[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


21 Лістапада 2007
Алесь Ліпай
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Андросаўшчына Капыльскага раёну. У 1988 годзе, пад час вучобы на факультэце журналістыкі БДУ, перасьледваўся за ўдзел у вырабе самвыдатаўскай сьценгазеты “Лірнік”. У 1991-м годзе, цягам працы ў газэце “Знамя юности”, вёў беларускамоўную старонку “Родны склон”. Аўтар перакладу на беларускую мову Дамовы аб вывадзе ядзернай зброі зь Беларусі, пад якой паставілі подпісы Біл Клінтан і Станіслаў Шушкевіч. На пачатку 1990-х гадоў арганізаваў перавозку ў Беларусь больш за тысячу кніг, выдадзеных беларускай дыяспарай у Нямеччыне, і распаўсюдзіў іх па школах ды бібліятэках.

Першы карэспандэнт Радыё Свабода ў Беларусі. У чэрвені 1996 года, пад час аперацыі па вызваленьню дзяцей, узятых у заложнікі тэрарыстам у дзіцячым садку, браў інтэрв’ю ў тэрарыста, адцягваючы тым самым ягоную ўвагу на сябе. Стваральнік незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Аўтар праекту самай папулярнай у краіне інтэрнэт-газэты “Белорусские новости” (www.naviny.by). Дзейнасьць інфармацыйнай кампаніі БелаПАН высока ацэньваюць у Беларусі і за мяжой. Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН – адзіны беларускі ўдзельнік міжнароднага праекта «CEE-BusinessLine» – «Стужкі эканамічных навін з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы». У 2004 годзе БелаПАН быў уганараваны прэміяй імя Дзмітрыя Завадскага – «За мужнасьць і прафэсіяналізм", як "пацвярджэньне бездакорнай рэпутацыі БелаПАН і прызнаньне высокага прафесіяналізму журналістаў». У 2005 годзе інфармацыйная кампанія БелаПАН была названа лаўрэатам прэміі імя Герда Буцэрыуса "Маладая прэса Усходняй Эўропы". У 2006 годзе БелаПАН і ягоная інтэрнет-газэта «Белорусские новости» атрымалі «Прэмію Рунета» – у намінацыі Рунет за межамі Ru».

На прыканцы 1980-х гадоў - удзельнік Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Зараз – сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЕН-цэнтру. Першую кнігу паэзіі “Пад сьнегам” выдаў у 2000 годзе. У 2007 годзе выйшаў зборнік паэзіі "Рэшта".
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 20/11/2007 18:55 ]
Здравствуйте, Алесь! Хочу поинтересоваться насчет публикаций Александра Зимовского на сайте naviny.by. Чья это вообще была инициатива? Хотя я по своим взглядом и являюсь противником господина Зимовского, но мне кажется, что будет просто замечательно, если он продолжит публиковаться и дальше. Мало того, я был поражен этим человеком, когда он активно парировал коментарии посетителей. Каковы вообще его впечатления? Что он вообще думает о свободном общении в интернете? Вообще думаю что для сайта было бы очень хорошим плюсом, чтобы какие-нибудь известные личности, в том числе и противоречивые, вели что-то наподобие личных блогов. Юрий, Минск
Ініцыятарам праекту “Мнение” ў інтэрнэт-газеце “Белорусские новости” быў я. Такім чынам рэдакцыя плянавала пазнаёміць чытачоў з меркаваньнямі вядомых беларускіх журналістаў, незалежна ад іхніх палітычных поглядаў, датычна падзей у краіне. Трэба памятаць, што за кожным зь іх стаяць нашыя суайчыньнікі, якія лічаць гэтаксама. І мы не бярэм на сябе функцыю судзіць, чыё меркаваньне ісьціна, а чыё – не. Хутчэй, перадаручаем рабіць такія высновы чытачам. Просячы не забывацца, што яны таксама ня маюць манаполіі на ісьціну ў апошняй інстанцыі.

Плянуючы гэты праект, мы таксама выбіралі паміж формай блогаў, якая зараз заваёўвае інтэрнэт, і аўтарскіх калонак. Урэшце спыніліся на гэтай форме, уласьцівай традыцыйнай журналістыцы, бо яна больш за блёгі дысцыплінуе аўтараў, не дазваляючы абмяжоўвацца адпіскамі.

Што думае спадар Зімоўскі пра зносіны ў інтэрнэце, а таксама пра ягоныя ўражаньні ад удзелу ў нашым праекце, -- лепш запытацца ў самога калумніста. Але, мяркуючы па ягоным актыўным удзеле ў навінаўскім форуме, ён не баіцца зьяўляцца ў крытычна настроеным асяродку, і выконваць там ролю хлопчыка для біцьця – таксама. Наадварот, можа і ў накаўт паслаць :-)
[ 20/11/2007 19:30 ]
Ци хацелі б зараз вярнуцца працаваць на Радыё Свабода?
О, гэта як нельга двойчы ўвайсьці ў адну рэчку! Ды й што стане з маімі цяперашнімі журналісцкімі праектамі, покуль я буду здраджваць ім з былой каханкай?! :-)
[ 20/11/2007 19:43 ]
Глядзеў неяк прэсканферэнцыю Лукашэнкі і бачыў як вы перад ім прыніжаліся выпрошваючы ў дыктатара дазвол на адкрыццё радыёстанцыі. Вам не сорамна было? Ці гэта нармальны стан беларускай недзяржаўнай журналістыкі поўзаць на пузе перад чыноўнікам і казаць "мы ж харошыя". віктар верамейчык, Гародня
Шкада, што Вы гэтак неадэкватна ацанілі маё пытаньне на той прэсавай канфэрэнцыі. Я, нагадаю, ўздымаў пытаньне пра праблемы з доступам незалежных СМІ да інфармацыі і пра тое, што Міністэрства інфармацыі фактычна прыпыніла рэгістрацыю новых сродкаў масавай інфармацыі, на прыкладзе нашай радыёстанцыі гаварыў пра чыноўніцкія перашкоды і невыкананьне існуючых законаў. Як Вы маглі пачуць у гэтым выпрошваньне дазволу? І ці ня сорамна Вам за хлусьню?

Поўзаць на пузе – гэта ня проста ненармальны стан для любой журналістыкі, але і нязручна. Ня раю нават спрабаваць, бо перапэцкаецеся.
[ 20/11/2007 23:49 ]
Назавіце, калі ласка 5 найлепшых беларускіх журналістау на вашу думку.
На маю думку, іх нашмат больш. Таму нават ня буду займацца гэтай сізіфавай працай.
[ 21/11/2007 08:57 ]
Што было для ас самым цяжкім у пачатку працы першага незалежнага інфармацыйнага агенцтва? І калі больш складанасьцяў - у пачатку працы ці цяпер?
Бадай што самым цяжкім было зразумець, за якую грувасткую справу я ўзяўся. А складанасьцяў больш зараз, бо ўрэшце я гэта разумею:-)
[ 21/11/2007 08:58 ]
Як Вы ацэньваеце ўзровень падрыхтоўкі кадраў на факультэце журналістыкі БДУ ў ваш час і цяпер? Ці можна ўвогуле навучыць журналістыцы?
Як нізкі – і тады, і цяпер. На жаль, тое, што казалі мне, студэнту журфаку, напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя ў рэдакцыях газэт, зараз і я паўтараю практыкантам з факультэта: “Забудзьцеся, чаму Вас вучылі там, і слухайце сюды...”
[ 21/11/2007 09:06 ]
Вам не кажется, что у госпадина Зимовского достаточно возможностей для самовыражения и защиты существующего режима и без того, чтобы ему ещё давать площадку на сайте Вашего агентства? Ткие люди, как Зимовский, самым рямым образом содействовали подавлению демократии и должны будут понести за это ответственность.
Наяўнасьць ці адсутнасьць у Аляксандра Зімоўскага магчымасьцяў для абароны рэжыму ніякім чынам не ўплывае на рэалізацыю маіх праектаў. Ідэю праекта “Мнение” ў інтэрнэт-газэце “Белорусские новости” я ўжо тлумачыў. Ягоная калёнка, дарэчы, - адна з самых чытэльных. Ня бачу падстаў дзеля таго, каб аддаваць перавагу чытачам, якія не жадаюць бачыць ягоныя матэрыялы ў нашай газэце, перад тымі, хто хоча іх тут чытаць. Тым болей, што ў Вас заўжды застаецца права не чытаць аўтараў, якія Вам не даспадобы.
[ 21/11/2007 10:55 ]
Алесь, ці вы зусім адзін стваралі БелаПАН ці хто-небудзь вам дапамагаў? У якім годзе гэта было? Дзякуй. Юры
Было гэта ў 1991 годзе, і дапамагалі мне некалькі чалавек: Валерыя Іванова, Зоя Галубнічая, Віталь Цыганкоў. Карыстаюцся і гэтай магчымасьцю, каб яшчэ раз сказаць ім дзякуй.
[ 21/11/2007 11:34 ]
Спадар Алесь. Як Вам удалося прыцягнуць да супрацы такую асобу як Аляксандар Зімоўскі? Якія ў яго ганарары, ці ён працуе з-за любові да БелаПАНу? Калі нельга назваць дакладную лічбу, то гэта больш ці менш за ганарары астатніх калумністаў. Як Вы ўвогуле ацэньваеце пасьпяховасьць праекту "Мнение"? На маю думку, бачна, што цікавасьць ужо сыйшла, а аўтары грашаць абсалютным самапаўторам. Як доўга рубрыка яшчэ будзе існаваць?
Прыцягнуць Аляксандра Зімоўскага да ўдзелу ў праекце “Мнение” было нескладана: я прапанаваў, ён – пагадзіўся. Ад ганарараў ён адмовіўся. Пра любоў да БелаПАНу нічога не казаў.

Увогуле праект лічу пасьпяховым. Ён і разнастаіў аўтарскі склад, і стаў своеасаблівым рэклямных ходам. Дастаткова сказаць, што менавіта матэрыялы з рубрыкі “Мнение” зараз больш за астатнія абмяркоўваюцца на нашым форуме. І, калі браць пад увагу гэты паказчык разам з колькасьцю чытачоў гэтай рубрыкі, то цікаўнасьць не проста не сышла, але яшчэ і не дасягнула свайго піку. Як доўга будзе існаваць гэтая рубрыка, пакуль цяжка сказаць. Адзінае, што для мяне відавочна, - час ад часу яна будзе крыху перайначвацца.
[ 21/11/2007 11:41 ]
Назваіце пяцёрку лепшых беларускіх журналістаў (акрамя тых, хто працуе ў Белапане:-)
Выбачайце, без белапанаўцаў ня мае сэнсу. Гэтых людзей крыўдзіць нікому ня дам! :-)
[ 21/11/2007 11:42 ]
Добры дзень, спадар Алесь. Прачытаў вашу біяграфію.Вы вельмі цікавы чалавек. Асабліва ўразіў той эпізод, калі Вы ратавалі нашых дзетак ад тэрарыстаў. Ці не было Вам страшна ў той момант стаяць пад рулямі пісталетаў? Распавядзіце, калі ласка, пра свае ўражаньні. Я недзе чуў, што пра расійскага доктара Рашаля, які хадзіў да тэрарытсаў на Дуброўку, ужо зьнялі фільм. Можа варта і пра Ваш гераічны ўчынак таксама зьняць кіно. Напрыклад, для "Белсата"? Зьміцер Гладкоў, пэнсіянэр, Менск.
Дзякуй за добрыя словы. Але прашу не перабольшваць. Гэта было далёка ад героікі. Дзетак не ратаваў, а толькі дапамагаў. Руляў пісталетаў не было, а была выбуховая прылада. Запрасілі мяне дапамагчы, дарэчы, як карэспандэнта Радыё Свабода, бо толькі зь ім захацеў гаварыць “тэрарыст”. Адчуваў варатак у крыві, але ня мог пазбавіцца і журналісцкіх дрыжыкаў: вось яна, тэма! Страху не было, мо з вышэй названых прычын. Ды і мне належыць яшчэ разабрацца, хто стаяў за відавочна хворым “тэрарыстам”...
[ 21/11/2007 12:21 ]
Алесь, чем закончилась идея создания информационной FM-станции? Виталий, Минск
Пакуль нічым. Частату, якую Мінсувязі распрацавала для нас, не выстаўляюць на конкурс. А бяз гэтага ліцэнзіі на вяшчаньне не даюць.
[ 21/11/2007 13:17 ]
Большое спасибо БелаПану за поддержку в период избирательной кампании (Парламенсткие выборы 2004г.) Экс.кандидат в дерутаты Светлана Пономарёва
Няма за што. Мы проста выконвалі свае журналісцкія абавязкі.
[ 21/11/2007 13:47 ]
Сп Ліпай, ваша інтэрнэт газэта, прызнаная Рунэтам, бо яна па-руску-- - камэрцыйнае выданьне, якое акупае сябе? Ці лічыце вы, што нельга зарабляць на інфармацыі на беларускай мове?
- Дзякуй рэклямадаўцам і чытачам, наша інтэрнэт-газета самаакупная. Па-руску яна, бо дзякуючы гэтаму можа мець больш чытачоў, а значыць, і рэклямы. Час ад часу там зьяўляюцца і матэрыялы па-беларуску.

На інфармацыі на беларускай мове, лічу, зарабляць ня тое што нельга, але пакуль – грэх.
[ 21/11/2007 15:18 ]
У Вас быў верш пра Вільню, якую літоўцам "прыдзецца вярнуць". Ці былі з гэтай нагоды канфлікты з літоўскім амбасадарам?
Канфліктаў не было. Нават на паэтычнай вечарыне на Сьвіцязі, калі я ўпершыню прачытаў тыя радкі, тагачасны літоўскі амбасадар зрабіў мне прэзент – нататнік з выявай Вільні. Праўда, моўчкі:-)
[ 21/11/2007 15:19 ]
Starszynia Centrwybarkama Lazavik niejak stawiu u pryklad waszaje agenstwa jak pryklad abjektyunaj zurnalistyki. Kali blakawali internet-sajty u czas wybarau, was heta nie zakranula. Adkul takaja pryhilnasc z boku uladau? Mo i sapraudy wy "haroshyja"?
Супраць нашых сайтаў быў прыменены гэтак званы “шэйпінг трафіку”. Гэта больш складаная тэхнічна задача, чым проста заблакаваць сайт.

У прыклад нашае агенцтва можа паставіць ня толькі спадар Лазавік, але кожны, хто непрадузята пазнаёміцца з нашымі матэрыяламі. Дарэчы, усе выбарчыя кампаніі мы асьвятлялі ў рэжыме рэальнага часу і ў вольным доступе на адмысловым сайце - http://by.belaruselections.info/

Мы былі найбольш цытаванай крыніцай інфармацыі пра беларускія выбары. Заметкі і артыкулы БелаПАНу перадрукоўвалі па ўсім сьвеце, у тым ліку і тыя беларускія сайты, якія блакаваліся ўладамі больш сякернымі метадамі.
[ 21/11/2007 15:21 ]
Як Вы ацэньваеце творчасць Зимоускага на старонках вашага Агенства? Яго опусы зъяуляюцца па жаданню Агенцтва або пад уцискам уладау з мэтай дагадзиць?
У прынцыпе, я ўжо адказаў на гэтае пытаньне. Пад уціскам ніколі нічога не раблю. Дагаджаю толькі жонцы:-)
[ 21/11/2007 15:21 ]
Як Вы ставіцеся да выказваньня прафсаюзнага лідэра Бухвостава, які хоча абавязаць незалежных журналістаў служыць апазыцыі і, канкрэтна, Аб'яднаным дэмакратычным сілам?
Як да такіх выказваньняў можна ставіцца? Такімі намаганьнямі можна дамагчыся таго, чаго ня здолелі пакуль нават улады, - паставіць крыж на незалежнай журналістыцы. Але і гэтым напалеонам не пашэнціць.
[ 21/11/2007 15:32 ]
Чаго не хапае незалежнай беларускай журналістыцы?
Умоваў для нармальнай гаспадарчай дзейнасьці. Каб можна было зарабляць на продажы накладу і рэкламных плошчаў.
[ 21/11/2007 15:41 ]
Чаму "Беларускія навіны" апошнім часам сталі цалкам расейскамоўнымі? Кан'юнктура? А яшчэ вершы пішаце на тарашкевіцы... Дый наогул - Вашая інтэрнэт-газэта стала менш цікавай. А пачыналася ўсё цікава...
Няпраўда Вашая. Як раз апошнім часам у нас стала больш беларускамоўных матэрыялаў. Перадусім у рубрыцы “Мнение”.

Пра вершы Вы ўвогуле дарма. Прычым тут адно да другога? Можа быць, для Вас асабіста і сапраўды газета стала меней цікавай. Але чытачоў у яе становіцца больш, і мы пастаянна стаім перад выбарам: рабіць усё, каб захаваць існуючых чытачоў, ці нешта мяняць, каб прыцягваць новых. Спрабуем і тое, і другое. З Вамі, на жаль, гэтая схема не спрацавала...
[ 21/11/2007 15:45 ]
Дзякуй за адказ, спадар Алесь. Быць побач с тэрарыстам і не спужацца - гэта вялікая мужнасць. А як наконт кіно пра гэта? Я нават гатовы са сваёй невялікай пэнсіі ахвяраваць грошы на стужку. Хай краіна ведае сваіх герояў. Так трымаць!!! Мы з унукам нават напісалі верш: Стаіць тэрарыст Перад ім - журналіст: "Ты дзяцей не чапай! Гэта я кажу - Алесь Ліпай!!!" Зьміцер Гладкоў, пэнсіянэр, Менск.
Тады гэта павінна быць расьсьледваньне. Гатовы прыкласьці свае журналісцкія намаганьні, каб гэты фільм зьявіўся і людзі змаглі даведацца праўду пра тыя падзеі. А пенсію лепш скарыстайце на ўнука. Купіце яму томік Багдановіча ці Караткевіча, мо ён пачне пісаць вершы лепшыя і не пра Ліпая, а пра сапраўдных герояў.
[ 21/11/2007 15:47 ]
Шаноўны Алесь, чаму, на вашу думку, БЕЛАПАН заўседы ігнаруе падзеі на канферэнцыях АБСЕ,асабліва штогадовай НАРАДЫ АБСЭ? Рэдактары БЕЛАПАН баяцца? Якія яшчэ тэмы (арганізацыі) выключаюцца самацэнзурай БЕЛАПАН? Я бачу такіх даволі многа. Можна даваць вельмі кароткую. "безкрыўдную" інфармацыю. Дзякуй ВАМ Алесь за працу для Беларусі. ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
Чаму Вы лічыце, што БелаПАН ігнаруе АБСЕ ці нейкія іншыя арганізацыі? Вось Вам спасылка: http://by.belapan.com/search/?query=%D0%90%D0%91%D0%A1%D0%95&x=6&y=1

Зірніце, колькі там белапанаўскіх матэрыялаў датычна Арагнізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. 58 старонак толькі загалоўкаў! Так што прывядзіце больш дакладныя прыклады, калі Вы іх маеце.
[ 21/11/2007 15:50 ]
Якія інфармацыйныя рэсурсы Вы чытаеце штодня?
БелаПАН і «Белорусские новости». Штогадзінна. Крыху радзей – Радыё Свабода, Нашу ніву, Яндэкс Ньюс, Гугл Ньюс.
[ 21/11/2007 15:52 ]
Вы далі месца лукашысту Зімоўскаму у вас на сайце, тыпу, плюралізьм. Цікава, а ці дасьць Зімоўскі незалежным журналістам (антылукашэнкаўцам) месца ў сваім эфіры?
Пытаньне не да мяне.
[ 21/11/2007 15:52 ]
В Беларуси фактически исчезла независимая пресса, в то же время Ваше агенство живет и процветает. Как Вам это удается? На какие компромисы с властью Вам пришлось пойти чтобы сохранить и даже развивать ваш бизнес?
Ну, тое, што мы квітнеем – гэта перабольшваньне. Але цьвільлю не пакрываемся, гэта праўда. Бо не стаім на месцы, а ўвесь час у руху. Напрыклад, толькі што першымі ў Беларусі пачалі рэгулярны выпуск мультымедыйных навінаў. Сакрэт, думаю, ў тым, што нашыя інфармацыйныя і аналітычныя прадукты запатрабаваныя часам і чытачамі. Дзялюся.

На кампрамісы ня ходзім. Зрэшты, нам іх ніхто і не прапануе.

Незалежэная прэса ў беларусі не зьнікла, у Вас непраўдзівыя агентурныя зьвесткі. Ёсьць некалькі газет. Ёсьць БелаПАН. Гэта нашмат больш, чым нічога.

Усе падазрэньні нашых добразычліўцаў вельмі лёгка праверыць. Пачытайце, што піша БелаПАН, і знайдзіце, дзе мы паграшылі супраць праўды ці сумленьня.
[ 21/11/2007 16:06 ]
Почему про светскую жизнь у вас на сайте пишет Люся Лущик, а не кто другой?
Бо яна адна пагадзілася. Але чытачоў нашай інтэрнэт-газеты мы прасілі раіць, каго б яны хацелі бачыць сярод калумністаў. Чакаем такую параду і ад Вас.
[ 21/11/2007 16:08 ]
Вітаю! Як пан Алесь Ліпай ставіцца да газеты "Советская Белоруссия" і тэлеканалаў ОНТ і БТ? У апошні час ідзе размова пра адкрыццё незалежнага спадарожнікавага каналу "Белсат". Як на Вашу думку,ці будзе адказ з боку ўладаў? Дзякуй! int13h
“Советская Белоруссия”, ці, дакладней, “Беларусь сегодня” – адно з найбольш прафэсійных выданьняў нашай краіны. Яны творча і заўзята абараняюць інтарэсы свайго заснавальніка. Іншая справа, што, мая б воля, дык дзяржаўных СМІ ў Беларусі не было б. Але і прыватныя заснавальнікі - ня ўсе прыхільнікі этычнай і прафэсыйнай журналістыкі. Так што праблема шырэй.

БТ і ОНТ таксама служаць. На мой погляд, у БТ атрымліваецца лепей. Трэба прызнаць, што за апошнія гады гэты тэлеканал з кандовага пераўтварыўся ў сучасны высокаэфектыўны ідэалягічны інструмэнт.

Зьяўленьне БелСАТу магу толькі вітаць. Спадзяюся, што ён ня стане ідэалягічным інструмэнтам.
[ 21/11/2007 16:16 ]
Hacelasia b pazhadac` BELAPANU bolshae vastryni matar`jalau`, bo chasam chytajecca jak zamshelaja rajonka: prezident sustreusia, ministar paezdziu... Nu jaki "prezident" paslia 2001 i 2006, paslia usix hvaltau i falsyfikacyj?!
Ведаеце, нашых падпісчыкаў, як ні дзіўна Вам, цікавіць, з кім сустрэўся прэзідэнт і куды паехаў міністр. Так што мы і пра гэта будзем пісаць. Ніводная падзея ў краіне не застанецца па-за нашай увагай, як бы тое каму ні хацелася.
[ 21/11/2007 16:27 ]
Алесь, добрый день. Просто хочу высказать благодарность за прекрасный ресурс "Белорусские новости", который всегда интересно читать.
Дзякуй за цёплыя словы. Ад імя ўсёй рэдакцыі, бо гэта перадусім ейная заслуга.
[ 21/11/2007 16:40 ]
спасибо Вам за Ваших корресподентов-М.Г.Горевой. С уважением - участник ликвидации последствий аварии на ЧАЭС Волчанин А.В.-г. Жодино.
Гэта ім дзякуй. Проста яны сумленныя і прафесійныя журналісты і ня могуць інакш. Маё шчасьце.
[ 21/11/2007 16:43 ]
Вэб-рэдактар: завяршаем нашую онлайн-канфэрэнцыю.
Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у гэтай гутарцы са мной. Вы былі прадказальныя, але шчырыя. Гэта важней.
 галоўная
 угару