fakti ego dejatenosti za poslednie paru let. Xotelos bi sprosit y vas, chem vi zanimalis posle 28 iulja 2003?? (ibo takaja informacija o vas otsutstvuet?) |
Пасьля таго, як мяне "сышлі" з пасады старшыні Савету Рэспублікі ў ліпені 2003 году, я займаўся навукай. |
[ 31/12/2005 09:15 ] |
i e4e Aleksandr Pavlovich , vash sait - a imenno forum ne dostupen s Americi, primite pogaluista sootvetsvuu4ie meri po ego dorobotke, ochen xotetsja sledit za vsem predstajachim . Spsasibo |
Дзякуй за інфармацыю. Мы прыймем меры. |
[ 31/12/2005 10:07 ] |
1) Скажэце, калі ласка, ці нейкія з вашых навуковых прац былі надрукаваныя па-беларуску? Як падчас Вашага старшыняваньня Акадэмія Навук судзейнічала пашырэньню ўжываньня беларускае мовы ў дакладных і юрыдычных навуках (ня маю тут на ўвазе пасыўны дазвол, але актыўнае спрыяньне праз канкрэтныя мерапрыемствы й праўныя акты)?
2) На якой мове Вы вялі паседжаньні Савета Рэспублікі? Чаму?
3) На Вашую думку, ці на Беларусі вядзецца плянавае вынішчэньне беларускай мовы ды іншых сацыяльна варункаваных асаблівасьцей нацыі (калі так - хто мог быў распрацаваць такі плян)? Ці гэта па-просту стыхійны працэс? |
1) У мяне толькі адна праца надрукаваная на беларускай мове. Гэта звычайная практыка, калі працы друкуюцца на тых мовах, на якіх больш людзей чытаюць. Гэта вядомы прынцып навукоўцаў. Таму я і друкуюся ў міжнародных часопісах на ангельскай мове.
2) Падчас прэзыдэнцтва ў АН і стыршынёўства ў Савеце Рэспублікі я вёў пасяджэньні, і на беларускай, і на рускай мовах. На жаль, мая прапанова, каб законы адразу прымаліся на дзьвюх мовах, не сустрэла падтрымкі Лукашэнкі. Таму законы прымаюцца толькі на рускай мове толькі да гэтага часу. Мая прапанова не прайшла.
3) Так, я сапраўды лічу, што ў Беларусі вядзецца плянавае вынішчэньне беларускай мовы. І гэта праграма, думаю, Лукашэнкі, які даўно сказаў, што гэтая мова бедная. Я думаю, праблема ў тым, што ён у школе дрэнна вучыўся. Я думаю, калі адыдзе ў мінулае рэжым Лукашэнкі, стан беларускай мовы палепшыцца вельмі хутка. |
[ 31/12/2005 10:08 ] |
4) У Чырвонай Кнізе моў беларуская мова, на нашую стыдобу - адзіная мова эўрапэйскай нацыі (а не нацыянальнай мяншыні), якая склясыфікаваная як "Potentially endangered". Гэты статус азначае, што менш за палову носьбітаў мовы перадае яе сваім дзецям (у выпадку беларускай мовы гэты паказьнік каля 40 адсоткаў). Няцяжка падлічыць, што такая мова зьнікне праз 4-5 пакаленьняў. Ці Вы асабіста размаўлялі з сынам па-беларуску, ці куплялі яму беларускія кніжкі?
5) Ці Вы маеце нейкую канцэпцыю дзяржаўнай палітыкі для захаваньня беларускае мовы?
Андрэй Дубіна |
4) Мой сын размаўляе па-беларуску. У дзяцінстве я яму купляў беларускія кніжкі. Ён вывучыў беларускую мову па раманах Караткевіча, якія яму вельмі падабаліся.
5) Я думаю, што гэта вельмі простая канцэпцыя. Я думаю, калі людзям дадуць свабоду вывучаць сваіх дзяцей на той мове, якой яны хочуць, вельмі хутка беларуская мова зойме тое месца, якое яна павінна займаць. |
[ 31/12/2005 11:00 ] |
1.Как Вы относитесь к установлению любой государственной идеологии?
2. Какими Вы видите роль и место науки в управлении государством?
3.Каким Вы видите место Беларуси в Европе и в мире? |
1. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй, у нашай краіне ня можа быць дзяржаўнай ідэалёгіі. 2. Ёсьць такі афарызм: няма дзяржавы без навукі. 3. Я думаю, мы павінны мець дэмакратычную вольную Беларусь, дзе інтарэсы народу ставяцца вышэй за інтарэсы кіруючай вярхушкі, і каб краіны мела прыязныя адносіны з усімі дзяржавамі сьвету. |
[ 31/12/2005 11:26 ] |
Александр Павлович! Почему Вы не готовы выйти в эфир с Лукашенко? Он недавно заявил что "лидеры так называемой оппозиции - Милинкевичи, Войтовичи, Фроловы, Козулины эти, боятся выйти со мной в эфир? Они говорят что им не дают эфира. Они просто боятся выходить со мной в эфир и им нечего сказать людям.".
Почему Вы боитетесь принять прглашение Лукашенко поговорить с ним за круглым столом в прямом эфире? |
Я ня чуў гэтай заявы Лукашэнкі, але думаю, што ён хлусіць. Я гатовы сесьці зь ім за круглы стол у прамым эфіры хоць сёньня. Але думаю, што ён ня сядзе, бо спужаецца і будзе мець бледны выгляд. |
[ 31/12/2005 11:30 ] |
Господин Войтович!
Начали ли Вы сбор подписей и сколько подписей уже собрано на 4 января?
Судя по томы, что вашу группу возглавил проректор ЕГУ, то можно предположить что за Вами стоят ресурсы университета.
Насколько сильна поддержка ЕГУ? |
Гэта нейкае непаразуменьне. Прозьвішча кіраўніка маёй ініцыятыўнай групы -- Дунаеў, але гэта не прарэктар ЭГУ. Ён былы старшыня Партыі здаровага сэнсу, якую ўлады закрылі.
На сёньня сабралі прыкладна 15-18 тысяч подпісаў. |
[ 31/12/2005 11:37 ] |
Ваш основной соперник Милинкевич заявил, что сожалеет от том, что у него есть конкуренты из числа оппозиции.
Намерены ли Вы принмать участие в выборах или снимите свою кандидатуру, т.к. ваши требования от властей не будут выполнены. Кого Вы поддержите в таком случае? Выйдите ли Вы на улицу 19 марта и как вы относитесь к тому, что оппозция предлагает с 20 марта начать общенациональные бессрочные акции неповиновения и забастовки по всей стране? Будете ли вы их поддерживать? |
Калі ўдасца арганізаваць агульнанацыянальныя акцыі, гэта сапраўды будзе вельмі добра. Але я пэсэмістычна на гэта гляджу. Я сам гатовы ўдзельнічаць у такіх акцыях. |
[ 31/12/2005 11:49 ] |
Уважаемый Александр Павлович!
На вашем официальном сайте висит баннер никому не известной гражданской инициативы “ЧАС”. Какое Вы имеете к ним отношение и что представляет из себя данная организация? Каковы Ваши отношения с Зубром, Правым альянсом и другими организациями? Вас уже кто-нибудь поддержал?
Сергей |
Сапраўды, "Час" -- гэта такая моладзевая арганізацыя. Ёсьць сябры "Часу", якія адначасова зьяўляюцца і сябрамі "Зубра", і "Правага альянсу". |
[ 31/12/2005 12:03 ] |
В конце 90-х в России во время правительственного кризиса, стоял вопрос о роспуске Госдумы. Но кандидатура Примакова устроила всех, несмотря на его возраст.
Господин Манаев (директор НИСЭПИ) в своем исследовании февраля прошлого года отвел вашей кандидатуре первое место в рейтинге приемлемости демократических кандидатов (приемлемость для Запада, Востока, оппозиции, номенклатуры, электората). По его исследованию Вы заняли первое место, в то время как Милинкевич только 7 место. С чем Вы это связываете и почему Вы, опередив Милинкевича в таком рейтинге, не учавствовали в конгрессе демсил? Готовы ли вы стать единым кандидатом, если Милинкевич отдаст вам свою роль? |
Мілінкевіч адказаў на гэтае пытаньне за мяне, калі мяне не дапусьцілі да працэдуры выбару адзінага кандыдата. |
[ 31/12/2005 16:22 ] |
Shto samaje mocnaje vy mozhace supracpastavic ciaperashniaj uladze i prapanavac vybarscykam?
Irena |
Самае моцнае -- гэта праўда, якую так хавае ўлада і афіцыйныя СМІ. Гэтую праўду трэба давесьці да народу. Дабаўлю, што цяперашняя ўлада пазбаўляе будучыні і нашых дзяцей і нашых унукаў. Трэба зламаць тое пачуцьцё страху, якое авалодала многімі ў нашай краіне. |
[ 01/01/2006 11:35 ] |
Чаму Вы лічыце сябе дастойным кандыдатам на пасаду Прэзідэнта? Вы разумееце, што акрамя прафесійных патрабаванняў да Вас будуць прад'яўляцца патрабаванні як да чалавека, які павінны вывесці людзей на вуліцу, які зможа рызыкаваць сваёй воляй, магчыма, жыццём, які зможа рызыкаваць жыццём сваіх ПРЫХІЛЬНІКАЎ? Вы гатовы рабіць рашучыя дзеянні? Ці лічыце, што Перамога недастойна крыві? Калі так, калі Вы не разлічваеце на кроў на вуліцах, дык тады няма сэнсу Вам ісці ў бой. Прайграеце ж...
З павагай, booxter |
Па-першае, скажу, што я за сябе не хвалююся. Я магу рызыкаваць жыцьцём. Мяне гэта хвалюе, але я гатовы. Па-другое, што датычыць крыві на вуліцы, то трэба зрабіць усё, каб крыві ў Беларусі не было. Гэта страшна, калі пачынае кроў нас раз'ядноўваць. |
[ 01/01/2006 18:13 ] |
УВАЖАЕМЫЙ АЛЕКСАНДР ПАВЛОВИЧ.ЧТО ДЕЛАТЬ ТЕМ КТО НЕ ВЕРИТ НИ МЕСТНЫМ ВЛАСТЯМ-В СВОЕ ВРЕМЯ ПРИЗЫВАЮЩИХ НЕ ГОЛОСОВАТЬ ЗА ЛУКАШЕНКО-НИ НЕКОТОРЫМ ЛИДЕРАМ ОППОЗИЦИИ- НО ИМЕЮЩИМ СВОЕ МНЕНИЕ И БОЛЬШОЙ ПРОФЕССИОНАЛЬНЫЙ ОПЫТ КОТОРЫЙ НЕ РАБОТАЕТ НА РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ.С УВАЖЕНИЕМ -ВОЛЧАНИН А.В.-Г.ЖОДИНО.-ДЕПУТАТ ДВУХ СОЗЫВОВ. |
Я асабіста знаёмы з Валчаніным. Я разумею яго. Ён прадстаўляе погляды многіх выбаршчыкаў. А што рабіць? Галасаваць за тых, за каго яны лічаць гэта патрэбным. Прапаную Валчаніну сустрэцца са мной. |
[ 02/01/2006 20:11 ] |
Uvazhaemyj Aleksandr Pavlovich.
Pozvol'te pozdravit' Vas s Novym godom i dnem rozhdenija.
V proshlom godu, vy obratilis' s otkrytym pis'mom k gospodinu Lukashenko,a po suti dela ko vsemu belorusskomu narodu. Pochemu by Vam sejchas ne obratit'sja k prezidentu Rossii Putinu s otkrytym pis'mom o situacii, kotoraja skladyvaetsja v Belarusi i o posledstvijah dlja Rossii. Jeto bylo by pis'mo-bomba. |
Я згодзен, гэта трэба было б зрабіць. |
[ 02/01/2006 21:43 ] |
Фізыкі і навукоўцы любяць дакладныя лічбы. Скажыце, у колькі працэнтаў Вы ацэньваеце верагоднасьць зьмены ўлады ў Беларусі праз тры месяцы? Дзякуй. |
Можа каму не спадабаецца, але заўсёды гавару праўду (у навуцы па-другому нельга), таму скажу, я ацэньваю верагоднасьць зьмены праз тры месяцы вельмі нізка. Я ўжо тлумачыў, выбараў ня будзе, па сутнасьці. |
[ 03/01/2006 17:17 ] |
Спадар Аляксандар! Назавіце самых выбітных (для Вас) дзеячаў беларускай культуры і палітыкаў. |
Зь сёньняшніх дзеячоў, у нас ёсьць шмат выдатных дзеячоў навукі і культуры. Я б назваў акадэмікаў Леаніда Сушчэню, Мікалая Барысевіча, Радзіма Гарэцкага і яшчэ шмат імёнаў можна было б назваць. Пра нашых пісьменьнікаў і паэтаў хочацца сказаць. Назваў бы Ніла Гілевіча, Сяргея Законьнікава. Сярод мастакоў назваў бы Міхаіла Савіцкага, скульптара Івана Місько і шмат каго іншых мог бы назваць. |
[ 03/01/2006 17:17 ] |
Як Вашая сям'я ставіцца да ідэі прэзыдэнтва? |
Без такой тылавой падтрымкі не магчыма праводзіць такія апэрацыі. У мяне вельмі моцная тылавая падтрымка, кажучы ваеннай тэрміналёгіяй. Мая жонка і блізкія мяне заўсёды падтрымліваюць. |
[ 03/01/2006 17:18 ] |
Ці верыце Вы ў Бога? |
Як вучоны я перакананы, што ёсьць нешта такое непазнанае (і нават прыклады мог бы прывесьці). Аснова гэтага непазнанага - ці гэта законы, якіх мы яшчэ ня ведаем, або нейкая воля і дух, на гэта мы адказаць ня можам. |
[ 03/01/2006 17:18 ] |
Калі не зарэгіструюць Вас, за каго з іншых прэтэндэнтаў Вы б галасавалі і чаму? |
Я буду вырашаць у залежнасьці ад таго, як складзецца сытуацыю. Для мяне ясна, што я ня буду галасаваць за Лукашэнку і Гайдукевіча. |
[ 03/01/2006 17:19 ] |
Якім Вы былі ў маладосьці? Ці прыйшлося нешта сур'ёзнае карэктаваць у сваім характары, манерах, звычках? |
Рашуча карэктаваць нічога не прыйшлося. Маё разьвіцьцё было эвалюцыйным. |
[ 03/01/2006 17:22 ] |
Каго з сучасных беларускіх музыкаў Вы слухаеце? |
Я слухаю, каго паказваюць па тэлебачаньню калі-некалі. |
[ 03/01/2006 17:29 ] |
Добры дзень, паважаны спадар Вайтовіч. Пытанее да Вас наступнае: Ці збіраіцеся Вы кантактавацт з Мілінкевічам наконт сумеснай працы? Я ведаю, што Вы зараз працуеце разам з Фраловым. Але, на маю думку, у Мілінкевіча зараз больш энтузіазму і настрою. Я думаю, што за Вас пойдуць людзі з Акадэміі Навук. А за Фралова пойдуць вайскоўцы. Дастаткова толькі Вашага слова, што вы ЗА Мілінкевіча. Усеж-такі ў нас зараз не дэмакратыя і трэба СУМЕСНА весці БАРАЦЬБУ супраць гэтага дыктатарскага рэжыму.
Дзякуй за адказ.
Іван (S.Korea). |
Зарана пра гэта зараз казаць. Магчыма, не застанецца Мілінкевіча, але застанецца Фралоў. |
[ 03/01/2006 21:01 ] |
Вашы любімыя літаратурныя творы (мастацкая літаратура)? |
Зь беларускіх пісьменьнікаў мае любімыя -- Кузьма Чорны і Уладзімер Караткевіч. Што датычыць расейскай літаратуры, то я быў узгадаваны на клясыках: Чэхаў, Талстой, Тургенеў, Шолахаў. Што да замежнай, гэта Шэксьпір, Голсуорсі, Дыкенс, Драйзэр, Праспэр Мэрымэ. |
[ 03/01/2006 21:16 ] |
Александр Павлович, есть ли у Вас инициативная группа в Копыльском районе? Если есть, то кто руководитель? Если нет, то по какой причине?
С уважением, Виктор Дашкевич, Копыльский район. |
Рукі не дайшлі, каб зрабіць ініцыятыўную групу ў Капыльскім раёне. Так склаліся абставіны. |
[ 03/01/2006 21:33 ] |
Уважаемый господин Войтович!
Во время вашего нахождения во власти у Вас наверняка появилось много хороших друзей в администрации, Совмине, "палатках". Многие из тех людей наверняка еще работают. Есть ли среди них те, кто вас поддержал? Каков процент оппозиционных настроений с этих структурах? Может ли произойти дворцовый переворот?
Поддержли ли Вас Ваши коллеги из академии наук и как относится к Вам Мясникович?
Евгений Иванович |
Па-першае, у калідорах улады ў мяне сапраўды ёсьць добрыя знаёмыя. Яны хацелі б, каб памянялася ўлада. Але думаю, што "дворцовый переворот" у нас немагчымы. Я ўжо пра гэта казаў. Што датычыць АН, то ў мяне тут яшчэ больш сяброў. Мы супрацьстаялі і да гэтага часу супрацьстаім спробе Мясьніковіча зьмяніць статут АН, каб акадэмікаў абіралі людзі, якія ня маюць нават кандыдацкай ступені. Што датычна Мясьніковіча, маё ўражаньне, што ён не прафэсіянал, і што ён ня здольны эвалюцыянаваць у сваёй дзейнасьці. Ён нават ня робіць папраўкі на тое, што ён у Акадэміі Навук, а не адміністрацыі прэзыдэнта. |
[ 04/01/2006 07:51 ] |
Маю два пытаньні:
Ці гатовыя Вы гарантаваць бясьпеку сп. Лукашэнку, калі Вы станеце прэзыдэнтам? Чаму вы практычна ня ўдзельнічалі ў Кангрэсе Дэмакратычных Сілаў?
З павагай,
Андрусь, ЗША |
1) Наконт гарантаваньня асабістай бясьпекі, гэта магчыма ў тым выпадку, калі Лукашэнка выкажа згоду сысьці з улады і дасьць магчымасьць нармальнага разьвіцьця для Беларусі. 2) У КДС у заключнай фазе я ўдзельнічаў. А ў папярэдняй фазе не ўдзельнічаў, бо не дапусьцілі. |
[ 04/01/2006 13:15 ] |
Пане Вайтовічу,
Як Вы ацэньваеце сёньняшнія настроі сярод лукашэнкаўскае намэнклятуры? Наколькі яна дазрэлая да пераменаў? Што павінна адбыцца, каб сам апарат рэжыму пачаў калі не супраціў, дык сабатаж супраць Лукашэнкі? |
Па-першае, мой вопыт працы ў Савеце Рэспублікі паказаў, што большасьць намэнклятуры ўжо сасьпела да пераменаў, але спыняе ад актыўнага супраціву рэжыму некалькі фактараў. Першы фактар, гэта рэальная ацэнка імі сытуацыі ў краіне -- пакуль няма сілы ў краіне, якая можа супрацьстаяюць і замяніць рэжым Лукшэнкі. І другое, гэта ў працяг першага, ня вызначыўся пакуль новы лідэр нацыі, няма такога лідэру ў апазыцыі да Лукашэнкі. У такіх фактарах яны прагматычна ацэньваюць сытуацыю. Яны лічаць за лепшае працаваць на сваіх месцах, карміць сваіх дзяцей, унукаў...
|
[ 04/01/2006 13:16 ] |
Якую гульню і на чыём баку вы з Фраловым і Лявонавым ведзяце? Ваш удзел у выбарах пазбаўлены практычнага сэнсу, як удзел Гайдукевіча ў 2001-ым. |
Мы ніякай гульні не вядзем, ні з Фраловым, ні зь Лявонавым. Мы працуем на краіну. Мы вядзем такую ж палітычную дзейнасьць, як Мілінкевіч. Калі той чалавек, што задае пытаньне, не далучае сюды прозьвішча Мілінкевіча, што ён проста не разумее палітычнай сытуацыі ў краіне. |
[ 04/01/2006 13:36 ] |
Як вы ставiцеся да iдэi народнага галасаваньня, прапанаванага З. Пазьняком? |
Я чытаў гэтую прапанову. Я лічу, што яе нельга выканаць. Яна ня можа быць выкананая. |
[ 04/01/2006 13:49 ] |
Цi здымеце Вы сваю кандыдатуру на карысьць iншага прэтэндэнта ад демакратычнага боку калi будзе вiдавочна, што Ваш рейтынг меньшы? |
Я ўжо адказваў. Я разглядаю гэтае пытаньне. Гэта ня значыць, што я ня буду ўдзельнічаць у кампаніі. Я буду ўдзельнічаць у кампаніі супраць Лукашэнкі. |
[ 04/01/2006 13:50 ] |
Какую оценку Вы даете факту отчисления студентки отличницы 4 курса БГЭУ Татьяны Хома? Её отчисление вызвало колоссальный резонанс у пользователей портала ТУТбай и у мировой студенческой и университетской общественности. До настоящего времени она не получила ответа из Минобразования на свое заявление, сделаноое 30 декабря прошлого года. |
Гэта абуральная акцыя ўладаў. І гэта паказвае, як улады баяцца самастойных людзей. Яны ні за што ламаюць лёсы маладых людзей толькі за тое, што яны самастойна думаюць. |
[ 04/01/2006 13:54 ] |
Уважаемый Александр Павлович, скажите, пожалуйста, как вы относитесь к выдвижению Козулина? Если перед вами встанет выбор войти в команду или Милинкевича, или Козулина, кого бы вы поддержали? |
Цяжкае пытаньне. Кожны мае права вылучаць сваю кандыдатуру і змагацца за гэта. Калі перада мной стане такое пытаньне, то я афіцыйны ня пойду ні да Мілінкевіча, ні да Казуліна. Я буду асабіста дзейнічаць супраць Лукашэнкі. |
[ 04/01/2006 13:56 ] |
Что вас не устраивает в политике Лукашенко? |
Можна напісаць некалькі кніг і трактатаў. Калі коратка, па-першае, сваімі дзеяньнямі Лукашэнка прысвоіў сабе цэлы шэраг паўнамоцтваў, якіх паводле Канстытуцыі ён ня мае права мець. У выніку ўсяго гэтага ён стварыў дыктатарскую сыстэму ў краіне, сыстэму, якая дрэнная для любой краіны. Наконт трэцяга тэрміну, ягоны дэкрэт №431 аб правядзеньні рэфэрэндуму не адпавядае Канстытуцыі, ён не павінен выконвацца, і таму Лукашэнка ня мае права балятавацца на трэці тэрмін. |
[ 04/01/2006 14:06 ] |
аляксандр паўлавіч! ці ёсць ў вас думка ў апошні момант уважліва ацаніць свае магчымасці, зняць кандыдатуру на карысць адзінага кандыдата ад апазіцыі?
васіль |
[ 04/01/2006 14:15 ] |
Шаноўны Аляксандр Паўлавіч!
Як, на Ваш погляд, можна пераадолець інфармацыйную блакаду, створаную ўладамі вакол альтэрнатыўных думак і шляхоў развіцця краіны?
Юрый |
На сёньняшні момант можна пераадолець толькі праз непасрэдную працу з грамадзянамі: на працоўных месцах, па кватэрах... Ніякіх іншых магымасьцяў не засталося. |
[ 04/01/2006 14:25 ] |
Спадар Вайтовіч! Чым можна патлумачыць вашае жаданьне займацца палітыкай? Я шмат гадоў адпрацаваў у навуцы, у тым ліку у акадэмічных установах. Па асабістым досьведу ведаю палітычныя погляды асноўнай масы акадэмікаў, прыходзілася шмат кантактаваць. Бадай за выключэньнем шаноўнага Радзіма Гарэцкага і ў нейкай ступені Генадзя Лыча, акадэмікі ў масе сваёй па мэнталітэту , гэта савецкія людзі... |
[ 04/01/2006 14:25 ] |
...Да беларускасьці і разуменьня беларускай дзяржаўнасьці ім вельмі далёка, мякка кажучы... Таму патлумачце, калі ласка, як гэта здарылася, што вы займаючы пасаду Прэзідэнта АН, пайшлі ў лукашэнкаўскі нелігэтымны "парлямэнт", а затым сталі Старшынём гэтага нелігэтымнага "парляманту"? Чаму толькі калі вас пазбавілі пасадаў, у вас раптам "прачнулася" пачуцьцё гонару за Беларусь? Дзякуй. Юрый. |
Я не магу пагадзіцца, што акадэмікі не разумеюць беларускай дзяржаўнасьці, бо я іх ведаю, мабыць, лепш чым Юрый, бо я зь імі больш кантактаваў. Другая справа, большасьць зь іх занятая навукай, і ня хочуць займацца палітыкай.
Я заўсёды працаваў на карысьць краіны. І калі ішоў у Савет Рэспублікі, я лічыў, што буду карысны там. Я лічыў, што гэта апошні тэрмін Лукашэнкі, і трэба рыхтаваць да зьменаў, мяняць заканадаўства. І гэта найважнейшая частка працы.
Калі Лукашэнкі зразумеў, што я самастойны чалавек і маю сваю пазыцыю. Калі я зразумеў, што са сваёй пазыцыі я не саступлю, ён незаконна выдаліў мяне з Савету Рэспублікі. А перад гэтым было дарожнае здарэньне (перад самым маім выдаленьнем з Савету Рэспублікі), якое магло б трагічна скончыцца, калі б не майстэрства кіроўцы. Нам перакрылі дарогу аўтобусам.
Больш падрабязна даведацца можна на маім сайце http://www.voitovich.com/ |
[ 04/01/2006 14:36 ] |
Jakimi argumentami mozna karystacca u razmovie-agitacyji z piensyjanierami, sto piensyju jany palucac i biaz Lukasenki?
Antos |
Пэнсіі дае не Лукашэнка. Народ зарабляе на пэнсіі пэнсіянэрам. Калі ня будзе Лукашэнкі, яны будуць атрымліваць больш. Варта проста паглядзець на ўсіх нашых суседзяў. Нават ва Ўкраіне. Па-другое, у некаторых пэнсіянэраў частку пэнсіі папросту адбіраюць. |
[ 04/01/2006 15:00 ] |
Заканчваем онлайн-канфэрэнцыю. Прабачце, што з-за абмежаваньняў часу не ўдалося адказаць на ўсе дасланыя пытаньні. Вэб-майстра |
Вельмі ўдзячны ўсім, хто ўзяў удзел у онлайн-канфэрэнцыі. Вельмі ўражаны, што ўсе цікавяцца будучыняй Беларусі. Хацеў бы павіншаваць усіх з Новым годам і пажадаць усім перад Калядамі посьпехаў -- у інтарэсах асабістых і ўсёй краіны. |
|
|