|
|
|
Джордж Крол
Амбасадар ЗША Джордж Альбэрт Крол – кар’ерны дыплямат. Пачаў дыпляматычную службу ў 1982 годзе і працаваў на розных пасадах у Польшчы, Індыі, Савецкім Саюзе, Расеі, Украіне і Беларусі. Апошнім часам працаваў у якасьці дарадцы па палітычных пытаньнях у Амбасадзе Злучаных Штатаў у Маскве (1999-2002). Ён таксама займаў пасады намесьніка Амбасадара і Часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі (1993-1995). Сярод ягоных прызначэньняў у Вашынгтоне – пасады Дырэктара аддзелу расейскіх справаў (1997-1999) і спэцыяльнага памочніка Амбасадара па асобых даручэньнях у СНД (1995-1997). Амбасадар Крол атрымаў шэраг ганаровых узнагарод Дзярждэпартамэнту.
Амбасадар Джордж Крол нарадзіўся ў штаце Нью-Джэрсі. Ён зьяўляецца малодшым з трох сыноў у сям’і Кролаў з гораду Манчэстэр, штат Нью-Джэрсі. Скончыў падрыхтоўчую школу Сьвятога Пятра ў Джэрсі-Сіці; атрымаў ступень бакаляўра і магістра гісторыі, magna cum laude, у Гарвардзкім унівэрсытэце; ступень бакаляўра і магістра філязофіі, палітыкі і эканомікі ў Оксфардзкім унівэрсытэце, Англія.
Пасол Крол нежанаты. Захапляецца гісторыяй, турызмам і, пры магчымасьці, верхавой яздой.
Задавайце пытаньні
|
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 09/03/2006 17:05 ] |
Я чуў па Радыё Свабода час ад часу, як вы ў публічных прамовах ужываеце нашу Беларускую мову. Гэта проста цуд! Я і ўсе мае сябры вельмі-вельмі прыемна ўражаны. А зараз пытаньне: вось нядаўна жорстка зьбілі кандыдата А.Казуліна, вось арыштавалі віцэ-кіраўніка штабу Мілінкевіча В.Вячорку на 15 сутак. Ужо ясна абсалютна ўсім, што дэмакратычных выбараў ня будзе. Дык што мы, простыя грамадзяне, маглі б рабіць у такой сытуацыі? Ці можа ЗША нейкімі рычагамі дапамагчы нам ці паўплываць на сытуацыю, калі ўзурпатар учапіўся за свой трон? Дзякуй. І ўсяго Вам самага найлепшага! А.Б. |
Шаноўны А.Б. Дзякуй. Я вельмі рады, што мы размаўляем на агульнай мове, і ўдзячны сваім сябрам-беларусам, што вучаць мяне размаўляць па-беларуску.
Рэспубліка Беларусь вызначаецца ў сваёй Канстытуцыі як дэмакратычная дзяржава. Подпіс Беларусі стаіць пад шэрагам міжнародных дамоўленасьцяў у рамках ААН і АБСЭ, сярод якіх і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, і Унівэрсальная дэклярацыя правоў чалавека, і Хэльсынскія, і Стамбульскія пагадненні.
Для прыкладу працытую Дэклярацыю Стамбульскага саміту 1999 году, пад якімі стаіць подпіс сёньняшняга кіраўніка беларускай дзяржавы: "Мы цэнім ролю, што адыгрывае Бюро па дэмакратыі і правах чалавека (БДІПЧ), дапамагаючы краінам разьвіваць выбарчае заканадаўства ў адпаведнасьці з прынцыпамі і абавязацельствамі АБСЭ, і мы пагаджаемся апэратыўна рэагаваць на ацэнкі і рэкамэндацыі БДІПЧ..."
Урад Злучаных Штатаў на самым высокім узроўні ўважліва сочыць за развіцьцём падзей у Беларусі. І на двухбаковым, і на шматбаковым узроўнях мы заклікаем беларускае кіраўніцтва паважаць свае абавязацельствы перад беларускім народам і міжнароднай супольнасьцю. Разам з Эўрапейскім Саюзам мы заклікаем запяспечыць умовы для свабоднага і справядлівага волевыяўленьня беларускага народу. |
[ 09/03/2006 18:40 ] |
Dear Mr Krol,
What actions, do you suppose, will your country take against Belarus in case the person holding power over the republic now remains on the throne after the election? Thank you. |
The United States and the European Union have called on the government of Belarus to honor its obligations to the Belarusian people and the international community. Both have publicly and repeatedly warned that violations of the Belarusian people's rights would have consequences, and the U.S. and European Union would need to consider what concrete steps to take. |
[ 09/03/2006 18:41 ] |
Do you interested in Belarus as a part of Russia or as a part of Europe?
Do you know what kinds of connections are there between Lukashenko and Putin?
Is it possible that USA will invade Belarus if Lukashenko will win the ellection this year. Why? If not, what will be your actions towards dictatorship in Belarus?
What organisations in Belarus do you support? |
Any use of force against Belarus is out of the question. Relations between the U.S. and Belarus are already at a low level. I would not expect any major improvement in U.S. relations with Belarus if the Belarusian authorities continue to deny Belarusian citizens their full rights. |
[ 09/03/2006 18:44 ] |
Mr Ambassodor! Would you be so kind to tell us what the money from the US budget's program supporting democracy in Belarus (as far as I remember ab. $10 mln) is precisely spent on? |
I would refer you to the Embassy's website usembassy.minsk.gov for details on our assistance projects and the breakdown of funds made available to us. |
[ 09/03/2006 19:18 ] |
могут ли США и Европа осудить Лукашенко за его преступления если тот останется еще на 5 лет у власти? Спасибо. Передайте привет Бушу |
Соединенные Штаты и Европейский Союз уже выступили с заявлениям о том, что осудят нарушения прав белорусов, если такие нарушение будут выявлены миссией наблюдения БДИПЧ ОБСЕ, и примут меры по отношению к лицам, ответственным за нарушения. |
[ 09/03/2006 20:16 ] |
Паважаны спадар Амбасадар, чаму вiзавая палiтыка вашай краiны у дачыненнi да грамадзянаe Беларусi накiравана на тое, каб яны мелi мiнiмальныя шанцы апынуцца у ЗША? |
Візавая палітыка США скіраваная на тое, каб найбольш людзей маглі наведаць ЗША. Супрацоўнікі консульскіх службаў па ўсім свеце настойваюць толькі на тым, каб падчас зваротаў па візу і наведвання ЗША грамадзяне дзейнічалі адкрыта і легальна. |
[ 09/03/2006 20:41 ] |
Добры дзень шаноўны спадар Крол! Маю вялізнае пытаньне да Вас, як Вы ставіцеся да Аляксандра Мілінкевіча? Посьпехаў Вам у вашай няпростай працы!!! |
Дзякуй за добрыя пажаданні. ЗША не падтрымліваюць канкрэтных кандыдатаў. Для амерыканцаў важна толькі тое, каб кожны беларус меў магчымасць выказаць сваю волю на свабодных і справядлівых выбарах. |
[ 10/03/2006 13:39 ] |
Dobry dzien!
Na kolki wiedaju Wy byli ambasadaram u Polshchy?U jakija hady Wy tam pracawali i jakija Washyja urazhanni ad byloj Polskaj Narodnaj Respubliki?Edward |
Так, я працаваў у нашай амбасадзе ў Варшаве з 1982 па 1984 гады, у часы "Салідарнасьці" і ваеннага становішча. Тады я яшчэ ня быў у рангу амбасадара. Безумоўна, для палякаў гэта незабыўны час: няпэўны і напружаны, эканамічна надзвычай цяжкі. Але адчувалася мэтанакіраванасьць, адзінства людзей у імкненьні да свабоды, да самавызначэньня, да лепшага. |
[ 10/03/2006 14:49 ] |
Паважаны спадар Крол, якое вашае стаўленне да латарэi Green Card, i на вашую асабiстую думку, цi будзе яна адмененая ў гэтым годзе? Дзякуй, Сяргей, Мiнск |
Латарэя Green Card скіраваная на тое, каб больш прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і краін атрымалі магчымасць прыехаць у ЗША на сталае месца жыхарства. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра тыя нацыянальнасці, што традыцыйна менш прадстаўлены ў Амерыцы. На дадзены момант пытанне пра адмену ці захаванне латарэi Green Card знаходзіцца на разглядзе ў Кангрэсе ЗША, і я не магу прадказаць яе лёс. |
[ 10/03/2006 15:33 ] |
Як так атрымалася, што пры першай спробе самай вядомай, самай папулярнай зорцы беларускай рок-музыкі Лявону Вольскаму (NRM) было адмоўлена ў амэрыканскай візе? |
Наколькі я разумею, спадар Вольскі звярнуўся па візу паўторна і атрымаў яе. Гэта адзінае, што я магу сказаць. Амбасада не можа прадстаўляць інфармацыю, што тычыцца асобных зваротаў па візы. Гэтая інфармацыя належыць толькі самім грамадзянам, што звяртаюцца па візы, і супрацоўнікам консульскай секцыі. |
[ 10/03/2006 18:06 ] |
Шаноўны спадар Крол! Найперш хачу выказаць павагу і падзяку амэрыканскаму народу і ўраду які Вы прадстаўляеце на Беларусі і асабіста Вам, за падтрымку беларускага народа ў гяты нялёгкі час. Зычу Вам здароўя, шчасьця і посьпехаў. Маю да Вас два пытаньні. Якія часы і падзеі беларускай гісторыі Вас найбольш цікавяць? У мінулым стагодьдзі, камуністычным і фашыстоўскім рэжымамі былі зьнішчана мільёны беларусаў, але гэта ў асноўным невядома ў Эўропе і ЗША, што на Ваш погляд трэба рабіць каб сьвет даведаўся пра гэта? Бенедзікт. |
Паважаны спадар Бенедзікт, амэрыканцы сапраўды мала ведаюць гісторыю Беларусі. На цырымоніях адкрыцьця амэрыканскіх куткоў у беларускіх бібліятэках я заўсёды кажу, што ў амэрыканскіх бібліятэках нам патрэбны беларускія куткі.
Мяне вельмі цікавіць гісторыя Беларусі з часоў ВКЛ. Я захапляюся постацямі Касьцюшкі, Агінскага, Каліноўскага, Караткевіча, Быкава, але найбольш цікавая тая гісторыя, што адбываецца перад маімі і Вашымі вачыма. |
[ 10/03/2006 20:34 ] |
Шаноўны спадар Джордж Крол! Наш горад Талачын знакаміты тым, што у ім нарадзіўся аўтар гімну ЗША Бэйлін.Ці прыедзеце Вы да нас у госці. Калі зможаце чакаю Вас у паселку Коханава, Талачынскага раёну, вуліца Садовая 1 тэл. 8 02136 2 98 03
З павагаю Мікола Петрушэнка
polk.by@list.ru |
Вялікі дзякуй за запрашэньне. Калі атрымаецца, абавязкова зь яго скарыстаюся. |
[ 10/03/2006 21:06 ] |
Pawajani spadar , ambasadar. Velkaia padzika Vam ad belarusau Ameriki za Vashu stciruiu pratci na karisc siabroustwa narodau Belarusi i Ameriki
U Ohio jiwe nekalki tisiatc vihadcau z Belarusi roznih hwaliau emigracii, tcastka ih zgurtawana vakol prawaslaunai tcarkwi so u Strongsvile. Tam mi maem belaruski tcentr "Polatcak", arhiu , bibliateku. Nam patrebni belaruskamouni swiatar, mastaki- ikanapisci kab dawesci da kantca uprigojwanne tcarkwi.
Ci moja ambasada dapamagtci nam u getai sprawe?
Tak sama, mi stcira zaprashaem studentau z Belarusi sto priazjaiuc na kanikuli na pratcu u Ameriku nawedwac nas a tak sama tih hto atrimau " green cart" priazjac da nas . Spadziaemsia sti i Vi ,spadar Krol, zdoleete nas nawedac, budzem welmi radia.
S pawagai
sakratar parafialnai radi , belaruskai tcarki Jirovitcka Ikoni Bojai Matiari
Dr Ramaniuk |
Дзякуй, доктар Раманюк. Зьвяртайцеся, калі ласка, у амбасаду. Мы заўсёды можам зьвязаць вас зь беларускімі творчымі коламі. |
[ 10/03/2006 22:18 ] |
S^anouny Ambasadar Krol, jakuju (kaliektyunuju) rysu xaraktaru bielarusau vy b nazvali najbols^ mocnaj, i jakuju - najbols^ slaboj? U c^ym vy bac^ycie najbols^aje adrosniennie bielaruskaha mysliennia ad amerykanskaha, kali takoje adrozniennie isnuje? Dziakuj. |
Гэта ці не самае складанае пытаньне. Абагульненьні -- справа адказная. Мне здаецца, што сёньня амэрыканцы і беларусы па-рознаму ўспрымаюць зьмены. Для амэрыканцаў пастаянныя зьмены, пастаянны рух наперад -- неад'емная частка жыцьця. Амэрыканца толькі прымаюць на працу, а ён ужо шукае іншую. Набывае дом і ўжо шукае лепшы. Шмат што працягвае вучобу ў вельмі салідным ўзросьце, таму што сьвет мяняецца хутка, і трэба вучыцца ўсё жыцьцё, каб быць на вяршыні сваёй прафэсіі.
Беларуская гісторыя складвалася так, што людзі ня мелі ўлады над сваім лёсам, і зьмены звонку далёка не заўсёды былі да лепшага, і можа таму беларусы больш асьцярожныя, больш абачлівыя. |
[ 11/03/2006 00:30 ] |
Mr. Krol,
I was born and raised in Belarus. I moved to the USA and recently I became a US citizen. My family closely follows things that are currently happening in Belarus. We sympathize with Belarusians and hope for Milinkevich to win the elections. At the same time we greatly appreciate freedom we enjoy here in the United States.
Here are my questions:
1. What kind of help (if any) does the US government provide to Belarusian democrats?
2. Have you met with Mr. Milinkevich? What do you personally think of him and his plans on changing and developing Belarus?
3. President Lukashenko has been making horrible and untrue comments about the USA and President Bush. But that is Lukashenko's opinion. As far as you know, what does general public in Belarus think of the US and Americans.
Thank you. God bless America and Belarus. |
The United States fosters democratic development by assisting nonpartisan, nongovernment organizations and independent press and engaging people both inside and outside the government in a variety of projects. I would refer you to our website "usembassy.minsk.by" for a detailed description of our assistance programs.
The United States does not support individual candidates. We call for a free and fair electoral process that would allow the Belarusian people to express their will, a process that would allow the international community to recognize its outcome as legitimate.
As for the disinformation campaign launched by the state media, my impression is that it has nothing to do what the Belarusian people think of the United States. When asked about the U.S. policy on the disinformation campaign, Deputy Assistant Secretary of State David Kramer said recently that Americans not only have a thick skin, they also have a good memory. |
[ 11/03/2006 10:50 ] |
Господин посол! Спасибо за поддержку демократии в Беларуси! В паре оппозиционных кандидатов Козулин продемонстрировал бОльшее мужество и готовность отстаивать демократию и свободу самыми неожиданными методами. Достоин ли он поддержки Соединенными Штатами Америки? Сергей Антонович |
Уважаемый Сергей Антонович, США не поддерживают конкретных кандидатов. Гражданам Беларуси решать, кто из кандидатов достоин быть лидером их государства. США заинтересованы лишь в том, чтобы выборы проводились в соответствии с международными стандартами, были свободными и справедливыми. Демократически избранный лидер, какую бы фамилию он не носил, подотчетен, подчинен своему народу, и поэтому воспринимается как его легитимный представитель и американцами, и европейцами и всем международным сообществом. |
[ 11/03/2006 11:07 ] |
Сп.Крол! З'явiуся нарэшце, рэальны i фактычны лiдар беларуская дэмакратыi i свабоды - сп.Казулiн! Цi ёсць у ЗША iнтарэс да гэтай асобы? Гатова Амэрыка падтрымаць яго ды й барацьбу беларускага народу за свабоду? Цi ёсьць у Вас асабiстая адказнасць (цi адчуваеце вы яе) за гэтую падтрымку, цi гэта "проста дыпламатычная работа"? Алесь Туромша |
Амэрыканскі бок зь цікавасьцю назірае за працай усіх дзейных асобаў беларускай палітыкі, але не падтрымлівае канкрэтных кандыдатаў ні ў Беларусі, ні ў якой іншай краіне. Мы выступаем толькі за адкрыты, свабодны і справядлівы выбарчы працэс, які лічым крытэрыем легітымнасьці любога ўраду.
Для мяне мая праца ў Беларусі -- вялікі гонар і вялікая адказнасьць. Упершыню я прыехаў сюды ў студзені 1992 году, каб передаць Міністэрству замежных справаў першую дыпляматычную ноту і ўсталяваць дыпляматычныя адносіны паміж нашымі краінамі. З 1993 па 1995 я працаваў у Беларусі ў якасьці намесьніка амбасадара і потым часовага паверанага ў справах. У верасні 2003 году вярнуўся ў якасьці амбасадара.
Як гісторык я ўсведамляю, наколькі моцна зьвязаныя нашы краіны. Я ганаруся сваімі беларускімі сябрамі, і таму сваю працу лічу за гонар і прафэсіянальны, і асабісты. |
[ 11/03/2006 12:02 ] |
Выбачайце за нясціплае пытанне. Вядома, па тэлебачанні і ад Лукашэнкі праўды не дачакаешся.... Але вось чуткі ходзяць, што з перамогай апазіцыі(якую я вельмі паважаю,сама ўваходжу ў яе склад і спадзяюся на перамогу!) мы ўсё апынемся пад Амерыкай! Я у гэта не веру і ўсё жа жадаю пачуць адказ. З павагай, Алёна |
Шаноўная спадарыня Алёна, Злучаныя Штаты выступаюць за роўнасьць усіх суб'ектаў міжнароднай супольнасьці, за партнэрскія адносіны як гарантыю ўстойлівага разьвіцьця. Калі беларусы будуць мець магчымасьць свабодна і справядліва абіраць і мяняць сваіх лідэраў, яны самі будуць вызначаць і разьвіваць свае адносіны і з суседзямі, і з усім светам, у тым ліку і са Злучанымі Штатамі.
У сучасным глябальным, адкрытым, узаемазалежным сьвеце ніхто не кіруе ні інвестыцыямі, ні тэхналогіямі, ні інфармацыяй. Кожны народ імкнецца стварыць для іх у сваёй краіне найлепшыя ўмовы, скарыстацца з выгодаў глябалізацыі і пазьбегнуць яе адмоўных праяўленняў. У дэмакратычных дзяржаваў гэта атрымліваецца найлепш. Таму ЗША і спрыяюць вяртаньню Беларусі на дэмакрытычны шлях. Правільна робіце, Алёна, што ня верыце прапагандзе. |
[ 12/03/2006 21:49 ] |
Я люблю свою страну, но ненавижу государство, такое каким оно стало сейчас? Расскажите, будет ли возможность у граждан Беларуси попросить убежища в странах ЕС/США? Здесь многоим людям жить стало просто невозможно.
I love my country, but i hate the State, the way it behaves nowadays. Please tell us, could EU/USA to provide help to Belarusian people who can't live in Belarus anymore and want to leave, but can't - due to many reasons.
With Best Regards,
Anonymous Programmer from Belarus |
Думаю, мой ответ на предыдущие вопросы отвечает и на Ваш. США будут продолжать сотрудничество с белорусским народом. |
[ 12/03/2006 22:43 ] |
Якія амэрыканскія СМІ будуць асьвятляць галасаваньне ў Беларусі 19 сакавіка? |
Як вы ведаеце, ЗША не мае дзяржаўных СМІ. У нас няма міністэрства інфармацыі. Кожнае выданне само вырашае, што важна, што цікава для яго аўдыторыі. Аднак я ведаю, што і ў ЗША, і ў Эўропе цікавасьць СМІ да падзей у Беларусі вельмі вялікая. |
[ 12/03/2006 22:47 ] |
Шаноўны спадару Кроле, у які спосаб можна ўладкавацца на працу ў амэрыканскую амбасаду ў Менску? Хачу з Вамі працаваць:)) Што для гэтага трэба й ці ё ў Вас вакансіі для спэцыялістаў у сфэры міжнародных стасункаў?:))
PS ВЯЛІКІ Й ШЧЫРЫ ВАМ ДЗЯКУЙ ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ. Мая мама была перакананай антэамэрыканкай, покі не пачула на Свабодзе Вашую чысьцюткую беларускую гаворку. |
Інфармацыю пра вакансіі ў Амбасадзе можна знайсці на нашым сайце: "usembassy.minsk.by" Перадайце, калі ласка, найлепшыя пажаданні Вашай маці. |
[ 13/03/2006 00:04 ] |
Дзень добры, спадар амбасадар!
Мне вельмі прыемна было даведацца, што Вы пачалі вывучаць беларускую мову і гісторыю.Я вельмі хацеў бы Вас бачыць такім жа патрыётам Беларусі, як і сп.Даніэль Спекхард. Адкажыце каліласка, якую з краін Эўропы Вы лічыце эталонам дэмакратыі?
З павгай, Зьміцер! |
Дзякуй за добрыя словы.
Шаноўны спадар Зьміцер, безумоўна, эталону дэмакратыі не існуе. Краіна лічыцца дэмакратычнай, калі грунтуецца на дэмакратычных прынцыпах, на захаваньні міжнародна прызнанага шэрагу правоў і свабод. Абавязковымі крытэрыямі дэмакратычнасьці зьяўляюцца вяршэнства закону, наяўнасьць свабодна і справядліва абранага, падкантрольнага сваім грамадзянам, прадстаўнічага ўраду, разьдзяленьне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады, рэгулярнасьць выбараў, свабода СМІ, свабода асацыяцый. Забясьпечваць захаваньне гэтых прынцыпаў можна па-рознаму. Нельга сказаць, напрыклад, што парлямэнцкая рэспубліка больш дэмакратычная, чым прэзыдэнцкая. Краіна можа стаць больш дэмакратычнай ці наадварот адступіць ад дэмакратычных прынцыпаў, нават не зьмяніўшы свайго заканадаўства. Напрыклад, у выбарчым кодэксе Беларусі няма нічога, што не дазваляла б правесьці свабодныя і справядлівыя выбары. Але на працягу апошняга дзесяцігодзьдзя праватлумачэньне і правапрымяненьне выбарчага заканадаўства не дазваляе міжнароднай супольнасьці прызнаць беларускія выбары як свабодныя і справядлівыя. |
[ 13/03/2006 00:16 ] |
Dear Sir,
My name is Nadia Paulovich. I was born in Belarus, but since 2002 I live in Belgium. I study European Law in Belgium and I write the dissertation about the relations between EU and Belarus: juridical and political analysis. Now Belarus is a neighbour of European Union. What do you think about future of Belarus? Do you see the future of Belarus as a member of EU? What has to be changed in the politic?
I look forward to hearing from you,
Yours faithfully,
Nadia Paulovich |
Dear Ms. Paulovich, I am an optimist. I believe Belarus will become a prosperous democracy. Whether or not it will chose to become a formal member of the EU, it will be part of Europe whole and free as well as of the wider Transatlantic community of free nations. |
[ 13/03/2006 07:42 ] |
Теле-радио эфирное пространство Беларуси с 6.00 до 24.00 плотно "забито" президентским вещанием, подмят под них и FM диапозон. Сколько эфирного времени(в поцентном отношении) массмедиа США выделяют на освещение деятельности своего главы государства? |
В США нет государственных СМИ. Редакции самостоятельно определяют, что важно и интересно для их аудитории. Не думаю, что возможно определить, сколько времени уделяется освещению главы государства. |
[ 13/03/2006 09:08 ] |
Доклад известной международной правозащитной организации «Хьюмэн Райт Уотч» за 2005 год начинается с констатации факта, что «стратегия администрации США подрывает дело защиты прав человека во всем мире». По мнению организации, «действия США ставят под сомнение их право принуждать другие государства к соблюдению международных законов». Как Вы, уважаемый господин Посол, можете прокомментировать эти утверждения? Не кажется ли Вам, что организация в своих выводах недалека от истины? |
Приведу короткую цитату: Болезни демократии можно вылечить только демократией. |
[ 13/03/2006 11:20 ] |
Паважаны спадар Крол, ці прыемна слухаць і глядзець столкі бруду якое л'ецца з беларускіх СМІ ў кірунак Злучаных Штатаў? Хопіць рэзалюцый! Прыйшоў час сапраўдных дзеянняў. Беларускія людзі жадаюць таксама свабодна жыць як жыве грамадства ў ЗША. Мы вельмі спадзяемся на дапамогу у змене улады. |
ЗША ніколі не ўспрымалі дэзынфармацыйную кампанію дзяржаўных СМІ як адлюстраваньне волі і поглядаў беларускага народу. Амэрыканцы ўсьведамляюць, што беларускі народ жадае быць вольным, і заўсёды будуць дапамагаць ім у дасягненні гэтай мэты. |
[ 13/03/2006 14:52 ] |
Вялікі дзякуй за дапамогу з аднаўленьнем фамільнай сядзібы Тадэвуша Касьцюшкі. Усякія лукашэнкі прыходзяць і сыходзяць, а гэта застанецца. А якія яшчэ праекты спансіравала ці плянуе спансіраваць амэрыканская амбасада? |
Магчымасьць прыняць удзел у аднаўленьні малой радзімы нашага агульнага героя -- вялікі гонар для мяне і маіх суайчыньнікаў. Мы адчуваем, што павінныя Касьцюшку, павінныя той зямлі, якая яго ўзрасьціла. Мы вельмі рады, што гэтая годная супольная праца працягваецца, і ўдзячныя за супрацоўніцтва, за сяброўства з нашымі партнэрамі ў Брэсцкай вобласьці.
Выдатна, што Касцюшка і сёньня зьвязвае нашы краіны і нас асабіста. У мінулым месяцы падчас сьвяткаваньня 260-тых угодкаў з дня нараджэньня Тадэвуша Касцюшкі кадэты з Ваеннай акадэміі ЗША ў Вэст-Пойнце наведалі Беларусь на запрашэнне Брэсцкага аблвыканкаму і прывезлі цікавыя экспанаты для экспазыцыі адноўленага музэя-сядзібы.
Адзін з самых сталых і пасьпяховых праектаў -- гэта праграма "Амэрыканскі куток", празь якую мы прадстаўляем беларускім бібліятэкам літаратуру і мультымэдыйнае абсталяваньне, каб даць чытачам магчымасьць удасканаліць сваю ангельскую мову, атрымаць якасную інфармацыю пра ЗША.
Адукацыйныя і акадэмічныя абмены -- найкаштоўнейшы накірунак народнай дыпляматыі. На жаль, гэтая дзейнасць апошнім часам ускладнілася. У ЗША мала ведаюць пра Беларусь, але пра Беларусь ведае кіраўніцтва амаль усіх унівэрсытэтаў, таму што выдатныя беларускія студэнты і выкладчыкі -- лепшыя дыпляматы сваёй краіны. |
[ 13/03/2006 17:20 ] |
Пасьля таго, як Лукашэнка незаконна і нахабна выкінуў Вашу і іншыя дыпляматычныя рэзыдэнцыі з Драздоў, куды Вы былі вымушаны пераехаць? Ці думаеце Вы, што Вашы тэлефоны праслухоўваюцца спэцслужбамі? |
З 1999 года рэзыдэнцыя амэрыканскага амбасадара знаходзіцца ў Раўбічах. Мы ня ведаем напэўна, ці праслухоўваюцца нашы тэлефоны, але гэта нас ня вельмі непакоіць, таму што мы дзейнічаем абсалютна адкрыта і нічога не хаваем. |
[ 13/03/2006 17:58 ] |
Добры дзень, спадар пасол.
Шмат маладых мiгрантай, на жаль, не спецыялiстай, пакiдаюць Беларусь i застаюцца у ЗША. I гэта, у большасцi выпадкау, дзеля лепшага жыцця. Цi можа яшчэ што-небудзь, акрамя цудоуных вынiкау 20 сакавiка, гэта спынiць? Злучаныя Штаты, можа быць, i несупраць, але ж для Беларусi гэта вялiкая бяда. Як можна дапамагчы апошняй? |
Пазыцыя ЗША скіраваная на тое, каб дапамагчы беларусам вярнуць сваю краіну на шлях дэмакратычнага разьвіцьця. Мы ўпэўнены, што толькі свабоднае грамадзтва можа разьвівацца ўстойліва. ЗША заўсёды будзе падтрымліваць беларускі народ у імкненьні да свабоды, да лепшай долі яго сыноў і дачок, што "нарадзіліся тут". |
[ 13/03/2006 19:14 ] |
Спадар Крол! У чым, на Вашую думку, крыецца прычына таго, што краіны-гегемоны старой Еўропы не даацэньваюць нацыянальна-адраджэнскі фактар у станаўленні Беларусі, як краіны маладой дэмакратыі (з боку ЗША, дарэчы, такое разуменне заўсёды адчувалася, і за гэта, у тым ліку і Вам асабіста, вялікі дзякуй)?
Аляксандар |
Спадар Аляксандр, ня думаю, што магу настолькі абагульнена камэнтаваць пазыцыі эўрапейцаў. Мне здаецца, погляды замежнікаў заўсёды грунтуюцца на асабістых уражаннях ад сустрэч, ад сумеснай працы з прадстаўнікамі той краіны, дзе яны часова працуюць. Тое, што важна для "гаспадароў", важна і для "гасьцей". Часам больш важнымі падаюцца нацыянальныя каштоўнасці, а часам наднацыянальныя, у дадзеным выпадку агульнаэўрапейскія. |
[ 13/03/2006 19:16 ] |
Спадар Крол, ці памятаеце Вы свае першыя ўражанні ад Беларусі? Ці моцна яны змяніліся за гады Вашага знаёмства з нашай краінай? |
Час ад часу мне здаецца, што Беларусь пачатку дзевяностых і сёньняшняя Беларусь -- гэта дзьве розныя краіны. У 1992, 1993 грамадзтва здавалася больш свабодным, жыцьцё больш дынамічным, але відавочнымі былі эканамічныя цяжкасьці. Зараз эканамічная сытуацыя для Беларусі больш спрыяльная, але як чалавек звонку я адчуваю нейкую эмацыянальную напружанасьць у грамадзтве. |
[ 14/03/2006 18:51 ] |
Здравствуйте, господин посол!
У меня всего один вопрос: видите ли Вы связь между политикой, проводившейся США в отношении Беларуси, и результатом нынешних выборов?
С уважением
Александр Федута |
Мы пабачым. Пакуль выбары не адбыліся. Я раней ужо адказаў на аналягічнае пытаньне, шаноўны спадар Фядута. |
[ 15/03/2006 23:06 ] |
Ці няма ў Вас адчуваньня, што ўся Ваша кар'ера - гэта нешта не тое, дзеля чаго варта жыць на гэтым свеце, і што штосьці значнае і больш важнае праходзіць міма. |
Гэта філязофскае пытаньне. Я як чалавек, які верыць у Бога, лічу, што я на гэтым сьвеце, каб служыць ня толькі Богу, але і чалавецтву. Я -- дыплямат. Я служу міру паміж народамі. Гэта ня толькі мая дыпляматычная прафэсійная задача, але і маральная задача. |
[ 16/03/2006 10:54 ] |
Якiя эканамiчныя iнтарэсы ЗША у Беларусi? |
Калі я вандрую па Беларусі, я бачу, што ёсьць вялікі патэнцыял, каб супрацоўнічаць у вобласьці эканомікі і гандлю. Але тут неспрыяльныя ўмовы, на жаль, не дазваляюць дынамічна разьвіцца бізнэсу. Умовы тут не прывабныя. Цяперашняя беларуская эканоміка не дазваляюць супрацоўнічаць, але інтарэс амэрыканскага бізнэсу да Беларусі ёсьць. |
[ 16/03/2006 12:14 ] |
Паважаны спадар Амбасадар! ЗША і Вялікая Брытанія заявілі сябе гарантамі незалежнасьці Беларусі. Але незалежнасьць - гэта ня толькі прэзыдэнт, парлямэнт, міністар замежных справаў, гімн і герб і на канкрэтны момант акрэсьленыя межы. Незалежнасьць - гэта магчымасьць для краіны разьвівацца самастойна. Гэта дэкляруе Лукашэнка. З другога боку Расея заяўляе, што разам зь Беларусьсю у яе агульная замежная палітыка. Тое ж гаворыць Беларусь. Плюс - беларуска- расейскі так званы Саюз.. Што Вы скажаце пра стане незалежнасьці Беларусі? Чаму няма рашучых крокаў з боку гарантаў беларускай незалежнасьці дзеля гарантаваньня яе цывілізаванага і самастойнага разьвіцьця. Дзякую. |
Так, усе гэтыя краіны – Вялікабрытанія, ЗША і Расея, зьяўляюцца падпісантамі міжнароднай Дамовы, паводле якой яны абавязуюцца паважаць і гарантаваць тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі. Беларусі як нацыі, Беларусі як краіны.
Пазыцыя ЗША застаецца ранейшай. Мы паважаем і падтрымліваем сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь і яе тэрытарыяльную цэласнасьць. Незалежна ад таго, які ў Беларусі ўрад, гэта юрыдычны факт: ЗША паважаюць, падтрымліваюць і гарантуюць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі. |
[ 16/03/2006 12:54 ] |
Господин посол, проводят ли США консультации с ЕС и Россией по ситуации в Беларуси? Спасибо Владимир |
Сапраўды ёсьць размовы, кансультацыі, і ня толькі паміж ЭЗ і ЗША, таксама і з Расеяй. ЗША і Расея часта размаўляюць паміж сабой пра палітычныя, эканамічныя пытаньні. Але гэта ня змова з Расеяй, за сьпіной Беларусі і беларускага народу. |
[ 16/03/2006 13:05 ] |
Як бы аднесліся ўлады ЗША да таго, каб кіраўніцтва Беларусі ці Расеі фінансавала нейкія нездяржаўная арганізацыі (НДА) ці палітычныя партыі Злучаных Штатаў? З павагаю, Вікторыя Жук. |
Наколькі я ведаю, у Амэрыцы няма заканадаўства супраць фінансаваньня недзяржаўных арганізацыяў. Ёсьць толькі забарона супраць замежнага фінансаваньня палітычных партыяў. Ёсьць дзяржавы, якія фінансуюць недзяржаўныя арганізацыі ў ЗША. Наколькі я ведаю, урад Нямеччыны фінансава дапамагае арганізацыям у ЗША, напрыклад, ёсьць German Marshall Fund, які атрымлівае фэдэральнае нямецкае фінансаваньне. |
[ 16/03/2006 13:07 ] |
Спадар Крол, цi здольны ЗША ды Эўразьвяз арганiзаваць спартыўны байкот Беларусi? Дзякую. Спартыўны Аматар |
Гэта новая прапанова. Наколькі ведаю, ніякіх спартыўных байкотаў Беларусі не плянуецца. |
[ 16/03/2006 13:27 ] |
Вітаю вас, спадар Крол. Ні для кога ні сакрэт, што афіцыйная прапаганда (ў тым ліку і беларускае тэлебачаньне) выліваюць тоны бруду на Злучаныя Штаты, на пасольства Амэрыкі, ў прыватнасьці, на вашу дзейнасць. Ці прасіла ў Вас прабачэньня беларусакае тэлебачаньне калі-небудзь? Наколькі сур'ёзна гэта пагаршае дыпляматычныя адносіны паміж нашымі дзяржавамі? |
Так. Мы ўжо заявілі публічны пратэст супраць гэтае прапаганды (як мы лічым, дзяржаўнай прапаганды, бо разглядаем БТ як афіцыйную дзяржаўную крыніцу). Мы некалькі разоў патрабавалі спыніць гэтыя дзеяньні. Гэта не паляпшае адносіны паміж ЗША і Беларусьсю. І гэта ілжывыя прапагандысцкія праграмы, і хаця мы маем "тоўстую скуру", як казаў мой калега Крэмэр, але хочацца запытаць -- якія будуць вынікі такой прапаганды, калі гэта стварае ня толькі антымэрыканскія настроі, але і распальвае нянавісьць да амэрыканскага народу. Гэта дрэнна і небясьпечна ня толькі для разьвіцьця нашых адносінаў, але гэта датычыць ня толькі для двухбаковых адносінаў ЗША-Беларусь, але і што датычыць адносінаў зь іншымі краінамі і Беларусьсю. Ня бачу ў гэтым ніякіх станоўчых вынікаў нават для ўраду Беларусі. |
[ 16/03/2006 13:48 ] |
Господин Крол, допускаете ли Вы, что НАТО или кто-либо еще введет войска на территорию Беларуси дабы оградить ее от агонии режима Лукашенко. Сухоренко сегодня предупредил, что все здравомыслящие граждане нашей страны - те, кто придет 19 марта на Октябрьскую площадь, - apriori террористы. Поразительная ненависть к своим согражданам и мерзкий страх, по-моему. Хотелось бы услышать ваше мнение на счет сегодняшних высказываний КГБ.
Леся |
Я лічу, што гэтая заява старшыні КДБ ня мела ніякіх падставаў. Нельга ставіць знак роўнасьці паміж мірнымі вулічнымі акцыямі і праявамі тэрарызму. Я бачыў рэпартажы аб тым, што старшыня КДБ паведаміў, што нейкія амэрыканскія інструктары нібыта навучаюць людзей, як ствараць выбуховыя прыстасовы. Гэта няпраўда. Гэта хлусьня. ЗША змагаюцца з тэрарызмам, а не спрыяюць яму. Беларусы маюць права мірна выказваць свае думкі. І наколькі я ведаю, палітычныя сілы заклікаюць да мірных дэманстрацый. Заявы, што нейкія амэрыканскія арганізацыі нібыта навучаюць кагосьці тэрарызму, абсурдныя і беспадстаўныя. |
[ 16/03/2006 13:52 ] |
Добрый день! Господин Крол, в политической борьбе, на Ваш взгляд, побеждают чаще люди нравственные или лживые? Есть ли в политике оттенки честности и справедливости? Ричард Никсон, Билл Клинтон лишились доверия из-за лжи. Джимми Сваггер и Джим Беккер разрушили свою жизнь из-за непорядочности. И всё равно люди политики всё чаще фальсифицируют факты.Можно ли сегодня добиться успеха обманом? Как совместимы политика и мораль? Спасибо. Ирина. |
Палітыка вельмі складаная справа ў любой краіне. Многія амэрыканцы адчуваюць, што гэта нешта такое, што ім не падабаецца, бо гэта барацьба. У гісторыі ЗША ёсьць прыклады палітыкаў, якія падманвалі выбарцаў у сваёй дзейнасьці (вы пералічылі некаторыя), але ў нашай сыстэме гэта ніколі не было прымальным. У дэмакратычнай сыстэме, хлусьня ня можа заставацца на заўжды хлусьнёй. І цяпер амэрыканскі народ мае сыстэму, у якой маральнасьць мае значэньне. Лінкальн некалі сказаў: можна падманваць некалькіх людзей доўгі час, можна падманваць многіх людзей кароткі час, але нельга ўсіх падманваць увесь час. |
[ 16/03/2006 14:27 ] |
Вітаю, сп. Крол. Хачу праз Вас падзякаваць усяму амэрыканскаму народу за падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і пажадаць асабіста Вам захаваць годнасьць і мудрасьць ў атмасферы цкаваньня, запалохваньня і страху, што пануюць у Беларусі.
Скажіце, калі ласка, як бы вы пракамэнтавалі ўчорашні фільм, паказаны ўвечары па БТ?
Генадзь Лупніцкі, Менск |
Гэта быў своеасаблівы фільм. Гэта апошні з сэрыі прапагандысцкіх фільмаў беларускага тэлебачаньня. Я адчуваю сябе зоркай БТ. Можа быць там паказана больш пра амэрыканскага амбасадара, чым пра кандыдатаў на прэзыдэнта. Але, канечне, фільм, паказаны на БТ, мае яўны антыамэрыканскі характар. Гэты ў двукосьсях "карэспандэнт" кажа, што амэрыканскія дыпляматы незаконна дзейнічаюць. Усе нашы супрацоўнікі дзейнічаюць законна і выконваюць усе дыпляматычныя і заканадаўчыя нормы на тэрыторыі Беларусі. Але, канечне, мы сустракаемся ня толькі з людзьмі ўлады, але і зь людзьмі, якія зьяўляюцца сябрамі недзяржаўных арганізацыяў. Але недзяржаўная арганізацыя гэта не незаконная арганізацыя. Усе гэтыя людзі -- грамадзяне Беларусі. Я ня бачу ніякіх парушэньняў дыпляматычных нормаў. Фільм паказваў усё вельмі аднабакова. Гэта была прапаганда. Гэта нельга назваць дакумэнтальным фільмам. |
[ 16/03/2006 15:42 ] |
какие Вы видите перспективы в двусторонних отношени\х и зависят ли они от результатов выборов в Беларуси? |
Будучыя адносіны паміж ЗША і Беларусьсю залежаць ад дзеяньняў уладаў пасьля выбараў і правядзеньня выбараў. Як ЗША і Эўразьвяз ужо заявілі, калі выбары будуць справядлівыя і дэмакратычныя, паводле нормаў АБСЭ, то гэта паўплывае на адносіны. Будзе гэта залежыць і ад таго, як беларускія ўлады будуць дзейнічаць на міжнароднай і ўнутранай арэне. У залежнасьці ад гэтага рэакцыя можа быць і пазытыўная, і нэгатыўная. |
[ 16/03/2006 16:14 ] |
Шаноўны сп. Крол! Дзе Вы будзеце 19.03 пасьля 20-00? |
У Беларусі. І зь беларусамі. |
[ 16/03/2006 16:29 ] |
Мы завяршаем онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар |
Вялікі дзякуй за гэтую магчымасьць. Асабіста мне здаецца, што былі вельмі цікавыя пытаньні. Шкада, што сёньня няма больш часу, каб адказаць на ўсе зададзеныя пытаньні. Пазьней я адкажу ў пісьмовай форме на тыя пытаньні, на якія не пасьпеў адказаць зараз.
Я задаволены, што атрымаў шмат пытаньняў. Але мяне прыемна ўразіла ня толькі колькасьць, але ўзровень і якасьць пытаньняў. Гэта значыць, што беларусы маюць вялікую цікавасьць ня толькі да ўнутраных справаў, але і да Амэрыкі, і Эўропы. Вашыя слухачы вельмі добра адукаваныя. Мне вельмі спадабалася ўдзельнічаць у гэтай канфэрэнцыі. Спадзяюся, што мы працягнем наш дыялёг праз інтэрнэт. |
|
|