[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


30 Траўня 2007
Малады фронт


29 траўня суд Савецкага раёну Менску вынес прысуд актывістам “Маладога фронту” Насьце Палажанцы (папярэджаньне), Зьмітру Хведаруку (штраф 1 мільён 240 тысячаў беларускіх рублёў альбо 578 даляраў ЗША), Алегу Корбану, Аляксею Янушэўскаму і Барысу Гарэцкаму (штраф па 930 тысячаў рублёў, альбо 433 даляры кожнаму). Іх прызналі вінаватымі паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 28/05/2007 21:26 ]
Настя,а есть ли у тебя молодой человек?или вся жизнь только политика?Оля,активистка движения "За Свободу"
Наста Палажанка: Не, чаму толькі палітыка? “Малады Фронт” ня ставіць перад сабою толькі нейкія палітычныя мэты. “Малады Фронт” – гэта шанаваньне беларускае мовы, вывучэньне беларускае гісторыі, азнаямленьне з культурай Беларушчыны. Менавіта праз “Малады Фронт” малады чалавек імкнецца пасягнуць разуменьня палітычнае і эканамічнае сытуацыі ў краіне. “Малады Фронт” – гэта ёсьць школа жыцьця, дзе моладзь ня вучыцца стаць палітычным дзеячам, не. Моладзь вучыцца любіць сваю краіну і рабіць усё магчымае дзеля яе паляпшэньня! Як бачыце, у маім жыцьці прысутнічаюць ня толькі палітычныя моманты, але, безумоўна, і не бязь іх!

А наконт маладога чалавека магу адказаць так: ёсьць чалавек, зь якім я маю цёплыя адносіны, які прайшоў разам з мною гэты шлях, які натхняў мяне сваёй прысутнасьцю і падтрымкай. І я вельмі яму за гэтае ўдзячная.
[ 29/05/2007 10:30 ]
Ці лічыце, што прынятая Кангрэсам "стратэгія чакання", даст нейкі плен? Ці можна дамовіцца аб нічым з уладай? Ці выканае ўзятыя на сабе абавязкі Лукашэнка, калі ен будзе вымушаны пайсці на перамовы з апазыцыяй?
Наста Палажанка: Ня верыла ў гэты кангрэс. Перад судом, менавіта для мяне, ён стаўся вялікім расчараваньнем. “Малады Фронт” актыўна выступаў супраць гэтае стратэгіі, бо ня лічыць яе актуальнай для сёньняшняй беларускае сытуацыі! Зараз нашае краіне патрэбна мужнае і рашучае змаганьне ў галовах людзей і на вуліцах гораду, а не круглыя сталы да перамовы.
[ 29/05/2007 13:24 ]
Зьмицер Хведарук ці ёсць у Вас дзяўчына і як яна паставілася да гэтае крымінальнае справы? Зразумела і была лі побач? Як Вы лічыце, палітычнае жыццё перашкаджае асабістаму? З павагай.
Зьміцер Хведарук: Тая дзяўчына адрэагавала вельмі добра, радавалася, была побач увесь час суду. На другую частку пытаньня - такое жыцьцё змагарнае крыху замінае жыцьцю асабістаму, бо на яго зусім не хапае часу. Часам нават няма ў гэтым патрэбы.
[ 29/05/2007 13:25 ]
Наста, скажыце калі ласка, як яно - быць 16-гадовае абвінавачваннай? Ці было страшна?
Наста Палажанка: Страшна не было. Чаго ж баяцца? Мы прыйшлі ў суд з праўдаю, зь вераю і з ўпэўненасьцю ў сваёй невінаватасьці. Страшна павінна быць тым, хто ўчыняў гэтае судзілішча, тыя людзі павінны думаць пра адказнасьць, якую яны нясуць перад народам і Госпадам.
[ 29/05/2007 13:26 ]
Хлопцы і дзяўчына, а што вам усім дапамагала трымацца учас гэтае расправы?
Наста Палажанка: Любоў да тых, хто быў побач з намі, еднасьць духу і адчуваньне таго, што мы не адны, што за намі нашыя сябры, якія вераць у нас! “МАЛАДЫ ФРОНТ” НЕ СПЫНІЦЬ!
[ 29/05/2007 13:29 ]
Наста, якой ты бачыш ролю жанчынаў у Беларусі? Не хочаш лі ўступіць у партыю Надзея?
Наста Палажанка: Ролю жанчын у Беларусі бачу пэрспэктыўнай. А вось у партыю “Надзея” не ўступлю. Бо лічу, што ў палітычным накірунку ў жанчын усё атрымаецца шчыра і натуральна ў працэсе канкурэнцыі і сумеснае працы з мужчынамі. Каб адчуваць сябе жанчынай, якая патрэбная гэтае краіне, не абавязкова ўступаць у жаночую партыю.
[ 29/05/2007 13:32 ]
Наста, а скажыце, калі ласка, ці былі да Вас нейкія зьніжкі ў судзе як да непаўнагадовай, да тым больш дзяўчыны?
Наста Палажанка: Зьніжак ніякіх не было, ды і ня трэба было. Усе мы былі разам, дзякуючы гэтаму нам было нашмат прасьцей вытрымаць гэтыя выпрабаваньні.
[ 29/05/2007 13:47 ]
Настенька, мы с тобою знакомы много лет. Ты молодец, а горжусь тем, что когда-то давно был рядом. Помню все твои голодовки и несколько задержаний! Я всегда знал, что ты станешь известным и лучшим молодофронтовцем! Я помню, как в ответ на мой вопрос, ты ответила, что главное для тебя - это Беларусь. Прости, что когда то не понял этого.... я горжусь тобой! Был на суде, ваши ребята молодцы! Жыве Беларусь и слова героям!
Наста Палажанка: Шчыра дзякую за гэтыя словы. Мае каштоўнасьці з часам не зьмяніліся. Жыве Беларусь!
[ 29/05/2007 14:41 ]
Ёсць жаданне дапамагчы Маладому Фронту.
Наста Палажанка: Мы Вам удзячныя за гэтае жаданьне. На нашым афіцыйным сайце ёсьць нумары тэлефонаў, празь якія Вы можаце з намі зьвязацца.
[ 29/05/2007 17:06 ]
Пытаньне да усіх: што Вы адчулі, калі даведаліся прысуд, які пакідае вас на волі?
Наста Палажанка: Адчуваньне небясьпекі надавала мне моцы ісьці далей. Таму калі я даведалася пра прысуд, я падумала пра тую працу і адказнасьць за яе, якая нас чакае наперадзе, бо ніхто з нас ня сыдзе з гэтага шляху! Ні кроку назад, а толькі наперад! Безумоўна, мы былі радыя такому мяккаму прысуду, бо рыхтаваліся да горшага варыянту. Мы былі вельмі шчасьлівыя бачыць каля суду столькі людзей, якія прыйшлі, каб выказаць з намі салідарнасьць! Я дзякую кожнаму! Менавіта яны натхнялі і надавалі сілаў кожнаму з нас, хто знаходзіўся на лаве падсудных!

Зьміцер Хведарук: Безумоўна, адразу адчуў шалёную радасьць за сваю маці, на якую адразу паглядзеў, якая проста была ў нейкай такой эўфарыі, падскочыла зь месца, радавалася... Адразу адчуў моцную перамогу такога беларускага патрыятычнага духу над рэжымам, якому прыйшлося, можа, з-за нейкіх саступак Эўропе, скарыцца перад намі, не пасадзіць нас у турму, даць штраф. Быў рады, што з гэтай нагоды, можа, у хуткім часе адбудзецца вызваленьне Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, бо Павал Севярынец ужо з намі. Такім чынам, першае пачуцьцё - гэта моцная радасьць і моцная вера.

Барыс Гарэцкі: Безумоўна, гэта была перш за ўсё радасьць, што мы застаемся разам са сваімі сябрамі і што зможам працягваць тую дзейнасьць, якой займаліся, і рэалізоўваць тыя пляны, якія ў нас ёсьць на будучыню.
[ 29/05/2007 20:36 ]
кОНЕЧНО-ЖЕ ПОЗДРАВЛЯЮ вАС! в ПОНЕДЕЛЬНИК ПРИСУТСТВОВАЛ,ПЕРЕЖИВАЛ ЗА ВАС. ВОПРОС - ЕДИНСТВЕННЫЙ- ВСЕХ ВОЛНУЮЩИЙ НА ДАННЫЙ МОМЕНТ. О ДАЛЬНЕЙШИХ ВАШИХ ДЕЙСТВИЯХ НЕ СПРАШИВАЮ- ОНИ И ДЛЯ ВАС И ДЛЯ МЕНЯ ЯСНЫ(БЫЛО ВРЕМЯ ЭТО ПОНЯТЬ). КАК ВЫ ПЛАНИРУЕТЕ ДАЛЬНЕЙШУЮ СВЯЗЬ С НАШИМИ ПСЕВДОЛИДЕРАМИ КАЛЯКИНЫМ,ЛЕБЕДЬКО И ИНЫМИ? ИЛИ ЖЕ ВСЕ-ТАКИ ИДЕМ НА ЕВРОПУ? ОЧЕНЬ ХОТЕЛОСЬ-БЫ УСЛЫШАТЬ ЗДРАВОМЫСЛЯЩИЙ ОТВЕТ.
Барыс Гарэцкі: Мы сапраўды ішлі і будзем ісьці ў Эўропу, будзем рабіць усе намаганьні, каб Беларусь увайшла ў склад дэмакратычнага Эўразьвязу, каб сапраўды не заставался нейкай шалёнай ускраінай пад кіраўніцтвам Лукашэнкі, а тое, што робяць нашыя старэйшыя таварышы - дык гэта, бадай, плянамерны адыход ад эўрапейскіх каштоўнасьцяў, таму мы цалкам зь імі нязгодны.
[ 29/05/2007 20:39 ]
КАКИЕ АКЦИИ ПЛАНИРУЕТ МОЛОДОЙ ФРОНТ В БЛИЖАЙШИЕ МЕСЯЦЫ?
Барыс Гарэцкі: Перш за ўсё, гэта акцыі зьвязаныя з адменай ільготаў, таму што "Малады Фронт" лічыць, што моладзь мусіць мець ільготы на праезд і на ўсе іншыя паслугі, і безумоўна гэта акцыі зьвязаныя з патрабаваньнем ад уладаў хутчэйшага вызваленьня Зьмітра Дашкевіча. Перад намі вельмі вялікі плян аб'езду рэгіёнаў - цяпер лета, калі можна ствараць структуры, працаваць зь людзьмі, каб будаваць добры падмурак для ўсёй восеньска-зімовай кампаніі.
[ 29/05/2007 20:54 ]
Вячорка, Калякiн, Лzўковіч, Лябедзька - ЗДРАДНІКІ! Кангрэс демсіл - фарс! Гэта той жа рэжым Лукашэнка, але з зваротнага боку. МАЛАДЫ ФРОНТ, ЗВЯРТАЮСЯ ДА ВАС, ВІДАВОЧЦА ПАДЗЕЙ, БЕЛАРУС, ПАТРЫЁТ: НЕ МАЙЦЕ НІЧОГА АГУЛЬНАГА З ГЭТЫМІ ХЛУСЬЛІВЫМІ АМАРАЛЬНЫМІ ЗДРАДНІКАМІ, ЯКІЯ СТАВЯЦЬ СВАЕ МАТЭРЫЯЛЬНЫЯ АМБІЦЫІ ВЫШЭЙ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ! Пытаньне: Вашы дзеяньні на будучыню, на 2007-2008г.?
Зьміцер Хведарук: Напэўна, самае першае, чым мы будзем займацца ў бліжэйшы час - гэта спроба спыненьня крымінальных справаў на Яраславу Грышчэню ды Івана Шылу, падтрымкі нашых рэгіянальных структураў, на якія зараз аказваецца вялікі ціск, і, безумоўна, іншыя дзеяньні. "Малады Фронт" будзе паўдтрымліваць ініцыяваную Эўрапейскай кааліцыяй кампанію "Мы - эўрапейцы" і змагацца далей на вуліцы, змагацца за сэрцы беларусаў. Канечне ж, непрымальнымі длля нас былі вынікі так званага кангрэсу дэмакратычных сілаў, калі проста па нейкіх бандыцкіх законах ахова не пускала маладафронтаўцаў у залю, усяляк намагалася, каб нічога не адбылося не па сцэнару камуністаў. Такім чынам, "Малады Фронт" будзе дзейнічаць аўтаномна, так як і дагэтуль, толькі пасьля такіх прысудаў яшчэ з большым гартам, большай вераю ў перамогу, бо цяпер я ўпэўнены, што сотні маладзёнаў цяпер прыйдуць да нас.
[ 30/05/2007 09:03 ]
С освобождением. Молодой фронт опять начал очень сильно завязывать свою идиологию на христианстве и вере в бога (в свое время это уже привело к расколу мф, когда Паша Северинец слишком увел мф в эту сторону), не приведет ли это опять к ситуации когда молодым людям (атеистам) готовым сражаться за Беларусь придеться покинуть мф из-за религии? Жыве Беларусь
Барыс Гарэцкі: Дзякуй вялікі за цёплыя словы. Такая сытуацыя адзін раз ужо прывяла да папросту незвычайнага ўзмацненьня арганізацыі, да незвычайнай еднасьці "Маладога Фронту". Я лічу: чым больш "Малады Фронт" будзе хрысьціянскім, тым ён будзе мацнейшым.
[ 30/05/2007 09:27 ]
Vitaju Vas, dazvolcie usich pavinšavaci! U mianie da Vas bolš prapanova. Zajmiciesia, siabry, rehistracyjaj, i kali nie na Bielarusi, dyk stvarycie jaje mižnarodnaju. Ja miarkuju u supracy z Aliaksejem da vierasnia b Vy paspieli. Z pavahaju -SB-, Praha
Наста Палажанка: Дзякуй за прапанову. Магу сказаць тое, што вельмі шчыльнае праца наконт рэгістрацыі ўжо ідзе, і ідзе яна даўно - ня толькі ў беларускім накірунку, але і ў накірунку Ўкраіны, Польшчы, Чэхіі, і зараз прадумваецца варыянт наконт Нямеччыны.
[ 30/05/2007 09:49 ]
Віншую Малады фронт з перамогай! Адкажыце калі ласка як у вас ідуць справы па рэгістрацыіі і ці будзеце вы увадазіць пасведчаньні ці інш?
Наста Палажанка: Дзякуй вялікі за віншаваньне. Наконт пасьведчаньняў мы яшчэ падумаем. Наконт рэгістрацыі праца ідзе, і ў хуткім часе можна будзе пабачыць вынік.
[ 30/05/2007 10:00 ]
Вітаю абаронцау вольнай радзімы! У мяне ёсць пытанне: "Зараз шмат людзей кажуць, што такі мягкі прысуд - наша пабеда над уладай. Але маем лі мы рацыю увогуле так казаць? Я лічу, што сам факт такой судовай справы, вне залежнасці ад вынікау, - гэта знак страшэннага становішча грамадзянскіх правоу у нашай краіне. Мне здаецца, што казаць зараз аб перамоге - пускаць пыл сабе у глаза. Трэбы паглядзець як гэта выглядае са стараны: улады за ідэю асуджаюць чалавека, потым робяць невялікае пакаранне, і бачаць, што міравая супольнасць проста прыгае ад радасці! Хіба ж гэта правільна?" З павагаю, Міхаіл, г. Менск
Наста Палажанка: Я разумею вашыя словы і дзесьці іх падтрымліваю, але наконт перамогі гэта словы не пустыя, паколькі гэта сапраўды ёсьць нашая перамога, даволі моцная. "Малады Фронт" рыхтаваўся да гэтага суду, заклікаў міжнародную супольнасьць падтрымаць нас, выходзіў да грамадзянаў нашае краіны з той інфармацыяй, што моладзь судзяць за ідэю, таму безумоўна, гэта - наша перамога. Канечне, мы разумеем сёньняшнюю эканамічную сытуацыю ў краіне і што мы ніхто ў параўнаньні з гандлёвымі прэфэрэнцыямі, якія прапаноўвае Захад, але пры тым хачу сказаць, што гэты суд зьяўляецца цалкам палітычнай гульнёй, дзе ніхто ня ведаў, што нас чакае. Але паколькі "Малады Фронт" шчыльна працаваў, маліўся, мы адчуваем гэта сваёй перамогай.
[ 30/05/2007 10:42 ]
Вітаю вас! Мы былі разам з вамі гэтыя 2 дні. Лічу,што для вас гэта была вялікая падтрымка. Вы малайцы!!! Віншую вас з такім малым пакараннем,але ж наогул яго не павінна было быць!!! Як да вас можна далучыцца?
Наста Палажанка: Дзякуй вялікі за гэтыя добрыя словы. На нашым афіцыйным сайце www.mfront.net ёсьць інфармацыя пра нас і нумары тэлефонаў, празь якія з намі можна зьвязацца.
[ 30/05/2007 10:44 ]
Зміцер,вельмі хвалявалася за цябе.Шчыра віншую ўсіх вас з гэтай малой перамогай!
Зьміцер Хведарук: Дзякуй вялікі, што вы верылі ў нас, і спадзяюся, што нам цяпер прыйдзецца даваць перад вамі справаздачу. Вы нас падтрымлівалі, верылі ў нас да апошняга - цяпер, як і да гэтага, мы будзем гэты давер сьцьвярджаць і пацьвярджаць, што вы не дарма нас падтрымлівалі.
[ 30/05/2007 10:49 ]
Вялікае прывітанне вам, хлопцы і дзяўчаты! Ад усяго сэрца віншую з перамогай! Маё пытанне: ці збіраецеся вы далучыцца да руху Аляксандра Мілінкевіча "За свабоду"? Партыі у нас віртуальныя, а палітычныя лідэры даўно адарваліся ад грамадства. Жыццёва неабходны адзіны дэмакратычны рух з рэальным лідарам як альтэрнатыва Лукашэнцы. У Мілінкевіча ёсць міжнародны аўтарытэт і патэнцыял, якога ён не мае права губляць. Руху патрэбныя актывісты, патрэбныя людзі, якія ўсталююць сувязь з грамадствам. Ці станеце вы менавіта такімі сувязнымі? Гэта будзе патрабаваць пэўнай змены кірунку дзейнасці арганізацыі... Аляксандр
Зьміцер Хведарук: Спадар Аляксандар, хацеў бы вам сказаць, што "Малады Фронт", канечне, разглядае стасункі з рухам Аляксандра Мілінкевіча "За свабоду", але як і раней было, "Малады Фронт" будзе незалежным і самастойным. Безумоўна, мы будзем падтрымліваць нацыянальныя сілы, тых людзей, якія насамрэч хочуць лепшай долі Беларусі, а ня проста правядзеньня нейкіх камуністычных, савецкіх кангрэсаў, але пакуль на гэты момант мы сур'ёзна ня ставімся да ўваходжаньня ў рух "За свабоду". Безумоўна, будзем падтрымліваць Мілінкевіча, але як і да гэтага будзем дзейнічаць аўтаномна і незалежна.
[ 30/05/2007 11:03 ]
Мягкий приговор — в том числе и заслуга тех людей, которые всё это время поддерживали нас у здания суда. эта спадар Хведарук так каментуе прысуд. Вы што, сур'ёзна верыце, што гэта так? Чаму ж тады прысутнасць людзей пад судом ніяк не паўплывала на прысуд Дашкевічу? Актывісты "партнерства" првялі за кратамі больш за 6 месяцаў, а Дранчук дык наогул 10, хаця ва ўсіх былі малыя дзеці і цяжарныя жонкі, а артыкул той жа, што і ў вас. проста зараз улады вырашылі прадэманстраваць сваю дэмакратычнасць. вось і ўсё. вы разумееце, што калі ўлада перадумае сябраваць з Эўропай, то актывістаў "Маладога Фронту" могуць кінуць у СІЗА, негледзячы ні на якую прысутнасць людзей пад судом?
Зьміцер Хведарук: Як я і казаў да гэтага, людзі, якія прыйшлі ў суд і пабачылі, што нас адпусьцілі, з гэтага моманту будуць верыць яшчэ болей. І калі вы, спадар, ня верыце ў тое, што насамрэч грамадзянская супольнасьць Беларусі можа нешта зрушыць, то калі ласка, далей сядзіце ў інтэрнэце, задавайце такія правакацыйныя пытаньні, але я ўпэўнены, што кожны з нас верыць, што прынамсі адзін чалавек, прыйшоўшы да суду, можа зрабіць шмат. І ў Бібліі ёсьць шмат момантаў, калі адзін чалавек перамагае цэлае войска, калі Давід перамагае Галіяфа. Толькі, спадар, трэба верыць.
[ 30/05/2007 11:15 ]
Прабачце за рускую мову набираю с мобильного телефона.Поздравляю вас,вы молодцы.Только примером и действием можно изменить нынешнее положение дел.Вопрос:откуда у КГБ были аудиозаписи с ваших встреч?Больше уделяете внимание внутренней безопасности.
Зьміцер Хведарук: У супрацоўнікаў КДБ было толькі некалькі аўдыёзапісаў нашых паседжаньняў, і то самых апошніх перад падзеяй, калі нас затрымалі. Апроч гэтага ў судзе яны не прадаставілі ніводнага аўдыёзапісу.
[ 30/05/2007 11:29 ]
Борис, вы учились в Политехническом колледже и наверное сдавали Сопромат. Вопрос строителя - каковы, остаточные деформации, если таковые имеются на ваш взгляд, от вашего воздействия давления на режим? Игорь. Минск.
Барыс Гарэцкі: Такімі рэшткавымі дэфармацыямі, тым, што назаўжды мяняецца ў Беларусі, зьяўляецца якраз тая беларусізацыя, якая зараз ідзе дзякуючы нашай дзейнасьці. Безумоўна, гэта вызваленьне палітычных вязьтняў і тое, што ўвогуле адбываецца на Беларусі, калі рэжым, спрабуючы пасадзіць людзей, выклікае вялізьнейшую хвалю пратэсту, якая зьвязвае яго па руках і нагах.
[ 30/05/2007 11:29 ]
Спадар Гарэцкі, якая верагоднасьць аднаўленьня гістарычнай назвы Літва, замест саўковага "Белоруссия"? Ягор.
Барыс Гарэцкі: Думаю, што такое магчыма, але спачатку нам трэба давесьці да кожнага беларуса, каб кожны грамадзянін Беларусі, кожны, хто нарадзіўся тут, усьвядоміў, што ён сапраўды ня нейкі там жыхар ускраіны Расеі ці Польшчы, а сапраўдны беларус, жыхар Беларусі, які мае адказнасьць за сваю краіну. Калі такая ідэя будзе ў большасьці грамадзянаў Беларусі, тады мы зможам вярнуць сабе гістарычную назву Літва.
[ 30/05/2007 11:30 ]
Вы выступаете против пакта Молотова-Ребентропа, который передал Вильню Литве. По-вашему следует вернуть Вильню Беларуси?
Барыс Гарэцкі: Мяркую, што палітычна гэта бадай ужо ніколі мы ня зробім, але эканамічна "захапіць" Вільню - гэта пытаньне часу, бо калі будуць адчыненыя межы і нармальная, разьвітая беларуская эканоміка, то "захапіць" Віленскі край беларускімі таварамі, беларускай эканомікай ня будзе праблема.
[ 30/05/2007 11:30 ]
Господин Горецкий, как по Вашему, допускается ли эротика на белорусских телеканалах?
Барыс Гарэцкі: Думаю, што ў сапраўдным абуджаным грамадзтве патрэба ў такіх перадачах сама па сабе адпадзе. Калі кожны чалавек будзе адчуваць адказнасьць і сваю грамадзянскую хрысьціянскую пазыцыю, то і патрэбы ў такіх перадачах у прынцыпе ня будзе.
[ 30/05/2007 11:30 ]
Сябры, як Вы ствіцеся да конкурсу Эўрабачаньня?
Наста Палажанка: Я, шчыра кажучы, не спэцыяліст па гэтых пытаньнях, але стаўлюся да яго цалкам станоўча, у прынцыпе мяркую, што конкурс гэты як і быў, так і застанецца палітычным, але тое што ў гэтым годзе чалавек ад Беларусі ня толькі прайшоў у фінал, але і заняў даволі ганаровае месца, то мы шчыра радыя за яго.
[ 30/05/2007 11:30 ]
Віншую Вас зь перамогай! У мяне да Вас такое пытанне: як вы думаеце, што будзе зь тымі, на каго заведзены "крыміналкі" у Баранавічах й Салігорску?
Наста Палажанка: Дзякуй за віншаваньні. Мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы гэтым людзям, бо мы зараз адчуваем і разумеем тое, што адчуваюць яны.
[ 30/05/2007 11:31 ]
Уважаемый Борис Константинович, возможно ли при приходе ДЕМОКРАТИЧЕСКОГО строя в Беларуси проведение Гей-парадов? Сябар.
Барыс Гарэцкі: Я гляджу, што мне ўвогуле такія недвухсэнсоўныя задаюцца... Я лічу і ўпэўнены, што ніякіх гей-парадаў на тэрыторыі Беларусі пры прыходзе дэмакратычнага рэжыму да ўлады ня будзе, таму што дэмакратызацыя ў Беларусі адбудзецца толькі тады, калі кожны беларус зразумее сваю адказнасьць за краіну перад Богам, і натуральна, што такая пазыцыя не дазволіць увогуле меркаваць пра існаваньне нечага накшталт гей-парадаў ці дэманстрацыяў сэкусальных меншасьцяў. Збольшага можна адказаць і карацей: я лічу, што тое, што робяць гэтыя людзі, не адпавядае натуры, не адпавядае рэчаіснасьці. Я лічу, што немагчыма дазваляць прапагандаваць тое, што не адапавядае прыродзе, таму, што зрабіў Гасподзь Бог.
[ 30/05/2007 11:32 ]
Борис, обоснуйте Вашу приверженность к модели парламентской, а не президентской республики. Не приведет ли это к болтовне? Геннадий, Минск.
Барыс Гарэцкі: Я тут згаджуся з распрацоўшчыкамі Малой канстытуцыі, якая была ўхваленая на кангрэсе. Якраз там даволі слушна быў прапанаваны варыянт парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікі, дзе ані парлямэнт, ані прэзыдэнт ня будзе мець каралеўскіх паўнамоцтваў. І хацелася б, каб гэтыя паўнамоцтвы былі збольшага збалянсаваныя, каб ні парлямэнт ня мог учыняць нейкую балбатню ў краіне, а ўсе мы разумеем, што нашы дэмакраты гэта могуць зрабіць, мінулы кангрэс гэта пацьвердзіў, але і схіляцца да моцнай прэзыдэнцкай мадэлі мы таксама ня можам, бо мы яе маем сёньня і бачым яе вынікі.
[ 30/05/2007 11:38 ]
Ганаруся вамі, хлопцы і дзяўчаты. Посьпехаў вам у справе адраджэньня нашай Бацькаўшчыны. "У нас адна дарога - Беларусь для Бога!". Бласлаўленьняў! Зьміцер Юрцэвіч.
Барыс Гарэцкі: Дзякуй. Сапраўды, няхай будзе так.
[ 30/05/2007 11:40 ]
А где вы сейчас учитесь?с уважением.Илья
Барыс Гарэцкі: Наста вучыцца ў дзясятай клясе сярэдняй школы ў Менску, мы са Зьмітром зараз не навучаемся нідзе, а Аляксей Янушэўскі навучаецца ў Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце.
[ 30/05/2007 11:43 ]
Прывітаньне! Скажыце, калі ласка, а ці ёсьць у вас замежныя партнёры? І ці ўплывае гэта нейкім чынам на дзейнасьць арганізацыі ў Беларусі? Дзякуй.
Зьміцер Хведарук: Яшчэ раз падкрэсьлю, што самым галоўным парнтэрам "Маладога ФРонту" зьяўляецца ўкраінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны альянс", зь якой мы даволі шчыльна супрацоўнічаем і якой яшчэ раз дзякуем за вялікую дапамогу ў нашых справах, салідарнасьць і падтрымку.
[ 30/05/2007 11:44 ]
jak by vy adkazali na pytanne na sajce svabody pra prysud -- mahlo byc horsh? Lepsh? Ci lukashenku ne staje hroshaj na rasejski haz i takim chynam ciaper budze aplachvacca sacyjalny mir u belarusi?
Зьміцер Хведарук: Безумоўна, магло быць горш. Мы і думалі пра горшае, спадзеючыся пры гэтым на лепшы вынік, як і адбылося. Наконт грошай - я цалкам салідарны: калі раней штрафаў амаль ніколі не давалі, то цяпер амаль кожны тыдзень камусьці даюць вялікі штраф па 500-600 даляраў. Ня так даўно быў асуджаны пастар зь пяцідзясятніцкай царквы, маладафронтаўцы за "Чарнобыльскі шлях", мы - то бок, такім чынам Лукашэнка будзе латаць дзіркі, і пры гэтым нехта з эўрапейскіх палітыкаў будзе рабіць нейкія прэфэрэнцыі для беларускай эканомікі.
[ 30/05/2007 11:47 ]
Uchora u Grodna KDB dapytali Yaugena Skrabutana pa dziejnasci ad imia niezaregistravanaj arganizacyi - kryminalnaja sprava budzie miec praciag?
Зьміцер Хведарук: Я ўпэўнены, што гэта далейшае запалохваньне моладзевых актывістаў, асабліва маладафронтаўцаў. Цяпер яны будуць працягваць запужваньне, каб пераможная хваля неяк спынілася над "Маладым Фронтам", але я ўпэўнены, што працягу крымінальнай справы ня будзе, і над Іванам Шылам з Салігорску ды Яраславам Грышчэням з Баранавічаў таксама крымінальныя справы будуць спыненыя.
[ 30/05/2007 11:56 ]
Шчыра кажучы, сябры, я лічу, што вы лёгка адкараскаліся. А я б, напрыклад, даў бы вам як мінімум па два гады ўсім, таму што ва ўсім вінаватыя вы самі! Перад судом піарылі МФ, як толькі мага, маўляў рэпрэсіі ў Беларусі й г.д., а тут штрафік 40 б.в. Вы ўжо далёка ня тыя маладафронтаўцы, якія былі напрыканцы 90-х. У вас няма ніякай арганізацыі, кансьпірацыі. Анкеты МФ якімсьці чынам аказваюцца ў КДБ. Але самае галоўнае тое, што вы падтрымліваеце ліберальна-намэнклятурную апазыцыю, якая ўжо болей за 10 год дурыць галовы беларускай моладзі, а насамрэч, ні на што ня здольная. Ганчарык, Мілінкевіч, хто будзе наступны "адзіны"? Але перамога будзе толькі за нацыянальна-патрыятычнымі сіламі Беларусі. Андрусь, БПС, www.saligorsk-bps.org
Зьміцер Хведарук: Напэўна, спадар Андрусь, калі б "Малады Фронт" не перасьледавалі, вы маглі б казаць такое, але ў нашай сытуацыі, калі ў Беларусі перасьледуюць выключна маладафронтаўцаў, то казаць, што нашая справа марная і непатрэбная папросту не выпадае. Вы проста з-за таго, што самі, пэўна, ня можаце ўдзельнічаць у дэмакратычных працэсах, маеце нейкую крыўду на нас, тады мы вас разумеем і спадзяемся, што мы ўсё-ткі знойдзем паразуменьне, усе беларусы. Пакуль вы будзеце крыўдзіцца за тое, што "Малады Фронт" проста робіць сваю справу і будзеце казаць, што гэта піяр - тады ў мяне няма слоў, калі цяпер праца нейкая ў нашай краіне называецца "піярам".
[ 30/05/2007 11:57 ]
Na forum. Pytanne da B.Hareckaga: jak vy acenvaece vyniki Kangresa? Kago budze padtrymlivac MF?
Барыс Гарэцкі: Кангрэс канкрэтна і яскрава разьмежаваў тых людзей, якія жадаюць дзейнічаць, і тых, хто зьбіраецца праводзіць палітычныя рады, круглыя сталы і такога кшталту форумы. Мы будзем падтрымліваць беларускую моладзь, якую цяпер крымінальна перасьледуюць, і безумоўна, з палітыкаў - галаслоўным ня буду, на нашым сайце які дзень ужо ідзе галасаваньне аб аўтарытэтнасьці палітычных лідэраў, можаце зазірнуць. Вядуць там Аляксандар Мілінкевіч і Павал Севярынец.
[ 30/05/2007 11:57 ]
da jakoha uzrostu mozhna ustupic u malady front?
Зьміцер Хведарук: Калі вам ад 14 да 30 гадоў, будзем радыя вітаць вас у "Маладым Фронце".
[ 30/05/2007 12:11 ]
добры дзень!па-першая хачу выказаць словы падзякі за тое,што засталіся яшчэ на зямлі беларускай такія людзі,як вы.вы-гэта ужо частка свабоды для нашае Беларусі.шчыра дзякую вам за тое,што вы ёсць.а пытанне у мяне да Вас,Наста:Вы зараз сталі самай знакамітай дзяучынай-змагаркай у Беларусі,усе ведаюць Вас і ганарацца вамі,Вас пазнаюць на вуліцы,Вы-вядомая асоба,што Вы адчуваеце?дзякуй
Наста Палажанка: Па-першае - вялікую адказнасьць, і адчуваньне таго, што вельмі шмат працы трэба зрабіць надалей. Я дзякую вам за гэтыя цудоўныя словы і спадзяюся неяк апраўдаць ваш давер.
[ 30/05/2007 12:25 ]
Дарагия сябры! Чым думаеце займацца зараз(маю наувазе не арганизацыйныя, а асабистыя справы)?
Наста Палажанка: Магу сказаць, што "Малады Фронт" - гэта сям'я, а сям'я - гэта частка асабістага жыцьця. Вось мой адказ.
[ 30/05/2007 13:22 ]
Na forum. 1.ci budzece sprabavac zaregistravacca ja64e raz? 2.Jakija va6yja plany na leta? 3.na va6u dumku,ci asudziac regijanalnyx lidarau MF?
Наста Палажанка: Мы зробім усё магчымае, каб справа нават не дайшла да суду. А ўлетку будзе шчыльная праца з рэгіёнамі, бо паколькі ў нас зьявілася такая магчымасьць, паколькі мы на волі, то будзем працаваць далей.
[ 30/05/2007 13:22 ]
Наста, а як адносяцца да вашай дзейнасці аднакласнікі, настаўнікі?
Наста Палажанка: Стаўленьне зусім рознае. У большасьці людзі падтрымліваюць. Я дзякую сваім аднаклясьнікам, якія былі каля суду і прыйшлі мяне падтрымаць. А настаўнікі? Хто як. Ёсьць людзі, чыя падтрымка бачная ў дзеяньнях, у словах, а ёсьць людзі, якія думаюць, што я марную час.
[ 30/05/2007 13:27 ]
Вiншую усiх змагароу, з маленькай, але вельмi патрэбнай перамогай над акупацыйным рэжымам! Жыве Беларусь!!! З вялiкай павагаю, Юрась Салодкi
Наста Палажанка: Жыве! Дзякуй за добрыя словы.
[ 30/05/2007 13:29 ]
Зьміцер, ці зьбіраешся Ты ў гэтым годзе на Басовішча – 2007 ?
Зьміцер Хведарук: Безумоўна, калі знайду час і будзе магчымасьць, з задавальненьнем бы зьезьдзіў на Басовішча, бо да гэтага часу яшчэ там ня быў.
[ 30/05/2007 13:42 ]
ці вы будзеце і надалей супрацоўнічаць з афіцыйнай аппазіцыяй, ці будзеце супрацоўнічаць з іншымі моладзевымі рухамі? чаму вы падтрымалі гэты Кангрэс? Не сорамна?
Справа ў тым, што калі нехта адмаўляецца ад удзелу ў Кангрэсе, ад удзелу не адмаўляюцца камуністы, лібэралы, і тады мы маем такі вынік. Вам убіваюць у галовы, што гэта ненармальна, і такім чынам, афіцыйна лічыцца, што ня мы з вамі, а камуністы, лібэралы і астатняя хеўра. Такім чынам, трэба больш працаваць і больш вымятаць з нашых шэрагаў такія чыньнікі, як камунізм і астатнія кепскія чыньнікі для Беларушчыны. Мы проста гэтым кангрэсам хацелі хоць нейкім чынам паспрабаваць зьмяніць сытуацыю ў нашай, як вы назвалі, афіцыйнай апазыцыі.
[ 30/05/2007 13:42 ]
Я, мая жонка і мае дзеці вельмі уражаны вашым подзьвігам. Дзякуй вам за абарону Беларусі!
Зьміцер Хведарук: Дзякуй вам за вашу веру і салідарнасьць.
[ 30/05/2007 14:49 ]
Завяршаем нашу онлайн-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар.
Зьміцер Хведарук: Хацеў бы яшчэ раз сказаць дзякуй Радыё Свабода за падтрымку, за асьвятленьне падзеяў вакол нашага суду, за салідарнасьць, і хацеў бы пажадаць усім слухачам і наведнікам сайту сапраўднае беларускае свабоды. Жыве Беларусь!

Наста Палажанка: Я вельмі дзякую за пытаньні, камэнтары, крытыку - яна нам патрэбна болей, чым штосьці. Мы знаходзімся цяпер у такой эўфарыі шчасьця. Дзякуй усім людзям, якія падтрымліваюць нас у гэты час, дзякуй за іх салідарнасьць, шчасьлівыя вочы пад нашым судом, за іх воклічы пад судом... Жыве Беларусь! Верым, можам, пераможам!

Барыс Гарэцкі: Вялізная падзяка наведвальнікам і слухачам Радыё Свабода. Вельмі просім сачыць за інфармацыяй аб тым, што адбываецца ў краіне, што будзе адбывацца 1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей, калі менскі "Малады Фронт" паедзе ў госьці да сваіх паплечнікаў з Салігорску, каб паспрабаваць спыніць іх перасьлед. Вялікі дзякуй за тое, што вы з намі. Жыве Беларусь!
 галоўная
 угару