[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


13 Чэрвеня 2007
Барыс Нямцоў
Барыс Нямцоў нарадзіўся 9 кастрычніка 1959 г. Па адукацыі радыёфізік, кандыдат навук. У палітыцы з 1990 году – быў абраны нароным дэпутатам РСФСР, быў губэрнатарам Ніжэгародскай вобласьці, міністрам паліва і энэргетыкі, віцэ-прэмьерам Расеі. Разглядаўся ў якасьці аднаго з пераемнікаў Б. Ельцына на пасадзе прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Быў лідэрам расейскага Саюзу правых сілаў, дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. У 2004 годзе разам з віцэ-спікерам Дзярждумы Расеі Ірынай Хакамадай быў дэпартаваны з Беларусі. Сузаснавальнік Камітэту “2008: свабодны выбар”.

З інтэрвію Барыса Нямцова:

“Над Расеяй вісіць нафтавы праклён.. Я заняты працэсам аб’яднаньня дэмакратаў, рэагую на вострыя праблемы – фашызм, ксэнафобію. Калі ў краіне гэтулькі грошаў і яна знаходзіцца ў нафтавым апьяненьні, свабода і незалежнасьць нікому не патрэбныя. Усіх цікавіць глямур….

Алігархі – гэта людзі, якія валодаюць фінансавай, інфармацыйнай і палітычнай уладай. Алігархі ня зьніклі: у нас чэкісты зрабіліся алігархамі. У нас была прыватная алігархія, зрабілася чэкісцкая. Пад размовы пра дзяржаўнае рэгуляваньне і нацыяналізацыю яны кіруюць гіганцкімі манаполіямі гэтак, як пажадаюць. Гэта значна горш для эканомікі”.
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 11/06/2007 18:17 ]
Здравсвуйте. Скажите, вы как видите свою роль в будущем российской политики?
Я цяпер актыўна займаюся тым, каб, па-першае, дэмакратычная апазыцыя магла выставіць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах. Вы ведаеце, што цяпер даволі драматычная і непрыемная сытуацыя складваецца на расейскай палітычнай сцэне. Ужо аб'явілі сябе кандыдатамі ў прэзыдэнты ад апазыцыі Касьянаў, таксама былы старшыня Цэнтральнага банку Герашчанка. Вядомы расейскі дысыдэнт Уладзімер Букоўскі, які доўгія гады жыве ў Вялікай Брытаніі, таксама сказаў, што хоча ўдзельнічаць у выбарах. Магчыма, будзе ўдзельнічаць ячшэ хтосьці ад "Яблока" – Яўлінскі ці не Яўлінскі, невядома, і будзе вылучаны кандыдат ад СПС.

У прынцыпе, пры рэйтынгу Пуціна ў 75% такая раздробленасьць апазыцыі выглядае як палітычная недаразьвітасьць, палітычны інфантылізм. І мая задача – зрабіць усё, каб быў падпісаны нейкі мэмарандум аб вылучэньні адзінага кандыдата. Ідэя палягае ў тым, каб бліжэй да выбараў, бліжэй жа канца гэтага году вылучыць чалавека, найбольш папулярнага між расіянаў.

Паколькі праймэрыз, як у Амэрыцы, правесьці мы ня можам, дый нам і не дазволяць іх правесьці, то адзіны шанец – гэта правесьці буйнамаштабныя сацыялягічныя дасьледаваньні. У адрозьненьне ад Беларусі, у Расеі можна пакуль, прынамсі, праводзіць незалежныя сацыялягічныя дасьледаваньні, і той, хто з нас найбольш папулярны – той павінен застацца адзіным кандытатам, а астатнія павінны яго падтрымаць.
[ 11/06/2007 21:33 ]
Sp. Niamcou, jakaja roznica pamizh Lukashenkam i Pucinym? Ci zdoleu by Luakshenka kiravac Rasijaj?
Розьніца паміж імі, канечне ж, ёсьць. Але па-першае, Пуцін не ламае расейскую канстытуцыю і зьбіраецца сысьці пасьля другога тэрміну, што выгадна адрозьнівае яго ад Лукашэнкі. Па-другое, Пуцін не спрабуе ўсталяваць татальны кантроль над бізнэсам і сродкамі масавай інфармацыі, ён разумнейшы за Лукашэнку. Таму што ён кантралюе толькі найбольш палітычна значныя сродкі масавай інфармацыі – тэлебачаньне, шматтыражныя газэты, такія як "Комсомольская правда", "Аргументы и факты", у якіх тыражы больш за мільён.

Таксама ён разумнейшы і хітрэйшы, бо ён пакідае свабодную прэсу, калі яна малатыражная. Я маю на ўвазе радыястанцыю "Эхо Москвы", газэты "Коммерсантъ", "Ведомости", вялікую колькасьць інтэрнэтавых рэсурсаў – усё гэта цалкам адкрыта, у Маскве працуе Радыё Свабода… Ён, канечне, набліжаецца да Лукашэнкі паводле ўзроўню аўтарытарызму, але яму яшчэ, на шчасьце, далёка да Лукашэнкі.

Акрамя таго, Пуцін не зьяўляецца ізгоем. Як вы ведаеце, Расея ўваходзіць у "вялікую васьмёрку”, Пуцін вольна перасоўваецца па сьвеце, яго ўсюды прымаюць. Лукашэнка зьяўляецца пэрсонай нон грата, то бок – сапраўдны ізгой на ўзроўні Ахмадзінэжада, Фідэля Кастра, Кім Чэн Іра, Карымава й г.д. Лукашэнка – дыктатар у чыстым выглядзе, у вачах усясьветнага грамадзтва і ў вачах прыстойных расіянаў.

Пуцін – лідэр, схільны да аўтарытарызму, які імкнецца зьнішчыць палітычную канкурэнцыю, але тым ня менш не зьнішчае яе да канца, іначай я наўрад ці быў бы цяпер у гэтай студыі, а па-другое, наўрад ці мог бы адкрыта яго крытыкаваць у Маскве.
[ 11/06/2007 21:33 ]
Vy ne baicesia dlia siabe lesu Staravojtavaj, Palitkouskaj?..
Ведаеце, ваўкоў баяцца – у Расеі ня жыць. Я, шчыра кажучы, настолькі ўжо звыкся з нашай рэчаіснасьцю, у тым ліку і трагічнай рэчаіснасьцю, што, шчыра кажучы, боязі перад Пуціным, спэцслужбамі ў мяне няма.

У мяне быў толькі адзін выпадак у жыцьці, калі мяне ахоўвалі. Гэта калі я працаваў першым віцэ-прэм'ерам расейскага ўраду, і тады Басаеў, самы вядомы ў Расеі і цяпер зьнішчаны тэрарыст, ён тады вырашыў мяне забіць за тое, што я, калі быў намесьнікам прэм'ера па паліву і энэргетыцы, вырашыў пабудаваць нафтаправод у абыход Чачні, каб яны ня кралі касьпійскую нафту. І калі яны даведаліся, што такі нафтаправод ня проста на словах, а на справе будуецца, тады яны вырашылі мяне зьнішчыць. Гэта ў мяне быў адзіны выпадак, калі была ахова.

Шчыра кажучы, ахова – гэта скрайняя несвабода, гэта жахліва, таму, ведаеце, я лепей буду вольным чалавекам, чым кожны раз адчуваць на сабе сотні дапытлівых вачэй, якія незразумела чаму за мною ходзяць і сочаць. Акрамя таго, я павінен сказаць, што ў Расеі, у адрозьненьне ад Беларусі, апазыцыю наўпрост не забіваюць.

Журналісты – гэта, канечне, кашмарная гісторыя, з 90-х гадоў у Расеі забіта больша за 200 журналістаў, і, на жаль, улады лічаць журналістаў ворагамі, асабліва калі гэта журналісты незалежныя, і Паліткоўская – яскравы прыклад. Вы памятаеце, як Пуцін сказаў, што яна сваёй сьмерцю зрабіла болшую шкоду, чым сваімі крытычнымі публікацыямі, гэта я цытую Пуціна. Канечне, трэба быць супэрцынічным чалавекам, каб казаць падобныя рэчы.

Што датычыцца палітыкаў, то ў на няма такіх прыкладаў, як у вас з Ганчаром, Захаранкам, як са Зьмітром Завадзкім, на шчасьце. Ёсьць Хадаркоўскі – але Хадаркоўскі ня быў палітыкам у чыстым выглядзе. Гэта самы буйны расейскі бізнэсовец, мільярдэр, які вырашыў займацца палітыкай, карыстаючыся сваймі вялізнымі грашыма.

З гледзішча сёньняшняга рэжыму апазыцыя, у адрозьненьне ад беларускай, не прэсуецца такім чынам. Ну так, маршы нязгодных разганяюцца, Каспарава аштрафавалі на 1000 рублёў, але відавочна, што ягонаму жыцьцю, гэтаксама як і жыцьцю Касьянава, нічога не пагражае. І майму, спадзяюся, таксама.
[ 11/06/2007 21:46 ]
Спадар Нямцоў, ці можа сёньняшняя Расея быць стратэгічным партнэрам некага. Я мяркую, што ня можа. У каіне, дзе адсутнічае цярпімае стаўленьне да думак іншых краінаў, значнаменьшых памераў, ня можа быць партнэраў. А як Вы мяркуеце. Андрэй Белагубаў
Ну, я са шкадаваньнем вымушаны пагадзіцца з Андрэем. Рэч у тым, што адным з найбольш правальных участкаў дзейнасьці Пуціна – гэта зьнешняя палітыка. Па сутнасьці, за гады яго кіраваньня, амаль 8 гадоў, у Расеі не засталося сяброў. У нас альбо ворагі, сапраўдныя, альбо канкурэнты.

Давайце зірнем на постсавецйкую прастору. Украіна для Пуціна – вораг? Вораг. Таму што там перамагла дэмакратыя, аранжавая рэвалюцыя. Беларусь, дыктатарская Беларусь з таварышам Лукашэнкам – вораг! Таму што Лукашэнка ўвесь час Пуціна падманваў, і з адзінай валютай, і з сумесным прадпрыемствам зь "Белтрансгазам", падманваў, зразумела, і з саюзнай дзяржавай...

Я, дарэчы, іншаму зьдзіўляюся – чаму, напрыклад, Пуцін такі наіўны? Здавалася б, што ён як чэкіст павыінен быць вельмі падазроны ў стаўленьні да Лукашэнкі, няўжо ён думаў, што дыктатар калі-небудзь будзе дзяліцца сваімі гіганцкімі паўнамоцтвамі? Бо што такое адзіная валюта, сумесныя прадпрыемствы (якія яны ствараюць, але я ўпэўнены, што канец канцоў Лукашэнка іх кіне ўсё адно)? Зьніжэньне паўнамоцтваў Лукашэнкі. Відавочна на 100 %, што ніякіх нармалёвых хаўрусьніцкіх стасункаў між двума дыктатарамі быць ня можа. Разумееце, саюз можа быць толькі між дэмакратыямі. Калі б Беларусь была дэмакратыяй, і Расея была дэмакратыяй, то саюзную дзяржаву ці нешта падобнае да Эўразьвязу можна было б абмяркоўваць, а так яны як кошка з сабакам – увесь час тоькі высьвятляюць адносіны і нэрвуюць сваё атачэньне, народ на іх зусім ужо махнуў рукой, і беларускі, і расейскі.

Далей – Казахстан. Гэта ня вораг, гэта канкурэнт: энэргарэсурсы, пастаўкі на Захад. Той жа Азэрбайджан. Пра Грузію і Прыбалтыку я маўчу, вы самі ведаеце – сапраўдныя ворагі, прычым Пуцін у якасьці ворагаў абірае звычайна вельмі маленькія дзяржавы. У Грузіі – 4 мільёны, у Эстоніі – паўтара мільёны чалавек. Польшча – вораг, Чэхія – вораг, ЭЗ, які спрабуе вырашыць пытаньне Косава – вораг. Адзіная краіна, якую можна назваць сябрам Расеі на постсавецкай прасторы – гэта Армэнія, таму што ёй няма куды падзецца. Побач Турцыя, Армэнія памятае генацыд з часоў Атацюрка. Побач Азэрбайджан, Нагорны Карабах – дзікі канфлікт. Грузія – маленькая краіна, адна Расея застаецца.

Так што я так скажу: уся зьнешняя палітыка Пуціна – гэта палітыка абложанай крэпасьці. Гэта гіганцкая памылка Пуціна, гіганцкая. Ён па-ранейшаму лічыць, што вакол не самастойныя дзяржавы, а сатэліты, якіх увесь час трэба трымаць у цуглях і спрабаваць іх падпарадкаваць пернікам, бізуном, як заўгодна. Я лічу, што гэта агромністая памылка, і лічу, што хто б ні быў наступным прэзыдэнтам, гэтую памылку прыйдзецца выпраўляць, таму што Расея ня можа жыць у коле ворагаў, як і любая іншая краіна.

Цяпер – што можна было б зрабіць, каб Расея была больш сяброўскай і больш камфортнай для расіянаў і іх суседзяў, у тым ліку беларусаў? Расея павінна стаць дэмакратыяй. Дэмакратыя – гэта ў тым ліку павага да правоў малых краінаў, малых народаў. Як толькі Расея стане дэмакратыяй, я вас запэўніваю, у нас будуць нармалёвыя стасункі з усімі дэмакратычнымі краінамі – з Эўропай, з Украінай, з Малдовай і г.д. Калі скінуць Лукашэнку, а я спадзяюся, што гэта рана ці позна адбудзецца, тады ў нас будуць цудоўныя стасункі зь Беларусьсю.
[ 12/06/2007 11:30 ]
Добрый день, Борис. Вопрос может не по теме, но нам интересно узнать: какую музыку вы предпочитаете. Хватает ли времени на литературу и музыку?
Бадай, пачнем з музыкі. Я выхаваны на "Дып Пёрпл", "Пінк Флойд", "Куін", "Лэд Зэпэлін", натуральна – "Бітлз", "Машине времени", "Воскресении", ёсьць у нас вялікая Земфіра. Мая старэйшая дачка – вельмі любіць Земфіру, і я таксама. Ёсьць цудоўныя музыкі і ва Ўкраіне – "Акіян Эльзы", "Воплі Відаплясава", ёсьць беларускі "Ляпіс Трубецкой" – вельмі добры гурт, мы зь імі нават двойчы сустракаліся зь імі ў гэтым годзе. Я лічу, гэта сапраўды эўрапйескага клясу музыка. То бок, мне падабаецца рок, хард-рок 70-80 гадоў. Гэта не азначае, што я ня слухаю сучасную музыку – я і на канцэрт Мадоны хадзіў, мне вельмі падабаецца Эрык Клэптан – ну гэта вялікі, канечне, музыка – ён таксама да нас прыяжджаў, і я меў гонар зь ім паразмаўляць, гэтаксама як і з Полам Макартні, але ў асноўным – гэта музыка маёй маладосьці, якая цяпер ужо лічыцца клясычнай, так? "Бітлз" ужо мала хто адрозьнівае ад Моцарта і Бэтховэна...

Што да кніг ,то мне падабаецца мэмуарыстыка, кнігі пра гісторыю і эканоміку Расеі і сьвету. Нядаўна чытаў мэмуары Мусаліні. Мяне ўразіла ступень нянавісьці Мусаліні да Гітлера. Усім здавалася, што яны былі як два боты пара. З гэтых мэмуараў я зразумеў, чаму дыктатары, у тым ліку і ў нас, на постсавецкай прасторы ніколі адзін з адным не дамовяцца. Дзікая рэўнасьць, дзікае нежаданьне слухаць іншае меркаваньне, процьма розных комплексаў, чыста мужчынскіх. Таксама ўсім раю прачытаць мэмуары Чэрчыля – гэта фантастычная кніга, прычым вельмі сучасная, вельмі цікава напісаная. Калі чытаеш мэмуары гістарычных асобаў, то адчуваеш, што прайшло шмат гадоў. Калі чытаеш Чэрчыля – нічога не адчуваецца. Нібыта ён іх учора напісаў. Чаму ён такі сучасны і сьвежы? Таму што ён быў чалавекам нутарана свабодным і шчырым, прынамсі з самім сабой. Канечне, ён бараніў інтарэсы Брытаніі – а чые ён павінен, уласна, быў бараніць? Канечне, і пра Сталіна, і пра Гітлера ён пісаў непрыемныя рэчы, але праўдзівыя. Хто ясна думае, той ясна выказваецца. Вось Чэрчыль вельмі ясна выказваецца.

Нядаўна я прачытаў кнігу Гайдара пра Савецкі саюз, называецца "Гібель імпэрыі" – раю беларускім слухачам гэтую кніжку прачытаць, калі яна толькі там не падцэнзурная. Гэта вельмі цікава, як насамрэч Савецкі саюз быў асуджаны да развалу, прычым не з-за дэмакратаў, нягоднікаў, і не з-за Белавескай пушчы, а з-за гіаганцкага эканамічнага крызісу, які пакрыёма цягам 10 гадоў прывёў краіну да татальнага банкруцтва, да стамільярдных даўгоў, калі ні эўрапейцы, ні амэрыканцы не пазычалі нам, каб набыць хлеб, да гіганцкага дэфіцыту на постсавецкай прасторы... І ніякіх шанцаў вярнуць гэтую махіну, якая памірала, задыхалася ад недахопу хлеба і паліва, ніякіх шанцаў вярнуць яе ў стан магутнай імпэрыі не было. Што зрабілі ў Белавескай пушчы – зафіксавалі факт летальнага выніку. Яны не забілі дзяржаву, а як патолягаанатамы прыйшлі і сказалі: "пацыент памёр". Вы разумееце, што з рэанімацыі ніхто яшчэ сьвежы і румяны не выходзіў, таму, на жаль, ужо аднаўленьне эканомікі на постсавецкай прасторы было вельмі балючай справай.

Я сам напісаў дзьве кніжкі. Адна называецца "Правінцыял", другая – "Правінцыял у Маскве". Цяпер я напісаў новую кнігу, якая яшчэ ня выйшла, яна называецца "Бяз фальшы" – гэта пра апошнія 10 гадоў маёй грамадзка-палітычнай дзейнасьці ўжо ва ўрадзе Расеі – вайна з алігархамі й г.д. Дарэчы, гэта я прыдумаў тэрмін "алігарх"... Калі робіш унёсак у расейскую мову і ў усясьветную лексіку, пра гэта варта напісаць... Кніжка аўтабіяграфічная, але яна зьвязаная і з алітычнымі праблемамі, у тым ліку ёсьць сёе-тое пра Беларусь – у прыватнасьці, пра маю дэпартацыю разам зь Ірынай Хакамадай. У адрозьненьне ад Чэрчыля, якому дапамагала 20 чалавек, я пішу сам. Спачатку – на дыктафон, таму атрымліваецца вельмі жывы тэкст.
[ 12/06/2007 12:01 ]
Якія вашыя адносіны да Аляксандра Мілінкевіча? Ці лічыце вы, што ён пакуль застаецца лідарам дэмакратычных сіл Беларусі, ці, наадварот, што яго трэба зьмяніць?
Я лічу, што я ня маю права казаць, ці трэба мяняць Мілінкевіча, ці не. Я зь ім некалькі разоў сустракаўся, ён зрабіў на мяне вельмі добрае ўражаньне, гэта чалавек вельмі інтэлігентны, прыстойны, патрыёт Беларусі, эўрапейскага складу палітычны дзяяч і дэмакрат.

Канечне, быць у апазыцыі да Лукашэнкі і пры гэтым заставацца на плыву, заставацца лідэрам – складаная задача. Наколькі я ведаю, у Беларусі зноў няма адзінага лідэра, ёсьць штосьці накшталт каардынацыйнай рады. Думаю, што галоўны посьпех беларускай апазыцыі ў тым, што на момант прэзыдэнцкіх выбараў апазыцыя паспрабавала знайсьці адзінага кандыдата. Гэта, дарэчы, да канца не атрымалася, таму што быў і Казулін, і Мілінкевіч, але тым ня менш такая спроба была зьдзейсьненая, яна была вельмі сур'ёзнай, і для Расеі гэта вельмі станоўчы прыклад.

Я думаю, што Мілінкевіч будзе актыўным удзельнікам апазыцыйнага руху, а ў якой ступені ён застанецца лідэрам – мне цяжка сказаць, бо ведаеце, жыцьцё складанае, і час нельга павярнуць назад. Галоўнае, што на этапе, калі трэба гэтага лідэра вылучаць, каб быў вылучаны адзіны лідэр. Прозьвішча, як бы гэта ні было для некага дзіўным, асаблівага значэньня ня мае. Лідэр павінен быць адзін.
[ 12/06/2007 15:20 ]
Ці не нагадвае вам сытуацыя ў Расеі (разгоны апазыцыйных "маршаў нязгодных") кальку з беларускіх падзеяў (супрацьстаяньне рэжыму й апазыцыі)? Як вы лічыце, тое, што рэжым пачаў выпускаць палітвязьняў (тых, каму да тэрміну засталося няшмат) сьведчыць пра "дэмакратызацыю" улады ці толькі пра спробу самапіяру й прагу грошаў (па-мойму, якраз пра другі варыянт)?
Так, я згодны наконт калькі. Эўропа, мне здаецца, паставіла на Лукашэнку крыж. Я ня ведаю, што можа зрабіць Лукашэнка – толькі сысьці. Калі ён сыдзе і абвесьціць свабодныя выбары, можа быць, гэтыя ягоныя дзеяньні яго неяк рэабілітуюць. Хаця, павінен вам сказаць – вось Піначэт, ён жа сам сышоў, а яго потым увесь час спрабавалі судзіць. Канечне, Лукуашэнка не Піначэт, ён 15 тысячаў чалавек не забіў – мы ведаем, колькі ён забіў. Гэта канечне кашмар, што ён забіў чацьвярых апазыцыянэраў, але гэта, тым ня менш, не 15 тысяч. Карацей кажучы, гарбатага магіла выправіць.

Наконт маршу: чым бліжэй выбары, чым бліжэй момант, калі Пуцін сыдзе з Крамля, тым больш там параноі. Яны ня толькі баяцца "Іншай Расеі" ці "Маршу нязгодных", яны ўжо ўласнага ценю баяцца. Яны паранаідальна баяцца магчымасьці аранжавай рэвалюцыі. Гэта ўзровень неадэкватнасьці, які нават з Лукашэнкам цяжка параўнаць. Маштабы пагрозаў стабільнасьці, якія сыходзяць з Крамля, калі яны гатовы людзей дубцамі разганяць, настолькі вялікія, што той, хто рэальна ўяўляе пагрозу для стабільнасьці ў Расеі – гэта сам Крэмль.
[ 12/06/2007 16:08 ]
Yvazhemui Boris Efimovich, Pomimo lichnux kontaktov, otkyda Vy cherapete informatsiju? Nazovite, pozhaluista, Vashi lubimue istochniki, a takzhe expertov i kommentatorov, chji mnenie na Vash vzgliad dostoiny vnimanija. Spasibo.
Калі казаць у цэлым, то я чэрпаю інфармацыю з інтэрнэту – дзякуй богу, у Расеі інтэрнэт свабодны. Гэта расейскія да сёньняшняга дня свабодныя газэты, "Ведомости" і "Коммерсантъ", гэта адроджаны, вельмі добры часопіс "Новое время", дзе працуе і Валерыя Навадворская. Калі казаць пра Беларусь, то мы ўвесь час падтрымліваем кантакты з Паўлам Шараметам, Анатолем Лябедзькам, Аляксандрам Дабравольскім, Сьвятланай Калінкінай. Ёсьць сайт "Белорусский партизан", кнігі пра сучасную Беларусь...

Мяне наагул Беларусь цікавіць, магу вам сказаць, што існуюць дзьве краіны, якія мацней уплываюць на Расею, чым увесь сьвет – гэта Ўкраіна і Беларусь. Прычым уплываюць дыямэтральна супрацьлегла, калі казаць пра палітычны ўплыў. Расея між дэмакратычнай Украінай і дыктатарскай Беларусьсю імкліва рухаецца ў бок Беларусі. Напачатку кіраваньня Пуціна мы былі недзе пасярэдзіне, а цяпер імкліва набіжаемся да Лукашэнкі, адбываецца “лукашызацыя Расеі”, што, канечне, вельмі дрэнна для ўсіх.
[ 12/06/2007 19:05 ]
Как Вы относитесь к высказыванию Позняка по поводу того, что Милинкевич - московский проект
Гэта поўнае глупства. Ёсьць у расейскай і беларускай апазыцыі адная і тая ж забава: падазраваць любых людзей, у тым ліку і цалкам годных, у тым, што яны - агенты Крамля. Я лічу, што такія паводзіны - не прыкмета інтэлекту.
[ 12/06/2007 19:23 ]
Насколько спецслужбы России осведомлены о белорусском режиме, его связях и афёрах с российскими партнерами? И - является ли путинская Россия угрозой для лукашенковской Беларуси, -- в сыысле угрозы независимости?
Я думаю, што з боку Расеі пагрозы незалежнасьці Беларусі ніякай няма. Расейскі рэжым такі агрэсіўны, але адначасова – вельмі неэфэктыўны. Яны вельмі дрэнна кіруюць сваёй краінай, і спэцслужбы – яны ж дэградавалі ў Расеі.

Ёсьць дзьве справы: забойства Яндарбіева. Расейскія спэцслужбы забілі лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Яндарбіева ў Катары. Імгненна іх злавілі, праз хвіліну. Потым – справа Літвіненкі. Ну ясна, што справа зьвязаная з супрацоўнікамі расейскіх спэцслужбаў. Іх таксама вылічылі, не схапілі, а набралі доказаў.

Яны мала прафэсійныя, дэградавалі. Таму што пасьля распаду СССР ніхто не зьвяртаў на спэцслужбы сур'ёзнай увагі, яны ўсе ўцяклі ў прыватныя структуры. А па-другое, цяпер няма грамадзкага кантролю за спэцслужбамі, таму яны там карупцыяй займаюцца, крадуць, падслухваньнем-падглядваньнем займаюцца, даносамі на палітычных апанэнтаў і адзін на аднаго... А пры гэтым іхны прафэсійны ўзровень падае.

Што да інфармаванасьці. Я думаю, што рука руку мые. Ня думаю, што расейскія спэцслужбы ў чымсьці лепшыя за лукашэнкаўскія. Яны, канечне ж, маюць настальгію па мінуўшчыне. Мне здаецца, што Лукашэнка больш агрэсіўна дзейнічае цераз спэцслужбы ў Расеі, чым наадварот. Наколькі я ведаю, нават канфідэнцыйная інфармацыя, якая абмяркоўвалася ў нас на ўзроўні ўраду, тут жа трапляла на стол Лукашэнку. А наадварот – ня ведаю, шчыра кажучы. Мне здаецца, што беларускія спэцслужбы проста цераз старыя сувязі, можа – за грошы атрымліваюць інфармацыю з Расеі даволі апэратыўна. І Лукашэнка сур'ёзна займаецца гэтым пытаньнем.
[ 13/06/2007 12:06 ]
Пойдет ли Путин на третий срок? Если нет, то кто, по-вашему, станет его преемником? Антон, Узда
Антон, Пуцін ужо столькі разоў гаварыў, што ня пойдзе на трэці тэрмін, што, я думаю, ён ужо сам сябе ўгаварыў не ісьці. Хто пераемнік? У яго пакуль два наступнікі. Дзьмітры Мядзьведзеў - гэта адзіны чалавек у ягоным атачэньні, які ня быў супрацоўнікам КГБ і ФСБ, а другі - калега Пуціна па спэцслужбах Сяргей Іваноў.
[ 13/06/2007 12:34 ]
Пытаньне праз SMS: G-n Nemtsov! Esli Kosovo poluchit nezavisimost', to v kakoy stepeni eto povliyaet na usilenie separatizma v RF? Timofey, Mogilevskaya obl.
Ня думаю, што ў Расеі прыклад Косава на нешта паўплывае, а вось што тычыцца Паўднёвай Асэтыі, Абхазіі і Прыднястроўя, то гэта вельмі моцна будзе стымуляваць гэтыя тэрыторыі да аддзяленьня ад Грузіі і адпаведна Малдовы. Я наагул зьдзіўляюся, чаму Злучаныя Штаты і Эўропа настолькі блізарука да гэтага ставяцца.

Я не лічу, што праблему Косава неабходна неадкладна вырашаць. Па-першае, сэпаратысты актывізуюцца, а па-другое – гэта Пуціну разьвязвае рукі. Ён скажа Саакашвілі і Вароніну прыблізна так: "Чым, уласна кажучы, Абхазія адрозьніваецца ад Косава, патлумачце? І там, і там быў генацыд. Там сэрбаў выгналі з Косава, тут – грузінаў з Абхазіі. І тут, і там пераважная бальшыня патрабуе незалежнасьці. Якая розьніца між вамі?"

Вы разумееце, як гэта абвострыць на постсавецкай прасторы праблему ўцекачоў? Канкрэтна для Беларусі гэта азначае адно – плыня ўцекачоў. Няважна, адкуль – яны паедуць. Як гэта было з чачэнцамі, вы ведаеце, зь сярэднеазіяцкімі жыхарамі.

Таму я лічу, што праблема Косава павінна быць вырашаная “палюбоўна”. У якасьці прыкладу магу прывесьці гісторыю Кэмп-Дэйвідзкіх пагадненьняў між Эгіптам і Ізраілем. Вы ведаеце, што быў заключаны мір, за што Генры Кісінджэр атрымаў Нобэлеўскую прэмію, і мір быў заключаны на вельмі зразумелых умовах: і эгіпцяне, і ізраільцяне атрымалі за гэта грошы.

Таму я лічу, што павінна быць адпаведнае фінансаваньне сэрбаў і, натуральна, касавараў. Фінансаваньне. Што хочуць сэрбы? Думаю, павінны быць гарантыі адпаведныя ад Эўразьвязу. Сэрбы самі павінны дамовіцца з касаварамі. Пры фінансавай і палітычнай падтрымцы эўрапейцаў, амэрыканцаў і, канечне, расейцаў.
[ 13/06/2007 12:45 ]
Прежде всего, хотел поблагодарить Вас за реальную поддержку демократических перемен в Беларуси. На Ваш взляд, как долго продержиться этот режим власти в Беларуси с помошью мощной поддержки имперских сил в России? С уважением Алесь
Алесь, я павінен сказаць, што вельмі шмат залежыць ад Беларусі і ад беларускага народа. Я разумею, што гэта банальна, але пакуль усярэдзіне краіны ня будзе вялікай падтрымкі апазыцыі і непрыняцьця Лукашэнкі, да таго часу ніхто на вас паўплываць ня здолее – ні імпэрская Раеся, ні дэмакратычная Эўропа, ніхто.

Другое. У прынцыпе, калі вы думаеце, што Пуцін моцна падтрымлівае Лукшаэнку – вы памыляецеся, гэта ня так. Пуцін яго не пераносіць, калі казаць коратка. Іншая справа – ён баіцца, што зьмена Лукашэнкі на некага іншага прывядзе да таго, што ўплыў Расеі на Беларусь паслабіцца.

Баяцца гэтага – глупства. Рэч у тым, што беларуская эканоміка моцна адрозьніваецца ад украінскай, яна завязаная на Расеі працэнтаў на 90. Галоўны беларускі рынак – Расея, дзе прадаецца бальшыня вырабленых у Беларусі тавараў. Таму любы лідэр, нават самы праэўрапейскі, ён ня будзе па жывому сячы, зьнішчаць уласную эканоміку. Ён будзе спрабаваць рухаць яе ў Эўропу пры захаваньні добрых адносінаў з Расеяй. Мне здаецца, што гэта натуральна.

Што датычыцца Лукашэнкі, то ўсур'ёз ніякага ўплыву Расеі на Беларусь няма. Ёсьць эканамічная залежнасьць Беларусі, гэта праўда, але палітычнага ўплыву на Лукашэнку ў Пуціна няма, і ня будзе, пакуль ён будзе сябе так двухсэнсоўна паводзіць. Я наагул лічу, што ключ рашэньня лукашэнкаўскай праблемы ляжыць у Расеі, і ў меншай ступені ў Эўропе. І пры жаданьні любая ўлада магла б гэтую праблему вырашыць. Прычым з карысьцю для Расеі і Беларусі. Але яны баяцца, ім здаецца, што калі Лукашэнку прыбраць, будзе яшчэ горш. Гэта ня так, горш не бывае.
[ 13/06/2007 13:49 ]
Каким вы видите союз России и Беларуси
Паслухайце, ну можа ўжо хопіць дурыць адзін аднаго? Ужо дзесяць гадоў дурым сабе мазгі. Я вам магу сказаць: пры Пуціне і Лукашэнку ніякага саюзу ніколі ня будзе, саюз можа быць толькі між дэмакратыямі.

Паглядзіце на Эўропу – Эўропа ёсьць саюзам, з адзінай валютай, адзінай мытнай тэрыторыяй, ніхто не перашкаджае руху працоўнай сілы й г.д. Чаму Эўропа аб’ядналася? Таму што яна дэмакратычная. Пакуль ваш Лука сядзіць у Менску, а наш сядзіць у Крамлі, саюзу ня будзе, яны – галоўныя перашкоды для збліжэньня нашых краінаў. Збліжэньне будзе, калі будзе дэмакратыя.
[ 13/06/2007 13:57 ]
Добры дзень,паважаны Барыс Яфімавіч. Раней манера выказвання Вашых палітычных думак у спрэчках і дэбатах адрознівалася дастатковай дыпламатычнасцю. Зараз, на маю думку, яна нагадвае метады Жырыноўскага. Гэта асэнсованы крок з пункту гледжання паліттэхналогіяў, альбо не? З павагай, Павел Місуна.
Цяпер у мяне ёсьць дзівосная магчымасьць казаць тое, што я думаю. Рэдкая магчымасьць. Калі я кіраваў партыяй, я паводзіў сябе больш асьцярожна. Цяпер я ўсяго толькі сябра палітычнай рады СПС, свабодны, незалежны чалавек, і маю шчасьце гаварыць так, як лічу патрэбным. Дарэчы, чым больш ясна выкладаеш свае думкі, тым лепей яны даходзяць да людзей, а калі ўвесь час кажаш "або", "аднак", "калі б", то гэта не зусім зразумелая мова.
[ 13/06/2007 16:12 ]
Чаму Салжаніцын, такі вялікі пісьменьнік, мог сустракацца за кубкам гарбаты з Пуціным, які яго сустракаў з кайданкамі у Нямеччыне, калі вывозілі Салжаніцына за мяжу? Гэты прафэсійны чэкіст і шпіён у Нямеччыне сачыў за кожным яго рухам. І чаму сёньня ён сьцеле яму дывановую дарожку? Гэта абраза для Салжаніцына, што такі чалавек можа сьцяліць яму дывановую дарожку. Гэты камуніст і кэдэбіст да мозгу касьцей. Я наагул ня ведаю, як можна абіраць Іванова, другога кэдэбіста, у будучыя прэзыдэнты? Вось у мяне такое пытаньне. Адкажыце, калі ласка.
Шчыра кажучы, я таксама ня ведаю, як можна галасаваць за такога чэкіста, як Іваноў, які, апрача таго, што быў чэкістам, дык яшчэ і разваліў расейскія ўзброеныя сілы, завёў іх у нечуваную карупцыю, дзедаўшчыну – вы ведаеце колькі соцень, тысячаў хлапцоў гінуць пад кіраўніцтвам таварыша Іванова ва ўзброеных сілах, вяртаюцца адтуль калекамі.

Мы вельмі добра памятаем, як ён сябе агідна паводзіў, калі тануў наш падводны човен "Курск", калі ён брахаў усяму сьвету, што ён вядзе перамовы з маракамі. Мы добра памятаем, калі ў часе Бэсланскай трагедыі, калі забівалі нашых дзяцей, ён праводзіў вучэньні па барацьбе з тэрарызмам – ва Ўладзівастоку, зьвярніце ўвагу...

Мы ведаем, што ягоны сын забіў старую жанчыну на дарозе, а Іваноў прыклаў усе намаганьні, каб гэтая справа была закрытая. Так, гэты чалавек можа стаць прэзыдэнтам, і гэта будзе агромністая праблема для Расеі і для нашых суседзяў.

Што да першай часткі пытаньня – пра Салжаніцына. Я ня думаю, што Салжаніцын ёсьць вялікім прыхільнікам Пуціна. Я знаюся зь ягоным старэйшым сынам, Ермалаем, і наколькі я ведаю, Салжаніцын вельмі абураны тым, што Пуцін зьнішчыў мясцовае самакіраваньне. Салжаніцын якраз лічыў, што Раеся павінна падымацца зьнізу. Канечне ж, яму не падабаецца цэнзура й г.д.

Але не забывайцеся, што Салжаніцыну ўжо шмат гадоў, і што ён ня толькі ў лягерах прасядзеў 19 гадоў, але яшчэ і на рак хварэў пасьля гэтага, і меў вельмі цяжкое жыцьцё. І пагадзіцеся, што ў такім узросьце ён наўрад ці здольны на нейкі публічны пратэст, на нейкую барацьбу.

Давайце прыгадаем Ельцына, сьветлай памяці – ня думаю, што ён быў у захапленьні ад таго, што рабіў Пуцін, але ў 75 год у яго проста сілаў не было пратэставаць. І гэта трэба разумець.
[ 13/06/2007 16:13 ]
Пытаньне ад Радыё Свабода: Ці разглядаеце вы сам сябе як магчымага верагоднага кандыдата на пасаду прэзыдэнта РФ?
Вы ведаеце, гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца на зьезьдзе Саюзу правых сілаў, зьезд адбудзецца ў верасьні. Як вырашыць зьезд, так і будзе. Для нас надзвычайна важна, каб быў адзін кандыдат ад апазыцыі і каб Саюз правых сіл удала і пасьпяхова выступіў на будучых парлямэнцкіх выбарах у сьнежні 2007 году.
[ 13/06/2007 16:45 ]
Завяршаем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар.
Ведаеце, у мяне ёсьць мара: прыехаць у дэмакратычную свабодную Беларусь. Думаю, што гэтую мару падзяляюць са мной мільёны грамадзянаў Беларусі і вельмі вялікая колькасьць грамадзянаў Расеі. Я б хацеў, каб гэта адбылося пры нашым жыцьці, каб вызваленьне Беларусі адбылося, пакуль мы яшчэ не надта старыя і пакуль у нас яшчэ не зьявіліся ўнукі і праўнукі... Я на гэта спадзяюся. І я мару пра той дзень, калі я прыеду ў Менск, і мяне будуць сустракаць не КДБісты з пахмурнымі вачыма, а сымпатычныя ўсьмешлівыя твары эўрапейскіх беларусаў.
 галоўная
 угару