|
|
|
Анатоль Шумчанка
У сераду 11 ліпеня у 13 гадзін паводле менскага часу на вэб-сайце Свабоды адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з адным з лідэраў прадпрымальніцкага руху, старшынём Рады грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам.
Нарадзіўся 21 студзеня 1975 года. Закончыў ПТВ-22, студэнт міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута. Старшыня Рады грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, якое было створанае прадпрымальнікамі для абароны сваіх правоў.
У інтэрвію Свабодзе Анатоль Шумчанка сказаў: “Днямі выйшаў указ прэзыдэнта нумар 302, па якім індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перайсьці ва ўнітарныя прадпрыемствы. Асаблівасьцю гэтага указу зьяўляецца тое, што юрыдычны адрас трэба будзе рэгістраваць па месцу жыхарства. І самае галоўнае -- уласьнік такога жылога памяшканьня ня можа перашкаджаць правядзеньню праверак, рэвізіяў фінансавай дзейнасьці і г.д. Фактычна, гэта дае магчымасьць кантралюючым ворганам міліцыі, падатковай інспэкцыі, камітэту дзяржкантролю прыходзіць у кватэры і патрабаваць дакумэнты, шукаць тавар і г.д. Калі раней трэба было санкцыю браць у пракурора -- цяпер, калі ласка, ёсьць 302-гі указ. Гэта мы лічым зьдзекам.”
|
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 09/07/2007 21:29 ] |
sp shumchanka, kolki u belarusi pradprymalnikau-miljanerau? |
Магу сказаць, што сярод прадпрымальнікаў, якіх прадстаўляем мы, такіх няма. На вялікі жаль. Гаворка ідзе пра прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках. Канкрэтна я б хацеў сказаць, Іхны лік каля 200 тысячаў, разам зь сем’ямі і наёмнымі працаўнікамі – каля мільёну.
На сёньняшні дзень у Беларусі прадпрымальнікаў-мільянэраў не існуе. Бізнэсу як гэткага ў Беларусі сёньня няма. Калі гэтыя мільянэры і ёсьць, то іхныя мільёны ім не належаць. Такім чынам, мільянэраў-прадпрымальнікаў у Беларусі няма. |
[ 09/07/2007 21:31 ] |
Pryvitanne vshyvym bloham! trymajcesia! |
Мы не вашывыя блохі, а паўнавартыя грамадзяне нашай краіны, і змагаемся, як можам, прычым робім гэта найлепш з усіх сацыяльных слаёў грамадзтва.
Лукашэнка казаў пра “вашывых блох”, але калі “Пэрспэктыва” праводзіла галадоўку віцебскіх прадпрымальнікаў у 2004 г., ён сказаў, што гэта “нашы людзі” і даў заданьне ураду паехаць і разабрацца. Вось гэтая розьніца – гэта вынік працы “Пэрспэктывы”. Канечне, гэта нямнога, але і нямала. |
[ 09/07/2007 23:15 ] |
Пытаньне на аўтаадказьнік Свабоды :Уладзімер Зьвернік, пытаньне да спадара Шумчанкі: “Спадар Шумчанка, асабіста я ня веру Вам і мала Вас паважаю. Падстава для гэтага былі мае асабістыя ўражаньні зімой 2005-га году, калі Вы з прыступак Палаца Рэспублікі нібы-та кіравалі мітынгам прадпрымальнікаў. Спачатку мяне насьцярожыў Ваш штукарскі заклік праз плошчу і сквэр да Лукашэнкі выйсьці на плошчу і вырашыць праблему прадпрымальнікаў. А калі было прынятае рашэньне рушыць калёнай да рэзыдэнцыі, то Вы некуды баязьліва схаваліся, а шэсьце ачоліла мужная жанчына Марына Багдановіч. Сапраўднымі сьмелымі і ўпартымі лідэрамі прадпрымальнікаў я лічу Віктара Гарбачова і Льва Марголіна, але ніяк не Вас. Таму пытаньне да Вас. Ці лічыце Вы магчымым маральным лічыць сябе лідэрам хаця б Вашага эфэмэрнага руху?” |
На сёньняшні дзень для мяне важна тое, на шчасьце, што мяне абіраюць людзі. І калі на сёньняшні дзень і ў Беларусі на любым рынку спытацца, ці ведаеце вы Шумчанку і “Пэсрспэктыву”, то пераважная большасьць прадпрымальнікаў на рынках адкажуць станоўча. Часткова дзякуючы падзеям, арганізаваным Шумчанкам у 2005 годзе, магчымая сёньняшняя дзейнасьць прадпрымальнікаў. Паводле нашых ацэнак, “Пэрспэктыва” ашчадзіла для прадпрымальнікаў каля мільёну даляраў – гэта тое, што ў гэтага рэжым ня здолеў забраць у прадпрымальнікаў. |
[ 10/07/2007 13:51 ] |
Як выглядаюць правы пардпрымальнікаў у Беларусі ў параўнаньні з Украінай? Ці маеце вы сувязі з украінцамі? |
Адкажу проста: на Ўкраіне падатак 20 даляраў, у Беларусі – 250 эўра. Увосень мы плянуем зрабіць афіцыйны візыт на Ўкраіну каб усталяваць цесныя кантакты зь бізнэс-грамадой. |
[ 10/07/2007 13:52 ] |
А какая разьница между предпринимателем и бизнисменом? |
Ніякай. Таму што і тых, і другіх цяжка так назваць у Беларусі. Яны пазбаўлены магчымасьцяў, якія існуюць у цывілізаваных краінах. Бізнэс - гэта тое, што падтрымлівае незалежны друк, мае сваё меркаваньне... У нас такога няма. |
[ 10/07/2007 14:33 ] |
В странах, где уважают чужое время, никто не приносит документы, отвешивая поклоны и расплываясь в улыбке бюрократу, а отсылает их заказным письмом, с указанием даты отправки. И всё … время пошло … на каждую форму определённый срок рассмотрения. Никаких взяток. Ибо взятка – процесс личный! Если документы не оформлены во время – спрос с бюрократа. У нас процедура регистрации и закрытия бизнеса занимает годы. Лицензирования – месяцы. Почему у нас не действует полноценный принцип «Одного окна»? И насколько актуален сегодня вопрос взяточничества? С уважением к вашей вере и пассионарности. К. Рин. |
На сёньняшні дзень чыноўніцкі апарат у Беларусі вельмі вялікі, ён складае частку той сыстэмы, якую пабудаваў Лукашэнка. Сыстэма “аднаго акна” – гэта скарачэньне штатаў, спрашчэньне, і гэта будзе ўдарам па самой сыстэме. У сучаснай Беларусі гэты працэс ня мае пэрспэктывы, у гэтай сыстэме гэтага ніколі не адбудзецца. Таму што яны разумеюць па свойму: “казнить, нельзя помиловать". Вы што, хочаце пазбавіць іх права ставіць коску?
Наконт хабарніцтва – пытаньне не да мяне, а да органаў, якія гэтым займаюцца. Асабіста я хабару не даваў і ня быў сьведкам хабарніцтва, але чуткі ходзяць. Думаю, гэта мае месца. |
[ 10/07/2007 14:34 ] |
Добрый день. Анатолий, сколько из Ваших предложений по развитию бизнеса уходит в песок? Взаимодействует ли «Перспектива» с Советом по развитию предпринимательства при Президенте Республики Беларусь, с Союзом предпринимателей и работодателей, с либеральными экономистами? Спасибо. |
Мы – арганізацыя будучыні, і ўсе нашыя прапановы, я ўпэўнены, будуць рэалізаваныя ў буучым, таму што цяперашнім уладам нашыя прапановы, я б сказаў, небясьпечныя. Прывяду прыклад: “Пэрспэктыва” неаднаразова прапаноўвала аддаць ва ўласнасьць гандлёвыя месцы і іншыя нежылыя памяшканьні, каб прадпрымальнік быў гаспадаром. Для сёньняшніх уладаў гэта рытарычнае пытаньне. Пры распрацоўцы і прыняцьці законаў, якія тычацца малога бізнэсу, мы прапаноўвалі абмяркоўваць папярэдне з прадстаўнікамі бізнэс-структураў. Таксама рытарычнае пытаньне.
Што да Савету па разьвіцьці прадпрымальніцтва, там знаходзяцца арганізацыі, якія сьпяваюць з уладамі ва ўнісон. “Пэрспэктыва” не зьяўляецца такой арганізацыяй, таму нас там быць ня можа па вызначэньні. |
[ 10/07/2007 14:36 ] |
Здравствуйте! Анатолий Васильевич, в Германии, Дании малый и средний бизнес формирует 55-60% ВВП страны, в Беларуси – 10%. И эта цифра не увеличивается. Отчего? |
Яна не павялічваецца таму, што ў нас існуе дзяржаўнае рэгуляваньне, і ўдзел дзяржавы ў эканамічным і палітычным жыцьці дасягнула абсалютнай формы. У адрозьненьне ад Нямеччыны і краінаў Эўразьвязу ў нас іншая сыстэма кіраваньня дзяржавай, якая ня ў лепшы бок адрозьніваецца ад эўрапейскай. Таму ўмовы, у якіх знаходзіцца малы бізнэс у Нямеччыне ці ў іншых краінах ЭЗ, магчымыя толькі ў выпадку наяўнасьці і прысутнасьці дэмакратыі, дэмакратычных свабодаў і рынкавай эканомікі. |
[ 10/07/2007 22:37 ] |
как Вы относитесь к Валерию Левоневскому? Какой выход найти по прекращению протокольно-конфискацонной деятельности государства в отношении мелких предпринимателей уплативших налоги но не в состоянии спать споконо?
С уважением к Вам. Виктор |
Леванеўскі нямала зрабіў для прадпрымальніцкага руху, пацярпеў. Ён меў і спадзяюся мае актыўную грамадзянскую пазыцыю. Думаю, што такія якасьці вартыя павагі ў любой цывілізаванай краіне.
Наколькі я ведаю, канфіскацыі зараз адбываюцца з нагоды гігіенічнай рэгістрацыі. Магу сказаць, якое выйсьце знайшлі прадпрымальнікі: яны зьбіраюцца ўсе разам і пачынаюць выказваць незадаволенасьць правяральнікамі, і масава выходзяць да органаў выканаўчай улады. То бок, аказваюць ціск. І, наколькі мне вядома, у шэрагу абласьцей Беларусі ўлады вымушаны былі абвясьціць мараторый на гэтыя праверкі. Гэта значыць, супраціў дае свае вынікі. Трэба быць разам, праяўляць салідарнасьць. |
[ 11/07/2007 00:02 ] |
Анатолий,согласитесь,мы-предприниматели давно проиграли битву за свои права и за свою работу.Мы доживаем последние дни .Благодаря тому ,что каждый из нас -трус! И каждый трясётся только за себя !ЗА СЕБЯ!!!Иза свои деньги .Которые будет скоро невозможно заработать.Главная проблема ,что мы боимся помочь друг другу ,(в плане поддержки-забостовки итд).И это главная ваша ошибка. Что я думаю о вас лично.Все важнейшие мероприятия в защиту прав предпринимателей вы проиграли .Значит 1 из2 ,или вы-никто в этом деле,или вы -очередная гос организация типа БРСМ.Выбирайте сами. ИП Василий ТЦ Импульс |
Я хацеў бы назваць Васіля прадпрымальнікам, але не магу – ТЦ Імпульс не падтрымала ніводнага страйку. Прывяду толькі адзін прыклад: дзякуючы дзейнасьці “Пэрспэктывы” ў 2005 годзе, маім асабістым дзеяньням, калі былі акцыі пратэсту, што відавочна, уплата ПДВ была адкладзена на сем месяцаў. То бок, на аднаго прадпрымальніка “Пэрспэктыва” за гэты пэрыяд зэканоміла каля 700 эўра на аднаго чалавека, а тых, хто плаціць адзіны падатак – 100 тысяч. Думаю, што БРСМ і іншыя прадзяржаўныя структуры няздольныя рабіць Васілю такія падарункі. “Пэрспэктыва” – незалежная арганізацыя, яна залежыць толкьі ад волі і жаданьня саміх прадпрымальнікаў. |
[ 11/07/2007 01:20 ] |
Анатолий-
В нашем городе (Бобруйск) никогда единства среди предпринимателей не было и не будет,сплошь и рядом лебеди и щуки. Немножко побузили,когда дело коснулось конфискации с трудом нажитого.
Если с ними заводишь разговоры на тему,что все экономические требования напрямую касаются политических,сразу действует обратный процесс,нет - политика- это не наше дело. Вот и попробуй этим БАРАНАМ что-нибудь объясни. Извините,что отклонился от темы.
Ваше мнение- требования предпринимателей только экономические или пора переходить под политические флаги?
Планируются ли какие-либо акции (забастовки,митинги) и когда?
И действительно-ли,что требования идут не об отмене 760 и последующего за ним указа,а об упрощении перехода в юрлицо?
Если это так,то поясните,какой смысл упрощать то,что совершенно бессмысленно и антиконституционно?
Зачем тогда все это начинать?
И последний вопрос,где господин Горбачев и что он с Движением За Свободное предпринимательство планирует делать,или же вы все-таки объединитесь дадим последний бой этому ставшему для большинства из нас неродному государству???
Спасибо |
Што тычыцца палітычных патрабаваньняў – прадпрымальнікі маюць што згубіць, яны вельмі неабароненыя. Наагул, палітыкай павінны займацца палітычныя структуры. А выказваць актыўна свае палітычныя погляды патрэбна ў часе ўсемагчымых палітычных кампаній, такіх як парлямэнцкія ці прэзыдэнцкія выбары.
Калі мы ставім сваёй мэтай абараніць прадпрымальніка, то тут вельмі важна ведаць такі выраз – “не нашкодзь”. Што да розных магчымых указўаў, то апошні 760 ўказ супярэчыць нормам канстытуцыі, і “Пэрспэктыва” спрабуе зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, аднак як арганізацыя мы ня можам зьвяртацца наўпрост, таму мы праз парлямэнт, Савет рэспублікі, праз прэзыдэнта, але пакуль парлямэнт і Савет рэспублікі адмаўляюць нам у звароце ў Канстытуцыйны суд. Учора “Пэрспэктыва” зьвярнулася да С.Сідорскага, каб той зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд, які ў сваю чаргу даў бы сваю ацэнку нормаў, якія ўтрымлівае ўказ 760.
Што да ўсемагчымых аб’яднаўчых ідэяў, то тут выбар не за Шумчанкам ці кімсьці яшчэ, а за самім народам. Магу сказаць адно: на сёньняшні дзень “Пэрспэктыва” – самадастатковая арганізацыя, і мы маем усе рэсурсы, каб вырашаць нават самыя цяжкія задачы. 2005 год – пацьвярджэньне гэтага. |
[ 11/07/2007 10:26 ] |
Што б вы параілі, у якой сферы лепш пачаць бізнес -- мне 46 гадоў, адукацыя вышэйшая, я жыву ў раённым цэнтры Менскай вобласьці, маю свой дом, крыыху зямлі, каля 10 000 даляраў. Гандаль ці вытворчасьць? На паслугі плпыт толькі на пахаваньне. але ў нас усё зўжо занята. |
Сёньня можна займацца толькі гандлем. Гэта тое, у чым нас закансэрвавалі 12 гадоў таму. Таму калі абіраць між гандлем і вытворчасьцю, то канечне – гандаль. Але вельмі асьцярожна. Калі вы зацікаўлены, то я б параіў вам зьвярнуцца ў рэдакцыю Радыё Свабода па мае каардынаты, і мы гэта можам абмеркаваць. |
[ 11/07/2007 11:50 ] |
Анатоль,ці разумеюць прадпрымальнікі, што без палітычных патрабаваньняў і змены
ўлады ў краіне немагчыма пабудаваць чалавечае годнае жыцьцё нашаму народу ? Калі так, то чаму вы выстаўляеце галоўным чынам эканамічныя патрабаваньні ?
Дзякуй. Туравец Віктар. |
Што да палітычных патрабаваньняў, то я думаю, што каб рэалізаваць свае палітычныя правы, існуюць палітычныя кампаніі. Гэта выбары ў парлямэнт, мясцовыя саветы і прэзыдэнцкія выбары. Я думаю, што надыйдзе час, калі сваю палітычную ацэнку выкажуць таксама прадпрымальнікі. Дарэчы, шмат у чым гэта залежыць ад саміх уладаў.
Што да эканамічных патрабаваньняў, то палітыка – гэта калі ўлады мяняюць ужо прынятае рашэньне. Гэта таксама палітыка. “Пэрспэктыва” разам з прадпрымальнікамі неаднаразова гэтага дамагалася. Як казаў вядомы пэрсанаж, эканоміка і ёсьць нашай галоўнай палітыкай. Калі казаць пра мяне асабіста, то для мяне палітыка – гшэтажыцьцё звычайнага чалавека, якую трэба зрабіць максымальна камфортнай і ўтульнай, а пад якімі лёзунгамі гэта праходзіць, палітычнымі ці эканамічнымі – гэта для мяне непрынцыпова. |
[ 11/07/2007 12:03 ] |
Спадар Шумчанка, якія тры галоўныя праблемы пардпрымальнкіаў у Беларусі? І што вы робіце для іх вырашэньня? |
Самая галоўная праблема Беларусі – гэта тое, што прадпрымальнікі і іх дзейнасьць зьяўляюцца пагрозай для эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца ўрадам. Адсюль усе праблемы. |
[ 11/07/2007 13:19 ] |
Як вы можаце ацанiць абстаноуку у сферы малога бiзнесу? Магчымы, на ваш погляд, пратэстныя мерапрыемствы? |
Што да абстаноўкі ў малым бізнэсе, то многія падпрымальнікі сёньня з кожным днём і ўказам расчароўваюцца ў шчырасьці словаў, сказаных Лукашэнкам перад выбарамі: “Не пагаршаць, ствараць стабільныя ўмовы для малога бізнэсу”. У студзені 2005 году я ня мог уявіць, што могуць адбыцца такія цікавыя падзеі вясны 2005 году. А цяпер у нас ліпень 2007 году, і год яшчэ ня скончыўся. А праблемаў ня менш, а нават больш, чым у 2005 годзе Але хачу сказаць: у любым выпадку, рашэньне прымае сам народ. |
[ 11/07/2007 13:21 ] |
Як вы можаце ацанiць дыялог уладау з актывам прадпрымальникау па праблемных пытаннях, у тым лiку Указы №№302, 760? |
Дыялёг азначае размову двух партнэраў. У Беларусі на сёньняшні дзень гэтага няма. І ўсё зводзіцца да маналёгу, а не да дыялёгу. |
[ 11/07/2007 13:24 ] |
Якiя вашая адносiны да дзейнасцi прафсаюза прадпрымальнiкау "Садружнасць"? |
Наколькі я ведаю, гэта арганізацыя, якая працуе з прадпрымальнікамі. Хай ацэнку іх працы даюць самі людзі. Якія можа мець адносіны “Пэрспэктыва” з праўрадавымі арганізацыямі? Ніякіх. |
[ 11/07/2007 13:28 ] |
Цi не лiчыце вы, што для больш прадуктыунай працы вам неабходна уз'яднацца з лiдэрамi прадпрымальнiцкага руху (А.Макаеу, В.Гарбачоу)? |
Я ўжо адказваў на гэтае пытаньне, і скажу яшчэ раз: “Пэрспэктыва” самадастатковая арганізацыя, якая мае рэсурсы для вырашэньня любых задачаў, таму вострай неабходнасьці і патрэбы ў кімсьці мы не адчуваем. Кажучы пра рэсурсы, я маю на ўвазе звычайных прадпрымальнікаў і іхнюю падтрымку. |
[ 11/07/2007 13:51 ] |
Прывітанне А натоль. Як зараз стаіць пытанне на правядзенню пасядження "Перспектывы" ў Гомелі? |
Чыноўнікі баяцца “Пэрспэктывы” як агню. Шумчанка для іх – пэрсона нон грата. Нам вельмі актыўна супрацьдзейніачюць мясцовыя ўлады. Але тое, што мы заплянавалі, мы правядзем. Таму што за намі актыўная падтрымка прадпрымальнікаў, і зразумелая і дакладная пазыцыя, якая палягае ў тым, каб захаваць бізнэс у Беларусі і ня даць яго зьнішчыць. За намі праўда. |
[ 11/07/2007 13:58 ] |
после того, как вас отпустили из следственного изолятора ваша лояльность по отношению к белорусским властям резко возросла. Вы не участвовали ни в одном общественно-политическом массовом мероприятии, фактически раскололи на несколько ветвей предпринимательское движение. Из бывшего совета Перспективы исключены почти все участники, имеющие свое мнение. Такое происходит, когда запуганного подозреваемого вербуют прямо в СИЗО. Что же с вами произошло? |
Адкажу шчыра: ступень актыўнасьці Шумчанкі наўпрост прапарцыйная актыўнасьці пераважнай колькасьці прадпрымальнікаў. Быць папулістам і рабіць пустыя заявы рознага кшталту – гэта не для мяне. Што да рады “Пэрспэктывы”, то “Пэрспэктыва” пазбавілася тых людзей, якія ў час таго, як я сядзеў у турме, уселіся ў цёплыя крэслы ва ўрадзе, купілі прыгожыя касьцюмы і вялізныя партфэлі. Як толькі Лукашэнка стварыў саветы, яны хутка перакінуліся ў гэтыя органы, пакінуўшы арганізацыю сам-насам з той машынай, якая нас практычна раздушыла. Што датычыцца ляяльнасьці, то ў выніку гэтых дзеяньняў уладаў ад “Пэрспэктывы” засталося вельмі мала. У нас была адна задача: захаваць арганізацыю і ня даць падставы яе ліквідаваць. Гэтым тлумачыцца і няўдзел арганізацыі ў розных палітычных кампаніях. Каму было б выгадна, калі б “Пэрспэктыву” ліквідавалі ў 2005 годзе? |
[ 11/07/2007 14:02 ] |
Ваша любовница является вашей подчиненной. Вы, фвактически, вдвоем узурпировали права на движение, которое создавалось коллективно. Как вы планируете сотрудничеть с другими ветвями предпринимательских политических объединений? |
У адрозьненьне ад тых, хто, падцяўшы хвасты пабеглі да ўраду зь вялікім партфэлямі і ў прыгожых касьцюмах, так званая “каханка” зрабіла ўсё, каб Беларусь і ўвесь цывілізаваны сьвет даведлаліся пра тое бязьмежжа, якое рабілася ў 2005 годзе, усё, каб прадпрымальнікі выходзілі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі палітвязьняў і зрабіла ўсё, каб я выйшаў з астрогу. Дык вось, я хачу сказаць: дай вам бог усім мець такую “каханку”, якая зрабіла столькі. Тады ў нас будзе іншая краіна. |
[ 11/07/2007 14:04 ] |
Жадаю вам посьпехау у барацьбе за вашы правы, але падаецца, што нядоуга вам iснаваць засталося. Прычына у тым, што альбо Лукашэнка вас даб'е, альбо будзеце вымушаныя знiкнуць пад коламi расiйскага бiзнесу. Вы згодны з такой не надта прывабнай перспектывай? Уладзiмiр |
Усім вядома, што народ нельга перамагчы. Шумчанка спрабуе прадставіць народ пры размовах з уладамі, калі існуюць праблемы. І 2005 год, калі Лукашэнка быў вымушаны сустрэцца з прадпрымальнікамі – пацьверджаньне гэтага. Ня думаю, што прадпрымальнікам варта болей баяцца расейскага бізнэсу, чым Лукашэнку. |
[ 11/07/2007 14:11 ] |
Анатолий, что такое политика? Вы не считаете, что политика прежде всего является отражением экономических интересов? Вы не раз заявляли, что не являетесь политьическим движением. В современном мире ничего нельзя добиться, не сотрудничая с политическими организациями, которых вы панически боитесь и постоянно дистанцируетесь от них. Не кажется ли вам, что ваша деятельность - это работа клапана скороварки? |
Я хачу правесьці лінію падзелу паміж Анатолем Шумчанкам як грамадзянінам і Анатолем Шумчанкам, за якім стаяць людзі, які ўзначальваюць арганізацыю, якая вельмі шмат чаго дамаглася для гэтых людзей і яшчэ здолее дамагчыся нямала. Калі казаць пра другі статус, то тое, што адбываецца з палітычнымі партыямі і структурамі ў сучаснай Беларусі – гэта праблема саміх палітычных структураў. Казаць пра тое, што я кагосьці “панічна баюся” ці баюся з кімьсці зьвязвацца – няслушна. Я, як і людзі, якія за мною стаяць, хочам бачыць тую сілу, якая будзе адказнай за свае дзеяньні і якая здолее абараніць людзей, якія за ёю пойдуць. Дарэчы, ніхто не перашкаджаў і не перашкаджае палітычным партыям удзельнічаць у акцыях прадпрымальнікаў на цэнтральных плошчах, як гэта было ў 2005 годзе, а тым больш вырашаць праблемы прадпрымальнікаў. |
[ 11/07/2007 14:43 ] |
Завяршаем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар. |
Я натхнёны – я сёньня наведаў будучыню, я спадзяюся. У мяне было адчуваньне таго, што робяць палітыкі і грамадзкія дзеячы ў любой нармалёвай цывілізаванай краіне. Я хачу выказаць шчырую падзяку Радыё Свабода і ўсім удзельнікам онлайн-канфэрэнцыі, падзякаваць ім за іх пытаньні, таму што гэта ёсьць неацэнным унёскам у разьвіцьцё і ўсталяваньне дэмакратычных каштоўнасьцяў і свабод у Беларусі. І вельмі добра, што Радыё Свабода гэтаму спрыяе як ніхто іншы. Спадзяюся, што ў будучыні ў нас будзе магчымасьць гаварыць у адкрытым эфіры, на большую аўдыторыю, і мы сустрэнемся ў эфіры якога-небудзь тэлеканалу – цяпер я гэта адчуў. Спадзяюся, што першы блін ня выйшаў комам, і вельмі вам усім удзячны. |
|
|