[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


9 Траўня 2007
Сяргей Драздоўскі


Нарадзіўся у 1973 годзе. у Менску. Скончыў тэхналягічны ўнівэрсытэт і акадэмію кіраваньня пры адміністрацыі прэзыдэнта па спэцыяльнасьці права. З 2001 году ўзначальвае Асацыяцыю інвалідаў-вазочнікаў.

У інтэрвію Свабодзе Сяргей Драздоўскі сказаў: “Мы кожны год праводзім мітынг за правы інвалідаў, супраць дыскрымінацыі. Мы падрыхтавалі зварот да прэзыдэнта, бо ў нашай краіне ўсе рашэньні прымаюцца на ягоным узроўні. Мы зьвяртаемся да яго як да гаранта Канстытуцыі, бо парушаюцца фундамэнтальныя правы інвалідаў – права на працу, на адпачынак, на мэдычнае абслугоўваньне.

Штогод мы дасылаем лісты, а ўзамен атрымліваем адпіскі. Таму мы і вырашылі праехацца па Менску і перадаць наш зварот. Можа, у такім разе вышэйшыя службоўцы прачытаюць наш зварот і зьвернуць на нас увагу”.
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 07/05/2007 21:46 ]
Сяргей, які ваш дэвіз па жыцці? Дар'я
Як у рыцараў Круглага стала – рабі, што трэба, і хай будзе, што будзе.
[ 07/05/2007 22:22 ]
Сп. Драздоўскі, мо падкажаце, калі пасярод ходніка вуліцы, на якой я жыву, ёсьць бардзюр, які замінае езьдзіць па вуліцы, куды трэба пісаць, каб яго прыбралі? Які, увогуле, метад змаганьня з бардзюрамі? Дзякуй і павага за ваш паход на адміністрацыю прэзідэнта! Нехта - Менск
З бардзюрамі барацьба дастаткова складаная, таму што камунальная гаспадарка адказвае за іх. Першае, што трэба зрабіць -- напісаць пісьмовы зварот, абавязкова пісьмовы, у мясцовы выканкам. А калі не дапаможа -- тады ў гарвыканкам, ну і можна да нас зьвяртацца, у асацыяцыю. Мы будзем спрыяць. Але бардзюры -- самае складанае. У іх няма гаспадароў, як ня дзіўна.
[ 08/05/2007 19:04 ]
ci mozhace vy dac pryklady pospehu, jaki dasiahnuu u Belarusi hoc adzin invalid -vazochnik -- u navucy, mastactve, biznese?..
Чаму не? Магу , канешне. Месяць таму Алена Сяркульская абараніла кандыдацкую дысэртацыю па пэдагогіцы. Ведаю шмат вазочнікаў, якія пасьпяхова займаюцца бізнэсам, іншая справа, што яны не жадаюць пра гэта голасна казаць. Шмат хто піша вершы, друкуецца. У мяне нават ёсьць зборнік вершаў інваліда-вазочніка. Канешне, мне хацелася б, каб такіх людзей было болей. Але яны ёсьць -- праз церні да зорак прабіваемся...
[ 08/05/2007 19:05 ]
jakaja pazycyja vashaj asacyjacyji u pytanni eutanazii?
Цяжка сказаць. У мяне ёсьць асабістая пазыцыя. У аасцыяцыі мы гэта не абмяркоўвалі, таму ад яе імя я не магу казаць. Трэба імкнуцца, каб сацыяльная абарона была на такім ўзроўні, каб не ўзьнікалі пытаньні эўтаназіі. Сам я лічу, што чалавек павінен змагацца да канца.
[ 09/05/2007 01:42 ]
Спадар Сяргей, у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня была "квота" таварыства інвалідаў - сем дэпутатаў. Прычым, у адрозьненьні ад дэпутатаў-вэтэранаў (пераважа, былых функцыянэраў КПСС і НКВД), якія блякавалі ўсе ініцыятывы БНФ і цягнулі Беларусь у магілу камунізму, ва ўчорашні дзень (і зацягнулі, як бачым), -- дэпутаты-інваліды, пераважна, падрымлівалі дэмакратычныя ініцыятывы. Можна прыгадаць хаця б дэпутата Каўбаску. А як цяпер? Ці прадстаўленыя інтарэсы інвалідаў у так званай палаце прадстаўнікоў?
Мікалай Ігнацьевіч Каўбаска быў сапраўды выбітнай асобай (безадносна да таго, быў ён інвалідам ці не), ён прытрымліваўся заўсёды выключна дэмакратычных поглядаў. Фактычна, Таварыства інвалідаў сёньняшняе -- створанае менавіта ім.

З таго часу зьмяніўся закон, інваліды ня маюць квоты ў парлямэнце. Інваліды могуць толькі па тэрытарыяльных акругах выбірацца. Самі разумееце, што у вазку вельмі цяжка перамагчы сваіх канкурэнтаў.

Сёньня інваліды прадстаўленыя Сяргеем Уладзіміравічам Камянецкім, ён узначальвае камісію ў справах вэтэранаў і інвалідаў. Але не магу сказаць пра яго нічога добрага, таму што шмат якія заканадаўчыя ініцыятывы, якія абмяжоўваюць правы інвалідаў, праходзілі, і я нідзе ня бачыў, каб ён супраціўляўся.

Усё ж , мы дваццатая частка насельніцтва -- дастаткова вялікая "меншасьць". І было б важна быць прадстаўленым у парлямэнце менавіта ад інвалідаў.
[ 09/05/2007 10:42 ]
Паважаны спадар Сяргей! Як Вы ставіцеся да запланаванага мітынгу-канцэрту 20 траўня на пл.Бангалёр супраць адмены льготаў для студэнтаў, арганізатарамі каторага з'яўляюцца моладзевыя арганізацыі, у тым ліку "Моладзь БНФ", "Вольная Моладзь", "МФ". Запрашаем далучацца й Вас. Толькі разам нас пачуюць. З павагай, сябра Рады Моладзі БНФ Наста Александровіч.
Дзякуй вялікі за запрашэньне. Ад імя арганізацыі я заяўляць не магу, але сам, хутчэй за ўсё, буду. І буду заўсёды падтрымліваць людзей, якія дамагаюцца выкананьня сваіх правоў.
[ 09/05/2007 11:14 ]
Які быў вынік вашага паходу да адміністрацыі Прэзыдэнта? Ці адказаў Лукашэнка на Ваш ліст?
Не, адказу не было. І пакуль наогул афіцыйнай рэакцыі няма, зусім. Цішыня, нібыта зварот у яму быў кінуты. Што датычыць Лукашэнкі асабіста, дык нам адразу ў канцылярыі сказалі, што пра асабістую ягоную сустрэчу з намі гаворкі нават не вядзецца. Наконт таго, што мы спрабавалі данесьці да Аляксандра Рыгоравіча нашыя праблемы, нам сказалі адразу, што гэта адназначна немагчыма.
[ 09/05/2007 11:15 ]
Паважаны Сяргей Драздоўскі, ці ведаеце Вы, якое становішча інвалідаў-вазочнікаў у ЗША і краінах Заходняй Эўропы, навогул у разьвітых дзяржавах? Як ставіцца да іх грамадзтва і ўрад?
Я летась ў жніўні па праграме прафэсійных абменаў быў у ЗША, штаце Нью-Ёрк. Цэлы месяц мне давялося вывучаць сыстэму. Быў і ў Швэйцарыі, у Швэцыі. Існуе прынцыповая розьніца ў адносінах да інвалідаў там і ў нас. Правы інвалідаў і ў Амэрыцы, і ў разьвітых краінах успрымаюцца не як нейкія асаблівыя правы, не як правы інвалідаў, а як частка звычайных неад'емных правоў чалавека. Там, напрыклад, не дэбатуюць, ці трэба інваліду будаваць пандус альбо не, будзе ён наведваць тэатар альбо не. Калі чалавек, маючы інваліднасьць, нават гэпатэтычна можа наведаць нейкі будынак -- там абавязкова павінна быць забясьпечаная даступнасьць. І гэта тычыцца ўсяго іншага. Можа, у нас яшчэ ад савецкай сыстэмы адгалоскі, калі і грамадзтва, і ўлада як яго частка глядзяць на інвалідаў "зьверху": мы дапамагаем, а вы павінны гэта цаніць. Хаця цывілізацыя разьвілася да таго, каб успрымаць людзей з абмежаваньнямі як каштоўнасьць. Кожная асоба каштоўная па-свойму.
[ 09/05/2007 11:18 ]
Паважаны Сяргей! Вялікі дзякуй Вам за актыўную і мужную барацьбу за неад'емныя правы інвалідаў. Скажыце, ці верыце Вы, што калі-небудзь ў нашай краіне сапраўды будзе створана (прычым не на паперы, а на практыцы!) безбар'ерная прастора для ўсіх інвалідаў -- пачынаючы ад жыхароў Менску да насельнікаў маленькіх вёсак і пасёлкаў? З павагай -- інвалід 2 гр. Эдуард Дубянецкі
Дзякуй, Эдуард, за ацэнку. Калі б я ня верыў у гэта - я б не прыкладаў намаганьняў. Наша акцыя ўсяго толькі дазваляе ўскалыхнуць грамадзтва. Пакуль інваліды ад першага да апошняга не пачнуць адстойваць свае правы на безбар'ернае асяродзьдзе -- да таго часу мы, канешне, нічога ня зробім. Другі важны фактар. Сытуацыя зьменіцца, калі адзін з судоў вынесе вэрдыкт на карысьць інвалідаў. Калі зьявіцца судовая практыка, толькі тады сытуацыя ў адносінах безбар'ернага асяродзьдзя зьменіцца.

Але дзеля гэтага трэба сфармаваць масавую грамадзкую думку, і голас кожнага інваліда тут важны.
[ 09/05/2007 13:08 ]
Пытаньне зададзенае праз SMS: Drazdovskamu:" Vel'mi mnoga invalidav nashmat bol'sh nyaschasnyh za invalidav-vazochnikav,katoryya palichyli-b za schastse sestsi u vazok. Tsi ne suprats'pastavlyaetse Vy vazochnikav, vydzyalyayuchy ih u nejkuyu kastu, astatnim invalidam? Tsi ne lepsh zmagatstsa za pravy' usih invalidav?". Tsimoh, in valid 1 grupy uzho 25 gadov, prykuty da lozhku. Chavuski raen.
Дзякуй за вельмі важнае пытаньне. Нашая Асацыяцыя аб'ядноўвае ня толькі вазочнікаў, гэта мы спрасьцілі назву, а на самой справе мы аб'ядноўваем інвалідаў-вазочнікаў і тых, хто ня можа рухацца, хто прыкаваны да ложка. На самой справе, мы не супрацьпастаўляем, наадварот, у нашай калёне было два чалавекі, якія самі ехаць зусім ня могуць, іх везьлі. Канешне, мы ня можам заклікаць іншых людзей, прыкаваных да ложка, выбірацца на вуліцы і далучацца да нас. Тым ня менш, нашыя патрабаваньні ў першую чаргу ўтрымліваюць праблемы людзей, прыкаваных да ложка. Я сам пасьля траўмы год правёў у ложку (як і шмат якія вазочнікі), і ведаю, што гэта такое.
[ 09/05/2007 13:26 ]
Господин Дроздовский, когда инвалидам в Беларуси жилось лучше всего, при какой власти. в какие года? Сергей
Вось мы якраз учора абмяркоўвалі гэта, і прыйшлі да высновы, што існуючая сёньня ўлада -- найбольш бяздарная. Адносна сёньняшняга становішча, інвалідам жылося добра ў 1950-1960-ыя гады, калі існавалі так званыя інвалідныя арцелі. І быў закон. Магчыма, росквіт арцеляў і быў нагодай для іх зьнішчэньня. Потым былі 1992-1994 гады, калі ў Беларусі зьявіліся першыя законы аб інваліднасьці. Шмат якія інваліды натхніліся, было адчуваньне, што вось-вось нешта зьменіцца. На жаль, сёньня наша становішча робіцца штогод усё горш. Звароты да ўладаў не прыносяць плёну.
[ 09/05/2007 13:28 ]
Колькі ў вашай арганізыцыі членаў - і колькі зь іх маюць кампутары і доступ да Інтэрнэту?
У нас у 14 рэгіёнах ёсьць арганізацыі, мы аб'ядноўваем каля 700 чалавек. Вельмі цяжка ў нашай краіне арганізоўваць рэгіянальныя падразьдзяленьні грамадзкай арганізацыі наогул, а седзячы ў вазку -- тым больш. Што датычна кампутараў -- прыблізна ад 7 да 12 адсоткаў маюць кампутары.
[ 09/05/2007 13:55 ]
Шаноўны спадар Драздоўскі, як вы лічыце, чаму ўлада ўжывае АМАП нават супраць інвалідаў-вазочнікаў, якія нават пры ўсім жаданьні парушыць грамадзкую бясьпеку ня змогуць? Як вы лічыце, ці зьменіць што-небудзь вашая акцыя?
Гэта дурное рашэньне, матывы якога знаходзяцца па-за межамі і майго разуменьня.
[ 09/05/2007 13:57 ]
Дзякуй за вашу мужнасць ў супрацьстаянні з чыноўніцкай гідрай. жадаю вам далейшай упэўненасці ў сабе і сваіх сілах. пытанне такое: вельмі цяжка знайсці якую-небудзь інфармацыю аб аб'яднаннях інвалідаў ці проста аб іх жыцці. можа, варта падумаць над стварэннем уласнага сайту, які стаў бы аб'яднаўчай пляцоўкай? 5% насельніцтва Беларусі ўсёткі інваліды, і такі тэматычны праект будзе яўна запатрабаваны... Іван
Такія сайты ёсьць, хаця пакуль і ня так шмат . Хутка адкрываем сайт асацыяцыі з пляцоўкай для абмеркаваньняў.
[ 09/05/2007 15:06 ]
Планируете ли вы продалжать акции против отмены льгот?? если да то какой формат они будут носить? спасибо...
Мы змагаліся не супраць скасаваньня ільгот, а супраць пазыцыі ўладаў у адносінах да інвалідаў. Канешне, будзем працягваць акцыі.
[ 09/05/2007 15:26 ]
Пытаньне ад Радыё Свабода. Чаго б Вы жадалі ад грамадзтва?
Мы б жадалі больш усьвядомленай пазыцыі ў адносінах да інвалідаў. Нам не патрэбнае спачуваньне. Неабходна усьведамленьне, што кожны інвалід -- асоба, якая павінна быць грамадзтвам ацэненая. Але самае першае -- мы хацелі б адмовіцца ад спачуваньня, трэба стварыць умовы, і мы будзем каштоўныя для грамадзтва гэтак жа, як і грамадзтва для нас.
[ 09/05/2007 15:27 ]
У што Вы верыце?
У Бога.
[ 09/05/2007 15:29 ]
Вэб-рэдактар: завяршаем нашу канфэрэнцыю. Вашы пажаданьні слухачам Свабоды і наведнікам нашага вэб-сайту.
Прагучалі такія пытаньні, якія сьведчаць, што людзі не раўнадушныя. Хачу сказаць, што высілкі кожнага чалавека -- каштоўныя. У кожнага з нас ёсьць магчымасьць уплываць на сытуацыю. Пісаць, зьвяртацца, шукаць аднадумцаў, даводзіць свае думкі ў Інтэрнэце. Тады мы і прыйдзем да пераменаў у грамадзтве.
 галоўная
 угару