[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


12 Верасьня 2007
Станіслаў Шушкевіч
У сераду 12 верасьня а 13-ай гадзіне па менскім часе на вэб-сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя са Станіславам Шушкевічам.

Станіслаў Шушкевіч (нарадзіўся ў 1934 годзе), доктар фізыка-матэматычных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі.

У 1989-1991 народны дэпутат СССР, член Міжрэгіянальнай групы. У 1990-1996 – дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, першы намесьнік Старшыні, з верасьня 1991 па студзень 1994 –Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі. У сьнежні 1991 разам з Б. Ельцыным і Л. Краўчуком падпісаў у Віскулях пагадненьне ад скасаваньні СССР і стварэньні СНД. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня.

Вылучаны Лехам Валенсам на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру за 2007 год.
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 10/09/2007 22:14 ]
Паважаны Станіслаў Станіслававіч! Ці лічаце ВЫ Лукашэнку самастойным палітыкам, ці ўсё ж ён абсалютна падпарадкаваны Маскве! Ці можа зараз адбываецца яго нейкая трансфармацыя (хаця асабіста я ў гэта ня веру). Дзякуй.
Я не выключаю, што Лукашэнка Думае, што ён самастойны палітык. Але ое, што ён на 100% падпарадкаваны, і ня можа быць не падпарадкаваны - гэта адназначна. Таму што ён з таго пачаў: ён прыкідваўся. што ён адзіны тут сябра Расеі, а ўсе астатнія -- ворагі. І дзякуючы гэтаму атрымаў падтрымку Расеі. І цяпер ён павінен адпрацоўваць гэта. Крэмль яму нешта дыктуе --і ён гэта абавязаны выконваць.
[ 10/09/2007 22:31 ]
Shanouny Stanislau Stanislavavich! Ujavim sabe sytuacyju: jios'c' magchymas'c' adkrucic' chas nazad...pachatak 90-h, Vy - s'piker Viarhounaga Savetu. Ci zrabili b Vy shtos'ci pa-inshamu? I kali tak - shto kankretna? Z pavagaju Dzianis
Відавочна, я б нічога не зрабіў інакш. Таму што калі ўлічыць тыя абставіны, якія былі тады, мы зрабілі шмат. Адзінае, што трэба было б зрабіць не зусім так - гэта мець меньшы давер да тых, хто быў вакол мяне. Але я думаю, што гэта было б яшчэ горш. І таму, прабачце за такую пастаноўку адказу на пытаньне -- я б рабіў усё, як разумеў. І сёньня так раблю -- як разумею, так і раблю.
[ 10/09/2007 23:10 ]
Павааны спадар Шушкевіч, наколькі верагодна аб'яднанне сацыял-дэмакратаў, у якім фармаце яно можа адбыцца, ці зможаце вы альбо Статкевіч ці Казулін абмежаваць свае амбіцыі? І яшчэ пытанне: ці есць увогуле падставы дзеля аб'днання, якія? З павагай Юрась Высоцкі г. Смаргонь.
Падставы для аб'яднаньня ёсьць, і што да маіх уласных амбіцый, дык іх утаймаваць вельмі проста. Я ўжо нават запрашаў пэўных паважаных людзей узначаліць Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду. Я бачу вельмі пэрспэктыўнага маладога палітыка, якому б з задавальненьнем аддаў бы гэтыя лейцы і, думаю. што пераканаў бы зьезд так зрабіць. Але пэўныя прапановы зьезд не прыняў. Справа ў тым, што аб'ядноўвайце, не аб'ядноўвайце -- няма тых дзеяньняў, якія супярэчаць адно другім. Мы ўсе супрацьстаім гэтай уладзе, бо яна цемрашальская, яна нас зьневажае, яна не прававая. Яна не паважае правы чалавека. І тут мы ўсе разам. А што да фармальных аб'яднаньняў і груповак -- дык, можа. яно і ня так дрэнна, што ёсьць некалькі структур, якія сёньня адна другую не ганьбяць. Вось гэтага мы дасягнулі. Мы сёньня робім адну справу. І калі нехта хоча нешта рабіць крышку інакш, як напрыклад, БСДГ, яна ня так падыходзіць да выбараў -- гэта не перашкаджае нам працаваць разам.
[ 10/09/2007 23:54 ]
Таму "калосу на гліняных нагах" - Савецкаму Саюзу - Вы, разам з Ельцыным і Краўчуком, далі сваімі подпісамі тры кропкі апоры, таму ён не прыдушыў, падаючы, блізкіх і далёкіх суседзяў - толькі за гэта Вы варты Прэміі міру. Тым болей, што ніколі Вы не пашкдавалі аб сваім учынку і не пайшлі на службу рэжыму, як гэта зрабілі некаторыя. А вывад атамнай зброі?! Калі б гэтая справа зацягнулася, дык мы б сёння былі замініраванай краінай. Падтымліваю тых, хто вылучыў Вас на Нобелеўскую прэмію міру і зычу Вам перамогі. Кнехт
Вельмі ўдзячны за такі адказ, фактычна, на пытаньні іншых. Я ня вельмі высока ацэньваю шанцы на атрыманьне прэміі, таму што там так шмат дастойных асобаў, якія зрабілі шмат для чалавецтва. Але я перажыву вельмі лёгка, калі некаму зь іх прысудзяць, таму што ёсьць вельмі дастойныя. Але за гэтае пытаньня я вельмі Вам удзячны.
[ 11/09/2007 00:33 ]
Dzien dobry Pan Stanislaw Szuszkiewicz.Pytania do Pana.1.Tut w Polsze oczien mnogo cziczienskich prawokatorow,urze wtoroj raz ja poluczaju ot nich ugrozy i abrazliwyje slowa.Jak w takoj situacyji dolrzen wiesci Bielaruski emigrant u katoraga rzena i 3 dietiej za spinoj i kto eti czicziency sowki,kadyrowcy,albo supracowniki kriemlia.? 2.Jak Wy dumajecie razumiejet li lukaszenko kogda zaigrywajet z islamskim radikalnym rierzymam w Iranie szto Bielaruskij Narod jak i wsie Chryscjanskije narody nachoditsia pod jadiernym pricelom etogo islamskogo tierroristiczieskogo rierzyma.Srazu choczu skazac szto k normalnym Musulmanam otnoszus z pawagaj i cierpienijem. Dziakuj. Pospiechau Wam.Ideju Pana L.Walensy padtrymliwaju.Warszawa,Polska,Mikolaj Saskiewicz,10.09.2007r.Ja z Bielarusi.
На першае пытаньне. Я таксама часта бываю ў Польшчы. сустракаўся там і з чачэнцамі, і ніколі ніякай нянавісьці не было ў іх. Падумайце, ці правільна Вы самі сабе паводзіце. А што да другога пытаньня, дык можна заігрываць з рознымі рэжымамі, калі яны прававыя і законныя. А заіграваньне з тэрарыстамі -- ісламскімі, хрысьціянскімі (таксама такія існуюць), нацысцкімі -- гэта недапушчальна. У мяне ўражаньне, што наш не зусім законны прэзыдэнт заігрывае ня з тым, кім трэба.
[ 11/09/2007 04:56 ]
kak vy sami dumaete.vy dostoiny nobelevskoi premii.i nazovite svoi dostizheniya esli vy dostoiny.
Ці дастойны я -- вырашаць іншыя. І калі мне прэмію не дадуць, гэта ня значыць, што я яе недастойны, бо там шмат вельмі дастойных. І я ўжо тым ганаруся, што мяне намінавалі на гэтую прэмію.
[ 11/09/2007 09:34 ]
Вот дождётесь: появится простой, как 5 копеек дядька, который будет говорить то же самое, что бацька в 94-м: власть зажралась, у министров дачи, коттеджи и мерседесы, а простые люди в трёшках пятью смьями ютятся, а вот при мне всё будет для народа: м2 700 долларов, зарлата - 1000. Оглянуться не успеете и толпы недовольных тёток и дядек абсолютно абыяковых до "погони" и БКБ флага будут гаманить на Октябрьской площади. Мне хотелось бы, чтобы этим человеком был кто-нибудь вменяемый: Вы, Вечёрко, Калякин - кто угодно, только не второй Лукашенко. Народ хочет знать: сколько при Милинкевиче будет стоить квадратный метр в квартире, палка колбасы и талончик на проезд, а оппозиция их всё свободой кормит. Почти все люди, которым нужна свобода, вышли 19 марта 2006 года, оказалось, что их не так уж и много. Не кажется ли вам, что нуно смещать акцент на более популярные и понятные вещи? Популизм - это не плохо, если потом сдерживать обещания или хотя бы честно пытаться их сдержать. По-моему это ясно как божий день. Такой слепой оппозиция быть не может, значит она действует осознанно. Впечатление, будто их устраивает их статус вечных оппонентов, и власть им совсем не нужна.
Тут пераблытана шмат рэчаў. Даць абяцаньне, што будзе танная каўбаса альбо танны кв.мэтар жылой плошчы -- гэта несур’ёзна. Ёсьць адзін надзейны крытэр: калі людзі жывуць ва ўмовах свабоды, яны жывуць лепей, яны працуюць больш эфэктыўна, у іх лепшы настрой. Яны будуюць свабоднае грамадзтва. Вашы папрокі ў адрас людзей, што яны не папулісты -- яны няправільныя. Нельга падманваць людзей. Іншая справа, што трэба быць памяркоўным чалавекам, ня трэба называць рэчы заўсёды сваімі імёнамі. Калі лечаць хворага -- яму не заўсёды гавораць праўду пра яго хваробу. І тут Вы, відавочна, маеце рацыю, што, можа, акцэнты нашы палітыкі выбіраюць ня тыя. Гэта добры папрок у іх адрас, і я таксама магу задумацца, і ў гэтым сэнсе Вашае пытаньне мне падабаецца.
[ 11/09/2007 11:39 ]
Як Вам падаецца, на чым перад усім павінен засяроджвацца першы незалежны тэлеканал БелСат, які неўзабаве пачне сваю дзейнасьць у Польшчы? Ці ёсьць нешта, чаго на Вашую думку ён рабіць не павінен?
Мне вельмі імпануе правіла, якое існуе ў ЗША: Кангрэс (г.зн, палітыкі высокага ўзроўню) ня ўмешваюцца ў справы СМІ. І я б таксама не хацеў даваць парады прафэсіяналам. Я хацеў бы, каб там, на канале, былі прафэсіяналы, гэта значыць людзі, людзі, якія хочуць данесьці не сваю думку, а думку іншых. І калі будуць падаваць меркаваньні ў нескажоным выглядзе, і каб да каналу мелі ўсе палітыкі Беларусі, і з апазыцыі, і не з апазыцыі, каб там была вольная думка. Спадзяюся, так яно і будзе.
[ 11/09/2007 16:29 ]
Добрый день! С позволения «Радио Свабода» объединю несколько вопросов в одном: Станислав Станиславович, на Ваш взгляд, «национальная гордость» - это здоровое чувство? Может быть, самоирония, самокритика, чем, на мой взгляд, в последнее время занимаетесь Вы, более конструктивны? Что вызывает у Вас чувство гордости сегодня? Вообще – нам есть чем гордиться? Спасибо за ответ. Ирина.
Ня ведаю, што Вы называеце самаіроніяй. Канешне, без пачуцьця іроніі мы будзем вельмі змрочнымі. Але што да нацыянальнай годнасьці -- я вельмі ганаруся тым, што я беларус, што ніхто з маіх родных і блізкіх не адрокся ад беларускасьці, ганаруся, што мы людзі талерантныя і ў нас няма нянавісьці да іншых.
[ 11/09/2007 16:33 ]
Здравствуйте! Господин Шушкевич, как Вы относитесь к нарождающемуся поколению молодых людей без корневой системы, не привязанных к Родине, к её истории, традициям? Как бы Вы сформулировали национальную идею Беларуси?
Я вельмі добра стаўлюся да моладзі. Наша бяда і наша, у пэўнай ступені, віна, што яны ня могуць атрымаць належную адукацыю. Яны зьяўляюцца ахвярамі той прапаганды, якая штодзень гучыць па радыё і тэлебачаньні. Але на сёньняшні дзень немагчыма цалкам ізаляваць людзей ад праўды, бо ёсьць сучасныя сродкі сувязі. Тыя, хто шукае праўду -- і сёньня гэтую праўду здольны знайсьці. Я думаю, што маладое пакаленьне абавязкова зьменіць сытуацыю. А нацыянальная ідэя, на мой погляд -- гэта жыць па праўдзе, жыць, не баючыся, што цябе нехта зьняважыць, што ня будзе працаваць закон. Жыць па праўдзе ў нашай краіне з нашым народам. Мы на гэта маем права.
[ 11/09/2007 20:15 ]
Паважаны спадар Станіслаў! Ці магчыма ў прынцыпу згода Лукашэнкі на кампраміс: Еўропа две яму абарону і пакідае частку грошай, а ён пакідае ўладу і дазваляе правесці вольныя выбары? Дзякуй. ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
Я абсалютна перакананы, што ніякі кампраміс з сёньняшнім нашым прэзыдэнтам немагчымы. Яго прыход да ўлады і яго знаходжаньне пры ўладзе паказалі, што ён можа вырашаць пытаньні толькі так, як ён хоча. Ён няздольны слухаць, няздольны разважаць і няздольны прымаць узважаныя рашэньні.
[ 11/09/2007 23:44 ]
Shchyra zychu Vam atryman'nia Nobeleuskaj uznagarody! z pavagaju Dzianis
Дзякуй за добрыя пажаданьні. Мне прыемна гэта чуць. Але намінантаў так шмат, і яны такія паважаныя, што імавернасьць такой падзеі дастаткова малая.
[ 12/09/2007 08:42 ]
Spadar Stanislau, ja lichu vas vinavatym u stracie nashaj niezaliezhnasci, prychodu dyktatury. mienavita vasha miakkasc i uliubionaje slova "zgoda" u viarchounym saviecie dushyla apazycyju. vy mozacie mnie u adkaz pryviesci sotni arhumientau. ale pamiatajecie, jak vy razam z sp.Shareckim spasavali pierad starshym bratam u vobrazie Charnamyrdzina? A vas sumliennie nie cisnie? Branislava, Vilnia
Пані Браніслава, ніколі ў жыцьці, ні пры якіх абставінах, я не спасаваў перад Чарнамырдзіным. У перамовах у лістападзе 1996 году з Чарнамырдзіным і з той хэўрай, зь якою ён прыехаў, (а менавіта з Селязнёвым і Строевым) я ўдзелу ня браў. У той момант я быў шэраговым дэпутатам Вярхоўнага Савету. А былі на перамовах – Калякін, Шарэцкі.і Ціхіня (апошні ўвогуле як старшыня Канстытуцыйнага Суду ня меў права браць удзелу ў палітычных перамовах). І на наступны дзень на паседжаньні ВС 13 скліканьня я першым выступіў і сказаў спікеру Шарэцкаму – “Як Вы маглі падпісаць такую агіднасьць?” На што ён адказаў: “Я падпісаў, ведаючы, што ВС гэта адкіне”. Гэта такі нягеглы палітычны крок, які не вытрымлівае ніякай крытыкі. І гэтая памылка мела вельмі цяжкія наступствы. Вы маеце рацыю. А калі Вы мяне абвінавачваеце ў страце Незалежнасьці, дык, калі ласка, пахваліце за яе набыцьцё. Гэта – факт. А маё дачыненьне да “страты” – гэта Ваш домысел.
[ 12/09/2007 09:01 ]
вы были в речице? там сейчас власть хочет сделать свои грабительские "дажынки".город изуродован. ваше отношение к дажынкам белорусским,и"дажынкам" лукашенковским.
Я быў у Рэчыцы шмат разоў, але з Дажынкамі ня быў. І калі горад зьнявечваюць, каб зрабіць радасьць нашаму “усенародна абранаму” – гэта мне не да спадобы. Але калі казаць пра сапраўднае беларускае сьвята Дажынкі – я быў на іх пасьля вайны, у вёсцы. Мне вельмі падабалася такое сьвята. Тады людзі цешыліся, што ёсьць хлеб, і ёсьць кулі, якімі можна было паправіць страху.
[ 12/09/2007 09:19 ]
Спадар Шушкевіч, якія пазытыўныя моманты Вы бачыце ва ўладзе прэзідэнта Лукашэнка? Пытаюся таму, што для мяне асабіста зусім ня проста знайсьці адказ. Калі ласка, адкажыце яшчэ на адно пытаньне: дзе і калі магчыма пачуць вашыя лекцыі на эканамічныя тэмы? Дай Вам Божа здароўя! Ляксей, Менск
Я думаю, што з пункту гледжаньня старой, савецкай, адміністрацына-каманднай сыстэмы, дык Лукашэнка гэтую сыстэму ўдасканаліў, замяніўшы сабой Бюро ЦК кампартыі Беларусі. І гэта “калектыўна орган” рабіў шмат памылак, ён вымушаны быў іх рабіць, бо быў падпарадкаваны Маскве. Цяпер, здавалася б, можна рабіць менш памылак – але мне здаецца, што яны робяцца і што мы ідзем у тупік. Гэтыя так званыя “посьпехі” будуць аплочваць нашыя дзеці і ўнукі. Мы жывем у доўг.

На чыста эканамічныя тэмы я лекцыі нідзе ніколі не чытаў. Што да размоў на гэтыя тэмы, іх можна пачуць паўсюль у Беларусі, куды мяне запрашаюць. І на шчасьце, такіх моладзевых груп шмат. Больш за ўсё мне спадабалася сустрэча ў Магілёве. Калі вы запросіце – з задавальненьнем сустрэнуся з вамі і вашымі сябрамі. На жаль , лекцыі я чытаю толькі ў замежжы. У Беларусі я ня маю такой магчымасьці.
[ 12/09/2007 10:38 ]
Ці не ведаеце Вы, чаму гэта амаль што усё беларускае тэлебачанне гаворыць з намі па-расейску. у той жа час паўсюль трубяць пра неабходнасць уздыму патрыятычнага руху. І які ж той патрыятычны рух - расейскі?
Крывадушша – адметная рыса нашай улады і адметная рыса бюро прапаганды гэтай улады. Адным з элемэнтаў гэтага бюро зьяўляецца беларускае тэлебачаньне.
[ 12/09/2007 11:21 ]
Почему много настоящих политиков Беларуси постоянно говорят о несоблюдении прав человека в нашем государстве, но не говорят о возможности бороться с этим, например писать жалобы в комитет ООН по правам человека?
Тое, што яны гавораць – яны гавораць праўду і зьвяртаюць на гэта ўвагу. Больш за тое, многія і зьвяртаюцца ў гэты Камітэт ААН. Але Камітэт ня можа нічога зрабіць, акрамя як даць добрую параду нашай уладзе. Камітэт гэты такія парады дае, але наша ўлада на іх не рэагуе. Вельмі сур’ёзнай праблемай зьяўляецца тое, што Беларусь не пагадзілася быць падпарадкаванай судовай сыстэме Эўропы па правах чалавека. Грамадзянін Расеі сёньня можа зьвярнуцца ў Суд у Страсбуры і выйграць працэс, калі яго правы парушаныя. Грамадзянін Беларусі такога права не мае. Наша сёньняшняя ўлада баіцца падпісаць пагадненьне са Страбурскім судом. У адрозьненьне ад іншых эўрапэйскіх краін.
[ 12/09/2007 11:34 ]
Дзень добры,паважаны Станислаў! Мяне цікавіць вашае станаўленне да рыхтуючагася Еўрапейскага Маршу? Ці лічыце вы, што можна штосьці зрабіць з дапамогай яго? Шмат людзей ўпэўнены, што гэта апошні дзень тэранаўскай ўлады. Але столькі разоў ужо была магчымасць гэта зрабіць, але нехапала зусім малога, падняць масы, бо адбіраюць у іх амаль усё( павялічэнне кошту за праезд,адмена ільгот,павялічэнне платы за ЖКХ,цэнаў на газ,прадукты...). Дзякуй, НЕ жадаю!!!
Я чалавек дысцыплінаваны. Рашэньне прынята без мяне, і я буду ўсё рабіць, каб гэты марш неяк паўплываў на сытуацыю ў Беларусі.
[ 12/09/2007 11:41 ]
Dobry dzen spadar Stanislau.Zausiody haceu u Vas zapytac ab padzeiah 1992 hoda.My ,pradstauniki demakratychnyh arganizacyi,tady ,u patrymku prapanovy BNF ab rospucku Viarhounaj Rady(z kammunistychnaj bolshascju) i praviadzennju vybarau pa novym demakratychnym zakone,sabrali bolsh za 500 tysiachau podpisau za praviadzenne referendumu.Tady sapraudy panavau demakratychny uzdym u kraine.Ja dobra pamiataju nastroi ljudzej,jakija stavili svae podpisy i jakija zbirali.Na maju dumku,kali by tady prashou referendum(zakonny),to ne panavala by zaraz u kraine ne kamuistychnyia idei(z kalhasami),ne stjali by nijakija "balvany" na nashyh ploshchah ,i nebyla by nijakih hamau va uladze. Chamu tak adbylasia?Chamu praignaravali volju znachnaj chastki Belaruskaha naroda?Chamu Vy (na maju dumku)paspryiali hetamu? I jashe adno pytanne.Chamu u 1994 hodze,pad chas vybarchaj pryzedenckaj kampanii,vashaja grupa padtrymki(u asnouanym sacyial-demakraty) zniali svae podpisy za drugoha demakratychnaha kandydata Karpenka?Tady geta vygliadala velmi ne prygozha i ,na maju dumku,velmi ne prystojna... Dziakuj za shchyryia adkazy.Z pavahaj Andrei.
Дарагі Андрэй. Рэфэрэндум – справа вельмі небясьпечная, асабліва ў грамадзтве, дзе няма спакою і стабільнасьці. А менавіта такое грамадзтва мы мелі. Рэфэрэндум прывёў у свой час да аншлюсу Аўстрыі, дзе амаль 97 адсоткаў падтрымалі аншлюс. У сучаснай Нямечыне і ў сучаснай Швэйцарыі правядзеньне рэфэрэндуму па агульнапалітычных пытаньнях такой важкасьці забаронена законам. Дасьведчаныя палітыкі даўно зразумелі, што непрафэсійнае вырашэньне складаных пытаньняў можа прывесьці да цяжкіх наступстваў. Прыгадайце рэфэрэндум у хворым нашым беларускім грамадзтве хаця б па такім пытаньні – ці павінен парлямэнт кантраляваць бюджэт? Па-над 80 адсоткаў адказалі, што – не, і гэта чыстае глупства, прабачце. У Беларусі на рэфэрэндуме “зацьверджана” так званая Канстытуцыя, якую ні адна незалежная эўрапейская камісія не дазваляе лічыць дэмакратычнай. Людзі, фактычна, прагаласавалі супраць саміх сябе. Іншымі словамі, рэфэрэндум – гэта інструмэнт, якім можна карыстацца толькі ў выключных сытуацыях і выключна дасьведчаным грамадзтвам. У Швэйцарыі рэфэрэндуму праходзяць ці не штогод, там вырашаюцца пытаньні, якія спрыяюць дабрабыту людзей. А галасаваць за канстытуцыю, якую не прааналізавалі прафэсіяналы – гэта проста дзяржаўнае злачынства, ставіць такое пытаньне на рэфэрэндум. Я не падтрымліваў пытаньні аб рэфэрэндуме, пра які Вы кажаце, але і не супрацьстаяў яму. І не перажываю, што ён не адбыўся. Народ абірае парлямэнт, каб ён ў тым ліку і прадумваў, і прааналізаваў, і прапанаваў пытаньні на рэфэрэндум, але сам павінен выпрацаваць прапанову. Прыклад: Польшча правяла Канстытуцыю парлямэнтам, а зацьвердзіла яе на рэфэрэндуме. У нас жа ўсё зроблена было наадварот. Гэта тое самае, што спачатку вырашыць пытаньне, як лячыць цяжка хворага, на сходзе санітараў, а ўжо пасьля давесьці гэта да ведаму адукаваных лекараў. Калі мы прэтэндуем на эўрапэйскасьць – у нас не павінна такога быць. А мы прэтэндуем.

Што да подпісаў да Карпенку, я тады ня меў дачыненьня да Грамады і ня меў кантактаў з дэпутатамі, якія ставілі подпіс, здымалі. Я подпіс паставіў адзіны – за імпічмэнт Лукашэнку і ніколі яго не здымаў, а знайшліся сем дэпутатаў, якія свае подпісы зьнялі, але я ня ўправе іх асуджаць. Але гэта ўжо пра іншы збор подпісаў.
[ 12/09/2007 12:20 ]
У сваім блогу Аляксандар Фядута назваў Вас "выпадковым" чалавекам у палітыцы. Вы пагаджаецеся з такой ацэнкай?
Што да майго зьяўленьня ў палітыцы, гэта сапраўды праўда. Я ніколі ня меў намеру займацца палітычнай дзейнасьцю, і патрапіў у палітыку выпадкова. Мне давялося шмат чаму вучыцца. На сёньняшні дзень я не адчуваю сябе заганным у палітычнай і паліталягічнай аўдыторыі любога ўзроўню ў сьвеце. А што да Беларусі, дык на першым жа паседжаньні ВС 12 скліканьня я зразумеў, што дэпутаты ад БНФ паліталягічна былі значна больш дасьведчанымі і адукаванымі, чым усе разам узятыя прадстаўнікі ЦК КПБ. У гэтым сэнсе я адчуваў сябе таксама дасьведчаным, але, паўтараю, мне давялося яшчэ шмат працаваць, каб па-сапраўднаму быць дасьведчаным у палітыцы.
[ 12/09/2007 12:57 ]
Добры дзень. Скажыце, чаму Вы супрацьдзейнічалі правядзеньню рэферэндуму аб датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, ініцыяванаму БНФ? Майкл
Я не супрацьдзейнічаў, а ня ўзяў на сябе адказнасьць за ўнясеньне ад майго імя гэтага пытаньня ў парадак дня Вярхоўнага Савету. Гэта было б ардынарным палітычным самазабойствам, таму што я б прапанаваў таму Вярхоўнаму Савету, які абраў мяне Старшынёй, лічыць сябе нядзеяздольным. Са самароспуск прагаласавала б ня больш пяцідзесяці дэпутатаў, я гэта добра ведаў. А за маю адстаўку прагаласавалі б усе астатнія, гэта канстытуцыйная большасьць. Яшчэ раз падкрэсьліваю – гэта быў, як сёньня б сказалі, “піяраўскі” захад БНФ, і ніякага іншага значэньня ня меў. І калі б я з гэтым пагадзіўся б, мяне б проста адразу паслалі ў адстаўку. І на паўтары гады кіраўніком ВС стаў бы Мечыслаў Грыб альбо нехта на яго падобны. І заўважце – каб мая адстаўка адбылася б раней. Дык я б не завяршыў усю работу па падпісаньні дакумэнтаў аб вывадзе ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.
[ 12/09/2007 12:59 ]
Добрый день! Как вы относитесь к возможному переносу части ядерного оружия РФ на нашу территорию..и почему про это так упорно молчит нынешняя оппозиция..ведь при определенном развитии событий по мнению немецких политологов - через 6,5 лет Рб станет частью РФ..почему не предпринимается нмкаких конкретных действий и(или) отпора..Спасибо..Тымчасовы
Стаўлюся адмоўна. А дзеяньні не робяцца, бо няма ніякіх афіцыйных крокаў нашай улады.
[ 12/09/2007 13:23 ]
Cтаніслаў Станіслававіч, з якімі пачуццямі ўзгадваеце фізфак? Мы вас любім! Вашыя студэнты
Калі і сумую я па нечым – гэта па ўнівэрсытэце, і ня толькі па фізфаку. Канешне, і па фізфаку, але і па сваёй кафэдры ядзернай фізыкі і электронікі. Там засталіся мае сапраўдныя сябры, сапраўдныя аднадумцы, людзі, аддадзеныя справе навукі ўсім сваім сэрцам, усёй душой і ўсімі сваімі ведамі. Ганарся, што спатыкаю сваіх былых студэнтаў ва ўсіх краінах сьвету, дзе б я толькі ня быў. Яны добра працуюць, вучацца і займаюцца навукай у замежжы. Шкада, што ня ўсім вам, дарагія мае студэнты, знайшлося месца для прыстойнай працы ў Беларусі. Унівэрсытэт цяжка ўдасканаліць, але, на шчасьце. І вельмі цяжка сапсаваць. Я ганаруся сваёй працай у БДУ і, паўтараю, мае лепшыя сябры і аднадумцы – там.
[ 12/09/2007 13:24 ]
Чаго Вы чакаеце ад восеньскiх акцый пратэсту? Чым яны будуць адрознівацца ад папярэдніх?
Я, на вялікі жаль, ня вельмі актыўна ўдзельнічаю ў падрыхтоўцы гэтага. А чакаў бы аднаго – падвышэньня сумленнай актыўнасьці нашых грамадзян, асабліва моладзі.
[ 12/09/2007 13:31 ]
Навошта Вы пагадзіліся на прапанову Лябедзькі зрабіць дэпутата Лукашэнку кіраўніком антыкарупцыйнай камісіі? Гэта ж быў ягоны старт у вялікую палітыку.
Шчыра кажучы, я не перакананы, што гэта яго прапанова і не магу яго ў гэтым абвінаваціць. І каб умовы для працы камісіі былі б нармальныя. То ўсё магло б быць нармальна. Але за сьпінай Лукашэнкі дзейнічала каманда Кебіча, якая падсоўвала яму так званы “матэрыял”, які б ні адзін прыстойны чалавек ня ўзяўся б агалосіць, бо гэта была чыстая хлусьня, і час гэта пацьвердзіў. І я ні ў якім разе я не віню ў гэтым Лябедзьку, бо хто б гэта не прапанаваў – я б такую прапанову падтрымаў. Таму, што хацеў мець на месцы старшыні камісіі незалежнага праўдзівага чалавека. На вялікі жаль, толькі пасьля я зразумеў, што ўсе гэтыя эпітэты ня маюць ніякага дачыненьня да Лукашэнкі.
[ 12/09/2007 13:33 ]
Станіслаў Станіслававiч, Нобэлеўская прэмія будзе вашай!
Вашы словы ды Богу ў вушы!
[ 12/09/2007 13:59 ]
Дзень добры. Як Вы лiчыце, Беларусь мае нейкi шанец на уваходжанне у Эуразвяз? Калi мае, то як хутка гэта мае адбыцца? Дзякуй.
Думаю, што Беларусь мае ўсе шанцы адпавядаць стандартам краін Эўразьвязу. І думаю, што для гэтага пры інтэнсіўнай сумленнай працы ўлады спатрэбіцца ня больш чым тры гады. А што да ўступленьня – тут доўгая гаворка. Можа жыць па-эўрапэйску, у добрых адносінах з Эўропай і з Расеяй, і не ўступаючы ў Эўразьвяз. Гэтую ідэю мы даўно выпрацавалі, гэта ідэя – нейтральнасьці Беларусі, прызнаная Расеяй, Злучанымі Штатамі і Эўразьвязам.
[ 12/09/2007 14:08 ]
Чаму Вас не было на пахавываньні Ельцына? Вы мелі права там быць куды большае, чым Лукашэнка, які ганьбіў Ельцына за Віскулі і развал Саюза.
Я перш за ўсё паслаў тэлеграму Наіне Іосіфаўне ад свайго імя і імя жонкі і зьвязаўся з расейскімі ўладамі ў той ступені, у якой мог. І зразумеў, што на пахаваньні я магу быць толькі ў натоўпе, далёка ад труны ад родных і блізкіх Ельцына. Я б не прайшоў далей за міліцэйскі кардон. І таму я вырашыў ня ехаць. Больш за тое: у цывілізаванай дзяржаве, напрыклад, у Польшчы --МЗС адразу ўзяло на сябе ініцыятыву, каб на пахаваньне паехаў прэзыдэнт Польшчы ў часы Ельцына Лех Валэнса. Звычайна так і робіцца. Але цавілізаванасьць нашага міністэрства абсалютна сумнеўная, прыслужніцкая. І я ніколі не зьвяртаюся да беларускай амбасады, калі бываю ў замежжы. Я быў сьведка, як той самы Валэнса, былы прэзыдэнт Ульманіс, -- іх заўсёды сустракае і прымае і забясьпечваюць інфармацыйна іх амбасады. У Беларусі пакуль што такой цывілізаванасьці няма. І я цешуся тым, што ў Японіі мяне сустракае расейская амбасада, у Вашынгтоне – польскі кансулят, і мы ладзім.
[ 12/09/2007 14:08 ]
Вэб-рэдактар: завяршаем онлайн-канфэрэнцыю.
У мяне ўражаньне, што большасьць пытаньняў ад моладзі, і я цешуся, што іх цікавіць палітыка. За вамі, дарагая моладзь – будучыня. Але паважайце досьвед людзей сталага ўзросту, час ад часу паслухайце і іх. Яны дрэннай парады не дадуць.
 галоўная
 угару