|
Віктар Івашкевіч
У сераду, 17 кастрычніка, на вэб-сайце Свабоды адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з адным з арганізатараў “Эўрапэйскага маршу”, які адбыўся 14 кастрычніка, намесьнікам старшыні партыі БНФ Віктарам Івашкевічам.
Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г. у Менску.
З пачатку 1980 гадоў – у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік “Майстроўні”, “Талакі”. З 1988 – у Беларускім Народным Фронце. Быў арганізатарам страйкамаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падвяргаўся адміністрацыйным пакараньням і арыштам. Быў рэдактарам газэты “Рабочы”. У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады за публікацыю артыкула “Злодзей павінен сядзець у турме”, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта.
Намесьнік старшыні партыі БНФ.
Мае сына і ўнука. |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 16/10/2007 18:14 ] |
Паважаны Віктар!
Тоя што моладзь бунтуе - гета нармальна. але ня добра. што ты і ншыя "дзядзкі" не змаглі растлумачыць, дамовіцца. аб падзеле працы з моладзю.Бо найперш. такі была мала інфармацыі нават у мікрараёнах Менску.Як заўсёды большасьць "прадукцыі" засталося ляжаць. Ці не лічыце, што трэба шукаць новыя падыходы да матывацыі па інфармаваньню насельніцтва і больш пераканаўчай агітацыі насельніцтва ? Чаму і зараз няма малых мабільных генератараў ( і некалькі) электрычнасьці? Я сам бачыў вельмі малыя генерататары на вуліцаў, у музыкаў.
Дзе тыя мільёны далляраў і эўра, пра якія гаворыць Дэпартамент ЗША і эўрапейскія чыноўнікі?
Якая прычына галоўная нежаданьня ісьці на дазволенную акцыю: страх, сацыяльная лянота, ці грэбаваньне апазыцыяй у комплексе?
Вітаўт |
Наконт моладзі, зь якой не ўдалося дамовіцца. Памылка арганізатараў была ў тым, што мы не надалі належную ўвагу сваёй дружыне, якая б спыніла тыя дзеяньні, якія ішлі ўразрэз сцэнару. Таксама была мая памылка, што я пагадзіўся з Мілінкевічам праводзіць мітынг ля Акадэміі навук. Гэты мітынг разваліў мерапрыемства, у выніку чаго зьявіліся некалькі калён. А сам мітынг быў скамечаны. Трэба мне было не зважаць на лямант тых, хто казаў “На Бангалор не пайду”, ставіць апаратуру ў парку Дружбы народаў і ўсіх накіраваць туды, пакінуўшы “радыкалам” ужо пасьля афіцыйнага мітынгу гуляць па горадзе там, дзе б яны пажадалі.
Наконт распаўсюду прадукцыі. Ва Ўправе БНФ нічога не засталося ляжаць, усё было раздадзена валантэрам. Іншая справа, што пасьля таго, як пачаліся затрыманьні, арышты за распаўсюд матэрыялаў пра марш, рэзка скарацілася колькасьць тых, хто гатовы быў распаўсюджваць агітацыйную прадукцыю.
Наконт мільёнаў даляраў і эўра, пра якія амэрыканскія і эўрапэйскія чыноўнікі, то гэтыя грошы ідуць на ўтрыманьне эўрапэйскіх чыноўнікаў.
Што тычыцца прычыны, чаму людзі не пайшлі на дазволеную акцыю – думаю, тут, сапраўды, і страх, і лянота, і нявер у тое, што можна штосьці зьмяніць.
|
[ 16/10/2007 19:03 ] |
Як вы лічыце, як да вас можа ставіцца моладзь? Ryhor |
Моладзь ёсьць розная. Ёсьць БРСМ, ёсьць наркаманы. Ёсьць Моладзь БНФ. Іх паводзіны абсалютна рознае. І іх стаўленьне да апазыцыі гэтаксама рознае.
|
[ 16/10/2007 23:26 ] |
Калі вы нарэшце зьнікніце разам са сваім шэфам Вячоркам з палітычнай сцэны ў Беларусі, ды кінеце людзям тлуміць галовы сваімі прафанацыямі? |
Тады, калі знойдуцца тыя, хто будзе браць на сабе адказнасьць дзейнічаць замест нас і лепш за нас.
|
[ 17/10/2007 01:54 ] |
int13h
Shanouna vitau! Vos` miane hvalue nastupnaje pytan`ne:
Yak Vy stavitesya da budovy Atamnaj Helectrastancyji na Bialorusi?
Dziakuj |
Я асабіста – супраць. Бо лічу нашмат больш эфэктыўна патраціць тыя мільярды эўра, што могуць пайсьці на будаўніцтва АЭС, на ўкараненьне энэргазьберагаючых тэхналёгій.
|
[ 17/10/2007 04:38 ] |
Хіба ізноў атрымалася як у байцы пра лебедзя, шчупака і рака? Кожны з лідэраў цягне коўдру на сябе? |
Тое, што ёсьць памкненьне лідэраў цягнуць коўдру на сябе – гэта факт, але мне, як старшыні Аргкамітэту, ўдалося дамагчыся, каб цягнулі яны ў адным накірунку. Усе палітычныя лідэры выступілі ў падтрымку Эўрапэйскага маршу і ўзялі ў ім ўдзел. Але, натуральна, арганізацыйныя моманты трэба мацаваць і паляпшаць. |
[ 17/10/2007 10:24 ] |
Виктор, за счет каких средств живете Вы и Ваша семья? Вы не пробовали трудоустроиться в Беларуси? |
Мая жонка журналістка, мой сын вучыцца і займаецца бізнэсам, я працую на Беларусі партыйным функцыянэрам. |
[ 17/10/2007 10:49 ] |
Спадар Івашкевіч, а пад каго вы будзеце здымацца на зьезьдзе фронту? Ці тут ужо як "хартыя" скажа? |
Пытаньне пра вылучэньне на старшыню партыі БНФ – хто будзе вылучацца, я думаю, будзе агучанае на бліжэйшым Сойме БНФ. |
[ 17/10/2007 10:54 ] |
Виктор, каковы были источники финансирования "Евройпеского маршка" и каков был общий бюджет проекта? |
Я ня маю магчымасьці агучваць гэтыя лічбы і крыніцы, каб ня даць магчымасьці беларускім спэцслужбам іх перакрыць. |
[ 17/10/2007 10:55 ] |
Виктор, когда Организаторы "Марша" приглашают делегатов из Европы, кто оплачивает расходы на их пребывание в Беларуси и транспортные расходы?
Европейцы сами все оплачивают или Организаторы оплычивают пребывание? |
Эўрапэйцы аплочваюць усё самі. |
[ 17/10/2007 10:56 ] |
Беларуский партизан сообщил, что 15 оппозиционеров поедут в ПАСЕ на 2 дня. Это будет стоить 30 тысяч евро за счет средств приглашающей строны. Какова эффектиность такой поездки? |
Эфэктыўнасьць замежных паездак выяўляецца ў цьвёрдай пазыцыі Эўразьвязу па тых дванаццаці прапановах, якія зробленыя беларускаму ўраду. Што, ў сваю чаргу, непасрэдна паўплывала на тое, што 14 кастрычніка АМАП не разагнаў маніфэстацыю апазыцыі.
|
[ 17/10/2007 10:58 ] |
Виктор, как Вы очениваете шансы Сидорского возглавить оппозцию в ближашие месяцы?
Если Сидорский заявит, что он готов провеси перемены готова ли будет оппозиция поддержать Сидорского? |
Я асабіста, як старшыня Аргкамітэту, настойваў на тым, каб апазыцыя заклікала здаровыя сілы ва ўрадзе і ў адміністрацыі прэзыдэнта пайсьці на дыялёг з дэмакратычнымі сіламі. Я быў бы вельмі рады, калі б і Сідорскі, і Пяткевіч, і Пракаповіч зразумелі неабходнасьць рынкавых і дэмакратычных рэформаў і выступілі за рэалізацыю дванаццаці прапановаў Эўразьвязу. |
[ 17/10/2007 10:58 ] |
Кем Вы себя видите в новом правительстве после смены в власти? |
Я бачу сябе дэпутатам у парлямэнце. На пасады ва ўрадзе ў нас ёсьць сьпіс вельмі якасных спэцыялістаў. |
[ 17/10/2007 11:58 ] |
Віктар, вітаю Вас. Які Ваш любімы анэкдот ці показка? Гэта характарызуе чалавека, таму й пытаюся. Агата |
Скажу не анэкдот, а прытчу. Адзін чалавек вельмі верыў у Бога. Калі пачалася паводка ў ягонай вёсцы, ён залез на дах свайго дома і пачаў маліць Бога аб выратаваньні. Калі міма праплывалі чоўны, яго запрашалі да сябе, ён адмаўляўся, бо верыў, што яму дапаможа Бог. Калі ж ён патануў і патрапіў на нябёсы, Бог яму сказаў: “Які ж ты дурань! Я ж табе тры разы човен пасылаў!”. Я вельмі ўважліва стаўлюся да тых зьнешніх штуршкоў, разглядаючы ў іх магчымы човен, якім я павінен скарыстацца. |
[ 17/10/2007 11:59 ] |
Яшчэ ад Агаты. На чым грунтуецца Ваш аптымізм? Толькі не абмяжоўвайцеся, калі ласка, адказам, што на веры ў Бацькаўшчыну:) |
Аптымізм мой базуецца на тым, што я не хачу сканчаць жыцьцё самагубствам. Бо калі ня верыць у лепшае, тады няма сэнсу жыць. |
[ 17/10/2007 12:24 ] |
Чаму арганізатары Марша не падтрымалі моладзь, якая рухалася па праспекце, а вырашылі пайсці таптаць сабачыя какашкі? Ужо проста задалбала безсэнсоўнае бадзянне з Акадэміі Навук да плошчы Бангалор!!!
Алесь |
Пасьпяховасьць таптаньня на Бангалоры ці каля Нацыянальнай бібліятэкі павінны ацэньвацца з пункту гледжаньня эфэктыўнасьці для дасягненьня сваіх мэтаў. Мая памылка ў тым, што я не настаяў на тым, каб мітынг быў на Бангалоры. Бо паўнавартасны мітынг пры максымальнай колькасьці ўдзельнікаў быў бы больш эфэктыўным, чым праход некалькі сотняў чалавек у раёне мэтро “Маскоўская”. Калі моладзь хоча рэальна ўдзельнічаць у палітыцы – трэба непасрэдна далучацца да падрыхтоўкі акцыяў і кампаніяў, а ня толькі думаць пра сваё псыхалягічнае задавальненьне. |
[ 17/10/2007 12:41 ] |
Віктар, вы раней увесь час шукалі ўсё новыя сфэры прымяненьня сваім арганізатарскім здольнасьцям, стваралі новыя праекты -- страйкамы, газэта, сыстэма распаўсюду прэсы і г.д. Ёсьць у вас зараз ідэі сваіх новых праектаў? |
Гэта кампанія “Эўрапэйскі марш”, якая павінна ўключаць у сябе папулісцкі растлумачаныя выгоды ад супрацы з Эўразьвязам для так званых “простых людзей”, кампанія “За свабодныя выбары”, мэтай якой павінна стаць уключэньне прадстаўнікоў апазыцыі ў выбарчыя камісіі, агітацыйная кампанія за кандыдатаў у дэпутаты, што выступаюць за інтэграцыю Беларусі ў Эўразьвяз, зьяўленьне ў будучай Палаце прадстаўнікоў групы дэпутатаў-прыхільнікаў эўрапэйскай ідэі. Гэта, у сваю чаргу, будзе вялікім крокам у накірунку інтэграцыі Беларусі ў Эўразьвяз. Я лічу, што гэта рэальна, таксама як стаў рэальнасьцю выхад людзей 14 кастрычніка на Кастрычніцкую плошчу. Хаця гэта будзе толькі чарговы крок, а не канчатковая перамога над рэжымам. Але гэтая канчатковая перамога можа наступіць даволі хутка. Нагадаю, ад узьнікненьня невялічкай фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ў 1990 годзе і да аднаўленьня Незалежнасьці і забароны кампартыі прайшло менш чым паўтара года. |
[ 17/10/2007 13:21 ] |
Спадар Віктар, я ведаю, што Вы сябравалі з Анатолем Сысом. Раскажэце пра гэтае сяброўства. Вольга |
Я з Анатолем Сысом пазнаёміўся ў 1986 годзе на падпольнай нарадзе антысавецкі настроенай моладзі, якая адбылася ў вёсцы Ракуцёўшчына, у музэі Коласа, калі там дырэктарам быў Сяржук Сокалаў-Воюш. І з тых часоў мы да 1993 году вельмі часта сустракаліся, бо разам удзельнічалі ў грамадзка-палітычнай барацьбе – у “Талацэ”, “Тутэйшых”, у БНФ. Потым сустракаліся радзей, пэрыядычна, калі ён заходзіў ва ўправу БНФ. Падчас супраціў ў “Талацэ” ён нават прысьвяціў мне верш –
“.... а яго натхняе зброя,
Зброя кажа – “Гэта воля”,
А бяз волі нам ня жыць,
І Радзіме не служыць”
|
[ 17/10/2007 13:26 ] |
Прывітаньне!
Што мы бачым у рэальнасці?:
1) Чыноўнікаў, якія на месцах (у раёнах) фальсіфікавалі выбары, цяпер іх з вялікім ушанаваньнем сустракаюць у Нямеччыне, Францыі. Вось наш, ідэёлаг раённы, і 10 чалавек з ім, двойчы зьездзілі у Францыю на працягу года. А настаўніца французскай мовы, якой хутка на пэнсію, так і не была ні разу ў той Францыі. Дзе справядівасць? Да дупы тыя спісы неўязных чыноўнікаў высокага рангу! Фальсіфікавалі і будуць фальсіфікаваць, а потым атрымаюць заахвочвальныя паездкі за мяжу для ўсяго раённага выбаркама. Яны ўжо даўно ў Эўропе.
2) Незалежнага беларускага тэлебачання з-за бугра як не было, так і не будзе! Таму што апазыцыянерам гэта не выгодна. Шмат хто корміць сябе і свае сем’і з грантаў і на тыя маршы клалі вялікі болт. Яны на тыя маршы і не ходзяць, а пішуць праекты.
3) Вось у нашым горадзе, на аўтастанцыі, чэкіст злавіў перад маршам самага галоўнага апазыцыянера. Гэта была лоўля “на жыўца”, таму што 8 чалавек дабралося пасьпяхова да Менску. Усе людзі былі новыя, раней незаангажаваныя. Прыехалі з Маршу дамоў і сказалі: “Больш ніколі не паедзем! Няма ў нас ніякай апазыцыі. Арганізавана ўсё было кепска! Няма ў нас на каго спадзявацца! Няма лідэраў!”
Я ведаю толькі адно, што выбары любыя, якія б яны не былі, у нас на Беларусі мог выйграць у АРЛ толькі адзін чалавек, вечнай памяці, Віктар Ганчар. Таму і забілі. У нас мог быць і свой генерал Дудаеў – Захаранка. Таксама яго няма.
А сёння ўсе пераковаюцца – няма за кім ісьці. Ісьці трэба на Кастрычніцкую і патрабаваць адстаўкі дыктатара.
Уладзімір. |
Адкажу па пунктах.
Першае. Перадавайце ва Ўправу БНФ канкрэтныя дадзеныя на чыноўнікаў, якія фальсыфікавалі выбары. Мы будзем перадаваць гэтыя дадзеныя ў амбасады эўрапэйскіх краінаў, каб іх унесьлі ў “чорны сьпіс”.
Незалежнае беларускае тэлебачаньне будзе, і ўжо абвешчаная дата, калі яно пачне трансьляцыю – 10 сьнежня гэтага году.
Тое, што былі агрэхі ў арганізацыі акцыі, я згодны, і нясу за гэта адказнасьць. Буду імкнуцца гэтыя памылкі ўлічыць у будучым. Але махаць рукой і крычаць, што “больш нікуды ня пойдзем” – няма ніякага сэнсу. Я лічу, што трэба далучацца да дзейнасьці партыяў, таго ж БНФ, і сваім удзелам, сваімі прапановамі і ініцыятывай паляпшаць дзейнасьць апазыцыі. Я Вас запрашаю сустрэцца ў Менску ў сядзібе БНФ, з задавальненьнем выслухаю ўсе прапановы, і можам дамовіца аб эфэктыўнай супрацы. А на Кастрычніцкую плошчу мы прыйдзем 25 саквіка наступнага году. Гэта будзе і 90-годзьдзе БНР, і канец інфармацыйнай кампаніі “Эўрапэйскага маршу”, і абвастрэньне сацыяльных праблем у сувязі з ростам коштаў на газ.
|
[ 17/10/2007 13:47 ] |
"як пачаліся затрыманьні, арышты за распаўсюд матэрыялаў пра марш, рэзка скарацілася колькасьць тых, хто гатовы быў распаўсюджваць агітацыйную прадукцыю."
Віктар, ці не лічыце вы, што галоўная прычына такой паставы тое, што дэмакраты не адчуваюць сваю абароненасьць у выпадку рэпрэсій улады.Дзейнасьць "Вясны" Бяляцкага яўна недастатковая.
Чаму да гэтага часу не створана сістэма рэальнай салідарнасьці, якую бы адчувалі дэмакратычныя грамадзяне і добрая інфармацыя аб такой сістэме.
Вось студэнты гэта адчулі. Ці магло быць такой гарантый салідарнасьці магчымасьць працы ў Эўропе на 3-4 месяцы? Як пераадоляць страх?
Вітаўт |
Я ня думаю, што ёсьць магчымасьць гарантаваць усім людзям працу ў Эўропе, так, як ёсьць магчымасьць студэнтам вучыцца. Страх можа зьменьшыцца, калі людзі пабачылі, што 14 кастрычніка ніякага разгону не было. А радыкальна зьменьшыцца страх, калі мы даможамся вызваленьня ўсіх палітвязьняў, у тым ліку і Аляксандра Казуліна. Вось вызваленьне Казуліна радыкальна зьменьшчыць страх перад рэпрэсіўнай машынай рэжыму. І дамагчыся гэтага мы можам толькі ў саюзе з Эўразьвязам. Які будзе увязваць вызваленьне палітвязьняў з рэалізацыяй эканамічных праектаў.
|
[ 17/10/2007 13:51 ] |
Прывітанне! Калі Вы сыйдзіце? Я бачыў на "Маршы" і Вас, і Калякіна, і Лябедзьку. Вы лідэры?! Мне шкада тых людзей, якія паверылі Вам ( т.з. "канструктыўнай апазіцыі"). Вы лічыце, што "лідэры" павінны не узначальваць калёну, а плесьціся ў хвасьце, як гэта рабілі вышэйзваныя асобы. Я лічу, што калі зменіцца ўлада, усіх Вам падобных трэба судзіць разам з Лу і яго кодлай!!!
Брыдка глядзець была на вашыя паводзіны на "маршы"! Ганьба!
Юрый Салодкі, Менск. |
Я заўсёды ўзначальваю калёну, якую я арганізую. А спадару Салодкаму раю арганізаваць сваю акцыю і ўзначаліць яе, прадэманстраваўшы ўзорную арганізацыю. |
[ 17/10/2007 13:56 ] |
ЗДРАВСТВУЙТЕ!В НАЧАЛЕ ОКТЯБРЯ ОЖИДАЕТСЯ ПРОВЕДЕНИЕ ЭКОНОМИЧЕСКОГО МАРША.ТО ,ЧТО СЕЙЧАС ВЫТВОРЯЮТ С ИНДИВИДУАЛЬНЫМИ ПРЕДПРИНИМАТЕЛЯМИ И С ИХ НАЁМНЫМИ ЛИЦАМИ НЕУКЛАДЫВАЕТСЯ В ГОЛОВЕ.А ИХ КОЛИЧЕСТВО -ОКОЛО МИЛЛИОНА ЛЮДЕЙ. ЛИДЕРЫ ИП (НЕ БУДЕМ УКАЗЫВАТЬИХ ФИО)НАХОДЯТСЯ В ПОЛНОМ БЕЗДЕЙСТВИИ .ОДИН МИТИНГ НА БАНГАЛОР Я СЧИТАЮ КАК ГАЛОЧКА В ЗАЧЁТКЕ.ТАКОЙ ВОПРОС: ПОЧЕМУ НЕЛЬЗЯ ОБЪЕДЕНИТЬСЯ С ТАКИМ МАССОВЫМ КЛАССОМ КАК ИП ,ПОЧЕМУ НЕЛЬЗЯ НАПРАВИТЬ ОБЩИЕ УСИЛИЯ В ОДНО РУСЛО,ТО ЕСТЬ МАРШ И СОТРУДНИЧЕСТВО ДАЛЬНЕЙШЕЕ,ВЕДЬ СЕЙЧАС КАК НИКОГДА ПОДХОДЯЩЕЕ ВРЕМЯ.ГДЕ ВЫ ЛИДЕРЫ? ВАСИЛИЙ |
У бліжэйшыя дні будзе выраблена і распаўсюджана масавым накладам запрашэньне на “Сацыяльны марш” менавіта для індывідуальных прадпрымальнікаў. І мы спадзяемся, што менавіта яны пад час правядзеньня “Сацыяльнага маршу” складуць асноўную колькасьць удзельнікаў. |
[ 17/10/2007 14:04 ] |
Спадар Віктар, як Вы лічыце, ці мае права публічны палітык абражаць народ, які не падзяляе погляды гэтага палітыка?
Што павінна быць у палітыка каштоўней, самаахвярнасьць ці прагматычнасьць?
Дзякуй за адказы!
Зміцер. |
Ёсьць у навуцы паліталёгіі два вызначэньні палітыка --- ліса і леў. Палітыкі-лісы – дыпляматнічаюць, інтрыгуюць і асьцярожна выказваюцца. Палітыкі – львы ідуць напралом. Лічу, што сёньня палітыку трэба не дыпляматыя, а шчырасьць у выказваньнях і дзеяньнях. І калі я казаў слова “раб” – гэта не абраза, а вызначэньне пазыцыі. Бо чалавек, які задаволены тым, што ім кіруюць і яму ня трэба самому думаць. – гэта яго пазыцыя, якая мне ня блізкая. Чалавек, які незадаволены сваім прыгнечаным станам, абавязаны нейкім чынам гэта праяўляць, а ня ныць і шаптацца па кухнях, бо сьлязьмі нічога ня зьменіш. Лёс чалавека – у яго руках. Калі я сядзеў на “хіміі”, я бачыў, што той, хто мае да сябе павагу, непазьбежна дабіваецца павагі і іншых. А хто баіцца – таго і іншыя не паважаюць. |
[ 17/10/2007 15:26 ] |
Вэб-рэдактар: завяршаем онлайн-канфэрэнцыю. |
Уражаньне ад пытаньняў у мяне такое, што большая частка людзей лічаць сябе назіральнікамі такога футбольнага маршу. І вось калі апазыцыянэр няўдала стукнуў па мячу, яму крычаць “На мыла!”. А сытуацыя ў тым, што пакуль усе яны не далучацца да супольнай працы, пакуль тыя людзі, якія бачаць, як трэба было б рабіць, не далучацца інтэлектуальнымі магчымасьцямі да гэтай працы – натуральна, паляпшэньня ня будзе. Таму заклікаю не пасіўна назіраць, а браць на сабе адказнасьць і далучацца да агульнай працы. |
|
|